Персональный блог Андрея Стрижака. Компетентно о важном и не без юмора :) Предложить новость или связаться со мной можно тут @Andrej_Stryzhak
РЭЧЫ ЯКІМІ Я НЕ ГАНАРУСЯ
У жыцці кожнага чалавека ёсць ягоныя ўчынкі, што не дадаюць яму гонара. Я тут не выключэнне, за сорак гадоў жыцця маю ўчынкі і рашэнні, дзе я ня меў рацыі.
Па-першае, наконт таго, што было агучана ў матэрыяле Еўрарадыё, я хачу прынесці свае выбачэнні ўсім, каго маглі пакрыўдзіць, зачапіць, патурбаваць мае дзеянні.
Па-другое, мае дзеянні ня неслі ў сабе прымусу, карыстання службовым становішчам, імкнення да выгады, ці чагосьці такога. Не з’яўляліся рэзультатам злога намеру, ці жадання камусьці нашкодзіць.
Па-трэцяе, абмеркаванне нюансаў майго прыватнага жыцця я вяду з тымі людзьмі, хто з’яўляецца ягонай часткай, таму дадаткова тут няма што абмяркоўваць з маім удзелам.
Ну і апошняе, але не найменьш важнае. Калі гэты допіс камусьці яшчэ дапаможа пераасэнсаваць свае паводзіны, выбачыцца перад кімсьці, я буду лічыць што мае памылкі і праца над імі дапамаглі ня толькі мне.
ДA 50 ЧАЛАВЕК ПА "СПРАВЕ ГАЮНА"
Знаходзілася толькі ў берасцейскім СІЗА па стане на май 2025. Агульная колькасць арыштантаў СІЗА - да 280 чалавек, з якіх каля 60-70% гэта палітычныя. Па нашых дадзеных, тэрмін утрымання за кратамі фігурантам "справы Гаюна" працягваецца праз складанасць справы.
Акрамя таго, у СІЗА этапам праз ІЧУ, рэгулярна прывозяць людзей з мяжы, што негледзячы на папярэджанні, едуць у Беларусь маючы пратэстны бэкграўнд.
Мянты, пры адсутнасці фармальных прычын для затрымання, шырока карыстаюцца практыкай фэйкавай падпіскі людзей на "Зеркало", ці іншыя "экстрэмісцкія" фармаванні, каб затрымаць чалавека па "адміністратыўцы" 19.11, а потым за 10-15 дзён спакойна накапаць фактуры на крыміналку.
У размовах мянты не хаваюць упэўненасці ў тым, што сканчэнне тэрміна даўнасці па 342 нічога ня зменіць і яны знойдуць варыянты (перакваліфікацыя крымінальных спраў і г.д.) як саджаць людзей, што трапілі ў поле зору сілавікоў.
Рэжым не стаў гуманней ні на кроплю. Тэрор супраць людзей працягваецца.
€8000 ЗА 8 ГАДЗІН!
ВАЎ! Я Ў ЗАХАПЛЕННІ АД НАШАЙ САЛІДАРНАСЦІ! ЗБОР СЯРГЕЮ ЦІХАНОЎСКАМУ САБРАНЫ!
НАТАЛЛЯ ГОВАРАВА ЭВАКУІРАВАНАЯ РАЗАМ З ТРЫМА ДЗЕЦЬМІ
Наталля правяла тры з паловай месяца ў СІЗА і атрымала 4 гады "хіміі" па двух палітычных крыміналках. Але ж, дзякуючы, працы каманды эвака BYSOL, Наталля з дзецьмі зараз у бяспецы ў Польшчы.
Сям'я Наталлі зараз жыве ў шэлтэры і мае патрэбу ў падтрымцы старта новага жыцця.
Падтрымай сям'ю па спасылцы.
Працуем далей! Баронім сваіх.
Экс-палітвязень адкрыў збор на сябе — іншыя палітвязні абураныя і кажуць, што ён стукач і махляр
«Байсол» збірае грошы для Дзмітрыя Буневіча, былога палітвязня і фігуранта брэсцкай карагоднай справы. Іншыя палітвязні, якія ведалі Буневіча па калоніі, абурыліся — кажуць, што гэтаму чалавеку верыць нельга. @nashaniva паспрабавала разабрацца ў неадназначнай гісторыі.
https://nashaniva.com/372408
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372408
‼️ Как силовики "раскручивают" на информацию
Примерно с конца 2024 года мы фиксируем усиление давления на людей со стороны силовиков. Глава BYSOL Андрей Стрижак рассказал "Зеркалу" о том, как "правоохранители" пробуют заверобвать или "раскрутить" на информацию через мессенджеры и соцсети.
