Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі. Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS. Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo Юрыдычная служба: @zvarot96
🗣«Сітуацыя з хатнім гвалтам пагоршылася». Афіцыйная справаздача Беларусі ў КЛДЖ вачыма праваабарончай Кааліцыі
Прэс-канферэнцыя Кааліцыі арганізацый, якія аказваюць дапамогу жанчынам, пацярпелым ад хатняга гвалту, прайшла па выніках справаздач дзяржаўнай дэлегацыі Рэспублікі Беларусь і беларускай праваабарончай супольнасці ў Камітэце па ліквідацыі ўсіх формаў дыскрымінацыі ў адносінах да жанчын.
Спікеркамі выступілі прадстаўніцы Кааліцый жаночых арганізацый Станіслава Цярэнцьева і Наста Базар.
«Зараз, калі жанчына падае заяву ў міліцыю па пытаннях хатняга гвалту, найперш ідзе сканаванне жанчыны на палітычную актыўнасць, а ўжо толькі потым на сітацыю, у якую жанчына патрапіла».
Сілавікі пішуць беларусам нібыта ад імя BYSOL
Пра гэта паведамляе @stryzhak.
У людзей спрабуюць выцягнуць інфармацыю датычна супрацы з «Беларускім гаюном».
«ВАЖНА! Мы не карыстаемся ботамі ў сваёй працы, адзіны акаўнт нашай гарачай лініі ў тэлеграме @help_bysol».Читать полностью…
У 2024 годзе органы пракуратуры Мінскай вобласці накіравалі ў суды 450 заяў аб прызнанні інфармацыйнай прадукцыі «экстрэмісцкімі матэрыяламі»
З 2021 года такіх заяў было больш за 1000, піша @reformby.
Летась «экстрэмісцкімі» прызнаныя 279 акаўнтаў у TikTok, 109 акаўнтаў у Instagram, 33 тэлеграм-канала і чата, 11 YouTube-каналаў, пяць акаўнтаў ва «Укантакце», адзін акаўнт у Facebook і чатыры старонкі ў «Аднакласніках».
Пракуратура Мінскай вобласці пахвалілася самымі «паспяховымі» кейсамі: «экстрэмісцкімі матэрыяламі» прызнаны TikTok-акаўнт «Угадай» з больш за 145 тысячамі падпісчыкаў, ютуб-канал «Николай Масловский» з больш за 37 тысячамі падпісчыкаў.
🔗Хроніка палітычнага пераследу
👩🏫«Думайце сваёю галавою». Былая настаўніца Таццяна Крапіневіч распавяла пра ідэалогію ў школе
«Усе разумелі, што хадзіць на ідэалагічныя мерапрыемствы трэба, што ад гэтага нікуды не сыйдзеш. Да таго ж, за ўдзел ім прапаноўвалі розныя “плюшкі”: напрыклад, можна было не прыходзіць на заняткі ў суботу. Але ў вучняў ёсць сваё крытычнае мысленне і пазіцыя на гэты конт. Гэта не часы Савецкага саюза, калі ўсё было за "жалезнай заслонай". На ўроках я заўсёды ім казала: "Думайце сваёю галавою".
Улады зараз імкнуцца запіхнуць у дзяцей гэтую ідэалогію, а яна ім не лезе. Пройдзе яшчэ 5-10 гадоў і гэтае пакаленне прыйдзе ім на змену. І калі ў цяперашніх дзяцей не будзе правільных, нармалёвых установак, вырасце згубленае пакаленне. У пэўны момант гэтыя дзеці прыйдуць да ўсіх тых, хто запіхваў у іх ідэалогію і спытаюць, чаму ім так казалі. Але ў школе гэтага не разумеюць. Там дзейнічаюць толькі пагрозы і забароны».
🌿У Рызе працягвае працу арт-інсталяцыя, прысвечаная палітзняволеным вясноўцам
У цэнтры Рыгі 16 студзеня адкрылася арт-інсталяцыя «Нязломныя», прысвечаная палітзняволеным праваабаронцам «Вясны» Валянціну Стэфановічу, Алесю Бяляцкаму, Уладзю Лабковічу, Марфе Рабковай, Андрэю Чапюку, якія былі пакараныя за дапамогу людзям у адстойванні сваіх правоў і годнасці.
