Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі. Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS. Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo Юрыдычная служба: @zvarot96
🇪🇺Пяць новых «хросных» з Шатландыі для палітвязняў у Беларусі
У межах кампаніі #WeStandBYyou Эдвард Маўнцін, Джэксан Карлаў і Рэйчал Гамільтан (Шатландская кансерватыўная ды юніянісцкая партыя), Клэр Бэйкер (шатландскія лейбарысты) і Кевін Сцюарт (Шатландская нацыянальная партыя) сталі «хроснымі» Андрэя Крылова, Жанны Дашкевіч, Вікторыі Дамастой, Тамаза ды Цімура Піпій і Аляксандра Нікіціна.
«Свабода слова ў Беларусі даступная толькі тым, хто згодны з прэзідэнтам. Усе астатнія павінны рабіць тое, што ім кажуць».
Дапамога 19-гадоваму беларусу, якога затрымалі праз актыўнасць брата. Асцерагаючыся крымінальнай справы, ён з'ехаў з краіны
«Мяне завуць Зміцер Стагурскі, мне 19 гадоў. Я брат Мікалая Стагурскага, якога затрымлівалі за каментары і спрабавалі вербаваць. Пасля таго, як ён з'ехаў з краіны, да нас дадому некалькі разоў прыходзілі з ператрусам.
Падчас арышту мяне двойчы выклікалі да следчага, пыталіся пра брата. Апошні раз зноў пачалі пагражаць, што павязуць у лес, зламаюць нагу, падкінуць што-небудзь. Было страшна. Калі я выйшаў з «содняў», плакаў. Па словах родных, быў вельмі бледны, моцна схуднеў, баяўся сказаць чагосьці не вартага.
Пасля гэтага вырашыў з'ехаць – мяне палохалі пагрозы аб тым, што могуць пасадзіць надоўга. А мне толькі 19 год, не хочацца праводзіць гэты час у калоніі. Тым больш, што «содні» сталі вялікім стрэсам: магу прачнуцца пасярод ночы, бо здаецца, што я зноў у ізалятары.
Цяпер планую вяртацца да нармальнага жыцця і тэрмінова шукаць, дзе атрымаць адукацыю».
Блогера Антона Матольку завочна асудзілі да 20 гадоў калоніі. Працэс доўжыўся амаль паўгода
Гродзенскі абласны суд завочна асудзіў блогера і заснавальніка цяпер ужо закрытага праекта па маніторынгу вайсковай актыўнасці «Беларускі гаюн» Антона Матольку да 20 гадоў пазбаўленьня волі.
Таксама яму прызначылі штраф у памеры 2 000 базавых велічыняў (84 тысячы рублёў). У межах спецыяльнай вытворчасці яго абвінавацілі паводле 14 артыкулаў Крымінальнага кодэкса, сярод якіх «здрада дзяржаве».
Працэс пачаўся яшчэ 14 снежня 2024 года. Прысуд вынес Ігар Собалеў.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/118060
Сацсеткі палітзняволенага Міколы Дзядка прызнаныя «экстрэмісцкімі»
Гаворка пра старонку Міколы ва Укантакце, Facebook, Instagram, а таксама сайт «mikola.noblogs.оrg». Адпаведнае рашэнне было прынятае судом Цэнтральнага раёну Мінска 29 траўня.
Таксама ў «экстрэмісцкі спіс» дадалі YouTube-канал «Radix», а таксама сайты «avtonom.оrg» і «revbel.оrg».
🔗Хроніка палітычнага пераследу
Перастала выходзіць на сувязь журналістка і каталіцкая верніца з Полацку Ціна Палынская
Верагодна, яна была затрыманая, а затым магла быць арыштаваная ў межах крымінальнай справы, піша @christianvision.
Знаёмыя Ціны пакуль не ведаюць падрабязнасцяў. Апошні раз яна з'яўлялася ў сетцы 19 траўня.
Ціна даўно не займалася журналістыкай, выхоўвала дачок, працавала ў архівах, у тым ліку расійскіх, выконваючы прыватныя замовы па стварэнні біяграфічных нарысаў, сямейных кніг, гісторый аб удзельніках Другой сусветнай вайны.
