Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі. Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS. Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo Юрыдычная служба: @zvarot96
🤡Падкантрольныя выбары*2025: асноўныя падзеі дня
• ЦВК: У Брэсцкай і Гомельскай вобласці выбары ўжо адбыліся — там прагаласавалі больш за 50% выбарнікаў;
• Праваабаронцы паведамілі пра шэраг парушэння на этапе агітацыі — выйшла аналітычная справаздача па выніках назірання за перадвыбарчай агітацыяй;
• На «малой радзіме» Лукашэнкі датэрмінова прагаласавалі 75% выбарнікаў — агулам на ўчастку зарэгістравана 400 чалавек;
• Дзяржаўныя медыя ў асноўны дзень галасавання праводзяць агітацыю за Лукашэнку, якая сёння забаронена
Падрабязнасці 👉 elections2025.spring96.org/be/news/117283 (інфармацыя ўвесь час абнаўляецца)
✍️Паведаміць праваабаронцам аб парушэннях падчас выбараў* можна праз Google форму
✍️Паведамляйце пра парушэнні падчас выбараў* праваабаронцам
Ваша інфармацыя будзе выкарыстоўвацца экспертамі для ацэнкі выбарчай кампаніі на адпаведнасць міжнародным стандартам у сферы свабодных і дэмакратычных выбараў.
Мы будзем вам вельмі ўдзячныя за дапамогу ў зборы інфармацыі.
🔹Паведаміць пра парушэнні падчас выбараў* — @ViasnaSOS
🔹Абскардзіць парушэнні — @zvarot96
🔹Паведаміць пра парушэнні праз Google форму
❗️На выпадак, калі Telegram зусім не будзе працаваць, то з праваабаронцамі можна звязацца праз WhatsApp па нумары +37062375568 або ў Signal пад нікам @viasnasos.96
🌐Праваабаронцы раяць падрыхтавацца да блакавання інтэрнэту ды распавядаюць, як звязацца з Гарачай лініяй «Вясны»
🇺🇸У Чыкага з'явіліся налепкі з «абвешчанным у вышук» Лукашэнкам
Так беларусы гэтага горада выказалі свае адносіны да выбараў*.
📝Выбары*2025. Аналітычная справаздача па выніках назірання за перадвыбарчай агітацыяй
• Поўнасцю кантралюемыя ўладамі выбары*2025, уключаючы этап агітацыі, праходзяць у рэпрэсіўным клімаце, ва ўмовах зачышчанага палітычнага і інфармацыйнага поля;
• Некаторыя выступы кандыдатаў (Гайдукевіч, Сыранкоў) змяшчалі прыкметы распальвання варожасці;
• Большасць кандыдатаў не пазіцыянавалі сябе як рэальную альтэрнатыву Лукашэнку, а хутчэй агітавалі за яго, што добра адлюстравана ў заяве Сыранкова: «Не замест, а разам»;
• У падтрымку Лукашэнкі быў задзейнічаны адміністрацыйны і прапагандысцкі рэсурс вертыкалі ўлады, праўладных грамадскіх арганізацый і дзяржаўных СМІ;
• Маштабная прапагандысцкая кампанія «Марафон адзінства», забяспечаная дзяржфінансаваннем (сума выдаткаў ацэньваецца ў больш за 3,5 млн рублёў), фактычна была перадвыбарнай кампаніяй Лукашэнкі.
Падрабязнасці 👉 elections2025.spring96.org/ru/news/117282
🌿Справаздача на беларускай мове будзе дасяжная крыху пазней
🎪У Брэсце ў «міжнародныя назіральнікі» запісалі студэнтаў-замежнікаў БрДТУ. Хаця ЦВК запэўнівае, што міжнародныя назіральнікі — гэта «палітыкі, дэпутаты, грамадскія дзеячы»
Сайт Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта ганарліва паведаміў, што іх двое студэнтаў-замежнікаў афіцыйна сталі назіральнікамі на выбарах* 2025 года. ЦВК Беларусі адобрыў студэнтаў — грамадзянку Расіі і грамадзяніна Таджыкістана — у якасці «міжнародных назіральнікаў».
Тым часам ЦВК у сваім афіцыйным тэлеграм-канале заявіў, што на бягучым электаральным мерапрыемстве 486 «міжнародных назіральнікаў», сярод якіх 112 «незалежных назіральнікаў» (г.зн. якія не прадстаўляюць ніводную арганізацыю). Гэтых 112 чалавек ЦВК прадставіў як «палітыкаў, дэпутатаў, грамадскіх дзеячаў» у сваіх краінах і называе «незалежнымі экспертамі».