"Например, они говорят: «Знаем, что у вас проблемы с паспортом» либо «Знаем, что у вас там родственники остались — давайте-ка вы будете с нами сотрудничать».
Сотрудничество, как правило, устроено таким образом: сначала дается какая-то элементарная задача. Например, могут показать какой-то аккаунт в социальной сети и сказать: «Знаете ли вы этого человека, какие у вас с ним взаимоотношения?» Казалось бы, вроде ничего страшного. Но дальше они начинают все больше и больше втягивать человека в агентурную деятельность. Например, заставляют его ходить на массовые мероприятия здесь, за рубежом, пытаться фиксировать людей, которые там находятся, либо фото-, либо видеофиксацией, либо просто записывать, что происходит. Дальше — больше".
✅ Если вам пишут силовики из Беларуси, пробуют "поговоиить по душам", что-то обещают, – помните, что это часть их тактики. Не дайте вовлечь себя в агентурную деятельность! Блокируйте таких "доброжелателей" без лишних слов.
👉 полезное:
Мне пишет "понимающий" следователь и зовет в Беларусь. Что делать и как разговаривать?
@bysol
AFD АТАКУЕ BYSOL ПА ЗАМОВЕ АД ЛУКАШЭНКА?
Атака працягваецца, але ж я бачу тут важны момант — нямецкім урадам не была прадстаўлена інфармацыя пра нашых партнёраў у межах праекта з EVZ, захавана іх канфідэнцыяльнасць. Такім чынам абаронены тыя, хто звяртаўся да нас па дапамогу.
Але выклікае трывогу частка адказа нямецкага ўрада, дзе паказана, што дэпутатам усё ж быў дадзены службовы доступ да дадзеных пра падтрымку былых палітвязняў. Калі ў людзей, што атрымалі доступ да інфармацыі, ёсць зламысныя намеры, магчымыя ўцечкі дадзеных.
BYSOL не супрацоўнічаў з урадам Германіі ў пытаннях дапамогі былым палітвязням, аднак я не выключаю, што такую дапамогу аказвалі іншыя арганізацыі. Патэнцыйныя рызыкі ўцечкі нельга ігнараваць.
Усё гэта выглядае, быццам AfD выступае ў ролі агента ўплыву ў інтарэсах лукашыстаў. У запытах усё тыя ж наратывы — і пра тое, што «ўсе, хто супраць Лукашэнкі — нацысты», і пра Полк Каліноўскага, і пра крыўду з-за выключэння з праўлення EVZ, і пра санкцыі. Я не магу назваць гэта інакш, як супольнай працай па дыскрэдытацыі сістэмы дапамогі і нашай арганізацыі.
REFORM.news па палічках расклаў усю сітуацыю ў артыкуле.
UPD: Збор цалкам сабраны! Дзякуй усім!
КІРЫЛ БАЛАХОНАЎ МАЕ ПАТРЭБУ Ў ДАПАМОЗЕ!
Вызвалены разам з Ціханоўскім і дэпартаваны ў Літву палітвязень пачынае новае жыццё.
Каб зрабіць гэты старт больш паспяховым бракуе толькі EUR113
Далучайся да салідарнасці і пачні тыдзень з добрых спраў па спасылцы.
Працуем далей! Баронім сваіх.
СЁННЯ ТРЭЦІ ДЗЕНЬ TUTAKA!
Учора мы абдымаліся, казалі адно аднаму дзякуй, рабілі татуіроўкі, данаты, сэлфі і важныя высновы пра тое, што нашая моц у нас саміх, пакуль мы верым і падтрымліваем адно аднаго!
Сёння выдатнае надвор’е і я спадзяюся ўбачыць вас на Festiwal TUTAKA || Фестываль TUTAKA! Музыка, сябры, цікавыя івенты і дыскусіі і непаўторны вайб беларускага жыцця.
Жыве Беларусь! Жыве TUTAKA!
Збор пакуль не закрываем, далучайся!
https://bit.ly/44uaiP2
Ад пачатку года 105 палітвязняў выйшлі, а 167 селі.
