Канал пресслужбы штабов Тихановской, Бабарико, Цепкало.
Марш Свабоды — у Варшаве! Далучайцеся!
9 жніўня а 15:00 беларусы сустрэнуцца ў Варшаве, каб разам прайсці Маршам Свабоды ў гадавіну пачатку падзеяў 2020 года. Гэта магчымасць яшчэ раз нагадаць сабе і свету — мы штодзённа працягваем змагацца за вольную і дэмакратычную краіну.
Марш стане кульмінацыяй першага дня Канферэнцыі «Новая Беларусь»: пасля насычаных дыскусіяў, дэбатаў і «гарачых» абмеркаванняў беларусы выйдуць разам, каб паказаць: нас яднае не толькі мінулае, але і супольная будучыня.
Нават калі мы спрачаемся пра метады, стратэгіі і інструменты змены рэчаіснасці, мы дакладна ведаем — у нас супольная мэта. А салідарнасць, надзея і падтрымка адно аднаго — гэта рэчы, якія дапамагалі беларусам усе пяць гадоў не згубіць сябе і пераадольваць любыя жыццёвыя крызісы.
🗓Калі: 9 жніўня, 15:00
📍Дзе: Варшава, plac Marszałka Józefa Piłsudskiego
Разам з беларусамі і беларускамі па вуліцах Варшавы пройдуць Святлана і Сяргей Ціханоўскія. Далучайцеся!
Да таго ж, нагадаем:
Праграма канферэнцыі — па гэтай спасылцы.
Рэгістрацыя для ўдзельнікаў — тут.
А вось спасылка рэгістрацыі для медыя і блогераў.
«Незалежнасць не падае з неба проста так і не даецца назаўсёды. Яе трэба абараняць». Ціханоўская — да дня прыняцця Дэкларацыі аб суверэнітэце Беларусі
«27 ліпеня 1990 года — дзень, калі беларусы заявілі: у нас ёсць права на сваю дзяржаву. 35 гадоў прайшло з моманту прыняцця Дэкларацыі аб суверэнітэце — дакумента, які адлюстраваў намер нашага народа і яго волю жыць па ўласных правілах.
Сёння, калі краінай кіруе прарасійскі рэжым, а незалежнасць губляецца з кожным подпісам пад чарговай дамовай з Крамлём, гэтая гістарычная падзея выглядае не проста датай, а напамінам. Напамінам, што незалежнасць не падае з неба проста так і не даецца назаўсёды. Яе трэба абараняць.
Беларусь, падпарадкаваная знешняй волі — не тое, за што галасаваў Вярхоўны Савет у 1990-м. І не тое, што трэба краіне сёння. Законы ў краіне павінны стварацца ў інтарэсах грамадзянаў, а не інтарэсах аднаго чалавека ці чужой дзяржавы. А будучыню павінна вызначаць воля народа, а не пагадненні за зачыненымі дзвярыма ці кулуарныя дамовы.
Менавіта за такую, вольную Беларусь трэба змагацца далей. Суверэнітэт і яго захаванне — гэта не пара сказаў у архіўных дакументах, а нашая задача. І выкананне гэтай задачы залежыць ад кожнага і кожнай».
«Немагчыма, каб рэжым сеў за стол перамоваў з «апазіцыяй»? Глядзіце на 1997 і 1999 гады»
Ці рэальна прымусіць у палітыцы дамаўляцца? Камунікацыя паміж Мінскам і Вашынгтонам — гэта перамовы? Чаму палітвязняў рэжым бачыць як інструмент?
Пра гэта — у размове Еўрарадыё з дарадцам Святланы Ціханоўскай па парламенцкім супрацоўніцтве і канстытуцыйнай рэформе Анатолем Лябедзькам.
Адкуль узнікла рашэнне абмяняць сябе на палітвязняў?
«Рэжым мог бы зацікавіць абмен. Гэта цынічна, але гэта іх стыль паводзінаў і разумэнне палітыкі. Таму, калі была б такая прапанова, то я гатовы пайсці ў іх логава. Для іх гэта танней і знізіць градус унутры краіны».
«Калі мы гаворым пра класічныя перамовы, то павінны прысутнічаць тры ключавыя элементы: суб’екты, для якіх гэта ўсё ладзіцца, павестка дня, і ўдзельнікі, што маюць мандат на права вядзення перамоваў. У рэжыму і афіцыйнага Вашынгтона размова па гэтых канонах не ідзе. Існуюць каналы камунікацыі, але гэта не тое, што можна назваць класічнымі перамовамі».
«Калі нехта сцвярджае, што немагчыма прымусіць рэжым сесці за стол перамоваў з пазіцый сілы, я кажу: паглядзіце на 1997 і 1999 гады — гэта ўжо было рэальнасцю».
«На мой погляд, для рэжыму гэта якраз шанец раскалоць еднасць апанентаў».
