viasna96 | Unsorted

Telegram-канал viasna96 - Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

9792

Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі. Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS. Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo Юрыдычная служба: @zvarot96

Subscribe to a channel

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

У сярэдзіне красавіка пачнецца завочны суд над заснавальнікамі BYSOL, BY_Help і іншымі актывістамі

На 18 красавіка ў Гомельскім абласным судзе прызначаны разгляд завочнай крымінальнай справы ў дачыненні да сямі актывістаў і актывістак: Андрэя Стрыжака, Аляксея Лявончыка, Яраслава Ліхачэўскага, Аляксея Кузьмянкова, Аляксандра Лапко, Аляксандры Жук і Аляксандра Падгорнага.

Кожнаму з фігурантаў справы інкрымінаваны шэраг артыкулаў Крымінальнага кодэксу, піша @viasnaHomel.

Спецвытворчасць у дачыненні да актывістаў і актывістак пачалаі ў снежні 2024-га году.

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

У Беларусі прызналі «экстрэмісцкай» TikTok-старонку «Смех, Юмор, Позитив», якая мае больш за 630 тысяч падпісантаў

Адпаведнае рашэнне было прынятае судом Крупскага раёну 27 сакавіка.

Таксама ў Спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў трапілі:

📍Telegram-каналы і чаты «"☮️︎♡НичегоНе чат», «YIGAL LEVIN ILUA», «Гордыя Беларусы», «Antijob.nеt – канал "Антиджоба"», «Belarus Women’s Foundation», «Автономное действие», «Сабатаж Дыстра»;
📍Instagram старонка «eglit_am», «belarus_human_rights_school», «belhalat.nеws»;
📍YouTube-канал «Романов»;
📍Старонка ў Аднакласніках «МЫ ИЗ БЕЛАРУСИ»;
📍TikTok-старонкі «Julia Юлiя», «Dmitry_News».

🔗Хроніка палітычнага пераследу

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Былога рэдактара «Бабруйскага кур'ера» Анатоля Санаценку арыштавалі на 15 сутак

Былога галоўнага рэдактара рэгіянальнай газеты затрымалі 28 сакавіка ў Бабруйску. У яго жыллі сілавікі правялі ператрус.

31 сакавіка ў судзе Бабруйскага раёна і г. Бабруйска ў дачыненні Анатоля Санаценкі адбыўся адміністрацыйны працэс. Вінавацілі імаверна паводле арт. 19.11 КаАП (Распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў). Рашэнне суда — 15 сутак адміністрацыйнага арышту, піша @bajmedia.

🔗Хроніка палітычнага пераследу

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

У Беларусі абнавілі спіс забароненых да распаўсюду кніг — сярод іх Мітчэл, Бакман і Муракамі

Міністэрства інфармацыі дадала яшчэ 27 кніг у спіс забароненых да распаўсюду ў Беларусі друкаваных выданняў. Сярод іх кніга «Воблачны атлас» Дэвіда Мітчэла і раман «Дзеці з камеры захоўвання» Ру Муракамі.

Агулам у спісе 92 пазіцыі.

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

🎧«Важна падтрымліваць сваё асяроддзе». Дзіяна Пінчук — «Жанчыны ў праваабароне»

Праваабаронца «Вясны» Дзіяна Пінчук стала «Журналісткай года-2024» (прэмія ад беларускай праваабарончай супольнасці). Яна мастацкі пераасэнсоўвае праваабарончыя тэмы. Сярод творчасці Дзіяны — альтэрнатыўныя паштоўкі #FLOWERPOWER і фотапраект «Магшоты палітвязняў». Таксама яна спрычынілася да музычнага альбома «Пазначаныя жоўтым», да стварэння фільмаў пра былых палітзняволеных «Фіялетавыя слёзы» і «Цень радасці».

А яшчэ праваабаронца была сярод тых, хто прапанаваў грамадству 21 траўня як Дзень палітвязня ў Беларусі.

У новым выпуску падкаста «Вясна прыйдзе» Дзіяна распавядзе, як усё гэта спалучае і дзе бярэ натхненне.

