Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі. Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS. Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo Юрыдычная служба: @zvarot96
Адміністратара «Падслухана Глыбокае» пачынаюць судзіць за пратэсты ў 2020-м
У судзе Глыбокскага раёна 7 лютага пачынаюць судзіць прадпрымальніка Ігара Шкетава, якога сілавікі называюць адміністратарам Instagram-акаўнта «Падслухана Глыбокае».
Гэты паблік быў даволі папулярны сярод жыхароў Глыбокага, на яго падпісаныя больш за тры тысячы чалавек.
Мужчыну затрымалі ў сярэдзіне верасня 2024 года. З ім знялі «пакаяльнае відэа». Цяпер яго абвінавачваюць паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (арганізацыя групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у такіх дзеяннях). Справу будзе разглядаць Андрэй Тарасевіч.
За мінулы год у «камісію па вяртанні» звярнулася менш за 100 чалавек
«Камісія па вяртанні» пад кіраўніцтвам генпракурора Андрэя Шведа за два гады працы атрымала 241 заяву ад беларусаў, якія цікавіліся магчымасцю вярнуцца ў краіну.
«З іх чатыром дзясяткам, якія звярнуліся, адказалі, што прэтэнзій да іх няма. 19 чалавек ужо вярнуліся на радзіму».
Паліна Шарэнда-Панасюк на свабодзе
Яна правяла за кратамі чатыры гады.
Відэа: @nashaniva
❗️Патрабуем рэабілітацыі: праваабаронцы надалі статус «былы палітвязень» 16 беларусам
Праваабарончая супольнасць Беларусі сёння прыняла заяву, у якой запатрабавала поўную рэабілітацыю 16 чалавек, пазбаўленых волі за ажыццяўленне свабоды выказвання меркаванняў і свабоды сходаў.
Па розных прычынах гэтыя людзі не мелі статуса палітзняволеных падчас свайго зняволення, але, негледзячы на гэта, праваабаронцы ў заяве надаюць ім статус «былых палітвязняў».
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/117380
🔹«Мы аднаўляем справядлівасць». Праваабаронцы растлумачылі вялікую заяву аб наданні статусаў «былых палітвязняў»
⁉️Для таго, каб інфармацыя пра чалавека трапіла ў спіс «былых палітвязняў», яму самому ці яго блізкім трэба звярнуцца ў «Вясну» (@ViasnaSOS, @Viasnainfo) і распавесці пра сваю справу
Былая палітняволеная Паліна Шарэнда-Панасюк з'ехала з Беларусі
Пра гэта ў Facebook паведаміў яе муж Андрэй Шарэнда.
Нагадаем, Паліна Шарэнда-Панасюк была затрымана 3 студзеня 2021 года і з таго часу знаходзілася за кратамі. За час зняволення ў Паліны пагоршыўся стан здароўя, з'явіўся хранічны панкрэатыт. На волі жанчыну чакала двое сыноў — Славамір і Стах.
Паліна выйшла з-за кратаў 1 лютага.
У Віцебску за «распаўсюд экстрэмізму» судзяць студэнта ВДУ
Ёэль Юроўскі скончыў СШ №196 у Мінску, падчас навучання быў пераможцам прадметных алімпіяд, у якасці ўзнагароды быў накіраваны ў летнік «Зубраня» Пазней Ёэль паступіў на факультэт гуманітарыстыкі і моўных камунікацый Віцебскага дзяржаўнага універсітэта.
Хлопец браў удзел шмат у якіх ідэалагічных мерапрыемствах, якія праводзіліся ва ўніверсітэце. У мінулым навучальным годзе ён атрымаў падзяку ад адміністрацыі ВНУ за валанцёрскую працу ў мясцовым музеі, піша @vicspring.
Справу ў дачыненні да хлопца ў судзе Кастрычніцкага раёна Віцебска разбірае суддзя Алена Кот.
Гэта я ж суддзя разбірае сёння справу Уладзіслава Ліпорта, якога таксама судзяць паводле ч. 2 арт. 19.11 КаАП.
