viasna96 | Unsorted

Telegram-канал viasna96 - Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

9792

Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі. Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS. Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo Юрыдычная служба: @zvarot96

Subscribe to a channel

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

📝Нагадваем кантакты Праваабарончага цэнтру «Вясна»

🔹Паведаміць пра затрыманне, даслаць інфармацыю з судовых пасяджэнняў: Telegram-бот @viasna_bot | @ViasnaSOS, @SOSViasna;
🔹Звярнуцца па дапамогу па юрыдычных пытаннях, абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў: @zvarot96 | zvarot@spring96.org;
🔹Калі вы пацярпелі ад катаванняў з боку сілавікоў ці сутыкнуліся з жорсткім абыходжаннем за кратамі: @ViasnaDOC | viasnadoc@spring96.org;
🔹Распавесці сваю гісторыю журналістам «Вясны»: @Viasnainfo | viasna@spring96.org.

📍Кантакты рэгіянальных прадстаўніцтваў «Вясны»: Бабруйск — @babrujskspring; Барысаў — @Spring_help_r; Брэст — @Nadbuzanski, @BrestSOS; Гомель — @homelspring; Магілёў — @maydayhelp, @mspring_help; Маладэчна — @Maladecza_help; Наваполацк — @impaynes; Віцебск — @Viciebsk_spring; Светлагорск — @svietlahorskspring

❗️Афіцыйныя кантакты ПЦ «Вясна» можна паглядзець у апісанні @viasna96 ці на старонцы «Кантакты» на spring96.org

⁉️«Вясну» прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем»: як цяпер супрацоўнічаць з намі?

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

У Гомелі за «распаўсюд экстрэмізму» судзілі лекарку гарадской паліклінікі

28 лютага ў судзе Чыгуначнага раёна Гомеля адбыўся разгляд судовай справы ў дачыненні да Аліны Жукавай. Яе абвінавацілі ў распаўсюдзе экстрмісцкіх матэрыялаў (арт. 19.11 КаАП). Справу разглядала суддзя Аксана Шавякова. Вынік судовага пасяджэння высвятляецца.

Як паведамляе «Гомельская Вясна», Аліна Жукава, прынамсі да гэтага суда, працавала лекаркай-атарыналарынголагам у Гомельскай цэнтральнай гарадской клінічнай паліклініцы.

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

🌿У Празе адкрылі арт-інсталяцыю «Нязломныя», прысвечаную палітзняволеным праваабаронцам «Вясны»

Трэцяга сакавіка ў Празе, у гадавіну прысуду палітзняволеным праваабаронцам «Вясны» — Валянціну Стэфановічу, Алесю Бяляцкаму, Уладзю Лабковічу — адбылася імпрэза салідарнасці. У яе межах «Вясна» разам з арганізацыяй «People in Need» адкрылі арт-інсталяцыю «Нязломныя» і зладзілі дыскусію, прысвечаную сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі.

Арт-інсталяцыя створана ў межах кампаніі салідарнасці з палітзняволенымі праваабаронцамі «Вясны» #FreeViasna. Прага стала сёмым горадам, дзе быў прадстаўлены праект. Арт-інсталяцыя ўжо было паказана ў Брусэлі, Капенгагене, Берліне, Познані, Вільні і Рыгі.

Праваабаронца Канстанцін Старадубец падчас адкрыцця інсталяцыі зазначыў, што яна з'яўляецца сведчаннем мужнасці палітзняволеных праваабаронцаў і заклікам да дзеяння для кожнага з нас.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/117558

📍Наведаць інсталяцыю можна ў пражскім пасажы «Люцэрна» (Lucerna) да 31 сакавіка

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

📍У Мінску хутка пачнуць судзіць эстонца і вядомага баскетбольнага суддзю

Мінскі гарадскі суд 17 сакавіка пачне разглядаць крымінальную справу супраць эстонца Алана Роя і баскетбольнага суддзі Аляксандра Сырыцы, якога затрымалі летась па вяртанні ў Беларусь. Палітвязняў больш за год утрымліваюць пад вартай. Іх справу будзе разглядаць суддзя Анжэла Касцюкевіч.