Soundcloud | Spotify | Apple podcasts | Youtube | Castbox | Іншыя пляцоўкі

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

У сярэдзіне красавіка пачнуць судзіць заснавальніка BYSOL Андрэя Стрыжака

@viasnaHomel стала вядома, што 18 красавіка ў Гомельскім абласным судзе пачнецца разгляд крымінальнай справы ў межах спецыяльнай вытворчасці ў адносінах да праваабаронцы і заснавальніка фонда BYSOL Андрэя Стрыжака. Яго абвінавачваюць паводле 15 атрыкулах Крымінальнага кодэкса.

Спецвытворчасць у дачыненні да Стрыжака пачалі ў снежні 2024-га году.

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Amnesty International збірае подпісы ў падтрымку Насты Лойка

Нагадаем, у чэрвені 2023-га году ў Мінскім гарадскім судзе палітзняволенай прызначылі 7 гадоў калоніі за падрыхтоўку даклада «Пераслед анархістаў, антыфашыстаў, левых і сацыяльных актывістаў у Беларусі» (2017-жнівень 2018 года). У ім нібыта даецца крытычная ацэнка дзейнасці супрацоўнікаў міліцыі.

Суд праходзіў у закрытым рэжыме, таму падрабязнасці і пазіцыя самой Насты невядомыя.

Amnesty International Polska збірае подпісы ў падтрымку Насты — іх хочуць перадаць кіраўніку МЗС Польшчы, каб ён узнімаў пытанне вызвалення беларускай палітзняволенай на міжнароднай арэне.

Падпісаць петыцыю па спасылцы

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Павал Латушка: Мабільны тэлефон Анжалікі Мельнікавай — у Беларусі з 19 сакавіка

«На гэты момант мы можам паведаміць, што мабільны тэлефон Анжалікі Мельнікавай з 19 сакавіка знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі. Гэта ўстаноўлена намі тэхнічным шляхам».

Крыніца: @latushka

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Прарасійскага актывіста з Віцебска арыштавалі на 10 сутак за «экстрэмізм»

Як піша @vitebsk_info, Сяргей Лашкоў — вядомы тым, што актыўна прасоўвае прарасійскія ідэі сярод мясцовых жыхароў. У цяперашні час ён выдаліў частку сваіх сацсетак.

Паведамляецца, што Лашкоў прайшоў праз два судовыя пасяджэнні па адной справе ў судзе Чыгуначнага раёна Віцебска. Нагодай стаў «лайк» або рэпост — мужчыну арыштавалі на 10 сутак.

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

✊Беларусы і беларускі Беластока працягваюць віншаваць палітвязняў з Днём народзінаў

«Нагадваем свету, што мы ёсць, нас шмат, мы памятаем аб нашых земляках, якія знаходзяцца ў няволі».

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

🗣Дапамажыце свету даведацца пра маштаб рэпрэсій у Беларусі — паведамляйце праваабаронцам пра палітычныя прысуды

Сёння агульная колькасць палітзняволеных у нашай краіне дасягнула лічбы амаль у 1200 чалавек. Правабаронцам вядома, што рэальная колькасць такіх людзей у Беларусі значна больш.

Рэпрэсіі ў Беларусі не спыняюцца — вядома, што цяпер некаторым пратэстоўцам прызначаюць калонію за ўдзел нават у адной мірнай акцыі ў 2020 годзе — раней такім людзям звычайна прызначалі «хатнюю хімію» ці «хімію».

У СІЗА, калоніях і на «хіміях» знаходзіцца яшчэ шмат людзей, затрыманых ці асуджаных па палітычных матывах — аднак, па розных прычынах, праваабаронцам нічога невядома пра гэтых людзей. Калі вам вядомыя такія людзі, калі ласка, пішыце праваабаронцам.

З мэтаў бяспекі, вы можаце перадаць важную інфармацыю праз вашых сяброў, што жывуць за мяжой.

❗️Не маўчыце пра рэпрэсіі — дапамажыце паказаць свету маштаб катастрофы з правамі чалавека ў Беларусі!

