Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі. Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS. Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo Юрыдычная служба: @zvarot96
❗️Затрыманні на межах Беларусі працягваюцца
Праваабаронцам паведамляюць пра ўзмоцнены кантроль і затрыманні на межах Беларусі з Польшчай і Літвой. Як і раней, у людзей правяраюць тэлефоны: сярод іншага, сілавікі глядзяць гісторыю пошуку Google — іх цікавіць, якія пошукавыя запыты пісаў чалавек.
📝Нагадваем пра правілы бяспекі пры паездках у Беларусь
🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
📝Абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
💔«Усё, дарагая, страчана, гэта ўжо не твой дом!», — былая палітзняволеная пра сваё рашэнне пасля вызвалення з'ехаць з Беларусі
Яна Жураўлёва распавядае, што першыя думкі пра тое, каб пакінуць Беларусь, узніклі з моманту затрымання, хоць раней у яе такой мэты не было:
«Непрыемна, што давялося з'ехаць з Беларусі. Але цяперашняй, сучаснай Беларусі я не патрэбная... Я думала так: выйду [пасля зняволення] і зразумею, ці трэба мне тут заставацца, або не. І вось я зразумела, што там я нафіг не патрэбная. Нічога добрага ў цяперашняй сітуацыі для мяне Беларусь ужо не рыхтуе. Я выйшла з калоніі, і ў мяне было адчуванне, што я ўжо не дадому трапіла...».
📍Палітвязня Эдуарда Бабарыку зноў будуць судзіць за "непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі"
Эдуарда ўтрымліваюць у зняволенні ўжо больш за чатыры з паловай гады. У ліпені 2024 года яму дадалі да васьмі гадоў пазбаўлення волі яшчэ два гады паводле ч. 2 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі).
Для адбыцця тэрміна палітвязня перавялі ў ваўкавыскую калонію № 11, дзе менш чым за паўгода па ініцыятыве адміністрацыі супраць яго ўзбудзілі другую запар справу па ч. 2 арт. 411 КК. Суд над ім распачнецца ўжо 20 лютага.
Падрабязнасці 👉 https://spring96.org/be/news/117389
❗️Журналіста Ігара Ільяша абвінавачваюць паводле двух крымінальных артыкулаў
Нагадаем, пра затрыманне Ігара Ільяша стала вядома 22 кастрычніка. Праўладныя тэлеграм-каналы пісалі, што Ільяш займаўся «садзейнічаннем экстрэмісцкім фармаванням» — даваў інтэрв'ю незалежным СМІ, а таксама нібыта «займаўся зборам звестак для замежных разведак» — даваў каментары ўкраінскім выданням.
Жонка Ігара — палітзняволеная журналістка Кацярына Бахвалава.
Стала вядома, што Ігара абвінавачваюць у «дыскрэдытацыі Беларусі» (арт. 369-1 КК) і «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці» (ч. 2 арт. 361-4 КК). Яго справу пачнуць разглядаць ужо 21 лютага ў Мінскім гарадскім судзе. Працэс будзе весці суддзя Сяргей Кацэр.
❤️Дапамога Паліне Шарэндзе-Панасюк: рэабілітацыя пасля 4 гадоў зняволення
Учора Паліна Шарэнда-Панасюк з'ехала з Беларусі і цяпер знаходзіцца ў бяспецы, разам з мужам і дзецьмі.
Аднак, пасля больш чым 4 гадоў пазбаўлення волі Паліне патрэбна падтрымка для аднаўлення – як фізічнага, так і эмацыйнага. Таму па просьбе сям'і быў адкрыты збор на BYSOL.
«Зараз Паліна прывыкае да свабоды, але наперадзе яшчэ доўгі шлях аднаўлення – і ёй патрэбна наша дапамога. Пасля чатырох гадоў за кратамі важна проста прыйсці ў сябе, аднавіць здароўе і пачаць жыць нанова.
Мы адкрываем гэты збор, каб падтрымаць Паліну і яе сям'ю. Ваша дапамога – гэта крок да таго, каб яна змагла спакойна адпачыць, паправіць здароўе і вярнуцца да нармальнага жыцця».
