nashaniva | Unsorted

Telegram-канал nashaniva - Наша Ніва

50571

Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva Канал па-украінску: @nashanivaua Канал без палітыкі і вайны: @balzam1906

Subscribe to a channel

Наша Ніва

Мядзведзеў расказаў, колькі расіян падпісалі вайсковыя кантракты, і моцна разышоўся з Пуціным

У Мядзведзева каля 175 тысяч, а ў Пуціна 250-300. 

https://nashaniva.com/368965

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368965

Читать полностью…

Наша Ніва

У чэрвені па ўсёй Беларусі будуць ладзіцца бясплатныя экскурсіі

«Вандруй. Адчуй. Натхняйся» — акцыя пад такой назвай будзе праходзіць па ўсёй Беларусі з 2 па 8 чэрвеня 2025 года. Удзельнічаць будуць музеі, культурныя цэнтры, установы адукацыі, аграсядзібы, турыстычныя комплексы, экалагічныя паркі — агулам каля 800 розных аб’ектаў. 

https://nashaniva.com/368940

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368940

Читать полностью…

Наша Ніва

Гігін анансаваў кардынальную змену выгляду будынка Нацыянальнай бібліятэкі

Цяпер ідзе праца над мадэрнізацыяй фасада будынка.

https://nashaniva.com/368954

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368954

Читать полностью…

Наша Ніва

Галоўнае за 28 мая

Праз дзевяць месяцаў пасля вызвалення памёр палітвязень Валерый Богдан

Азараў: Фатограф-агент Мішчук працаваў у АBBA, бываў дома ў многіх актывістаў, аднаго з бізнэсменаў пасадзілі пасля фотасесіі. Буры адказаў Азараву пра агента Мішчука: Ён ніколі не працаваў у АВВА і ні да якой сакрэтнай інфармацыі доступу не меў. А фатограф-агент Мішчук расказаў сваю версію таго, што адбылося

«Муж быў супраць таго, каб Анжаліка сустракалася з дзецьмі з іншым мужчынам». Аўтар расследавання пра Мельнікаву падзяліўся некаторымі дэталямі. А Стрыжак расказаў, як Анжаліка Мельнікава з грашыма хацела далучыцца да працы «Байсола»

Маці траіх дзяцей просіць Лукашэнку вярнуць іх з прытулку. Чыноўнікі патлумачылі, чаму ў яе не атрымалася

Пуцін выставіў Захаду пяць патрабаванняў для падпісання мірнай дамовы. Вось яны

Па мінскім вакзале ходзіць мужчына са стосам грошай у руках, але просіць грошы на квіток

Валанцёр «Вясны» Чапюк расказаў, як яго затрымаў ГУБАЗіК адразу на выхадзе з калоніі і як дапытвалі пра Міколу Дзядка

«Тыдзень у Бразіліі, дзе цябе абрабуюць, або два тыдні ў бяспечнай Беларусі». Па што замежнікі едуць у нашу краіну

Мінчук з яркай знешнасцю выкладае сэксі-танцы і вучыць мастацтву разняволення

Беларусь пераносіць вучэнні «Захад-2025» з заходніх межаў углыб краіны

Читать полностью…

Наша Ніва

Стрыжак расказаў, як Анжаліка Мельнікава з грашыма хацела далучыцца да працы «Байсола»

Мельнікава нібыта прапаноўвала грошы, але за гэта хацела ўдзельнічаць у ацэнцы заявак у фонд.

https://nashaniva.com/368945

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368945

Читать полностью…

Наша Ніва

ВІДЭАНАВІНЫ: Загад Лукашэнкі здзівіў усіх: падрабязнасці / Улады падаюць сігналы суседзям: нечаканы паварот

Лукашэнка прыняў рашэнне: каго і чым ён сабраўся карміць? Праблемы і поспехі Брэсцкай вобласці: топ-чыноўнік абяцае неверагодныя зарплаты. Беларусы і бульба: нечаканы паварот і пастанова ўрада. Як звязаныя знікненне Анжалікі Мельнікавай і гучная справа пра замах на Рыгора Азаронка. Беларускі міністр ці асабіста Лукашэнка: хто падае сігналы суседзям? Пенсіянераў вяртаюць на працу: што адбываецца?