Першая лічба афіцыйная, а другая - толькі тыя, пра каго мы ведаем. Дзейнічае прынцып дзвярэй, што круцяцца: пасядзеў сам - дай пасядзець іншым. Ад "лібералізацыі" проста зубы зводзіць.
ТВАЁ КАХАННЕ TUTAKA
11-12.07 на галоўнай фестывальнай падзее беларускага лета TUTAKA на кропцы BYSOL можна будзе атрымаць каханне. Такое ж прыгожае як у Animia Masha 🙂
Прыязджай каб пабачыць сваіх, каго даўно ня бачыў, патанчыць пад сваё, што любіш слухаць, дапамагчы данатам тым, каго падтрымліваеш!
Усе падрабязнасці па спасылцы.
В Телеграме появился и активно распространяется фейковый канал, который маскируется под канал команды Сергея Тихановского!
Обращаем ваше внимание, что Сергей Тихановский не имеет отношение к этому каналу и этой форме регистрации. Ни в коем случае не переходите по ссылкам в подобных каналах и ничего не заполняйте.
Единственная настоящая форма регистрации находится в описании под видео
https://www.youtube.com/watch?v=fUIYjx_T_LY
ТЭРОР НЕ НА ВАКАЦЫЯХ
Калегі з "Вясны" кажуць што сілавікі актывізаваліся перад пяцігоддзем 2020, праз тое, што сыходзяць тэрміны даўнасці. Пакуль што няма разумення, ці ў чарговы раз будзе "не да законаў", ці лукашысты вырашылі такі вытрымаць уласныя юрыдычныя норм наконт даўнасці 342 артыкула Крымінальнага Кодэксу.
Важна яшчэ іншае - працягваюцца арышты па справе Гаюна і мы адзначаем што звычайны летні ўзровень прасадкі тэрора, калі сілавікі ідуць у адпачынкі, у гэтым годзе ня надта назіраецца.
Таксама мы адзначаем рост так званых "турыстычных" спраў, калі чалавек, негледзячы на вялікую пагрозу арышту пры вяртанні едзе ў Беларусь і там яго арыштоўваюць.
Гарачае лета 2025 для сілавікоў трывае.
ПЯЦЬ ГОД У ЭМІГРАЦЫІ
Пяць год назад я ўстаў рана раніцай, каб набраць поўнымі жменямі сваёй зямлі, вады, неба па кішэнях і торбах і рушыць праз мяжу паміж тады і зараз. Несці сваё з сабой.
Дарога вяла мяне праз Кіеў, што будзе пазней сцякаць крывёй, у Вільню, што нэрвова паліць кароткія самакруткі і ўглядаецца і ўслухваецца ў гукі з блізкай мяжы.
На гэтай дарозе я шмат згубіў - бацькоўскі дом, родную зямлю, кавалак здароўя, сяброў. Але ж і набываю штодня - нелінейнасць жыцця і гісторыі, шматграннасць людзей навокал, трываласць і цярпенне. І адно з самых важных і істотных - людзей, што ёсць ліхтарамі, калі адныя гаснуць, іншыя свецяць толькі сабе, трэція знайшлі сябе ў іншым.
Светам праз цемру мы прыйдзем дамоў. Аднойчы. А пакуль, год шосты.
Апошняе фота ў Беларусі.
ПАЧНІ ТЫДЗЕНЬ З ПАДТРЫМКІ БЕЛАРУСКАЙ КУЛЬТУРЫ Ў ВЫГНАННІ!
Стань фундатарам вялікай выставы ў якой прымуць удзел 12 беларускіх мастакоў, што жывуць у эміграцыі.
Праект ужо падтрымалі прывітальнымі словамі Папа Леў XIV, а таксама 11 каталіцкіх кардыналаў з усяго свету. Цёплыя словы падтрымкі прыйшлі ад каралевы Бельгіі, каралевы Нідэрландаў і мадам Брыжыт Макрон.
Сума збора: EUR134
Далучайся данатам па спасылцы.
УЧОРАШНІ ДЗЕНЬ - САМЫ РЭЗУЛЬТАТЫЎНЫ ЗА ГОД
Па суме сабранага даната - €11419, што больш чым мы сабралі за дзень папярэдняга рэкорда пры зборы на Святлану Курс. За дзень мы прынялі 383 даната, што троху меньш чым данатны пік збора на Святлану.
