Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі. Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS. Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo Юрыдычная служба: @zvarot96
Мінчук патрапіў на «суткі» за відэа ў TikTok з машынай ДАІ — у камеры не было матрацаў, толькі нары з дошак
Па словах мужчыны, пад арышт яго адправілі за тое, што апублікаваў у TikTok відэа з машынай ДАІ і схаванай за шклом службовага аўтамабіля камерай. На яго думку, здымка вялася ў парушэнне заканадаўства — без папераджальных знакаў, піша @vitebsk_info.
Сядзець яму прыйшлося і ў ЦІП, і ў ІЧУ на Акрэсціна. Аб матрацах у камеры мужчына «не чуў і не бачыў», былі толькі нары з дошак.
Мінчук лічыць што, яго «паказальна спяцом пасадзілі на суткі, у пратаколе напісалі "Не адпускаць"».
❗️Праваабаронцам стала вядома пра маштабны рэйд КДБ напрыканцы сакавіка
Паводле інфармацыі праваабаронцаў, 20-21 сакавіка адбыўся масавы рэйд КДБ па розных гарадах Беларусі. Ягоныя падрабязнасці невядомыя — адзінае, што па яго выніках частка людзей была змешчаная ў СІЗА КДБ.
Вядома, што некаторым затрыманым інкрымінуюць «тэрарыстычныя» артыкулы.
🗣Калі вам вядомыя падрабязнасці затрыманняў, калі ласка, напішыце праваабаронцам @Viasnainfo. Па вашым жаданні, вашая інфармацыя застанецца непублічнай.
Прапагандысты паказалі новага абвінавачанага за «фінансаванне экстрэмізму» — ён працаваў у Польшчы, але ездзіў у Беларусь
У фільме, які анансаваў АНТ, паказваюць сюжэты з двума ўжо вядомымі палітвязнямі — Міхаілам Фандо (атрымаў 5 гадоў калоніі) і Аляксандрам Дорагакупцом (атрымаў 5,5 гадоў калоніі і штраф у 2,1 млн рублёў).
У анонсе прадстаўнік Дзяржкантролю Уладзіслаў Ларыёнаў кажа, што ў мінулым годзе выяўлена каля 70 выпадкаў фінансавання «экстрэмісцкай дзейнасці». Сярод атрымальнікаў дапамогі называюцца Полк Кастуся Каліноўскага і Байсол.
Называюць у фільме і новае імя — Васіль Арэшка. Хлопец родам з Салігорска. Ягоны ўзрост у сацсетках не ўказаны, але яму прыкладна 30 гадоў, калі меркаваць па ўзросце яго сяброў Укантакце, піша «Наша Ніва».
Вядома, што ў Польшчы Арэшка працаваў HR-спецыялістам — шукаў людзей для ўладкавання на працу. Перыядычна ездзіў у Беларусь. Калі ён вярнуўся апошні раз, невядома, але затрыманы ён быў некалькі месяцаў таму. Цяпер Арэшка ў СІЗА.
📝Заснаванне Упаўнаважанага па правах грамадзян Беларусі немэтазгоднае і неэфектыўнае. Пазіцыя кааліцыі беларускіх праваабаронцаў
«Мы заклікаем дэмакратычныя сілы Беларусі вытрымліваць баланс паміж стварэннем протаэкасістэмы Дэмакратычных сіл (протаўрад, протапарламент) і важнасцю захавання рэальных сэнсаў і сутнасці існуючых у міжнароднай практыцы прававых інстытутаў, асабліва ў кантэксце праваабарончага парадку дня.
У пытаннях, якія тычацца абароны правоў чалавека, рэальна ўлічваць пазіцыю беларускіх праваабарончых арганізацый, якія даўно сфармавалі ўстойлівую супольнасць, якая валодае міжнароднай рэпутацыяй; пазбягаць фармалізму ў дыялогу і кансультацыях, якія забяспечваюць удзел усіх зацікаўленых бакоў».
🌿У Берліне пройдзе вечар салідарнасці з беларускімі палітвязнямі
Мерапрыемства адбудзецца ў чацвер, 10 красавіка, у офісе Libereco (Brunnenstraße 9, Berlin). Пачатак а 17-ай гадзіне.
