viasna96 | Unsorted

Telegram-канал viasna96 - Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

9792

Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі. Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS. Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo Юрыдычная служба: @zvarot96

Subscribe to a channel

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

📝Віды катаванняў у жаночай папраўчай калоніі №4

Праваабарончы цэнтр «Вясна» выпусціў даклад «"Нас вырашылі зусім звесці са свету". Сведчанні жанчын пра гендарную дыскрымінацыю ў месцах несвабоды Беларусі». Яго прэзентацыя прайшла 8 сакавіка.

Больш за ўсё жанчын пераследуюць за ўдзел у паслявыбарчых акцыях пратэсту ў 2020 годзе. Паводле розных «пратэсных» крымінальных артыкулах асудзілі не менш за 993 жанчыны.

За каментары ў інтэрнэце асудзілі мінімум 592 жанчыны.

👉Чытаць даклад па спасылцы

🇬🇧Англамоўная версія дакладу па спасылцы

💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon | Аднаразовым данатам

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

🇬🇧Нагадваем, што ў «Вясны» ёсць англамоўная версія сайту

На ёй аператыўна з'яўляюцца галоўныя навіны, звязаныя з правамі чалавека ў Беларусі. Вы можаце дасылаць спасылкі на тэксты вашым замежным сябрам, каб яны разумелі ўзровень рэпрэсій у Беларусі, ці дзяліцца імі самі ў сацсетках, калі для вас гэта бяспечна.

Апошнія цікавыя тэксты:

🔹Elections*2025. Final analytical report on the results of observation of the election of the President of the Republic of Belarus

🔹Members of the European Parliament have signed this week 846 postcards to Belarusian political prisoners

🔹Latvian man sentenced to 6 years in a penal colony for "discrediting Belarus" and "calling for sanctions"

🔹"I'm probably just going to die here": The situation of political prisoners from vulnerable groups

🔹 Censorship in Belarus is the main tool for maintaining power and fighting against "extremism"

https://spring96.org/en

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

У «экстрэмісцкі» спіс дадалі суполку ў «Аднакласніках» «БОРИСОВЧАНЕ»

Адпаведнае рашэнне было прынятае судом Баранавічаў і Баранавіцкага раёну 12 сакавіка.

У гэтай суполцы больш за 5600 удзельнікаў і яна аб'ядноўвае «асобаў, якія жылі і жывуць у Барысаве».

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

У Мінску сёння разглядалі апеляцыйную скаргу стаматалагіні Алены Елькінай. Яе асудзілі да пазбаўлення волі

У Мінскім гарадскім судзе напачатку лютага асудзілі 33-гадовую Алену Елькіну. Яе абвінавацілі ў «стварэнні экстрэмісцкага фармавання» (ч. 1 арт. 361-1 КК) і «закліку да санкцый» (ч. 3 арт. 361 КК). Справу разглядала суддзя Алена Ананіч. Палітзняволеную асудзілі да калоніі, але дакладны тэрмін зняволення пакуль невядомы.

Сёння Вярхоўны суд разглядаў апеляцыйную скаргу стаматалагіні. Рашэнне прымала судая калегія пад старшынствам суддзі Аляксея Хлышчанкова. Вынік невядомы.

Нагадаем, 4 ліпеня 2024 года КДБ прызнаў тэлеграм-канал «ШапитоДичь» «экстрэмісцкім фармаваннем». Паводле ведамства, дачыненне да яго мае Алена. Ініцыялы жанчыны цалкам супадаюць са стаматалагіняй з Віцебску — апошнія допісы ў яе сацыяльных сетках датаваныя траўнем 2024-га году.

🗣Калі вам вядомыя акалічнасці справы ці інфармацыя пра Алену — калі ласка, паведамляйце праваабаронцам на @Viasnainfo

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

💌Чальцы Еўрапейскага парламента падпісалі 846 паштовак беларускім палітвязням

У межах ініцыятывы #EPStandsBYyou еўрапейскія палітыкі з усіх камітэтаў і палітычных групаў у Страсбургу зладзілі акцыю салідарнасці з беларускімі палітвязнямі. Пачынаючы з панядзелка 10 сакавіка і да раніцы чацвярга 13 сакавіка яны пісалі ім лісты.