Раней, у 2022 годзе, журналістку судзілі па адміністрацыйным артыкуле і прызначылі буйны штраф за жоўтую і блакітную стужкі на сумцы, а Следчы камітэт праводзіў разбор адносна яе допіс ў Facebook і ладзіў ператрус у доме журналісткі.
🔗Хроніка палітычнага пераследу
Палітзняволены Дзяніс Івашын паўгода пазбаўлены тэлефонных званкоў
2 чэрвеня споўнілася 6 месяцаў, як ад палітзняволенага журналіста Дзяніса Івашына няма тэлефонных званкоў, піша @dzianisivashyn. Лісты і паштоўкі, калі ён не ў ШІЗА, даходзяць.
«Яшчэ адзін месяц прамінуў без тэлефоннага званка Дзяніса. Ня ведаю, чаго такім чынам спрабуюць дабіцца ворагі, але, калі сытуацыя дагэтуль не мяняецца, відавочна, сваёй мэты яны не дасягаюць. Аднак яны вельмі ўпартыя, спрабуюць чыніць адно й тое ж, чакаючы іншага выніку».Читать полностью…
🧑🏭«У 21 стагоддзі няма месца рабству і дыскрымінацыі!» Спецдакладчыку ААН прадставілі даклад аб сітуацыі з правамі чалавека ў сферы працы
Другога чэрвеня ў Жэневе пачалася 113-я сесія канферэнцыі Міжнароднай арганізацыі працы. У сувязі з гэтым кааліцыя беларускіх НДА і Беларускага кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў прадставіла аналітычны даклад аб сітуацыі з правамі чалавека ў сферы працы, прызначаны для Спецыяльнага дакладчыка ААН па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі.
У ім кааліцыя распавяла пра сітуацыю з усім спектрам працоўных правоў у краіне і прапанавала рэкамендацыі, якія варта адрасаваць уладам Беларусі ды міжнароднай супольнасці з пазіцыі працоўных стандартаў ды правоў чалавека.
Аўтары дакладу адзначаюць, што ў Беларусі назіраюцца сістэмныя і маштабныя парушэнні працоўных правоў, што закранаюць шырокае кола працаўнікоў.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/118059
✍️Шукаем людзей, якія за апошнія паўгода адбывалі арышты ў беларускіх ізалятарах часовага ўтрымання
Распавядзіце праваабаронцам пра ўмовы ўтрымання.
Ананімнасць гарантуецца. Калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo
💔Дапамога сям'і палітвязняў: айчым адсядзеў паўтара гады і з'ехаў у Польшчу да пасынка
Яго гісторыю распавядае BYSOL.
«Пасля вызвалення ў лістападзе 2024-га айчым вырашыў з'ехаць – стаміўся глядзець на рэпрэсіі і беззаконне. Ды і зразумеў, што спакойна жыць у гэтай краіне яму не дадуць, і наступны тэрмін толькі справа часу. Тры месяцы ён чакаў, пакуль зробяць візу, і з дапамогай каманды эвакуацыі BYSOL з'ехаў у Польшчу.
Настрой у Дзяніса цяпер добры, галоўным чынам праз тое, што цяпер можна не баяцца. У бліжэйшых планах у яго легалізавацца, знайсці працу і пачаць новае жыццё.
Але паколькі ён ехаў з адной валізкай і яшчэ доўгі час будзе чакаць легалізацыі, мы хочам папрасіць у вас дапамогі. Дзянісу патрэбныя грошы на жыллё, нейкія бытавыя выдаткі, магчымасць звярнуцца да лекара».