«Па вялікім рахунку, паміж тымі, хто выступае за санкцыі, і тымі, хто за змякчэнне санкцыяў, няма прынцыповых супярэчнасцяў. Так, адны могуць сцвярджаць, што патрэбна 70% ціску і 30% перамоваў, а іншыя — наадварот. Але гэта ўсё адзін і той жа шлях».
«Я б чакаў сумленнай размовы. Што за гэтыя 5 гадоў адбылося, дзе былі памылкі, дзе былі паразы, а дзе былі поспехі і дасягненні. Гэта адзін бок. А другі — анансаванне плану, што мы робім далей».Читать полностью…
Хто і куды «вядзе» Беларусь?
9–10 жніўня, Варшава — у праграму канферэнцыі «Новая Беларусь» упершыню дададзены фармат адкрытых публічных дэбатаў. Ніякіх маналогаў, ніякіх кулуарных размоваў — абмеркаванне розных пазіцый ў адкрытым фармаце.
Тры вострыя тэмы, якія выклікаюць спрэчкі ў дэмакратычных колах:
1) «Ці працуюць санкцыі альбо патрэбна мяняць стратэгію?»
Уладзімір Жыгар vs Іван Краўцоў
У дэмакратычным асяроддзі няма адзінай пазіцыі. Адныя патрабуюць узмацняць ціск — каб падштурхнуць рэжым да саступак і паскорыць перамены. Іншыя ўпэўненыя: санкцыі даюць зваротны эфект — ўмацоўваюць рэжым, ізалююць грамадства і б’юць найперш па беларусах. Хто правы?
2) «Супрацьстаянне да перамогі ці нацыянальнае прымірэнне тут і цяпер?»
Дзмітрый Шчыгельскі vs Роза Турарбекава
Хтосьці верыць: толькі праз знішчэнне рэжыму можна нешта змяніць.
А іншыя думаюць: трэба гаварыць і шукаць шляхі прымірэння ўжо зараз, інакш раскол паглыбіцца. Але абодва бакі прагнуць дабра для Беларусі. Што з гэтага сапраўды дапаможа нашай агульнай мэце?
3) «Ці выйграе эканоміка Беларусі ад уступлення ў Еўрасаюз?»
Аліса Рыжычэнка vs Леў Львоўскі
Адны лічаць, што ўступленне ў Еўрасаюз пагражае закрыццём прадпрыемстваў і крызісам ад страты расійскага рынку. Іншыя бачаць у еўраінтэграцыі шанец на рост і развіццё. Які эканамічны курс насамрэч патрэбны нашай краіне — і ці ёсць іншыя шляхі?
📍9 жніўня, Варшава
🔗 Колькасць месцаў абмежаваная: каб паўдзельнічаць, рэгіструйцеся па гэтай спасылцы. Медыя і блогеры могуць зарэгістравацца тут.
Для ўсіх, хто не зможа прысутнічаць афлайн, мы зладзім анлайн-трансляцыю.
Святлана Ціханоўская звярнулася да Уладзіміра Зяленскага з заклікам падтрымаць закон аб статусе беларускіх добраахвотнікаў
Святлана Ціханоўская накіравала афіцыйны зварот да Прэзідэнта Украіны з просьбай падтрымаць і паскорыць прыняцце закона, які вызначае прававы статус беларускіх добраахвотнікаў у краіне.
Праца над законапраектам пачалася яшчэ ў сакавіку — як вынік круглага стала, які прайшоў у Кіеве з удзелам прадстаўнікоў дэмакратычных сілаў Беларусі, Міхаіла Падаляка, дарадцы Офіса Прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага, а таксама дэпутатаў Вярхоўнай Рады і намесніка міністра па справах ветэранаў.
Закон павінен вырашыць шэраг істотных праблемаў: ад атрымання грамадзянства і легалізацыі да пытанняў матэрыяльнага і сацыяльнага забеспячэння.
Каманда Святланы Ціханоўскай уважліва сочыць за сітуацыяй і добра ведае пра праблемы, з якімі сутыкаюцца беларускія добраахвотнікі ва Украіне. Каб гэтыя пытанні вырашаліся хутчэй, мы пастаянна падтрымліваем сувязь з украінскімі ўладамі.
Зварот да Прэзідэнта Зяленскага — чарговы крок, каб паскорыць працэс. Мы спадзяёмся, што разам з украінскім бокам зможам дасягнуць станоўчага вырашэння гэтых пытанняў.
«Ціск — гэта не толькі санкцыі, ціск — гэта ў тым ліку трымаць Беларусь на парадку дня»
Святлана Ціханоўская ў размове з Алесяй Бацман адказала на пытанні, датычныя вызвалення Сяргея Ціханоўскага, уплыву міжнароднага ціску на рэжым Лукашэнкі і магчымых правакацыяў Пуціна з выкарыстаннем Беларусі:
➖Каму трэба дзякаваць за вызваленне палітвязняў?
