Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі. Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS. Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo Юрыдычная служба: @zvarot96
Былы праграміст Полацкага райвыканкама вярнуўся з Варшавы — яго асудзілі па палітычнай справе і дадалі ў спіс «тэрарыстаў»
Сілавікі дадалі ў спісы «экстрэмістаў» і «тэрарыстаў» 32-гадовага жыхара Наваполацка Вячаслава Дземянчонка. Яго палітычны прысуд па ч. 3 арт. 361 Крымінальнага кодэкса набыў моц.
Дземянчонка абвінавачвалі ў «шкодзе нацыяльнай бяспецы Беларусі». Яму маглі прысудзіць ад 4 да 12 гадоў зняволення, аднак прысуд у любым разе звязаны з калоніяй. Сутнасць абвінавачвання і дакладны тэрмін невядомыя, піша «Наша Ніва».
У 2021-м Дземянчонак скончыў факультэт інфармацыйных тэхналогій Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта, пасля чаго працаваў інжынерам-электроншчыкам у Наваполацкай цэнтральнай раённай бальніцы, адкуль звольніўся восенню 2022 года.
За наступныя гады ў сацсетках былі пазнакі, што хлопец жыў у Гродне і ў Варшаве. Апошні раз Дземянчонак быў анлайн у канцы 2023 года.
🌿Калі вам вядомыя падрабязнасці справы ці інфармацыя пра Вячаслава, калі ласка, пішыце на @Viasnainfo
У «Спіс экстрэмістаў» дадалі яшчэ 29 прозвішчаў — цяпер у ім 5257 чалавек
8 траўня МУС зрабіла традыцыйны апдэйт «Пераліка грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».
Сярод іншых, у спіс дадалі аналітыка Андрэя Паротнікава, перакладчыка Сяргея Горлава, а таксама беларускамоўную IT-спецыялістку з EPAM Марыну Леановіч.
Да допіса далучаны апошні «Пералік грамадзян, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».
⁉️«Мама, я экстрэміст». Якія абмежаванні накладаюцца на асоб, уключаных у «Спіс экстрэмістаў»
🧹Шукаем людзей, якіх прымушалі ўдзельнічаць у суботніках
Для прадастаўлення звестак у ААН, збіраем інфармацыю аб суботніках і аб мерах, якія прымаюцца супраць тых, хто ўхіляўся ад такой працы.
Калі вы гатовы падзяліцца інфармацыяй, напішыце, калі ласка, нам — @zvarot96
❤️З Беларусі эвакуіравалі былую палітзняволеную Дануту Перадня
Пра гэта паведамляе @stryzhak.
20-гадовую студэнтку-выдатніцу затрымалі 27 лютага 2022-га году за антываенную пазіцыю, а пазней асудзілі да 6,5 гадоў калоніі. Дзяўчыну дадалі ў спіс «экстрэмістаў» і спіс «тэрарыстаў». 12 снежня 2024 году Данута выйшла на волю па памілаванні.
Цяпер Данута знаходзіцца ў бяспецы, аднак мае патрэбу ў падтрымцы.
Падтрымаць яе фінансава можна на BYSOL
🗣«Цана удзелу ў мірным сходзе вельмі высокая». Праваабаронца «Вясны» — на сустрэчы БДІПЧ АБСЕ
Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека (БДІПЧ) АБСЕ правяло ў Вене штогадовую сустрэчу сеткі маніторынгу мірных сходаў CSO. У мерапрыемстве ўзялі ўдзел прадстаўнікі груп грамадзянскай супольнасці, навуковых колаў і палявых аперацый АБСЕ, якія маюць досвед працы ў галіне свабоды мірных сходаў.
Сярод іх — і праваабаронца «Вясны» Наталля Сацункевіч.
«Калі ў 2020-2021 гадах артыкул 23.34 КаАП быў самым папулярным, то цяпер не: мы бачым, што самым папулярным з'яўляецца артыкул за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў». Але мы ўсё адно бачым, што людзей, якія пераследуюцца, тысячы. Аднак канкрэтна прыцягненняў за ўдзел у мірных сходах становіцца менш за апошнія гады, але гэта звязана проста з тым, што сходы не праводзяцца, таму што цана ўдзелу ў мірным сходзе вельмі высокая».
