viasna96 | Unsorted

Telegram-канал viasna96 - Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

9792

Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі. Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS. Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo Юрыдычная служба: @zvarot96

Subscribe to a channel

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Юрась Зянковіч пра Васіля Верамейчыка: Ужывалі фізічны гвалт, каб прымусіць яго сказаць на БТ тое, што хочуць пачуць

Былы палітзняволены распавёў «Нашай Ніве», што перад вызваленнем правёў 4 месяцы ў СІЗА КДБ у адной камеры з экс-каліноўцам Верамейчыкам. Па яго словах, Васіль не зламаўся і трымаецца мужна.

«Тое, што ён гаварыў у «інтэрв’ю» — гэта вымушана. Каб прымусіць яго сказаць тое, што хочуць пачуць бэтэшнікі, да яго ўжывалі фізічны гвалт. Паколькі супраціўляцца асабліва сэнсу не было, ён пад гвалтам сказаў тое, што сказаў.

Не верце таму, што паказвае прапаганда: гэтыя ўсе інтэрв’ю робяцца пад пагрозай гвалту. І самае галоўнае. Вязням — не толькі палітычным, але і іншым хто сядзіць без віны (напрыклад, бізнэсоўцы, у якіх патрабуюць грошы ў абмен на вызваленне) вельмі важная грамадская салідарнасць. Нават калі не даходзяць лісты, мы ўсё адно адчуваем падтрымку людзей. Галоўная задача грамадства — гэта дабіцца вызвалення несправядліва асуджаных».

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

«Экстрэмісцкай» прызналі TikTok-старонку палітыка і былога палітвязня Андрэя Дзмітрыева

Адпаведнае рашэнне было прынятае судом Дзяржынскага раёну 2 траўня. На гэтую старонку падпісаныя амаль 8000 чалавек.

У сакавіку «экстрэмісцкай» прызналі Instagram-старонку Дзмітрыева.

Акрамя таго, у «Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў» трапілі YouTube-канал «Дизайнер Кос», а таксама TikTok-старонкі «natalliam3» і «ViachaslauBarok».

🔗Хроніка палітычнага пераследу

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

📝Нагадваем кантакты Праваабарончага цэнтру «Вясна»

🔹Паведаміць пра затрыманне, даслаць інфармацыю з судовых пасяджэнняў: Telegram-бот @viasna_bot | @ViasnaSOS, @SOSViasna;
🔹Звярнуцца па дапамогу па юрыдычных пытаннях, абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў: @zvarot96 | zvarot@spring96.org;
🔹Калі вы пацярпелі ад катаванняў з боку сілавікоў ці сутыкнуліся з жорсткім абыходжаннем за кратамі: @ViasnaDOC | viasnadoc@spring96.org;
🔹Распавесці сваю гісторыю журналістам «Вясны»: @Viasnainfo | viasna@spring96.org.

📍Кантакты рэгіянальных прадстаўніцтваў «Вясны»: Бабруйск — @babrujskspring; Барысаў — @Spring_help_r; Брэст — @Nadbuzanski, @BrestSOS; Гомель — @homelspring; Магілёў — @maydayhelp, @mspring_help; Маладэчна — @Maladecza_help; Наваполацк — @impaynes; Віцебск — @Viciebsk_spring; Светлагорск — @svietlahorskspring

❗️Афіцыйныя кантакты ПЦ «Вясна» можна паглядзець у апісанні @viasna96 ці на старонцы «Кантакты» на spring96.org

⁉️«Вясну» прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем»: як цяпер супрацоўнічаць з намі?

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

На дзяржТВ паказалі відэа затрымання каліноўца і актывіста апазіцыйнай партыі

У вечаровым выпуску навінаў на дзяржаўным тэлебачанні «Беларусь 1» пятага траўня паведамілі пра затрыманне актывіста партыі «Народная Грамада» Паўла Бялюціна і каліноўца Васіля Грачыхі. Абодвух затрымлівалі супрацоўнікі КДБ. Васіля перавозілі з чорным мяшком на галаве.