@ViasnaSOS | @SOSViasna | @Viasnainfo

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

📄 Што пачытаць у нядзелю? Сабралі для вас галоўныя матэрыялы «Вясны» за тыдзень:

🔹Праваабаронцы перадалі ў Міжнародны крымінальны суд доказы злачынстваў супраць чалавечнасці ў Беларусі

🔹Супраць праваабаронцы Леаніда Судаленкі ўзбудзілі новую крымінальную справу

🔹«За кошт тэрору душаць іншадумства». Што казалі НДА на інтэрактыўным дыялогу па Беларусі

🔹Заява праваабарончай супольнасці ў сувязі з інаўгурацыяй Лукашэнкі

🔹«Рэакцыя на грамадскі супраціў». У Беларусі за «экстрэмісцкія фармаванні» асудзілі мінімум 258 чалавек

🔹«Яны гублялі прытомнасць, калі ехалі ў аўтазаку»: як у Беларусі перавозяць зняволеных

🔹«Мы ўсе стаялі ў белых цішотках». Як палітвязні адзначалі Дзень Волі ў няволі

💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon | Аднаразовым данатам

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Прарасійскую актывістку Вольгу Бондараву арыштавалі на 13 сутак за «распаўсюд экстрэмізму»

Пра гэта паведаміў яе муж Аляксандр блогеру Андрэю Павуку, калі той патэлефанаваў мужчыне пад выглядам аднадумца Бондаравай, піша @belsat.

Адвакат Бондаравай сказаў, што яе пакаралі па «экстрэмісцкім» артыкуле, распавядае Аляксандр.

«Нешта перапосціла ці што. Хутчэй за ўсё гэта было спланавана. Трэба было пасадзіць яе адмыслова, яны [сілавікі] лавілі яе, кантралявалі».


Пісаць скаргі, з ягоных слоў, бессэнсоўна, бо «ўсіх шчэмяць».

«З Брэста вось хлопца трэці раз закрывалі. Таксама патрыёт нейкі — яна распавядала».

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

⁉️Каго пераследуюць за «стварэнне або ўдзел у экстрэмісцкім фармаванні»?

Паводле інфармацыі «Вясны», за «стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім» (арт. 361-КК) асуджаныя мінімум 258 чалавек. Па гэтым артыкуле былі асуджаныя мінімум 22 журналісты і 11 блогераў, шэсць юрыстаў і адвакатаў, 24 актывіста, 10 былых сілавікоў, 31 палітыка, 19 дзеячаў культуры.

Сярод асуджаных — 41 жанчына. 36 чалавек асуджаныя за «ўдзел у экстрэмісцкім фармаванні» за падтрымку Украіны ў вайне. 58 чалавек асудзілі завочна.

Паводле арт. 361-1 КК у спалучэнні з іншымі артыкуламі КК судзілі пяць замежнікаў: Зянковіча Юрыя, які мае амерыканскае грамадзянства, грамадзяніна Украіны Катовіча Аляксандра, немца Крыгер Рыка, грамадзянінаў Расійскай Федэрацыі Паднябеннага Андрэя і Сычова Алега.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/117689

💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon | Аднаразовым данатам

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

💔«Яны гублялі прытомнасць, калі ехалі ў аўтазаку»: як у Беларусі перавозяць зняволеных

Для перавозкі палітвязняў з СІЗА ў калоніі выкарыстоўваюцца аўтазакі, мікрааўтобусы ці цягнікі. У апошнім выпадку людзей перавозяць у спецыяльных вагонах, што прычапляюцца да звычайных цягнікоў — іх называюць «сталыпін».

Вагоны палітвязні апісваюць як «звычайныя», што нагадваюць купэ. Часам замест дзвярэй там краты. У адным з выпадкаў у падобным «купэ» ехалі каля 14 чалавек. З кожнага боку было па тры ярусы — больш маладыя залазілі туды. Астатнія ўсаджваліся паўбокам. У такім стане людзі ехалі больш за тры гадзіны.