Гасцей чакае выступ былых палітзняволеных музыкаў гурта Irdorath Уладзіміра і Надзеі Калач, а таксама напісанне лістоў беларускім палітвязням.
Уваход вольны!
У Мінску затрымалі малодшага брата беларускага добраахвотніка Дзяніса Урбановіча
Паводле інфармацыі @belsat, супрацоўнікі КДБ уварваліся ў кватэру ў Мінску, дзе пражываў Максім Урбановіч, малодшы брат Дзяніса Урбановіча, які ад самага пачатку поўнамаштабнага ўварвання расійскіх войскаў ва Украіну ваюе ў складзе ЗСУ з пазыўным Ваўкалак.
Вядома, што пасля правядзення ператрусу Максіма затрымалі. Паводле папярэдніх звестак, кватэру, дзе ён пражываў са сваёй дзяўчынай, апячаталі.
Дзе цяпер утрымліваецца мужчына, невядома. Невядома таксама, што было прычынай ператрусу і затрымання. Дзяніс Урбановіч даўно не мае стасункаў са сваім братам і мінімум два гады з ім не размаўляў. Пра гэты выпадак ён нічога не ведае.
«Парушэнне свабоды перамяшчэння». З сайта МУС знікла магчымасць праверкі наяўнасці забароны на выезд з Беларусі
Цяпер на сайце праверку на абмежаванні прыбралі. Калі менавіта адбыліся змены, невядома. У беларусаў засталася магчымасць праверыць, ці ёсць абмежаванне на выезд з Беларусі, толькі пры асабістым звароце ў аддзел грамадзянства і міграцыі РУУС па месцы рэгістрацыі або фактычнага пражывання.
Юрыстка Праваабарончага цэнтра «Вясна» Святлана Галаўнёва адзначае:
«У выпадку з абмежаваннем выезду мы агулам маем шмат шэрых зон і нявызначанасці. Далёка не заўсёды зразумела, хто ўвёў абмежаванне на выезд, на якой падставе і на які тэрмін. Часам увогуле немагчыма зразумець, ці ўведзена абмежаванне, не паспрабаваўшы выехаць з краіны. Магчымасць праверыць наяўнасць абмежавання права на выезд на сайце МУС давала, хоць і не безумоўную, але некаторую яснасць для чалавека ў гэтым пытанні».
У сярэдзіне красавіка пачнецца завочны суд над заснавальнікамі BYSOL, BY_Help і іншымі актывістамі
На 18 красавіка ў Гомельскім абласным судзе прызначаны разгляд завочнай крымінальнай справы ў дачыненні да сямі актывістаў і актывістак: Андрэя Стрыжака, Аляксея Лявончыка, Яраслава Ліхачэўскага, Аляксея Кузьмянкова, Аляксандра Лапко, Аляксандры Жук і Аляксандра Падгорнага.
Кожнаму з фігурантаў справы інкрымінаваны шэраг артыкулаў Крымінальнага кодэксу, піша @viasnaHomel.
Спецвытворчасць у дачыненні да актывістаў і актывістак пачалаі ў снежні 2024-га году.
У Беларусі прызналі «экстрэмісцкай» TikTok-старонку «Смех, Юмор, Позитив», якая мае больш за 630 тысяч падпісантаў
Адпаведнае рашэнне было прынятае судом Крупскага раёну 27 сакавіка.
Таксама ў Спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў трапілі:
📍Telegram-каналы і чаты «"☮️︎♡НичегоНе чат», «YIGAL LEVIN ILUA», «Гордыя Беларусы», «Antijob.nеt – канал "Антиджоба"», «Belarus Women’s Foundation», «Автономное действие», «Сабатаж Дыстра»;
📍Instagram старонка «eglit_am», «belarus_human_rights_school», «belhalat.nеws»;
📍YouTube-канал «Романов»;
📍Старонка ў Аднакласніках «МЫ ИЗ БЕЛАРУСИ»;
📍TikTok-старонкі «Julia Юлiя», «Dmitry_News».