У траўні 2022 года Паўла асудзілі за «абразу прадстаўніка ўлады» (арт. 369 КК). Яму прызначылі «хатнюю хімію», аднак дакладны вынік суда невядомы. Начальнік Следчага ўпраўлення КДБ Канстанцін Бычак называе дастаўку Бялюціна ў Беларусь «апагеем аперацыі знешняй выведкі, якая доўжылася 732 дні».

Таксама ў перадачы паказалі відэа затрымання каліноўца Васіля Мікалаевіча Грачыхі з пазыўным «Васіліск». Паводле відэароліка, яго затрымалі недзе ў балоцістай мясцовасці па-за горадам некалькі супрацоўнікаў КДБ з аўтаматамі. Мужчыну перавозілі верталётам.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/117904

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

❗️«Гэта тэндэнцыя». Звычайным зняволеным у жаночай калоніі № 4 пачалі прысвойваць «экстрэмісцкі статус»

Гомельская жаночая калонія № 4 вядомая сваімі жорсткімі ўмовамі ўтрымання для палітзняволеных: «клетка ганьбы», прымусовая праца, адсутнасць якаснай медыцынскай дапамогі, спагнанні па надуманых прычынах. Апроч гэтага, палітзняволеных ставяць на 10-ы «экстрэмісцкі» прафулік і вешаюць жоўтую бірку, а таксама прысвойваюць статус «злоснага парушальніка рэжыму».

Але цяпер рэжым Лукашэнкі пашырыў сваю практыку і на іншых зняволеных. Паводле праваабаронцаў, на восень у ПК-4 знаходзіліся прыкладна 10 жанчын, асуджаных у тым ліку паводле «эканамічных» і «наркатычных» артыкулаў, якія зазналі той жа ціск з боку адміністрацыі, што і палітычныя зняволеныя.

«Вясна» паразмаўляла з былымі палітзняволенымі пра абмежаванні ў калоніі, якія накладаюць на жанчын статус «злосніцы» і прафулік, а таксама даведалася прычыны дадатковага ціску на звычайных зняволеных.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/117899

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

«КДБ адкормліваў мяне за кошт іншых вязняў». Юрась Зянковіч пра свае апошнія месяцы ў Беларусі

Былы палітзняволены Юрась Зянковіч праходзіць у ЗША праграму рэабілітацыі, каб аднавіцца пасля беларускага зняволення. Ён даў невялічкае інтэрв'ю «Нашай Ніве», дзе, сярод іншага, расказаў, пра свае апошнія месяцы перад вызваленнем.

— Сёлета з 3 студзеня да 30 красавіка я знаходзіўся ў «амерыканцы», камера №4. Іншая справа, што мае суседзі па камеры ўсе атрымлівалі вельмі добрыя перадачы. КДБ адкормліваў мяне (гэта лёгка чыталася ўсімі) за кошт іншых вязняў.

Я не атрымліваў перадачы з 2023 года. Першы і апошні ліст па пошце я атрымаў у жніўні 2021 года. А тэлефонных званкоў мне не далі ніводнага за ўвесь час.

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Арыштаваны каліновец Васіль Грачыха

Абставіны таго, як ён трапіў у рукі КДБ, невядомыя, піша @nashaniva.

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Збор сродкаў да Міжнароднага дня абароны правоў людзей з інваліднасцю

«Хуткая гуманітарная дапамога» запускае новы збор для падтрымкі людзей з інваліднасцю, якія апынуліся ў складанай сітуацыі праз палітычныя рэпрэсіі.

Куды пойдуць сродкі?

🔸медыкаменты і медыцынскія сродкі (напрыклад, вазкі, бандажы, прылады для рэабілітацыя і іншае);
🔸аплата медыцынскіх маніпуляцый, умяшанняў і кансультацый медыкаў;
🔸аплата сацыяльных таксі і іншых транспартных паслуг, што неабходныя для атрымання медыцынскай дапамогі.