Яшчэ адзін палітвязень апісвае, што ў «купэ» на шасцярых ехалі 17 чалавек, іншая палітзняволеная называе лічбу 12. У і без таго перапоўненых купэ зняволеным трэба прымудрыцца размясціць і торбы, якія яны вязуць з сабой. Многія са зняволеных паляць, часта — пры зачыненых вокнах, што таксама пагаршае ўмовы для іншых.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/117678

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Экс-палітзняволеная Антаніна Канавалава паведаміла пра арышт сямейнай маёмасці пасля яе ад’езду з Беларусі

Пра гэта былая зняволеная распавяла ў эфіры «Обычного утра», піша @pozirkonline. Паводле яе слоў, КДБ унёс Сяргея Канавалава, тату Антаніны, у «тэрарыстычны спіс».

«Гэта проста, калі шчыра, нонсэнс для нас, бо тата не быў затрыманы паводле адміністрацыйных артыкулаў, не было на ім крымінальных спраў, толькі падазрэнні, а ён у тэрарыстычным спісе».


Некаторы час таму, паведаміла экс-палітзняволеная, у доме яе бацькі правялі ператрус «з нагоды яго падазрэння ў тэрарызме ў Баранавічах».

У траўні 2021 Антаніну разам з яе палітзняволеным мужам Сяргеем асудзілі да 5,5 гадоў калоніі па справе «Арміі з народам». Іх абвінавацілі ў «падрыхтоўцы да ўдзелу ў масавых беспарадках» і ў «падрыхтоўцы беспарадкаў». У снежні Антаніна выйшла на волю і пасля з'ехала з краіны да дзяцей.

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Палітвязень Дзяніс Івашын чатыры месяцы пазбаўлены тэлефонных званкоў

Пра гэта піша @dzianisivashyn.

«На жаль, і ў гэтым месяцы мы не дачакаліся тэлефоннага званку ад Дзяніса Івашына. Блякада адзінай крыніцы наўпроставай сувязі зь ім працягваецца, а мы ды й сам Дзяніс па-ранейшаму ня ведаем прычыны».


Нагадаем, у верасні 2022 года Гродзенскі абласны суд прызнаў Івашына вінаватым паводле арт. 365 КК (умяшанне ў дзейнасць супрацоўніка ўнутраных спраў) і ч. 1 арт. 356 КК (здрада дзяржаве) і асудзіў яго да 13 гадоў і 1 месяца калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

Пазней Дзянісу ўзмацнілі пакаранне і перавялі на турэмны рэжым у Жодзіна.

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

📝Нагадваем кантакты Праваабарончага цэнтру «Вясна»

🔹Паведаміць пра затрыманне, даслаць інфармацыю з судовых пасяджэнняў: Telegram-бот @viasna_bot | @ViasnaSOS, @SOSViasna;
🔹Звярнуцца па дапамогу па юрыдычных пытаннях, абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў: @zvarot96 | zvarot@spring96.org;
🔹Калі вы пацярпелі ад катаванняў з боку сілавікоў ці сутыкнуліся з жорсткім абыходжаннем за кратамі: @ViasnaDOC | viasnadoc@spring96.org;
🔹Распавесці сваю гісторыю журналістам «Вясны»: @Viasnainfo | viasna@spring96.org.

📍Кантакты рэгіянальных прадстаўніцтваў «Вясны»: Бабруйск — @babrujskspring; Барысаў — @Spring_help_r; Брэст — @Nadbuzanski, @BrestSOS; Гомель — @homelspring; Магілёў — @maydayhelp, @mspring_help; Маладэчна — @Maladecza_help; Наваполацк — @impaynes; Віцебск — @Viciebsk_spring; Светлагорск — @svietlahorskspring

❗️Афіцыйныя кантакты ПЦ «Вясна» можна паглядзець у апісанні @viasna96 ці на старонцы «Кантакты» на spring96.org

⁉️«Вясну» прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем»: як цяпер супрацоўнічаць з намі?

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

😔Мікола Дзядок не выйдзе на волю па сканчэнні тэрміну — у дачыненні да яго распачалі новую крымінальную справу

@MDziadok стала вядома, што Міколу перавялі ў СІЗА №1 у Калядзічах з-за новай крымінальнай справы.

«На жаль, іншых падрабязнасцей няма. Няма таксама навінаў наконт ужо адкрытай на яго справы па 411 артыкуле. Мікола мусіў выйсці на волю 4 красавіка 2025 года».