Агулам было падпісана 846 паштовак — гэта самы высокі паказчык за ўсю гісторыю праекта з 2022 года.

Падпісанне было ініцыяванае дэпутатамі і дэпутаткамі Еўрапарламента Пятрасам Аўштрэвічусам, Renew Europe; Анджэем Халіцкі, EPP; Хельмутам Брандштэтэрам, Renew Europe; Марціньшам Стакісам, Greens/EFA; Малгажатай Гасеўскай, ECR; Свенам Міксерам, S&D; Расай Юкневічэне, EPP; Сандрай Калніетэ, EPP; Міхалам Кабоскам, Renew Europe; Андржэем Коларжам, EPP.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/117608

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

💔3 гады і 8 месяцаў таму затрымалі Алеся Бяляцкага, Валянціна Стэфановіча і Уладзіміра Лабковіча

14 ліпеня 2021 года да іх і іншых «вясноўцаў» прыйшлі з ператрусамі. Праваабаронцаў абвінавачвалі ў «кантрабандзе» і «фінансаванні групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак».

У пазамінулым сакавіку суддзя Марына Запаснік прысудзіла «вясноўцам» вялікія тэрміны: Уладзю — 7 гадоў калоніі, Валянціну — 9 гадоў калоніі, Алесю — 10 гадоў калоніі. Праваабаронцы не прызналі віну ні па адным артыкуле, які ставіўся ім у віну.

Пазней праваабаронцаў унеслі ў «спіс экстрэмістаў».

💌Месца ўтрымання «вясноўцаў»:
- ПК № 9, 213410, Горкі, Дабралюбава, 16, Аляксандру Віктаравічу Бяляцкаму
- ПК № 15, 213105, Магілёў, п/а Вейна, Слаўгарадская шаша 183, Валянціну Канстанцінавічу Стэфановічу
- ПК № 17, 213004, Шклоў, 1-я Заводская, 8, Уладзіміру Мікалаевічу Лабковічу
💻Напісаць анлайн
💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon | Аднаразовым данатам

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

У «Спіс экстрэмістаў» дадалі яшчэ 28 прозвішчаў — цяпер у ім 5051 чалавек

14 сакавіка МУС зрабіла традыцыйны пятнічны апдэйт «Пераліка грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».

Сярод іншых, у спіс дадалі віцебскага лекара Аляксандра Рандарэнку, а таксама індывідуальнага прадпрымальніка Андрэя Слізевіча.

Да допіса далучаны апошні «Пералік грамадзян, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».

⁉️«Мама, я экстрэміст». Якія абмежаванні накладаюцца на асоб, уключаных у «Спіс экстрэмістаў»

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

🌿«Апеляцыю вырашыў не падаваць, каб хутчэй адбыць пакаранне і вярнуцца на волю»

Былы палітзняволены Аляксей (прозвішча не называецца ў мэтах бяспекі сваякоў) пасля адбыцця пакарання за каментары і падпіскі на «экстрэмісцкія» каналы прыняў рашэнне з’ехаць з Беларусі. Галоўная прычына — верагоднасць новага затрымання і новага суда.

Ён пагадзіўся распавесці «Вясне» пра акалічнасці свайго пераследу і ўмовы ўтрымання ў папраўчай калоніі №15 Магілёва.

«Недзе праз тыдні два я вырашыў схадзіць у РУУС, каб забраць свае грошы, якія былі канфіскаваныя падчас ператрусу ў кватэры. І вось там мяне затрымалі ізноў і на трое сутак змясцілі ў Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў».


Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/117600

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Улады абвясцілі намесніка старшыні БАЖ Алега Агеева ў міждзяржаўны вышук

На падставе якога артыкула беларускія і расійскія праваахоўнікі шукаюць намесніка старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў Алега Агеева, у вышуковай базе не пазначана. Раней у вышук быў абвешчаны намеснік старшыні БАЖ Барыс Гарэцкі.

У каментары службе маніторынгу @bajmedia Алег Агееў кажа, што, найверагодней, беларускія ўлады зрабілі запыт на вышук у Інтэрпал.