⚡️Памілавалі яшчэ 42 палітвязняў
Паведамляецца, што сярод іх 18 жанчын і 24 мужчын. 13 з іх маюць хранічныя захворванні, адзін мае інваліднасць.
У 24 асуджаных ёсць непаўналетнія дзеці, двое — шматдзетныя. Дзесяць асоб старэйшых за 50 гадоў, адзін дасягнуў пенсійнага ўзросту.
🔹Калі вам вядома пра людзей, якія выйшлі на волю, калі ласка, паведамляйце праваабаронцам на @Viasnainfo
🥀Два гады таму ў калоніі памёр палітзняволены Мікалай Клімовіч
7 траўня 2023 году ў віцебскай калоніі № 3 памёр 61-гадовы палітзняволены блогер і грамадскі актывіст з Пінска Мікалай Клімовіч. Яго асудзілі да года калоніі за рэакцыю ў «Аднакласніках» на карыкатуру на Лукашэнку. Справу палітвязня разглядаў суддзя Андрэй Бычыла, дзяржабвінавачванне падтрымліваў Ілля Гузарэвіч.
Мужчына меў інваліднасць II групы з прычыны захворвання сардэчнай сістэмы, перанёс інсульт і складаную аперацыю на сэрцы. Негледзячы на гэта, пінскі суда прызначыў яму зняволенне. Перад прысудам блогер выказаўся, што можа памерці за кратамі, бо яму трэба прымаць вялікую колькасць моцных лекаў.
У зняволенні Мікалай Клімовіч вытрымаў крыху больш за два месяцы.
🔹Як беларусы паміраюць праз палітычны пераслед
🌿Cалідарнасць супраць рэпрэсій! 21 траўня — Дзень палітвязняў
Звычайным зняволеным у жаночай калоніі № 4 пачалі прысвойваць «экстрэмісцкі статус»
Як стала вядома праваабаронцам «Вясны», з нядаўняга часу ў гомельскай калоніі № 4 пачаўся ціск на жанчын, які былі асуджаныя не па палітычных справах, а, напрыклад, паводле «эканамічных», «наркатычных» артыкулаў, а таксама за гвалт. Іх ставяць на «экстрэмісцкі» прафулік і робяць «злосніцамі», прыраўноўваючы да «палітычных». Падставай для дадатковага пераследу з’яўляюцца адміністрацыйныя артыкулы пасля 2020 года за «несанкцыянаванае пікетаванне» і «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў», або фота з пратэстаў, якія ў іх знаходзілі падчас затрымання.
Паводле былых палітзняволеных, восенню 2024 года ў калоніі такіх жанчын было каля дзесяці. Яны распавялі пра прычыны такога ціску на звычайных асуджаных:
«Улік вешаюць, калі былі адміністрацыйкі ці знайшлі фота з Маршаў. У выніку гэтыя асуджаныя адчуваюць на сабе ўвесь ціск сістэмы, але не маюць маральнай падтрымкі».
📝Агляд сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі ў красавіку
📍Нягледзячы на імкненне ўладаў схаваць маштаб крымінальных і адміністрацыйных рэпрэсій, у «Вясну» працягваюць паступаць даныя аб затрыманнях і пераследзе па палітычных падставах;
📍За месяц палітвязнямі прызнаныя 41 чалавек. Агулам з траўня 2020 года рашэнні аб прызнанні палітвязнямі прымаліся ў дачыненні да больш як 3 920 чалавек;
📍Працягваюць прыцягваць да адказнасці людзей, якія вяртаюцца дадому з-за мяжы — у некаторых выпадках, затрыманых пазней судзяць па крымінальных справах;
📍Вядома, што ў красавіку былі затрыманыя як мінімум двое святароў;
📍За красавік у «спіс экстрэмістаў» дадалі 139 чалавек, што на 41 чалавек болей, чым у мінулым месяцы.