Нагадаем, Дзядка затрымалі 11 лістапада 2020, пасля чаго моцна збівалі і катавалі. Яго асудзілі да пяці гадоў зняволення. Пазней палітвязню ўзмацнілі пакаранне і перавялі на турэмны рэжым. Увесь час у зняволенні на яго аказваецца ціск.

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

❗️У Беларусі +11 новых палітвязняў

Гэта Андрэй Шабуня, Мікалай Сідараў, Вераніка Жалубоўская, Алег Шылаў, Раман Емельянаў, а таксама Алег Самародскі, Ірына Стасенка, Ягор Барыскевіч, Павел Мінчык і Дзмітрый Сідарэнка.

Хто гэтыя людзі і чаму праваабаронцы лічаць іх справы палітычна матываванымі — распавядаем тут і тут.

Спіс усіх палітвязняў Беларусі 👉 prisoners.spring96.org

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

💔Дапамога сям'і былога палітвязня Яўгена Харашкевіча

«За сваю грамадзянскую пазіцыю я быў арыштаваны, потым асуджаны і адпраўлены ў турму на 4 гады, пакінуўшы цяжарную жонку адну ў самых складаных абставінах. У жніўні 2024 года, пасля поўнага адбыцця тэрміна, я выйшаў на волю. Але пераслед нашай сям'і не спыніўся. Увосень 2024 года ў нашу кватэру зноў прыйшлі сілавікі з ператрусам.

Тры месяцы мы хаваліся ў Грузіі, жывучы ў пастаянным страху. А калі, нарэшце, змаглі пераехаць у Польшчу, нас чакаў яшчэ адзін удар: грошы, якія мае бацькі перадалі нам на першы час у эміграцыі, былі скрадзеныя.

Мы звярнуліся ў паліцыю Польшчы і рыхтуем заяву ў паліцыю Грузіі, але шанцы вярнуць скрадзенае малыя. Цяпер мы засталіся без сродкаў да існавання і без той фінансавай падушкі, якая дазволіла б нам пачаць новае жыццё».


Падтрымаць сям'ю на Pomagam

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

🌏Тбіліскі Дом правоў чалавека пераследуюць за аплату штрафаў, у Расіі судзяць праваабаронцаў

Пераслед праваабаронцаў у многіх краінах свету і на постсавецкай прасторы застаецца адной з вострых і балючых праблем сучаснага грамадства. Найбольш рэпрэсіўная палітыка ў дачыненні да абаронцаў правоў застаецца ў Расіі, Азербайджане, Грузіі і некаторых іншых краінах.

«Вясна» прапануе падборку аб рэпрэсіях супраць праваабаронцаў, юрыстаў і прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці.

🇬🇪Грузія: Тбіліскі Дом правоў чалавека вінавацяць у сабатажы і падтрымцы гвалту, яго рахункі заблакаваныя;

🇷🇺Расія: Расійскага дысідэнта Аляксандра Скобава асудзілі да 16 гадоў, невядомыя ўзламалі акаўнт для зваротаў праваабарончага цэнтра «Мемарыял», мардоўскага праваабаронцу Сяргея Мар’іна асудзілі за пікет, прысвечаны гадавіне пачатку ўварвання ва Украіну;

🇪🇬Егіпет: Больш за 30 тысяч чалавек запатрабавалі вызвалення студэнта Окбы Хашада пасля шматгадовага затрымання.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/117695

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

✍️Шукаем людзей, якія за апошнія паўгода адбывалі арышты ў беларускіх ізалятарах часовага ўтрымання

Распавядзіце праваабаронцам пра ўмовы ўтрымання.

Ананімнасць гарантуецца. Калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

КДБ арыштаваў дом у Пінску, у якім жыла сям'я кіраўніка праекту Belarus Tomorrow Аляксея Дзікавіцкага

Там ён правёў юнацтва — «мы з сябрамі [там] праяўлялі свае аматарскія фотаздымкі і слухалі метал, у 1990-м мама пашыла [там] першы ў маім жыцці бел-чырвона-белы сцяг, адтуль я 35 гадоў таму паехаў у інстытут, а яшчэ праз восем пайшоў “выкупаць нявесту” — будучую маю жонку», — прыгадвае журналіст.