Паводле слоў юрыста, з’яўленне асабістых дадзеных у расійскай базе вышуку сведчыць пра тое, што ў Беларусі ў дачыненні да яго распачатая нейкая крымінальная справа. «Але ніякіх паведамленняў наконт гэтага я асабіста не атрымліваў. Наўрад ці мяне падавалі ў вышук як зніклага, гэта не мой выпадак», — іранізуе Агееў.

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Галоўнага рэдактара «Reform» Фёдара Паўлючэнку абвясцілі ў вышук у Расіі

Даныя галоўнага рэдактара Reform.nеws Фёдара Паўлючэнкі з'явіліся ў расійскай базе «Вышук», якую вядзе МУС РФ. У якасці падставы для вышуку пазначана «шукаецца па артыкуле КК».

Верагодна, у расійскую базу Паўлючэнка трапіў на запыт беларускага боку. Паводле інфармацыі выдання, галоўрэд «Reform» праходзіць у Беларусі па некалькіх крымінальных справах, звязаных з палітыкай.

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Судовы працэс над палітзняволеным журналістам Ігарам Ільяшом перапынены — публікацыі праходзяць экспертызу

Мінскі гарадскі суд аб’явіў перапынак у разглядзе крымінальнай справы журналіста Ігара Ільяша. Суд пачаўся 21 лютага, з таго часу адбылося тры судовыя пасяджэнні.

Нагадаем, Ільяша абвінавачваюць у «дыскрэдытацыі Беларусі» (арт. 369–1 КК РБ) і ў «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці» (ч. 2 арт. 361–4 КК РБ). Паводле санкцый гэтых артыкулаў журналісту пагражае да 6 гадоў пазбаўлення волі.

Як стала вядома СМІ, аналітычныя публікацыі журналіста адпраўлены на экспертызу, якую будзе праводзіць доктар філалагічных навук, загадчык кафедры на філфаку БДУ Сяргей Лебядзінскі. Суд адхіліў хадайніцтва Ільяша наконт таго, каб экспертыза праводзілася ў Дзяржаўным цэнтры судовых экспертыз, піша @bajmedia.

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

📝Нагадваем кантакты Праваабарончага цэнтру «Вясна»

🔹Паведаміць пра затрыманне, даслаць інфармацыю з судовых пасяджэнняў: Telegram-бот @viasna_bot | @ViasnaSOS, @SOSViasna;
🔹Звярнуцца па дапамогу па юрыдычных пытаннях, абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў: @zvarot96 | zvarot@spring96.org;
🔹Калі вы пацярпелі ад катаванняў з боку сілавікоў ці сутыкнуліся з жорсткім абыходжаннем за кратамі: @ViasnaDOC | viasnadoc@spring96.org;
🔹Распавесці сваю гісторыю журналістам «Вясны»: @Viasnainfo | viasna@spring96.org.

📍Кантакты рэгіянальных прадстаўніцтваў «Вясны»: Бабруйск — @babrujskspring; Барысаў — @Spring_help_r; Брэст — @Nadbuzanski, @BrestSOS; Гомель — @homelspring; Магілёў — @maydayhelp, @mspring_help; Маладэчна — @Maladecza_help; Наваполацк — @impaynes; Віцебск — @Viciebsk_spring; Светлагорск — @svietlahorskspring

❗️Афіцыйныя кантакты ПЦ «Вясна» можна паглядзець у апісанні @viasna96 ці на старонцы «Кантакты» на spring96.org

⁉️«Вясну» прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем»: як цяпер супрацоўнічаць з намі?

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

У Беларусі новае «экстрэмісцкае фармаванне» — праект «Беларуский OSINT "Феникс"»

Адпаведнае рашэнне прынятае КДБ 7 сакавіка.

Паводле ведамства, дачыненне да праекту мае Віталь Кандраценка.

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

💔«Начальнік выйшаў, мяне сталі моцна збіваць». Як палітвязня Аляксандра Зялюткіна збівалі ў магілёўскай ПК №15

«Мяне адразу прывялі да начальніка калоніі, там яшчэ знаходзілася некалькі супрацоўнікаў. яны сталі крычаць, што кідаў камянямі ў супрацоўнікаў міліцыі, што ў СІЗА абвяшчаў галадоўку. Потым, калі начальнік выйшаў, мяне сталі моцна збіваць, прымянялі электрашокер і затым адразу кінулі ў ШІЗА. І неўзабаве яшчэ раз у ізалятар. Гэта начальнік калоніі Аляксей Лазарэнка даў такое ўказанне, каб мяне прэсавалі па поўнай. А ў снежні 2022 года выклікалі к аператыўніку і таксама пабілі.

