viasna96 | Unsorted

Telegram-канал viasna96 - Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

9792

Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі. Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS. Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo Юрыдычная служба: @zvarot96

Subscribe to a channel

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Чарговае папаўненне Спіса экстрэмісцкіх матэрыялаў

У яго трапілі YouTube-канал «revolutionofconsciousens», а таксама Telegram-старонкі «ЗВЫЧАЙНЫЯ ЛЮД3I» і «Беларусь Выборы 2025 BY».

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Адміністратару пабліка «Падслухана Глыбокае» прызначылі 2 гады «хіміі»

У судзе Глыбоцкага раёна 7 лютага асудзілі Ігара Шкетава паводле ч. 1 арт. 342 (актыўны ўдзел у дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак) Крымінальнага кодэкса. Справу разглядаў суддзя Андрэй Тарасевіч.

Як паведаміў @bajmedia, Ігару прызначылі два гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хіміі»).

Інфармацыйны паблік «Падслухана Глыбокае» папулярны сярод жыхароў раённага цэнтра. У сацсетцы «Укантакце» на яго падпісана больш за 26000 чалавек.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/117428

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

📍Былую настаўніцу не прапусцілі ў фінал конкурсу «Настаўнік года» з-за подпісу за Бабарыку

Восенню 2023 года Таццяна Крапіневіч брала ўдзел у рэспубліканскім конкурсе «Настаўнік года». Але далей за фінал яе не прапусцілі, кажа суразмоўца. Яна звязвае гэта з выказваннем ёю грамадска-палітычнай пазіцыі.

«Я лічу, што гэта звязана з тым, што падчас прэзідэнцкіх выбараў я паставіла подпіс за альтэрнатыўнага кандытата Віктара Бабарыку. Такіх людзей у нас называюць "падпісант". Так, напрыклад, мяне называлі ў Мінскай раённай адміністрацыі. Да таго ж мая старэйшая дачка вучыцца ў Нямеччыне. Мяркую, гэта таксама была адна з прычынаў».


🔹«Страху ў школе значна паболела». Пасля размовы з КДБ у настаўніцы пачаліся панічныя атакі

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

❗️«Іх маглі абліць вядром вады, а потым ударыць электрашокерам». Гісторыі былых палітычных арыштантаў

У беларускіх ізалятарах ужо пяты гад запар затрыманых паводле палітычных матываў утрымліваюць у жахлівых умовах утрымання, якія можна расцэньваць, як катаванні. Рэжым Лукашэнкі стварае горшыя ўмовы для арыштантаў не толькі ў Мінску, але ў рэгіёнах. Дзясяткі людзей штодзённа пакутуюць ад холаду ў бетонных камерах, ад алергіі на ўкусы клапоў, ад здзекаў падчас праверак.

«Вясна» паразмаўляла з чатырма беларусамі, асуджанымі па адміністрацыйных справах напрыканцы 2024-га — напачатку 2025-га, і распытала ў іх пра ўмовы ўтрымання для «палітычных» у розных гарадах Беларусі.

Яны распавялі, як прымушаюць прысядаць голым падчас праверак, як робяць уколы праз кармушкі, як катуюць холадам у камерах РУУСа, пра беларуса-«вагнераўца» на Акрэсціна і пра тое, якія сродкі катаванняў выкарыстоўваюць у КДБ і ГУБАЗіКу.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/117425

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

🕊Білі дубінкамі, ставілі на расцяжку, цкавалі сабакамі: як катавалі за намер удзельнічаць у антываенным мітынгу

Пасля памятных падзеяў 2020 года, калі тысячы беларусаў упершыню прайшлі праз затрыманні, арышты і рэпрэсіі з боку сілавых структур, жыхару Мінска Канстанціну (прозвішча ў мэтах бяспекі не публікуецца) нейкі час шанцавала — на той час яго мінуў гэты жахлівы досвед.

Але 27 лютага 2022 года, у дзень рэферэндума, ён сабраўся на антываенны мітынг супраць расійскага ўварвання ва Ўкраіну. З гэтай даты ў ягоным жыцці ўсё змянілася кардынальна. Канстанцін пагадзіўся распавесці «Вясне» пра свае ўражанні і перажаванні, якія і дагэтуль пакідаюць прыкметны адбітак на ягонае жыццё.