Перад тым апячаталі дзедаву хату ў вёсцы, дзе Дзікавіцкі гадаваўся да школы, піша @euroradio.

«У чым мяне абвінавачваюць, за што маюць намер пазбавіць тых старых, стогадовых дамоў, якія маюць вельмі нязначную матэрыяльную вартасць, я дагэтуль не ведаю, — дадае ён. — Веру, што ў Новай Беларусі нерухомасць мне і іншым, у каго яе незаконна адбіраюць, будзе вернутая, а вінаватыя адкажуць у адпаведнасці з законам. І не таму, што я асабіста прагну помсты, не. А таму, што іначай той Новай Беларусі — прававой дзяржавы — мы ніколі не пабудуем».

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

⁉️Што рабіць, калі ўзбудзілі крымінальную справу і апісваюць маёмасць?

Калі супраць вас узбудзілі крымінальную справу, у тым ліку завочна, паводле арт. 361-1 КК (стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім), і следчыя апісваюць маёмасць, то юрысты звяртаюць увану, што падчас ператрусу вельмі важна атрымаць дакумент пра ператрус. Важна ведаць, у які орган потым звяртацца.

Юрыстам пры працы з такімі зваротамі трэба разабрацца ў падставах адабрання маёмасці: гэта рашэнне суда аб канфіскацыі, арышт у межах прымусовага спагнання грашовай суммы, ці асобнае рашэнне з удзелам КДБ.

У межах канфіскацыі па рашэння суда ці арышту маёмасці ў межах прымусовага выканання ёсць свае правілы, якая маёмасць можа быць вынятай, а якая не — у дадзеным выпадку будзе працаваць абскарджанне арышту маёмасці.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/117689

✍️Калі вы сутыкнуліся з парушэннямі з боку дзяржавы, звяртайцеся па дапамогу з абскарджаннем да Юрыдычнай службы «Вясны»: @zvarot96 | zvarot@spring96.org

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

✊ Падтрымайце «Вясну» на Patreon альбо аднаразовым данатам

На сёння за кратамі знаходзіцца пяцёра праваабаронцаў «Вясны» — іх асудзілі да пазбаўлення волі толькі за тое, што яны абаранялі правы беларусаў. Нягледзячы на гэта, праваабаронцы і валанцёры «Вясны» працягваюць сваю працу па абароне і фіксацыі парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі.

Акрамя магчымасці падтрымаць «Вясну» падпіскай на Patreon, ёсць магчымасць зрабіць і аднаразовы данат праваабаронцам.

Усе сабраныя ахвяраванні будуць накіраваныя на падтрымку дзейнасці арганізацыі, а таксама палітзняволеных вясноўцаў.

❗️Калі ласка, рабіце пераводы толькі, калі для вас гэта бяспечна. Мы настойліва просім не рабіць пераводаў з картак беларускіх ці расійскіх банкаў

💵Падтрымаць «Вясну» аданаразовым данатам
💶Падтрымаць Вясну на Patreon
⁉️«Вясну» прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем»: як цяпер супрацоўнічаць з намі?

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

👮‍♂️«Нас шантажавалі вадой, прыбіральнямі ды іншымі рэчамі»: як у Беларусі перавозяць зняволеных

Пры любым з тыпаў транспарціроўкі — будзь гэта аўтазак, аўтобус ці цягнік — зняволеных мусяць суправаджаць канваіры. На адзін «сталыпінскі» вагон іх можа быць сем чалавек, як узгадваў адзін са сведак.

Яны ставяцца да палітвязняў па-рознаму. Некаторыя выводзяць у прыбіральню па просьбе, даюць папіць «па раскладзе». Але здараецца і зусім іншае.

