viasna96 | Unsorted

Telegram-канал viasna96 - Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

9792

Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі. Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS. Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo Юрыдычная служба: @zvarot96

Subscribe to a channel

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

💔Холад і голад — галоўныя прычыны хваробаў. У якіх умовах утрымлівалі вызваленых палітвязняў

21 чэрвеня апынуліся на волі адразу 14 палітзняволеных. Памілаванне адбылося пасля візіту ў Мінск спецпрадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа — Кіта Келага. Вызваленых палітвязняў адразу вывезлі ў Літву.

Сабралі выказваннні вызваленых палітвязняў пра ўмовы ўтрымання ў беларускіх калоніях і СІЗА, а таксама пра іх вызваленне.

«Я вам хачу сказаць, калі хаця б з мяне акуляры не здымалі, магчыма, мне было б лягчэй, таму што так я адчувала сябе залішне безабароннай са сваёй блізарукасцю. І там было вельмі холадна, імунітэт паціху абтрапаўся.

Агулам усё дрэннае, што я магла перажыць, я перажыла на Акрэсціна яшчэ. Там былі невыносныя ўмовы, пра якія мы ўсе ведаем».


Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/118181

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

«Абурала беззаконне». У 17 гадоў беларус выйшаў на пратэсты і патрапіў у калонію — яму патрэбная дапамога на эміграцыі

Ілля Бохан быў асуджаны да 3,5 гадоў калоніі паводле гучнай «пінскай справы». У зняволенні ён паспеў ажаніцца і развесціся, адчуць сапраўдную падтрымку родных, і адначасова — поўнае бяссілле перад сістэмай. Яго прыніжалі, каралі за любую дробязь, кляймілі як «палітычнага» і трымалі ў карцарах ды ШІЗА ў сценах з цвіллю.

Пасля выхаду на волю Ілля быў вымушаны з'ехаць з Беларусі, бо яму пагражалі новым зняволеннем.

«Адразу пасля вызвалення да мяне прыехаў ГУБАЗіК. Пасля праверкі тэлефона яны сказалі, што калі яшчэ раз мяне заўважаць на такіх мерапрыемствах [акцыях пратэсту], то прастрэляць калені».


Цяпер Ілля жыве ў шэлтары ў Варшаве і спрабуе пачаць новае жыццё. Падтрымаць яго фінансава можна па спасылцы.

🔹«Сказалі, што прастрэляць калені». Гісторыя палітвязня, асуджанага за кінутую бляшанку з-пад энергетыка, калі яму было ўсяго 17

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Сяргей Ціханоўскі расказаў новыя падрабязнасці пра сваё зняволенне

Са словаў былога палітвязня, за час адзіночнага зняволення ён «амаль забыў, як гаварыць»: яго трымалі ў поўнай ізаляцыі, адмаўлялі ў медыцынскай дапамозе і не давалі дастаткова ежы.

«Калі б вы бачылі: мне на талерку кідалі ўсяго дзве лыжкі кашы — дзве маленькія лыжкі. Часам мне давалі маленькі цюбік зубной пасты, кавалачак мыла — як падачку. Часам давалі, часам — не.

Супрацоўнікі турмы ўвесь час паўтаралі: «Ты прабудзеш тут не толькі 20 гадоў, якія мы табе ўжо далі. Мы асудзім цябе зноў». Яны казалі: «Ты ніколі не выйдзеш». І ўвесь час паўтаралі: «Ты тут памрэш».

Былі скурныя захворванні, ва ўсіх былі праблемы з ныркамі праз холад — і ніхто толкам не разумеў, што адбываецца. У мяне ішла кроў з рота, з носа. Часам бывалі курчы — але гэта ўсё ад жудаснага холаду, калі сядзіш у карцары. У турме няма ніякай медыцынскай дапамогі — наогул ніякай, проста каб вы разумелі».


Крыніца: Люстэрка

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

SOTA: Палітзняволены блогер Руслан Ліннік выйшаў на волю

Па інфармацыі расійскага выдання, вызваленне блогера адбылося некалькі дзён таму. Ліннік застаецца ў Беларусі.

Руслан — беларускі YouTube-блогер, які з 2020 года рабіў ролікі на грамадска-значныя і палітычныя тэмы. Яго затрымалі 20 лютага 2021 года, а пазней абвінавацілі па шэрагу артыкулаў Крымінальнага кодэксу і асудзілі да 4 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

У мінулым кастрычніку ён не выйшаў на волю па адбыцці тэрміну, а быў затрыманы па новай крымінальнай справе.