«Супрацоўніца ў Першамайскім РУУСе крычала на нас за тое, што мы выйшлі супраць вайны, што кожнага б сама вывела на двор і застрэліла ўласнаручна».


Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/117421

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

🇺🇸Дзярждэп ЗША заклікаў вызваліць усіх палітвязняў у Беларусі

У Злучаных Штатах віталі вызваленне дваіх палітычных зняволеных у Беларусі. Інфармацыйнае паведамленне дзяржаўнага сакратара Марка Рубіё Дзяржаўны дэпартамэнт ЗША апублікаваў на сваім сайце:

«Моцнае кіраванне прэзідэнта Трампа прывяло да вызвалення амэрыканца, несправядліва затрыманага ў Беларусі, і дваіх палітычных зняволеных. Я хачу асабліва падзякаваць ураду Літвы за супрацоўніцтва і дапамогу — яны застаюцца сапраўдным хаўруснікам і сябрам. Я таксама хачу падзякаваць сваёй камандзе ў консульскіх справах, офісу спецыяльнага ўпаўнаважанага прэзідэнта ў справах закладнікаў і Бюро ў справах Эўропы і Эўразіі за ўсю цяжкую працу, якая была праведзена для забеспячэньня гэтых вызваленняў.

Мы па-ранейшаму адданыя справе вызвалення іншых грамадзян ЗША ў Беларусі і ў іншых месцах. Мы заклікаем вызваліць амаль 1300 палітвязняў, якія застаюцца ў турмах па ўсёй Беларусі».


Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/117420

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

У Лепелі мужчыну асудзілі да 1,5 года «хатняй хіміі» за сарваны дзяржаўны сцяг

У судзе Лепельскага раёна паводле арт. 370 КК (здзек з дзяржаўных сімвалаў) да аднаго года і шасці месяцаў абмежававання волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу («хатняй хіміі») 41-гадовага Аляксея Маладыка. Прысуд вынес Міхаіл Юрчанка.

Мясцовая раёнка распавяла дэталі абвінавачвання. Знаходзячыся ў Лепелі і будучы на падпітку, як сцвярджае газета, мужчына навідавоку ў людзей падскочыў і вырваў рукамі прымацаванае на сцяне адміністрацыйнага будынка драўлянае дрэўка з дзяржсцягам. Пры гэтым ён сарваў кранштэйн з месца яго мацавання і пашкодзіў дрэўка, пасля чаго сцяг з дрэўкам аднёс на вуліцу Валадарскага ў Лепелі, дзе пакінуў на вуліцы і ўцёк.

Агулам у Беларусі паводле артыкула 370 КК (здзек з дзяржаўных сімвалаў) асудзілі мінімум 215 чалавек.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/117417

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Палітзняволены журналіст Свабоды Андрэй Кузнечык упершыню за доўгі час змог абняць родных

47-гадовы Андрэй Кузнечык, які правёў за кратамі больш за тры гады, сёння прыбыў у Вільню. Яго сустракалі жонка Алеся і дзеці — 5-гадовы Мацвей і 11-гадовая Яніна.

Відэа: @radiosvaboda

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

⚡️Палітзняволеныя Андрэй Кузнечык і Алена Маўшук выйшлі на волю

Пра гэта паведамляе @tsikhanouskaya.

«Цудоўныя навіны. Сёння мы сустракаем на волі трох закладнікаў рэжыму – журналіста Андрэя Кузнечыка, актывістку Алену Маўшук і грамадзяніна ЗША, імя якога пакуль не раскрываецца. 

Мне паведамілі, што ўсе трое ўжо ў бяспецы, у Вільні. Ім дапамагаюць прадстаўнікі амерыканскай амбасады, а Алену Маўшук прадстаўнікі Офіса і Кабінета ўжо вязуць у бяспечнае месца, дзе яна атрымае ўсю неабходную падтрымку.

Я вельмі ўдзячная Прэзідэнту Трампу, дзяржсакратару Рубіа і дзярждэпартаменту ЗША за супольныя намаганні, якія зрабілі гэта магчымым. 