🌿У Рызе працягвае працу арт-інсталяцыя, прысвечаная палітзняволеным вясноўцам
У цэнтры Рыгі 16 студзеня адкрылася арт-інсталяцыя «Нязломныя», прысвечаная палітзняволеным праваабаронцам «Вясны» Валянціну Стэфановічу, Алесю Бяляцкаму, Уладзю Лабковічу, Марфе Рабковай, Андрэю Чапюку, якія былі пакараныя за дапамогу людзям у адстойванні сваіх правоў і годнасці.
Паказ арт-інсталяцыі ў Рызе адбываецца ў знакавы час: 26 студзеня ў Беларусі адбыліся чарговыя выбары*, якія насамрэч увасабляюць адсутнасць у людзей свабоды і голасу ў сваёй краіне, і прайшлі фактычна без альтэрнатыўных кандыдатаў, у атмасферы страху і прыгнёту.
Наведаць яе можна да 16 лютага на плошчы Latviešu strēlnieku laukums.
📍Арт-інсталяцыя «Нязломныя» створана ў межах кампаніі салідарнасці з палітзняволенымі праваабаронцамі «Вясны» #FreeViasna. Праект ужо быў прадстаўлены ў Брусэлі, Капенгагене, Берліне, Познані, Вільні.
BYSOL за суткі атрымаў 50 зваротаў з нагоды ўзлому чат-бота «Беларускага Гаюна»
Пра гэта паведамляе @stryzhak.
Калі вам патрэбна дапамога з тэрміновай эвакуацыяй з Беларусі — звяртайцеся на @help_bysol
Па трох палітычных артыкулах пачынаюць судзіць беларускага бізнэсмена
Алегу Самародскаму 61 год. Мужчына ўсё жыццё займаўся бізнэсам — быў кіраўніком фірмы «Уладкас», якая займалася вырошчваннем гародніны, насення і рассады, таксама дырэктарам фірмы «Белбаскітлід», якая вырабляе драўляную тару і іншыя рэчы з дрэва ў Іўі Гродзенскай вобласці, піша «Наша Ніва».
Суд над ім пачынаецца 6 лютага ў Мінскім гарадскім судзе. Вінавацяць бізнэсмена па трох артыкулах — «удзел у экстрэмісцкім фармаванні» (ч. 3 арт. 361-3), «заклікі да дзеянняў, якія наносяць шкоду Беларусі» (ч. 3 арт. 361 КК) і «распальванне варожасці» (ч. 1 арт. 130 КК).
Абставіны справы невядомыя. Працэс прызначана весці суддзя Таццяна Фалькоўская.
Васкрасенскі назваў прозвішчы пяці палітвязняў, якія «выйшлі на волю перад Новым годам»
Паводле яго, з калоній выйшлі:
• Студэнт хімфака БДУ Арцём Баярскі, які быў асуджаны да 5 гадоў пазбаўлення волі паводле арт. 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх), арт. 361-1 (стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім).
• Аляксандр Грыдзюшка, які быў асуджаны да 4 гадоў пазбаўлення волі паводле ч. 1 арт. 130 (распальванне варожасці), ч. 2 арт. 295 (незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі), ч. 1 арт. 368 (абраза Лукашэнкі), арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады);
• Алена Бурлакова, якая была асуджаная на невядомы тэрмін судом Шумілінскага раёна паводле арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады);
• Аляксандр Зубкоў, які быў асуджаны да двух гадоў калоніі агульнага рэжыму паводле ч. 1 арт. 367 КК (паклёп у дачыненні да Лукашэнкі).
Таксама на волю выйшаў палітвязень па прозвішчы Жарло, але пра яго праваабаронцам нічога невядома.
💔«Дайце я пацыента адпушчу». Былая палітзняволеная ветэрынарка распавяла пра сваё затрыманне наўпрост на працы
Яну Жураўлёву затрымалі за ўдзел у нядзельных Маршах на працы пасля аперацыі котцы. Распавядаючы пра гэта, Яна кажа, што «гэта было яшчэ па-боску», узгадваючы гісторыі іншых зняволеных са збіццём і «пысай у падлогу»:
«У мяне быў пацыент пасля аперацыі — котачка. І я супрацоўнікам кажу: "Дайце я пацыента адпушчу". Яны былі незадаволеныя, але дазволілі пры ўмове, што будуць прысутнічаць пры гэтым. І сапраўды, яны стаялі чакалі, пакуль я раскажу кліентцы, што трэба рабіць з коткай. Пасля гэтага мяне забралі. Прынамсі, у параўнанні з тым, што я чула ад іншых, у маім выпадку не "зажасцілі" хоць бы. У той сітуацыі, якая склалася, у той жорсткасці, тое, што мне далі адпусціць пацыента — для майго псіхалагічнага стану было вельмі важна».
