viasna96 | Unsorted

Telegram-канал viasna96 - Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

9792

Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі. Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS. Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo Юрыдычная служба: @zvarot96

Subscribe to a channel

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

❗️Маці праваабаронцы Леаніда Судаленкі забрала «хуткая» пасля візіту сілавікоў

Пра гэта былы палітвязень напісаў на сваёй старонцы ў Facebook.

«Маці забрала хуткая. Сэрца не вытрымала пасля ўварвання сілавікоў у яе хату. Пасля таго, як прымусілі жанчыну ў гадах падпісаць пратакол пра маю адсутнасць, хоць я пакінуў бацькоўскі дом яшчэ ў часы СССР. Яны ведаюць, дзе я, але ж робяць выгляд, што шукаюць. Прыйшлі пакараць 87-гадовую маці за мяне!

І сэрдца маці не вытрымала. Але рэжым гэтага і хацеў, бо так публічна абяцаў заказчык злачынстваў супраць чалавечнасці! Нават у вязніцы я бярог маці, не казаў усёй праўды — казаў, што працую за мяжой. Пасля вызвалення паспеў развітацца, але і тады не раскрыў праўду».

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

💔«Дзякую ўсім, хто мяне падтрымліваў». Экс-палітзняволены Андрэй Чапюк — пра краты і валанцёрства

Экс-палітзняволены Андрэй Чапюк — валанцёр «Вясны», які быў асуджаны на 5 гадоў і 9 месяцаў. Цалкам адбыўшы свой тэрмін, Андрэй эвакуяваўся з Беларусі — і цяпер распавёў «Вясне» пра свой досвед: чаму стаў валанцёрам, як успрымаў судовы працэс, што дапамагала і што было самым цяжкім, а таксама гісторыю з бабулінымі шкарпэткамі.

«Я хацеў бы падзякаваць усім тым людзям, якія падтрымлівалі мяне лістамі яшчэ з 2020 года — гэта велізарная колькасць людзей з розных краін.

Я рады, што яны апынуліся неабыякавыя да маёй бяды, і што яны даказалі маё бачанне грамадства і пацвердзілі тое, што грамадства неабыякава да тых, хто трапляе ў такія цяжкія сітуацыі».


Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/118034

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

📝«Важна ацэньваць уласныя рызыкі»: выйшла даследаванне, як абараніць сябе ад вярбоўкі

Беларускія журналісты з Freelance Journalist Group пры падтрымцы праваабаронцаў склалі парады для людзей, якіх спецслужбы Беларусі прымушаюць да супрацоўніцтва. Для гэтага аўтары правялі даследаванне вярбоўкі КДБ. У працы таксама ўдзельнічалі праваабаронцы — у тым ліку, прадстаўнікі Праваабарончага цэнтра «Вясна».

Даследаванне праводзілася на аснове аналізу 17 гісторый. 10 з іх атрымалі метадам глыбінных інтэрв'ю з людзьмі, якіх спрабавалі завербаваць спецслужбы. Яшчэ сем былі задакументаваныя «Вясной». Усе яны фіксуюць парушэнні правоў чалавека ды ілюструюць заканамернасці практык вярбоўкі.

• Як і для чаго праводзілася даследаванне?
• Як сябе паводзіць, калі вас вярбуюць?
• Што рабіць, калі вас завербавалі?


Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/118031

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

⁉️Што трэба для таго, каб чалавека ўнеслі ў спіс былых палітвязняў?

Для таго, каб інфармацыя пра чалавека трапіла ў спіс «былых палітвязняў», яму самому ці яго блізкім трэба звярнуцца ў «Вясну» (@ViasnaSOS, @Viasnainfo) і распавесці пра сваю справу.

Праваабаронцы падрабязней тлумачылі працэдуру ўнясення чалавека ў спіс былых палітвязняў:

«Трэба даслаць хоць нейкія дакументы, якія датычацца крымінальнай справы чалавека і ў якіх будзе зафіксавана, што ў пэўны перыяд дадзены чалавек знаходзіўся ў месцы несвабоды. Напрыклад, калі чалавек да суда ўтрымліваўся ў СІЗА, то гэта будзе пазначана ў тэксце прысуда. Бо калі ў праваабаронцаў да моманту звароту не было зусім ніякіх звестак пра чалавека, то ў сваім рашэнні далучыць яго ці яе да спісу былых палітвязняў мы мусім абапірацца не толькі на словы чалавека, але і на дакументы».