Радая, што зняволеныя зноў змогуць пабачыць сем’і і блізкіх пасля доўгіх дзён за кратамі. Нарэшце кожны абдыме сваіх родных. Мы будзем змагацца за вызваленне кожнага!».

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Чарговае папаўненне Спіса экстрэмісцкіх матэрыялаў

У яго трапілі Telegram-каналы «Праведник», «Pravakatar BY», «STALKERUA», «Борщі та цицьки ⚓️», Instagram старонка «aliaksandrakhanevich», TikTok-старонка «BEL PRAVDA».

🔗Хроніка палітычнага пераследу

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

❗️Хто той куратар КДБ, які прапаноўваў настаўніцы даносіць на калегаў? Распавядаем

Настаўніца матэматыкі Ляхавіцкай гімназіі Таццяна Крапіневіч напрыканцы 2024 года вымушана з’ехала з краіны пасля даносаў Бондаравай. Яна расказала «Вясне», як пасля допыту КДБ ёй тэлефанаваў куратар ведамства і прапаноўваў даносіць на калегаў.

Як паведаміла Таццяна, куратар прадставіўся, як Пай Аляксандр Васільевіч. Настаўніца запісала яго нумар тэлефону.

«Ён сказаў, што ведае, што я пакідала на выбарах подпіс за Віктара Бабарыку. "Да, было такое, што ў гэтым дрэннага?". Ён мне даў зразумець, што калі я штосьці пабачу ці пачую падазронае, то магу ў любы час днём і ноччу яму патэлефанаваць. То-бок, ён мне прапанаваў данасіць на іншых».


Мы з дапамогай «Белпола» знайшлі чалавека з такім самым імём. Па стане на 2017 год Аляксандр Пай працаваў у вайсковай часці № 13279 – гэта Упраўленне КДБ па Брэсцкай вобласці.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/117415

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

У Гомелі за «распальванне варожасці» і «абразу Лукашэнкі» працягваюць судзіць прадпрымальніка з Петрыкава

4 лютага ў Гомельскім абласным судзе пачаўся пачатак судовага пасяджэння па справе Аляксандра Яворскага. Яму інкрымінуюць ч. 1 арт. 130 КК (распальванне варожасці) і ч. 1 арт. 368 КК (абраза Лукашэнкі). Судовы працэс узначальвае суддзя Яўген Ерафееў.

Пра Аляксандра вядома, што ён з Петрыкава, дзе займаўся прадпрымальніцкай дзейнасцю ў сферы гандлю харчовымі прадуктамі, напоямі і тытунём, валодаў крамай «Салеман».

Як паведамляе «Гомельская Вясна», у кастрычніку 2020 года мужчына далучыўся да агульнанацыянальнага страйку, абвешчанага Святланай Ціханоўскай — і нават запісаў з гэтай нагоды відэазварот. Адна з дзяржаўных прапагандысцкіх газетаў тады яшчэ са здзекам цытавала ягоныя словы з відэа.

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Справу блогера Сяргея Бяспалава пачнуць завочна разглядаць напрыканцы лютага

33-гадоваму Сяргею інкрымінаваныя ч. 3 арт. 130 КК (распальванне варожасці), арт. 188 КК (паклёп), ч. 1 арт. 293 КК (масавыя беспарадкі), ч. 1 арт. 342 КК (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак), ч. 1 арт. 357 КК (змова ці іншыя дзеянні, учыненыя з мэтай захопу дзяржаўнай улады), ч. 3 арт. 361 КК (заклікі да санкцый), ч. 1 арт. 361-1 КК (стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім), ч. 2 арт. 367 КК (паклёп на Лукашэнку), ч. 2 арт. 368 КК (абраза Лукашэнкі), арт. 369-1 КК (дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь).

Справу Бяспалава пачнуць разглядаць 26 лютага ў Мінскім абласным судзе. Працэс будзе ўзначальваць Аляксандр Рыбакоў.

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

🇺🇳Як у ААН крытыкавалі беларускія ўлады

У ААН прайшло 2124-е пасяджэнне Камітэта па ліквідацыі ўсіх формаў дыскрымінацыі ў адносінах да жанчын (КЛДЖ, англ. CEDAW). Камітэт разгледзеў дзявяты перыядычны даклад Беларусі, які быў прадстаўлены паводле спрошчанай працэдуры прадстаўлення дакладаў.