У Віцебску за «распаўсюд экстрэмізму» зноў судзілі студэнта — трэцякурсніка мясцовага «МІПСА» Андрэя Салодкіна
Хлопец вучыцца на аддзяленні «Лагістыка», піша @vicspring.
7 лютага яго справу ў судзе Кастрычніцкага раёна Віцебска разбірае суддзя Ганна Кот. Салодкіна вінавацяць у «распаўсюдзе экстрэмісцкай інфармацыі» (ч. 2 арт. 19.11 КаАП) і ў «прапагандзе нацысцкай сімволікі» (ч. 1 арт. 19.10 КаАП).
Учора, 6 лютага, тая ж суддзя Ганна Кот за «распаўсюд экстрэмізму» асудзіла студэнта Ёэля Юроўскага.
🔗Хроніка палітычнага пераследу
У Рагачове былую палітзняволеную двойчы асудзілі за «распаўсюд экстрэмізму»
5 лютага ў судзе Рагачоўскага раёна суддзя Ірына Зыль разглядала адміністрацыйную справу ў дачыненні да мясцовай жыхаркі Юліі Касцючэнка. Жанчыну абвінавачвалі паводле ч. 2 арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў).
22 студзеня Юлію ўжо судзілі паводле ч. 2 арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў). Вынік мінулага і новага суда пакуль невядомы, піша «Гомельская Вясна».
Напачатку 2023-га году Юліі прызначылі 1 год калоніі за «абразу Лукашэнкі» — паводле следства, жанчына на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Інстаграм» размяшчала допісы і відэазапісы, якія «ўтрымлівалі абразу на адрас Лукашэнкі». Жанчынца цалкам адбыла свой тэрмін.
✍️Шукаем людзей, якія за апошнія паўгода адбывалі арышты ў беларускіх ізалятарах часовага ўтрымання
Распавядзіце праваабаронцам пра ўмовы ўтрымання.
Ананімнасць гарантуецца. Калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo
Трэці месяц працягваюць разглядаюць справу латвійца, затрыманага ў Беларусі
У Мінскім гарадскім судзе з 12 лістапада 2024 году судзяць грамадзяніна Латвіі Юрыйса Ганінса. Мужчыну абвінавачваюць паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэкса: «дыскрэдытацыя Беларусі» (арт. 369-1 КК), «паклёп на Лукашэнку» (ч. 2 арт. 367 КК) і «заклікі да санкцый» (ч. 2 арт. 361 КК). Сутнасць абвінавачвання невядомая, а працэс праходзіць у закрытым рэжыме. Паводле гэтых артыкулаў Юрыйсу пагражае да дзесяці гадоў калоніі.
Наступнае пасяджэнне па справе латвійца прызначана на сёння, 7 лютага. Працэс вядзе Аляксандр Рыбакоў.
Агулам у беларускіх месцах няволі ўтрымліваюцца 36 палітзняволеных замежных грамадзян, сярод іх — чатыры грамадзяніна Латвіі.
🔹Рэпрэсіі, якія не ведаюць межаў: сярод палітзняволеных Беларусі — 36 замежнікаў
Чарговае папаўненне Спіса экстрэмісцкіх матэрыялаў
У яго трапілі:
📍Telegram-канал «Беларуская служба Польскага радыё ǀ Polskie Radio dla Zagranicy»;
📍Instagram старонка «alena.davidovich», «acameron375», «belarus_en_france», «belarusses2savoies», «alice_syal», «bypolskieradio», «МУЗЕЙ ВОЛЬНАЙ БЕЛАРУСІ», «Пра Вiцебск»;
📍Сайт «ukr.nеt»;
📍Youtube-канал «Народны дэпутат»;
📍Старонкі ў сацсетках «Незалежны прафсаюз РЭП»;
📍Старонка ва «Укантакце» «Родная Мова».
❤️ «Нізкі паклон людзям, якія клапаціліся пра мяне…»
Пасля слоў падзякі за вызваленне, Паліна Шарэнда-Панасюк распавяла пра палітзняволеную Вікторыю Кульшу. Па словах Паліны, тая знаходзіцца ў вельмі кепскім стане.
