vicspring | Unsorted

Telegram-канал vicspring - Віцебская Вясна

160

Падзеі, працэсы, здарэньні ў Віцебску, якія могуць закрануць і цябе. Правы чалавека і праявы свабоды - толькі па-беларуску.

Subscribe to a channel

Віцебская Вясна

У 2024 г. пракуратура Чашніцкага раёну 14 разоў звярталася ў суд, каб там прызналі пэўныя інтэрнэт-рэсурсы “экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй”. За першы квартал 2025 г. было ўжо тры такія звароты.

Праўда, прызнаныя "экстрэмісцкімі" рэсурсы не маюць ніякага дачынення да рэгіёна, дзе пракурорскія работнікі праявілі “пільнасць”. Так, 14 студзеня 2025 г. суд Чашніцкага раёна пастанавіў лічыць “экстрэмісцкай” групу “Новости из TUT.BY” у сацсетцы “Одноклассники”.

У лютым пракуратура Чашніцкага раёна знайшла “экстрэмізм” у шэрагу адукацыйных праектаў. Паводле рашэння суду Чашніцкага раёна ад 17 лютага 2025 г. “экстрэмісцкімі” прызнаны старонкі з назвай "Nastaunik.info" ў сацсетках Facebook, Х, "ВКонтакте" і "Одноклассники" і аднайменны канал на Youtube; старонкі "Перакулены клас + ДН. Матэрыялы для ўрокаў" і "Наcтаунiкi беларускай мовы i лiтаратуры” і інш. Агульным лікам - 8 інтэрнэт- рэсурсаў.

У красавіку (за няпоўны месяц) па зваротах пракуратуры прызнаныя “экстрэмісцкімі” 6 інтэрнэт-рэсурсаў.

Читать полностью…

Віцебская Вясна

За данаты асудзілі жыхара, 49-гадовага Віцебска Сяргея Саўчанку

Імя Сяргея Віктаравіча Саўчанкі 18 красавіка з'явілася на сайце МУС у абноўленым пераліку асобаў, "датычных да экстрэмісцкай дзейнасці". На сайце ведамства пазначана, што ён асуджаны Віцебскім аблсным судом паводле ч. 1 арт. 361-2 КК (Фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці), а таксама паводле ч.1 арт. 361-4 КК (Садзеянне экстрэмісцкай дзейнасці).

Мужчыну пакаралі пазбаўленнем волі (тэрмін удакладняецца), у "экстрэмісцкім" пераліку пазначана, што ён ужо "адбывае пакаранне".

Читать полностью…

Віцебская Вясна

У пералік асобаў, "датычных да экстрэмісцкай дзейнасці, дадалі яшчэ траіх жыхароў Глыбокага.

Гэта Сяргей Жук, Юрый Дзярук і Андрэй Хрол, якія былі асуджаны судом Глыбоцкага раёна паводле ч.1 арт.342 Крымінальнага Кодэкса. Паводле "экстрэмісцкага пераліку" на сайце МУС, у абодвух "судзімасць не пагашана", што можа абазначаць прысуджаную "хатнюю хімію".

Такія самыя прысуды раней атрымалі жыхары Глыбокага, якія трапілі пад міліцэйскі "хапун" увосень мінулага году. Тады сілавікі затрымалі не менш як 20 чалавек, частку з іх асудзілі па адміністрацыйных артыкулах, супраць іншых распачалі крымінальныя справы за "арганізацыі і падрыхтоўку дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх".

Найверагодней, што Сяргей Жук, Юрый Дзярук і Андрэй Хрол таксама страпілі пад судовы пераслед пасля мінулагодняга "хапуну".

Читать полностью…

Віцебская Вясна

Стала вядома, хто заменіць Зінаіду Балаболаву ў Наваполацкім гарадскім судзе

Адыёзную суддзю Зінаіду Балаболаву, якая шмат гадоў выдавала палітычна матываваныя выракі, адправілі ў адстаўку - згодна з Указам Аляксандра Лукашэнкі №142 ад 7 красавіка 2025 г.

Паводле таго ж указа, у гарадскі суд Наваполацка ўзялі на судзейскую працу Аляксандру Агапаву.

