1694
Найбуйнейшае беларускае незалежнае аб'яднанне медыяпрафесіяналаў. Супольнасць, магчымасці, падтрымка. Сайт https://baj.media Patreon patreon.com/baj_media Insta instagram.com/baj.media.by Сувязь office@baj.media We support 🇺🇦
Новае Палажэнне аб Міністэрстве інфармацыі: каментуе юрыст
У 2025 годзе ў беларускім заканадаўстве адбыліся пэўныя змены, якія закранулі сферу медыя і свабоды слова.
Падрабязнасці
без впн
❗️ Падтрымаць БАЖ ❗️
Рэкамендацыі па бяспецы| Patreon
Міністр інфармацыі лічыць немэтазгодным павелічэнне беларускамоўнага кантэнту на тэлебачанні
Марат Маркаў заявіў пра гэта, адказваючы на пытанне з прапановай ствараць для тэлеэфіру не менш за 45% тэлепраграм на беларускай мове.
Гэтую прапанову міністр інфармацыі называе авантурай і «ўшчамленнем другой дзяржаўнай мовы».
Пасля вызвалення: як былыя палітвязні-журналісты асвойваюцца ў эміграцыі
У мінулым верасні пасля перамоваў з ЗША беларускія ўлады вызвалілі і дэпартавалі ў Літву 52 палітвязняў, сярод якіх — 12 журналістаў і супрацоўнікаў медыя.
БАЖ пагаварыў з калегамі, як за гэты час змянілася іх жыццё: пра адаптацыю, працу і патрэбы, пра негатыў і пазітыў.
А самая вострая праблема для мяне цяпер — тое, што я вельмі хачу дадому. Туды, дзе мае чатыры градкі, дзве кампостныя кучы, дзе ўвогуле ўсё маё. Вось мая галоўная праблема, але я, вядома, разумею, што, на жаль, пакуль гэта немагчыма.
В Гродно назначили заочный суд над блогером Максимом Шабуцким
Процесс начнется 26 января в Гродненском районном суде, сообщил телеграм-канал «Право имеют».
Шабуцкого обвиняют по двум десяткам статей Уголовного кодекса.
Подробности тут
без впн
Сооснователь «Бюро Медиа» Александр Ярошевич: «Допускаю, что домой никогда не вернусь»
Журналисты Media-Polesye поговорили с Александром Ярошевичем — об эмиграции, семье, работе в подполье и ностальгии по родным местам.
Знаю от моих знакомых, которые пересекали границу, что мой портрет висит там на стенде «Разыскивается».
#праца
«Зеркало» ищет редактора в отдел «События»
Обязанности:
✔️ управлять отделом из нескольких авторов;
✔️ участвовать в формировании редакционной повестки: питчить темы, развивать идеи журналистов отдела;
✔️ редактировать тексты: стилистика, логика, фактчекинг;
✔️ в редких случаях писать материалы самостоятельно;
✔️ анализировать результаты своего отдела и на основе этой информации корректировать подходы к выбору тем и написанию текстов;
✔️ участвовать в подготовке редакционных спецпроектов: координация с другими отделами, контроль сроков, участие в создании контента;
✔️ участвовать в общередакционных планерках.
Подробности тут
без впн
У аўтамабільнага партала av.by змяніўся дырэктар
Кіраўнік буйнога аўтамабільнага партала av.by Дзмітрый Геранін пакінуў пасаду пасля дзевяці гадоў працы.
Год таму av.by змяніў уласнікаў, кампанія стала публічнай, а сам Геранін стаў суўладальнікам.
Журналісты атрымалі ўзнагароды Аб’яднанага пераходнага кабінету
Аб’яднаны пераходны кабінет узнагародзіў медалямі 9 выбітных асобаў. Сярод іх ёсць журналісты.
Лаўрэатаў намінавалі грамадскія арганізацыі і актывісты.
Падрабязнасці тут
без впн
❗️ Падтрымаць БАЖ ❗️
Рэкамендацыі па бяспецы| Patreon
«Я каралева, я ў каралеўскім убранні». Ларыса Шчыракова – пра сваё захапленне неглюбским ткацтвам
«Штодзень» паразмаўляў з журналісткай, якая шмат год займалася захаваннем традыцый у Гомельскай вобласці.
«Не перадаць, калі ты апранаеш гэты строй, а там усё шматслойнае. Сарочку апранаеш, потым камізэльку, потым панёва, фартух, хустку, яна таксама ў іх там цалкам-цалкам тканая, – і гэта, канешне, неймавернае адчуванне».