Крыніца: @belsat
«Ты што такое зрабіла там, напэўна, аўтобус спаліла?». Як ветэрынарнай лекарцы прызначылі 3 гады калоніі за ўдзел у нядзельных Маршах
Такі прысуд Яне Жураўлёвай вынесла суддзя Анастасія Ачалава.
«У гомельскім СІЗА супрацоўнікі пыталіся, ці ёсць у мяне штраф. А ў нас жа былі велізарныя салідарныя штрафы за ўдзел у акцыях пратэсту. І калі я супрацоўнікам называла суму, то пачыналі галасіць: "Гэта ж што трэба было зрабіць такое?" На "Валадарцы" нават не пыталіся такія рэчы — усім усё было зразумела. А супрацоўнікі гомельскага СІЗА дзівіліся: "Ты што такое зрабіла там, напэўна, аўтобус спаліла?" Гэта людзі, якія, напэўна, паверылі прапагандзе з тэлевізара і нават не дапускалі думкі, што ў рэальнасці ўсё інакш. Вядома, паводле тэрміну і па выстаўленым пазове можна падумаць, што я адна ўвесь транспарт Мінска спыніла».
❗️Праваабаронцы заклікаюць дакументаваць факты катаванняў і парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі
«Вясне» вядома, што ў Беларусі працягваюцца масавыя катаванні і збіванні, утрыманне ў нечалавечых умовах у ізалятарах. Мы разумеем, што праз страх і рызыкі пераследу людзі баяцца звяртацца да праваабаронцаў для дакументавання гэтых фактаў. Але мы заклікаем з дапамогай фота і відэа самім фіксаваць сляды катаванняў і збіванняў. Акрамя гэтага, звяртайцеся да лекараў, каб зафіксаваць траўмы і захаваць медыцынскія дакументы. Гэта дапаможа ў будучыні прыцягнуць да адказнасці ўсіх датычных да рэпрэсій.
✍️Вы можаце самастойна задакументаваць ваш выпадак, дзякуючы «Практычнаму дапаможніку для пацярпелых»
🔹Калі вы пацярпелі ад катаванняў з боку сілавікоў ці сутыкнуліся з бесчалавечным і жорсткім абыходжаннем у месцах зняволення, парушэннем правоў чалавека — калі ласка, пішыце @ViasnaDOC ці viasnadoc@spring96.org
У Гомелі за «распаўсюд экстрэмізму» судзілі брата і бацьку палітычнага ўцекача, якому пагражаў Азаронак
5 лютага ў судзе Гомельскага раёна адбыліся адразу два судовыя пасяджэнні, падчас якіх разглядаліся адміністрацыйныя справы паводле ч. 2 арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў) у дачыненні да Дзмітрыя і Васіля Стагурскіх. Іх справы разглядала суддзя Інга Яцухна.
Вынік судовых пасяджэнняў пакуль невядомыя.
Нагадаем, 4 лютага з’явілася інфармацыя пра затрыманне Дзмітрыя Стагурскага — брата палітычнага ўцекача з Беларусі, які ўзяў удзел у акцыі ў Ізраілі, прымеркаванай да выбараў. Пасля ўдзелу ў акцыі беларусу асабіста пагражаў праўладны прапагандыст Рыгор Азаронак.
Крыніца: Гомельская Вясна
😔У палітвязня Сяргея Ярашэвіча памёр бацька
З'явілася інфармацыя пра тое, што ў палітзняволенага Сяргея Ярашэвіча нядаўна памёр бацька. Сам Сяргей у калоніі знаходзіцца ў ШІЗА.
Сяргей — адзін з адміністратараў тэлеграм-каналу «Армія з народам», а таксама муж даверанай асобы Святланы Ціханоўскай і было палітзняволенай Антаніны Канавалавай. Ён вярнуўся ў Беларусь пасля затрымання жонкі, перад гэтым выехаў, бо адчуваў небяспеку.