Аляксандра Агапава працавала ў наваполацкім гарсудзе і дагэтуль - на пасадзе судовай выканаўцы. Так што і пра "працоўныя дасягненні" сваёй папярэдніцы Зінаіды Балаболавай яна добра ведае.

З 15 красавіка Агапава працуе суддзёй - афіцыйна: яна прыняла прысягу і атрымала віншаванні з новым статусам.

Читать полностью…

Віцебская Вясна

Дзве гадзіны на ўвесь раён - графік прыёма дэпутата Палаты прадстаўнікоў у Лёзне

Зазвычай "гадзіны прыёму” мясцовыя дзяржСМІ не публікуюць - падаюць толькі абвестку пра візіты дэпутатаў. Лёзненская "раёнка" анансавала прыём грамадзянаў Уладзімірам Бабічавым, дэпутатам Палаты прадстаўнікоў: з 14.00 да 15.00 - прамая лінія, з 15.00 да 16.00 - асабісты прыём.

Чаму толькі дзве гадзіны ? Верагодных версій дзве: або няма ахвотных, або працэдуру “папярэдняга запісу”, дзе трэба распавесці пра сутнасць праблемы, праходзяць не ўсе.

Нагадаем, што Уладзімір Бабічаў на безальтэрнатыўнай аснове балатаваўся па Талачынскай акрузе №30, куды ўваходзяць Талачынскі, Сенненскі, Дубровенскі, Лёзненскі і частка Аршанскага раёна. Таму звярнуцца да яго запрашаюць не толькі лёзненцаў, але і жыхароў суседніх раёнаў. Паводле справаздачы самога Бабічава, за год дэпутацкй працы да яго звярнуліся 58 чалавек, і на прамыя лініі - яшчэ 37. Усяго разгледжана 102 звароты. Гэта 0,2% ад агульнай колькасці выбаршчыкаў усёй акругі.

Читать полностью…

Віцебская Вясна

Суды Віцебскай вобласці зноўку паспрыялі пашырэнню Рэспубліканскага спіса экстрэмісцкіх матэрыялаў.

Толькі за адзін дзень - 14 красавіка - суд Ушацкага раёна прызнаў "экстрэмісцкімі" 3 інтэрнэт-рэсурсы. У тым ліку старонкі "Крам Пагоня" і "Беларусы Грузии/By in Georgia" ў Instagram.
Суд Чашніцкага раёна 11 красавіка прызнаў "экстрэмісцкімі" 2 інтэрнэт-рэсурсы.
У той самы дзень і суд Чыгуначнага раёна Віцебска прызнаў "экстрэмісцкімі" 2 інтэрнэт-рэсурсы.

Читать полностью…

Віцебская Вясна

Чаму “Топ-блогерку”, у якой 77 падпісчыкаў, актыўна падтрымліваюць улады і дзяржСМІ Віцебшчыны ➡️https://tinyurl.com/44buekkw

У красавіку блогерка Анжаліка Андрэева запачаткавала праект «Топ-блог. Беларусь & Мир», дзе асноўны змест - негатыўныя выказванні на адрас суседніх з Беларуссю краін - Латвіі, Літвы, Польшчы.

Праект Анжалікі Андрэевай увасабляецца адразу на 5 інтэрнэт-пляцоўках, але вялікай папулярнасці няма. Прынамсі, Telegram- канал праекта мае ўсяго 77 падпісчыкаў. Затое блогерку актыўна рэкламуюць праўладныя інтэрнэт-рэсурсы і Telegram- каналы Віцебскага аблвыканкама і Аршанскага райвыканкама.

Анжаліка Андрэева ўраджэнка Оршы. Упершыню ў якасці “вядомай блогеркі" яе прадставілі ў газеце “Беларусь сегодня”, калі увосень 2024 г. яна ўсхваляла “Марафон адзінства”. Telegram- канал “Витебск я гуляю/ Новости Витебска” высветліў, што дзяўчына ў 2019 г. скончыла Аршанскі механіка-эканамічны каледж і ў сваіх сацсетках “проявляет интерес к российской политике - подписана на паблик «Путин — лидер».