У Мёрах сёння за «распаўсюд экстрэмізму» судзяць Аллу Катлярэнка
Жанчына працуе загадчыцай сектара ў Беларусбанку, піша @vicspring.
Разбіраць яе справу паводле ч. 2 арт.19.11 КаАП прызначана суддзя Ірына Яскевіч.
Па гэтым самым артыкуле 7 лютага ў судзе Мёрскага раёна будуць яшчэ адну жыхарку — Алену Слуцкую (суддзёй прызначана Вераніка Кісляк). Старонкі Аллы і Алены ў сацыяльных сетках ужо закрытыя.
📝Нагадваем кантакты Праваабарончага цэнтру «Вясна»
🔹Паведаміць пра затрыманне, даслаць інфармацыю з судовых пасяджэнняў: Telegram-бот @viasna_bot | @ViasnaSOS, @SOSViasna;
🔹Звярнуцца па дапамогу па юрыдычных пытаннях, абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў: @zvarot96 | zvarot@spring96.org;
🔹Калі вы пацярпелі ад катаванняў з боку сілавікоў ці сутыкнуліся з жорсткім абыходжаннем за кратамі: @ViasnaDOC | viasnadoc@spring96.org;
🔹Распавесці сваю гісторыю журналістам «Вясны»: @Viasnainfo | viasna@spring96.org.
📍Кантакты рэгіянальных прадстаўніцтваў «Вясны»: Бабруйск — @babrujskspring; Барысаў — @Spring_help_r; Брэст — @Nadbuzanski, @BrestSOS; Гомель — @homelspring; Магілёў — @maydayhelp, @mspring_help; Маладэчна — @Maladecza_help; Наваполацк — @impaynes; Віцебск — @Viciebsk_spring; Светлагорск — @svietlahorskspring
❗️Афіцыйныя кантакты ПЦ «Вясна» можна паглядзець у апісанні @viasna96 ці на старонцы «Кантакты» на spring96.org
⁉️«Вясну» прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем»: як цяпер супрацоўнічаць з намі?
❗️Бот Telegram-канала «Беларускі Гаюн» быў часова ўзламаны
Пра гэта паведамляе @Hajun_BY.
«Мы не ведаем, які аб'ём дадзеных мог быць выгружаны за той час, пакуль у старонняга акаўнта быў доступ. Калі вы дасылалі інфармацыю, якая можа вас ідэнтыфікаваць, ці пісалі з акаўнтаў, якія могуць вас ідэнтыфікаваць, вы пад пагрозай.Читать полностью…
Таксама настойліва рэкамендую ўсім, хто карыстаецца акаўнтам у тэлеграме працяглы перыяд, выдаліць яго і стварыць новы, і рэкамендуецца так рабіць хаця б раз у год.
У дадзены момант крытычныя ўразлівасці выпраўленыя, але я разумею, што, нажаль, мы не змаглі цалкам абараніць людзей».
У Кобрыне за ўдзел у пратэстах судзяць адразу чатырох мясцовых жыхароў
У судзе Кобрынскага раёна 5 лютага пачалі судзіць чатырох чалавек за ўдзел у акцыях пратэсту ў 2020 годзе: Івана Бурліка, Віктара Вярбіцкага, Аляксандра Дзмітрука і Івана Літвіна. Іх абвінавачваюць паводле ч. 1 арт. 342 КК (актыўны ўдзел у дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак). Гэта другі працэс у горадзе з 2020 года паводле «народнага» артыкула.
У 2024 годзе сілавікі перыядычна ладзілі рэйды ў Кобрыне за ўдзел у пратэстах чатырохгадовай даўніны. Так, напрыканцы жніўня затрымалі Івана Літвіна (на фота), якога цяпер судзяць.