Справаздача цалкам 👉 https://spring96.org/be/news/117911
💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon | Аднаразовым данатам
❗️«Гэта злоўжыванне ўладай». Жыхарам Гомельшчыны, прызнаным «дармаедамі», рассылаюць позвы з міліцыі
Жыхары Гомельскай вобласці, якія ўключаныя ў спісы «незанятых у эканоміцы», сталі атрымліваць лісты з міліцыі. Аддзелы аховы правапарадку і прафілактыкі раённых АУС рассылаюць «дармаедам» апавяшчэнні, якія больш падобныя на позвы, піша @flagshtok. У выпадку неяўкі пагражаюць адміністрацыйнай адказнасцю.
Раней такія пасланні «незанятым у эканоміцы» не прыходзілі. Усе мінулыя гады «дармаеды» атрымлівалі толькі лісты з прапановай пацвердзіць свой статус або звярнуцца па дапамогу ў працаўладкаванні. Таксама ў паведамленні гаворыцца аб неабходнасці прыйсці ў рэгіянальнае ўпраўленне па працы, занятасці і сацабароне, а для пацверджання занятасці або цяжкай жыццёвай сітуацыі прынесці патрэбныя дакументы ў раённую камісію па садзейнічанні занятасці.
Паказваем, як выглядае такое апавяшчэнне, а юрыстка «Вясны» каментуе такую практыку.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/117907
Збор сродкаў на выставу, прымеркаваную да 60-годдзя Алеся Пушкіна
Плануецца, што выстава адкрыецца 6 жніўня 2025 года.
«Што такое свабода, калі ты далёка ад дому? Гэта пытанне лягло ў аснову выставы, якую рыхтуем мы, незалежная каманда беларусаў і беларусак у Варшаве. Мы збіраем творы, што намацваюць тэмы міграцыі, памяці, рытуалу, у візуальным мастацтве, інсталяцыях і перформансах.
Выстава натхнёна постаццю Алеся Пушкіна, але выходзіць за межы яго біяграфіі — гэта платформа для сучасных творцаў, якія жывуць і думаюць у руху».
У эфіры дзяржаўнага тэлебачання паказалі інтэрв'ю палітзняволенага паляка
Дзяржаўнае тэлебачанне паказала фільм пра палітзняволенага грамадзяніна Польшчы Томаша Бярозу. Летам 2023 года ў Брэсцкім абласным судзе разглядалі яго справу паводле ч.1 арт. 358-1 КК (агентурная дзейнасць) і арт. 358 (шпіянаж). Вынік суда — 14 гадоў у калоніі ва ўмовах ўзмоцненага рэжыму.
У сюжэце распавядаецца, што Бяроза быў завербаваны польскімі спецслужбамі ў Бяла-Падляску ў 2010 годзе, калі вучыўся ў Акадэміі фізвыхавання. Адметна, што рэпартаж і інтэрв'ю вядзе польскі журналіст: яны гутараць з палітвязнем на польскай мове з паралельным перакладам размовы на расейскую мову.
Таксама ў фільме паказалі, як затрымлівалі Томаша. У тым ліку, на кадрах затрымання бачныя супрацоўнікі ДАІ, да якіх паляк сеў у машыну для праверкі. Пасля гэтага на мужчыну з усіх бакоў «накінуліся» супрацоўнікі міліцыі. Пасля на галаву Томаша апранулі мяшок, заламалі рукі і перавезлі ў КДБ.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/117900
📍Палітзняволенага Ігара Аліневіча зноў змяшчалі ў ШІЗА
Паводле @a_partisans, ён правёў там амаль месяц.
Ігар — актывіст анархічнага руху, якога затрымалі пры пераходзе мяжы Беларусі ў ноч з 28 на 29 кастрычніка 2020 года. Яго абвінавацілі па шэрагу крымінальных артыкулаў за падпал службовых аўтамабіляў, будынка ДАІ, дзяржаўнага камітэта экспертыз у Гомельскай вобласці. У выніку Ігара асудзілі да 20 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
Летась палітвязень трапіў у лякарню ў Калядзічах праз падазрэнне на язву страўніка. Абвастрэнне адбылося пасля галадоўкі, якую Ігар трымаў 14 дзён ў ШІЗА жодзінскай турмы № 8.