Читать полностью…

Віцебская Вясна

Парушэнні ў працы са зваротамі грамадзян - ва ўсіх сферах

У Віцебскай вобласці Камітэт дзяржкантролю падведвёў вынікі праверак выканання заканадаўства ў сферы працы са зваротамі грамадзян за мінулы год. У ходзе кантрольных мерапрыемстваў у Віцебскай вобласці былі выяўлены парушэнні ў працы са зваротамі грамадзян у розных сферах, уключаючы жыллёва-камунальную гаспадарку, ахову здароўя, лясную гаспадарку і гандаль, у асобных мясцовых выканаўчых і распарадчых органах. ➡️ https://tinyurl.com/2f7k3tjr

Читать полностью…

Віцебская Вясна

Одиозный российский митрополит украинского происхождения приехал в Витебск на праздничные богослужения

Вчера и сегодня, 12 и 13 апреля, в витебском храме святителя Василия Великого прошли праздничные службы по случаю Вербного воскресенья и 20-летия прихода. Литургию возглавил некий митрополит Иосиф, которому сослужили викарий Витебской епархии епископ Друцкий Евсевий и местное духовенство. Примечательно, что официальные ресурсы Витебской епархии в своих сообщениях умолчали о полном титуле и фамилии этого архиерея — речь идёт о скандально известном митрополите Иосифе (в миру Алексей Масленников), фигуранте украинского санкционного списка.

46-летний Иосиф ранее возглавлял Роменскую и Бурынскую епархию УПЦ (2013–2022), но был отправлен на покой Синодом Украинской Православной Церкви вскоре после начала полномасштабного российского вторжения. В январе 2023 года он попал под санкции Украины как пособник российской агрессии и был лишен украинского гражданства Президентом Украины за поддержку российской агрессии. По данным украинских спецслужб, во время войны митрополит неоднократно посещал Россию, молился вместе с клириками РПЦ за мобилизацию и, вероятно, давно получил российское гражданство. Он считался "связным" между патриархом Кириллом и пророссийскими иерархами УПЦ.

Отдельное внимание привлекло фото с богослужения в Витебске: митрополит Иосиф запечатлён в мантии епископа Евсевия.

📸: пресс-служба Витебской епархии

Читать полностью…

Віцебская Вясна

❓"Чырвоны і зялёны - нацыянальныя колеры беларусаў"

Такую "навуковую" выснову зрабілі саматужныя "этнографы" з прадпрыемства "Віцебскі Зеленбуд", якія распрацавалі ландшафтны дызайн для будучай Плошчы герба і сцяга.

Там збіраюцца высадзіць " деревья редких пород, которые будут только в Витебске. К примеру, дерево штамбовое – орех фундук Рэд Маджестик. Он примечателен эффектными красными листьями, которые отлично дополнят основную массу зеленых растений. Так что в ландшафтном дизайне, по задумке проектировщиков, основными будут наши национальные цвета – красный и зеленый".

Як тут не згадаць пра дрэвы рэдкіх парод, якія былі знішчаны на Плошчы Перамогі. І ўвогуле пра дрэвы, якія ў вылікай колькасці загінулі падчас штогадовых упартых пасадак падчас "суботнікаў" за Лядовым Палацам. І не ў апошнюю чаргу пра тое, што віцялянам упарта не кажуць, колькі бюджэтных грошай уклалі ў новую плошчу з усім яе будучым аздабленнем.

Читать полностью…

Віцебская Вясна

На Віцебшчыне - дэфіцыт суддзяў.

У судах Віцебскай вобласці працуюць 13 суддзяў пенсійнага ўзросту. Тым, хто сыходзіць, трэба шукаць замену.

Зрабіць гэта нялёгка, бо патрабаванні да суддзяў - гэта не толькі веданне заканадаўства, але і ўменне "найти эту тонкую грань справедливости и законности с учетом своих внутренних убеждений", - так характарызуе прафесійныя патрабаванні да сваіх калегаў старшыня Віцебскага абласнога суда Аляксандр Федзюкевіч.
➡️https://tinyurl.com/rdkx5zdy

Што яшчэ звяртае на сябе ўвагу ў інтэрв'ю Аляксандра Федзюкевіча газеце "Віцьбічы"?

1. Змянілася структура злачыннасці, таму суддзям даводзіцца разбірацца ў справах, дзе фігуруюць, да прыкладу, кіберзлачынствы, а не проста рабаўніцтвы і крадзяжы.
2. Нагрузка на суддзяў узрастае. "Это связано с расширением функций, в том числе по информационной работе и ведению правовой пропаганды", - сказаў А.Федзюкевіч.