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Вызвалены палітзняволены грамадзянін Эстоніі Алан Роя: «У турме да мяне ставіліся вельмі дрэнна»

Грамадзянін Эстоніі быў сярод 14 вызваленых палітвязняў, якія ў суботу апынуліся на волі. Ён прыляцеў у Эстонію, дзе даў каментар журналістам. Алан быў стомлены, але расчулены да слёз.

«Знаходзіцца за кратамі — гэта адно, але з 2021 года я фактычна быў закладнікам у Беларусі. Да мяне ставіліся вельмі дрэнна. Хутчэй за ўсё, я зраблю гэта справай свайго жыцця і распавяду праваабарончым арганізацыям пра тое, у якіх умовах там утрымліваюць людзей. У XXI стагоддзі ніхто не павінен жыць у такіх умовах».


Крыніца: Postimees

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

📝«Тыдзень супраць катаванняў»: анонс мерапрыемстваў

З 23 па 29 чэрвеня каманда Прававой ініцыятывы і Міжнароднага камітэта па расследаванні катаванняў у Беларусі сёмы раз праводзіць кампанію «Тыдзень супраць катаванняў», прымеркаваны да Міжнароднага дня ААН у падтрымку ахвяр катаванняў.

Сумесна з партнёрамі арганізатары падрыхтавалі цыкл мерапрыемстваў анлайн і афлайн (Варшава/Вільня). Яны запрашаюць далучыцца да іх, каб як мага больш людзей ведала і памятала пра тое, што ў Беларусі адбываецца сістэмны гвалт і што гэта прамое парушэнне правоў чалавека.

Анонс мерапрыемстваў 👉 https://spring96.org/be/news/118144

*Увага: праграма ўвесь час абнаўляецца

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

🗣Паведамляйце праваабаронцам пра сваіх родных, якія ўтрымліваюцца за кратамі па палітычных матывах

Па стане на сёння ў Беларусі прызнаныя палітычнымі вязнямі каля 1200 чалавек, агулам жа праваабаронцам вядома пра больш за 7000 фігурантаў крымінальных палітычных справаў з 2020-га году. Відавочна, што гэта далёка не ўсе людзі, якія сутыкнуліся з палітычным пераследам у Беларусі за апошнія гады.

❗️Калі нехта з вашых блізкіх ці знаёмых апынуўся за кратамі, але пра іх лёс нічога невядома праваабаронцам, калі ласка, паведамляйце пра гэта «Вясне»: @ViasnaSOS | @Viasnainfo

📱У мэтах бяспекі, вы можаце перадаць такую інфармацыю праз знаёмых, што знаходзяцца за мяжой.


✍️Дапамажыце зафіксаваць усе факты рэпрэсій, каб паказаць свету маштаб катастрофы з правамі чалавека ў Беларусі!

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

📻«Мы яго называлі радыё "Суіцыд"». Як вязням у СІЗА круцяць прапагандысцкія перадачы

Як кажа былы палітвязень, у СІЗА рэжым утрымання складзены такім чынам, каб трымаць вязняў у пастаянным стрэсе. Адзін з такіх прыкладаў — радыё ў камерах з прапагандысцкімі перадачамі.

«Там увесь час вязням тузаюць нервы. Ты пастаянна там на стрэсе. Нібы і прад’явіць няма чаго. Але з розных дробязяў складаецца агульны стрэсавы стан, які ніколі не сканчваецца. Напрыклад, штодзень цэлыя суткі з 6 раніцы да 22 вечара ў камеры працуе дзяржаўнае радыё, ад якога церпяць не толькі палітычныя. Мы яго называлі радыё "Суіцыд". Кожная раніца пачыналася з праслухоўвання гімна. Круцілі Першы нацыянальны канал Беларускага радыё, шмат было выступаў Гайдукевіча. Часам была нізкапробная няякасная музыка. У іх мала перадач, таму цягам тыдня мы слухалі адное і тое ж».


🔹«Мы не заклікалі ні да якіх забастовак»: кіраўнік незалежнага прафсаюза пра сваё зняволенне

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Яшчэ адзін вызвалены палітвязень — грамадзянін Польшчы Ежы Жывалеўскі

Пра гэта паведамляе @nashaniva.