Беларусь як дзяржава-удзельніца Канвенцыі па ліквідацыі ўсіх формаў дыскрымінацыі ў адносінах да жанчын адсправаздачылася ўпершыню за апошнія дзевяць гадоў.

«Вясна» паглядзела пяцігадзіннае пасяджэнне і ў трох частках (адпаведных раздзелам Канвенцыі) распавядае пра тое, як дакладчыкі Камітэта крытыкавалі беларускія ўлады ў сваіх выступах і якія пытанні задавалі.

1️⃣«Няма закона аб гендарнай роўнасці»

2️⃣«Пытанні гендару — гэта праблема»

3️⃣«Прыйшоў час перагледзець пазіцыю жанчын»

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

У Гомелі будзе яшчэ адзін суд за «парушэнні на выбарах»

На 14 лютага ў судзе Савецкага раёна Гомеля запланаваны суд паводле арт. 10.9 КаАП (парушэнне заканадаўства аб выбарах, рэферэндуме, рэалізацыі права заканадаўчай ініцыятывы грамадзян). Адміністрацыйная справа, якую прызначаны разглядаць суддзя Дзмітрый Юр'евіч, складзеная супраць гомельца Яўгена Бадракова, піша «Гомельская Вясна».

Зусім нядаўна, 29 студзеня, Яўгена Бадракова ў гэтым жа судзе судзілі за «распаўсюд экстрэмізму» (арт. 19.11 КаАП). Справу разглядаў суддзя Аляксандр Мохараў. Вынік судовага пасяджэння высвятляецца.

Раней ЦВК паведамляў, што падчас выбараў* былі зафіксаваныя адміністрацыйныя правапарушэнні — фатаграфаванне запоўненых бюлетэняў, а таксама спробы вынесці іх з участку.

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

«Ён увесь перабіты, паламаны быў». Беларус распавёў, як сядзеў на «сутках» з «вагнераўцам»

Кірыл (імя зменена ў мэтах бяспекі) адбываў арышт на Акрэсціна ў Мінску напрыканцы 2024 года. За ўвесь час арышту хлопец налічыў 52 сукамернікаў, якія былі асуджаныя па «палітыцы». Прыкладна 10 з іх патрапілі пад так званую «карусель» — гэта значыць, што пасля заканчэння аднаго тэрміну, іх перазатрымлівалі і зноў кідалі на «суткі».

Часам у камеру падсаджваюць «качак», якія супрацоўнічаюць з адміністрацыяй, кажа Кірыл.

«Таксама быў там "вагнеравец", беларус, якія ваяваў на баку Расіі ў "Вагнеры" [расійскае недзяржаўнае ўзброенае фармаванне, якое ўдзельнічае ў вайне супраць Украіны]. Ён увесь перабіты, паламаны быў. Ён там ударыў нейкага міліцыянта, а яго толькі па адміністрацыйнай справе затрымалі, не па крыміналцы. Ён быў у вайсковай форме з шаўронамі Расіі, са сцягамі гэтымі».


🔹«Іх маглі абліць вядром вады, а потым ударыць электрашокерам». Гісторыі былых палітычных арыштантаў

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

У Оршы ў вышук абвясцілі мужчыну, старонку якога ў «Аднакласніках» раней прызналі «экстрэмісцкай»

Партрэт 49-гадовага Ігара Селіханава вывешаны на стэндзе «Увага, вышук». У абвестцы паведамляецца, што аршанец хаваецца ад следства і што супраць яго распачата крымінальная справа паводле ч. 1 арт. 369 КК (Абраза Лукашэнкі).

У жніўні 2024 году ў «Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў» уключылі старонку Ігара ў «Аднакласніках».

Апошняя актыўнасць Селіханава на сваёй старонцы ў «Аднакласніках» зафіксавана ў верасні 2022 году. Пазней, у іншых сацыяльных сетках, ён паведамляе пра сябе, што жыве ў Варшаве.

Крыніца: Віцебская Вясна

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

❗️Былога мужа Крысціны Ціманоўскай, які знаходзіцца ў Беларусі, правяраюць на «экстрэмізм»

Пра гэта паведамляе Следчы камітэт.