Пазней яго асудзілі да 6 гадоў і 3 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
💌Месца ўтрымання Сяргея: ПК №20, 247755, Гомельская вобл., Мазырскі р-н, Міхалкоўскі сельсавет, 70, Сяргей Міхайлавіч Ярашэвіч
💻Напісаць анлайн
📄 Што пачытаць у нядзелю? Сабралі для вас галоўныя матэрыялы «Вясны» за тыдзень:
🔹«Ты проста глядзіш, як жыццё, што ты будавала, рассыпаецца», — былая палітзняволеная пра тры гады няволі
🔹Былым палітвязням ставяць забароны на выезд з краіны — што рабіць у такой сітуацыі?
🔹«Канстытуцыя не абараняе жанчын ад дыскрымінацыі». Беларускія НДА выступілі ў ААН з дакладам
🔹Палітвязня Эдуарда Бабарыку зноў будуць судзіць за «непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі»
🔹Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі ў студзені
🔹Двух беларусаў асудзілі да 12 і 23 гадоў калоніі за «падрыхтоўку дыверсіі пад Стоўбцамі» і «сувязі з украінскімі спецслужбамі»
🔹Катуюць, абвяшчаюць у вышук, заводзяць крыміналкі: як пераследуюць праваабаронцаў у розных краінах
🔹Эканаміста Паўла Данэйку завочна асудзілі да 12 гадоў калоніі па справе «Каардынацыйнай рады»
💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon | Аднаразовым данатам
📝Нагадваем кантакты Праваабарончага цэнтру «Вясна»
🔹Паведаміць пра затрыманне, даслаць інфармацыю з судовых пасяджэнняў: Telegram-бот @viasna_bot | @ViasnaSOS, @SOSViasna;
🔹Звярнуцца па дапамогу па юрыдычных пытаннях, абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў: @zvarot96 | zvarot@spring96.org;
🔹Калі вы пацярпелі ад катаванняў з боку сілавікоў ці сутыкнуліся з жорсткім абыходжаннем за кратамі: @ViasnaDOC | viasnadoc@spring96.org;
🔹Распавесці сваю гісторыю журналістам «Вясны»: @Viasnainfo | viasna@spring96.org.
📍Кантакты рэгіянальных прадстаўніцтваў «Вясны»: Бабруйск — @babrujskspring; Барысаў — @Spring_help_r; Брэст — @Nadbuzanski, @BrestSOS; Гомель — @homelspring; Магілёў — @maydayhelp, @mspring_help; Маладэчна — @Maladecza_help; Наваполацк — @impaynes; Віцебск — @Viciebsk_spring; Светлагорск — @svietlahorskspring
❗️Афіцыйныя кантакты ПЦ «Вясна» можна паглядзець у апісанні @viasna96 ці на старонцы «Кантакты» на spring96.org
⁉️«Вясну» прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем»: як цяпер супрацоўнічаць з намі?
У Гомелі паводле двух артыкулаў будуць судзіць студэнта ўніверсітэта імя Скарыны
На 20 лютага ў Гомельскім абласным судзе запланаваны пачатак разгляду крымінальнай справы ў дачыненні да Данілы Чыбісава. Яму інкрымінаваныя ч. 3 арт. 361 КК (заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі) і ч. 1 і 2 арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Працэс прызначаны весці суддзя Анатоль Сотнікаў.
Даніла — студэнт Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны. 18 кастрычніка 2024 года ў судзе Навабеліцкага раёна Гомеля яго разам з маці Аленай Чыбісавай асудзілі паводле ч. 2 арт. 19.11 КаАП (рапсаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў). Вынік таго судовага пасяджэння невядомы.
Крыніца: Гомельская Вясна
Марыю Калеснікаву ў калоніі вярнулі ў атрад да іншых жанчын
Пра гэта паведамляе яе сястра Таццяна Хоміч.
«Мы даведаліся, што Марыя не ізаляваная ў калоніі і была вернутая ў атрад да іншых жанчын. Мы спадзяемся, што сувязь з Марыяй адновіцца».
«Лепшы камплімент на зоне — гэта калі на цябе не звяртаюць увагі», — былая палітзняволеная пра гомельскую калонію
Былая палітзняволеная Яна Жураўлёва называе гомельскую калонію серыяй «Чорнага люстэрка», дзе прысутнічае татальны кантроль, абсурднасць таго, што адбываецца і скажоная рэальнасць, у якой апынуліся зняволеныя.