🔹«Мы аднаўляем справядлівасць». Праваабаронцы растлумачылі вялікую заяву аб наданні статусаў «былых палітвязняў»

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

❗️У Беларусі новыя «экстрэмісцкія фармаванні»

Гэта праекты «ŠAŬROŬ LIVE», «жизнь-малина», «Партизаны Беларуси», «MIDGARD ASYLUM» і «Радыё 97». Усе яны былі прызнаныя «экстрэмісцкімі фармаваннямі» па рашэнні МУС.

Паводле ведамства, дачыненне да «ŠAŬROŬ LIVE» мае Піліп Шаўроў, да «жизнь-малина» — Мікіта Мелказёраў, да «Партизаны Беларуси» — Дзмітрый Рудакоў, да «MIDGARD ASYLUM» — Іван Кавальскі, да «Радыё 97» — Максім Ціхеня і Вольга Цесакова.

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

❗️Праваабаронцы заклікаюць дакументаваць факты катаванняў і парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі

«Вясне» вядома, што ў Беларусі працягваюцца масавыя катаванні і збіванні, утрыманне ў нечалавечых умовах у ізалятарах. Мы разумеем, што праз страх і рызыкі пераследу людзі баяцца звяртацца да праваабаронцаў для дакументавання гэтых фактаў. Але мы заклікаем з дапамогай фота і відэа самім фіксаваць сляды катаванняў і збіванняў. Акрамя гэтага, звяртайцеся да лекараў, каб зафіксаваць траўмы і захаваць медыцынскія дакументы. Гэта дапаможа ў будучыні прыцягнуць да адказнасці ўсіх датычных да рэпрэсій.

✍️Вы можаце самастойна задакументаваць ваш выпадак, дзякуючы «Практычнаму дапаможніку для пацярпелых»

🔹Калі вы пацярпелі ад катаванняў з боку сілавікоў ці сутыкнуліся з бесчалавечным і жорсткім абыходжаннем у месцах зняволення, парушэннем правоў чалавека — калі ласка, пішыце @ViasnaDOC ці viasnadoc@spring96.org

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Праваабаронцам вядома пра ціск на беларусаў, якія нанеслі свае бізнэсы на карту «SVAE»

Так, мінімум дзве беларускі, якія размяшчалі звесткі пра свой эміграцыйны бізнэс у базе «SVAE», апублікавалі ў сваіх інстаграм-акаўнтах «пакаяльныя відэа» з парадамі для сяброў. Апроч таго, вядома, што сілавікі прыходзяць з вобшукамі ў Беларусі да тых, хто жыве за мяжой, але ўносіў даныя пра свае бізнэсы ў сервіс.

SVAE (раней — «Новая Беларусь») — сервіс, на якім беларусы-эмігранты, якія займаюцца бізнэсам ці аказваюць паслугі, маглі пакінуць звесткі пра сябе — каб карыстальнікі платформы з дыяспары маглі іх знайсці. У 2023 годзе платформа была прызнаная «экстрэмісцкім фармаваннем».

❗️Калі вам вядома пра выпадкі пераследу за карыстанне сервісам, калі ласка, паведамляйце пра гэта праваабаронцам. Мы клапоцімся пра вашу бяспеку, таму зробім усё магчымае, каб захаваць ананімнасць крыніцы.

@ViasnaSOS | @SOSViasna | @Viasnainfo

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Ужо амаль тры месяцы на сайце Вярхоўнага суда вядуцца «регламентныя работы»

Там публікавалі расклады судоў, у тым ліку па адміністрацыйных, грамадзянскіх і крымінальных справах. Таксама з сайту знік раздзел «спецыяльная вытворчасць», у якім публікавалі не толькі інфармацыю пра будучыя завочныя суды над тымі, хто вымушана пакінуў Беларусь, але таксама і выніковыя часткі прысудаў.

Праз адсутнасць афіцыйнай статыстыкі складана ацэньваць рэальную сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі. Таму ў цяперашніх абставінах прыкладныя лічбы, якімі валодаюць праваабаронцы, могуць казаць не пра адлігу ў краіне, а як раз наадварот — пра стабільна катастрафічнае становішча з рэпрэсіямі, якія так старанна хавае рэжым.