Арганізатары плануюць сабраць 10 000 еўра. Памер выплат для кожнай сям'і будзе залежаць ад іх патрэб. Максімальная сума выплат — 300 еўра.

👉Падтрымаць збор можна па спасылцы

💔У Беларусі за кратамі — мінімум дзевяць палітвязняў з інваліднасцю

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

📄 Казнить нельзя помиловать. Лонгрид про смертную казнь в Беларуси и России от Frame

Беларусь единственная страна в Европе и на территории бывшего СССР, которая сохраняет за собой право на законных основаниях лишать человека жизни и в мирное время. За период с 1990 по 2021 годы в стране было расстреляно свыше 350 человек и известны только три случая помилования президентом и один случай смягчения приговора президиумом Верховного суда казнь заменили пятнадцатью годами лишения свободы. Количество преступлений, за которые предусмотрена смертная казнь, в Беларуси растёт в 2022 году к 13 другим статьям в Уголовном кодексе прибавилась возможность назначать наказание за покушение на акт терроризма.

В России смертная казнь не применяется с 1996 года. Последний расстрелянный Сергей Головин. Его осудили к высшей мере наказания за убийство 11 человек мальчиков и юношей.

Авторы лонгрида узучили вопрос и пытались разобораться, должна ли существовать смертная казнь в принципе.

🔗 Читать по ссылке

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

❗️Праваабаронцы заклікаюць дакументаваць факты катаванняў і парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі

«Вясне» вядома, што ў Беларусі працягваюцца масавыя катаванні і збіванні, утрыманне ў нечалавечых умовах у ізалятарах. Мы разумеем, што праз страх і рызыкі пераследу людзі баяцца звяртацца да праваабаронцаў для дакументавання гэтых фактаў. Але мы заклікаем з дапамогай фота і відэа самім фіксаваць сляды катаванняў і збіванняў. Акрамя гэтага, звяртайцеся да лекараў, каб зафіксаваць траўмы і захаваць медыцынскія дакументы. Гэта дапаможа ў будучыні прыцягнуць да адказнасці ўсіх датычных да рэпрэсій.

✍️Вы можаце самастойна задакументаваць ваш выпадак, дзякуючы «Практычнаму дапаможніку для пацярпелых»

🔹Калі вы пацярпелі ад катаванняў з боку сілавікоў ці сутыкнуліся з бесчалавечным і жорсткім абыходжаннем у месцах зняволення, парушэннем правоў чалавека — калі ласка, пішыце @ViasnaDOC ці viasnadoc@spring96.org

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

🗣Калі вы знаходзіцеся ў бяспецы — распавядзіце пра палітычны пераслед, з якім сутыкнуліся вы ці вашыя блізкія ў Беларусі

Калі вас арыштоўвалі, судзілі па палітычных матывах, калі вашых блізкіх ці сяброў звальнялі, прымушалі «каяцца» на камеру, калі вы былі вымушаныя бегчы з краіны праз страх — гэта важна.

• Нават калі вы цяпер у бяспечнай краіне — ваш голас мае значэнне.
• Нават калі прайшлі месяцы ці гады — ваша гісторыя важная.
• Нават калі здаецца, што нічога не змяніць — ваша праўда будуе сведчанні супраць беззаконня.

❗️Па вашым жаданні, інфармацыя, якую вы дашлеце, не будзе нідзе апублікаваная і будзе выкарыстоўвацца толькі для статыстыкі. Мы не патрабуем ад вас асабістай ці ўразлівай інфармацыі — паведамляйце толькі тое, што лічыце важным і бяспечным для сябе і для людзей у Беларусі.

Кожная гісторыя — гэта кавалачак вялікай карціны таго, што адбываецца ў Беларусі.