«Гэта перакулены свет, гэта серыя "Чорнага люстэрка", гэта "Аліса ў Залюстроўі", якая не зразумее, куды ўпала. Чым ты лепш у калоніі — тым ты горш. Чым больш ты магла на волі — тым менш можаш тут. Калі на волі цэніцца твая індывідуальнасць і твае адрозненні, то тут наадварот. Там трэба зраўняць сябе з травой, груба кажучы. Трэба стаць настолькі кругленькім, каб не было за што зачапіцца. Гэта рэальнасць той турмы, у якой я была».
У «Спіс экстрэмістаў» дадалі яшчэ 30 чалавек — цяпер у ім 4930 прозвішчаў
7 лютага МУС зрабіла традыцыйны пятнічны апдэйт «Пераліка грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».
Сярод іншых, у спіс дадалі фігурантаў «справы Мачулішчаў» Мікалая Швеца (у спісе МУС — грамадзянін РФ), украінку Алу Яцуту і расіяніна Алега Сычова, сябра руху «За Свабоду» Аляксея Клюшнічэнку, жыхара Брэста Віталя Чопіка.
Да допіса далучаны апошні «Пералік грамадзян, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».
⁉️«Мама, я экстрэміст». Якія абмежаванні накладаюцца на асоб, уключаных у «Спіс экстрэмістаў»
Паведамляецца пра першыя затрыманні з-за ўзлому бота «Беларускага Гаюна»
@intelligenceby са спасылкай на праўладныя тэлеграм-каналы піша, што быў затрыманы 42-гадовы Максім Нікіценка. У апошнія гады ён працаваў на Мазырскім нафтаперапрацоўчым заводзе. У Максіма ёсць жонка і двое дзяцей.
🔹Хроніка палітычнага пераследу
🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
📝Абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
❗️Двух беларусаў асудзілі да 12 і 23 гадоў калоніі за «падрыхтоўку дыверсіі пад Стоўбцамі» і «сувязі з украінскімі спецслужбамі»
У Мінскім абласным судзе 6 лютага агучылі прысуд за спробу падрыву чыгункі пад Стоўбцамі. Паўла Вабішчэвіча і Андрэя Зіненку прызналі вінаватымі ў тым ліку ў «падрыхтоўцы на акт тэрарызму» (ч.1 арт. 13, ч. 3 арт. 289 КК) і «здрадзе дзяржаве» (ч. 1 арт. 356 КК) — ім прызначылі 23 і 12 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму адпаведна і буйныя штрафы.
У прапагандысцім фільме восенню 2023 года сцвярджалася, што іх затрымалі за спробу паставіць на чыгунцы ў Стаўбцоўскім раёне выбуховую прыладу, «якая мусіла б спрацаваць па камандзе куратара з СБУ». Андрэй Зіненка ў фільме быў паказаны са слядамі збіцця на твары.
Справу ў закрытым рэжыме з 12 снежня разглядаў Сяргей Епіхаў.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/117382
Адміністратара «Падслухана Глыбокае» пачынаюць судзіць за пратэсты ў 2020-м
У судзе Глыбокскага раёна 7 лютага пачынаюць судзіць прадпрымальніка Ігара Шкетава, якога сілавікі называюць адміністратарам Instagram-акаўнта «Падслухана Глыбокае».
Гэты паблік быў даволі папулярны сярод жыхароў Глыбокага, на яго падпісаныя больш за тры тысячы чалавек.
Мужчыну затрымалі ў сярэдзіне верасня 2024 года. З ім знялі «пакаяльнае відэа». Цяпер яго абвінавачваюць паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (арганізацыя групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у такіх дзеяннях). Справу будзе разглядаць Андрэй Тарасевіч.
За мінулы год у «камісію па вяртанні» звярнулася менш за 100 чалавек
«Камісія па вяртанні» пад кіраўніцтвам генпракурора Андрэя Шведа за два гады працы атрымала 241 заяву ад беларусаў, якія цікавіліся магчымасцю вярнуцца ў краіну.