💌Месца ўтрымання: Турма № 8. 222163, г. Жодзіна, вул. Савецкая, 22А, Ігар Уладзіміравіч Аліневіч
‼️Супраць Ніны Багінскай узбудзілі крымінальную справу за адзіночныя пікеты
Супраць 78-гадовай грамадскай актывісткі Ніны Багінскай узбуджаная крымінальная справа паводле арт. 342-2 Крымінальнага кодэкса (неаднаразовае парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў). Прычынай сталі шпацыры са значакам бел-чырвона-белага колеру на адзенні і дэманстрацыя нацыянальнай сімволікі на вуліцах Мінску ў 2024 годзе.
Неўзабаве распачнецца разбіральніцтва ў судзе Першамайскага раёна Мінска. Гэта сёмая справа паводле гэтага артыкула з моманту яго ўвядзення ў Крымінальны кодэкс, якая дайшла да суда.
Вядома, што падчас следства па крымінальнай справе Ніну Багінскую некалькі разоў вазілі на псіхіятрычную экспертызу.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/117897
YouTube-канал гурта «BRUTTO» прызнаны «экстрэмісцкім» — на яго падпісаныя больш за 225 000 чалавек
Адпаведнае рашэнне было прынятае судом Ганцэвічскага раёну 26 красавіка.
Таксама «экстрэмісцкі» спіс папоўнілі YouTube-каналы «Кабинет Никитенко», «Novaja Ziamlia», TikTok-старонка «zloybelevrey», старонка ў Instagram «krok.kult», суполка ва «Укантакце «Вольная Беларусь», Telegram-каналы, чаты і боты «Молодёжное движение ДоЛГБ», «Долгонутый чат», «Минск», «Должностная анкета», «Долгонутые предложения», а таксама сайт і старонкі ў сацсетках праекту «BY teatr».
Жонку палітзняволенага Аляксандра Шарабайкі асудзілі па «народным» артыкуле
Імя Алены Шарабайкі з'явілася ў абноўленым «Пераліке грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці». Там пазначана, што ў дачыненні да яе «набыў моц прысуд Глыбоцкага раённага суда Віцебскай вобласці паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса». Пазначана, што яе судзімасць не пагашана.
Алена — жонка вядомага глыбоцкага бодзібілдара Аляксандра Шарабайкі, якога асудзілі да 6 гадоў калоніі за «абразу Лукашэнкі», «абразу прадстаўніка ўлады» і «удзел у экстрэмісцкім фармаванні».
Вядома, што ў мінулыя гады Алену неаднаразова затрымлівалі і штрафавалі, таксама ў яе некалькі разоў ладзілі ператрусы.
У «спіс тэрарыстаў» дадалі 10 чалавек
Камітэт дзяржаўнай бяспекі абнавіў спіс «асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці» — там з'явіліся прозвішчы дзесяці чалавек.
Сярод іх Павел Лашчанка, Андрэй Варонін, Аляксандр Кендысь, Уладзімір Карней, Максім Солап, Вячаслаў Дземянчонак, Таццяна Марыніч, Анастасія Хамянкова, Яўген Пугач, Ірына Суржык.
Цяпер у «тэрарыстычным спісе» 1286 чалавек, з іх 592 — беларусы.
⁉️«І цяпер я бел-чырвона-белы тэрарыст». Адказваем на пытанні пра «спіс тэрарыстаў»
«Непрыкрытая прапаганда і ачарненне чалавека». Юрыстка «Вясны» пракаментавала інтэрв'ю БТ з чарговым палітзняволеным палякам
Учора па дзяржаўным тэлеканале «Першы інфармацыйны» паказалі інтэрв’ю з палітзняволеным грамадзянінам Польшчы Ежы Жывалеўскім, якога ў 2023 годзе асудзілі на 4 гады пазбаўлення волі за «агентурную дзейнасць». Гэтае відэа пракаментавала юрыстка «Вясны» Святлана Галаўнёва:
«Чалавек, пазбаўлены волі, знаходзіцца ва ўразлівым становішчы. Нават калі няма прамога прымусу, часта ўдзел к прапагандысцкім відэа — вымушаная мера па ўратаванню сябе.