Читать полностью…

Віцебская Вясна

Візіт міліцыянтаў - гэта кара і падстава?

Цікава, што такая фармулёўка - "ад аўтараў", блізкага да сілавікоў Тлеграм-канала "Книга ГУ "БАЗА".

Рэсурс зноўку згадаў віцебскага актывіста Дзмітрыя Карняенку, які вымушана з'ехаў з Беларусі, а нядаўна быў прызнаны ўдзельнікам "экстрэмісцкага фармавання". Логіка ў аўтараў такая : чалавек з'ехаў, да яго бацькоў без дай прычыны ходзяць міліцыянты (бо выдатна ведаюць, што чалавека ў Беларусі няма), і гэта ён, аказваецца, вінаваты ў тым, што сілавікі трывожаць яго родных. "Падстаўляе" іх, маўляў.

Карацей, самі прызналі, што падобныя візіты міліцыі - гэта здзек з нармальных людзей.

Читать полностью…

Віцебская Вясна

У дзень рэспубліканскага суботніка віцяблян "запрасілі" высадзіць дрэвы на новай Плошчы герба і сцяга.
На зямлі дзе-нідзе яшчэ ляжыць снег, але туі ўсё адно садзяць.

Мяркуючы па фотаздымках, на будучай плошчы яшчэ шмат працы, будаўнічыя арганізацыі не спраўляюцца, але адкрыццё запланавана ўжо праз месяц. Што яшчэ з цікавага: прадстаўнікі абласных і гарадскіх уладаў выйшлі на суботнік у новенькіх жылетках - напэўна, каб прыгожа выглядаць на фота а заадно і адрознівацца "ад працоўных мас".

Адкрыццё новай плошчы анансавалі яшчэ ў канцы мінулага года, але не паспелі.

Читать полностью…

Віцебская Вясна

За тры гады (з 2022 по 2024 г.) усяго 83 молодыя спецыялісты па сканчэнні педагагічных спецыяльнасцяў у ВНУ атрымалі ў Віцебскай вобласці 🏠арэнднае жытло.

Гэта ўсё, што варта ведаць пра высілкі , якія прыкладаюць у вобласці да замацавання маладых педагагічных кадраў - як у гарадах, так і ў сельскай мясцовасці.

Для параўнання: у 2023 годзе толькі ў адным доме (!)🏢 ў віцебскім мікрараён Білева 80 са 114 кватэр (!) было аддадзена ў якасці арэнднага жытла супрацоўнікам міліцыі, Дэпартамента аховы і Следчага камітэта.

Читать полностью…

Віцебская Вясна

Віцебскага актывіста Дзмітрыя Карняенку прызналі ўдзельнікам "экстрэмісцкага фармавання".

Гэта вынікае з абноўленага 9 красавіка «Пераліку арганізацый, фрмаванняў, індывідуальных прадпрымальнікаў, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці».

Дзмітрый Карняенка пазначаны там як удзельнік "экстрэмісцкага фармавання" - праекта «Хрысціянская візія», грамадскага аб’яднання святароў і вернікаў розных канфесій, створанага ў верасні 2020 года. Праект займаецца фіксацыяй фактаў рэпрэсій у Беларусі па рэлігійных і палітычных матывах, вядзе дзейнасць , якая спрыяе захаванню правоў чалавека.

На Віцебшчыне Дзмітрый Карняенка вядомы як актывіст, які спрыяе паляпшэнню гарадскога асяроддзя - адсочвае агрэхі ва ўтрыманні інфрамструктуры ў Віцебску і Оршы, дабіваецца іх ліквідацыі адказнымі службамі.

Таксама ён адстойвае роўнасць закону ў дачыненні да ўсіх грамадзянаў Беларусі. ➡️ https://tinyurl.com/mr454xyz

Читать полностью…

Віцебская Вясна

Палітвязня Міколу Статкевіча ўжо 800 дзён трымаюць у рэжыме інкамунікада

Апошні ліст з глыбоцкай калоніі, дзе ўтрымліваюць зняволенага палітыка, яго жонка Марына Адамовіч атрымлівала 9 лютага 2023 году. З тае пары мінула ўжо больш за два гады.