Паказ арт-інсталяцыі ў Рызе адбываецца ў знакавы час: 26 студзеня ў Беларусі адбыліся чарговыя выбары*, якія насамрэч увасабляюць адсутнасць у людзей свабоды і голасу ў сваёй краіне, і прайшлі фактычна без альтэрнатыўных кандыдатаў, у атмасферы страху і прыгнёту.
Наведаць яе можна да 16 лютага на плошчы Latviešu strēlnieku laukums.
📍Арт-інсталяцыя «Нязломныя» створана ў межах кампаніі салідарнасці з палітзняволенымі праваабаронцамі «Вясны» #FreeViasna. Праект ужо быў прадстаўлены ў Брусэлі, Капенгагене, Берліне, Познані, Вільні.
У Сянно за «экстрэмізм» судзілі спецыялістку па кадрах і ідэалагічнай рабоце Вікторыю Рэксць
Яна ж — кіраўніца прафсаюзнай «пярвічкі» Сенненскага райспажыўтаварыства.
Гэтая «пярвічка» лічыцца адной з найлепшых у раёне, яе кіраўніцу Вікторыю Рэксць неаднаразова ўзнагароджвалі за актыўнасць па прафсаюзнай лініі. Апрача гэтага, 34-гадовую жыхарку райцэнтра ў 2016 і ў 2019 гадах вылучалі ў склад выбарчых камісій ад БРСМ.
11 лютага справу прафсаюзнай актывісткі паводле ч. 2 арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў) разглядалі ў судзе Сенненскага раёна. Працэс узначальвала суддзя Інна Досава.
Учора суд Сенненскага раёна разбіраў і яшчэ адну справу за «распаўсюд экстрэмізму». Старшыня суда Наталля Барысавец судзіла па ч. 2 арт. 19.11 КаАП гандлярку крамы «Беліта-Вітэкс» Юлію Якубовіч. Для дзяўчыны гэта быў ужо другі суд па «экстрэмісцкай» адміністратыўцы, піша @vicspring.
📝Нагадваем кантакты Праваабарончага цэнтру «Вясна»
🔹Паведаміць пра затрыманне, даслаць інфармацыю з судовых пасяджэнняў: Telegram-бот @viasna_bot | @ViasnaSOS, @SOSViasna;
🔹Звярнуцца па дапамогу па юрыдычных пытаннях, абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў: @zvarot96 | zvarot@spring96.org;
🔹Калі вы пацярпелі ад катаванняў з боку сілавікоў ці сутыкнуліся з жорсткім абыходжаннем за кратамі: @ViasnaDOC | viasnadoc@spring96.org;
🔹Распавесці сваю гісторыю журналістам «Вясны»: @Viasnainfo | viasna@spring96.org.
📍Кантакты рэгіянальных прадстаўніцтваў «Вясны»: Бабруйск — @babrujskspring; Барысаў — @Spring_help_r; Брэст — @Nadbuzanski, @BrestSOS; Гомель — @homelspring; Магілёў — @maydayhelp, @mspring_help; Маладэчна — @Maladecza_help; Наваполацк — @impaynes; Віцебск — @Viciebsk_spring; Светлагорск — @svietlahorskspring
❗️Афіцыйныя кантакты ПЦ «Вясна» можна паглядзець у апісанні @viasna96 ці на старонцы «Кантакты» на spring96.org
⁉️«Вясну» прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем»: як цяпер супрацоўнічаць з намі?
🤡«Такое жыццё». Што пра палітычны пераслед беларускіх студэнтаў сказала прадстаўніца афіцыйнай дэлегацыі Беларусі ў ААН
Экспертка Рангіта дэ Сільва дэ Алвіс звярнула ўвагу на палітычны пераслед беларускіх студэнтаў.
«Некалькі гадоў таму многія беларускія студэнты былі затрыманыя і арыштаваныя па крымінальных справах. Іх прыцягнулі да адказнасці за ўдзел у пратэсных рухах. Мы апыталі 11 студэнтаў і аднаго прафесара з інстытутаў. 9 з 11 студэнтаў падвергліся пераследу за ўдзел у пратэстнай дзейнасці, а жанчына-прафесар была арыштаваная. Шэраг іншых жанчын-супрацоўніц універсітэта страцілі сваю працу».