Таксама важна разглядаць такія відэа з пункту гледжання захавання журналісцкай этыкі.Акрамя таго што добраахвотнасць удзелу зняволенага ў такім матэрыяле пад пытаннем, у зняволенага відавочна няма магчымасці неяк уплываць на канчатковы прадукт.У выніку мы бачым аднабаковую падачу, непрыкрытую прапаганду і ачарненне чалавека».
Па БТ паказалі інтэрв'ю з чарговым палітзняволеным палякам — Ежы Жывалеўскім
Па дзяржаўным тэлеканале «Першы інфармацыйны» паказалі інтэрв’ю з палітзняволеным грамадзянінам Польшчы Ежы Жывалеўскім, якога ў 2023 годзе асудзілі на 4 гады пазбаўлення волі за «агентурную дзейнасць». Перад гэтым па беларускім тэлебачанні паказалі інтэрв’ю з Томашам Бярозам, якога асудзілі на 14 гадоў па падобных абвінавачваннях. Тады ж анансавалі прапагандысцкія сюжэты з іншымі палякамі, якія знаходзяцца ў беларускіх турмах па палітычных абвінавачаннях.
Гэта ўжо другое прапагандысцкае відэа з Ежы з калоніі за год. На пачатку года палітвязень быў з белай біркай (гэта значыць, што Ежы не стаіць на прафуліку як «схільны да экстрэмізму і іншых дэструктыўных дзеянняў»), а гэтым разам — навогул без біркі.
У кадры Ежы выглядае стомленым і схуднелым. Паводле абвінавачвання, Ежы Жывалеўскі нібыта перадаваў польскай разведцы звесткі пра беларускіх вайскоўцаў і памежнікаў.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/117923
✊70 студэнтаў і прадстаўнікоў розных універсітэтаў Еўропы правялі акцыю салідарнасці ў падтрымку беларусаў у Эдынбургу
Яна адбылася падчас навуковай праваабарончай канферэнцыі. Удзельнікі акцыі сабраліся з нацыяльнальнымі беларускімі сцягамі і плакатамі ў падтрымку беларусаў, а таксама прачыталі імёны ўсіх палітвязняў, што знаходзяцца за кратамі ў нашай краіне.
Крыніца: Libereco – PHR
💔Былы «каліновец», настаўнік фізкультуры, майстрыца па манікюры: каго прызналі палітвязнямі ў красавіку
Сёння ў Беларусі налічваецца 1189 палітычных зняволеных. За красавік 2025 году выйшлі чатыры заявы па прызнанні палітвязнямі новых людзей — да спісу дадаліся яшчэ 33 чалавекі.
Дзевяць чалавек былі абвінавачаныя ўладамі нібыта за «распальванне сацыяльнай варожасці і варажнечы» і шэрагу іншых артыкулаў. Сем чалавек знаходзяцца пад вартай за ўдзел у мірных сходах. 10 палітвязняў былі абвінавачаныя паводле артыкулаў, звязаных з «экстрэмізмам». Яшчэ сем чалавек былі абвінавачаныя паводле дыфамацыйных артыкулаў.
«Вясна» распавядае пра некаторых з іх.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/117916
🌿Cалідарнасць супраць рэпрэсій! 21 траўня — Дзень палітвязняў
Праваабарончы цэнтр «Вясна» вызначыў 21 траўня Днём салідарнасці з палітзняволенымі Беларусі на знак памяці з загінулым у калоніі Вітольдам Ашуркам. Гэта ўжо чацвёртая гадавіна смерці палітвязня. З таго часу за кратамі памерлі яшчэ шасцёра чалавек за кратамі. Усе яны — ахвяры рэжыму, для якога салідарнасць стала злом.
У Беларусі амаль 1200 чалавек несправядліва ўтрымліваюцца ў няволі па палітычных матывах. Іх імёны цяпер не так часта не гучаць у навінах, сацсетках, на міжнародных трыбунах, як раней, але яны — ёсць. Таму сёлета тэма Дня палітвязняў Беларусі — салідарнасць, каб паказаць, што людзі за кратамі не забытыя.
Падтрымліваць палітвязняў сёння — значыць захоўваць чалавечнасць у нечалавечых умовах. Кожны ліст, кожная згадка, кожны жэст падтрымкі — гэта крок да свабоды. Гэта доказ таго, што салідарнасць жыве.