Справу разглядае суддзя Аляксей Кміта.
Чарговае папаўненне Спіса экстрэмісцкіх матэрыялаў
У яго трапілі:
📍Telegram-канал «Беларуская служба Польскага радыё ǀ Polskie Radio dla Zagranicy»;
📍Instagram старонка «alena.davidovich», «acameron375», «belarus_en_france», «belarusses2savoies», «alice_syal», «bypolskieradio», «МУЗЕЙ ВОЛЬНАЙ БЕЛАРУСІ», «Пра Вiцебск»;
📍Сайт «ukr.nеt»;
📍Youtube-канал «Народны дэпутат»;
📍Старонкі ў сацсетках «Незалежны прафсаюз РЭП»;
📍Старонка ва «Укантакце» «Родная Мова».
❤️ «Нізкі паклон людзям, якія клапаціліся пра мяне…»
Пасля слоў падзякі за вызваленне, Паліна Шарэнда-Панасюк распавяла пра палітзняволеную Вікторыю Кульшу. Па словах Паліны, тая знаходзіцца ў вельмі кепскім стане.
Крыніца: @belsat
«Ты што такое зрабіла там, напэўна, аўтобус спаліла?». Як ветэрынарнай лекарцы прызначылі 3 гады калоніі за ўдзел у нядзельных Маршах
Такі прысуд Яне Жураўлёвай вынесла суддзя Анастасія Ачалава.
«У гомельскім СІЗА супрацоўнікі пыталіся, ці ёсць у мяне штраф. А ў нас жа былі велізарныя салідарныя штрафы за ўдзел у акцыях пратэсту. І калі я супрацоўнікам называла суму, то пачыналі галасіць: "Гэта ж што трэба было зрабіць такое?" На "Валадарцы" нават не пыталіся такія рэчы — усім усё было зразумела. А супрацоўнікі гомельскага СІЗА дзівіліся: "Ты што такое зрабіла там, напэўна, аўтобус спаліла?" Гэта людзі, якія, напэўна, паверылі прапагандзе з тэлевізара і нават не дапускалі думкі, што ў рэальнасці ўсё інакш. Вядома, паводле тэрміну і па выстаўленым пазове можна падумаць, што я адна ўвесь транспарт Мінска спыніла».
❗️Праваабаронцы заклікаюць дакументаваць факты катаванняў і парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі
«Вясне» вядома, што ў Беларусі працягваюцца масавыя катаванні і збіванні, утрыманне ў нечалавечых умовах у ізалятарах. Мы разумеем, што праз страх і рызыкі пераследу людзі баяцца звяртацца да праваабаронцаў для дакументавання гэтых фактаў. Але мы заклікаем з дапамогай фота і відэа самім фіксаваць сляды катаванняў і збіванняў. Акрамя гэтага, звяртайцеся да лекараў, каб зафіксаваць траўмы і захаваць медыцынскія дакументы. Гэта дапаможа ў будучыні прыцягнуць да адказнасці ўсіх датычных да рэпрэсій.
✍️Вы можаце самастойна задакументаваць ваш выпадак, дзякуючы «Практычнаму дапаможніку для пацярпелых»
🔹Калі вы пацярпелі ад катаванняў з боку сілавікоў ці сутыкнуліся з бесчалавечным і жорсткім абыходжаннем у месцах зняволення, парушэннем правоў чалавека — калі ласка, пішыце @ViasnaDOC ці viasnadoc@spring96.org
У Гомелі за «распаўсюд экстрэмізму» судзілі брата і бацьку палітычнага ўцекача, якому пагражаў Азаронак
5 лютага ў судзе Гомельскага раёна адбыліся адразу два судовыя пасяджэнні, падчас якіх разглядаліся адміністрацыйныя справы паводле ч. 2 арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў) у дачыненні да Дзмітрыя і Васіля Стагурскіх. Іх справы разглядала суддзя Інга Яцухна.
Вынік судовых пасяджэнняў пакуль невядомыя.
Нагадаем, 4 лютага з’явілася інфармацыя пра затрыманне Дзмітрыя Стагурскага — брата палітычнага ўцекача з Беларусі, які ўзяў удзел у акцыі ў Ізраілі, прымеркаванай да выбараў. Пасля ўдзелу ў акцыі беларусу асабіста пагражаў праўладны прапагандыст Рыгор Азаронак.
