poshtabel | Unsorted

Telegram-канал poshtabel - Палявая пошта

2973

Гісторыя Беларусі на старых паштоўках і здымках. Больш картак у нашай інсце: https://www.instagram.com/poshtabel/

Subscribe to a channel

Палявая пошта

#Ліда, від на Замак
пач. ХХ ст. / 2023

фота: inst Nieviadomaja Biełaruś

Читать полностью…

Палявая пошта

#Cьмілавічы, палац Манюшкаў
1942 / 2023

У канцы ХVIII стагоддзя маёнтак у Сьмілавічах перайшоў ад знакамітага роду Агінскіх ва ўладаньне ня меньш знакамітых Манюшкаў. Будаўніцтва сядзібна-паркавага ансамбля пачаў ячшэ дзед вядомага кампазітара. У 1874 г. Паўліна Манюшка пабралася шлюбам, маёнтак у якасьці пасага адыйшоў да Ваньковічаў, пры якіх архітэктурны комплекс быў нарэшце завершаны.

Палац складаецца з 2 мураваных карпусоў (старога і новага палацаў), збудаваных у розны час і аб’яднаных паміж сабой. Калісьці тут быў багаты архіў, карцінная галерэя, аранжэрэя... У часы рэвалюцыі і Сусветных войнаў будынкі неаднакроць рабавалі і руйнавалі, да нашага часу захаваліся толькі рэшткі былой прыгажосьці.

Некалькі год таму сядзібу выкупілі на аўкцыёне, новыя гаспадары пачалі пакрысе аднаўляць тое, што засталося, але працы ў іх яшчэ шмат. Пазычым ім посьпехаў у гэтай нялёгкай, а ўсё ж патрэбнай справе.
(фота: poshyk.info)

#адраджэньне

Читать полностью…

Палявая пошта

Планы на будучыню

I) У нашым рубрыкатары ўжо 90 гарадоў і мястэчак, будзем папаўняць гэты архіў і пашыраць геаграфію! 📨

ІІ) Далей разьвіваць інстаграм. Там іншы кантэнт, дзьвіж і магчымасьці каб папулярызываць нашу гісторыю, то падпісвайцеся! 📸

III) Cупрацоўнічаць з музеямі і асобнымі філакартыстамі, і публікаваць разам нешта з іх калекцый. Класныя матэр'ялы не будуць зьбіраць пыл дзесьці на паліцах, а стануць даступнымі для шырокага кола дасьледчыкаў, краязнаўцаў, ды ўсіх зацікаўленых. 👨‍💻

IV) Выдаць рэпрынтам сэрую па старых паштоўках. Пра што будзе гэта сэрыя, вырашым разам😉

V) За данаты выкупаць з-за мяжы рэдкія старыя карткі і фота і вяртаць іх да нас. Лічбавыя копіі ў высокай якасьці будуць у вольным доступе для ўсіх жадаючых, а фізічныя паштоўкі ды здымкі перадаваць у нашыя музеі. Такі вось грамадскі набытак. 🤝

Читать полностью…

Палявая пошта

#Слонім
Скрыжаваньне вуліц Маставой і Рыбацкай, пач. ХХ ст. / сучасныя Янкі Купалы і Клары Давідзюк, 2023 г.

фота: inst Nieviadomaja Biełaruś

Читать полностью…

Палявая пошта

#Горадня, краявід горада
1935 / 2023
фота ад падпісчыка @poshtabel

Читать полностью…

Палявая пошта

Прыгожымі паштоўкамі з уласнай калекцыі падзяліўся музейны праект Куфар Старажытнасцяў . На здымках сонечны Мінск пачатку 50-ых: Дом Урада, Педагагічны інстытут, праспект Незалежнасьці (тады імя Сталіна), бульвар Талбухіна. Вельмі цёплыя здымкі, як вам?

Карткі выдавецтва "ИЗОГИЗ", якое было заснавана ў 1930-ым. Даваенныя паштоўкі па Беларусі гэтага выдавецтва ўжо лічацца філакартычнай рэдкасьцю, мяркую, неўзабаве такімі стануць і першыя пасляваенныя выпускі.

Дарэчы, раю падпісацца на праект Куфара старажытнасцяў, тут і акром паштовак хапае музейных рэчаў, датычных нашай мінуўшчыны😌. Да таго ж, падымаецца тэма зберажэння гістарычных і культурных помнікаў.
Таму далучайцеся:
/channel/kufar_starazytnasc

#Менск

Читать полностью…

Палявая пошта

#Глыбокае
від на плошчу і касьцёл св.Тройцы
1930 / 2023
(фота: Юры Калбасіч)

Читать полностью…

Палявая пошта

#Асташын, Кальвінскі збор (XVI ст.)
1905 / 2023

... вельмi прыгожы, а таксама старажытны касцёл, уласна кажучы, кальвiнскi збор, у сутарэннях якога знаходзiўся забальзамаваны фундатар Швыкоўскi. Збор быў мураваны, крыты чырвонай дахоўкай, абапiраўся, як i дом, на масiўныя каменныя падпоры i таксама меў паважны i абарончы выгляд...