У залежнасці ад ролі кожнага іх абвінавачваюць паводле ч. 2 арт. 361-1 КК (стварэнне экстрэмісцкага фармавання альбо ўдзел у ім); ч. 1 арт. 367 КК (паклёп у дачыненні да Лукашэнкі); ч. 1 арт. 368 КК (абраза Лукашэнкі); ч. 3 арт. 130 КК (распальванне іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы); ч. 1 арт. 361-1 КК (стварэнне экстрэмісцкага фармавання альбо ўдзел у ім).

Вядома, што 16 студзеня 2024 года КДБ прыняў рашэнне аб прызнанні «экстрэмісцкім фармаваннем» фонду «Fund of Belarus Friend LTD». У рашэнні ведамства былі пазначаныя людзі, якія нібыта маюць дачыненне да фонду: Алег Стэфановіч і Аляксандр Сырыца, а таксама Алан Роя.

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Мадэль і былую бортправадніцу Qatar Airways пачынаюць судзіць за ўдзел у пратэстах

Вераніцы Жалубоўскай 29 гадоў. Яна з Мінска. Скончыла мінскі ліцэй №1, а пасля адвучылася ў Мінскім дзяржаўным Лінгвістычным універсітэце, які скончыла ў 2017 годзе. Мяркуючы па анкеце, адначасова вучылася ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.

У 2016 годзе дзяўчыну прызналі пераможцай сталічнага конкурсу «ВелаМіс».

Пасля сканчэння МДЛУ Вераніка адпрацавалатры гады сцюардэсай у Катарскіх авіялініях. Яшчэ адно захапленне Веранікі — мадэлінг і акцёрства. Яна знялася ў эпізадычных ролях у чатырох фільмах пад псеўданімам Вераніка Бруснікіна і супрацоўнічала з мноствам мадэльных агенцтваў.

Апошняе фота ў сацсеткі дзяўчына выклала 18 лістапада 2024 года з Турцыі. Пасля гэтага яна паехала ў Беларусь — імаверна, тады яе і затрымалі, пісала «Наша Ніва».

Суд над Веранікай пачынаецца 4 сакавіка ў судзе Фрунзенскага раёна Мінска. Судзяць яе па «народным» артыкуле — ч. 1 арт. 342 КК. Суддзя — Юлія Ваўковіч.

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

📝FIDH заклікала адмяніць прысуды праваабаронцам «Вясны» і неадкладна вызваліць іх

У чарговую гадавіну прысуду праваабаронцам «Вясны» — лаўрэату Нобелеўскай прэміі міру, кіраўніку «Вясны» Алесю Бяляцкаму, віцэ-прэзідэнту FIDH Валянціну Стэфановічу, юрысту Уладзіміру Лабковічу — Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў (FIDH-OMCT) зноў заклікала да іх неадкладнага і безумоўнага вызвалення і спынення пераследу ўсіх беларускіх праваабаронцаў.

«Абсерваторыя рашуча асуджае несправядлівы прысуд і працягванне адвольнага затрымання Алеся, Валянціна, Уладзіміра, Марфы і Андрэя, а таксама асуджае палітычна матываваны, адвольны пераслед і жорсткае абыходжанне, якім яны падвяргаліся з моманту іх затрымання.

Абсерваторыя заклікае беларускія ўлады адмяніць вынесеныя ім прысуды, неадкладна і безумоўна вызваліць іх і ўсіх іншых зняволеных у Беларусі, асуджаных паводле палітычна матываваных абвінавачванняў, і пакласці канец усім актам пераследу ў дачыненні да іх».


Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/117550

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

У Беларусі прызналі «экстрэмісцкім» лагатып сусветнавядомага брэнду «BOY London»

Гаворка пра «чорнага арла з распасцёртымі крыламі, які трымае ў лапах круг у выглядзе літары "О"». Адпаведнае рашэнне прынятае судом Цэнтральнага раёну Гомеля 28 лютага. На афіцыйную старонку «BOY London» толькі ў Instagram падпісаныя больш за 357 тысяч чалавек.

Таксама «Спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў» папоўнілі сацсеткі аналітыка Вадзіма Мажэйкі, TikTok-старонкі «FokusGrodno», «Святая Лукер’я Рыгорауна», «Alex_kamis».

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

💔«Нас вырашылі зусім звесці са свету»: прэзентацыя агляду парушэнняў правоў жанчын у месцах няволі

Праваабаронцы «Вясны» запрашаюць 8 сакавіка на анлайн-прэзентацыю агляду «Нас вырашылі зусім звесці са свету», прысвечанага парушэнням правоў жанчын у месцах несвабоды Беларусі.