🗣Заклікаем працягваць паведамляць праваабаронцам пра ўсе вядомыя факты палітычнага пераследу. Мы клапоцімся пра вашу бяспеку, таму зробім усё магчымае, каб немагчыма было выкрыць крыніцу.

@ViasnaSOS | @SOSViasna | @Viasnainfo

🔹Праваабаронцы «Вясны» пра тое, як рэжым знішчае доказы сваіх злачынстваў

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

📝"Беларусь працягвае жыць у змроку рэпрэсій", — Спецдакладчык ААН

Спецыяльны дакладчык па пытанні аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі Нільс Муйжніекс апублікаваў свой першы гадавы даклад на гэтай пасадзе. Да 59-й сесіі Рады па правах чалавека ААН падрыхтаваны агляд асноўных падзей у галіне правоў чалавека ў Беларусі ў перыяд з 1 красавіка 2024 года па 31 сакавіка 2025 года.

Апроч іншага, у дакуменце заяўляецца, што прэзідэнцкія выбары 26 студзеня 2025 года не могуць лічыцца адпаведнымі праву абіраць і быць абраным на сапраўдных перыядычных выбарах, праз палітычна матываваныя рэпрэсіі, якія працягваюцца, а таксама поўнага ўціску свабоды выказвання меркаванняў, сходаў і асацыяцыі.

Падрабязнасці 👉 https://spring96.org/be/news/118023

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

📍Палітвязню Анатолю Латушку дадалі яшчэ паўгода зняволення

Палітзняволенага асудзілі паводле арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі). Яму прызначылі яшчэ паўгода пазбаўлення волі ў дадатак да шасці гадоў калоніі. Пра гэта паведаміў падчас IV Канферэнцыі беларусаў і беларусак свету стрыечны брат палітвязня — палітык Павел Латушка.

Раней Анатолю ўжо ўзмацнялі пакаранне: год таму яго перавялі на турэмны рэжым у Гродна. Верагодна, там супраць яго і ўзбудзілі новую крымінальную справу.

Падрабязнасці 👉 https://spring96.org/be/news/118020

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

❗️Палітвязня Сяргея Раманава трэці раз асудзілі за "непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі"

Суд Ваўкавыскага раёна нядаўна разглядзеў ужо трэцюю крымінальную справу паводле арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі) супраць палітзняволенага анархіста, піша "АЧК-Беларусь".

Яго прызналі вінаватым і дадалі яшчэ паўтара года пазбаўлення волі.

Падрабязнасці 👉 https://spring96.org/be/news/118017

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

💔Дапамога сям'і палітвязняў: айчым адсядзеў паўтара гады і з'ехаў у Польшчу да пасынка

Яго гісторыю распавядае BYSOL.

«Пасля вызвалення ў лістападзе 2024-га айчым вырашыў з'ехаць – стаміўся глядзець на рэпрэсіі і беззаконне. Ды і зразумеў, што спакойна жыць у гэтай краіне яму не дадуць, і наступны тэрмін толькі справа часу. Тры месяцы ён чакаў, пакуль зробяць візу, і з дапамогай каманды эвакуацыі BYSOL з'ехаў у Польшчу.

Настрой у Дзяніса цяпер добры, галоўным чынам праз тое, што цяпер можна не баяцца. У бліжэйшых планах у яго легалізавацца, знайсці працу і пачаць новае жыццё.

Але паколькі ён ехаў з адной валізкай і яшчэ доўгі час будзе чакаць легалізацыі, мы хочам папрасіць у вас дапамогі. Дзянісу патрэбныя грошы на жыллё, нейкія бытавыя выдаткі, магчымасць звярнуцца да лекара».


Падтрымаць мужчыну на BYSOL

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

✊ Падтрымайце «Вясну» на Patreon альбо аднаразовым данатам

На сёння за кратамі знаходзіцца чацвёра праваабаронцаў «Вясны» — іх асудзілі да пазбаўлення волі толькі за тое, што яны абаранялі правы беларусаў. Нягледзячы на гэта, праваабаронцы і валанцёры «Вясны» працягваюць сваю працу па абароне і фіксацыі парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі.

Акрамя магчымасці падтрымаць «Вясну» падпіскай на Patreon, ёсць магчымасць зрабіць і аднаразовы данат праваабаронцам.