📝«Усё шыршэ і шыршэ...» БХК прадставіў новы даклад пра трэнды дзяржпалітыкі за першы трыместр 2025 года
Кожны з дакладаў эксперты БХК суправаджалі незвычайнай вокладкай. Там быў і коцік-касманаўт, і кабанчык, і кракадзіл — вобраз для вокладкі маляваў ШІ. Цяпер жа, у 2025 годзе, плануецца, што вокладкі для трэнтаў будуць ствараць дзеці экспертаў БХК. Пра гэта распавяла Кацярына Дзяйкала падчас прэзентацыі трэндаў за студзень-красавік 2025:
«Сёлета мы вырашылі пайсці ад жыцця, як кажа Аляксандр Рыгоравіч. І атрымліваецца так, што часта мы мімаволі нясем працу дадому — і ўся сям'я аказваецца ўцягнутай ва ўсё, чым мы займаемся. І паколькі ўжо так адбываецца, мы вырашылі сёлета папрасіць нашых дзяцей намаляваць свае асацыяцыі са словамі "свабода" і "забарона" — і вырашылі ўсе тры вокладкі 2025 года зрабіць на аснове малюнкаў нашых дзяцей».
🌿Да 13 чэрвеня ў кракаўскай «Прасторы» можна наведаць выставу «Пачуцці: малюнкі палітвязняў з Беларусі»
Гэта калекцыя малюнкаў, створаных палітычнымі вязнямі Беларусі ва ўмовах зняволення. Экспазіцыя ўздымае складаныя і важныя пытанні чалавечай годнасці, грамадзянскай адказнасці і сілы творчасці.
Малюнкі — гэта і спроба знайсці святло нават ва ўмовах поўнай ізаляцыі, не страціць сувязь са знешнім светам і данесці да грамадства пачуцці, якія немагчыма перадаць словамі.
На выставе прадстаўлена невялікая частка малюнкаў палітвязняў, беражліва захаваных іх роднымі, сябрамі і праваабаронцамі. У цяперашні час палітычным зняволеным забараняюць адпраўляць малюнкі з месцаў зняволення, а многія працы спецыяльна знішчаюцца супрацоўнікамі турмаў.
📍Прастора (ul. Mikołajska 4/6), Кракаў
🎟 Уваход вольны
💌Беларусы Масквы працягваюць пісаць беларускім палітвязням
Гэтым разам лісты і паштоўкі з віншаваннямі з Днём Народзінаў, а таксама словы падтрымкі, павінны атрымаць Колас Таццяна, Якубовіч Святлана, Савачкіна Ганна, Дамастой Вікторыя, Абдукерына Ірына, Лазарэнка Анастасія, Маліноўская Карына, Ліхачэўская Людміла, Русак Таццяна.
Таксама заказны ліст адпраўлены Мацкевічу Уладзіміру і Лосіку Ігару!
Паведамленне аб атрыманні лістоў прыйшло ад Латыпава Сцяпана.
💔Пяць гадоў таму быў затрыманы Мікола Статкевіч
Яму прысудзілі 14 гадоў зняволення ў калоніі асаблівага рэжыму. Апошнюю інфармацыю пра палітвязня родныя Мікалая атрымалі 9 лютага 2023-га году — 842 дні таму.
Напрыканцы 2023-га году сваякі палітвязня праз «другія рукі» атрымалі пацверджанне, што ён знаходзіцца ў глыбоцкай калоніі № 13, дзе сядзіць па чарзе то ў адзіночнай камеры ПКТ, то ў камеры штрафнога ізалятару. Яго пазбавілі права на званкі і адзінай на год перадачы і спаткання.
Жонка палітвязня Марына Адамовіч была затрымана 23 студзеня 2024-га году падчас рэйда на сваякоў палітвязняў. Яе асудзілі за «дробнае хуліганства» да 15 сутак арышту.
Напачатку году Мікола Статкевіч быў вылучаны на Нобелеўскую прэмію міру.
💔Палітзняволены Дзмітрый Сушчык цалкам адбыў тэрмін і выйшаў на волю — ён ужо знаходзіцца ў бяспечнай краіне
Дзмітрыя затрымалі напрыканцы 2021-га году. Вядома, што мужчыну затрымліваў ГУБАЗіК — Дзмітрыя павезлі ў лес, дзе «падвергнулі псіхалагічнаму і фізічнаму гвалту». Пасля затрымання яго выпусцілі пад падпіску аб нявыездзе, а пазней, падчас спробы выехаць за мяжу, яго спынілі расійскія памежнікі, вывезлі ў Беларусь і перадалі сілавікам.