У дакуменце сабраныя сведчанні жанчын, якія сутыкнуліся з катаваннямі, прыніжэннямі і гендарнай дыскрымінацыяй падчас затрымання, адміністрацыйнага арышту, утрымання ў следчых ізалятарах і калоніях.

Падчас сустрэчы ўдзельнікі і ўдзельніцы пазнаёмяцца з асноўнымі высновамі агляду, абмяркуюць актуальную сітуацыю са становішчам жанчын у месцах зняволення і разгледзяць магчымыя спосабы іх падтрымкі.

📍8 сакавіка ў 14:00 па Мінскім часе
✍️Патрэбна папярэдняя рэгістрацыя па спасылцы
⁉️Падрабязнасці мерапрыемства

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

🌿У Варшаве пройдзе пікет салідарнасці са зняволенымі праваабаронцамі «Вясны»

У гадавіну прысуду праваабаронцам Алесю Бяляцкаму, Валянціну Стэфановічу і Уладзіміру Лабковічу, 3 сакавіка, у Варшаве адбудзецца пікет салідарнасці.

Менавіта ў гэты дзень два гады таму віцэ-прэзідэнт FIDH Валянцін Стэфановіч, каардынатар кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» Уладзімір Лабковіч і заснавальнік «Вясны» Алесь Бяляцкі былі асуджаныя на працяглыя тэрміны зняволення за сваю мірную дзейнасць па дапамозе людзям.

🗓3 сакавіка, панядзелак, 18:00-19:00
📍Plac Konstytucji
⁉️Падрабязнасці

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Праграміста з «Атланта» пачынаюць судзіць за «заклікі да нанясення шкоды Беларусі»

Аляксандру Гаршунову 45 гадоў. Ён мінчук. У 2004 годзе скончыў Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт. Мяркуючы па сацсетках, працаваў праграмістам на мінскім заводзе «Атлант», піша «Наша Ніва».

Суд над Аляксандрам пачынаецца 3 сакавіка ў Мінскім гарадскім судзе. Яго абвінавачваюць у «закліках да нанясення шкоды Беларусі» (ч. 3 арт. 361 КК). Працэс прызначаны весці суддзя Аляксандр Рудэнка.

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

🌿У Празе адбудзецца вечар салідарнасці са зняволенымі праваабаронцамі «Вясны»

У гадавіну прысуду праваабаронцам Алесю Бяляцкаму, Валянціну Стэфановічу і Уладзіміру Лабковічу, 3 сакавіка, у Празе адбудзецца імпрэза салідарнасці: адкрыццё арт-інсталяцыі «Нязломныя» і дыскусія, прысвечаная «Вясне» і сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі.

Менавіта ў гэты дзень два гады таму віцэ-прэзідэнт FIDH Валянцін Стэфановіч, каардынатар кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» Уладзімір Лабковіч і заснавальнік «Вясны» Алесь Бяляцкі былі асуджаныя на працяглыя тэрміны зняволення за сваю мірную дзейнасць па дапамозе людзям.

Каб выказаць падтрымку тым, хто пацярпеў за абарону свабоды і справядлівасці ў Беларусі, «Вясна» разам з чэшскай арганізацыяй People in Need ладзіць у Празе імпрэзу салідарнасці. Далучайцеся!

🗓3 сакавіка, панядзелак, 18:00
📍Langhan Café, 37, Vodičkova 707/37, Nové Město, Praha
🗣На ангельскай мове
⁉️Падрабязнасці

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

✊Беларусы і беларускі Беластока працягваюць віншаваць палітвязняў з Днём народзінаў

Яны правялі акцыю, на якой ўзгадалі палітзняволеных, што святкавалі свой Дзень народзінаў у лютым.

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

💔Роўна два гады таму быў вынесены прысуд праваабаронцам «Вясны»

3 сакавіка 2023 году суддзя Марына Запаснік прысудзіла «вясноўцам» вялікія тэрміны: Уладзю Лабковічу — 7 гадоў калоніі, Валянціну Стэфановічу — 9 гадоў калоніі, Алесю Бяляцкаму — 10 гадоў калоніі. Праваабаронцы не прызналі віну ні па адным артыкуле, які ставіўся ім у віну.