Мне ўдалося пра гэта распавесці бацькам пры тэлефанаванні, я назваў прозвішчы супрацоўнікаў, папрасіў каб перадалі інфармацыю пра гэта праваабаронцам. Але праз два месяцы, відаць яны праслухалі тую размову. І вось першага сакавіка ўрываюцца ў наш атрад чалавек пяць супрацоўнікаў і пачынаюць збіваць мяне».


🔹Былы палітвязень Аляксандр Зялюткін: «Мне падалося, што ў суседняй камеры забілі чалавека»

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

🌐Цэнзура ў Беларусі — галоўны элемент утрымання ўлады і татальнай барацьбы з «экстрэмізмам»

Сёння, 12 сакавіка, міжнародная супольнасць адзначае Дзень супраць цэнзуры ў інтэрнэце. Гэты дзень быў абвешчаны з мэтай падтрымкі адзінага інтэрнэту без абмежаванняў і фіксацыі дзеянняў, якімі ўрады ва ўсім свеце стрымліваюць і падвяргаюць цэнзуры свабоду слова ў інтэрнэце.

Сусветны дзень барацьбы з кібер-цэнзурай ўпершыню быў адзначаны ў 2008 годзе. Ад таго часу міжнародная арганізацыя «Рэпарцёры без межаў» (Reporters without Borders) публікуе ў гэты дзень спіс «Ворагаў інтэрнэту», у які трапляюць краіны, дзе забараняюць і блакуюць нацыянальныя і міжнародныя інтэрнэт-рэсурсы, фільтруюць кантэнт, а за свабоду выказванняў пераследуюць журналістаў.

У спіс краін «ворагаў інтэрнэту» з 2012 па сённяшні дзень уваходзіць і Беларусь.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/117594

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

💔Дапамога сям'і былога палітвязня Яўгена Харашкевіча

«За сваю грамадзянскую пазіцыю я быў арыштаваны, потым асуджаны і адпраўлены ў турму на 4 гады, пакінуўшы цяжарную жонку адну ў самых складаных абставінах. У жніўні 2024 года, пасля поўнага адбыцця тэрміна, я выйшаў на волю. Але пераслед нашай сям'і не спыніўся. Увосень 2024 года ў нашу кватэру зноў прыйшлі сілавікі з ператрусам.

Тры месяцы мы хаваліся ў Грузіі, жывучы ў пастаянным страху. А калі, нарэшце, змаглі пераехаць у Польшчу, нас чакаў яшчэ адзін удар: грошы, якія мае бацькі перадалі нам на першы час у эміграцыі, былі скрадзеныя.

Мы звярнуліся ў паліцыю Польшчы і рыхтуем заяву ў паліцыю Грузіі, але шанцы вярнуць скрадзенае малыя. Цяпер мы засталіся без сродкаў да існавання і без той фінансавай падушкі, якая дазволіла б нам пачаць новае жыццё».


Падтрымаць сям'ю на Pomagam

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

🏃‍♀️Amnesty Polska заклікае далучыцца да кампаніі #BiegamDobrze, каб падтрымаць беларускіх палітвязняў

Далучайцеся да кампаніі #BiegamDobrze і паўдзельнічайце 30 сакавіка ў адным з забегаў, якія ладзіць Maraton Warszawski: Варшаўскага паўмарафону ці New Balance Bieg na Piątkę.

Вам неабавязкова быць прафесійным бегуном — вы можаце прабегчы або прайсці па маршруце! Зарэгіструйцеся на сайце biegamdobrze.pl, абярыце каманду Amnesty International і далучайцеся да падтрымкі беларускіх палітвязняў!

Рэгістрацыя працягваецца да 16 сакавіка.

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

💔«Выдзернулі з ШІЗА, паведамілі і вярнулі назад». Як палітвязню распавялі пра смерць маці

Напачатку жніўня стала вядома пра смерць маці палітзняволеных антыфашыстаў Цімура і Тамаза Піпія. Паведамлялася, што ў жанчыны выявілі анкалогію на глебе стрэсу праз паўгода пасля затрымання сыноў.