Усе сабраныя ахвяраванні будуць накіраваныя на падтрымку дзейнасці арганізацыі, а таксама палітзняволеных вясноўцаў.

❗️Калі ласка, рабіце пераводы толькі, калі для вас гэта бяспечна. Мы настойліва просім не рабіць пераводаў з картак беларускіх ці расійскіх банкаў

💵Падтрымаць «Вясну» аданаразовым данатам
💶Падтрымаць Вясну на Patreon
⁉️«Вясну» прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем»: як цяпер супрацоўнічаць з намі?

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

🎥«Цень радасці»: Фільм «Вясны» пра рэсацыялізацыю былога палітвязня

Праваабарончы цэнтр «Вясна» прэзентуе кароткаметражны фільм «Цень радасці» пра 36-гадовага былога палітвязня Артура, які пасля трох гадоў зняволення пачаў жыццё з нуля ў Польшчы. Праз яго вочы глядач бачыць цяжкасці адаптацыі: моўны бар’ер, пошук працы, сацыяльную ізаляцыю, настальгію па радзіме і спробы захаваць надзею.

«У мяне да гэтага часу — быццам бы як 11 месяцаў таму я выйшаў — а ў мяне да гэтага часу пачуццё параноі захоўваецца, хай яно і фаніць дзесьці там на заднім плане, але яно ёсць, яно не праходзіць».


Фільм мае ангельскія, польскія і рускія субтытры.

https://youtu.be/7NFiKmvLblc

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

У бельгійскім Лёвене прайшоў сімпозіум «Мастацтва супраціву: Беларусь праз пяць гадоў», які быў арганізаваны выкладчыкам Лёвенскага Універсітэта

Там прысутнічалі беларускія і бельгійскія музыкі, паэты, мастакі, палітолагі, журналісты, навукоўцы, аналітыкі, студэнты і выкладчыкі…

Пасля сімпозіўма, з вялікім поспехам, адбылася прэзентацыя кнігі «Polsslag» Пітэра Вермеерса.

Мяккая сіла музыкі як пераносчык надзеі — гэта менавіта тое, што Пітэр Вермеерс, разглядае ў сваёй новай кнізе «Полслаг». У кнізе Пітэр расказвае гісторыі беларускіх дзеячоў культуры, якія выказалі пратэст супраць фальсіфікацыі выбараў і апынуліся за кратамі.

«Гэта была моцная сувязь паміж двума еўрапейскімі народамі: бельгійцамі і беларусамі. Гэта была акцыя салідарнасці, увагі і падтрымкі ўсіх беларусаў, якія маюць надзею ажыццявіць зламаныя мары 2020 года».

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Сілавікі прыйшлі ў «Вячэрні Бабруйск», «Бабруйск Інфо» і «Вольнае Глыбокае»

На АНТ паказалі відэа допытаў рэдактараў рэгіянальных незалежных медыя, піша @nashaniva.

Выданні, паводле слоў прапагандыста Ігара Тура, абвінавачваюць у тым, што яны атрымлівалі грошы ад нямецкага пасольства «за артыкулы рэкламнага характару, якія праслаўляюць нібыта цудоўную Германію».

Сцвярджаецца, што з 2020 года нямецкае пасольства выдаткавала на гэтыя мэты каля 226 тысяч даляраў.

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

🥀Праз дзевяць месяцаў пасля вызвалення памёр палітвязень Валерый Богдан

Валерыю было 58 гадоў. Ён нарадзіўся ў горадзе Нерчынск у Забайкальскім краі Расіі. Адслужыў у войску ў Навасібірску, пасля адвучыўся ў Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэце. Жыў у Брэсце і Мінску.

Богдана затрымалі 18 траўня 2021 года, а 17 верасня 2021 года асудзілі на тры гады калоніі за публікацыі ў сацыяльных сетках па трох артыкулах — «паклёп на Лукашэнку» (ч. 2 арт. 367 КК), «абраза Лукашэнкі» (ч. 1 арт. 368 КК) і «распальванне варожасці» (ч. 1 арт. 130 КК). Суддзя — Сянько Мікалай.

Адно з абвінавачванняў — рэпост выявы са словам «шызануты».

Валерый выйшаў на свабоду ў сакавіку 2024 года, цалкам адбыўшы тэрмін. У сацсетках ён расказваў, што яму складана рэабілітавацца і што ён «ездзіць па бальніцах», піша «Наша Ніва».