👩🦰«Прыйшоў час перагледзець пазіцыю жанчын». Як у ААН крытыкавалі беларускія ўлады
Камітэт па ліквідацыі ўсіх формаў дыскрымінацыі ў адносінах да жанчын разгледзеў даклад Беларусі, які быў прадстаўлены паводле спрошчанай працэдуры прадстаўлення дакладаў. Беларусь як дзяржава-удзельніца Канвенцыі па ліквідацыі ўсіх формаў дыскрымінацыі ў адносінах да жанчын адсправаздачылася ўпершыню за апошнія 9 гадоў.
«Вясна» паглядзела пяцігадзіннае пасяджэнне і ў трох частках (адпаведных раздзелам Канвенцыі) распавядае пра тое, як дакладчыкі Камітэта крытыкавалі беларускія ўлады ў сваіх выступах і якія пытанні задавалі.
Тут вы прачытаеце трэцюю частку гэтых выступленняў, у якой гаворыцца аб адукацыі і ліквідацыі стэрэатыпнай канцэпцыі роляў мужчын і жанчын, праве на працу і роўных магчымасцях для яе, ахове здароўя і доступе да яе жанчын у сельскай мясцовасці.
«Розніца ў заробках паміж мужчынамі і жанчынамі склала больш за 26%».
❗️Наталлю Ладуцьку асудзілі да 4 гадоў калоніі за салідарнасць з палітвязнямі
У Мінскім абласным судзе 11 лютага 60-гадовую палітзняволеную Наталлю Ладуцьку прызналі вінаватай у «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці» і асудзілі яе да чатырох гадоў пазбаўлення волі і 600 базавых велічыняў штрафу (24 000 рублёў), піша @dissidentBY.
Прысуд вынес суддзя Яўген Пісарэвіч.
Нагадаем, Наталлю затрымалі 23 студзеня 2024 году падчас масавага рэйду КДБ за дапамогу палітвязням. Наталлі прад'явілі абвінавачванне паводле ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/117404
За «экстрэмізм» будуць судзіць уладальніка гандлёвага цэнтра, які згарэў у Віцебску
Разгляд справы вядомага ў Віцебску бізнэсоўцы Віктара Вялюгі, распачатай па ч. 2 арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў), прызначаны на 19 лютага, ён пройдзе ў судзе Чыгуначнага раёна Віцебска.
Суддзёй прызначана Кацярына Цыбульская — пераважна ёй у гэтым судзе аддаюць палітычныя «адміністратыўкі», піша @vicspring.
Пасля пажару з ГЦ «Беларусь» у медустановы трапілі два дзясяткі пацярпелых. Будынак цэнтра прызналі непрыдатным для далейшага выкарыстання, яго мяркуюць знесці.
Неўзабаве пасля пажару ў гандлёвым цэнтры Віктар Вялюга быў затрыманы: афіцыйныя СМІ паказалі яго ў наручніках. Паводле папярэдняй версіі, пажар у гандлёвым цэнтры здарыўся праз няякасную праводку.
31-гадовага беларуса пачынаюць судзіць праз два гады пасля затрымання
Максім Ермаловіча затрымалі яшчэ ў студзені 2023 года. Тады праўладныя тэлеграм-каналы сцвярджалі, што ён павёўся на фэйкавую рассылку плана «Перамога» і напісаў, што гатовы «выконваць заданні».
Як адзначае «Наша Ніва», акаўнт Ермаловіча дагэтуль актыўны, і нехта пакідае з яго каменты. Выданне схільнае лічыць, што гэтым займаецца ГУБАЗіК, бо затрымлівалі Максіма менавіта яны, а ўсе каментары з акаўнта прысвечаныя крытыцы ўдзельнікаў «Байпола», у кіраўніцтве якога былыя губазікаўцы.
Ермаловіча пачынаюць судзіць 11 лютага ў Мінскім гарадскім судзе. Абвінавачваюць Ермаловіча па двух артыкулах — «абраза прадстаўніка ўлады» (арт. 369 КК) і «ўдзел у экстрэмісцкім фармаванні» (ч. 3 арт. 361-1 КК). Яму пагражае да шасці гадоў калоніі.