2 сакавіка 2022 года суддзя Ігар Ваўчок прызначыў яму 1,5 года калоніі за «здзек з дзяржаўных сімвалаў» і «абразу Лукашэнкі». Перад самым выхадам на волю суддзя Наталля Козел дадала Сушчыку яшчэ 1 год і 15 дзён зняволення паводле ч. 1 арт. 411 КК (Злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі турмы).
Калі мужчына быў у зняволенні, у яго памерла маці.
Перастаў адкрывацца сайт «Вячэрняга Бабруйска» — у рэдакцыю днямі прыходзілі сілавікі
Пры спробе зайсці на старонку з'яўляецца «заглушка» з тэкстам, што сайт заблакаваны па рашэнні Міністэрства інфармацыі, піша @nashaniva.
28 траўня стала вядома пра тое, што сілавікі правялі ператрусы ў рэдакцыях рэгіянальных выданняў «Вечерний Бобруйск», «Вольнае Глыбокае» і «Бобруйск Инфо». Падставай для гэтага сталі афіцыйныя рэкламныя дамовы з пасольствам Германіі ў Беларусі (некаторыя былі заключаныя яшчэ ў 2016 годзе).
🔗Хроніка палітычнага пераследу
🌿12 чэрвеня ў Лейпцыгу адбудзецца сустрэча з Ксеніяй Луцкіной
Нагадаем, былую журналістку Белтэлерадыёкампаніі асудзілі да 8 гадоў калоніі. У зняволенні ў яе пачаліся моцныя праблемы са здароўем — у яе расла пухліна ў галаўным мозгу. Мінулым летам Ксенія выйшла на волю па памілаванні.
Падчас мерапрыемства таксама адбудзецца напісанне лістоў беларускім палітвязням.
📍12 чэрвеня, 18:00
🔹Helmut Space (Kohlgartenstraße 51, Leipzig)
💶Уваход вольны
⁉️Падрабязнасці
Мінчанку асудзілі па двух пратэсных артыкулах да пазбаўлення волі
Крысціне Лапкоўскай 29 гадоў. Яна мінчанка. Мае вышэйшую адукацыю, раней працавала лагістам, піша «Наша Ніва».
Дзяўчыну затрымалі некалькі месяцаў таму. Вядома, што яе асудзілі ў Мінскім гарадскім судзе па двух артыкулах — «распальванне варожасці» (ч. 1 арт. 130) і «арганізацыя або ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак» (ч. 1 арт. 342 КК). Сутнасць справы невядомая.
Па артыкуле 130 часта абвінавачваюць за каментары ў інтэрнэце, але кантэнт у сацсетках Крысціны і каментары ў тэлеграме, якія адшукала выданне, зусім не тычацца палітыкі.
Яе пакаранне, мяркуючы па ўсім, звязанае з пазбаўленнем волі. Тыдзень таму дзяўчыну ўнеслі ў спіс «экстрэмістаў».
🌿Калі вам вядомыя падрабязнасці справы ці інфармацыя пра Крысціну, калі ласка, пішыце на @Viasnainfo
✍️Шукаем людзей, якія за апошнія паўгода адбывалі арышты ў беларускіх ізалятарах часовага ўтрымання
Распавядзіце праваабаронцам пра ўмовы ўтрымання.
Ананімнасць гарантуецца. Калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo
📝Нагадваем кантакты Праваабарончага цэнтру «Вясна»
🔹Паведаміць пра затрыманне, даслаць інфармацыю з судовых пасяджэнняў: Telegram-бот @viasna_bot | @ViasnaSOS, @SOSViasna;
🔹Звярнуцца па дапамогу па юрыдычных пытаннях, абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў: @zvarot96 | zvarot@spring96.org;
🔹Калі вы пацярпелі ад катаванняў з боку сілавікоў ці сутыкнуліся з жорсткім абыходжаннем за кратамі: @ViasnaDOC | viasnadoc@spring96.org;
🔹Распавесці сваю гісторыю журналістам «Вясны»: @Viasnainfo | viasna@spring96.org.