Грамадзяніна Польшчы абвінавацілі паводле арт. 358-1 Крымінальнага кодэкса (агентурная дзейнасць). Паводле інфармацыі праваабаронцаў, у Гродзенскім абласным судзе 22 сакавіка 2023 года мужчыну асудзілі да 4 гадоў пазбаўлення волі. Свой тэрмін ён адбываў у віцебскай калоніі № 3.

Жывалеўскага прапагандысты называлі кантрабандыстам, які нібыта быў завербаваны пад псеўданімам Пасейдон на польскай мяжы палкоўнікам Аўдзіем Збігневым.

🔹Сяргей Ціханоўскі і яшчэ 13 палітвязняў на волі

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

«На руках — кайданкі, на галовах — мяшкі, а на суседніх сядзеннях — канваіры». Ігар Карней распавёў пра сваё вызваленне

Вызвалены 21 чэрвеня журналіст «Радыё Свабода» Ігар Карней, разам з якім на волі апынуліся яшчэ 13 палітзняволеных, распавёў @zerkalo_io пра дэталі свайго вызвалення і выезду з краіны.

Раніцай 20 чэрвеня ў мозырскай калоніі № 20 за ім прыйшлі супрацоўнікі адміністрацыі. Мужчына вырашыў, што яго адправяць у штрафны ізалятар. Але замест гэтага ўжо на наступны дзень журналіст апынуўся ў Вільні.

«На такіх машынах з калоніі вывозяць толькі ў кампаніі супрацоўнікаў КДБ. Далей усё было па класіцы жанру: кайданкі, мяшок на галаве, і мяне павезлі. Праз тры з паловай гадзіны мы даехалі ў Менск, у галоўны будынак КДБ на праспекце Незалежнасці».


Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/118174

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Першыя відэа вызваленых палітвязняў на волі

Крыніца: @radiosvaboda

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Вызвалены палітзняволены грамадзянін Эстоніі Алан Роя

Пра гэта паведамляе @reformby.

🔹Сяргей Ціханоўскі і яшчэ 13 палітвязняў на волі

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Вызваленыя палітвязні размаўляюць са Святланай Ціханоўскай

У руках Сяргея Ціханоўскага пашпарт.

🔹Сяргей Ціханоўскі і яшчэ 13 палітвязняў на волі

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

«Мы не скончылі. Усе павінны быць вызваленыя» — Святлана Ціханоўская пракаментавала вызваленне палітвязняў

Яна падзякавала Дональду Трампу і іншым амерыканскім чыноўнікам.

«Мой муж Сяргей на волі! Цяжка апісаць радасць у маім сэрцы. Мы не скончылі. 1150 палітычных зняволеных застаюцца за кратамі. Усе павінны быць вызваленыя», — напісала яна ў «Х».

🔹Сяргей Ціханоўскі і яшчэ 13 палітвязняў на волі

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

На дадзены момант вядома пра вызваленне Сяргея Ціханоўскага, былой дацэнткі МДЛУ Наталлі Дулінай, журналістаў «Радыё Свабода» Ігара Лосіка і Ігара Карнея, 69-гадовай беларускі Швецыі Галіны Краснянскай, актывіста анархічнага руху Акіхіры Гаеўскага-Ханады, фігуранта справы «Саюза Беларускага Нацыянальнага Шчыта» Кірыла Балахонава.

Вызваленых палітвязняў адразу вывезлі ў Літву.

🔹Сяргей Ціханоўскі, Ігар Лосік і яшчэ 13 палітвязняў на волі

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Адзін з 14 памілаваных — паляк Хуберт Мруз, асуджаны за наркотыкі

Яго гісторыя не мае нічога агульнага з палітычнымі ці шпіёнскімі гісторыямі, піша «Наша Ніва». Аднак Польшчы змагла дастаць яго з беларускай турмы.

Год назад ён паехаў у Брэст вырваць зуб — бо гэта ўдвая танней, чым у Польшчы. На мяжы ў Мруза знайшлі ў кішэні марыхуану і амфетаміны, якія ён забыў дастаць. Рэч у тым, што Хуберт спажываў наркотыкі 14 гадоў, лячыўся ў клініцы — але марна.

За спробу кантрабанды наркотыкаў ён атрымаў каля пяці гадоў зняволення. У траўні прапагандысты з БТ запісалі ў калоніі яго кароткі маналог пра абставіны справы.

Цяпер Мруз вярнуўся ў Польшчу.