➖Якую ролю адыгрывае Лукашэнка ў магчымай правакацыі Пуціна супраць краінаў НАТА?
➖Ці былі агенты КДБ унутры каманды Офіса?
➖Што мог перадаць рэжым праз Келага Трампу?
Акрамя таго, абмеркавалі і вызваленне Сяргея Ціханоўскага:
«Ён вельмі ганарыцца тым, як змянілася я, і чаго беларусы дасягнулі за гэтыя пяць гадоў».
Што будзе з суддзямі ў новай Беларусі?
Дэмакратычныя сілы прадставілі праект люстрацыі — сістэму пераходнага правасуддзя ў новай Беларусі. Працэс люстрацыі будзе датычыцца розных катэгорыяў. Гэта значыць: кожны, хто пажадае заняць пасаду дзяржслужбоўца, павінен будзе прайсці праверку.
Першымі мы расказваем пра суддзяў — тых, хто ўдзельнічаў у палітычна матываваных справах, падпісваў несправядлівыя прысуды або, наадварот, спрабаваў захаваць законнасць у сваёй дзейнасці.
➖Што будзе з тымі, хто цяпер займае пасады суддзяў?
➖Як будзе праходзіць іх праверка?
➖Як ужо цяпер засцерагчы сябе?
Адказы — у картках.
«Команда Офиса продолжает работать и нести свою часть ответственности»
В своём видео Светлана Тихановская объясняет, почему освобождение Сергея Тихановского не принесло разногласий внутри демократических сил, а стало важным результатом общей борьбы. Лидерка подчеркнула: команда Офиса продолжает работу, пока не будут освобождены все политзаключённые, а в Беларуси не наступят перемены.
«Сила демократического движения именно в том, что в нём есть разные взгляды и подходы. Сергей — самостоятельный человек, и у него есть своё мнение, своё видение участия в общем деле. И это нормально. Мы не конкуренты, мы дополняем друг друга. Мы все разные — но вперёд идём вместе.Читать полностью…
Команда Офиса продолжает работать и нести свою часть ответственности. Освобождение политзаключённых и мирное разрешение политического кризиса в Беларуси остаются для нас безусловным приоритетом».
Што змянілся ў сям’і Ціханоўскіх? Чаму немагчыма адчуць радасць вызвалення цалкам? І што б беларуская лідарка зрабіла інакш, аглядваючыся назад?
Святлана Ціханоўская завітала на інтэрв’ю да Ганны Соусь на Радые Свабода, і падчас шчырай размовы распавяла, як змянілася асабістае і палітычнае жыццё пасля вызвалення мужа:
➖Як змянілася Святлана і ці гатовая яна зноў стаць хатняй гаспадыняй, калі Сяргей папросіць?
➖Ці носіць «першы джэнтльмен» Беларусі каву ці чай у ложак?
➖Чаму радасць ад вызвалення Сяргея немагчыма адчуць цалкам?
➖Ці ўбачым мы фільм ці серыял пра гісторыю сям’і Ціханоўскіх?
➖Чаму Святлана лічыць Сяргея «рупарам на беларусаў у Беларусі»?
➖Якіх брэндаў адзенне Ціханоўскага – і ці эканоміць Святлана на гэтым грошы?
➖Што зрабіла б Ціханоўская інакш у 2020, калі б ведала, што наперадзе?
Глядзіце поўную гутарку, у якой Ціханоўская дзеліцца тым, што звычайна застаецца па-за кадрам.
Як жыве моладзь у Беларусі?
З 1-га верасня моладзі ўжо забаранілі вучыцца за мяжой. Але гэта не адзіныя змены.
Дарадца Святланы Ціханоўскай па моладзевай палітыцы і студэнцтве Маргарыта Ворыхава распавяла, з чым сутыкаецца беларуская моладзь:
«Маладыя спецыялісты ў Беларусі зарабляюць у 5 разоў менш, чым іх аднагодкі ў Еўропе. Школьнікаў з дзяцінства вучаць рыць акопы і патруляваць межы».
Еўракамісарка Кос на сустрэчы з Ціханоўскай анансавала новы пакет дапамогі для беларускіх незалежных медыя і праваабаронцаў
У Бруселі Святлана Ціханоўская сустрэлася з Еўракамісаркай па пытаннях пашырэння і палітыкі добрасуседства Мартай Кос.
Па выніках сустрэчы Еўракамісарка анансавала новы пакет падтрымкі для Беларусі, які будзе накіраваны на дапамогу:
⭕️незалежным журналістам;
⭕️праваабаронцам;
⭕️актывістам грамадзянскай супольнасці.