🔗Хроніка палітычнага пераследу
Былога рэдактара «Бабруйскага кур'ера» Анатоля Санаценку арыштавалі на 15 сутак
Былога галоўнага рэдактара рэгіянальнай газеты затрымалі 28 сакавіка ў Бабруйску. У яго жыллі сілавікі правялі ператрус.
31 сакавіка ў судзе Бабруйскага раёна і г. Бабруйска ў дачыненні Анатоля Санаценкі адбыўся адміністрацыйны працэс. Вінавацілі імаверна паводле арт. 19.11 КаАП (Распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў). Рашэнне суда — 15 сутак адміністрацыйнага арышту, піша @bajmedia.
🔗Хроніка палітычнага пераследу
У Беларусі абнавілі спіс забароненых да распаўсюду кніг — сярод іх Мітчэл, Бакман і Муракамі
Міністэрства інфармацыі дадала яшчэ 27 кніг у спіс забароненых да распаўсюду ў Беларусі друкаваных выданняў. Сярод іх кніга «Воблачны атлас» Дэвіда Мітчэла і раман «Дзеці з камеры захоўвання» Ру Муракамі.
Агулам у спісе 92 пазіцыі.
🎧«Важна падтрымліваць сваё асяроддзе». Дзіяна Пінчук — «Жанчыны ў праваабароне»
Праваабаронца «Вясны» Дзіяна Пінчук стала «Журналісткай года-2024» (прэмія ад беларускай праваабарончай супольнасці). Яна мастацкі пераасэнсоўвае праваабарончыя тэмы. Сярод творчасці Дзіяны — альтэрнатыўныя паштоўкі #FLOWERPOWER і фотапраект «Магшоты палітвязняў». Таксама яна спрычынілася да музычнага альбома «Пазначаныя жоўтым», да стварэння фільмаў пра былых палітзняволеных «Фіялетавыя слёзы» і «Цень радасці».
А яшчэ праваабаронца была сярод тых, хто прапанаваў грамадству 21 траўня як Дзень палітвязня ў Беларусі.
У новым выпуску падкаста «Вясна прыйдзе» Дзіяна распавядзе, як усё гэта спалучае і дзе бярэ натхненне.
Soundcloud | Spotify | Apple podcasts | Youtube | Castbox | Іншыя пляцоўкі
У сярэдзіне красавіка пачнуць судзіць заснавальніка BYSOL Андрэя Стрыжака
@viasnaHomel стала вядома, што 18 красавіка ў Гомельскім абласным судзе пачнецца разгляд крымінальнай справы ў межах спецыяльнай вытворчасці ў адносінах да праваабаронцы і заснавальніка фонда BYSOL Андрэя Стрыжака. Яго абвінавачваюць паводле 15 атрыкулах Крымінальнага кодэкса.
Спецвытворчасць у дачыненні да Стрыжака пачалі ў снежні 2024-га году.
✊Amnesty International збірае подпісы ў падтрымку Насты Лойка
Нагадаем, у чэрвені 2023-га году ў Мінскім гарадскім судзе палітзняволенай прызначылі 7 гадоў калоніі за падрыхтоўку даклада «Пераслед анархістаў, антыфашыстаў, левых і сацыяльных актывістаў у Беларусі» (2017-жнівень 2018 года). У ім нібыта даецца крытычная ацэнка дзейнасці супрацоўнікаў міліцыі.
Суд праходзіў у закрытым рэжыме, таму падрабязнасці і пазіцыя самой Насты невядомыя.
Amnesty International Polska збірае подпісы ў падтрымку Насты — іх хочуць перадаць кіраўніку МЗС Польшчы, каб ён узнімаў пытанне вызвалення беларускай палітзняволенай на міжнароднай арэне.
Падпісаць петыцыю па спасылцы
Павал Латушка: Мабільны тэлефон Анжалікі Мельнікавай — у Беларусі з 19 сакавіка
«На гэты момант мы можам паведаміць, што мабільны тэлефон Анжалікі Мельнікавай з 19 сакавіка знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі. Гэта ўстаноўлена намі тэхнічным шляхам».