...Стоячы на пагорку, ён свяцiўся сваiмi белымi сценамi i быў вiдаць на некалькi мiляў наўкола. Калi я вяртаўся дадому, гэта светлая пляма вiтала мяне ўжо здалёк, як усмешка знаёмага твару...

Так апісваў свае родныя мясціны Ян Булгак у кнізе ўспамінаў "Край дзіцячых гадоў". Аўтар помніў Кальвінскі збор яшчэ цэлым, фотаздымак, паводле якога выдалі паштоўку, таксама Булгакаўскі.

У гады Першай сусветнай ля вёскі праходзіла лінія фронта, збор, як і шмат іншых будынкаў у наваколлі, значна пацярпеў ад абстрэлаў. За савецкім часам помнік архітэктуры не сталі аднаўляць а проста зьнішчылі...

(фота: belarus_through_time)
#Булгак

Читать полностью…

Палявая пошта

#Крэва, #Булгак
Руіны замка (30-ыя гг. ХХ ст.)

Краязнаўца Кастусь Шыталь знайшоў рэдкія фотаздымкі Крэва і Крэўскага замка ў Літоўскім гістарычным архіве. На фота бачым працы па кансервацыі рэшткаў вежы і сценаў фартэцыі, якія праводзіліся за польскім часам. Дзякуючы гэтаму, да нашых дзён захавалася тое, што яшчэ можна часткова аднавіць, над гэтым, дарэчы, ужо працуюць беларускія спецыялісты, замак пакрысе адбудоўваецца.

Каманда "Kreva travel" замовіла лічбавыя копіі ў архіве, сёння фотаздымкі ў добрай якасьці даступныя ўсім жадаючым, паглядзець можна па спасылцы.

(фота: kreva.travel)

Читать полностью…

Палявая пошта

#друкнаэміграцыі
"Першы Урад Беларускай Народнай Рэспублікі"

На адной з першых паштовак БНР-аўскай серыі адлюстраваны вядомы фотаздымак Народнага Сакратарыяту.

Стаяць: Аркадзь Смоліч, Пётра Крачэўскі, Кастусь Езавітаў, Антон Аўсянік, Лявон Заяц

Сядзяць: Аляксандр Бурбіс, Ян Серада, Язэп Варонка, Васіль Захарка.

Выдавецтва: "Таварыства імя Францішка Скарыны", 1919 г.
(з фондаў @skarynalibrary )

Читать полностью…

Палявая пошта

#Мядзьведзічы
касьцел св. апосталаў Пятра і Паўла
пач. 40-ых / 2023

(фота: inst Nieviadomaja Biełaruś )

Читать полностью…

Палявая пошта

#Бабруйск, прыбытковы дом.
1914 / 2023

Адна з галоўных архітэктурных цікавостак горада — дом купчыхі Паі Брайна Кацнэльсан. Прыгожы драўляны будынак у стылі мадэрн з'явіўся ў Бабруйску ў 1912 годзе. Да нядаўняга часу тут месцілася гарадская бібліятэка, сёння ўнутры офісныя памяшканні.

(фота: Таццяна Маркіна)

Читать полностью…

Палявая пошта

#Гомель, Віленскі банк
пач. ХХ ст. / 2022

Значная частка дарэвалюцыйнай забудовы горада была спраектавана вядомым беларускім архітэктарам Станіславам Шабунеўскім.
Некалькі яго будынкаў, у тым ліку былая філія Віленскага банка, захаваліся ў Гомлі да нашых дзён.

Гэты, як і шмат іншых у месце, моцна пацярпеў ў гады Другой сусветнай. У пасляваенны час яго рэстаўравалі, але з пэўнымі зьменамі: над кутняй часткай не аднаўлялі купал, уваход перанесьлі на іншую вуліцу, балазе, першапачатковы праект атрымалася захаваць.

(фота: inst Беларускі Мадэрнізм)

Читать полностью…

Палявая пошта

#Мазыр
Замкавая (Спаская) гара
1906 / 2022 гг.
(фота: @nowandthenmozyr)

Читать полностью…

Палявая пошта

#Фашчаўка
касьцёл Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі
1941-43 / 2022

Помнік архітэктуры барока, пабудаваны ў сярэдзіне XVIII стагоддзя. Будынак быў адным з самых высокіх на тэрыторыі тагачаснай Беларусі, паводле захаваўшыхся ўспамінаў, у добрае надвор'е яго было відаць ажно з Магілёва (каля 50 км.). Храмам апекаваліся езуіты, хутка ён набыў статус парафіяльнага і стаў буйным асяродкам каталіцызму на Магілёўшчыне.