Людзі, якія сядзелі разам з Богданам, расказвалі, што Валерый памёр у самым пачатку 2025 года. У былога палітвязня адарваўся тромб.

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

📍Паведамляйце «Вясне» пра затрыманні, ператрусы і «выклікі на размову»

Мы збіраем і захоўваем факты пераследу, што асабліва важна ў цяперашніх умовах.

Па жаданні, ваша інфармацыя можа застацца непублічнай. Вы таксама можаце перадаць такія звесткі праз вашых сяброў, што жывуць за мяжой.

@viasnainfo| @viasna_bot | @ViasnaSOS

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

💍Пабрацца шлюбам з палітзняволеным (-ай): як гэта магчыма?

Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі застаецца цяжкай, штодзённа адбываюцца новыя затрыманні. Тысячы людзей у зняволенні па палітычных прычынах, некаторыя праводзяць там не адзін год. На гэтым фоне жыццё працягваецца — нават праз краты. Людзі кахаюць, падтрымліваюць адно аднаго і… жэняцца.

Нагадваем наш архіўны тэкст пра тое, які існуе алгарытм дзеянняў для тых, хто хоча пабрацца шлюбам са зняволеннымі, якія знаходзяцца ў СІЗА ці адбываюць тэрмін ў калоніі.

• Што патрэбна зрабіць, каб пабрацца шлюбам?
• Колькі часу займае працэс?
• Як праходзіць рэгістрацыя?
• Колькі каштуе працэдура?
• Што можна рабіць падчас рэгістрацыі?
• Якія магчымасці з'яўляюцца ў новай сям'і?


Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/106554

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Дапамога былой палітзняволенай Ганне Пышнік, асуджанай за відэа расійскіх верталётаў

Ганна была затрымана 22 сакавіка 2022 года ў Мазыры. Паводле версіі абвінавачвання, яна «зняла відэа з перамяшчэннем верталётаў для ангажаванага дэструктыўнага рэсурсу». Пазней яе асудзілі да 3 гадоў калоніі.

Жанчына цалкам адбыла тэрмін і ў лістападзе 2024 году выйшла на волю.

Пасля вызвалення Ганна была вымушана пакінуць Беларусь пад пагрозай далейшага пераследу. Цяпер ёй з дачкой патрэбна дапамога, каб пачаць жыццё ў новай краіне.

Падтрымаць Ганну на pomagam

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Youtube-праект "Жыццё-маліна" прызналі "экстрэмісцкім фармаваннем", заўважыла "Люстэрка".

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

"Сын лічыў, колькі гадоў яму будзе, калі я вярнуся": як праходзіць бацькоўства за кратамі

Бацькі за кратамі — уразлівая група. Іх знаходжанне ў месцах зняволення негатыўна ўплывае не толькі на іх правы, але і на законныя правы і інтарэсы іх дзяцей. Дзіця пазбаўляецца права на сям'ю, бацькоўскай апекі, пагаршаецца матэрыяльнае становішча, якое ўплывае на задавальненне базавых патрэбаў. Бацькі ў няволі не могуць паўнавартасна мець зносіны са сваімі дзецьмі, ведаць, чым іх дзеці займаюцца, які ў іх стан здароўя, падтрымліваць іх, адчуваюць дадатковыя пакуты.

Каб даведацца, як успрымаецца бацькоўства за кратамі, мы пагутарылі з палітвязнямі, якія апынуліся ў такой сітуацыі. Мы паразмаўлялі з шасцю людзьмі, дзецям якіх было ад трох да 20 гадоў, калі іх затрымалі. Юрыст “Вясны”, а таксама псіхолаг Вольга Вялічка патлумачылі нам пра пэўныя аспекты такіх сітуацый.

"Настаўніца сказала сыну пры ўсім класе, што бацькі ад яго адмовіліся"

Чытаць цалкам👉https://spring96.org/be/news/118025

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

📍Былы палітвязень Андрэй Чапюк эвакуіраваны з Беларусі

"Валанцёр «Вясны», што правёў за кратамі чатыры з паловай гады (паўтара з іх у СІЗА), паспяхова эвакуіраваны з Беларусі камандай эвака BYSOL. Дзякуем нашым партнёрам, што робяць магчымымі такія навіны. І працуем далей. У Андрэя наперадзе доўгі шлях рэабілітацыі і аднаўлення", — паведаміў Андрэй Стрыжак.