@ViasnaSOS | @SOSViasna | @Viasnainfo

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

📄 Што пачытаць у нядзелю? Сабралі для вас галоўныя матэрыялы «Вясны» за тыдзень:

🔹Палітзняволеная Вікторыя Кульша, якую будуць судзіць пяты раз, абвясціла бестэрміновую галадоўку

🔹Праваабаронцы просяць адмовіцца ад дыскрымінацыі ў будучым законе аб амністыі

🔹Amnesty International: «У 2024 годзе ўлады працягвалі вынішчаць усе формы публічнай крытыкі»

🔹Ксяндза з Шуміліна Анджэя Юхневіча асудзілі да 13 гадоў зняволення

🔹Блогера Сяргея Бяспалава завочна асудзілі да 18 гадоў калоніі

🔹Палітзняволенага Яна Папковіча другі раз асудзілі за «злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі»

🔹«Цень радасці»: «Вясна» прэзентуе фільм пра рэсацыялізацыю былога палітвязня

💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon | Аднаразовым данатам

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

🎥«Цень радасці»: Фільм «Вясны» пра рэсацыялізацыю былога палітвязня

Праваабарончы цэнтр «Вясна» прэзентуе кароткаметражны фільм «Цень радасці» пра 36-гадовага былога палітвязня Артура, які пасля трох гадоў зняволення пачаў жыццё з нуля ў Польшчы. Праз яго вочы глядач бачыць цяжкасці адаптацыі: моўны бар’ер, пошук працы, сацыяльную ізаляцыю, настальгію па радзіме і спробы захаваць надзею.

«Мне здавалася, што я досыць хутка магу інтэгравацца ў грамадства, калектывы. У тым ліку я разлічваў на сваю хуткую адаптацыю ў іншай дзяржаве і да іншага менталітэту. Але ўсё аказалася не зусім так вясёлкава».


Фільм мае ангельскія, польскія і рускія субтытры.

https://youtu.be/7NFiKmvLblc

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Дапамога 19-гадоваму беларусу, якога затрымалі праз актыўнасць брата. Асцерагаючыся крымінальнай справы, ён з'ехаў з краіны

«Мяне завуць Зміцер Стагурскі, мне 19 гадоў. Я брат Мікалая Стагурскага, якога затрымлівалі за каментары і спрабавалі вербаваць. Пасля таго, як ён з'ехаў з краіны, да нас дадому некалькі разоў прыходзілі з ператрусам.

Падчас арышту мяне двойчы выклікалі да следчага, пыталіся пра брата. Апошні раз зноў пачалі пагражаць, што павязуць у лес, зламаюць нагу, падкінуць што-небудзь. Было страшна. Калі я выйшаў з «содняў», плакаў. Па словах родных, быў вельмі бледны, моцна схуднеў, баяўся сказаць чагосьці не вартага.

Пасля гэтага вырашыў з'ехаць – мяне палохалі пагрозы аб тым, што могуць пасадзіць надоўга. А мне толькі 19 год, не хочацца праводзіць гэты час у калоніі. Тым больш, што «содні» сталі вялікім стрэсам: магу прачнуцца пасярод ночы, бо здаецца, што я зноў у ізалятары.

Цяпер планую вяртацца да нармальнага жыцця і тэрмінова шукаць, дзе атрымаць адукацыю».


Падтрымаць хлопца на BYSOL

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

📝«Яе жыццё пад немінучай пагрозай». Еўрапейскі парламент выступіў з заявай з нагоды галадоўкі Вікторыі Кульшы

Бюро дэлегацыі Еўрапейскага парламента па сувязях з Беларуссю выступілі з заявай з нагоды галадоўкі палітзняволенай Вікторыі Кульшы. Гэта яе шостая галадоўка з моманту затрымання на знак пратэсту з яе незаконным утрыманнем у няволі.