За савецкім часам касьцёл прыпыніў дзейнасць, канчаткова знішчаны ўзімку 1967-ага.

(фота: https://poshyk.info/be/ )

Читать полностью…

Палявая пошта

#Паставы
від на Рыначную плошчу і касьцёл св. Антонія
1936 / 2022
(фота: inst xskrimx)

Читать полностью…

Палявая пошта

На ўсё гэта спатрэбіцца час, імпэт і нейкія грошы, асабліва на апошнія два пунткы.
Таму стварыў для гэтага адпаведную старонку, можна падтрымаць Палявую пошту "умоўным кубачкам кавы" які пойдзе на развіццё праекта:)

Гэта не Патрыён, на buymeacoffee можна не падпісвацца, а ахвяраваць разава, гэта зручна і бясьпечна.
То запрашаю: https://www.buymeacoffee.com/poshtabel

Читать полностью…

Палявая пошта

Сёньня, 29 красавіка, Палявая пошта сьвяткуе чарговы дзень народзінаў🥳🌟🎂

То віншую нас: падпісчыкаў і падпісчыц, валанцёраў і валанцёрак, калегаў і каляжанак, ну й сябе, адміна😋
Бачце, які лямпавы канал у нас атрымаўся☺️

Вельмі ўдзячны ўсім, хто робіць файныя сучасныя здымкі, кансультуе, дзеліцца матэр'яламі з уласных збораў, супрацоўнічае, дапамагае. Праект напаўняецца і разьвіваецца, пакрысе расьце, і гэтага, канешне, не было б без вашай дапамогі.🌝

Далей болей, але пра планы што да нашага канала напішу сёньня трошкі пазьней:)

Читать полностью…

Палявая пошта

Вітаю, шаноўнае спадарства! У нашай традыцыйнай рубрыцы #пашыраймасваё раз на месяц робім караценькі агляд іншых цікавых праектаў на беларускай мове. Цешуся, што белмоўны тэлеграм расьце і дае магчымасьць кожны раз знаёміць вас з усё новымі каналамі 🌝

Падтрымайма:

@BelarusScience — інфармацыя пра ўсе значныя падзеі ў беларускім даследчым жыцці ў краіне і за мяжой з фокусам на сацыяльныя і гуманітарныя дысцыпліны. Даследаванні, навіны супольнасці і ўсё блізкае да гэтага тэмы.

@techleadby — новае мэдыя, якое публікуе навіны папулярнай навукі і тэхналёгій. Матэрыял падаецца простымі словамі на вельмі якаснай беларускай мове, бо аўтары — прафэсійныя журналісты.

@patelnia_ezha — пра смачную ежу роднымі словамі.

@belarusium — старыя беларускія фота, мапы і іншыя цікавосткі, звязаныя з нашай Радзімай – Беларуссю.

@allabouttexnologys — навіны тэхналогій і гульнявога сьвету, цікавыя факты пра тэхніку на якаснай беларускай мове вы знойдзеце менавіта тут. Аўтар робіць новыя допісы кожны дзень!

@chadanovic — ваш персанальны гід па творах беларускай і сусветнай літаратуры ад Андрэя Хадановіча.

Читать полностью…

Палявая пошта

#Менск, дом Козінай
1915 / 2023

Вяртаемся ўсё ж да нашых "старэйшых" сталічных паштовак :) На гэтай бачым здымак даходнага дома Алены Козінай, які быў пабудаваны ў канцы ХІХ стагоддзя. У 1913-ым сюды пераехала прыватная жаночая гімназія Елізаветы Рэйман, тады ж быў надбудаваны 4-ты паверх.

Адна з самых адметных дарэвалюцыйных камяніцаў Менска выдатна захавалася, хоць шчэ да нядаўняга часу першы паверх быў пафарбаваны ў ружовы😫. Цягам апошняй рэстаўрацыі гэтую недарэчнасць выправілі і наблізілі выгляд будынка да гістарычнага.

PS: Нельга не адзначыць штампік з "Палявой поштай" на картцы🥰😁

(фота: З.Стош)

Читать полностью…

Палявая пошта

#Берасце, чыгуначны вакзал
пач. ХХ ст. / 2023
фота: inst Nieviadomaja Biełaruś

Читать полностью…

Палявая пошта

Добрага, спадарства🌝

Першы квіз сустрэлі вельмі прыхільна (дзякуй😌) то будзем працягваць!
Паспытайце другі:
https://onlinetestpad.com/c5n5lnwvmvyv2

Першы, дарэчы, атрымаўся складаным: з 250+ чалавек што прайшлі, толькі адзін выбіў 10/10, і яшчэ 9 чалавек 9/10.
Таму гэты раз будзе крыху прасьцей + х2 часу на выкананьне. Посьпехаў!