📍Кантакты рэгіянальных прадстаўніцтваў «Вясны»: Бабруйск — @babrujskspring; Барысаў — @Spring_help_r; Брэст — @Nadbuzanski, @BrestSOS; Гомель — @homelspring; Магілёў — @maydayhelp, @mspring_help; Маладэчна — @Maladecza_help; Наваполацк — @impaynes; Віцебск — @Viciebsk_spring; Светлагорск — @svietlahorskspring
❗️Афіцыйныя кантакты ПЦ «Вясна» можна паглядзець у апісанні @viasna96 ці на старонцы «Кантакты» на spring96.org
⁉️«Вясну» прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем»: як цяпер супрацоўнічаць з намі?
Былы палітзняволены фігурант «пінскай справы» Ілля Бохан з'ехаў з Беларусі ў бяспечную краіну
Хлопец у 17-гадовым узросце ўдзельнічаў у паслявыбарчых пратэстах, за што пазней быў асуджаны да 3,5 гадоў зняволення. Мінулай вясной ён цалкам адбыў тэрмін і выйшаў на волю.
«Пасля вызвалення спрабаваў адаптавацца ў Беларусі, уладкавацца на працу. Але ніхто ад мяне не адчапіўся: сілавікі ўвесь час прыязджалі, правяралі мой тэлефон, пагражалі, што вернуць назад у турму. На працу браць не хацелі. Увогуле, я жыў у пастаянным страху.
Таму гэтай вясной я вырашыў выехаць. Ужо 9 красавіка быў у Польшчы. Цяпер жыву ў шэлтары ў Варшаве. Хачу пачаць тут новае жыццё: легалізавацца, уладкавацца, падвучыць мову, знайсці добрую працу (планую ўладкавацца кіроўцам, а потым адвучыцца і ездзіць на фуры).
Хоць у мяне цяжкая фінансавая сітуацыя, і я адзін у новай краіне, маральны стан добры — адчуваю, што я ў бяспецы і мне нічога не пагражае».
Facebook-старонка Лявона Вольскага прызнаная «экстрэмісцкай»
Адпаведнае рашэнне было прынятае судом Ленінскага раёну Брэста 27 траўня. Раней «экстрэмісцкімі» прызналі Telegram-канал спевака і яго старонку ў Instagram.
Таксама Спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў папоўнілі:
📍Telegram-каналы і чаты «Авангард (АКС)», «Бандерівська Киця», «Двіжчат», «ww2 confession»;
📍Instagram старонкі «artistswithbelarus», «kastus.suprac», «peramen.hub», «cutpolitics»;
📍Сайт і сацсеткі праекту «belarus.indymеdiа»;
📍Facebook старонкі «Василий Плешкунов», «Беларускi свет Bielaruski śvet», «Belarus.host24.spasе», «Будущая Беларусь: идеи,
дискуссии, тенденции», «Belarusians in Chicago», «Sveriges Belarusier / Беларусы Швецыi», «Vitali.Sodzel», «Кронан», «Згуртаванне беларусаў Люксембурга», «Stories from Belarus», «Pavel Latushka», «Free Belarus!!! Жыве Беларусь!!! Вaltarusijа!!!», «Вольны Беларус».
🔗Хроніка палітычнага пераследу
📍Новыя крымінальныя справы, змяшчэнні ў ШІЗА, памілаванне: агляд навінаў пра палітвязняў за травень
Больш за чатыры гады ў Беларусі бесперапынна працягваюцца масавыя рэпрэсіі. Перад чарговымі прэзідэнцкімі выбарамі сітуацыя значна пагоршылася: сілавікі ладзяць "рэйды" па гарадах Беларусі, выклікаюць на размовы, прэвентыўна затрымліваюць, у тым ліку былых палітвязняў. Таксама праваабаронцы атрымліваюць інфармацыю пра ўтрыманне вязняў у жудасных умовах, пра ціск на іх з боку адміністрацыі, а таксама пра пагаршэнне здароўя зняволеных.