Малодшая сястра хлопцаў распавяла «Медыязоне» аб тым, як ім паведамілі аб смерці мамы.

«Цімура запрасілі ў кабінет разам з псіхолагам і паказалі мой тэкст. Далі заспакаяльнае і ў цэлым зрабілі ўсё магчымае для такой сітуацыі. Тамазу аб смерці мамы не казалі амаль тыдзень. Я тады тэлефанавала ў калонію і прасіла, каб яму далі нармальнага псіхолага. Здалося, што мне нават неяк паспачувалі».


Паводле слоў сястры, Тамаза «выдзернулі» з ШІЗА, «паведамілі і вярнулі назад».

«Жорстка, калі шчыра. Але наколькі я ведаю, супрацоўнікі калоніі хадзілі па зняволеных і прасілі падтрымаць Тамаза. І мне ўжо пасля расказвалі, што калі ўсе выходзілі ў дворык, то крычалі: "Тамаз, трымайся"! Маральна не далі зламацца».

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

⚖️Шасцёра суддзяў Гомельшчыны, якія судзяць палітвязняў амаль пяць гадоў

Па стане на 14 сакавіка 2025 года «Вясне» вядома не меней за 6787 асуджаных паводле крымінальных «пратэсных» артыкулах. Імёны некаторых суддзяў, якія датычныя да рэпрэсій, вядомыя з 2020 года, а некаторыя — яшчэ раней.

«Вясна» распавядае пра шасцёх самых рэпрэсіўных суддзяў Гомельшчыны, якія ўжо амаль пяць гадоў вядуць крымінальныя палітычныя справы.

• Яўген Ерафееў — мінімум 43 асуджаныя
• Наталля Качалава — мінімум 32 асуджаныя
• Аляксандр Піскуноў — мінімум 32 асуджаныя
• Мікалай Доля — мінімум 26 асуджаных
• Яўген Шаршнёў — мінімум 25 асуджаных
• Аляксей Хлышчанкоў — мінімум 25 асуджаных

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/117609

💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon | Аднаразовым данатам

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

❗️Праваабаронцы заклікаюць дакументаваць факты катаванняў і парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі

«Вясне» вядома, што ў Беларусі працягваюцца масавыя катаванні і збіванні, утрыманне ў нечалавечых умовах у ізалятарах. Мы разумеем, што праз страх і рызыкі пераследу людзі баяцца звяртацца да праваабаронцаў для дакументавання гэтых фактаў. Але мы заклікаем з дапамогай фота і відэа самім фіксаваць сляды катаванняў і збіванняў. Акрамя гэтага, звяртайцеся да лекараў, каб зафіксаваць траўмы і захаваць медыцынскія дакументы. Гэта дапаможа ў будучыні прыцягнуць да адказнасці ўсіх датычных да рэпрэсій.

✍️Вы можаце самастойна задакументаваць ваш выпадак, дзякуючы «Практычнаму дапаможніку для пацярпелых»

🔹Калі вы пацярпелі ад катаванняў з боку сілавікоў ці сутыкнуліся з бесчалавечным і жорсткім абыходжаннем у месцах зняволення, парушэннем правоў чалавека — калі ласка, пішыце @ViasnaDOC ці viasnadoc@spring96.org

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

🎧«Я веру ў выбары». Эніра Браніцкая — «Жанчыны ў праваабароне»

Праваабаронка Эніра Браніцкая — першая ў незалежнай Беларусі палітзняволеная жанчына. У 2006 годзе яна арганізоўвала назіранне за чарговымі выбарамі праз «Партнерства» — за што і была пакараная.

«Адносіны да нас былі іншыя. “Вы за палітыку сядзіце” — тады гэта займала некаторы час патлумачыць, што гэта такое», — успамінае Эніра.

Яна прайшла праз Акцрэсціна з тады яшчэ «сцэнай», амерыканку і Валадарку. А пасля вызвалення працягнула займацца праваабарончай дзейнасцю: працавала ў грамадскай прыёмнай камітэта «Салідарнасці», была дырэктаркай «Офіса па правах людзей з інваліднасцю», стаяла ля вытокаў ініцыятывы «Праваабаронцы супраць катаванняў», а цяпер з’яўляецца праваабаронцай «Human Constanta».