У Еўрапейскім парламенце залікалі беларускія ўлады прадаставіць Вікторыі неадкладны доступ да медыцынскай дапамогі і спыніць усе формы палітычнага пераследу ў дачыненні да яе і іншых мірных актывістаў у Беларусі. Акрамя таго, Еўрапейскі парламент заклікаў Еўрапейскі Саюз увесці адрасныя санкцыі ў дачыненні да асоб, адказных за пераслед Вікторыі Кульшы, а таксама актывізаваць дыпламатычныя намаганні, накіраваныя на забеспячэнне неадкладнага і безумоўнага вызвалення палітзняволенай.

«Ёсць асцярогі, што яна можа стаць першай жанчынай-палітзняволенай, якая памрэ ў беларускім зняволенні пры рэжыме Лукашэнкі».


Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/117885

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

📝Агляд сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі ў красавіку

📍Нягледзячы на ​​імкненне ўладаў схаваць маштаб крымінальных і адміністрацыйных рэпрэсій, у «Вясну» працягваюць паступаць даныя аб затрыманнях і пераследзе па палітычных падставах;
📍За месяц палітвязнямі прызнаныя 41 чалавек. Агулам з траўня 2020 года рашэнні аб прызнанні палітвязнямі прымаліся ў дачыненні да больш як 3 920 чалавек;
📍Працягваюць прыцягваць да адказнасці людзей, якія вяртаюцца дадому з-за мяжы — у некаторых выпадках, затрыманых пазней судзяць па крымінальных справах;
📍Вядома, што ў красавіку былі затрыманыя як мінімум двое святароў;
📍За красавік у «спіс экстрэмістаў» дадалі 139 чалавек, што на 41 чалавек болей, чым у мінулым месяцы.

Справаздача цалкам 👉 https://spring96.org/be/news/117911

💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon | Аднаразовым данатам

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

❗️«Гэта злоўжыванне ўладай». Жыхарам Гомельшчыны, прызнаным «дармаедамі», рассылаюць позвы з міліцыі

Жыхары Гомельскай вобласці, якія ўключаныя ў спісы «незанятых у эканоміцы», сталі атрымліваць лісты з міліцыі. Аддзелы аховы правапарадку і прафілактыкі раённых АУС рассылаюць «дармаедам» апавяшчэнні, якія больш падобныя на позвы, піша @flagshtok. У выпадку неяўкі пагражаюць адміністрацыйнай адказнасцю.

Раней такія пасланні «незанятым у эканоміцы» не прыходзілі. Усе мінулыя гады «дармаеды» атрымлівалі толькі лісты з прапановай пацвердзіць свой статус або звярнуцца па дапамогу ў працаўладкаванні. Таксама ў паведамленні гаворыцца аб неабходнасці прыйсці ў рэгіянальнае ўпраўленне па працы, занятасці і сацабароне, а для пацверджання занятасці або цяжкай жыццёвай сітуацыі прынесці патрэбныя дакументы ў раённую камісію па садзейнічанні занятасці.

Паказваем, як выглядае такое апавяшчэнне, а юрыстка «Вясны» каментуе такую практыку.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/117907

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Збор сродкаў на выставу, прымеркаваную да 60-годдзя Алеся Пушкіна

Плануецца, што выстава адкрыецца 6 жніўня 2025 года.

«Што такое свабода, калі ты далёка ад дому? Гэта пытанне лягло ў аснову выставы, якую рыхтуем мы, незалежная каманда беларусаў і беларусак у Варшаве. Мы збіраем творы, што намацваюць тэмы міграцыі, памяці, рытуалу, у візуальным мастацтве, інсталяцыях і перформансах.

Выстава натхнёна постаццю Алеся Пушкіна, але выходзіць за межы яго біяграфіі — гэта платформа для сучасных творцаў, якія жывуць і думаюць у руху».


Збор праходзіць на платформе gronka.org

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

У эфіры дзяржаўнага тэлебачання паказалі інтэрв'ю палітзняволенага паляка

Дзяржаўнае тэлебачанне паказала фільм пра палітзняволенага грамадзяніна Польшчы Томаша Бярозу. Летам 2023 года ў Брэсцкім абласным судзе разглядалі яго справу паводле ч.1 арт. 358-1 КК (агентурная дзейнасць) і арт. 358 (шпіянаж). Вынік суда — 14 гадоў у калоніі ва ўмовах ўзмоцненага рэжыму.