🔹Палітвязнямі за мінулыя тыдні былі прызнаныя 28 чалавек.
🔹Чатыры чалавекі былі асуджаныя да пазбаўлення волі.
🔹У зняволенні памёр палітвязень Валянцін Штэрмер.
🔹Трох палітвязняў асудзілі па новых крымінальных справах.
🔹42 палітвязні былі памілаваныя Лукашэнкам.
📌"Вясна" распавядае апошнія навіны пра палітвязняў у аглядзе па спасылцы.
З 2020-га году як мінімум 1936 беларускіх грамадскіх аб'яднанняў, установаў, асацыяцый ці фондаў ліквідаваныя ці знаходзяцца ў стадыі ліквідацыі
На канец 2024 года было ліквідавана не менш за 1 891 НКА, усяго за мінулы год — мінімум 382 НКА.
Паводле інфармацыі Lawtrend, на канец траўня як мінімум 1190 арганізацый знаходзілася ў працэсе прымусовай ліквідацыі, 746 прынялі рашэнне аб самастойнай ліквідацыі.
🐱Шукаем людзей, у якіх рэпрэсіі закранулі іх хатніх гадаванцаў
Ці давялося вам пакідаць свайго ўлюбёнца, калі вы вымушана з'язджалі з краіны? Ці траплялі жывёлы пад ціск разам з вамі падчас ператрусаў, затрыманняў, эміграцыі ці пераследу? Ці сутыкаліся яны з абыякавасцю, гвалтам або страцілі дом праз палітычную сітуацыю?
Калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo! Гэта ананімна
📝Як выглядае дзень у гомельскай жаночай калоніі на Антошкіна?
Былая палітзняволеная Антаніна Канавалава распавяла ў фэйсбуку пра распарадак дня ў гомельскай жаночай калоніі № 4.
Зняволеныя жанчыны працуюць шэсць дзён на тыдзень, а іх адзіны выходны цалкам перапоўнены праверкамі, дзяжурствамі і абавязковай прысутнасцю на мерапрыемствах, што робіць сапраўдны адпачынак немагчымым.
Разам з юрысткай «Вясны» Святлана Галаўнёвай мы прааналізавалі расклад на адпаведнасць Мінімальным стандартным правілам ААН аб абыходжанні з вязнямі (Правілам Нэльсана Мандэлы) і іншым міжнародным стандартам у кантэксце правоў чалавека.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/118049
Маладую касплэйшчыцу асудзілі за «заклікі да прычынення шкоды Беларусі»
Лідзіі Горахавай 30 гадоў. Яна родам з Магілёва, вучылася ў ліцэі №1 на філалагічным профілі, скончыла яго ў 2011 годзе.
Далей пераехала ў Мінск і вучылася ў Вышэйшым дзяржаўным каледжы сувязі (цяпер — Беларуская дзяржаўная акадэмія сувязі) па дзвюх спецыяльнасцях — тэхнік паштовай сувязі і маркетолаг-эканаміст. Пасля завочна адвучылася на эканаміста. Працавала менеджарам па продажах у розных кампаніях у Мінску.
Мяркуючы па сацсетках, дзяўчына захапляецца касплэем і фатаграфуецца ў розных вобразах, якія стварае сама. Таксама яна любіць маляваць і дзеліцца сваімі малюнкамі.
Дзяўчыну асудзілі па ч. 3 арт. 361 КК — «заклікі да санкцый ці іншыя дзеянні, накіраваныя на шкоду Беларусі». Сутнасць абвінавачанняў незразумелая. Прысуд набыў моц у траўні, піша «Наша Ніва». 30 траўня яе дадалі ў спіс «экстрэмістаў».