Пазней Алеся этапавалі ў папраўчую калонію №9 у Горках, Валянціна — у папраўчую калонію №15 у Магілёве, а Уладзя — у папраўчую калонію №17 у Шклове.

💌Месца ўтрымання «вясноўцаў»:
- ПК № 9, 213410, Горкі, Дабралюбава, 16, Аляксандру Віктаравічу Бяляцкаму
- ПК № 15, 213105, Магілёў, п/а Вейна, Слаўгарадская шаша 183, Валянціну Канстанцінавічу Стэфановічу
- ПК № 17, 213004, Шклоў, 1-я Заводская, 8, Уладзіміру Мікалаевічу Лабковічу
💻Напісаць анлайн
💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon | Аднаразовым данатам

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

💔4 гады і 5 месяцаў за кратамі ўтрымліваюць палітзняволенага валанцёра «Вясны» Андрэя Чапюка

У верасні 2022 году Андрэю прысудзілі 6 гадоў калоніі. Чапюка абвінавацілі паводле ч. 1 арт. 13 ч. 2 арт. 293 (падрыхтоўка да ўдзелу ў масавых беспарадках), ч. 2 арт. 285 (удзел у злачыннай арганізацыі), ч. 1 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці), арт. 341 (апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці — за графіці супраць Еўрапейскіх гульняў у 2019 годзе).

Пазней Вярхоўны Суд скараціў тэрмін на тры месяцы — да 5 гадоў і 9 месяцаў зняволення. Пазней Чапюка этапавалі ў івацэвіцкую калонію, дзе ён і адбывае свой тэрмін.

💌Месца ўтрымання Андрэя: ПК № 22. 225295, Брэсцкая вобласць, Івацэвічы, ст. Даманава, а/с 20, Андрэй Сяргеевіч Чапюк
💻
Напісаць анлайн

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Экс-палітвязень, які слаба бачыць, збірае грошы на кампутар для дыстацыйнай працы

Мужчыну арыштавалі ў верасні 2021 года і асудзілі на два з паловай гады зняволення па «справе Зельцэра». Цалкам адбыўшы тэрмін, ён выйшаў на волю ў сярэдзіне 2023 года, прайшоўшы праз катаванні, маральны і фізічны ціск з боку супрацоўнікаў калоніі. Акрамя таго, умовы ўтрымання падарвалі ягонае здароўе — ён часткова страціў зрок і цяпер займаецца яго аднаўленнем.

Нягледзячы на ​​ўсе цяжкасці, мужчына не апускае рук і плануе зарабляць дыстацыйнай працай, каб аднавіць здароўе і забяспечыць сябе. Але для гэтага яму неабходны кампутар з якасным маніторам, які будзе бяспечны для зроку. Ён не просіць грошай на жыццё — яму патрэбен працоўны інструмент, які ён не можа дазволіць сабе без сталага даходу.

Падтрымаць мужчыну на BYSOL

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

💔Журналістка Ксенія Луцкіна: Не памятаю прыезд у калонію, таму што вывалілася з аўтазака і страціла прытомнасць

Журналістка Ксенія Луцкіна выехала з Беларусі. Былая палітзняволеная расказала «Нашай Ніве», як цяпер яе здароўе і што плануе рабіць.

📍«Цяпер я хачу рабіць самае галоўнае — жыць. Па магчымасці працаваць, рабіць, ды проста жыць поўным жыццём. Я вельмі люблю жыццё і вельмі люблю сваю прафесію. Для мяне было б цудоўна, калі б я магла рабіць нешта практычнае, але я пакуль не вельмі разумею, як гэта магчыма».

📍«Перш за ўсё, я не памятаю, як увогуле прыехала ў калонію, таму што вывалілася з аўтазака — страціла прытомнасць. Мяне ў інвалідным вазку адразу прывезлі ў бальніцу, першы тыдзень я знаходзілася там».

📍«Штодзень табе там кажуць, што пра цябе ўсе забыліся і ты нікому не патрэбная, а ты дакладна ведаеш, што гэта няпраўда і пра цябе не забыліся, і ты разумееш, што ты патрэбная. Дзякуй вялікі ўсім і кожнаму, хто быў усе гэтыя гады са мной і працягвае быць».