Атрымліваецца, у лік 112 «міжнародных незалежных назіральнікаў-экспертаў» трапілі і звычайныя студэнты-замежнікі брэсцкай ВНУ, піша @viasna_brest.
Назіральнікі фіксуюць асобныя выпадкі спроб фатаграфавання запоўненых бюлетэняў
Як адзначаюць у Цэнтры грамадскага назірання за выбарамі*, парушэнні пакуль дапускаюць толькі асобныя выбаршчыкі, гэта спробы фатаграфавання запоўненага бюлетэня.
За 4 дні датэрміновага галасавання было зафіксавана 12 такіх фактаў.
🔹Апошні дзень датэрміновага галасавання: праблемы з інтэрнэтам і справаздачы прапагандыстаў
Кіраўніца Еўрапарламента Раберта Метсола выказала падтрымку беларускаму народу і назвала заўтрашнія выбары* фіктыўнымі
Пра гэта яна напісала на сваёй старонцы ў «Х».
«Заўтрашнія выбары ў Беларусі — фіктыўныя.
Маё пасланне народу Беларусі: будзьце моцнымі, мы вас падтрымаем, час дыктатуры скончыцца.
Дэмакратыя пераможа».
🇪🇪Камітэт па замежных справах парламента Эстоніі: «Фарс, зладжаны дыктатарам Беларусі, — гэта не выбары»
Камітэт па замежных справах парламента Эстоніі (Рыйгікогу) не прызнае прэзідэнцкія выбары, якія пройдуць у нядзелю ў Беларусі «пад жорсткім кантролем рэжыму Лукашэнкі», гаворыцца ў заяве парламенцкай структуры.
Дакумент быў прыняты 24 студзеня на фоне сустрэчы з прадстаўнікамі амбасады Эстоніі ў Літве, на якой абмяркоўваліся падзеі ў Беларусі.
«Аляксандр Лукашэнка, які кіруе Беларуссю пры падтрымцы расійскага рэжыму на працягу апошніх 30 гадоў, арганізуе 26 студзеня чарговы выбарчы фарс у спробе падфарбаваць свой дыктатарскі рэжым фальшывай маскай дэмакратыі, душачы пры гэтым правы чалавека і грамадзяніна».
🤷♂️Для прыхільнікаў улады закон не працуе
Праўладныя акаўнты ў TikTok дзеляцца фотаздымкамі таго, як на выбарах* галасуюць за Лукашэнку.
Нагадаем, ЦВК пагражае беларусам штрафамі за фота ці відэа выбарчага бюлетэня — праўладная Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі справаздачылася, што некалькі чалавек спрабавалі зрабіць фотаздымак, але ім не дазволілі. У адным з выпадкаў нават былі выкліканыя сілавікі. Таксама забаронена выносіць бюлетэнь з участку.
🏴У шатландскім Эдынбургу працягвае працу выстава «Беларускі мартыралог» мастачкі Ксішы Анёлавай.
Падчас адкрыцця выставы адбыўся перфоманс Наталлі Гарковіч «Палітвязні гавораць», а пасля адбылася дыскусія з удзелам шатландскіх парламентарыяў і журналістаў The Times, якія напісалі пра выставу.
Наведаць яе можна да 31 студзеня ў царкве Святога Яна.
🔗Палітзняволенага ўкраінца Андрэя Шмая могуць перавесці на турэмны рэжым
Андрэй нарадзіўся ў Чарнігаве і мае ўкраінскае грамадзянства. У Беларусь ён пераехаў пасля жаніцьбы. Сям'я ўжо 10 гадоў жыла ў Віцебску. Вядома, што мужчына — былы вайсковец, з 2006 па 2013 г. Служыў на беларуска-ўкраінскай мяжы інспектарам пункта пропуску "Ярылавічы". Палітвязня затрымалі 19 студзеня 2023 года наўпрост на працоўным месцы па "справе Мачулішчаў".
Яго абвінавацілі па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: арт. 358 (шпіянаж) і арт. 358-1 (агентурная дзейнасць). Яго асудзілі да пазбаўлення волі ў калоніі. Дакладны тэрмін праваабаронцам невядомы.
Тэрмін Андрэя накіравалі адбываць у бабруйскую калонію № 2. Але 22 студзеня ў Бабруйску адбыўся суд па ўзмацненні палітвязню рэжыму ўтрымання. Справу разглядаў суддзя Дзмітрый Свірыдаў. Верагодна, у хуткім часе Андрэя перавядуць на турэмны рэжым.