Soundcloud | Spotify | Apple podcasts | Youtube | Castbox | Іншыя пляцоўкі

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

У Чачэрску хлопца пачынаюць судзіць за «масавыя беспарадкі»

Жыхара Чачэрска Рамана Емяльянава збіраюцца судзіць сёння, 14 сакавіка, у мясцовым судзе. Яму інкрымінуюць ч. 3 арт. 293 КК (масавыя беспарадкі). Судовы працэс будзе ўзначальваць суддзя Мікалай Сергіевіч.

У чым менавіта абвінавачваюць Рамана — невядома, піша «Гомельская Вясна».

Паведамляецца, што ў мінулым годзе гэты самы Мікалай Сергіевіч судзіў хлопца паводле ч. 1 арт. 24.23 КаАП (несанкцыянавае пікетаванне).

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

21-гадовага хлопца арыштавалі за «заклікі» да пратэстаў у Telegram-чаце

Пракуратура Рэчыцкага раёна накіравала ў суд крымінальную справу па абвінавачванні 21-гадовага хлопца ў «арганізацыі групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак і спалучаных з відавочным непадпарадкаваннем законным патрабаванням прадстаўнікоў улады» (ч. 1 арт. 342 КК).

Паволе версіі абвінавачвання, хопец 12 жніўня 2020 года з дапамогай мабільнага тэлефона «Xiaomi» у публічным Telegram-чаце «Брест 97%» размясціў паведамленні, дзе «схіляў грамадзян да ўдзелу ў несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь».

Пра гэта паведамляе пракуратура Гомельскай вобласці. З гэтага вынікае, што падчас пратэстаў хлопцу было ўсяго 15 ці 16 гадоў, але затрымалі яго праз некалькі гадоў. Вядома, што хлопец змешачаны пад варту.

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

📝Віды катаванняў у жаночай папраўчай калоніі №4

Праваабарончы цэнтр «Вясна» выпусціў даклад «"Нас вырашылі зусім звесці са свету". Сведчанні жанчын пра гендарную дыскрымінацыю ў месцах несвабоды Беларусі». Яго прэзентацыя прайшла 8 сакавіка.

Распавядаем пра сведчанні былых палітзняволеных жанчын з дакладу пра гендарную дыскрымінацыю ў месцах несвабоды.

«Яшчэ я ўбачыла “сярэднявечную” клетку для пакаранняў каля брамы калоніі. Невялікая, метр на два. На меркаванне адміністрацыі, у залежнасці ад ступені віны — калі яшчэ не рапарт і цябе не адпраўляюць у ШІЗА — цябе можна “правучыць у навуку астатнім”. Становішся ў гэтую “сярэднявечную клетку ганьбы”, і, калі атрад ідзе на фабрыку, усе глядзяць на цябе».


👉Чытаць даклад па спасылцы

💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon | Аднаразовым данатам

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

❗️Латвійца асудзілі да 6 гадоў калоніі за «дыскрэдытацыю Беларусі» і «заклікі да санкцый»

У Мінскім абласным судзе грамадзяніна Латвіі Юрыйса Ганінса асудзілі да шасці гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэкса: «дыскрэдытацыя Беларусі» (арт. 369-1 КК), «паклёп на Лукашэнку» (ч. 2 арт. 367 КК) і «заклікі да санкцый» (ч. 2 арт. 361 КК).

Суддзя Аляксандр Рыбакоў вынес прысуд яшчэ 19 лютага, але пра яго стала вядома толькі цяпер. Сутнасць абвінавачвання невядомая, а працэс праходзіў у закрытым рэжыме.

Агулам у беларускіх месцах няволі ўтрымліваюцца 36 палітзняволеных замежных грамадзян, сярод іх — чатыры грамадзяніна Латвіі.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/117597

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

У Гродзенскай вобласці прадаюць машыну былога палітвязня

Праз пляцоўку «Белюрзабеспячэнне» у Гродзенскай вобласці прадаюць аўтамабіль. Гэта маёмасць былога палітвязня Дзяніса Кірэшчанкі, піша @nebovkletku.