Мікалая Статкевіча затрымалі 31 мая 2020 года ў Мінску па дарозе на Камароўскі рынак, дзе ён збіраўся наведаць перадвыбарчы пікет Святланы Ціханоўскай. Двойчы яго судзілі па адміністрацыйных артыкулах, але пасля двух арыштаў на 15 сутак ён не выйшаў на волю.

У канцы чэрвеня 2020 года Статкевічу выставілі абвінавачанне паводле арт. 342 КК («Арганізацыя або ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак»), потым дадалі арт. 293 КК («Падрыхтоўка да ўдзелу ў масавых беспарадках»).

14 снежня 2021 года падчас закрытага судовага працэсу яму прызначылі 14 гадоў зняволення ў калоніі асаблівага рэжыму. 20 чэрвеня 2022 года Статкевіча накіравалі ў папраўчую калонію № 13 у Глыбокім, якая лічыцца адной з самых жорсткіх у Беларусі.

Читать полностью…

Віцебская Вясна

Анжаліку Кухарэнку, 57-гадовую жыхарку Наваполацка, асудзілі за данаты да "хатняй хіміі"

Імя Анжалікі Ўладзіміраўны Кухарэнка 18 красавіка з'явілася ў абноўленым пераліку асобаў, "датычных да экстрэмісцкай дзейнасці". У гэтым спісе на сайце МУС пазначана, што жанчыну асудзілі ў Віцебскім абласным судзе паводле чч. 1 і 2 арт. 361-2 КК (Фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці). Пазначана таксама, што "судзімасць не пагашана".

Апрача Анжалікі Кухарэнка, праваабаронцам стала вядома імя яшчэ аднаго жыхара Віцебшчыны, асуджанага за данаты.
🔻🔻🔻

Читать полностью…

Віцебская Вясна

❗️Ксяндза Вячаслава Барка прызналі "экстрэмісцкім фармаваннем"

Паводле сайта МУС, фармаванне насамрэч складаецца з аднаго чалавека - каталіцкага святара з Расонаў. Рашэнне лічыць яго цэлым "экстрэмісцкім фармаваннем" і забараніць яго дзейнасць было прынята МУС 16 красавіка.

У ім згадваюцца асабістыя інтэрнэт- рэсурсы святара - YouTube-канал «Ксёндз Барок», Telegram-канал «Ксёндз Барок», старонка ў Facebook «Вячаслаў Барок» і адрас элекстроннай пошты - праз іх нібыта здзяйснялася "экстрэмісцкая дзейнасць". ➡️https://tinyurl.com/4nkmak47

Пад увагу сілавікоў святар трапіў яшчэ 4 гады таму : у снежні 2020 г. ен быў асуджаны да 10 сутак арышту па арт. 17.10 КаАП (прапаганда нацысцкай сімволікі або атрыбутыкі) -- за публікацыю ў сацыяльных сетках плаката мастака Ўладзіміра Цэслера. Тады ж СК ініцыяваў праверку выказванняў ксяндза ў ягоным відэаблогу на прадмет заклікаў да экстрэмізму і распальвання варажнечы. У 2021г. Вячаслаў Барок быў вымушаны эміграваць за мяжу пад пагрозай крымінальнага пераследу

Читать полностью…

Віцебская Вясна

У Талачыне прыдумалі новы ідэалагічны праект. Праўда, не зусім і новы...

Назвалі яго РИНГ (“Реальность. История. Народ. Государство”).

Падобна, што нічога прынцыпова новага або адметнага удзельнікаў не чакае. На працягу года будуць праходзіць усе тыя ж “дыялогавыя пляцоўкі”, якія больш нагадваюць сходы часоў савецкага застою: перад прысутнымі выступаюць начальнікі або праўладныя чыноўнікі, а для арганізацыі “дыялогу” пытанні размяркоўваюцца загадзя.