📝Міжнародны інстытут дэмакратыі і садзейнічання выбарам выступіў з заявай наконт выбараў* у Беларусі
Адзначаецца, што на працягу амаль 30 гадоў выбары ў Беларусі не адпавядаюць стандартам свабоды і справядлівасці. Інстытут канстатуе, што выбары, прызначаныя на 26 студзеня, праходзяць у абстаноўцы страху і рэпрэсій, і яны зноў пазбавяць беларусаў права абіраць легітымнага лідара і вызначаць сваю дэмакратычную будучыню.
У заяве падкрэсліваецца, што «свабодная і адкрытая агітацыя кандыдатаў, якія выступаюць супраць кіруючага рэжыму, немагчымая ў краіне, пазбаўленай свабоды слова, свабоды сходаў і свабоды інфармацыі».
«Рэжым, які ўзначальвае Аляксандр Лукашэнка, пастаянна парушае правы чалавека. Ліквідацыя арганізацый грамадзянскай супольнасці, незалежных СМІ, апазіцыйных партый і пераслед актывістаў у апошнія месяцы толькі ўзмацніліся. Гэта расчысціла шлях для "самапрызначэння" Лукашэнкі — старанна зрэжысаванай спробы ўзаконіць яго праўленне».
🎪ЦВК сцвярджае, што за чатыры дні датэрміновага галасавання прагаласавалі 35,99% выбаршчыкаў
• Брэсцкая вобласць — 37,78%
• Гомельская вобласць — 36,57%
• Віцебская вобласць — 36,52%
• Мінская вобласць — 36,50%
• Магілёўская вобласць — 35,92%
• Гродзенская вобласць — 35,61%
• Мінск — 33,66%
🔹Чацвёрты дзень датэрміновага галасавання ў цені «Марафона адзінства»
✍️Паведаміць праваабаронцам аб парушэннях падчас выбараў* можна праз Google форму
📍Новыя крымінальныя справы, відэа з палітвязнямі, памілаванні: агляд навінаў пра палітвязняў за студзень
Больш за чатыры гады ў Беларусі бесперапынна працягваюцца масавыя рэпрэсіі. Перад чарговымі прэзідэнцкімі выбарамі сітуацыя значна пагоршылася: сілавікі ладзяць "рэйды" па гарадах Беларусі, выклікаюць на размовы, прэвентыўна затрымліваюць, у тым ліку былых палітвязняў. Таксама праваабаронцы атрымліваюць інфармацыю пра ўтрыманне вязняў у жудасных умовах, пра ціск на іх з боку адміністрацыі, а таксама пра пагаршэнне здароўя зняволеных.
🔹Палітвязнямі за мінулыя тыдні былі прызнаныя 18 чалавек.
🔹Стала вядома, што цалкам адбылі тэрміны і выйшлі на волю не менш за 21 палітвязня.
🔹Тры чалавекі былі асуджаныя да пазбаўлення волі.
🔹Шэсць палітвязняў судзяць па новых крымінальных справах.
🔹У студзені прапагандысты паказалі відэа адразу з 5 палітзняволенымі, у тым ліку з тымі, хто больш за год утрымліваецца ў рэжыме інкамунікада.
📌"Вясна" распавядае апошнія навіны пра палітвязняў у аглядзе па спасылцы.
🇩🇪«Не даюць ніякай легітымнасці рэжыму Лукашэнкі». Дэпутат нямецкага Бундэстагу Робін Вагенер выказаўся пра выбары* ў Беларусі
Сваю заявы наконт гэтай падзеі ён апублікаваў на сваёй старонцы ў «Х».
«26 студзеня 2025 года Аляксандр Лукашэнка правядзе ў Беларусі псеўдавыбары прэзідэнта – без рэальных апанентаў, без незалежнага назірання за выбарамі, без допуску выбаршчыкаў з-за мяжы. Гэта не выбары, якія заслугоўваюць гэтай назвы, гэта завецца дыктатурай. Псеўдавыбары не даюць ніякай легітымнасці рэжыму Лукашэнкі.Читать полностью…
У Беларусі па-ранейшаму больш за 1200 палітвязняў. Людзей па-ранейшаму затрымліваюць за ўдзел у пратэстах за сумленныя выбары ў 2020 годзе альбо за абарону правоў чалавека. Многія палітвязні загінулі праз нечалавечыя умовы зняволення.
Мы працягнем выступаць на баку беларускага дэмакратычнага руху і аказваць пасільную падтрымку дэмакратычным сілам у выгнанні».