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

🗣Паведамляйце праваабаронцам пра сваіх родных, якія ўтрымліваюцца за кратамі па палітычных матывах

Па стане на сёння ў Беларусі прызнаныя палітычнымі вязнямі каля 1200 чалавек, агулам жа праваабаронцам вядома пра больш за 7000 фігурантаў крымінальных палітычных справаў з 2020-га году. Відавочна, што гэта далёка не ўсе людзі, якія сутыкнуліся з палітычным пераследам у Беларусі за апошнія гады.

❗️Калі нехта з вашых блізкіх ці знаёмых апынуўся за кратамі, але пра іх лёс нічога невядома праваабаронцам, калі ласка, паведамляйце пра гэта «Вясне»: @ViasnaSOS | @Viasnainfo

📱У мэтах бяспекі, вы можаце перадаць такую інфармацыю праз знаёмых, што знаходзяцца за мяжой.


✍️Дапамажыце зафіксаваць усе факты рэпрэсій, каб паказаць свету маштаб катастрофы з правамі чалавека ў Беларусі!

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

💔«Супрацоўнік крычаў, каб не білі». Як палітзняволенаму Дзмітрыю Сушчыку за кратамі паведамілі пра смерць мамы

«Мяне замкнулі ў "стакане", пакуль шукалі атрадніка. Вядуць мяне на званкі. Я набіраю мамчын нумар тэлефона, падымае мой брат. Пытаецца, ці прыходзілі да мяне псіхолагі. Я пытаюся: "Навошта". Ён сказаў, што гэта тое, пра што я цяпер падумаў — мамы больш няма. Я кідаю слухаўку, не пытаюся з кім цяпер мае дзеці, таму што жонка з першай хвіліны пасля суда мяне пакінула.

На эмоцыях проста кінуў слухаўку. Пабег па калідоры, супрацоўнікі — за мной. Адзін, які слухаў, усё разумеў. У мяне цякуць слёзы. Ён крычыць каб не білі і не чапалі. Мяне не абшукваюць і заводзяць у карцэр. Я пачынаю паліць».


🔹«Будзеш дзёргацца — страляць будзем». Гісторыя Дзмітрыя Сушчыка, экстрадаванага з Расіі

🌿Падтрымаць Дзмітрыя фінансава на BYSOL

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

За 2025 год у Беларусі затрымалі 14 чалавек за «шпіянаж» і «здраду дзяржаве»

Пра гэта распавёў Старшыня КДБ Беларусі Церцель.

«Гэта грамадзяне Рэспублікі Беларусь і замежныя грамадзяне, якія ажыццяўлялі дзейнасць, звязаную са шпіянажам (гэта тычыцца замежнікаў) і здрадай дзяржаве (калі гаворка пра грамадзян Рэспублікі Беларусь)».


Паводле яго слоў, гэтыя асобы вялі агентурную разведку на тэрыторыі Беларусі, ажыццяўлялі разведку аб’ектаў ваеннай інфраструктуры, чыгункі. Таксама былі спробы агентурнага пранікнення на прадпрыемствы абароннага комплексу.

«Мы затрымлівалі замежных грамадзян краін Заходняй Еўропы, шэрагу іншых».

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Вызвалены журналіст Ігар Карней сустрэўся з жонкай, з якой не бачыўся два гады

Відэа @radiosvaboda

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

❗️«Юстыцыя ў Беларусі не памерла — у яе проста маленькая дзірка ў ілбе». Сяргей і Святлана Ціханоўскія выступілі на сумеснай прэс-канферэнцыі

Падчас канферэнцыі Сяргей Ціханоўскі некалькі разоў заплакаў. Гэта здарылася падчас пытання ад журналістаў з залі пра першую сустрэчу Сяргея з дзецьмі, а таксама тады, калі Ціханоўскі распавядаў пра тое, як ён знаходзіўся ў адзіночнай камеры і як яго пастаянна закідвалі ў ШІЗА.

«Зняволены ж чалавекам застаецца... Гэта бесчалавечна, гэта кашмар, гэта трэба спыніць... Гэта катаванні… Здароўе ў турме то няма. Гэта кашмар», — прагаварыў Ціханоўскі скрозь слёзы.