У сюжэце распавядаецца, што Бяроза быў завербаваны польскімі спецслужбамі ў Бяла-Падляску ў 2010 годзе, калі вучыўся ў Акадэміі фізвыхавання. Адметна, што рэпартаж і інтэрв'ю вядзе польскі журналіст: яны гутараць з палітвязнем на польскай мове з паралельным перакладам размовы на расейскую мову.

Таксама ў фільме паказалі, як затрымлівалі Томаша. У тым ліку, на кадрах затрымання бачныя супрацоўнікі ДАІ, да якіх паляк сеў у машыну для праверкі. Пасля гэтага на мужчыну з усіх бакоў «накінуліся» супрацоўнікі міліцыі. Пасля на галаву Томаша апранулі мяшок, заламалі рукі і перавезлі ў КДБ.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/117900

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

📍Палітзняволенага Ігара Аліневіча зноў змяшчалі ў ШІЗА

Паводле @a_partisans, ён правёў там амаль месяц.

Ігар — актывіст анархічнага руху, якога затрымалі пры пераходзе мяжы Беларусі ў ноч з 28 на 29 кастрычніка 2020 года. Яго абвінавацілі па шэрагу крымінальных артыкулаў за падпал службовых аўтамабіляў, будынка ДАІ, дзяржаўнага камітэта экспертыз у Гомельскай вобласці. У выніку Ігара асудзілі да 20 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Летась палітвязень трапіў у лякарню ў Калядзічах праз падазрэнне на язву страўніка. Абвастрэнне адбылося пасля галадоўкі, якую Ігар трымаў 14 дзён ў ШІЗА жодзінскай турмы № 8.

💌Месца ўтрымання: Турма № 8. 222163, г. Жодзіна, вул. Савецкая, 22А, Ігар Уладзіміравіч Аліневіч

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

‼️Супраць Ніны Багінскай узбудзілі крымінальную справу за адзіночныя пікеты

Супраць 78-гадовай грамадскай актывісткі Ніны Багінскай узбуджаная крымінальная справа паводле арт. 342-2 Крымінальнага кодэкса (неаднаразовае парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў). Прычынай сталі шпацыры са значакам бел-чырвона-белага колеру на адзенні і дэманстрацыя нацыянальнай сімволікі на вуліцах Мінску ў 2024 годзе.

Неўзабаве распачнецца разбіральніцтва ў судзе Першамайскага раёна Мінска. Гэта сёмая справа паводле гэтага артыкула з моманту яго ўвядзення ў Крымінальны кодэкс, якая дайшла да суда.

Вядома, што падчас следства па крымінальнай справе Ніну Багінскую некалькі разоў вазілі на псіхіятрычную экспертызу.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/117897

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

YouTube-канал гурта «BRUTTO» прызнаны «экстрэмісцкім» — на яго падпісаныя больш за 225 000 чалавек

Адпаведнае рашэнне было прынятае судом Ганцэвічскага раёну 26 красавіка.

Таксама «экстрэмісцкі» спіс папоўнілі YouTube-каналы «Кабинет Никитенко», «Novaja Ziamlia», TikTok-старонка «zloybelevrey», старонка ў Instagram «krok.kult», суполка ва «Укантакце «Вольная Беларусь», Telegram-каналы, чаты і боты «Молодёжное движение ДоЛГБ», «Долгонутый чат», «Минск», «Должностная анкета», «Долгонутые предложения», а таксама сайт і старонкі ў сацсетках праекту «BY teatr».