#чытаемБАЖнае
Тыдзень яшчэ не ўвайшоў у сваю поўную працоўную сілу, але ж мы сабралі для вас няала карысных і цікавых тэкстаў ад аўтараў БАЖ
✏️ Што змянілася ў беларускім заканадаўстве за 2025 год? Агляд юрыста
✏️ У Беларусі з’явіўся новы інфармацыйны партал. Что за ён?
✏️ Польскія ўлады адмовіліся раскрыць сутнасць справы Аляксандра Буракова, паводле якой яму забаронены ўезд у Шэнгенскую зону
✏️ Дзяніс Івашын распавёў у лісце, як адзначаў Каляды за кратамі
✏️ У Мінску прагназуецца нізкі попыт на карэспандэнтаў, а ў рэгіёнах — востры недахоп
✏️ «Свабода слова ў свеце ўпала на 10%»: ЮНЕСКА зафіксавала гістарычны рэкорд
Фота: Ioana Motoc для Pexels.com
❗️ Падтрымаць БАЖ ❗️
Рэкамендацыі па бяспецы| Patreon
Ці можна з дапамогай YouTube перамагчы афіцыйную ідэалогію? Размова з аўтарам «Вусоў Скарыны» Цімафеем Акудовічам
У размове з «Радыё Свабода» адзін з самых вядомых папулярызатараў беларускай гісторыі расказвае пра кранальны фідбэк ад сваіх гледачоў, прычыны перапісвання школьных падручнікаў і будучыню.
«Толькі інтэрнэта мала. Відавочна, што пабудаваная на гісторыі нацыянальная памяць і нацыянальныя традыцыі складаюцца не толькі з прагляду ролікаў на YouTube».
#магчымасці
Пакуль яшчэ марозна на вуліцы, трэба вастрыць канькі. А калі поўна яшчэ розных адукацыйных прапаноў, то трэба вывучаць падборку магчымасцяў ад БАЖ, каб знайсці для сябе самае цікавае і неабходнае!
⛸ БАЖ запрашае на прэзентацыю Канцэпцыі рэформ медыясектара Беларусі (Вільня, 16 студзеня)
Аб 11-й у Žurnalistų namai
⛸ Магістратура па журналістыцы Erasmus Mundus (дэдлайн — 10 студзеня)
Неабходна добрае веданне англійскай мовы
⛸ Конкурс для фатографаў FUTURES Baltic Talents 2026 (дэдлайн — 10 студзеня)
Для фатографаў, якія жывуць у Літве, Латвіі ці Эстоніі
⛸ PhotoArtDoc 2026 прымае заяўкі на адукацыйна-ментарскую праграму (дэдлайн — 10 студзеня)
Фестываль фатаграфіі на стыку дакументалістыкі і мастацтва
⛸ Адкрыты прыём заявак на прэмію Sigma Awards-2026 (дэдлайн — 11 студзеня)
За выдатныя дасягненні ў галіне журналістыкі дадзеных
⛸ Прэмія Voices Awards 2026 для журналістаў у краінах ЕС (дэдлайн — 12 студзеня)
Пераможцы ў кожнай з сямі катэгорый атрымаюць грашовы прыз 1200 еўра
⛸ Стыпендыя Мілены Ясенскай для журналістаў (дэдлайн — 16 студзеня)
Cтыпендыz ў памеры 3300 еўра
⛸ Адкрыты прыём заявак на конкурс World Press Photo-2026 (дэдлайн — 17 студзеня)
Прызы — да 11 000 еўра
⛸ Фінансаванне журналісцкіх праектаў ад Journalists for Human Rights (дэдлайн — 31 студзеня)
Памер фінансавання: да 10 000 еўра
Фота: Danik Prihodko для pexels.com
❗️ Падтрымаць БАЖ ❗️
Рэкамендацыі па бяспецы| Patreon
«Свабода слова ў свеце ўпала на 10%»: справаздача ЮНЕСКА зафіксавала гістарычны рэкорд
Галоўны трывожны трэнд — самацэнзура сярод журналістаў павялічылася на 63%, а напады на супрацоўнікаў СМІ сталі сістэмнымі: фізічныя, лічбавыя і юрыдычныя.
ЮНЕСКА апублікавала даклад аб глабальных тэндэнцыях у сферы свабоды меркаванняў і журналістыкі ў перыяд з 2022 па 2025 гады.
Падрабязнасці тут
без впн
❗️ Падтрымаць БАЖ ❗️
Рэкамендацыі па бяспецы| Patreon
#майстэрня
Эффект иллюзии правды: почему он опасен
Эффект иллюзии правды — это когнитивное искажение, при котором частое столкновение с дезинформацией приводит к росту вероятности поверить в неё.
Как он влияет на нашу жизнь? Чем опасен? И как его предотвратить? Рассказывает Azbuka.Media.