Асобна абмяркоўвалася неабходнасць падтрымкі Беларускай службы «Радыё Свабода» і іншых незалежных медыя, якія працягваюць працаваць у выгнанні і супрацьстаяць прапагандзе рэжыму.
Святлана Ціханоўская:
«Я вельмі ўдзячная нашым дыпламатычным партнёрам, якія не здаюцца разам з намі ўжо пяць гадоў. Вы ўспрымаеце Беларусь не як страчаную справу, а як надзею на перамены ў нашай краіне. Ніводная барацьба не можа быць выйграная ў адзіночку. І я ўдзячная вам за падтрымку нашай барацьбы супраць рэжыму. Мы ўяўляем сабой альтэрнатыву «рускаму свету» і ўладзе Лукашэнкі. На гэтым шляху мы не адны. Мы з вамі, мы з усёй Еўропай. І я веру, што аднойчы мы разам адсвяткуем нашу перамогу».
«Мы гатовыя весці нашую краіну да дэмакратыі і еўрапейскага шляху развіцця»
Сёння Святлана Ціханоўская з працоўным візітам у Бруселі. Адна з ключавых падзеяў — прамова на Парламенцкай Асамблее НАТА дзеля падтрымкі краінаў-партнёраў і пераходных дэмакратыяў. Сёлета фокус — на адносінах паміж НАТА і ЕС па трэку ўстойлівасці дэмакратыі.
Сваю прамову беларуская лідарка прысвяціла нядаўняму вызваленню мужа пасля пяці гадоў зняволення, а таксама будучыні Беларусі і ролі дэмакратычных сілаў у гэтым працэсе:
«Як дэмакратычныя сілы Беларусі, мы гатовыя весці нашую краіну да дэмакратыі і еўрапейскага шляху развіцця. Мы ўжо рыхтуем рэформы, якія дапамогуць інтэграваць Беларусь у еўрапейскую і еўраатлантычную супольнасць.Читать полностью…
Нядаўна на саміце НАТА мы прэзентавалі Red Paper па беларуска-еўрапейскіх рамках бяспекі. Яна дэманструе, што Беларусь — гэта не толькі крыніца пагрозы, але і магчымасць для ўмацавання нашай калектыўнай бяспекі.
Толькі дэмакратычная Беларусь можа быць гарантам міру і стабільнасці ў рэгіёне.
Менавіта таму я заўсёды паўтараю: падтрымка беларускага дэмакратычнага руху — гэта не дабрачыннасць, а інвестыцыі ў нашую агульную будучыню».
Святлана Ціханоўская — да гадавіны затрымання Алеся Бяляцкага
«Вось ужо чатыры гады Алесь знаходзіцца ў турме. Глыбокі шанавальнік беларускай культуры, заснавальнік Праваабарончага цэнтра «Вясна», лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру, аўтар дзясяткаў кніг — беларус, які кожны дзень свайго жыцця шукаў шляхі, як дапамагчы, падтрымаць і абараніць. Чалавек, які прысвяціў усё сваё жыццё правам чалавека ў Беларусі, быў пакараны за сваю дабрыню і імкненне да справядлівасці.
У гэтым годзе Алесю споўніцца 63 гады. Яшчэ не прайшла і палова прызначанага яму тэрміну, а здароўе ў зняволенні ўжо пачало пагаршацца. Калі ласка, пішыце яму лісты, нават калі не ўсе з іх даходзяць. Чытайце яго кнігі, каб захапляцца думкамі чалавека, які за ўсё жыццё не здрадзіў прынцыпам і не адступіўся ад маралі. Такія людзі, як Алесь, — гэта сумленне нашай краіны. Мы здолеем захаваць яго спадчыну і наблізіць той дзень, калі Алесь будзе зноў на свабодзе займацца справай свайго жыцця — дапамагаць іншым»
Святлана Ціханоўская — на сустрэчы з міністрам замежных справаў Італіі: «Мы разлічваем на працяг вызваленняў»
Падчас удзелу ў Дуброўніцкім форуме Святлана Ціханоўская правяла шэраг сустрэчаў на высокім узроўні — і вельмі важнай з іх стала размова з Антоніа Таяні, міністрам замежных справаў Італіі.
Асноўная тэма — вызваленне беларускіх палітвязняў. Лідарка заклікала Італію далучыцца да каардынаваных намаганняў ЗША і ЕС, каб дамагчыся далейшых вызваленняў і спынення рэпрэсіяў у Беларусі. Акрамя таго, размова закранула геапалітычную сітуацыю і пытанні бяспекі ў рэгіёне.
Падчас сустрэчы Ціханоўская адзначыла:
«Неабходна працягваць сумесныя намаганні ЗША і ЕС, каб дабіцца вызвалення ўсіх, хто знаходзіцца ў няволі, і спынення рэпрэсіяў у Беларусі. Спалучэнне ціску, салідарнасці і дыпламатыі працуе — і мы павінны рухацца далей».