Крыніца: @latushka
Саўладальніка Wargaming Мікалая Кацалапава хочуць судзіць завочна за данаты апазіцыйным структурам
Пра гэта паведамілі прапагандысты АНТ.
Сцвярджаецца, што ён зрабіў «дзясяткі пераводаў у крыптавалюце» на «сотні тысяч даляраў» у розныя «экстрэмісцкія» ініцыятывы. У студзені 2023 Кацапалава ўнеслі ў спіс «тэрарыстаў».
У бліжэйшы час у дачыненні да айцішніка будзе распачата спецвытворчасць па некалькіх артыкулах Крымінальнага кодэкса.
Чарговае папаўненне Спіса экстрэмісцкіх матэрыялаў
У яго трапілі:
📍Telegram-каналы і чаты «Дикі шершні 🐝🇺🇦 | Ударні дроникамікадзе 🧨�», «Витебские Вести»;
📍Instagram старонкі «marina.zelenaja», «bhb_ataman»;
📍YouTube-канал «Ямницкий Флот»;
📍Сайт і старонкі ў сацсетках ініцыятывы «Цэнтр новых ідэй»;
📍Старонкі ў «Аднакласніках» «Игорь Козлов», «Бандеровский Хохол», «Александр Моисеев»;
📍Старонкі ў TikTok «ПАЛIТВЯЗЕНЬ», «Kalinouski Polk».
🔗Хроніка палітычнага пераследу
💔Мытнік, бортправадніца, бізнэсоўцы, лекарка: каго прызналі палітвязнямі ў сакавіку
Сёння ў Беларусі налічваецца 1208 палітычных зняволеных. За трэці месяц 2025 году выйшлі тры заявы па прызнанні палітвязнямі новых людзей — да спісу дадаліся яшчэ 20 чалавек (больш за 90 чалавек былі прызнаныя «былымі палітвязнямі»).
Шэсць чалавек былі абвінавачаныя ўладамі нібыта за «распальванне сацыяльнай варожасці і варажнечы» паводле арт. 130 Крымінальнага кодэксу і шэрагу іншых артыкулаў. 14 чалавек знаходзяцца пад вартай за ўдзел у мірных сходах.
«Вясна» распавядае пра некаторых з іх.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/117717
МУС вярнула магчымасць праверкі абмежаванняў на выезд з Беларусі анлайн
Цяпер сайт міністэрства выглядае, як і раней. Ніякіх тлумачэнняў, куды знікала магчымасць праверкі, у МУС не далі.
Учора журналісты @mediazona_by заўважылі, што МУС прыбрала са свайго сайта магчымасць праверкі сябе на наяўнасць забароны на выезд з Беларусі.
🔹«Парушэнне свабоды перамяшчэння». З сайта МУС знікла магчымасць праверкі наяўнасці забароны на выезд з Беларусі
⁉️Што рабіць, калі арыштоўваюць маёмасць? Інструкцыя ад Юрыдычнай службы «Вясны»
У апошнія гады арышт маёмасці стаў не толькі інструментам крымінальнага і адміністрацыйнага пераследу, але і спосабам ціску на рэпрэсаваных ды іх сваякоў. Ці магчыма аспрэчыць арышт, як мінімізаваць рызыкі і абараніць сваю ўласнасць? Калі маёмасць становіцца аб'ектам пераследу, важна ведаць, якія захады можна распачаць.
Юрыстка «Вясны» Святлана Галаўнёва распавядае, як дзейнічаць у розных сітуацыях.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/117711
📝Звярнуцца па дапамогу па юрыдычных пытаннях, а таксама абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў: @zvarot96 | zvarot@spring96.org
❗️«Гэта не прыкмета адлігі», — праваабаронцы «Вясны» пра тое, як рэжым знішчае доказы сваіх злачынстваў
«Вясна» распавядае, чаму ўлады чарговы раз схавалі даныя пра рэпрэсіі і чаму гэта не сведчыць пра паляпшэнне сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі. Праваабаронцы Павел Сапелка і Наталля Сацункевіч аналізуюць актуальнае становішча і заклікаюць неабыякавых беларусаў дапамагаць у распаўсюджванні праўдзівай інфармацыі.