Крыніца: Гомельская Вясна
😔У палітвязня Сяргея Ярашэвіча памёр бацька
З'явілася інфармацыя пра тое, што ў палітзняволенага Сяргея Ярашэвіча нядаўна памёр бацька. Сам Сяргей у калоніі знаходзіцца ў ШІЗА.
Сяргей — адзін з адміністратараў тэлеграм-каналу «Армія з народам», а таксама муж даверанай асобы Святланы Ціханоўскай і было палітзняволенай Антаніны Канавалавай. Ён вярнуўся ў Беларусь пасля затрымання жонкі, перад гэтым выехаў, бо адчуваў небяспеку.
Пазней яго асудзілі да 6 гадоў і 3 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
💌Месца ўтрымання Сяргея: ПК №20, 247755, Гомельская вобл., Мазырскі р-н, Міхалкоўскі сельсавет, 70, Сяргей Міхайлавіч Ярашэвіч
💻Напісаць анлайн
❗️У Жлобіне за сарваны сцяг асудзілі хлопца, які год таму выратаваў з возера пенсіянера
На выязным пасяджэнні суда Жлобінскага раёна асудзілі Канстанціна Ціхамірава паводле арт. 370 КК (здзек з дзяржаўных сімвалаў). Суддзя Святлана Андрэева прызначыла хлопцу адзін год абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хатняй хіміі»). Судовае пасяджэнне адбылося на базе Жлобінскага металургічнага каледжа, дзе вучыўся Канстанцін.
Год таму, на сцэне актавай залы Металургічнага каледжа, хлопца разам з трыма іншымі навучэнцамі ўрачыста віншавалі і ўзнагароджвалі лістамі падзякі — юнакі выратавалі пенсіянера з вады.
Пра гераічны ўчынак падлеткаў тады нават напісала прапагандысцкая «СБ. Беларусь сегодня» — хлопцы запаўзлі на лёд і з дапамогай знойдзеных побач друкоў змаглі выцягнуць з вадаёма пенсіянера і ўратаваць яму жыццё.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/117374
Гамельчука Юрыя Залатухіна пачынаюць судзіць за «здраду дзяржаве»
У Гомельскім абласным судзе 6 лютага ў закрытым рэжыме пачнуць разглядаць справу 35-гадовага мясцовага жыхара Юрыя Залатухіна. Яго абвінавачваюць паводле арт. 356 КК (здрада дзяржаве). Працэс будзе весці суддзя Дзмітрый Казлоў.
Пакуль невядома, у чым дакладна абвінавачваюць мужчыну.
Мяркуючы па сацсетках, жонка Юрыя — украінка Ірына. Вядома, што Юрый пэўны час працаваў на будоўлі, але інфармацыі пра яго апошняе месяца працы няма.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/117299
Святлана Ціханоўская: 700 дзён Сяргея Ціханоўскага ўтрымліваюць у рэжыме інкамунікада
Пра гэта піша @tsikhanouskaya.
«Апошні раз я чула голас мужа больш за чатыры гады таму. У мяне было ўсяго пяць хвілінаў, каб падтрымаць яго, расказаць пра дзяцей, спытаць пра здароўе. Тады я яшчэ не ведала, што нам больш не дазволяць пагаварыць. Часта ўспамінаю тую размову і думаю, што яшчэ магла б сказаць…Читать полностью…
Вось ужо 700 дзён ад Сяргея няма навінаў. Я не ведаю, ці атрымлівае ён віншаванні з днём нараджэння, ці бачыў паштоўкі, намаляваныя дачкой. Не ведаю, калі зноў змагу пачуць ягоны голас. Нават адзін дзень без вестак ад блізкага чалавека – гэта ўжо нагода для трывогі. Разам з Карнеем і Агніяй мы жывём у гэтай трывозе ўжо некалькі гадоў.
Але я ўпэўненая, што ён адчувае нашую падтрымку. Што ягоная ўнутраная сіла з ім. І нават за гэты час без сувязі – ён надае гэтую сілу і мне. Мы не спынімся, пакуль Сяргей і ўсе палітвязні не будуць на волі».