Святлана Ціханоўская: «Два гады без Алеся Пушкіна. Два гады, як нашая краіна страціла беларуса, грамадзяніна, мастака, які бачыў Беларусь такой, якой яна павінна быць — свабоднай і годнай. Яго закатавалі ў засценках турмы — і гэта назаўсёды застанецца чорнай плямай на старонках нашай гісторыі.
Мы памятаем, Алесь. Твая справа жыве ў творах, малюнках і перформансах. А мы працягваем змагацца за вызваленне ўсіх палітвязняў, за вяртанне беларусаў дадому, за Беларусь без рэпрэсіяў і страху — за краіну, пра якую ты марыў, і за якую цябе забілі».
Фота: «Радыё Свабода»
«Пакуль Лукашэнка ва ўладзе, ён будзе дзейнічаць у інтарэсах Пуціна, а не беларусаў»
Чаму дыктатар нацягвае маску чалавечнасці, як беларускія прадпрыемствы падтрымліваюць ваенную машыну Пуціна і чаму без свабоднай Беларусі не будзе бяспекі ў рэгіёне?
Святлана і Сяргей Ціханоўскія адказалі на гэтыя пытанні падчас сумеснага інтэрв'ю выданню «La Repubblica».
Адказы глядзіце ў картках.
Святлана Ціханоўская запрашае далучыцца да канферэнцыі «Новая Беларусь»
«Канферэнцыя, як і заўсёды – важная нагода пабачыцца, пачуць адзін аднаго. У беларускім інфаполі заўсёды мноства меркаванняў. Вы часта выказваецеся ў каментарах ды дыяспаральных чатах, дыскутуеце, як дзейнічаць лепш. Дык давайце пагаворым пра нашыя ідэі і праблемы ўслых!»
Святлана Ціханоўская: «Нельга дазволіць, каб непрымальныя дзеянні аднаго чалавека знішчылі шматгадовую працу BYSOL»
«Апошнія навіны выклікалі абурэнне і расчараванне, і я хачу выказаць словы падтрымкі ўсім пацярпелым ад харасменту жанчынам. Дзякуй, што знаходзіце ў сабе сілы ў адкрытую казаць пра такія важныя і балючыя тэмы. Некарэктныя і ганебныя паводзіны нельга апраўдваць ці замоўчваць. Бо гэта шырокая сацыяльная праблема, якая закранае сям’ю, працу, усё грамадства.
Наконт канкрэтнага выпадку з BYSOL я хацела б прагаварыць некалькі істотных рэчаў.
Па-першае, BYSOL — гэта не адзін чалавек, а арганізацыя, якая працуе шмат гадоў. Гэта каманда, якая фарміравалася з людзей з досведам, прафесіяналізмам, вытрымкай. Людзей, што дапамагалі іншым, нават калі самі знаходзіліся ў небяспецы. Многія з іх з самага пачатку былі побач з беларусамі ў цяжкія часы.
Па-другое, калі супольнасць дазналася пра непрымальныя дзеянні Андрэя Стрыжака, фонд адрэагаваў як адказная структура: прызнаў праблему, адхіліў ад працы кіраўніка і пачаў унутранае расследаванне. Ніхто не спрабаваў нічога «замяць». Лічу, што такая празрыстая і сумленная пазіцыя адпавядае стандартам, якіх мы ўсе чакаем ад арганізацыяў, што працуюць для Беларусі.
Па-трэцяе, нават гэты рэзанансны выпадак не павінен абнуляць значнасць працы ўсёй каманды. Нельга дазволіць, каб дзеянні аднаго чалавека знішчылі шматгадовую працу фонду, бо BYSOL дапамог і дапамагае тысячам беларусаў. Падтрымку ад фонду атрымалі людзі, чые жыцці былі пад пагрозай. І BYSOL па-ранейшаму патрэбны тым, хто ўсё яшчэ ў небяспецы.
Фонд BYSOL заслугоўвае не «адмены», а падтрымкі, менавіта таму, што важны для беларускага грамадства. Тое, што зрабіў кіраўнік — не падстава разбураць фундамент, які гадамі ствараўся сумленнымі і адданымі людзьмі».
«Беларуская дэмакратычная супольнасць цэніць падтрымку Літвы, літоўскага ўрада і народа», — заява Офіса Святланы Ціханоўскай
Учора дэпутат літоўскага Сейма Вітаўтас Сініца звярнуўся да міністра замежных справаў Літвы Кястуціса Будрыса з заявай, у якой прапануецца ануляваць акрэдытацыю прадстаўніцтва беларускай дэмакратычнай супольнасці ў краіне.
Афіцыйны і поўны каментар Офіса Святланы Ціханоўскай з гэтай нагоды.