«Паводле звестак следства, у лютым бягучага года ў сетцы Інтэрнет, у тым ліку ў сацыяльных сетках, з'явілася інфармацыя аб тым, што ў Беларусі знаходзіцца Арсеній Зданевіч, які, зыходзячы з тэкстаў публікацый, браў удзел у экстрэмісцкіх акцыях, накіраваных на дыскрэдытацыю Рэспублікі Беларусь і дзейнай улады, выкарыстоўваў адпаведную сімволіку, здзяйсняў дзеянні, накіраваныя на распальванне варожасці.

Карыстальнікі сеткі спасылаюцца на крыніцу ў асобе былой жонкі Зданевіча — удзельніцу аднаго з экстрэмісцкіх фармаванняў Крысціну Ціманоўскую, якая цяпер знаходзіцца за межамі Беларусі».

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

📻Сёння — Сусветны дзень радыё. Менавіта 13 лютага 1946 года распачало працу Радыё Арганізацыі Аб'яднаных Нацый

Радыё ААН было заснавана для пашырэння і папулярызацыі ідэалаў Аб'яднаных Нацый: умацавання міру, павагі да правоў чалавека, забяспячэння роўнасці палоў, талерантнасці і непахіснасці міжнароднага права.

Нагадаем, «Вясна» у супрацы з Беларускім радыё Рацыя стварае Праваабарончую праграму «Вясна». Яна асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека. Спіс выпускаў можна знайсці на сайце 👉 https://spring96.org/be/viasna

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

❗️72-гадовага Васіля Дземідовіча напрыканцы лютага будуць судзіць дзявяты раз

У судзе Смалявіцкага раёна 20 лютага будуць разглядаць ужо дзявятую крымінальную справу супраць пенсіянера. Гэтым разам яго абвінавачваюць паводле арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады). Справу будзе весці суддзя Аляксандр Казлоўскі.

Агулам Васіля асудзілі да сямі гадоў пазбаўлення волі, пры гэтым вынік апошніх трох судоў пакуль невядомы. У зняволенні Васіля Іванавіча ўтрымліваюць амаль тры гады.

Цяпер Дземідовіч адбывае тэрмін у івацэвіцкай калоніі № 22. У сувязі з тым, што палітзняволенага ўнеслі ў «спіс тэрарыстаў», яму нельга рабіць грашовыя пераводы. Адзначым, што за апошнія гады пенсіянер перажыў дзясяткі этапаў. Этапуюць палітвязняў у цяжкіх умовах — таму гэта пакідае вельмі дрэнны адбітак на здароўі Васіля.

(Не) апошняе слова Васіля Іванавіча на адным з судоў

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Жыхар Дзятлаўскага раёна сарваў чырвона-зялёны сцяг — распачата крымінальная справа

Як расказалі ў СК, паводле следства, днём 27 студзеня невядомы з фасада крамы вёскі Сачыўляны Дзятлаўскага раёна сарваў дзяржсцяг. Адсутнасць сімволікі заўважылі наведвальнікі гандлёвага аб'екта, аб чым і паведамілі прадаўцу.

На месцы здарэння працавала следча-аператыўная група. Пазней сілавікі затрымалі мужчыну, які нібыта гэта зрабіў — ім аказаўся 29-гадовы мясцовы жыхар.

🔹«Усход сонца над балотам»: у Беларусі за чырвона-зялёны сцяг асудзілі мінімум 211 чалавек

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Вызвалены ў Беларусі грамадзянін ЗША — не палітзняволены адвакат Юры Зянковіч

Пра гэта стала вядома праваабаронцам.

Таксама гэтую інфармацыю пацвердзіў супрацоўнік Дзярждэпа Крыс Сміт, які прыязджаў у Мінск весці перамовы аб вызваленні палітвязняў. Паводле яго, быў вызвалены грамадзянін ЗША, арыштаваны ў верасні 2024 года.

Нагадаем, учора стала вядома пра вызваленне журналіста Андрэя Кузнечыка, актывісткі Алены Маўшук і грамадзяніна ЗША, імя якога пакуль не раскрываецца.