«З іх чатыром дзясяткам, якія звярнуліся, адказалі, што прэтэнзій да іх няма. 19 чалавек ужо вярнуліся на радзіму».
Паліна Шарэнда-Панасюк на свабодзе
Яна правяла за кратамі чатыры гады.
Відэа: @nashaniva
❗️Патрабуем рэабілітацыі: праваабаронцы надалі статус «былы палітвязень» 16 беларусам
Праваабарончая супольнасць Беларусі сёння прыняла заяву, у якой запатрабавала поўную рэабілітацыю 16 чалавек, пазбаўленых волі за ажыццяўленне свабоды выказвання меркаванняў і свабоды сходаў.
Па розных прычынах гэтыя людзі не мелі статуса палітзняволеных падчас свайго зняволення, але, негледзячы на гэта, праваабаронцы ў заяве надаюць ім статус «былых палітвязняў».
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/117380
🔹«Мы аднаўляем справядлівасць». Праваабаронцы растлумачылі вялікую заяву аб наданні статусаў «былых палітвязняў»
⁉️Для таго, каб інфармацыя пра чалавека трапіла ў спіс «былых палітвязняў», яму самому ці яго блізкім трэба звярнуцца ў «Вясну» (@ViasnaSOS, @Viasnainfo) і распавесці пра сваю справу
Былая палітняволеная Паліна Шарэнда-Панасюк з'ехала з Беларусі
Пра гэта ў Facebook паведаміў яе муж Андрэй Шарэнда.
Нагадаем, Паліна Шарэнда-Панасюк была затрымана 3 студзеня 2021 года і з таго часу знаходзілася за кратамі. За час зняволення ў Паліны пагоршыўся стан здароўя, з'явіўся хранічны панкрэатыт. На волі жанчыну чакала двое сыноў — Славамір і Стах.
Паліна выйшла з-за кратаў 1 лютага.
У Віцебску за «распаўсюд экстрэмізму» судзяць студэнта ВДУ
Ёэль Юроўскі скончыў СШ №196 у Мінску, падчас навучання быў пераможцам прадметных алімпіяд, у якасці ўзнагароды быў накіраваны ў летнік «Зубраня» Пазней Ёэль паступіў на факультэт гуманітарыстыкі і моўных камунікацый Віцебскага дзяржаўнага універсітэта.
Хлопец браў удзел шмат у якіх ідэалагічных мерапрыемствах, якія праводзіліся ва ўніверсітэце. У мінулым навучальным годзе ён атрымаў падзяку ад адміністрацыі ВНУ за валанцёрскую працу ў мясцовым музеі, піша @vicspring.
Справу ў дачыненні да хлопца ў судзе Кастрычніцкага раёна Віцебска разбірае суддзя Алена Кот.
Гэта я ж суддзя разбірае сёння справу Уладзіслава Ліпорта, якога таксама судзяць паводле ч. 2 арт. 19.11 КаАП.
🌿У Рызе працягвае працу арт-інсталяцыя, прысвечаная палітзняволеным вясноўцам
У цэнтры Рыгі 16 студзеня адкрылася арт-інсталяцыя «Нязломныя», прысвечаная палітзняволеным праваабаронцам «Вясны» Валянціну Стэфановічу, Алесю Бяляцкаму, Уладзю Лабковічу, Марфе Рабковай, Андрэю Чапюку, якія былі пакараныя за дапамогу людзям у адстойванні сваіх правоў і годнасці.
Паказ арт-інсталяцыі ў Рызе адбываецца ў знакавы час: 26 студзеня ў Беларусі адбыліся чарговыя выбары*, якія насамрэч увасабляюць адсутнасць у людзей свабоды і голасу ў сваёй краіне, і прайшлі фактычна без альтэрнатыўных кандыдатаў, у атмасферы страху і прыгнёту.
Наведаць яе можна да 16 лютага на плошчы Latviešu strēlnieku laukums.
📍Арт-інсталяцыя «Нязломныя» створана ў межах кампаніі салідарнасці з палітзняволенымі праваабаронцамі «Вясны» #FreeViasna. Праект ужо быў прадстаўлены ў Брусэлі, Капенгагене, Берліне, Познані, Вільні.