Праўда — не экстрэмізм, а салідарнасць — не злачынства!
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/117913
Юрась Зянковіч пра Васіля Верамейчыка: Ужывалі фізічны гвалт, каб прымусіць яго сказаць на БТ тое, што хочуць пачуць
Былы палітзняволены распавёў «Нашай Ніве», што перад вызваленнем правёў 4 месяцы ў СІЗА КДБ у адной камеры з экс-каліноўцам Верамейчыкам. Па яго словах, Васіль не зламаўся і трымаецца мужна.
«Тое, што ён гаварыў у «інтэрв’ю» — гэта вымушана. Каб прымусіць яго сказаць тое, што хочуць пачуць бэтэшнікі, да яго ўжывалі фізічны гвалт. Паколькі супраціўляцца асабліва сэнсу не было, ён пад гвалтам сказаў тое, што сказаў.Читать полностью…
Не верце таму, што паказвае прапаганда: гэтыя ўсе інтэрв’ю робяцца пад пагрозай гвалту. І самае галоўнае. Вязням — не толькі палітычным, але і іншым хто сядзіць без віны (напрыклад, бізнэсоўцы, у якіх патрабуюць грошы ў абмен на вызваленне) вельмі важная грамадская салідарнасць. Нават калі не даходзяць лісты, мы ўсё адно адчуваем падтрымку людзей. Галоўная задача грамадства — гэта дабіцца вызвалення несправядліва асуджаных».
«Экстрэмісцкай» прызналі TikTok-старонку палітыка і былога палітвязня Андрэя Дзмітрыева
Адпаведнае рашэнне было прынятае судом Дзяржынскага раёну 2 траўня. На гэтую старонку падпісаныя амаль 8000 чалавек.
У сакавіку «экстрэмісцкай» прызналі Instagram-старонку Дзмітрыева.
Акрамя таго, у «Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў» трапілі YouTube-канал «Дизайнер Кос», а таксама TikTok-старонкі «natalliam3» і «ViachaslauBarok».
🔗Хроніка палітычнага пераследу
📝Нагадваем кантакты Праваабарончага цэнтру «Вясна»
🔹Паведаміць пра затрыманне, даслаць інфармацыю з судовых пасяджэнняў: Telegram-бот @viasna_bot | @ViasnaSOS, @SOSViasna;
🔹Звярнуцца па дапамогу па юрыдычных пытаннях, абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў: @zvarot96 | zvarot@spring96.org;
🔹Калі вы пацярпелі ад катаванняў з боку сілавікоў ці сутыкнуліся з жорсткім абыходжаннем за кратамі: @ViasnaDOC | viasnadoc@spring96.org;
🔹Распавесці сваю гісторыю журналістам «Вясны»: @Viasnainfo | viasna@spring96.org.
📍Кантакты рэгіянальных прадстаўніцтваў «Вясны»: Бабруйск — @babrujskspring; Барысаў — @Spring_help_r; Брэст — @Nadbuzanski, @BrestSOS; Гомель — @homelspring; Магілёў — @maydayhelp, @mspring_help; Маладэчна — @Maladecza_help; Наваполацк — @impaynes; Віцебск — @Viciebsk_spring; Светлагорск — @svietlahorskspring
❗️Афіцыйныя кантакты ПЦ «Вясна» можна паглядзець у апісанні @viasna96 ці на старонцы «Кантакты» на spring96.org
⁉️«Вясну» прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем»: як цяпер супрацоўнічаць з намі?
На дзяржТВ паказалі відэа затрымання каліноўца і актывіста апазіцыйнай партыі
У вечаровым выпуску навінаў на дзяржаўным тэлебачанні «Беларусь 1» пятага траўня паведамілі пра затрыманне актывіста партыі «Народная Грамада» Паўла Бялюціна і каліноўца Васіля Грачыхі. Абодвух затрымлівалі супрацоўнікі КДБ. Васіля перавозілі з чорным мяшком на галаве.