Першая дыялогавая пляцоўка пад назвай “Духоўнасць. Традыцыі.Памяць” прайшла ў Талачыне 16 красавіка. У якасці ”компетентных специалистов и лидеров мнений” былі запрошаны намесніца старшыні райвыканкама Алена Бомберава, праваслаўны святар Аляксандр Лазука і дэпутат Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Бабічаў, які гэтымі днямі “гастралюе” па рэгіёне. ➡️ https://tinyurl.com/363rw27v

Читать полностью…

Віцебская Вясна

19 інтэрнэт -рэсурсаў сёлета ў красавіку прызналі “экстрэмісцкімі” суды Віцебшчыны ➡️https://tinyurl.com/mrysc53e

За першыя 15 дзён красавіка рашэнні па прызнанні інтэрнэт-рэсурсаў “экстрэмісцкімі" прынялі наступныя суды:

- Суд Полацка і Полацкага раёна прызнаў “экстрэміскімі” -1 інфармацыйны рэсурс;
- Суд Наваполацка - 1;
- Суд Гарадоцкага раёна - 2;
-Суд Чыгуначнага раёна Віцебска -2;
-Суд Кастрычніцкага раёна Віцебска - 3;
- Суд Ушацкага раёна - 4;
- Суд Чашніцкага раёна - 6.

У большасці выпадкаў “экстрэмісцкія” рэсурсы не маюць нічога агульнага з рэгіёнам, дзе іх заўважылі. Што сведчыць пра тое, што рэгіянальныя пракуратуры шукаюць у інтэрнэце хоць нешта, за што можна ўчапіцца, каб потым перадаць прадстаўленне ў суд.

Читать полностью…

Віцебская Вясна

У Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў уключылі Tik-Tok-акаўнт з відэаролікамі судоў палітвязня Міхаіла Чамуракі

Tik-Tok-акаўнт з назвай “dubrovno_rovd М” прызнаны "экстрэмісцкім паводле рашэння суда Ленінскага раёна Магілёва ад 11 красавіка 2025г.

МІхаіл Чамурака - вядомы ў рэгіёна актывіст з Дуброўна. Яго не аднойчы судзілі па адміністрацыйных артыкулах за "несанкцыянаванае пікетаванне".

Увосень 2021 г. ен быў затрыманы і асуджаны паводле арт 180 КК ( Паклёп). Міхаіла асудзілі да трох гадоў “хіміі”. 10 кастрычніка 2021 г. асуджаны пачаў адбываць пакаранне ў ваўкавыскай папраўчай установе № 29. Яшчэ праз месяц праваабаронцы даведаліся, што на Міхаіла Чамураку заведзена новая крымінальная справа — паводле арт. 130 КК (Распальванне варожасці). Пазней стала вядома, што 26 лістапада 2021 г. палітзняволены здолеў уцячы з Беларусі. ➡️https://tinyurl.com/3tehm8em

Летась 6 верасня суд Дубровенскага раёна прызнаў "экстрэмісцкай" старонку Міхаіла Чамуракі ў "Одноклассниках".

Читать полностью…

Віцебская Вясна

У Докшыцах актыўна прасоўвае "рускі мір" мясцовая дзіцячая бібліятэка

Установа атрымала грант ад фонду “Русский мир", які спрыяе ўкараненню ідэй, скіраваных на падтрымку і прасоўванне рускай мовы і культуры. На гэтыя грошы будзе рэалізаваны праект "Юбилей у писателя - праздник у читателя", асноўная мэта якога - больш шчыльнае знаёмства юных чытачоў з рускімі паэтамі і пісьменнікамі-юбілярамі.

"Праект накіраваны на папулярызацыю літаратурнай спадчыны рускіх і савецкіх пісьменнікаў. Ён уключае правядзенне літаратурных вечароў, выстаў і іншых мерапрыемстваў, якія прыцягнуць увагу да творчасці рускіх пісьменнікаў.Таксама ў межах праекта адбудзецца папаўненне фонду бібліятэкі кнігамі рускіх пісьменнікаў", — распавяла загадчыца бібліятэкі Алена Гудзь.

Вектар выхавання чытацкіх густаў у дзіцячай установе выразны: з 2016 г. Докшыцкая дзіцячая бібліятэка рэалізоўвае праект “Духоўна-культурны цэнтр “Добрае слова”, які перамог у міжнародным адкрытым грантавым конкурсе “Праваслаўная ініцыятыва 2015–2016”.