«Мы не зможам замяніць усіх дзяржслужбоўцаў у Беларусі. І не павінны»
Як пройдзе люстрацыя ў Беларусі? Ці сапраўды кожны, хто працаваў пры Лукашэнку, будзе адхілены ад дзяржаўнай службы? Як знайсці баланс паміж справядлівасцю і прымірэннем?
Пра гэта ў эфіры «Студыі Белсат» распавёў дарадца Святланы Ціханоўскай па юрыдычных пытаннях Леанід Марозаў:
➖Ці панясуць Азаронак ды іншыя прапагандысты крымінальную адказнасць?
➖Навошта патрэбная праверка і навучанне для тых, хто хоча застацца на дзяржаўнай службе?
➖ Хто будзе кантраляваць працэс люстрацыі?
➖Чаму пажыццёвая забарона на працу — не варыянт для Беларусі?
«Людзі павінны перавучыцца. І, можа быць, папрасіць прабачэння перад грамадствам. Люстрыраваць абсалютна ўсіх, хто знаходзіцца ў дзяржаўным апараце не рэалістычна, калі мы хочам вярнуцца дадому»,
Кто платит пенсии беларусам, и почему этой системы не хватит будущим поколениям
Режим любит называть пенсии «социальной гарантией». Но правда в том, что это не так: беларусы платят за них сами, и делают это каждый месяц. Офис Светланы Тихановской подготовил понятные ответы на ключевые вопросы о пенсионной системе в Беларуси:
⭕️Почему пенсии в Беларуси зависят от демографии?
⭕️Правда ли, что пенсии могут обнулиться из-за сегодняшних процессов в экономике?
⭕️Как понять, что именно беларусы оплачивают всё, что государство называет «социальными гарантиями».
⭕️Как можно на это повлиять?
Ответы на эти вопросы можно прочитать на сайте.
Працоўны візіт Дзяніса Кучынскага ў ЗША: галоўныя вынікі
Дарадца Святланы Ціханоўскай па дыпламатычных пытаннях Дзяніс Кучынскі наведаў Злучаныя Штаты Амерыкі, правёў перамовы ў Белым Доме, Дзяржаўным дэпартаменце, Кангрэсе ЗША і ўзяў удзел у Форуме па бяспецы ў Аспене. На парадку дня — вызваленне палітвязняў, беларуска-амерыканскае супрацоўніцтва, рэгіянальная бяспека.
Падрабязнасці — па спасылцы на афіцыйны сайт.
«Каб дапамагаць, не патрэбныя вялікія грошы ці гучныя жэсты. Дастаткова не прайсці міма там, дзе можаш падтрымаць хаця б аднаго чалавека»
Узаемадапамога ўжо даўно стала адметнай рысай нашага грамадства. Беларусы закрываюць тэрміновыя зборы, дапамагаюць дзецям і жывёлам, данацяць ініцыятывам, якія выжываюць толькі дзякуючы салідарнасці. Гэта асабліва важна ў цяперашні час, калі падтрымка патрэбная літаральна ўсюды.
У сваім новым відэа Святлана Ціханоўская гаворыць пра тое, як важна не прайсці міма і чаму нават адзін маленькі крок да дабрачыннасці мае свой уплыў. І галоўнае — гэта людзі, якія не застаюцца абыякавымі, і не пакідаюць іншых сам-насам з бядой.
Ніжэй — спіс збораў, якія даслалі нашыя партнёры, і якія, на жаль, яшчэ не закрытыя, але вы можаце з гэтым дапамагчы.
❗️ВАЖНА: не рабіце данатаў на гэтыя зборы, калі вы знаходзіцеся ўнутры краіны.
⭕️Тэрміновы збор на летнік для дзяцей палітвязняў, добраахвотнікаў і актывістаў
⭕️Збор дапамогі людзям з інваліднасцю
⭕️Збор на перадачы палітвязням
⭕️Персанальны збор акцёру Сяргею Толсцікаву, які змагаецца ў эміграцыі з аўтаімунным захворваннем
⭕️Збор на ментарскую дапамогу для палітзняволеных (ініцыятыва «Вольныя»)
⭕️Збор у сад і школу дзяцей палітвязняў
⭕️Збор на працу незалежнага выдання «Витебский курьер»
⭕️Штомесячны збор на перадачы.
⭕️Падарунак за данат на перадачы палітвязням.
⭕️Падтрымка беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне
І вось гэтыя, здаецца, маленькія дзеяння дапамогі – менавіта тое, што робіць нашую краіну лепей тут і зараз,
Дарадца Святланы Ціханоўскай сустрэўся з намеснікам дарадцы па нацыянальнай бяспецы прэзідэнта Дональда Трампа
Дарадца Святланы Ціханоўскай па дыпламатычных пытаннях Дзяніс Кучынскі знаходзіцца з працоўным візітам у Вашынгтоне. У Белым Доме яго прыняў Эндзі Бэйкер — намеснік дарадцы па нацыянальнай бяспецы прэзідэнта Дональда Трампа і дарадца па нацыянальнай бяспецы віцэ-прэзідэнта Джэй Дзі Вэнса.