🎪На 10:00 яўка выбаршчыкаў склала 47,56%
Пра гэта паведамляе ЦВК.
🎪ЦВК сцвярджае, што за пяць дзён датэрміновага галасавання прагаласавалі 41,81% выбаршчыкаў
• Магілёўская вобласць — 42,95%
• Мінская вобласць — 42,68%
• Брэсцкая вобласць — 41,99%
• Гомельская вобласць — 41,72%
• Віцебская вобласць — 41,51%
• Мінск — 41,14%
• Гродзенская вобласць — 40,70%
🔹Апошні дзень датэрміновага галасавання: праблемы з інтэрнэтам і справаздачы прапагандыстаў
✍️Паведаміць праваабаронцам аб парушэннях падчас выбараў* можна праз Google форму
🇺🇦Акцыя з нагоды выбараў* адбылася і ва Украіне
У бліжэйшыя дні яны пройдуць у дзясятках гарадоў свету.
Канцэрты ў дзень выбараў* будуць праходзіць на ўсіх выбарчых участках у Мінску
Агулам будзе задзейнічана каля 450 артыстаў.
Адзначаецца, што арганізатарамі канцэртаў выступаюць Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт і адміністрацыі раёнаў.
❗️Стварылі фэйкавы Telegram-канал Святланы Ціханоўскай, у якім распаўсюджваюць падробленае відэа пра нібыта «складанне паўнамоцтваў»
Спасылку на відэа, згенераванае нейрасеткамі, распаўсюджваюць па чатах беларусаў.
У фэйкавым канале Ціханоўскай прадубляваныя ўсе допісы з сапраўднага каналу і нават накручана столькі ж падпісантаў. У ім таксама ёсць «спасылкі для сувязі» з яе камандай.
Сапраўдны канал Святланы Ціханоўскай — @tsikhanouskaya
❗️Затрыманні на межах Беларусі працягваюцца
Праваабаронцам вядома, што ўчора раніцай на мяжы Польшчы і Беларусі затрымалі маладую дзяўчыну. Паведамляецца, што пасля праходжання пашпартнага кантролю да яе пад'ехала машына з міліцыяй — на дзяўчыну апранулі кайданкі і ўвезлі ў невядомым кірунку.
📝Нагадваем пра правілы бяспекі пры паездках у Беларусь
🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
📝Абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
🇮🇱Акцыі салідарнасці з нагоды выбараў* пачаліся ў розных краінах свету
У Тэль-Авіве беларусы распаўсюдзілі улёткі пра сітуацыю ў Беларусі на іўрыце, а таксама сімвалічна «прагаласавалі» — апусцілі бюлетэнь з Лукашэнкам у шрэдар.
Выйшаў на волю палітвязень Чэслаў Канановіч
Канановіча затрымалі ў ліпені 2023 года, Часлаў працаваў намеснікам дырэктара ў ЗАТ «Спецаргбуд».
Яго абвінавацілі паводле ч. 2 арт. 361-3 КК (фінансаванне дзейнасці для ўдзелу на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фармаванні, альбо ва ўзброеных канфліктах), а ў снежні 2023 года суддзя Вячаслаў Тулейка прызначыў Канановічу пяць гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
Вядома, што Часлаў дзеля змякчэння прысуду зрабіў некалькі ахвяраванняў у падкантрольныя ўладам дабрачынныя арганізацыі, а таксама ў РНПЦ траўматалогіі і артапедыі, піша @nashaniva.
У Івацэвіцкім раёне на выбарах* чальцы камісіі паказваюць пальцам у бюлетэні, за каго галасаваць
@viasna_brest атрымала дадзеныя ад адной крыніцы, што на пэўным выбарчым участку ў Івацэвіцкім раёне (праваабаронцам вядомы нумар выбарчага ўчастка, але для бяспекі крыніцы яго не называюць) чальцы камісіі пільнуюць выбаршчыкаў ля кабінак для галасавання.
Але чальцы камісіі не проста сочаць, каб выбаршчыкі не фатагравалі і не выносілі бюлетэні з ўчасткаў. Па сцвярджэннях крыніцы, ў некаторых выпадках чальцы камісіі падказваюць пальцам, дзе трэба ставіць галачку ў бюлетэнях (за Лукашэнку). Відавочна, што гэта з'яўляецца грубым парушэннем выбарчага заканадаўства.