Мужчыну затрымалі 8 жніўня 2020 года ў межах справы аб падрыхтоўцы масавых беспарадкаў у Навагрудку і Карэлічах (ч. 3 арт. 293 КК). Пазней яму прысудзілі 1,5 гады калоніі. 30 кастрычніка 2021 года ён выйшаў на волю, цалкам адбыўшы тэрмін.

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Чарговае папаўненне Спіса экстрэмісцкіх матэрыялаў

У яго трапілі:

📍Telegram-чат «Типичная Беларусь chat»;
📍Instagram старонкі «baza_florida», «kotosby», «artasok»;
📍Старонка ў Facebook «КОТОС»;
📍YouTube-канал «Bes Live»;
📍Старонка ў «Аднакласніках» «БелПравда»;
📍Старонка ў «Х» чё ваще происходит»;
📍Старонкі ў TikTok «reformculture», «artsiombrukhan», «beslive».

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

📸«Нашы продкі фатаграфаваліся на фоне дываноў, а мы — на фоне сцен у калоніях». Звяртаемся да палітвязняў з заклікам дасылаць свае магшоты

Фота пад арыштам — асобны накірунак фотаздымкі. Для міліцэйскай фотаздымкі існуе неафіцыйны тэрмін — магшот. З 2020 года праз такую «фотасесію» прайшлі сотні тысяч беларусаў і беларусак, затрыманых па палітычных прычынах: у РУУСах, СІЗА, калоніях.

Праваабаронца «Вясны» Дзіяна Пінчук сабрала каля 40 магшотаў ад былых палітвязняў і сведчанні пра працэс фотаздымкі, пачуцці і эмоцыі палітвязняў пра яе — mugshots.spring96.org/persons

«На гэтых фотаздымках я бачу годных людзей, якія пацерпелі за любоў да Беларусі. Нашы продкі фатаграфаваліся на фоне дываноў, а мы — на фоне белых прастынёў і сцен у калоніях. Такі цяпер наш нацыянальны код», — кажа аўтарка праекту.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/114595

🌿Былыя палітвязні таксама могуць прыняць удзел у праекце і такім чынам задакументаваць сваю гісторыю. Для гэтага трэба запоўніць адмысловую гугл-форму

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

💔 «Я, напэўна, проста памру тут»: хто з беларускіх палітзняволеных знаходзіцца ў асаблівай рызыцы за кратамі

Па стане на 12 сакавіка праваабаронцам вядома не менш чым пра 219 палітвязняў, якія знаходзіцца за кратамі ў асаблівай рызыцы. Сярод іх:

• 78 чалавек у цяжкім стане здароўя;
• 32 сталыя чалавекі, чый узрост перавышае 60 гадоў (шмат хто з іх таксама мае вялікія праблемы са здароўем);
• 39 шматдзетных маці і бацькоў;
• 8 чалавек з інваліднасцю;
• 10 чалавек з ментальнымі разладамі;
• Вядома пра як мінімум 10 сямей, дзе абое бацькоў знаходзяцца за кратамі.

Найстарэйшы з палітвязняў — 77-гадовы Міхаіл Ляпейка з Магілёву, які быў накіраваны на прымусовае лячэнне ў псіхіятрычным шпіталі за абразу Лукашэнкі.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/111366

🗣Калі вы ведаеце такіх людзей, калі ласка, паведамляйце праваабаронцам 👉 @ViasnaSOS, @Viasnainfo

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Колькасць апраўдальных прысудаў у 2024 годзе ў Гродзенскай вобласці склала 0,089%

Пра гэта паведаміў старшыня Гродзенскага абласнога суда Аляксандр Корзун, піша «Гарадзенская праваабарона».

Агульная колькасць крымінальных спраў за 2024 год, па словах Корзуна, зменшылася амаль на 500 у параўнанні з папярэднім годам, і склала 3 358. З гэтай колькасці крымінальных спраў суды Гродзенскай вобласці абвесцілі толькі 3 апраўдальныя прысуды.

Таксама стала вядома, што ў Гродзенскай вобласці за мінулы год разглядзелі 22 431 адміністрацыйныя справы.

Читать полностью…
Subscribe to a channel