Агульныя назіранні:
- людзей турбуе стан здароўя Сяргея Ціханоўскага і вы гатовыя падтрымаць ягонае аднаўленне;
- было бачна што мянтоўская мразота, прапагандоны і канапныя крытыканы вельмі актывізаваліся, але ж данат што ляціць, не спыніць як і лом, што ляціць;
- узровень салідарнасці з Сяргеем высокі, але ж калі б мы запусцілі гэты збор у самыя першыя дні, то сабралі б значна больш.
З вялікай удзяснасцю да ўсіх, хто данаціць, бярэм гэты досвед да ўвагі.
«Прывітанне, сябры. Маё імя – Сяргей Ціханоўскі.
Мне няпроста прасіць аб дапамозе, але прыйшла і мая чарга. Сёння я звяртаюся да вас за падтрымкай, як і дзясяткі іншых беларусаў, якія перажылі рэпрэсіі. Мая жонка – лідэрка дэмакратычных сіл, але гэта не азначае, што за маёй спінай неабмежаваныя рэсурсы, а мае праблемы са здароўем вырашаюцца аўтаматычна. Маё аднаўленне – выклік для мяне, як і для кожнага, хто прайшоў праз турму»
Падтрымаць Сяргея можна па спасылцы.
Працуем далей! Баронім сваіх.
ЗБОР НА ПАХАВАННЕ АКТОРА
Андрэй Бардухаеў-Арол, вядомы гомельскі актор, памёр у Польшчы ад раку. Разам з жонкай яны ў 2020-м падтрымалі пратэст і былі змушаныя пакінуць краіну.
Агульны кошт пахавання Андрэя выйшаў у €5000, што больш за бюджэт сям’і, таму аб’яўлены збор на €2000.
Спасылка на збор
Дзякуй усім за дапамогу
Сегодня мы рассказываем о трех благотворительных сборах
Муж беларуски — боец полка Калиновского — пропал без вести в Украине, сейчас его жене нужна помощь
Арине Федорцовой 23 года, она из Витебска. Ее супруг в 2023 году вступил в ряды полка Калиновского и в январе 2025 года пропал без вести во время выполнения боевой задачи. Кроме мужа у Арины никого нет — ее мать и отец умерли. В Беларусь ей возвращаться опасно, кроме того, девушка хочет продолжать волонтерить. Ее легализация в Украине затягивается, потому беларуске нужны средства.
Сумма сбора для Арины составляет 3000 евро — деньги пойдут на оплату жилья, легализацию, еду и предметы быта.
https://www.bysol.org/ru/private/arina_fedorcova/
У семьи беларусов хотели забрать ребенка — они эмигрировали и нуждаются в помощи
Наталья Голос и ее супруг в 2020 году участвовали в протестах, а после отказались вести ребенка в государственную школу. Мальчик сначала учился онлайн в беларусском заведении, а после — в гимназии в Киеве. В школе все шло хорошо, но к семье стали приходить органы образования и опеки. Наталью вызывали на комиссии, угрожали поставить сына на учет как находящегося в социально опасном положении, а однажды сказали: «Будете артачиться, ребенка изымем, а вас закроем». Тогда семья эмигрировала в Польшу — сын учится, муж работает водителем. Наталья хочет восстановиться в профессии — она юристка. Для этого ей надо выучить польский, пройти нострификацию диплома и поступить в магистратуру.
Сумма сбора для беларуски и ее семьи составляет 2200 евро — средства пойдут на аренду жилья, курсы языка, обучение в магистратуре, а также перевод и заверение документов.
https://www.bysol.org/ru/private/natalia_golos/
Беларус успел уехать из страны, чтобы не попасть в тюрьму, и теперь нуждается в помощи, чтобы встать на ноги
9 августа 2020 года Владимир Логовой был на Немиге в числе первых протестующих. Его избили, увезли в Солигорский РОВД, где вдруг отпустили, обязав больше не выходить, но беларус не пропустил ни одной акции протеста. В сентябре 2022-го его забрали за «политику» — сначала были 10 суток в карцере, потом четыре месяца ожидания в СИЗО-1 на Володарского. Мужчине дали три года «домашней химии» и включили в «список экстремистов». После следователь сказал Владимиру, что они восстановили его удаленные посты и следующий срок — «вопрос недели». Беларус бежал той же ночью. Сейчас он живет в Варшаве, получил статус беженца и работает велокурьером. Средств не хватает, плюс недавно стали очень сильно болеть зубы. Владимир хочет восстановиться и сдать на права, чтобы работать в такси или доставке на авто.