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

🗣«Сістэматычны наступ на асноўныя свабоды». Праваабаронца «Вясны» выступіла на канферэнцыі АБСЕ

Праваабаронца ПЦ «Вясна» Наталля Сацункевіч выступіла на канферэнцыі АБСЕ «Абарона грамадзянскай прасторы — роля праваабаронцаў і свабода мірных сходаў: Дадатковая нарада па чалавечым вымярэнні II». Канферэнцыя праходзіць 5-6 траўня ў Вене.

Праз амаль пяць гадоў рэпрэсіі працягваюцца, сказала Наталля Сацункевіч і прывяла некаторыя звесткі: толькі ў 2024 годзе больш за 1 000 чалавек былі асуджаныя паводле артыкула 342 — толькі за ўдзел у пратэстах у 2020 годзе. Толькі ў мінулыя выходныя на мяжы з Беларуссю былі затрыманыя людзі, некаторыя з якіх былі асуджаныя за ўдзел у пратэстах 2020 года.

«Каб паказаць вам маштаб рэпрэсій: у сярэднім штомесяц суды выносяць не менш за 143 палітычна матываваныя прысуды — каля сямі за працоўны дзень».


Чытаць па спасылцы 👉
https://spring96.org/be/news/117893

💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon | Аднаразовым данатам

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

💔У Беларусі за кратамі — мінімум дзевяць палітвязняў з інваліднасцю

5 траўня па ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень барацьбы за правы людзей з інваліднасцю. У гэты дзень у зняволенні ў Беларусі знаходзіцца мінімум дзевяць палітзняволеных з інваліднасцю. Некаторыя людзі з інваліднасцю выйшлі на волю пасля некалькі хваляў памілавання.

Людзі з інваліднасцю — асобная ўразлівая група ў месцах зняволення. Каб у поўнай меры камунікаваць з навакольным асяроддзем, ім патрэбныя дадатковыя ўмовы, бо ўтрыманне ў зняволенні ўспрымаецца для чалавека больш жорсткім. Для гэтых людзей такія ўмовы часцей з'яўляюцца катаваннямі, чым для іншых.

У Міжнародны дзень барацьбы за правы людзей з інваліднасцю распавядаем пра беларускіх палітвязняў з інваліднасцю.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/117890

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Стала вядома, што цяпер адбываецца з палітзняволеным Юрасём Зянковічам, якога вызвалілі па просьбе ЗША

Пра першыя дні Юрася пасля вяртання ў Тэхас «Нашай Ніве» распавяла яго жонка Алена Дзенісавец.

«Урад ЗША мае спецыяльную праграму рэабілітацыі. Яна ўключае медыцнскае абследаванне, псіхалагічную дапамогу, дапамогу з уладкаваннем на працу, падтрымку сям’і і гэтак далей. Усе людзі, каго ўрад ЗША вызваляе з палону, праходзяць яе. І потым іх яшчэ падтрымліваюць некалькі гадоў. Вось Юрась цяпер удзельнічае ў такой праграме», — расказвае яна.

Па словах Алены, Зянковіч ужо паспеў прайсці поўны медыцынскі агляд — і са здароўем у яго ўсё добра. Але ж яму патрэбны некаторы час, каб прыйсці ў сябе.

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

🧹Шукаем людзей, якіх прымушалі ўдзельнічаць у суботніках

Для прадастаўлення звестак у ААН, збіраем інфармацыю аб суботніках і аб мерах, якія прымаюцца супраць тых, хто ўхіляўся ад такой працы.

Калі вы гатовы падзяліцца інфармацыяй, напішыце, калі ласка, нам — @zvarot96

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Збор сродкаў да Міжнароднага дня абароны правоў людзей з інваліднасцю

«Хуткая гуманітарная дапамога» запускае новы збор для падтрымкі людзей з інваліднасцю, якія апынуліся ў складанай сітуацыі праз палітычныя рэпрэсіі.

Куды пойдуць сродкі?