Печальный факт: фальшивые новости ретвитят на 70% чаще, чем правдивые. А правдивым нужно в шесть раз больше времени, чем фальшивым, чтобы достичь такого же охвата.
#магчымасці
Сабралі для вас магчымасці, у якіх 15 студзеня дэдлайн на падачу заявак. Паглядзіце — можа, гэта тое, пра што вы даўно марылі
📎 Грант на фотапраект Fotofestiwal Grant 2026 (дэдлайн — 15 студзеня)
Вытворчы бюджэт + ганарар мастака: каля 5,5 тысяч даляраў
📎 Прэмія для журналісцкіх праектаў Recherchepreis Osteuropa (дэдлайн — 15 студзеня)
Памер фінансавання складае да 7000 еўра
📎 Стыпендыя Rest & Resilience ў Берліне (дэдлайн — 15 студзеня)
Запрашаюць журналістаў з досведам у прафесіі і веданнем англійскай мовы на шасцімесячную рэзідэнцыю
📎 Стажыроўкі ПРААН у Вашынгтоне ў 2026 годзе (дэдлайн — 15 студзеня)
Для студэнтаў магістратуры
Фота: Yaraslau
❗️ Падтрымаць БАЖ ❗️
Рэкамендацыі па бяспецы| Patreon
«Моцарт беларускага Ютуба». Аляксандр Лукашук — пра апошняе інтэрв'ю з Мікітам Мелказёравым
Апошні суразмоўца Мелказёрава, былы дырэктар Радыё Свабода Аляксандар Лукашук, паглядзеў запіс і падзяліўся ўражаннямі.
«Не ведаю, ці каманда Мікіты і яго сям’я выдадуць кнігу яго выбраных гутарак і ўспамінаў сяброў, ці будзе заснаваная прафесійная прэмія ягонага імя, ці з'явіцца мелказёраўскі фестываль…»
35 гадоў штурму тэлецэнтру ў Вільні: як гэта было
Экс-дэпутат Вярхоўнага Савету Беларусі і журналіст Сяргей Навумчык, які быў сведкам тых гістарычных падзей, дзеліцца ўспамінамі.
Відэа: Радыё Свабода
#праца
Менеджар па камунікацыях у Eastern Partnership Civil Society Forum (дэдлайн — 19 студзеня)
Вакансія ў сакратарыяце Форуму грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства. Места працы — Брусель, Бельгія.
Абавязкі:
🔹 Распрацоўваць і рэалізоўваць камунікацыйную стратэгію арганізацыі.
🔹 Павышаць публічную бачнасць EaP CSF і яго пазіцыянаванне.
🔹 Весці сайт і сацсеткі (LinkedIn, Facebook, Instagram).
🔹 Планаваць і ствараць кантэнт (тэксты, візуалы, відэа).
🔹 Працаваць з медыя: прэс-рэлізы, артыкулы, кантакты з журналіст(к)амі.
🔹 Падтрымліваць мерапрыемствы і адвакатыўную працу арганізацыі.
🔹 Каардынаваць знешніх падрадчыкаў/-ц (дызайн, друк, аўдыя-візуал).
🔹 Рэдагаваць і вычытваць усе камунікацыйныя матэрыялы.
Падрабязнасці і кантакты
без впн
❗️ Падтрымаць БАЖ ❗️
Рэкамендацыі па бяспецы| Patreon
«Падумаў, што і мяне гэта чакае». Сусед памерлага блогера Уладзіміра Усера зняўся ў прапагандысцкім фільме
Беларускі дзяржаўны тэлеканал «Беларусь 1» паказаў фільм «Пабег дадому», прэзентаваны як «эксклюзіўнае расследаванне Ксеніі Лебедзевай пра загадкавую смерць 70-гадовага Уладзіміра Усера — былога журналіста з Бабруйска».
Падрабязнасці
без впн
❗️ Падтрымаць БАЖ ❗️
Рэкамендацыі па бяспецы| Patreon
«Экстрэмісцкі» спіс Мінінфарма: Telegram-каналы Reform. news, YouTube-канал Сяргея Будкіна «Тэлебудка» і іншыя рэсурсы
Міністэрства інфармацыі Беларусі ў чарговы раз папоўніла Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў на сваім сайце.
Падрабязнасці
без впн
❗️ Падтрымаць БАЖ ❗️
Рэкамендацыі па бяспецы| Patreon
Суд завяршыў ліквідацыю БелаПАН, мільённы доўг павесілі на былых кіраўнікоў
Працэс доўжыўся амаль два гады і скончыўся напярэдадні пятай гадавіны затрымання былога намесніка дырэктара БелаПАН Андрэя Аляксандрава, піша «Позірк».