Падрабязнасці ў новым відэа «Нашай Нівы».

https://www.youtube.com/watch?v=u89vbqET5Eg

Читать полностью…

Наша Ніва

Дзяржава прадае сваю долю ў Прыёрбанку

Акцыянеры аднаго з найбуйнейшых банкаў Беларусі вырашылі выкупіць долю, якая цяпер належыць дзяржаве. Паводле інфармацыі банка, рашэнне аб гэтым было прынята падчас нядаўняга сходу акцыянераў.

https://nashaniva.com/368944

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368944

Читать полностью…

Наша Ніва

Буры адказаў Азараву пра агента Мішчука: Ён ніколі не працаваў у АВВА і ні да якой сакрэтнай інфармацыі доступу не меў

Кіраўнік Асацыяцыі беларускага бізнэсу Яўген Буры адрэагаваў на апублікаваны ў @NashaNiva расповед кіраўніка арганізацыі «Байпол» Аляксандра Азарава пра фатографа-агента Івана Мішчука і даў свой разгорнуты каментар.

https://nashaniva.com/368932

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368932

Читать полностью…

Наша Ніва

Іспанія дамагаецца прызнання каталонскай мовы ў ЕС: Брусэль тармозіць працэс

Сем краін Еўрапейскага cаюза выказалі занепакоенасць фінансавымі і палітычнымі наступствамі прызнання каталонскай мовы адной з афіцыйных моў ЕС. Такое прызнанне стала б прэцэдэнтам, калі афіцыйнай мовай ЕС стае не дзяржаўная мова ўсёй краіны.

https://nashaniva.com/368929

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368929

Читать полностью…

Наша Ніва

Трамп прапанаваў Канадзе доступ да абароны пад «Залатым купалам». Пры адной умове

Вашынгтон прапанаваў Канадзе высокатэхналагічную абарону ад ракет: або за 61 мільярд долараў, або за ўступленне ў склад ЗША.

https://nashaniva.com/368912

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368912

Читать полностью…

Наша Ніва

Мерц паабяцаў дапамагчы Украіне з распрацоўкай уласнай дальнабойнай зброі

Масква хоча выйграць час і цягне з мемарандумам, а масіраваныя паветраныя атакі Кіева — гэта не мова міру, а мова вайны, мяркуе канцлер Германіі.

https://nashaniva.com/368911

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368911

Читать полностью…

Наша Ніва

Пуцін выставіў Захаду пяць патрабаванняў для падпісання мірнай дамовы

Вось яны.

https://nashaniva.com/368890

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368890

Читать полностью…

Наша Ніва

Азараў: Фатограф-агент Мішчук працаваў у АBBA, бываў дома ў многіх актывістаў, аднаго з бізнэсменаў пасадзілі пасля фотасесіі

Кіраўнік «Байпола» Аляксандр Азараў расказаў @nashaniva некаторыя дэталі пра варшаўскага фатографа-сексота Івана Мішчука. 

https://nashaniva.com/368893

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368893

Читать полностью…

Наша Ніва

«Белпол»: Пашпарты прыкрыцця маюць тысячы асобаў. Але не ўсе яны «агенты»

Прадстаўнік аб’яднання «Белпол» Уладзімір Жыгар у каментары @belsat патлумачыў, для чаго могуць выдавацца пашпарты прыкрыцця.

https://nashaniva.com/368891

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368891

Читать полностью…

Наша Ніва

У Мухаўцы знайшлі цела без галавы і рук

Сілавікі раскрылі забойства 24-гадовай даўнасці як у фільмах пра гангстараў.

https://nashaniva.com/368885

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368885

Читать полностью…

Наша Ніва

У польскім архіве знайшлі матэрыялы пра расстрэл антысавецкіх партызан у Барысаўскім павеце

28 траўня 1921 года за ўдзел у антысавецкім партызанскім атрадзе пад кіраўніцтвам Казіміра Сляскага (на здымку) камуністы расстралялі 9 чалавек, адзін уцёк з-пад канвою. Столькі ж бальшавікі саслалі або перадалі пад нагляд спецслужбаў, паведамляе @beliph.

https://nashaniva.com/368964

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368964

Читать полностью…

Наша Ніва

У Францыі дзіцячы хірург гвалціў пацыентаў, калі яны былі пад наркозам

74-гадовага былога хірурга Жаэля Лё Скуарнека прыгаварылі да 20 гадоў пазбаўлення волі за сэксуальныя дамаганні і гвалт над дзецьмі. За 30 гадоў сваёй практыкі ад яго дзеянняў пацярпелі 299 маленькіх пацыентаў.

https://nashaniva.com/368961

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368961

Читать полностью…

Наша Ніва

Сілавікі прыйшлі ў «Вячэрні Бабруйск», «Бабруйск Інфо» і «Вольнае Глыбокае»

На АНТ паказалі відэа допытаў рэдактараў рэгіянальных незалежных медыя.

https://nashaniva.com/368957

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368957

Читать полностью…

Наша Ніва

Расія прапануе ўкраінцам сустрэцца 2 чэрвеня

Дэлегацыя Расіі на чале з Уладзімірам Мядзінскім гатовая падаць Украіне мемарандум па пераадоленні ўкраінскага крызісу ў Стамбуле.