🔸медыкаменты і медыцынскія сродкі (напрыклад, вазкі, бандажы, прылады для рэабілітацыя і іншае);
🔸аплата медыцынскіх маніпуляцый, умяшанняў і кансультацый медыкаў;
🔸аплата сацыяльных таксі і іншых транспартных паслуг, што неабходныя для атрымання медыцынскай дапамогі.


Арганізатары плануюць сабраць 10 000 еўра. Памер выплат для кожнай сям'і будзе залежаць ад іх патрэб. Максімальная сума выплат — 300 еўра.

Падтрымаць збор можна па спасылцы

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

✊ Падтрымайце «Вясну» на Patreon альбо аднаразовым данатам

На сёння за кратамі знаходзіцца чацвёра праваабаронцаў «Вясны» — іх асудзілі да пазбаўлення волі толькі за тое, што яны абаранялі правы беларусаў. Нягледзячы на гэта, праваабаронцы і валанцёры «Вясны» працягваюць сваю працу па абароне і фіксацыі парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі.

Акрамя магчымасці падтрымаць «Вясну» падпіскай на Patreon, ёсць магчымасць зрабіць і аднаразовы данат праваабаронцам.

Усе сабраныя ахвяраванні будуць накіраваныя на падтрымку дзейнасці арганізацыі, а таксама палітзняволеных вясноўцаў.

❗️Калі ласка, рабіце пераводы толькі, калі для вас гэта бяспечна. Мы настойліва просім не рабіць пераводаў з картак беларускіх ці расійскіх банкаў

💵Падтрымаць «Вясну» аданаразовым данатам
💶Падтрымаць Вясну на Patreon
⁉️«Вясну» прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем»: як цяпер супрацоўнічаць з намі?

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

❗️Затрыманні на межах Беларусі працягваюцца

Праваабаронцы атрымліваюць інфармацыю, што на межах Беларусі з краінамі ЕС працягваюцца ўзмоцненыя праверкі і затрыманні. Сярод іншага, пад асаблівы кантроль трапляюць людзі, якія пасля 2020-га году траплялі пад палітычны адміністрацыйны пераслед.

Таму раім сур'ёзна ацэньваць рызыкі перад паездкай у Беларусь і не забываць пра правілы бяспекі — не захоўваце фота з акцый пратэсту, каб не нашкодзіць сабе і іншым удзельнікам пратэстаў. Акрамя таго, уважліва праглядзіце падпіскі ў сваіх усіх сацсетках на наяўнасць «экстрэмісцкіх» старонак, а таксама «лайкаў» і каментароў на іх.

📝Нагадваем пра правілы бяспекі пры паездках у Беларусь

🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
📝Абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Да 25 гадоў калоніі: стаў вядомы прысуд па справе аб спробе падрыву чыгуначнага складу ў Талочынскім раёне

Як стала вядома, Мінскі гарадскі суд 18 снежня 2024 года асудзіў па «справе аб спробе падрыву чыгуначнага складу ў Талочынскім раёне» беларусаў Івана Бародзіча і Барыса Пухальскага да 25 і 11 гадоў калоніі адпаведна, а ўкраінца Івана Ліхалата — да 20 гадоў зняволеня. Прысуд вынесла Анжэла Касцюкевіч.

Беларусы падалі апеляцыйныя скаргі на прысуд: яны аспрэчвалі кваліфікацыю сваіх дзеянняў, а таксама прасілі змяніць прысуд і знізіць тэрмін пакарання. Грамадзянін Украіны не падаваў апеляцыю. Але прысуд уступіў у сілу, у хуткім часе палітвязняў этапуюць у калоніі.

Нагадаем, пра затрыманне шасці чалавек КДБ паведаміў 11 верасня. Пра гэта стала вядома з фільма 11 верасня, які паказалі адразу на ўсіх дзяржаўных каналах. На відэа некаторыя з іх выглядаюць збітымі, некаторых на следчых дзеяннях водзяць на ланцугах, аднаго з затрыманых знялі ў СІЗА КДБ.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/117884

Читать полностью…
Subscribe to a channel