Падтрымаць Ксенію фінансава на BYSOL

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

У Наваполацку двух чалавек судзяць за пратэсты 2020 года

У судзе г. Наваполацка 4 сакавіка адбываецца два працэсы паводле арт. 342 Крымінальнага кодэкса (актыўны ўдзел у дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак).

Дзмітрыя Цюкаева судзіць Ірына Жарова, а Арцёма ВасільеваАлла Гаціх. Апошняга, апроч удзелу ў пратэстах, судзяць таксама за «ўхіленне ад мерапрыемстваў прызыву на вайсковую службу» (ч. 1 арт. 435 КК).

За год у Наваполацку па «народным» артыкуле прыцягнулі да крымінальнай адказнасці мінімум шэсць чалавек.

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Траўматолага калумбійскага паходжання судзяць у Віцебску за «экстрэмізм» — раней, верагодна, судзілі яго жонку

Сёння ў судзе Кастрычніцкага раёна Віцебска адзначылася імя Хорхе Еліесера Даса Гайтан. Мужчыну ставяць у віну ч. 2 арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмізму).

Судзячы па сацсетках, мужчына родам з калумбійскай Арменіі, вучыўся ў віцебскім медуніверсітэце і застаўся ў Беларусі працаваць. Па бэйджы на фатаграфіях можна зразумець, што ён працуе траўматолагам.

Раней @vitebsk_info паведамляў пра аналагічны суд над Вольгай Даса Гайтан, супрацоўніцай віцебскай філіі «СберБанка» — верагодна, жонкай Хорхе Еліесера. Яе таксама судзілі за «распаўсюд экстрэмізму».

🔗Хроніка палітычнага пераследу

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Была палітзняволеная Ксенія Луцкіна эвакуіравана з Беларусі

Яна знаходзіцца ў бяспецы, піша @stryzhak.

Нагадаем, былую журналістку Белтэлерадыёкампаніі асудзілі да 8 гадоў калоніі. У зняволенні ў яе пачаліся моцныя праблемы са здароўем — у яе расла пухліна ў галаўным мозгу. Мінулым летам Ксенія выйшла на волю па памілаванні.

Падтрымаць яе фінансава можна на BYSOL.

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

📝Выбары*2025. Фінальная аналітычная справаздача паводле вынікаў назірання за выбарамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Праведзены кампаніяй «Праваабаронцы за свабодныя выбары» маніторынг усіх этапаў выбарчай кампаніі дазваляе зрабіць выснову, што выбары* прэзідэнта не адпавядалі міжнародным стандартам правядзення дэмакратычных і свабодных выбараў, а таксама суправаджаліся шматлікімі парушэннямі выбарчага заканадаўства Рэспублікі Беларусь.

Усе этапы выбарчага працэсу не проста кантраляваліся ўладамі адміністрацыйна, а былі імі арганізаваны для ўтрымання Аляксандрам Лукашэнкам улады пры імітацыі ягонай шырокай народнай падтрымкі.

Падрабязнасці 👉 elections2025.spring96.org/be/news/117551

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

❗️У Беларусі +9 новых палітвязняў

Гэта Алеся Галіцына, Андрэй Несцяровіч, Ірына Пазнякевіч, Іван Палевікоў, Паліна Зыль, Анатоль Васілеўскі, Аляксандр Клютко, Аляксандр Таранка, Лілія Качан.

Хто гэтыя людзі і чаму праваабаронцы лічаць іх справы палітычна матываванымі 👉 spring96.org/be/news/117549

Спіс усіх палітвязняў Беларусі 👉 prisoners.spring96.org

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

У Віцебску за «экстрэмізм» будуць судзіць дырэктара мясцовага турагенцтва

Заўтра ў судзе Першамайскага раёна Віцебска будуць судзіць Андрэя Пятровіча Красько. Мужчыну ставяць у віну ч. 1 арт. 24.23 КаАП (несанкцыянаванае пікетаванне) і ч. 2 арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмізму).

Андрэй Красько — дырэктар ПГУП «Віцебск-Мегатур», якое з'яўляецца афіцыйным прадстаўніком у Віцебску буйной сеткі турагенцтваў «Гарачыя туры», піша @vitebsk_info.