Гэткія тэсцікі будуць выходзіць на канале раз на месяц.
У рубрыкатары ўжо ёсць адпаведны тэг #квіз дзеля зручнейшае навігацыі.

Ваша падтрымка гэта рэакцыі і рэпосты сябрам-калегам, то не шкадуйце❤️

Читать полностью…

Палявая пошта

#Пінск, відок на бульвар
30-ыя гг. / 2023
(фота: Ганна Ларына)

Читать полностью…

Палявая пошта

#Віцебск
вул. Смаленская, пач. ХХ ст. / вул. Леніна, 2023 г.
(фота: Крысціна Мірсалімава)

Читать полностью…

Палявая пошта

Вітаю і віншую шаноўнае спадарства са сьвятам 🌝
Cьвяточная ж падборка ніжэй — годныя беларускія праекты ў тэлеграме:

@lahwoscehnawysustau — суполка, прысьвечаная беларускай мове і медыцыне ❤️

@tutejsyja_bel — тут вы пабачыце гістарычныя выпускі, падкасты і допісы, што стварае блогер Тутэйшы Шляхціч.

@kupinaruzh — канал, дзе гавораць пра кіно. Тут вас чакаюць навіны, рэцэнзіі, падкасты, мемы, віктарыны і многае іншае.

@Historyja — kanał pra našu historyju.

@cikavyjafacts — тут шмат цікавостак і разнастайных фактаў на многія тэмы.

@skarbmin — наша мінулае і сучаснае на марках, манетах, банкнотах.

@clipclubc — жывапіс, выяўленчае мастацтва на беларускай.

#пашыраймасваё

Читать полностью…

Палявая пошта

#Валожын, касьцёл св. Язэпа
пач. 40-ых / 2023
(фота: Юлія Пятровіч)

Читать полностью…

Палявая пошта

Добрага дня, шаноўныя падпісчыкі і падпісчыцы!

Хацеў паспрабаваць фармат квізаў для нашага канала, запрашаю паўдзельнічаць у першым:
https://onlinetestpad.com/sdrhn7d7gy6gy

Калі падобнае цікава, стаўце рэакцыі ❤️ пад допісам :)

#квіз

Читать полностью…

Палявая пошта

#Камаі
касьцёл св. Яна Хрысьціцеля
1915 / 2022

Пабудаваны ў 1603 - 1606 гг., адзін з найстарэйшых касьцёлаў, якія захаваліся на тэрыторыі Беларусі. З тых часоў дзейнічае амаль бесперапынна, яшчэ за саветамі будынку надалі ахоўны статус. Манументальны і строгі звонку, унутры ўражвае сваім аздабленнем: з XVII - XIX стагоддзяў захаваліся арыгінальныя алтары, роспісы, іконы, скульптуры, арган і шмат чаго іншага.

Багатыя зборы налічваюць больш 100 прадметаў гісторыка-культурнай каштоўнасьці, таму храм у Камаях можна лічыць не толькі адметным помнікам архітэктуры, але і ў пэўнай ступені музеем. Сапраўдная перліна Пастаўскага края.

(фота: inst pk_v_ch_b)

Читать полностью…

Палявая пошта

3-ае сакавіка — Сусветны дзень дзікай прыроды.

З такой нагоды знайшлося крыху тэматычных старых паштовак. Не самыя папулярныя відарысы на картках, а ўсё ж замежныя выдавецтвы ў свой час не абмінулі ўвагай беларускія краявіды і жывёльны сьвет.

Сьвята нагадвае нам пра каштоўнасць нашай прыроды і патрэбу яе берагчы. Сяброўскі канал "Дзікая прырода побач" цікава апавядае пра беларускіх птушак і зьвяроў, таксама там можна знайсці анонсы асьветніцкіх мерапрыемстваў па тэме, дый проста паглядзець на прыгожыя здымкі нашай флоры і фаўны.

Далучайся🌝
/channel/wildlifebelarus

Читать полностью…

Палявая пошта

#фотабсср #архітэктурабсср
На паштоўцы таварыства Беларускага Чырвонага крыжа выяўлены адзін з першых у пасляваенным (Першая сусветная і Савецка-Польская войны) Менску адноўленых грамадскіх будынкаў - корпус клінікі нервовых хвароб на вуліцы Кірава (не захаваўся, стаяў у раёне цяперашняга паштамта).
Клініка была адчынена ў 1924 годзе. Над будынкам працаваў архітэктар Станіслаў Гайдукевіч - прычым ён фактычна працягнуў працу над сваім жа дарэвалюцыйным праектам, будоўля каторага прыпынілася з-за ваеннага ліхалецця.

Читать полностью…
Subscribe to a channel