Працэс прызначана весці суддзя Анжэла Касцюкевіч.
У Беларусі прызналі «экстрэмісцкімі» сацсеткі расійскага журналіста Аляксандра Няўзорава
Гаворка пра ягоны Telegram-канал, старонкі ў Instagram, Facebook, YouTube, «X». Адпаведнае рашэнне прынятае судом Цэнтральнага раёну Мінска 7 лютага.
Таксама Спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў папоўнілі:
📍Telegram-каналы і чаты «Połk Kalinoūskaha / Полк Каліноўскага», «Пул Францьй», «Глаза Минска - Юг», «Ямницкий флот»;
📍Instagram-старонкі «Беларуская кнiга | Жыветэка | Варшава», «Вольга Кавалькова», «Двiжбот», «ahdpusha»;
📍Старонкі праекту «UA Беглый в Украину»;
📍Старонкі ва «Укантакце» «ВОЛАТ», «Маргарита Левчук».
Сёння пачынаюць магілёўца, які з нажом адбіваўся ад губазікаўцаў. Яму пагражае прымусовае лячэнне
У Магілёўскім абласным судзе 11 лютага ў закрытым рэжыме пачынаюць разглядаць справу 62-гадовага жыхара Магілёва Аляксандра Кандрычына. Працэс будзе весці суддзя Васіль Галкоўскі. Магілёўца абвінавачваюць паводле трох крымінальных артыкулаў, у тым ліку ў «замаху на забойства».
Судзіць Аляксандра будуць як «асобу, якая здзейсніла грамадска небяспечнае дзеянне». Гэта значыць, што яму не пагражае крымінальнае пакаранне, але да яе будуць прымяняць прымусовыя меры бяспекі і лячэння.
«Будзе разглядацца пытанне аб накіраванні яго на прымусовае псіхіятрычнае лячэнне. Гэта значыць, што не будзе стаяць пытання аб прызнанні або непрызнанні яго вінаватым».
❗️Будзьце ўважлівыя: з'явілася фэйкавая рассылка аб нібыта новым тэлеграм-боце BYSOL
Пра гэта паведамляе @Grodno_grab.
У чатах распаўсюджваецца ілжывая інфармацыя аб нібы створаным боце BYSOL — паведамленні пра гэта з'яўляюцца ў розных чатах.
Сапраўдныя кантакты для сувязі з камандай BYSOL можна паглядзець у канале @bysol
🔗Хроніка палітычнага пераследу
Чарговае папаўненне Спіса экстрэмісцкіх матэрыялаў
У яго трапілі Telegram-каналы «Праведник», «Pravakatar BY», «STALKERUA», «Борщі та цицьки ⚓️», Instagram старонка «aliaksandrakhanevich», TikTok-старонка «BEL PRAVDA».
🔗Хроніка палітычнага пераследу
❗️Хто той куратар КДБ, які прапаноўваў настаўніцы даносіць на калегаў? Распавядаем
Настаўніца матэматыкі Ляхавіцкай гімназіі Таццяна Крапіневіч напрыканцы 2024 года вымушана з’ехала з краіны пасля даносаў Бондаравай. Яна расказала «Вясне», як пасля допыту КДБ ёй тэлефанаваў куратар ведамства і прапаноўваў даносіць на калегаў.
Як паведаміла Таццяна, куратар прадставіўся, як Пай Аляксандр Васільевіч. Настаўніца запісала яго нумар тэлефону.
«Ён сказаў, што ведае, што я пакідала на выбарах подпіс за Віктара Бабарыку. "Да, было такое, што ў гэтым дрэннага?". Ён мне даў зразумець, што калі я штосьці пабачу ці пачую падазронае, то магу ў любы час днём і ноччу яму патэлефанаваць. То-бок, ён мне прапанаваў данасіць на іншых».
У Гомелі за «распальванне варожасці» і «абразу Лукашэнкі» працягваюць судзіць прадпрымальніка з Петрыкава
4 лютага ў Гомельскім абласным судзе пачаўся пачатак судовага пасяджэння па справе Аляксандра Яворскага. Яму інкрымінуюць ч. 1 арт. 130 КК (распальванне варожасці) і ч. 1 арт. 368 КК (абраза Лукашэнкі). Судовы працэс узначальвае суддзя Яўген Ерафееў.