✍️Паведаміць праваабаронцам аб парушэннях падчас выбараў* можна праз Google форму
🔹Апошні дзень датэрміновага галасавання: праблемы з інтэрнэтам і справаздачы прапагандыстаў
🎪Апошні дзень датэрміновага галасавання: праблемы з інтэрнэтам і справаздачы прапагандыстаў
Нібыта ўжо 46 беларусаў прыехалі з-за мяжы, каб прагаласаваць на выбарах*. Пра гэта паведамляе ЦВК. Раней паведамлялася, што за межамі Беларусі не плануецца ствараць выбарчыя ўчасткі.
Сярод тых, чые галасаванне прапагандысты адзначаюць з асаблівай увагай, — моладзь, сталыя людзі, чыноўнікі, мясцовыя знакамітасці і нібыта «лідары меркавання».
Так, фотаздымак з участка апублікавала прапагандыстка Гладкая, а галасаванне блогера koko_by нават знялі на відэа.
Падрабязнасці 👉 elections2025.spring96.org/be/news/117275
У Беларусі глушаць інтэрнэт
Пра праблемы паведамляюць чытачы @belsat.
Таксама ўлады абмежавалі на тры дні доступ з-за мяжы да некаторых сайтаў. патлумачылі гэта пагрозай «для аб'ектаў інфармацыйнай інфраструктуры і інфармацыі, якая апрацоўваецца з іх выкарыстаннем».
🌐Праваабаронцы раяць падрыхтавацца да блакавання інтэрнэту ды распавядаюць, як звязацца з Гарачай лініяй «Вясны»
✍️Паведамляйце пра парушэнні падчас выбараў* праваабаронцам
Ваша інфармацыя будзе выкарыстоўвацца экспертамі для ацэнкі выбарчай кампаніі на адпаведнасць міжнародным стандартам у сферы свабодных і дэмакратычных выбараў.
Мы будзем вам вельмі ўдзячныя за дапамогу ў зборы інфармацыі.
🔹Паведаміць пра парушэнні падчас выбараў* — @ViasnaSOS
🔹Абскардзіць парушэнні — @zvarot96
🔹Паведаміць пра парушэнні праз Google форму
❗️На выпадак, калі Telegram зусім не будзе працаваць, то з праваабаронцамі можна звязацца праз WhatsApp па нумары +37062375568 або ў Signal пад нікам @viasnasos.96
🌐Праваабаронцы раяць падрыхтавацца да блакавання інтэрнэту ды распавядаюць, як звязацца з Гарачай лініяй «Вясны»
У Беларусі яшчэ 30 кніг дадалі у спіс забароненых да распаўсюду — сярод іх Чак Паланік
Міністэрства інфармацыі Беларусі дадала яшчэ 30 кніг у спіс забароненых да распаўсюду ў Беларусі друкаваных выданняў. Сярод іх раман Чака Паланіка «Калыханка» і «ГУЛАГ» Эн Эплбаум.
Агулам у спісе 65 пазіцый.
СК адсправаздачыўся, што вылічыў арганізатараў акцый беларусаў замежжа
На сённяшні дзень выяўлены каардынатары такіх мерапрыемстваў у Еўрасаюзе і іншых краінах. Сярод іх: Польшча — Ціханоўская, Латушка, Фёдараў, Макаранка, Балкунец, Лапко; Аўстрыя — Дайнека, Свіркова; Вялікабрытанія — Хортан; Ізраіль — Фруман; Швецыя — Васэрман; Германія — Таўбе; Італія — Юхно; Літва — Калегава і гэтак далей.
🤱СНС і абноўленая пастанова Саўміна: фактычна без зменаў, але з новымі рызыкамі для сем'яў
У пачатку студзеня Нацыянальны прававы партал апублікаваў абноўленую пастанову Савета міністраў «Аб прызнанні дзяцей, што знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы і маюць патрэбу ў дзяржаўнай абароне».
Цяпер улады могуць даваць статус СНС дзецям, чыіх бацькоў судзілі паводле такіх адміністрацыйных палітычных артыкулаў, як «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў» (арт. 19.11 КаАП) або «дробнае хуліганства» (арт. 19.1 КаАП).
Разбіраемся з юрысткай «Вясны» Святланай Галаўнёвай, ці сапраўды ў новай пастанове ёсць прынцыпова новыя змены, як дакумент суадносіцца з Канвенцыяй аб правах дзяцей і ў якіх выпадках дапушчальна раз'ядноўваць дзяцей з бацькамі.
«Дзяржава можа выкарыстоўваць і выкарыстоўвае СНС як інструмент ціску на бацькоў».