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

💔Вось як змянілася палітзняволеная Алена Маўшук за 4,5 гады за кратамі

Алена была затрыманая ўначы 10 жніўня 2020 году ў Пінску ў межах крымінальнай справы аб «масавых беспарадках». Са слоў міліцыянтаў, жанчына нібыта з палкай замахваліся на супрацоўнікаў міліцыі. Пазней яе асудзілі да 6 гадоў калоніі.

Яе мужа — Сяргея Маўшука — асудзілі на 6,5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыма.

Сёння стала вядома пра вызваленне Алены — яна ўжо знаходзіцца ў Вільні. Фотаздымак жанчыны пасля вызвалення публікуе Франак Вячорка.

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

🗣«Сітуацыя з хатнім гвалтам пагоршылася». Афіцыйная справаздача Беларусі ў КЛДЖ вачыма праваабарончай Кааліцыі

Прэс-канферэнцыя Кааліцыі арганізацый, якія аказваюць дапамогу жанчынам, пацярпелым ад хатняга гвалту, прайшла па выніках справаздач дзяржаўнай дэлегацыі Рэспублікі Беларусь і беларускай праваабарончай супольнасці ў Камітэце па ліквідацыі ўсіх формаў дыскрымінацыі ў адносінах да жанчын.

Спікеркамі выступілі прадстаўніцы Кааліцый жаночых арганізацый Станіслава Цярэнцьева і Наста Базар.

«Зараз, калі жанчына падае заяву ў міліцыю па пытаннях хатняга гвалту, найперш ідзе сканаванне жанчыны на палітычную актыўнасць, а ўжо толькі потым на сітацыю, у якую жанчына патрапіла».


Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/117416

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Сілавікі пішуць беларусам нібыта ад імя BYSOL

Пра гэта паведамляе @stryzhak.

У людзей спрабуюць выцягнуць інфармацыю датычна супрацы з «Беларускім гаюном».

«ВАЖНА! Мы не карыстаемся ботамі ў сваёй працы, адзіны акаўнт нашай гарачай лініі ў тэлеграме @help_bysol».

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

У 2024 годзе органы пракуратуры Мінскай вобласці накіравалі ў суды 450 заяў аб прызнанні інфармацыйнай прадукцыі «экстрэмісцкімі матэрыяламі»

З 2021 года такіх заяў было больш за 1000, піша @reformby.

Летась «экстрэмісцкімі» прызнаныя 279 акаўнтаў у TikTok, 109 акаўнтаў у Instagram, 33 тэлеграм-канала і чата, 11 YouTube-каналаў, пяць акаўнтаў ва «Укантакце», адзін акаўнт у Facebook і чатыры старонкі ў «Аднакласніках».

Пракуратура Мінскай вобласці пахвалілася самымі «паспяховымі» кейсамі: «экстрэмісцкімі матэрыяламі» прызнаны TikTok-акаўнт «Угадай» з больш за 145 тысячамі падпісчыкаў, ютуб-канал «Николай Масловский» з больш за 37 тысячамі падпісчыкаў.

🔗Хроніка палітычнага пераследу

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

👩‍🏫«Думайце сваёю галавою». Былая настаўніца Таццяна Крапіневіч распавяла пра ідэалогію ў школе

«Усе разумелі, што хадзіць на ідэалагічныя мерапрыемствы трэба, што ад гэтага нікуды не сыйдзеш. Да таго ж, за ўдзел ім прапаноўвалі розныя “плюшкі”: напрыклад, можна было не прыходзіць на заняткі ў суботу. Але ў вучняў ёсць сваё крытычнае мысленне і пазіцыя на гэты конт. Гэта не часы Савецкага саюза, калі ўсё было за "жалезнай заслонай". На ўроках я заўсёды ім казала: "Думайце сваёю галавою".

Улады зараз імкнуцца запіхнуць у дзяцей гэтую ідэалогію, а яна ім не лезе. Пройдзе яшчэ 5-10 гадоў і гэтае пакаленне прыйдзе ім на змену. І калі ў цяперашніх дзяцей не будзе правільных, нармалёвых установак, вырасце згубленае пакаленне. У пэўны момант гэтыя дзеці прыйдуць да ўсіх тых, хто запіхваў у іх ідэалогію і спытаюць, чаму ім так казалі. Але ў школе гэтага не разумеюць. Там дзейнічаюць толькі пагрозы і забароны».