На пытанні журналістаў да ўсіх вызваленых, ці прымяняўся да іх фізічны гвалт падчас зняволення, яны адказалі адмоўна. Але тыя ўмовы, у якіх яны знаходзіліся, можна назваць жорсткімі і бесчалавечнымі.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/118176

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

🎥Сумесная прэс-канферэнцыя Святланы Ціханоўскай і вызваленых палітвязняў

Пачатак у 12:30.

https://www.youtube.com/live/cN99Dal-xww

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

📄 Што пачытаць у нядзелю? Сабралі для вас галоўныя матэрыялы «Вясны» за тыдзень:

🔹Сяргей Ціханоўскі і яшчэ 13 палітвязняў на волі

🔹За подпіс пад петыцыяй пагражае крымінальная адказнасць? Petitions.bу прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем»

🔹Што трэба ведаць пра супрацу з КДБ: распавядаюць юрысты «Вясны»

🔹«Уражанне, што ты касманаўт, які вярнуўся з далёкага палёту»: як праходзіць рэсацыялізацыя былога палітвязня Андрэя Кузнечыка

🔹«Мы не заклікалі ні да якіх забастовак»: кіраўнік незалежнага прафсаюза пра сваё зняволенне

🔹Cупрацоўніца банка, шматдзетны бацька: хто трапіў у абноўлены «спіс тэрарыстаў»

🔹«Мы працягнем патрабаваць вызвалення кожнага і кожнай», — праваабаронца «Вясны»

💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon | Аднаразовым данатам

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

«З гуманных меркаванняў». Эйсмант пракаментавала вызваленне палітвязняў

«Гэта была просьба прэзідэнта Злучаных Штатаў Амерыкі.

У асноўным гэта замежнікі: 2 грамадзяніны Японіі, 3 грамадзяніны Польшчы, 2 — Латвіі, а таксама грамадзяне Эстоніі, Швецыі і ЗША. У спісе і некалькі беларусаў. Гэта асобы, асуджаныя за экстрэмісцкую і тэрарыстычную дзейнасць.

Сяргей Ціханоўскі ў тым ліку. Рашэнне аб вызваленні Ціханоўскага было прынята Лукашэнкам выключна з гуманных меркаванняў, з мэтай уз'яднання сям'і».


🔹Сяргей Ціханоўскі і яшчэ 13 палітвязняў на волі

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

«Я не ведала пра цябе нічога больш за два гады», — першая тэлефонная размова Святланы Ціханоўскай з Сяргеем Ціханоўскім.

Крыніца: @tsikhanouskaya

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

«Мы працягнем патрабаваць вызвалення кожнага і кожнай», — праваабаронца «Вясны»

Адразу 14 палітзняволеных былі вызваленыя з беларускіх турмаў, сярод якіх шэсць беларусаў і восем замежных грамадзянаў. Пры садзейнічанні амерыканскага ўраду іх памілавалі і адразу з месцаў няволі вывезлі ў Літву. Праваабаронца «Вясны» Павел Сапелка пракаментаваў вызваленне палітзняволеных.

«Вызваленне 14 палітвязняў — безумоўна, пазітыўная навіна. Але нельга забываць: яны не павінны былі правесці ў зняволенні ні дня.

У беларускіх турмах па палітычных матывах засталося больш за тысячу людзей, там па-ранейшаму лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру Алесь Бяляцкі і яшчэ некалькі праваабаронцаў — Валянцін Стэфановіч, Марфа Рабкова, Уладзімір Лабковіч і Наста Лойка. Мы працягнем патрабаваць вызвалення кожнага і кожнай. Толькі спыненне штодзённых новых арыштаў і вызваленне ўсіх палітвязняў будзе казаць аб пераходзе ад палітыкі дзяржаўнага тэрору да аднаўлення нацыянальнай згоды».


Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/118171

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

❗️Паводле інфармацыі @belsat, сярод вызваленых сёння палітзняволеных – тры грамадзяніна Польшчы

Іхныя імёны пакуль не раскрываюцца.

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Першае фота Сяргея Ціханоўскага і іншых палітвязняў на волі

Крыніца: @radiosvaboda

🔹Сяргей Ціханоўскі і яшчэ 13 палітвязняў на волі

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

«Наша Ніва»: Пацверджання вызваленню Ігара Лосіка няма

Сярод палітвязняў, якія прыехалі ў Вільню, яго не было.

🔹Сяргей Ціханоўскі і яшчэ 13 палітвязняў на волі

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Вызваленыя беларускія палітвязні

Фота: @tsikhanouskaya

Читать полностью…
Subscribe to a channel