Як паводзяць сябе канваіры са зняволенымі таксама залежыць ад чалавечага фактару. Напрыклад, адзін з палітвязняў распавядае, што ў аўтазаку, які перавозіў людзей у віцебскую калонію, супрацоўнікі абражалі зняволеных і крычалі на іх. Некаторыя супрацоўнікі ігнаруюць пытанні зняволеных і не адказваюць, напрыклад, якая цяпер гадзіна. Таксама канвой могуць суправаджаць сабакі.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/117678

💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon | Аднаразовым данатам

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

📝«Лекары за праўду і справядлівасць» працягваюць даследванне праблем здароўя жанчын у беларускіх турмах

Пытанні цалкам ананімныя, не патрабуюць прадстаўлення аніякіх асабістых звестак, адказы будуць выкарыстоўвацца толькі ў абагуленым выглядзе.

«Мы просім былых зняволеных жанчын адказаць на пытанні трох невялікіх анкет. Адна з іх — пра здароўе падчас зняволення – агульная, дзве іншыя — пра псіхалагічны стан — асобныя для былых зняволеных, якія застаюцца ў Беларусі, і для тых, якія пакінулі краіну».


Спасылкі на анкеты:
🔹Даследванне здароўя падчас зняволення

Анкеты для даследвання псіхалагічнага стану асобныя для жанчын, якія застаюцца ў Беларусі, і якія знаходзяцца за межамі краіны:

Для былых зняволеных, якія эмігравалі:
🔹Анкета для выяўлення ПТСР
🔹
Анкета для выяўлення ўзроўню дэпрэсіі

Для былых зняволеных, якія знаходзяцца ў краіне:
🔹
Анкета для выяўлення ПТСР
🔹
Анкета для выяўлення ўзроўню дэпрэсіі

Падрабязнасці 👉 https://spring96.org/be/news/117466

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

❗️Знікла сувязь са спікеркай Каардынацыйнай рады Анжалікай Мельнікавай — яна не знаходзіцца на тэрыторыі Польшчы

Пра гэта паведамляе @latushka.

«Інфармую, што з 25 сакавіка адсутнічае сувязь са спікеркай Каардынацыйнай рады Беларусі Анжалікай Мельнікавай. Па наяўнай інфармацыі яна не знаходзіцца на тэрыторыі Польшчы.

Мы спадзяемся на лепшае, але разумеем, што першыя асобы дэмакратычных сіл Беларусі з'яўляюцца прыярытэтнымі мэтамі спецслужбаў рэжымаў у Беларусі і Расіі.

Мной афіцыйна пададзеная заява ў праваахоўныя органы Польшчы аб знікненні спікеркі КР Анжалікі Мельнікавай. Па просьбе праваахоўных органаў дадзеная інфармацыя не разгалошвалася.

Мы будзем інфармаваць аб развіцці сітуацыі па ўзгадненні з праваахоўнымі органамі Польшчы».

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

📝Нагадваем кантакты Праваабарончага цэнтру «Вясна»

🔹Паведаміць пра затрыманне, даслаць інфармацыю з судовых пасяджэнняў: Telegram-бот @viasna_bot | @ViasnaSOS, @SOSViasna;
🔹Звярнуцца па дапамогу па юрыдычных пытаннях, абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў: @zvarot96 | zvarot@spring96.org;
🔹Калі вы пацярпелі ад катаванняў з боку сілавікоў ці сутыкнуліся з жорсткім абыходжаннем за кратамі: @ViasnaDOC | viasnadoc@spring96.org;
🔹Распавесці сваю гісторыю журналістам «Вясны»: @Viasnainfo | viasna@spring96.org.

📍Кантакты рэгіянальных прадстаўніцтваў «Вясны»: Бабруйск — @babrujskspring; Барысаў — @Spring_help_r; Брэст — @Nadbuzanski, @BrestSOS; Гомель — @homelspring; Магілёў — @maydayhelp, @mspring_help; Маладэчна — @Maladecza_help; Наваполацк — @impaynes; Віцебск — @Viciebsk_spring; Светлагорск — @svietlahorskspring

❗️Афіцыйныя кантакты ПЦ «Вясна» можна паглядзець у апісанні @viasna96 ці на старонцы «Кантакты» на spring96.org

⁉️«Вясну» прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем»: як цяпер супрацоўнічаць з намі?

Читать полностью…
Subscribe to a channel