Падрабязнасці тут
без впн
Почему на канале Тихановского перестали выходить видео и что с ним будет дальше
На YouTube-канале «Страна для жизни» уже более двух месяцев не выходят студийные видео. «Зеркало» узнало, в чем причина.
«Я расставил приоритеты в соответствии с собственным долгосрочным планом».
#магчымасці
БАЖ запрашае на прэзентацыю Канцэпцыі рэформ медыясектара Беларусі (Вільня, 16 студзеня)
Эксперты Беларускай асацыяцыі журналістаў распрацавалі Канцэпцыю рэформ медыясетара Беларусі на выпадак адкрыцця акна магчымасцяў для пераменаў.
Рэфармаванне сістэмы медыярэгулявання прадугледжвае ў тым ліку скасаванне Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, распрацоўку і ўкараненне механізмаў самарэгулявання для ўдзельнікаў медыярынку, замену абавязковай дазвольнай працэдуры рэгістрацыі сродкаў масавай інфармацыі на добраахвотную апавяшчальную сістэму.
Марына Золатава: На працягу ўсяго гэтага часу пра нас памяталі, пра нас непакоіліся
Вызваленая і дэпартаваная за мяжу галоўная рэдактарка Tut by Марына Золатава вярнулася ў фэйсбук, абнавіла фота профіля і апублікавала пост.
Марына падзякавала ўсім, хто працаваў над яе вызваленнем, адзначыўшы, што ў калоніі «не заўсёды ў гэта верыш».
Аднак асноўную частку паведамлення яна прысвяціла тым, хто застаўся за кратамі. «Ішоў 2026 год. Год беларускай жанчыны», — горка падсумавала Золатава сітуацыю ў краіне.
Чытаць цалкам ➡️https://baj.media/be/maryna-zolatava-abnavila-fota-profilja-i-raskazala-pra-sjabe-dy-tyh-hto-zastaecca-gomeli/
Выйшаў апошні выпуск "Жыццё-маліна". Суразмоўцам Мікіты Мелказёрава стаў экс-дырэктар беларускай службы Свабоды Аляксандр Лукашук.
Абнаўляцца канал больш не будзе.
"Мікіта, ты сам сабе стварыў помнік. Хай ён застанецца ў тым выглядзе, у якім ты нам яго пакінуў. Працягваць працу канала – гэта будзе падманам і сябе, і гледачоў",
Аляксандр Буракоў: Без шанцаў на рассакрэчванне матэрыялаў справы
29 снежня 2025 года адвакат Пётр Дзенішэўскі атрымаў адказ ад суда, у якім пацвярджаецца, што Упраўленне па справах замежнікаў застаецца на сваёй пазіцыі і патрабуе адхілення скаргі журналіста Буракова.
«Суд абвясціў, што справа будзе разглядацца ў спрошчаным парадку на закрытым пасяджэнні.»
Фядута: Спачатку зніклі кнігі Святланы Алексіевіч, потым — інагентаў
Літаратар, журналіст, палітычны аналітык і ўжо экс-палітвязень Аляксандр Фядута ў сваёй калонцы для «Беларускага ПЭНа» піша, як у калоніі змагаліся з кнігамі.
«Адзін з "ведаючых" прадстаўнікоў зэкаўскай "наменклатуры", так званых "казлоў", па сакрэце распавядаў, што іх спальваюць у кацельні нашай калоніі. Нават не спісваюць — проста спальваюць».
Што паглядзець з беларускіх дакументалак? «Белсат DOC» падвёў вынікі года
«Хаця нялёгкі перыяд для беларускага даккіно і бюджэты на кіно мінімальныя, нам удалося больш, чым магчыма».
Севярын Квяткоўскі запускае «Кнігу Памяці «2020»: «Каб бацькі маглі патлумачыць дзецям, што тады адбылося»
Што падштурхнула літаратара і медыяменеджэра запусціць кампанію? У чым палягае канцэпт праекта і да стварэння якой інстытуцыі ён можа прывесці? Reform.news распытаў Севярына Квяткоўскага пра дэталі ініцыятывы.
«Мы бачым, што беларусам сціраюць памяць. І пра 2020 год, і пра ранейшую найноўшую гісторыю. Дзеці растуць, за мяжой у прынцыпе мала што ведаюць пра 2020, а ў самой Беларусі дарослыя не асабліва расказваюць, каб дзіця не набалбатала лішняга. Так што тады застанецца?»
Дзяніс Івашын распавёў у лісце, як адзначаў Каляды за кратамі
Куццю зрабіў з аўсянкі, а ялінку намаляваў.
«Пакункі з дарункамі пад ёю — я шчэ не намаляваў. Але і гэтак зразумела, на які дарунак мы найбольш чакаем. Яго не загарнеш у сьвяточную абгортку з прыгожымі бантамі».