📄 Што пачытаць у нядзелю? Сабралі для вас галоўныя матэрыялы «Вясны» за тыдзень:
🔹«Гэта не азначае спынення крымінальнага пераследу»: Актывістцы Ніне Багінскай прызначылі «прафілактычнае назіранне»
🔹«Дзякую ўсім, хто мяне падтрымліваў». Экс-палітзняволены Андрэй Чапюк — пра краты і валанцёрства
🔹«Важна ацэньваць уласныя рызыкі»: выйшла даследаванне, як абараніць сябе ад вярбоўкі
🔹«Сын лічыў, колькі гадоў яму будзе, калі я вярнуся»: як праходзіць бацькоўства за кратамі
🔹«Беларусь працягвае жыць у змроку рэпрэсій», — Спецдакладчык ААН
🔹Палітвязню Анатолю Латушку дадалі яшчэ паўгода зняволення
🔹«Адзіны выходны, але і ён працоўны»: парушэнні правоў жанчын у калоніі № 4
💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon | Аднаразовым данатам
🌿«Адзіны выходны, але і ён працоўны»: парушэнні правоў жанчын у калоніі № 4
Былая палітзняволеная Антаніна Канавалава распавяла ў фэйсбуку пра распарадак дня ў гомельскай жаночай калоніі № 4. Зняволеныя жанчыны працуюць шэсць дзён на тыдзень, а іх адзіны выходны цалкам перапоўнены праверкамі, дзяжурствамі і абавязковай прысутнасцю на мерапрыемствах, што робіць сапраўдны адпачынак немагчымым.
Разам з юрысткай «Вясны» Святлана Галаўнёвай мы прааналізавалі расклад на адпаведнасць Мінімальным стандартным правілам ААН аб абыходжанні з вязнямі (Правілам Нэльсана Мандэлы) і іншым міжнародным стандартам у кантэксце правоў чалавека.
«Фактычна вольны час у зняволеных адсутнічае. Гэта пазбаўляе зняволеных магчымасці аднаўлення, самаразвіцця, зносін, чытання, лістоў — усяго таго, што фармуе чалавечую годнасць нават ва ўмовах ізаляцыі».
Беларусаў, якія нанеслі свае бізнэсы на карту «Новай Беларусі», працягваюць прымушаць каяцца
Учора ў Instagram з'явілася «пакаяльнае відэа» ўладальніцы тэкстыль-кампаніі. Яна распавяла, што да яе прыходзілі сілавікі і кдбісты, якія распытвалі пра платформу SVAE, «Новую Беларусь», Паўла Лібера.
Жанчыну прымусілі сказаць, што яна не мае дачыненне да гэтых платформ і перадаць іншым быць уважлівымі «куды-чаго вашу арганізацыю запісваюць» (верагодна, гаворка пра сэрвіс ByMapka, да людзей з якога прыходзяць сілавікі).
23 траўня паведамлялася, што дзве беларускі, якія размяшчалі звесткі пра свой эміграцыйны бізнэс у базе «Новая Беларусь», апублікавалі ў сваіх інстаграм-акаўнтах «пакаяльныя відэа» з парадамі для сяброў.
🔗Хроніка палітычнага пераследу
❗️«Гэта не азначае спынення крымінальнага пераследу»: Актывістцы Ніне Багінскай прызначылі «прафілактычнае назіранне»
У судзе Першамайскага раёну Мінску 30 траўня ў закрытым рэжыме адбыўся працэс над 78-гадовай актывісткай Нінай Багінскай. Яе абвінавацілі паводле ч. 2 арт. 342-2 КК (неаднаразовае парушэнне закону аб правядзенні масавых мерапрыемстваў).
Падставай для крымінальнага пераследу сталі неаднаразовыя адміністрацыйныя пастановы за 2024 год. Паводле @belsat, яе асудзілі без пакарання, але прызначылі «прафілактычнае назіранне».
Разбіраемся з праваабаронцам «Вясны» Паўлам Сапелкам, што азначае такое рашэнне для пенсіянеркі.
«Тэрмін судзімасці ў дадзеным выпадку — два гады пасля ўступлення прысуду ў законную сілу».