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

📝«Прысуд стаў увасабленнем разбуральнай палітыкі рэжыму Лукашэнкі»: заява з нагоды гадавіны суда над беларускімі праваабаронцамі

У чарговую гадавіну прысуду вядомым праваабаронцам Алесю Бяляцкаму, Валянціну Стэфановічу і Уладзіміру Лабковічу праваабарончая супольнасць выступіла з заявай, у якой заклікае міжнародную супольнасць і патрабуе ад уладаў Беларусі распачаць усе магчымыя намаганні да таго, каб усе палітычныя зняволеныя ў Беларусі былі безумоўна вызваленыя і рэабілітаваныя.

«Звяртаючыся да ўладаў Беларусі, заклікаем праявіць дальнабачнасць у пераадоленні нацыянальнага крызісу. Вызваленне палітвязняў можа стаць адпраўным пунктам да пачатку аднаўлення прававога характару беларускай дзяржавы, узмацнення суверэнітэту на фоне найскладанейшай геапалітычнай сітуацыі апошніх гадоў».


Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/117546

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

У Калінкавічах сёння пройдзе суд за «парушэнні на выбарах»

3 сакавіка ў судзе Калінкавіцкага раёну будуць судзіць Наталлю Кацубу. Ёй ставяць у віну арт. 10.9 КаАП РБ (парушэнне заканадаўства аб выбарах, рэферэндуме, рэалізацыі права заканадаўчай ініцыятывы грамадзян). Судовы працэс будзе ўзначальваць суддзя Аксана Макарэвіч, піша «Гомельская Вясна».

Гэта будзе чацвёрты на Гомельшчыне судовы працэс з гэтай нагоды, пра які стала вядома праваабаронцам.

Вядома, што 28 студзеня — праз два дні пасля выбараў* — Наталлю судзілі за «распаўсюд экстрэмізму». Вынік таго судовага пасяджэння высвятляецца.

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

🗣«Досыць, трэба спыняць гэтую грамадзянскую вайну!». У гадавіну прысуда ўзгадваем «апошнія словы» палітзняволеных «вясноўцаў»

«Сітуацыя поўнамаштабнага крызісу ў дзяржаве моцна небяспечная для суверэнітэту Беларусі. Перад намі агромністыя геапалітычныя выклікі — краіна зайшла ў тупік.

Адзіным магчымым выйсцем з усебаковага крызісу, у якой апынулася Беларусь, бачыцца пастаянны доўгатэрміновы пошук кансэнсусу, раўнавагі ў грамадстве з улікам інтарэсаў розных слаёў грамадства. Дзеля захавання Беларусі як дзяржавы, дзеля будучыні нашага народу, нам усім, а найперш — уладам, трэба праявіць мудрасць і дальнабачнасць.

Трэба пачаць шырокі грамадскі дыялог, накіраваны на нацыянальнае прымірэнне, як бы гэта цяжка не здавалася бы камусьці пайсці на гэта. Перадумовай такога дыялогу мусіць быць вызваленне ўсіх палітычных зняволеных, правядзенне шырокамаштабнай амністыі, спыненне рэпрэсій, бо няма сэнсу ў амністыі, калі адной рукой людзей вызваляюць, а другой працягваюць саджаць».


Апошняе слова Валіка, Уладзя і Алеся

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

У Гродне пачынаецца чарговы суд за «здраду здяржаве»

3 сакавіка ў Гродзенскім абласным судзе пачынаецца судовы працэс у даыненні да Ягора Вітальевіча Сацішура. Яму інкрымінавана ч. 1 арт. 356 КК (здрада дзяржаве). Працэс прызначана весці суддзя Зінаіда Барцэвіч.

Ініцыялы фігуранта справы супадаюць з 22-гадовым Ягорам Сацішурам. Згодна з інфармацыяй з сацыяльных сетак, хлопец вучыўся на юрыдычным факультэце ў Брэсце, а пасля жыў у Польшчы.

У студзені прапагандыст Азаронак даў інтэрв'ю журналістцы Ксеніі Сабчак. Падчас размовы Сабчак узяла са стала Азаронка ліст з пастановай аб прызнанні яго пацярпелым па крымінальнай справе.

Сабчак зачытала на камеру дэталі пастановы. У лісце гаворыцца, што нейкі Сацішур сабраў і даў замежнай дзяржаве персанальныя дадзеныя Азаронка. Прапагандыст распавёў, што гэта ён падаў заяву на Сатышура за тое, што ён выклаў у інтэрнэт асабістыя дадзеныя журналіста, пісала «Люстэрка».