Сумма сбора для беларуса составляет 2000 евро — средства пойдут на автошколу, срочное лечение зубов, а также аренду жилья.
https://www.bysol.org/ru/private/vladimir_logovoi/
UPD: Збор цалкам сабраны! Дзякуй за дапамогу!
ДАПАМАЖЫ ФІГУРАНТУ "СПРАВЫ ГАЮНА"!
Мы з вамі амаль сабралі неабходную суму для падтрымкі аднаго з фігурантаў "справы Гаюна" - евангельскага верніка, засталася ўсяго дні каб падтрымаць яго. Збор ананімны з мэтаў бяспекі чалавека.
Неабходная сума: EUR257. Спасылка на збор.
Загадзя удзячны ўсім за дапамогу!
Прарасійская партыя AfD зрабіла запыт у Бундэстагу наконт фінансавання фонда BYSOL з нямецкага федэральнага бюджэта і пра аб’ёмы выдаткаў на былых палітвязняў што знаходзяцца на тэрыторыі Нямеччыны.
Дзіўная ўвага з боку партыі, дэпутат якой зарабляе на працы палітычных арыштантаў у Беларусі. Маленькая паслуга для беларускіх госаў за вырашчаную цыбульку?
СКАНЧАЕЦЦА СЁЛЕТНЯЯ ТУТАКА
Такім жа шалёным зарадам нашай беларускай энэргіі, як і штогод. Удзячны ўсім, хто вітаўся, данаціў, атрымліваў татуіроўкі, распавядаў свае гісторыі, дзяліўся пазітывам і радасцю ад таго, што Беларусь нашая жыве!
Жыве TUTAKA! Жыве вечна!
Сегодня мы рассказываем о трех благотворительных сборах
Экс-узник, отсидевший по «пинскому делу», нуждается в помощи
Молодого человека зовут Дэвид Мостицкий, он участвовал в мирных протестах. В 19 лет его приговорили к 5,5 года колонии за то, что он ударил рукой по щиту силовика. Через четыре года беларуса освободили по помилованию, но оставили под превентивным надзором. Из-за опасений по части безопасности Дэвид покинул страну, теперь он в Польше. Молодой человек нуждается в психологическом и физическом восстановлении.
Сумма сбора для Дэвида составляет 3000 евро — средства пойдут на аренду жилья, питание и предметы быта, одежду и обувь, а также медицинские услуги.
https://www.bysol.org/ru/private/devid_mastsitski/
Беларуска после онкологии вышла на протесты, попала под дубинки силовиков и просит помощи в эмиграции
Женщина работала экономистом в частной фирме и с 11 августа ежедневно выходила на протесты против фальсификации выборов. 19 августа силовики избили беларуску и задержали, но отпустили, узнав, что у нее онкологическое заболевание. На тот момент женщина восстанавливалась после лечения рака шейки матки. После удаления лимфоузлов у нее развилась хроническая лимфедема, ограничивающая активность. Опасаясь преследования, беларуска уехала в Италию, устроилась на работу и получила международную защиту. До недавнего времени женщина справлялась сама, но в 2023 году она упала и получила серьезную травму — у нее начался некроз тазобедренного сустава. Сейчас ей нужна помощь, поскольку она не может работать, беларуска арендует койко-место и живет в долг. Ее ежедневный лимит на костылях — 500 метров.
Сумма сбора для женщины составляет 2000 евро — средства пойдут на аренду жилья, поддерживающие лекарства, а также оплату долгов.
https://www.bysol.org/ru/private/help_to_marina/
Художница просит помощи на восстановление после тяжелой операции
Катерине 24 года, она художница, живет в Вильнюсе и преподает живопись детям. Ранее она училась в университете в Гродно, но подверглась репрессиям и покинула страну. В Литве она перенесла две операции, последняя была совсем недавно, и из-за нее беларуска почти не могла ходить. Сейчас у нее нет денег на аренду, лекарства и еду.