Читать полностью…

Віцебская Вясна

Інтэрв'ю з Дзмітрыем Карняенкам - удзельнікам праекта «Хрысціяне супраць вайны» (ХСВ). Гэтая незалежная ініцыятыва ўзнікла ў 2022 годзе на падставе беларускай групы «Хрысціянская візія», створанай падчас пратэстаў 2020 года. Сёння гэта не толькі медыяпраект, але і аналітычная, праваабарончая ды актывісцкая платформа.

Дзмітрый Карняенка - віцебскі актывіст і праваслаўны вернік, які быў вымушаны эміграваць з Беларусі. На мінулым тыдні яго прызналі ўдзельнікам "экстрэмісцкага фармавання" «Хрысціянская візія» - грамадскага аб’яднання святароў і вернікаў розных канфесій. Праект займаецца фіксацыяй фактаў рэпрэсій у Беларусі па рэлігійных і палітычных матывах, вядзе дзейнасць , якая спрыяе захаванню правоў чалавека.

На Віцебшчыне Дзмітрый Карняенка вядомы як актывіст, які спрыяе паляпшэнню гарадскога асяроддзя - адсочвае агрэхі ва ўтрыманні інфрамструктуры ў Віцебску і Оршы, дабіваецца іх ліквідацыі адказнымі службамі.

Читать полностью…

Віцебская Вясна

Міліцыянты дапыталі старэйшую дачку віцебскай актывісткі "рускага міра " Эльвіры Мірсалімавай.

"Допыт" - так называе дзеянні сілавікоў сама Эльвіра Мірсалімава. Паводле яе словаў, ён тычыўся Крысціны Мірсалімавай - цёці 18-гадовай дзяўчыны і роднай сястры самой Эльвіры.

Крысціна Мірсалімава была вымушана эміграваць з Беларусі пад пагрозай крымінальнага пераследу: у адрозненне ад Эльвіры, яна не падтрымлівае ідэі "рускага міра" і мае прабеларускія погляды.

"(д)опросили прямо в поезде, дождавшись возле вагона", - напісала ў сваім Тг-канале Эльвіра Мірсалімава. Па яе словах, раней дапытвалі і яе сярэднюю дачку, і старэйшую - калі тая яшчэ была непоўнагадовай. Але маці ўдавалася адвяргаць спробы дапытаць дзяцей у яе адсутнасць. ➡️ https://tinyurl.com/mwymntfs

Читать полностью…

Віцебская Вясна

Навіны і падзеі мінулага тыдня, якія вы маглі прапусціць

- Аршанцам чарговы раз паабяцалі адрамантаваць мост, зачынены ў 2023 годзе

- Адкрыццё Плошчы герба і сцяга ў Віцебску запланавана на 11 мая. 12 красавіка там правялі гарадскі суботнік, бо да завяршэння прац там яшчэ далёка.

- У адстаўку адправілі адыёзную суддзю Зінаіду Балаболаву, якая шмат гадоў выдавала палітычна матываваныя выракі ў гарадскім судзе Наваполацка.

- Прызначаны новы кіраўнік упраўлення МУС Віцебскага аблвыканкама

- Папаўненне ў агульнай пашуковай базе Беларусі і Расіі. Праверыць сябе і знаёмых можна па спасылцы

- Віцебскага актывіста Дзмітрыя Карняенку прызналі ўдзельнікам /channel/vicspring/4621 "экстрэмісцкага фармавання".

- Суды Віцебскай вобласці зноўку прынялі шэраг рашэнняў, каб залічыць звычайныя інтэрнэт-рэсурсы ў "экстрэмісцкія"

Читать полностью…

Віцебская Вясна

Сельгаспрадпрыемства бясплатна гатова аддаць сваю маёмасць -яблыневы сад плошчай 15 га.

Такі вось вынік “гаспадарлівасці” у сучаснай эканоміцы.

Справа ў тым, што ў 2014 годзе да СХУП “Вядзерава” далучылі збанкрутаваны калгас “Астроўна”. Разам са шматмільённымі пазыкамі і садам, які новым гаспадарам быў абсалютна не патрэбны, бо гаспадарка спецыялізуецца на жывёлагадоўлі. Прыбытку ён не дае, калі казаць пра прамысловыя выгоды. Аднак ўраджаем яблыкаў карыстаюцца жыхары ўсяго наваколля. Даглядаць жа сад абавязаны фармальны гаспадар - змагацца з баршчавіком, займацца санітарнай абрэзкай дрэваў...
🌳🌳🌳Тут да кіраўніцтва СХУП “Вядзерава” і прыйшла арыгінальная ідэя: прапанаваць заняцца садам таму, хто мае на гэта жаданне. ➡️ https://tinyurl.com/yck9h39k
А што, так можна было? Любую стратную маёмасць можна раздаваць направа-налева? Калі так, то выпадак на Віцебшчыне можа стаць цікавым прэцэдэнтам...