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Дзяўчыну з Баранавічаў, якую раней затрымалі ў Маскве, сёння пачынаюць судзіць у Беларусі за ўдзел у пратэстах

Ірыне Пазнякевіч (Шульга) 26 гадоў. Яна родам з Баранавічаў, таксама жыла ў Івацэвічах. Па звестках з сацсетак, дзяўчына працавала ў розных сферах — напрыклад, была санітаркай. А па стане на 2019 год у яе было малое дзіця.

У кастрычніку 2020 года Ірына знаходзілася ў ізалятары ў Жодзіне — дзяўчыну затрымалі нібыта за ўдзел у пратэстах, піша «Наша Ніва».

У лютым 2021 года яна перабралася ў Расію. Тэрмін яе легалізацыі скончыўся 14 студзеня 2024 года, але яна не выехала з Масквы на радзіму, а засталася там. У кастрычніку 2024 года Ірыну судзілі ў Мікулінскім раённым судзе Масквы. Ёй прысудзілі 5000 расійскіх рублёў штрафу (каля 50 даляраў) і дэпартацыю з Расіі.

Працэс над Ірынай пачынаецца сёння ў судзе Кастрычніцкага раёна Мінска. Яе абвінавачваюць «у грубым парушэнні грамадскага парадку» па ч. 1 арт. 342 КК. Суддзя — Вольга Лаўрыновіч.

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

🎧«Нармальна не ўпісвацца ў нормы». Наста Базар — новы сезон «Жанчыны ў праваабароне»

Падкаст «Вясна прыйдзе» вяртаецца з новым сезонам «Жанчыны ў праваабароне». Мы будзем запрашаць праваабаронак і гутарыць з імі пра іх дзейнасць, у тым ліку ў вымушанай эміграцыі.

І першая госця — Наста Базар, «Праваабаронца года 2024», якая працуе ў сферы правоў жанчын, правоў ЛГБТК і іншых уразлівых груп, фем- і квір-актывістка, стваральніца і PR-менеджэрка сацыяльных праектаў.

Пагутарылі з Настай пра яе стаўленне да прэміі «Праваабаронца года», нядаўняе наведванне ААН і харасмэнт.

Soundcloud | Spotify | Apple podcasts | Youtube | Castbox | Іншыя пляцоўкі

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

📄 Што пачытаць у нядзелю? Сабралі для вас галоўныя матэрыялы «Вясны» за тыдзень:

🔹Тры гады вайны. Як у Беларусі пераследуюць за падтрымку Украіны

🔹Студзень: большасць выпадкаў палітычна матываванага пераследу паводле артыкула 342 КК

🔹Супрацоўніцу «Пеленга» асудзілі да калонііі

🔹«Сур'ёзныя рэпрэсіі ў дачыненні да абаронцаў правоў жанчын». Што сказаў КЛДЖ у сваіх рэкамендацыях Беларусі

🔹Мытнік, выкладчыца, прадпрымальнікі: каго прызналі палітвязнямі ў лютым

🔹«Першы раз накрыла, напэўна, праз тыдзень пасля вызвалення»: з якімі праблемамі сутыкаюцца беларускія палітвязні пасля вызвалення

🔹Як мяняецца рэпрэсіўная практыка ўладаў Беларусі: разбіраемся разам з праваабаронцамі

🔹Настаўніца, праграміст, нафтаперапрацоўшчык, фатографка: каго судзілі на гэтым тыдні

💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon | Аднаразовым данатам

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Сталічную настаўніцу фізкультуры будуць судзіць за ўдзел у пратэстах

У судзе Ленінскага раёна Мінска 5 сакавіка пачынаецца працэс над Янай Андрэеўнай Чобат. Дзяўчыне інкрымінаваны «народны» арт. 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх). Суддзя — Анастасія Ачалава.

Яне Чобат 28 гадоў. Яна мінчанка. Пасля школы дзяўчына скончыла ўніверсітэт і працуе настаўніцай фізкультуры ў адной з мінскіх школ.

Таксама яна фітнэс-трэнер. Захапляецца аматарскім трыятлонам і конным спортам, піша «Наша Ніва».

Читать полностью…
Subscribe to a channel