Дзяніс Кучынскі перадаў праз дарадцу пісьмо Прэзідэнту ЗША ад Святланы і Сяргея Ціханоўскіх, а таксама падзякаваў амерыканскаму ўраду за паспяховае вызваленне беларускіх палітвязняў, у тым ліку — Сяргея Ціханоўскага.
Што абмеркавалі?
➖Далейшыя крокі ў развіцці адносін паміж амерыканскім урадам і дэмакратычнымі сіламі Беларусі;
➖Шляхі вызвалення палітвязняў;
➖Комплексны падыход у дачыненні да рэжыму Лукашэнкі, у тым ліку — падтрымку грамадзянскай супольнасці і міжнародны ціск;
➖Ультыматум Трампа, магчымае перамір’е і ціск адміністрацыі прэзідэнта ЗША на Расею;
➖Пытанні рэгіянальнай бяспекі і месца Беларусі ў перамовах паміж Украінай і Расіяй.
Дзяніс Кучынскі:
«У Белым доме прайшлі цёплыя і плённыя кансультацыі. Эндзі Бэйкер мае вялікі ўплыў і грае важную ролю ў адміністрацыі прэзідэнта Дональда Трампа. Гэтая сустрэча — важны крок наперад у нашым дыялогу са Злучанымі Штатамі. Мы працягнем гэтую супрацу, дзеля вызвалення беларускіх палітвязняў і пазітыўных зменаў у нашай краіне».Читать полностью…
Вызваленне палітвязняў, рэгіянальная бяспека і пагроза незалежнасці Беларусі з боку Расіі: што Святлана Ціханоўская абмеркавала з прэзідэнтам Парламенцкай асамблеі НАТА Маркасам Перэстрэлу?
«Беларусь — неад’емная частка еўрапейскай рэгіянальнай бяспекі. Але я хачу, каб Беларусь бачылі не толькі як пагрозу, а як шанец: змяніць баланс у рэгіёне на карысць дэмакратыі і міру. Наша супраца з Парламенцкай асамблеяй НАТА — вельмі каштоўная. Мы працягнем працу: плануем сумесныя слуханні і ўдзел беларускіх экспертаў у мерапрыемствах асамблеі»,
«Дарадцы не могуць укласці словы ў вусны іншаму чалавеку»
Галоўны дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка ў эфіры Еўрарадыё распавёў пра бягучую сітуацыю з палітвязнямі ў Беларусі, ціск на рэжым, магчымы дыялог і стратэгію дэмакратычных сілаў.
➖Ці ўплывае Офіс на выказванні Ціханоўскага?
➖Што думае пра яго выказванні Офіс Святланы Ціханоўскай?
➖Навошта рэжым трымае замежнікаў у турме?
➖Ці магчымы круглы стол у Беларусі і з кім размаўляць, калі не з Лукашэнкам?
➖Калі адбудзецца сустрэча з камандай Трампа?
Адказы на ўсе вострыя пытанні можна паглядзець у інтэрв’ю на канале Еўрарадыё.
«Свята любові, сяброўства і салідарнасці — і месца яднання беларусаў»
На выходных у польскім Барку адгрымеў ужо пяты фэст Тутака, які сабраў тысячы беларусаў і беларусак, каб разам абмеркаваць бягучыя і вострыя пытанні нашай супольнасці, падыскутаваць пра будучыню Беларусі і, канешне, адпачыць і падтрымаць адно аднаго.
Святлана Ціханоўская:
«У беларусаў ёсць такая традыцыя — талакі. Калі мы ўсе нешта робім разам. Дык вось сёлета «Тутака» рабілася талакой, і самі ўдзельнікі фармавалі праграму фестывалю.
«Тутака» — гэта свята любові, сяброўства і салідарнасці. Гэта месца яднання беларусаў — па абодва бакі мяжы. Давайце штодня рабіць усё так, каб «Тутака» хутчэй было і «тамака»!»
Святлана Ціханоўская сустрэлася з прэм’ер-міністрам Харватыі
Святлана Ціханоўская сустрэлася з прэм’ер-міністрам Харватыі Андрэем Пленкавічам — на яго запрашэнне яна і прыехала на Дуброўніцкі форум.
Што абмяркоўвалі:
⭕️Прызначэнне спецыяльнага пасланніка Харватыі па Беларусі, каб узмацніць падтрымку дэмакратычных пераменаў;
⭕️Магчымасць далучэння Харватыі да Міжнароднага гуманітарнага фонду, які ўжо падтрымліваюць Нарвегія, Швецыя, Данія, Ісландыя, Эстонія, Латвія, Люксембург і Іспанія;
⭕️Падрыхтоўку да Генеральнай Асамблеі ААН і магчымасць супольных мерапрыемстваў па Беларусі ў Нью-Ёрку падчас Тыдня высокага ўзроўню;
⭕️Удзел Беларусі ў ініцыятыве «Трохмор’е» — у 2026 годзе Харватыя будзе старшынстваваць у гэтым фармаце.