Нагадаем, у верасні 2022 году Андрэю прысудзілі 6 гадоў калоніі. Пазней Вярхоўны Суд скараціў тэрмін на тры месяцы — да 5 гадоў і 9 месяцаў зняволення. За кратамі Чапюк правёў больш за 4,5 гады.

Падтрымаць Андрэя фінансава можна праз BYSOL.

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

📝Нагадваем кантакты Праваабарончага цэнтру «Вясна»

🔹Паведаміць пра затрыманне, даслаць інфармацыю з судовых пасяджэнняў: Telegram-бот @viasna_bot | @ViasnaSOS, @SOSViasna;
🔹Звярнуцца па дапамогу па юрыдычных пытаннях, абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў: @zvarot96 | zvarot@spring96.org;
🔹Калі вы пацярпелі ад катаванняў з боку сілавікоў ці сутыкнуліся з жорсткім абыходжаннем за кратамі: @ViasnaDOC | viasnadoc@spring96.org;
🔹Распавесці сваю гісторыю журналістам «Вясны»: @Viasnainfo | viasna@spring96.org.

📍Кантакты рэгіянальных прадстаўніцтваў «Вясны»: Бабруйск — @babrujskspring; Барысаў — @Spring_help_r; Брэст — @Nadbuzanski, @BrestSOS; Гомель — @homelspring; Магілёў — @maydayhelp, @mspring_help; Маладэчна — @Maladecza_help; Наваполацк — @impaynes; Віцебск — @Viciebsk_spring; Светлагорск — @svietlahorskspring

❗️Афіцыйныя кантакты ПЦ «Вясна» можна паглядзець у апісанні @viasna96 ці на старонцы «Кантакты» на spring96.org

⁉️«Вясну» прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем»: як цяпер супрацоўнічаць з намі?

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Міколе Дзядку маглі прад'явіць новыя абвінавачанні

Палітзняволенаму анархісту Мікалаю Дзядку маглі прад'явіць новыя абвінавачанні, піша reform.news са спасылкай на набліжаны да сілавікоў тэлеграм-канал. У прыватнасці, прыгадваецца арт. 130  КК аб "распальванні іншай сацыяльнай варожасці або варожасці". Нібыта Мікола прызнаўся ў арганізацыі, кіраўніцтве, адміністраванні шэрагу анархічных рэсурсаў.

Затрымалі Міколу Дзядка 11 лістапада 2020 года. 10 лістапада 2021 года Мінскі гарадскі суд асудзіў анархіста да 5 гадоў калоніі. Яго прызналі вінаватым па трох артыкулах: заклікі да дзеянняў супраць нацбяспекі Беларусі (ч. 3 арт. 361 КК), удзел у грубым парушэнні парадку (ч. 1 арт. 342 КК) і незаконныя дзеянні ў дачыненні да гаручых рэчываў (ч. 1 арт. 295-3).

Сёлета 4 красавіка ён павінен быў выйсці на волю, але замест гэтага быў пераведзены ў СІЗА № 1 у межах новай крымінальнай справы па арт. 411 за "злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі".

🔗Хроніка палітычнага пераследу

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

У Мачулічшах падчас прысягі затрымалі мужчыну

Як стала вядома "Вясне", падчас прыняцця прысягі ў вайсковай частцы 39872, якая базуецца ў гарадскім пасёлку Мачулішчы, раніцай 24 траўня быў затрыманы наведвальнік. Ён быў апрануты ў цывільнае, яму было 25-28 гадоў.
Прычына затрымання невядомая.

🔗Хроніка палітычнага пераследу

📍Паведаміць пра затрыманне: Telegram-бот @viasna_bot | @ViasnaSOS, @SOSViasna

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

📄 Што пачытаць у нядзелю? Сабралі для вас галоўныя матэрыялы «Вясны» за тыдзень:

🔹 Больш за 20 жанчын у зняволенні: як дапамога палітвязням стала злачынствам у Беларусі

🔹 Права на салідарнасць: як падтрымка палітвязняў становіцца праваабарончым актам

🔹Удзельнікі кампаніі салідарнасці з Libereco: "Трэба выкарыстоўваць любую магчымасць нагадаць свету пра палітычных зняволеных"

🔹За пяць гадоў 3940 чалавек атрымалі статус палітвязня: Дзень салідарнасці з палітзняволенымі Беларусі ў лічбах