Сумма сбора для Катерины составляет 2100 евро — средства пойдут на аренду жилья, медицинские услуги, питание, транспорт и прочие расходы.
https://www.bysol.org/ru/private/katerina_the_artist/
НАТАЛЛЯ ДУЛІНА - МОЦ ХАРАКТАРУ І ДУХА
Упершыню з Наталляй я сустрэўся пад сустрэчы Сяргея Ціханоўскага з беларусамі Вільні. Я быў пад уражаннем ад мяккай і інтэлегентнай, паслядоўнай і моцнай годнасці, што выпраменьвала Наталля.
А зараз я бачу што такое ж уражанне Наталля аказвае ня толькі на мяне. За першую ж гадзіну публікацыі збора, мы сабралі для Наталлі EUR2400. Штосьці параўнальнае па тэмпах збору ў нас было падчас збору наСвятлану Курс. А гэта значыць што моцныя і інтэлігентныя жанчыны выклікаюць эмпатыю ў нашай аўдыторыі, што ня можа не радаваць мяне :)
Дзякуй усім за падтрымку! Працуем далей! Баронім сваіх.
Чакаем твайго даната тут
Частка нашага грамадства пачынае сябе самазаспакойваць, ёсць пэўная колькасць дэмакратычных актараў, якія адкрыта кажуць, што рэжым трэба пахваліць або залагодзіць. Але ж мы бачылі гэта ўжо не адзін раз, асабіста я 25 год у гэтай гісторыі. Казаць пра тое, што адбываецца «лібералізацыя», не выпадае.
Рэжым будзе працягваць сваю палітыку роўна да таго моманту, пакуль яна будзе яму выгадная. І пакуль мы бачым па бягучых трэндах, што саджаць людзей яму выгадна, нягледзячы на перамовы ці яшчэ штосьці.
Поўны тэкст каментара чытайце тут
Ровно четыре года назад, 8 июля 2021-го, «Зеркало» опубликовало свою первую новость.
Эти четыре года мы работаем, чтобы беларусы знали, что на самом деле происходит в нашей стране. Вы можете поддержать нашу миссию, если для вас это безопасно. Оформите донат на помощь «Зеркалу»: разовый платеж или подписка на любую сумму ежемесячно — лучший способ поздравить редакцию и помочь продолжать наше дело. Это можно сделать здесь: https://donorbox.org/donation_form и здесь: https://www.patreon.com/join/zerkalo_io.
Спасибо!
ЦІ ГАТОВЫ ТЫ ДА САПРАЎДНАГА ЭКСТРЭМІЗМА?
Ужо на гэтых выходных (10-13.07) адбудзецца легендарная TUTAKA - галоўная фестывальная падзея беларускага лета. На пляцоўцы пасярод падляшскага лесу, у лічаных кіламетрах да Беларусі, у чарговы раз адбудзецца фэст, што прыцягвае беларусаў і беларусак з усяго свету!
Будзе там месца і для дзіцячых забаў удзень і для недзіцячых уначы, а BYSOL, як заўжды, забяспечыць святочны настрой часовымі татуіроўкамі і бліскучым глітэрам.
Шукайце нашую пляцоўку на фэсце, дзе вы зможаце падтрымаць данатам нашую працу і атрымаць узамен яскравыя эмоцыі ад нашага новага набора часовых татуіровак!
Да сустрэчы на Тутацы!
ПАЧЫНАЙ ТЫДЗЕНЬ З ДОБРЫХ СПРАЎ!
Жанна Ляснеўская з Полацка, працаўніца ЖКГ, што адмовілася здымаць БЧБ-стужкі, удзельнічала ў пратэстах і атрымала перспектыву пазбавіцца дзіцёнка праз увагу лукашысцкіх сацыяльных служб.
З-за пагрозы рэпрэсій Жанна пакінула краіну і ўладкоўваецца на новым месцы. У сям'і нарадзілася яшчэ адно дзіця, што мае праблемы са здароўем і Жанна звяртаецца па дапамогу.
Неабходная сума: EUR383
Спасылка на збор
Дзякуй усім за дапамогу!
Працуем далей! Баронім сваіх.
Чытанне беларускіх навін наводзіць на навязлівыя думкі пра эратычны сюжэт, дзе адзін дзед беларускай палітыкі ўжо што толькі ня робіць, каб спадабацца іншаму. І ўсё ніяк.
Читать полностью…