Читать полностью…

Віцебская Вясна

Школе ў аграгарадку Ноўка Віцебскага раёна надалі імя касманаўта-беларуса Пятра Клімука.

Досыць арыгінальна, калі прыгадаць, што школы Віцебшчыны ў асноўным носяць імёны герояў Вялікай Айчыннай вайны.

Але ёсць і яшчэ адна дэталь: у тым, што школе надалі імя касманаўта, першапачатковую ролю адыграў... архітэктурны праект ❗️"Здание в начале 1990-х построили по необычному проекту. Над тремя этажами возвышается башенка с куполом. Что здесь устроить, если не планетарий? Правда, появился он только в 2012-м при непосредственном участии доцента кафедры инженерной физики ВГУ им. П. Машерова Владимира Голубева. В 2013-м на территории школы построили площадку для астрономических наблюдений. Здесь установили современный телескоп, а в планетарий приобрели специальную цифровую аппаратуру, для демонстрации мультфильмов и обучающих фильмов о планетах, звездах, космосе", - піша газета "Витебские вести".

Читать полностью…

Віцебская Вясна

Суды Віцебскай вобласці зноўку прынялі шэраг рашэнняў, каб залічыць звычайныя інтэрнэт-рэсурсы ў "экстрэмісцкія".

Суд Чашніцкага раёна Віцебскай вобласці красавіка прызнаў "экстрэмісцкай" інфармацыйнай прадукцыяй старонкі адукацыйнага праекта "Adu Place" у Facebook, Instagram, Telegram і "ВКонтакте".
Суд Полацкага раёна і г.Полацка 10 красавіка прызнаў "экстрэмісцкай" старонку "Bielaruski Nastup" у сацсетцы "ВКонтакте".

Гэтыя інтэрнэт-рэсурсы з'явіліся 11 красавіка ў абноўленым Рэспубліканскім спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў".

Читать полностью…

Віцебская Вясна

У Віцебску і ў Оршы пачалі актыўна шукаць Дзмітрыя Карняенку -
учора стала вядома, што яго прызналі ўдзельнікам "экстрэмісцкага фармавання "Хрысціянская візія".

Дзмітрый Карняенка даўно не жыве ў Беларусі - ён быў вымушаны з'ехаць за мяжу пад пагрозай арышту, бо на радзіме супраць яго завялі палітычна матываваную крымінальную справу.

9 красавіка, як толькі на сайце МУС выйшаў абноўлены «Пералік арганізацый, фрмаванняў, індывідуальных прадпрымальнікаў, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці» са згадкай "Хрысціянскай візіі", міліцыянты прыйшлі па аршанскім адрасе бацькі актывіста. Апрача роспытаў, дзе знаходзіцца ягоны сын, у мужчыны ўзялі ўзор ДНК.

Назаўтра, 10 красавіка, з тымі самымі пытаннямі супрацоўнікі МУС прыйшлі да цешчы Дзмітрыя, якая жыве ў Віцебску. Пра гэтыя візіты актывіст паведаміў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.

Читать полностью…

Віцебская Вясна

За 5 месяцаў у вышуковую базу Расіі дадалі больш за 1 200 грамадзян і ўраджэнцаў Беларусі. Сярод іх - даследчык сталінкіх рэпрэсій на Аршаншчыне Ігар Станкевіч і ўраджэнец Глыбокага, журналіст Канстанцін Місуна (Канстанцін Каверын - пад гэтым творчым псеўданімам яго ведаюць як вядучага праекта "Обычное утро").

У спіс беларусы трапляюць па запыце Беларусі — гэта значыць, што іх шукаюць у абедзвюх краінах.

Праверыць, ці няма вашых знаёмых у гэтам спісе, можна тут

Читать полностью…
Subscribe to a channel