🔹"Успрымаю яго як беларускага героя". Вольга Быкоўская — пра Вітольда Ашурка

🔹"Салідарнасць перайшла на бязгучны рэжым, але не перастала існаваць". Праваабаронцы "Вясны" распавялі пра тое, што іх натхняе

🔹Храналогія крыміналізацыі салідарнасці: як у Беларусі знікае права быць побач 

🔹Дапамагаць, не зважаючы на статус і абставіны. Як палітвязні праяўлялі салідарнасць за кратамі

🔹Мінімум 220 чалавек у Беларусі асудзілі за салідарнасць з Украінай

💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon | Аднаразовым данатам

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Перадаваў палітвязню ў іншы атрад шаўрму — былы палітвязень Пётр Марчанка пра салідарнасць за кратамі

Аднойчы, калі Пётр пасля працоўнай змены ішоў са стадыёна, яго папрасілі па дарозе перадаць шаўрму палітвязню ў іншы атрад.

«Агулам па тэрыторыі калоніі нельга проста так хадзіць і адпаведна перадаць штосьці ў іншы атрад складана. Але калі ты вяртаешся са стадыёна ў свой атрад, у цябе ёсць некалькі хвілінаў, каб прайсці там, дзе звычайна хадзіць нельга. Прычым я ж не мог зайсці ўнутр чужога атрада. То стаяў крычаў, каб паклікалі аднаго з вязняў».


Летам 2022 года мужчына адзначаў у калоніі сваё 30-годдзе. Ён з іншымі вязнямі дамовіўся, каб пранесці на прамзону пачастункі і адсвяткаваць юбілей.

«На промцы заўсёды шчыльна правяраюць асабістыя рэчы. Таму ў некалькіх хлопцаў адабралі на ўваходзе пачастункі. Але праз тое, што ўсе дамовіліся ўзяць штосьці з сабою, то ў выніку мы прынеслі і шакаладак і цукерак».


🔹Дапамагаць, не зважаючы на статус і абставіны. Як палітвязні праяўлялі салідарнасць за кратамі

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Як у калоніях існуе свой унутраны рынак — распавядае Паліна Шарэнду-Панасюк

Паліна распавядае, што ў гомельскай і зарэчанскай калоніях існавалі свае ўнутраныя рынкі, на якіх непалітычныя вязні, употайкі ці адкрыта, прадавалі рэчы. У той жа час адміністрацыя пад пагрозай пакарання забараняла палітычным абменьвацца рэчамі.

«За палітычнымі сачылі, данасілі, правакавалі. Калі мы хацелі чымсці падзяліцца, то рабілі гэта падпольна. Напрыклад, калі перадавалі гарбату, то рабілі гэта не пад камерамі відэаназірання. Таксама, каб перадаць рэчы, мы хаваліся ў прыбіральні, ці ў прыцемках на вуліцы сярод бялізны, якая сушыцца. Напрыклад, мы так абменьваліся з Вольгай Класкоўскай.

Агулам вязні дзяліліся цёплымі рэчамі, касметыкай, прадуктамі. Нягледзячы на тое, што за гэта пагражала ШІЗА, мы ўсё адно перадавалі рэчы іншым. Гэта быў наш абавязак».


🔹Дапамагаць, не зважаючы на статус і абставіны. Як палітвязні праяўлялі салідарнасць за кратамі

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

🎨Дасылайце творы палітзняволеных у віртуальную галерэю-архіў творчасці палітвязняў

Нагадваем пра адмысловы сайт, на якім сабраныя малюнкі палітзняволеных, што былі створаныя у СІЗА, калоніях, турмах ды на «хіміі».

Творчасць за кратамі дапамагае людзям пераключыцца з турэмнага быту і перажываць нялёгкі вопыт зняволення, дакранацца да родных і блізкіх праз выявы, нават падбадзёрваць тых, хто на волі. Захаваць малюнкі палітвязняў важна і таму, што яны ёсць частка гісторыі барацьбы беларусаў за свабоду, дэмакратыю і правы чалавека.

Мы пастараліся сабраць максімальную колькасць выяваў, але калі ў вас ёсць творы палітзняволеных, не прадстаўленыя на сайце — дасылайце іх на viasna@spring96.org

Читать полностью…
Subscribe to a channel