Пра Аляксандра вядома, што ён з Петрыкава, дзе займаўся прадпрымальніцкай дзейнасцю ў сферы гандлю харчовымі прадуктамі, напоямі і тытунём, валодаў крамай «Салеман».
Як паведамляе «Гомельская Вясна», у кастрычніку 2020 года мужчына далучыўся да агульнанацыянальнага страйку, абвешчанага Святланай Ціханоўскай — і нават запісаў з гэтай нагоды відэазварот. Адна з дзяржаўных прапагандысцкіх газетаў тады яшчэ са здзекам цытавала ягоныя словы з відэа.
Справу блогера Сяргея Бяспалава пачнуць завочна разглядаць напрыканцы лютага
33-гадоваму Сяргею інкрымінаваныя ч. 3 арт. 130 КК (распальванне варожасці), арт. 188 КК (паклёп), ч. 1 арт. 293 КК (масавыя беспарадкі), ч. 1 арт. 342 КК (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак), ч. 1 арт. 357 КК (змова ці іншыя дзеянні, учыненыя з мэтай захопу дзяржаўнай улады), ч. 3 арт. 361 КК (заклікі да санкцый), ч. 1 арт. 361-1 КК (стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім), ч. 2 арт. 367 КК (паклёп на Лукашэнку), ч. 2 арт. 368 КК (абраза Лукашэнкі), арт. 369-1 КК (дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь).
Справу Бяспалава пачнуць разглядаць 26 лютага ў Мінскім абласным судзе. Працэс будзе ўзначальваць Аляксандр Рыбакоў.
🇺🇳Як у ААН крытыкавалі беларускія ўлады
У ААН прайшло 2124-е пасяджэнне Камітэта па ліквідацыі ўсіх формаў дыскрымінацыі ў адносінах да жанчын (КЛДЖ, англ. CEDAW). Камітэт разгледзеў дзявяты перыядычны даклад Беларусі, які быў прадстаўлены паводле спрошчанай працэдуры прадстаўлення дакладаў.
Беларусь як дзяржава-удзельніца Канвенцыі па ліквідацыі ўсіх формаў дыскрымінацыі ў адносінах да жанчын адсправаздачылася ўпершыню за апошнія дзевяць гадоў.
«Вясна» паглядзела пяцігадзіннае пасяджэнне і ў трох частках (адпаведных раздзелам Канвенцыі) распавядае пра тое, як дакладчыкі Камітэта крытыкавалі беларускія ўлады ў сваіх выступах і якія пытанні задавалі.
1️⃣«Няма закона аб гендарнай роўнасці»
2️⃣«Пытанні гендару — гэта праблема»
3️⃣«Прыйшоў час перагледзець пазіцыю жанчын»
У Гомелі будзе яшчэ адзін суд за «парушэнні на выбарах»
На 14 лютага ў судзе Савецкага раёна Гомеля запланаваны суд паводле арт. 10.9 КаАП (парушэнне заканадаўства аб выбарах, рэферэндуме, рэалізацыі права заканадаўчай ініцыятывы грамадзян). Адміністрацыйная справа, якую прызначаны разглядаць суддзя Дзмітрый Юр'евіч, складзеная супраць гомельца Яўгена Бадракова, піша «Гомельская Вясна».
Зусім нядаўна, 29 студзеня, Яўгена Бадракова ў гэтым жа судзе судзілі за «распаўсюд экстрэмізму» (арт. 19.11 КаАП). Справу разглядаў суддзя Аляксандр Мохараў. Вынік судовага пасяджэння высвятляецца.
Раней ЦВК паведамляў, што падчас выбараў* былі зафіксаваныя адміністрацыйныя правапарушэнні — фатаграфаванне запоўненых бюлетэняў, а таксама спробы вынесці іх з участку.