У траўні 2022 года Паўла асудзілі за «абразу прадстаўніка ўлады» (арт. 369 КК). Яму прызначылі «хатнюю хімію», аднак дакладны вынік суда невядомы. Начальнік Следчага ўпраўлення КДБ Канстанцін Бычак называе дастаўку Бялюціна ў Беларусь «апагеем аперацыі знешняй выведкі, якая доўжылася 732 дні».
Таксама ў перадачы паказалі відэа затрымання каліноўца Васіля Мікалаевіча Грачыхі з пазыўным «Васіліск». Паводле відэароліка, яго затрымалі недзе ў балоцістай мясцовасці па-за горадам некалькі супрацоўнікаў КДБ з аўтаматамі. Мужчыну перавозілі верталётам.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/117904
❗️«Гэта тэндэнцыя». Звычайным зняволеным у жаночай калоніі № 4 пачалі прысвойваць «экстрэмісцкі статус»
Гомельская жаночая калонія № 4 вядомая сваімі жорсткімі ўмовамі ўтрымання для палітзняволеных: «клетка ганьбы», прымусовая праца, адсутнасць якаснай медыцынскай дапамогі, спагнанні па надуманых прычынах. Апроч гэтага, палітзняволеных ставяць на 10-ы «экстрэмісцкі» прафулік і вешаюць жоўтую бірку, а таксама прысвойваюць статус «злоснага парушальніка рэжыму».
Але цяпер рэжым Лукашэнкі пашырыў сваю практыку і на іншых зняволеных. Паводле праваабаронцаў, на восень у ПК-4 знаходзіліся прыкладна 10 жанчын, асуджаных у тым ліку паводле «эканамічных» і «наркатычных» артыкулаў, якія зазналі той жа ціск з боку адміністрацыі, што і палітычныя зняволеныя.
«Вясна» паразмаўляла з былымі палітзняволенымі пра абмежаванні ў калоніі, якія накладаюць на жанчын статус «злосніцы» і прафулік, а таксама даведалася прычыны дадатковага ціску на звычайных зняволеных.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/117899
«КДБ адкормліваў мяне за кошт іншых вязняў». Юрась Зянковіч пра свае апошнія месяцы ў Беларусі
Былы палітзняволены Юрась Зянковіч праходзіць у ЗША праграму рэабілітацыі, каб аднавіцца пасля беларускага зняволення. Ён даў невялічкае інтэрв'ю «Нашай Ніве», дзе, сярод іншага, расказаў, пра свае апошнія месяцы перад вызваленнем.
— Сёлета з 3 студзеня да 30 красавіка я знаходзіўся ў «амерыканцы», камера №4. Іншая справа, што мае суседзі па камеры ўсе атрымлівалі вельмі добрыя перадачы. КДБ адкормліваў мяне (гэта лёгка чыталася ўсімі) за кошт іншых вязняў.
Я не атрымліваў перадачы з 2023 года. Першы і апошні ліст па пошце я атрымаў у жніўні 2021 года. А тэлефонных званкоў мне не далі ніводнага за ўвесь час.
Арыштаваны каліновец Васіль Грачыха
Абставіны таго, як ён трапіў у рукі КДБ, невядомыя, піша @nashaniva.
Збор сродкаў да Міжнароднага дня абароны правоў людзей з інваліднасцю
«Хуткая гуманітарная дапамога» запускае новы збор для падтрымкі людзей з інваліднасцю, якія апынуліся ў складанай сітуацыі праз палітычныя рэпрэсіі.
Куды пойдуць сродкі?
🔸медыкаменты і медыцынскія сродкі (напрыклад, вазкі, бандажы, прылады для рэабілітацыя і іншае);
🔸аплата медыцынскіх маніпуляцый, умяшанняў і кансультацый медыкаў;
🔸аплата сацыяльных таксі і іншых транспартных паслуг, што неабходныя для атрымання медыцынскай дапамогі.
Арганізатары плануюць сабраць 10 000 еўра. Памер выплат для кожнай сям'і будзе залежаць ад іх патрэб. Максімальная сума выплат — 300 еўра.
👉Падтрымаць збор можна па спасылцы
💔У Беларусі за кратамі — мінімум дзевяць палітвязняў з інваліднасцю