У Беларусі прызналі «экстрэмісцкай» песню «А.С.А.В» гурта «Руки на одеяло»
Адпаведнае рашэнне прынятае судом Гомельскага раёну 4 лютага.
Таксама «экстрэмісцкі спіс» папоўнілі TikTok-старонкі «onlineua», «belaruski_krok», а таксама старонкі ў Instagram «nina_a_sh», «belarusians.lietuva1», «leanidmyshlenik», «throughcameraprism».
🔗Хроніка палітычнага пераследу
16-гадовага падлетка з Ваўкавыска асудзілі на 1 год «хатняй хіміі» за зрэзаны чырвона-зялёны сцяг
У судзе Ваўкавыскагаг раёна 21 студзеня асудзілі Леаніда Трафімовіча паводле арт. 370 КК (здзек з дзяржаўнаў сімволікі). Справу ў закрытым рэжыме разглядаў суддзя Мікалай Сяргейка.
Паводле матэрыялаў следства, Леанід, знаходзячыся на даху будынка, зрэзаў нажом чырвона-зялёны сцяг.
Паведамлялася, што падлетак у пад’ездзе чакаў сябра. Узламаўшы дзверы на дах шматпавярховага дома, ён убачыў сцяг, зрэзаў яго сцізорыкам і схаваў ў сябе дома ў шафе. Пазней супрацоўнікі ЖКГ заўважылі знікненне і звярнуліся ў міліцыю.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/117372
📝Агляд сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі ў студзені
📍Глыбокі крызіс правоў чалавека абумовіў кантэкст фальшывых выбараў* прэзідэнта ў Беларусі: Лукашэнка падоўжыў свае паўнамоцтвы і працягвае ўтрымліваць дзяржаўную ўладу;
📍За месяц праваабаронцы зафіксавалі мінімум 506 выпадкаў палітычна матываваных рэпрэсій (затрыманні, ператрусы і г.д.);
📍Улады Беларусі рыхтуюць магчымасці для новых шырокамаштабных, у тым ліку трансгранічных рэпрэсій: у працэсе прыняцця знаходзяцца змены ў Крымінальны кодэкс;
📍На працягу студзеня было вынесена мінімум 175 палітычна матываваных прысудаў і мінімум 295 палітычна матываваных рашэнняў па адміністрацыйных справах;
📍Шэраг палітвязняў, у тым ліку тых, каго ўтрымліваюць у рэжыме інкамунікада, на працягу апошніх месяцаў былі паказаны ў публікацыях і відэасюжэтах праўладных медыя. Тым не менш, гэта не спыніла іх ізаляцыю ад знешняга свету і родных.
Справаздача цалкам 👉 https://spring96.org/be/news/117368
💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon | Аднаразовым данатам
❗️Калі вам патрэбна дапамога з тэрміновай эвакуацыяй з Беларусі — звяртайцеся на @help_bysol
Таксама нагадваем пра Гарачую лінію «Вясны» — вы можаце атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю ці паведаміць пра затрыманне на @ViasnaSOS
📍BYSOL паведамляе пра ўзмоцненыя праверкі на мяжы
Пра гэта піша @stryzhak.
«Практыкай паглыбленых праверак на мяжы для тых, хто вяртаецца ў Беларусь, ужо нікога не здзівіш, але ж мы атрымалі інфармацыю пра тое, што сілавікі ўзмацнілі кантроль і праверкі і тых, хто выязджае з краіны. Будзьце пільныя і падрыхтаваныя — трымайце дэвайсы чыстымі, галовы халоднымі і памятайце што тэхніка бяспекі жыцця пры дыктатуры гэта, у першую чаргу. ваша асабістая адказнасць».
У Паставах за «экстрэмізм» асудзілі маладую сямейную пару
10 хвілін адвяла суддзя Наталля Максімовіч на разгляд пратакола ў дачыненні да 29-гадовага Яўгена Радзевіча. А неўзабаве яна разглядзела і справу Луізы Радзевіч.
І Яўгену, і Луізе ставілі ў віну «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў» (ч. 2 арт. 19.11 КаАП), піша @vitebsk_info.