🌿Праваабарончая праграма «Вясна»
1:15 Што такое КЛДЖ і якія былі яго дасягненні ў свеце
5:18 Як беларускія ўлады справаздачыліся ў КЛДЖ і што ім там казалі
24:15 «Мы даціснулі сітуацыю», — Паліна Шарэнда-Панасюк
Былы палітвязень Сяргей Гунь мае патрэбу ў падтрымцы: аднаўленне здароўя і новае жыццё
Сяргей — былы дырэктар івэнт-агенцтва KRONA. Яму інкрымінавалі арт. 342 КК (групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак), а таксама ч. 1 арт. 130 КК (распальванне варожасці) і ў выніку асудзілі на 2,5 гадоў калоніі агульнага рэжыму. Мужчына цалкам адбыў тэрмін і выйшаў на волю.
«Я спрабаваў знайсці іншую працу, але чалавеку, які мае тэрмін паводле палітычнага артыкула, у сучаснай Беларусі зрабіць гэта амаль немагчыма. Прыватнікі браць на працу баяцца, а дзяржаўныя прадпрыемствы адразу адмаўляюць. Таму ўзважыўшы ўсе рызыкі, я вырашыў з'ехаць.
За час, праведзены ў калоніі, я страціў шмат здароўя. Пастаянны стрэс, галадоўкі і ўмовы ўтрымання моцна аслабілі мой арганізм. Старыя праблемы абвастрыліся і з'явіліся новыя сімптомы, якія я не магу ігнараваць.
Мне трэба прайсці абследаванне і пачаць лячыцца. Таксама мне патрэбны сродкі, каб здымаць кватэру першыя 2-3 месяцы».
Даклад БАЖ і JFJ: у 2023–2024 гадах адбылося 759 атак на беларускіх журналістаў
Фонд Justice for journalists і Беларуская асацыяцыя журналістаў апублікавалі сумесны даклад «Напады на работнікаў СМІ ў Беларусі ў 2023–2024 гадах». Поўны тэкст дакумента можна прачытаць тут.
Даследчыкі прааналізавалі 759 атак/пагроз у адносінах да прафесійных і грамадзянскіх медыяў і рэдакцый традыцыйных і анлайн-СМІ. Практычна ўсе інцыдэнты супраць работнікаў медыяў ініцыявалі ўлады. 96% усіх зафіксаваных інцыдэнтаў адбываліся праз судовы і/ці эканамічны ціск. У 2017–2020 гадах колькасць такіх атак складала 83–85%, а ў 2021–2022 гадах гэты паказчык вырас да 94%.
Цяпер за кратамі ў Беларусі знаходзіцца 41 медыйшчык.
Даследчыкі спасылаюцца на лічбы БАЖ, паводле якіх з 2020 года каля 400 журналістаў пакінулі Беларусь, а астатнія, якія засталіся ў краіне, працуюць у падполлі або сышлі з прафесіі.
Крыніца: БАЖ
Футбольнага фаната з Оршы асудзілі на 7 сутак арышту за «распаўсюд экстрэмізму»
9 лютага ў судзе Оршы і Аршанскага раёна судзілі 25-гадовага Аляксея Сукорскага. Хлопца затрымалі на мінулым тыдні і змясцілі ў ІЧУ. Судовы працэс праходзіў у Аршанскім РАУС. Адміністрацыйны пратакол за «распаўсюд экстрэмізму», складзены па ч. 2 арт. 19.11 КаАП, разбірала суддзя Юлія Вяршыніна. На судовы разбор яна патраціла ўсяго 10 хвілін.
Што стала падставай для судовага разбору, пакуль не ясна, але вынік вядомы: хлопца асудзілі на 7 сутак.
Упершыню пад увагу сілавых структур хлопец трапіў яшчэ ў 2018 годзе. Тады падставай для судовага разбору стаўся інцыдэнт, які здарыўся на аршанскім стадыёне падчас матчу паміж футбольнымі камандамі Оршы і Ліды. Дзяжурныя міліцыянты заўважылі на шапцы Сукорскага нашыўку з надпісам «A.C.A.B.».
Аляксея тады затрымалі. У выніку хлопец двое сутак правёў пад вартай, а судовы разбор скончыўся штрафам за «непадпарадкаванне міліцыянтам».