🔹«Страху ў школе значна паболела». Пасля размовы з КДБ у настаўніцы пачаліся панічныя атакі

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

🌿У Рызе працягвае працу арт-інсталяцыя, прысвечаная палітзняволеным вясноўцам

У цэнтры Рыгі 16 студзеня адкрылася арт-інсталяцыя «Нязломныя», прысвечаная палітзняволеным праваабаронцам «Вясны» Валянціну Стэфановічу, Алесю Бяляцкаму, Уладзю Лабковічу, Марфе Рабковай, Андрэю Чапюку, якія былі пакараныя за дапамогу людзям у адстойванні сваіх правоў і годнасці.

Паказ арт-інсталяцыі ў Рызе адбываецца ў знакавы час: 26 студзеня ў Беларусі адбыліся чарговыя выбары*, якія насамрэч увасабляюць адсутнасць у людзей свабоды і голасу ў сваёй краіне, і прайшлі фактычна без альтэрнатыўных кандыдатаў, у атмасферы страху і прыгнёту.

Наведаць яе можна да 16 лютага на плошчы Latviešu strēlnieku laukums.

📍Арт-інсталяцыя «Нязломныя» створана ў межах кампаніі салідарнасці з палітзняволенымі праваабаронцамі «Вясны» #FreeViasna. Праект ужо быў прадстаўлены ў Брусэлі, Капенгагене, Берліне, Познані, Вільні.

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

У Сянно за «экстрэмізм» судзілі спецыялістку па кадрах і ідэалагічнай рабоце Вікторыю Рэксць

Яна ж — кіраўніца прафсаюзнай «пярвічкі» Сенненскага райспажыўтаварыства.

Гэтая «пярвічка» лічыцца адной з найлепшых у раёне, яе кіраўніцу Вікторыю Рэксць неаднаразова ўзнагароджвалі за актыўнасць па прафсаюзнай лініі. Апрача гэтага, 34-гадовую жыхарку райцэнтра ў 2016 і ў 2019 гадах вылучалі ў склад выбарчых камісій ад БРСМ.

11 лютага справу прафсаюзнай актывісткі паводле ч. 2 арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў) разглядалі ў судзе Сенненскага раёна. Працэс узначальвала суддзя Інна Досава.

Учора суд Сенненскага раёна разбіраў і яшчэ адну справу за «распаўсюд экстрэмізму». Старшыня суда Наталля Барысавец судзіла па ч. 2 арт. 19.11 КаАП гандлярку крамы «Беліта-Вітэкс» Юлію Якубовіч. Для дзяўчыны гэта быў ужо другі суд па «экстрэмісцкай» адміністратыўцы, піша @vicspring.

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

📝Нагадваем кантакты Праваабарончага цэнтру «Вясна»

🔹Паведаміць пра затрыманне, даслаць інфармацыю з судовых пасяджэнняў: Telegram-бот @viasna_bot | @ViasnaSOS, @SOSViasna;
🔹Звярнуцца па дапамогу па юрыдычных пытаннях, абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў: @zvarot96 | zvarot@spring96.org;
🔹Калі вы пацярпелі ад катаванняў з боку сілавікоў ці сутыкнуліся з жорсткім абыходжаннем за кратамі: @ViasnaDOC | viasnadoc@spring96.org;
🔹Распавесці сваю гісторыю журналістам «Вясны»: @Viasnainfo | viasna@spring96.org.

📍Кантакты рэгіянальных прадстаўніцтваў «Вясны»: Бабруйск — @babrujskspring; Барысаў — @Spring_help_r; Брэст — @Nadbuzanski, @BrestSOS; Гомель — @homelspring; Магілёў — @maydayhelp, @mspring_help; Маладэчна — @Maladecza_help; Наваполацк — @impaynes; Віцебск — @Viciebsk_spring; Светлагорск — @svietlahorskspring

❗️Афіцыйныя кантакты ПЦ «Вясна» можна паглядзець у апісанні @viasna96 ці на старонцы «Кантакты» на spring96.org

⁉️«Вясну» прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем»: як цяпер супрацоўнічаць з намі?

Читать полностью…
Subscribe to a channel