Беларуская лідарка падзякавала прэм’еру за падтрымку ініцыятыў у абарону палітвязняў і за прынцыповую пазіцыю Харватыі ў міжнародных структурах, у тым ліку ў АБСЕ:
«Харваты добра разумеюць беларусаў, якія змагаюцца не толькі за свабоду, але і за незалежнасць. Вы добра ведаеце, што такое тыранія — і таму падтрымліваеце Украіну і свабодную Беларусь. Мы цэнім нашае сяброўства і салідарнасць. Беларусь удзельнічае ў Дуброўніцкім форуме ўпершыню, і гэта магчымасць данесці не толькі нашыя пазіцыі, але і завязаць новыя кантакты. Тут шмат удзельнікаў з Балканскіх краінаў, з ЗША, а таксама з афрыканскага кантынента. Гэта магчымасць прасоўваць беларускае пытанне ў свеце і вырашаць практычныя праблемы беларусаў».
«Сапраўдны падзел праходзіць не паміж левымі і правымі, а паміж тымі, хто верыць у свабоду, і тымі, хто ўхваляе тыранію»
Сёння Святлана Ціханоўская на запрашэнне кіраўніцтва Харватыі ўзяла ўдзел у Dubrovnik Forum — міжнароднай канферэнцыі, арганізаванай Міністэрствам замежных справаў. Форум сабраў больш за 400 прадстаўнікоў урадаў, дыпламатаў і экспертаў. Сярод выступоўцаў – міністар замежных справаў Украіны Андрэй Сібіга, кіраўнік міністэрства замежных справаў Італіі Антоніа Таяні, прэм'ер-міністр Балгарыі, амерыканскія кангрсэмены і еўрапарламентары.
Сёлета асноўная тэма гучыць як "Channelling the Change", а абмеркаванні прысвечаныя аднаўленню краінаў пасля войнаў. У выступе падчас панэлі “SOS: Western Values in Distress?” лідарка падкрэсліла: дэмакратыя патрабуе абароны — ад папулізму, дэзынфармацыі і спробаў дыктатараў выкарыстаць яе ж інструменты супраць дэмакратычных каштоўнасцяў.
📌Пра метады тыранаў
«Лукашэнка калісьці называў Слабадана Мілошавіча братам — і скапіраваў яго метады: трымацца за ўладу любой цаной, кіраваць праз страх, прымушаць людзей маўчаць. Гэта тое, што аб’ядноўвае ўсіх тыранаў: бязмежная прага ўлады і поўная абыякавасць да чалавечай годнасці».
«Сёння сапраўдны падзел праходзіць не паміж левымі і правымі, а паміж тымі, хто верыць у свабоду, і тымі, хто ўхваляе тыранію. Паміж тымі, хто лічыць правы чалавека неабавязковымі, і тымі, хто ведае, што яны свяшчэнныя. Гэта маральная барацьба».
«Калі не абараняць дэмакратыю, яна можа абярнуцца супраць вас. Дыктатары навучыліся злоўжываць дэмакратычнымі інструментамі — выбарамі, законамі, свабодамі — каб падрываць гэтыя ж каштоўнасці».
«Мэта аўтарытарных рэжымаў — дыскрэдытаваць дэмакратыю, паказаць яе як марудную, слабую, хаатычную. Сказаць: «Глядзіце, дэмакратыя не працуе». Але праўда ў тым, што дэмакратыя працуе — калі мы яе абараняем».Читать полностью…
Месяц да канферэнцыі «Новая Беларусь» 2025! Які план?
Шмат пытанняў — мала адказаў? Думаеш, у дэмакратычных сілаў няма адзінага бачання, што далей? Хочаш спраўдзіць, ці ёсць рэальны план — і ці гатовы хтосьці яго адкрыта абмяркоўваць?
9–10 жніўня ў Варшаве — розныя эксперты, адкрытыя дэбаты, супрацьлеглыя пазіцыі. Без пустых словаў і абяцанняў: толькі канкрэтныя ідэі, дыскусіі і рашэнні, якія могуць сфарміраваць будучыню Беларусі.
– Упершыню — публічныя дэбаты апанентаў;
– Стратэгіі на будучыню;
– Адказы на нязручныя пытанні.
Не прапусці!
Поўная праграма канферэнцыі.
📌 Спасылка на рэгістрацыю для ўдзельнікаў.
📌 Журналісты, блогеры, прадстаўнікі беларускіх незалежных медыя могуць зарэгістравацца па гэтай спасылцы.