Крыніца: «Віцебская Вясна»
🌿«Страху ў школе значна паболела». Пасля размовы з КДБ у настаўніцы пачаліся панічныя атакі
Настаўніца матэматыкі з Ляхавічаў Таццяна Крапіневіч вымушаная была бегчы з Беларусі пасля паклёпніцкіх публікацый даносчыцы Бондаравай. Зімою 2024 года да Таццяны на працу прыйшлі міліцыянты, калі тая знаходзілася ў мінскім шпіталі. Яны паказвалі скрыншоты пастоў у сацсетках жанчыны за 2020 год. Таццяна за суткі сабрала рэчы і з’ехала з краіны разам з дачкой. Некалькі месяцаў яны вымушаныя былі жыць у розных краінах, пакуль сёлета ў студзені не пераехалі ў Польшчу.
«Вясна» пагутарыла з Таццянай пра страх і немаўчанне, пра насаджэнне дзяржаўнай ідэалогіі ў школе і размову з КДБ. А таксама пра тое, з чым цяжэй за ўсё было развітвацца перад ад’ездам.
«У вучняў ёсць сваё крытычнае мысленне і пазіцыя на гэты конт. Гэта не часы Савецкага саюза, калі ўсё было за "жалезнай заслонай". На ўроках я заўсёды ім казала: "Думайце сваёю галавою"».
❗️За ўдзел у пратэстах, верагодна, будуць судзіць вядомую фітнэс-інструктарку і чэмпіёнку СССР, якая мае падзяку ад Лукашэнкі
17 лютага ў судзе Маскоўскага раёну Мінска будуць разглядаць справу ў дачыненні да Наталлі Мікалаеўны Наважылавай. Ёй інкрымінаваны «народны» артыкул 342 КК (арганізацыя групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у такіх дзеяннях). Суддзя — Кацярына Мурашка.
Ініцыялы жанчыны цалкам супадаюць з ініцыяламі фітнэс-інструктаркі міжнароднага класа катэгорыі «Elite» Наталлі Наважылавай.
Наталля — старшыня міжнароднага грамадскага аб'яднання «Федэрацыя фітнэсу», майстарка спорту па спартыўнай гімнастыцы, чэмпіёнка СССР, стваральніца Нацыянальнай школы фітнэс-трэнераў. Наталля Мікалаеўна з'яўляецца таксама афіцыйнай прадстаўніцай Фітнэс праграм універсітэта Reebok і Nike.
Яна таксама праводзіць Усебеларускія канферэнцыі па праграме «За здаровы лад жыцця». Узнагароджана Ганаровай граматай Лукашэнкі «За значны ўклад у прапаганду здаровага ладу жыцця».
60-гадовую Наталлю Ладуцьку працягваюць судзіць за салідарнасць з палітвязнямі
Жанчыну затрымалі 23 студзеня 2024 году падчас масавага рэйду КДБ за дапамогу палітвязням. Наталлі прад'явілі абвінавачванне паводле ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).
Суд над ёй распачаўся 16 студзеня ў Мінскім абласным судзе. Справу разглядае суддзя Уладзімір Арэшка.
З'явіліся фэйкавыя боты нібыта ад імя выдання «Флагшток»
Выданне адзначае, што яно не выкарыстоўвае ботаў для сувязі з чытачамі.
Адзіны канал для сувязі з «Флагштокам» у тэлеграме — акаўнт @fuckshtok.
Вярхоўны суд пакінуў без зменаў прысуд Вользе Радзівонавай
Вярхоўны суд 7 лютага разгледзеў апеляцыйную скаргу журналісткі Вольгі Радзівонавай на прысуд да 4 гадоў зняволення. У выніку судовая калегія пад старшынствам суддзі Эдгара Марцірасяна пакінула рашэнне першай інстанцыі без зменаў, піша «БАЖ».
10 снежня 2024 года суддзя Мінскага гарадскога суда Вера Галаўкова асудзіла Вольгу да 4 гадоў пазбаўлення волі з адбыццём у папраўчай калоніі агульнага рэжыму. Вольгу абвінавацілі паводле ч. 1 і 2 арт. 367 КК (паклёп на Лукашэнку), арт. 369–1 КК (дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь), ч. 1 арт. 130 КК (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы), ч. 1 арт. 368 КК (абраза Лукашэнкі).
Радзівонава працавала да 2020 года ў KYKY.оrg, пераважна для рубрыкі «Боль», таксама супрацоўнічала ў якасці фрылансеркі з беларускімі і замежнымі медыя.