«Скарачэнне вядомай колькасці крымінальных і адміністрацыйных асуджэнняў — гэта не прыкмета адлігі, гэта ў першую чаргу вынік адсутнасці інфармацыі. Мэта такога актыўнага замарожвання інфармацыйнага поля відавочная: гэта імітацыя вяртання да становішча нацыянальнай згоды ў знешнепалітычных мэтах, спроба ўвесці ў зман знешнюю аўдыторыю».
Каментар «Вясны» з нагоды адсутнасці інфармацыі пра палітычны пераслед Анжалікі Мельнікавай у нашых публічных базах
Праваабарончы цэнтр «Вясна» заўсёды падкрэсліваў, што ў публічнай базе адміністрацыйнага палітычнага пераследу на нашым сайце зафіксаваныя далёка не ўсе выпадкі рэпрэсій у дачыненні да беларусаў.
Палітычны пераслед у Беларусі мае катастрафічныя маштабы, і праваабаронцы не могуць зафіксаваць усе факты пераследу, бо далёка не ўся інфармацыя даходзіць да «Вясны».
Адсутнасць чалавека ў нашай базе пераследу не сведчыць пра тое, што чалавек не сутыкаўся з рэпрэсіямі — інфармацыю пра пераслед гэтага чалавека мы можам проста не ведаць.
❗Мы звяртаемся да беларусаў і беларусак з заклікам дасылаць нам інфармацыю пра палітычны пераслед з пачатку выбарчай кампаніі 2020-га году — асабліва калі вы знаходзіцеся ў бяспечных краінах.
Толькі з дапамогай вас мы зможам паказаць рэальную сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі.
@ViasnaSOS | @SOSViasna | @Viasnainfo
Экс-палітзняволеная Антаніна Канавалава паведаміла пра арышт сямейнай маёмасці пасля яе ад’езду з Беларусі
Пра гэта былая зняволеная распавяла ў эфіры «Обычного утра», піша @pozirkonline. Паводле яе слоў, КДБ унёс Сяргея Канавалава, тату Антаніны, у «тэрарыстычны спіс».
«Гэта проста, калі шчыра, нонсэнс для нас, бо тата не быў затрыманы паводле адміністрацыйных артыкулаў, не было на ім крымінальных спраў, толькі падазрэнні, а ён у тэрарыстычным спісе».
Палітвязень Дзяніс Івашын чатыры месяцы пазбаўлены тэлефонных званкоў
Пра гэта піша @dzianisivashyn.
«На жаль, і ў гэтым месяцы мы не дачакаліся тэлефоннага званку ад Дзяніса Івашына. Блякада адзінай крыніцы наўпроставай сувязі зь ім працягваецца, а мы ды й сам Дзяніс па-ранейшаму ня ведаем прычыны».
📝Нагадваем кантакты Праваабарончага цэнтру «Вясна»
🔹Паведаміць пра затрыманне, даслаць інфармацыю з судовых пасяджэнняў: Telegram-бот @viasna_bot | @ViasnaSOS, @SOSViasna;
🔹Звярнуцца па дапамогу па юрыдычных пытаннях, абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў: @zvarot96 | zvarot@spring96.org;
🔹Калі вы пацярпелі ад катаванняў з боку сілавікоў ці сутыкнуліся з жорсткім абыходжаннем за кратамі: @ViasnaDOC | viasnadoc@spring96.org;
🔹Распавесці сваю гісторыю журналістам «Вясны»: @Viasnainfo | viasna@spring96.org.
📍Кантакты рэгіянальных прадстаўніцтваў «Вясны»: Бабруйск — @babrujskspring; Барысаў — @Spring_help_r; Брэст — @Nadbuzanski, @BrestSOS; Гомель — @homelspring; Магілёў — @maydayhelp, @mspring_help; Маладэчна — @Maladecza_help; Наваполацк — @impaynes; Віцебск — @Viciebsk_spring; Светлагорск — @svietlahorskspring
❗️Афіцыйныя кантакты ПЦ «Вясна» можна паглядзець у апісанні @viasna96 ці на старонцы «Кантакты» на spring96.org
⁉️«Вясну» прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем»: як цяпер супрацоўнічаць з намі?