https://nashaniva.com/368948

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368948

Читать полностью…

Наша Ніва

Трамп: На працягу двух тыдняў стане ясна, ці водзіць нас Пуцін за нос

Да трохбаковай сустрэчы з Пуціным і Зяленскім ён гатовы.

https://nashaniva.com/368950

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368950

Читать полностью…

Наша Ніва

❗️Праз дзевяць месяцаў пасля вызвалення памёр палітвязень Валерый Богдан

58-гадоваму мужчыну прысудзілі тры гады калоніі за публікацыі ў сацсетках. У сацсетках ён расказваў, што яму складана рэабілітавацца і што ён ездзіць па бальніцах.

https://nashaniva.com/368942

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368942

Читать полностью…

Наша Ніва

Улады рыхтуюцца нацыяналізаваць аўтамабільны завод «Юнісон»

Беларускія ўлады, відаць, рыхтуюцца прымусова забраць маёмасць яшчэ аднаго прадпрыемства з замежным капіталам — аўтазавода «Юнісон». Гэту інфармацыю заўважыла @zerkalo_io на сайце Вярхоўнага суда, дзе «Юнісон» фігуруе ў пераліку спраў аб канфіскацыі маёмасці.

https://nashaniva.com/368938

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368938

Читать полностью…

Наша Ніва

Ціханоўская падтрымала пазіцыю Зяленскага аб немагчымасці правядзення перамоў у Мінску

«Лукашэнка не з'яўляецца нейтральным актарам — ён суагрэсар у пуцінскай вайне».

https://nashaniva.com/368936

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368936

Читать полностью…

Наша Ніва

Маці траіх дзяцей просіць Лукашэнку вярнуць іх з прытулку. Чыноўнікі патлумачылі, чаму ў яе не атрымалася

Апошнія гады тыя жылі з яе былым мужам у Зэльвенскім раёне, але бацька стаў піць.

https://nashaniva.com/368910

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368910

Читать полностью…

Наша Ніва

«Муж быў супраць таго, каб Анжаліка сустракалася з дзецьмі з іншым мужчынам». Аўтар расследавання пра Мельнікаву падзяліўся некаторымі дэталямі

У сакавіку муж Мельнікавай гаварыў сваім сябрам, што «спадзяецца праз два месяцы вярнуцца ў Польшчу, калі навінны фон зменіцца», падзяліўся шэф-рэдактар The Insider Цімур Алеўскі.

https://nashaniva.com/368898

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368898

Читать полностью…

Наша Ніва

У Мінску здаецца пасутачна кватэра, у якой няма дзвярэй у прыбіральню. З канапы адкрываецца від і на тэлевізар, і на ўнітаз

 Кватэра здаецца па 30 даляраў у суткі.

https://nashaniva.com/368896

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368896

Читать полностью…

Наша Ніва

Фатограф-агент Мішчук расказаў сваю версію таго, што адбылося

Учора @nashaniva выпусціла расследаванне пра беларускага фатографа ў Польшчы Івана Мішчука. У яго знайшоўся дзейны пашпарт прыкрыцця на імя Івана Мішына. Сёння сам Мішчук рашыў патлумачыць сваю гісторыю ў адным з чатаў польскіх фатографаў.

https://nashaniva.com/368897

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368897

Читать полностью…

Наша Ніва

Па мінскім вакзале ходзіць мужчына са стосам грошай у руках, але просіць грошы на квіток

Схема «дайце грошай на праезд» працягвае абкатвацца рознымі персанажамі.

https://nashaniva.com/368889

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368889

Читать полностью…

Наша Ніва

Беларускамоўны бяздомны Гомеля атрымаў шанец, каб змяніць жыццё. Што ў выніку?

Папулярны гомельскі блогер Анатоль rubakha_go, які займаецца сацыялізацыяй бяздомных, шукае героя для свайго наступнага праекту. Пасля таго, як адна пара гомельскіх бяздомных адмовілася ад дапамогі блогера, той выйшаў на іншага чалавека, які жыве на вуліцы.

У ім @flagshtok апазнаў адзінага беларускамоўнага бяздомнага Гомеля Кастуся Марозава. Чытайце, чым скончылася гісторыя.

https://nashaniva.com/368888

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368888

Читать полностью…

Наша Ніва

Зяленскі: Расія прапаноўвала правесці перамовы ў Беларусі

«Гэта проста немагчыма ў дачыненні да Беларусі».

https://nashaniva.com/368884

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368884

Читать полностью…
Subscribe to a channel