😔Мікола Дзядок не выйдзе на волю па сканчэнні тэрміну — у дачыненні да яго распачалі новую крымінальную справу
@MDziadok стала вядома, што Міколу перавялі ў СІЗА №1 у Калядзічах з-за новай крымінальнай справы.
«На жаль, іншых падрабязнасцей няма. Няма таксама навінаў наконт ужо адкрытай на яго справы па 411 артыкуле. Мікола мусіў выйсці на волю 4 красавіка 2025 года».
❗️У Беларусі +11 новых палітвязняў
Гэта Андрэй Шабуня, Мікалай Сідараў, Вераніка Жалубоўская, Алег Шылаў, Раман Емельянаў, а таксама Алег Самародскі, Ірына Стасенка, Ягор Барыскевіч, Павел Мінчык і Дзмітрый Сідарэнка.
Хто гэтыя людзі і чаму праваабаронцы лічаць іх справы палітычна матываванымі — распавядаем тут і тут.
Спіс усіх палітвязняў Беларусі 👉 prisoners.spring96.org
💔Дапамога сям'і былога палітвязня Яўгена Харашкевіча
«За сваю грамадзянскую пазіцыю я быў арыштаваны, потым асуджаны і адпраўлены ў турму на 4 гады, пакінуўшы цяжарную жонку адну ў самых складаных абставінах. У жніўні 2024 года, пасля поўнага адбыцця тэрміна, я выйшаў на волю. Але пераслед нашай сям'і не спыніўся. Увосень 2024 года ў нашу кватэру зноў прыйшлі сілавікі з ператрусам.
Тры месяцы мы хаваліся ў Грузіі, жывучы ў пастаянным страху. А калі, нарэшце, змаглі пераехаць у Польшчу, нас чакаў яшчэ адзін удар: грошы, якія мае бацькі перадалі нам на першы час у эміграцыі, былі скрадзеныя.
Мы звярнуліся ў паліцыю Польшчы і рыхтуем заяву ў паліцыю Грузіі, але шанцы вярнуць скрадзенае малыя. Цяпер мы засталіся без сродкаў да існавання і без той фінансавай падушкі, якая дазволіла б нам пачаць новае жыццё».
🌏Тбіліскі Дом правоў чалавека пераследуюць за аплату штрафаў, у Расіі судзяць праваабаронцаў
Пераслед праваабаронцаў у многіх краінах свету і на постсавецкай прасторы застаецца адной з вострых і балючых праблем сучаснага грамадства. Найбольш рэпрэсіўная палітыка ў дачыненні да абаронцаў правоў застаецца ў Расіі, Азербайджане, Грузіі і некаторых іншых краінах.
«Вясна» прапануе падборку аб рэпрэсіях супраць праваабаронцаў, юрыстаў і прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці.
🇬🇪Грузія: Тбіліскі Дом правоў чалавека вінавацяць у сабатажы і падтрымцы гвалту, яго рахункі заблакаваныя;
🇷🇺Расія: Расійскага дысідэнта Аляксандра Скобава асудзілі да 16 гадоў, невядомыя ўзламалі акаўнт для зваротаў праваабарончага цэнтра «Мемарыял», мардоўскага праваабаронцу Сяргея Мар’іна асудзілі за пікет, прысвечаны гадавіне пачатку ўварвання ва Украіну;
🇪🇬Егіпет: Больш за 30 тысяч чалавек запатрабавалі вызвалення студэнта Окбы Хашада пасля шматгадовага затрымання.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/117695
✍️Шукаем людзей, якія за апошнія паўгода адбывалі арышты ў беларускіх ізалятарах часовага ўтрымання
Распавядзіце праваабаронцам пра ўмовы ўтрымання.
Ананімнасць гарантуецца. Калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo