poshtabel | Unsorted

Telegram-канал poshtabel - Палявая пошта

2973

Гісторыя Беларусі на старых паштоўках і здымках. Больш картак у нашай інсце: https://www.instagram.com/poshtabel/

Subscribe to a channel

Палявая пошта

#Аколіца, касьцёл св.Мацьвея
1900-ыя гг. / 2024

Каталіцкі храм, пабудаваны ў сярэдзіне ХІХ стагоддзя, ужо ў 1866 годзе стаў праваслаўным і да з'яўлення савецкай улады дзейнічаў як Успенская царква. З прыходам бальшавікоў быў разграблены і потым доўга стаяў зачынены і напаўразбураны.

У 1970-ых бліз вёскі пачалі будаваць спартыўны комплекс "Раўбічы" і рэшткі храма хацелі зруйнаваць. Помнік сакральнай архітэктуры выратаваў калектыў Мастацкага музея БССР — рупліўцы зрабілі праект рэстаўрацыі будынка. Дзякуючы ім, тут быў адкрыты Музей беларускага народнага мастацтва, які працуе тут і сёньня.

(фота: inst Nieviadomaja Biełaruś)

Читать полностью…

Палявая пошта

Даўненька этнаграфіі не было на канале🌝

😍 Яшчэ адзін класны здымак з сэрыі "Прыгажосьць Палесься" 1936-ага года, на якім маладыя паляшукі ў народных строях.

У ранейшых допісах можна паглядзець іншыя фота з сэрыі па тэгу фатографа: #Паддэнбскі

#этнаграфія, #Пінск

Читать полностью…

Палявая пошта

#Нясьвіж, краявід горада
пач. ХХ ст. / 2024

(фота: inst brest_gid)

Читать полностью…

Палявая пошта

#Ула
вул. Прабойная, пач.ХХ ст. /
вул. Ленінская, 2024 г.

(фота: inst poshyk.info)

Читать полностью…

Палявая пошта

#Берасце, #грамадскінабытак, #забытаявайна

Читать полностью…

Палявая пошта

#Пінск, магістрат
1933 / 2023

Першапачаткова філія Менскага камерцыйнага банку, пазьней тут былі розныя цывільныя ўстановы, у тым ліку магістрат "за польскім часам", які бачым на старой паштоўцы.

Сёньня гэта жылы дом у гістарычным цэнтры Пінска, пэўна, адзін з самых прыгожых будынкаў пачатку ХХ стагоддзя, што захаваліся.

(фота: inst Nieviadomaja Biełaruś)

Читать полностью…

Палявая пошта

Калі хочаце павіншаваць і зрабіць невялічкі падарунак, прапаную дзьве рэчы:

🎉 Да дня народзінаў стварыў Патрыён, запрашаю падпісацца, ё тры розных узроўня, кожны са сваімі бонусамі!

У каго Патрыёна няма і ляніва заводзіць дзеля такога, данат без смс і рэгістрацыі (😅) лёгка пакінуць тут:
https://buymeacoffee.com/poshtabel

📷 Падпісацца на наш інстаграм:) Кантэнт там, калі што, не дублюецца, ё свае цікавыя фарматы.
Можна знайсці паштоўку са сваім родным горадам і запосціць у сторыз, тым самым трохі папіярыць канал:
https://www.instagram.com/poshtabel/

Дзякуй за падтрымку 💌

Читать полностью…

Палявая пошта

#Барысаў
вул. Віленская, пач.ХХ ст. /
вул. Камсамольская, 2024 г.

(фота ад падпісчыцы @poshtabel)

Читать полностью…

Палявая пошта

#Віцебск
вул. Смаленская, 1909 г. /
вул. Леніна, 2023 г.

На старой паштоўцы можна пабачыць адразу два касьцёла, якія пабудавалі ў ХVIII cтагоддзі:

🕍 св.Антонія Падуанскага (бліжэй)
🕍 св.Язэпа (удалечыні)

Абодва храмы былі знішчаны бальшавікамі пасьля Другой сусветнай вайны.

(фота ад падпісчыцы @poshtabel)

Читать полностью…

Палявая пошта

#Магілёў, вакзал
1915 / 2024

(фота ад падпісчыцы @poshtabel)

Читать полностью…

Палявая пошта

#Смаргонь, касьцёл св.Аляксея
1918 / нашы дні

Рады падзяліцца чарговай карткай, якую атрымалася выкупіць у межах рубрыкі #грамадскінабытак! На маляванай паштоўцы касьцёл святога Аляксея ў Смаргоні, які знішчылі больш за стагоддзе таму.

Спампаваць сканы можна вышэй, а пачытаць пра храм тут:
https://telegra.ph/GN5-Hramavaya-arh%D1%96tehktura-%D1%9E-polym%D1%96-Pershaj-susvetnaj-Kascyol-svAlyakseya-Smargon-04-09

💌 Дзякую ўсім мэцэнатам і мэцэнаткам "Палявой пошты"!
З вашай дапамогай атрымліваецца вяртаць для Беларусі цікавыя рэчы :)

🤝 Хто хоча спрычыніцца да добрай справы, запрашаю:
https://www.buymeacoffee.com/poshtabel

#забытаявайна, #артыкул

Читать полностью…

Палявая пошта

#фотабсср
Дарэчы, ёсць іншая паштоўка з гэтай жа серыі з трохі іншым відам, які захоплівае новапабудаваны ў той час клуб металістаў (будынак захаваўся). Склаўшы выявы з двух паштовак можна атрымаць такую панараму заходняга берага Дзвіны ў Віцебску 1930 (меркавана) года.

Читать полностью…

Палявая пошта

#Валожын, ешыва
пач. ХХ ст. / 2024

... Бадай, ніводнага жыда няма на свеце, каторы не знаў бы ці хаця бы не чуў а Валожыне. Найважнейшая тут жыдоўская духоўная школа, і найважнейшымі лічацца валожынскія рабіны. Не толькі з усёй Расеі чы Еўропы, але з усяго свету — з Амерыкі, Японіі нават прыязджаюць сюды вучыцца на рабінаў... (паводле "Лісты з Дарогі", Ядвігін Ш., 1910 г.)

📷 Свежае фота з аднаўлёньня знакамітага ешыбота ў Валожыне. Першы этап рэканструкцыі пачаўся ў траўні мінулага года. Калі паглядзець зімовы допіс калег са Спадчыны, бачым, праца паціху ідзе.

У перспектыве, тут будзе музейна-адукацыйны комплекс, дзе турысты змогуць даведацца больш пра габрэйскую спадчыну горада і рэгіёна. Пазычым посьпехаў гэтаму амбітнаму праекту.

(фота ад падпісчыцы @poshtabel)

Читать полностью…

Палявая пошта

Раю падпісацца на канал цікавага праекта "Куфар старажытнасьцяў". Тут акрамя паштовак хапае музейных рэчаў, датычных нашай гісторыі 😉.

Далучайцеся!
/channel/kufar_starazytnasc

Будзем спазнаваць Беларусь разам. Як пісаў класік: «Не пагарджаць святым сваім мінулым, а заслужыць яшчэ, і вартым быць яго»

Читать полностью…

Палявая пошта

#Менск
Саборная плошча, пач. ХХ ст. /
плошча Свабоды, 2023 г.

(фота: inst volka_u)

Читать полностью…

Палявая пошта

#Бачэйкаў, сядзіба Цеханавецкіх
1917 / 2024

Калісьці гэты палацава-паркавы ансамбль на Віцебшчыне называлі "малым Пецяргофам". На жаль, будынак палаца быў пашкоджаны ў гады Другой сусветнай, пасьля вайны яго разабралі на будаўнічыя матэр'ялы...

Ад былой прыгажосьці да нашага часу захаваліся толькі некаторыя гаспадарчыя пабудовы і рэшткі французскага парку.

(здымкамі падзяліўся: inst poshyk.info)

Читать полностью…

Палявая пошта

#Менск
Саборная плошча, пач. ХХ ст. /
плошча Свабоды, 2023 г.

(фота ад падпісчыка @poshtabel)

Читать полностью…

Палявая пошта

#Кобрынь, плошча Рынак
1917 / 2024

(фота: inst Nieviadomaja Biełaruś)

Читать полностью…

Палявая пошта

#Берасце, касцельныя могілкі
1917 / 2024

🤝За ахвяраванні нашых чытачоў атрымалася выкупіць яшчэ адну цікавую картку: на старым фота могілкі ля касьцёла св.Крыжа (сучасны раён пл.Леніна).

Гэты некропаль дзе-нідзе сустракаецца на нямецкіх паштоўках часоў Першай сусветнай, бо тут таксама хавалі загінуўшых жаўнераў кайзераўскай арміі.

Пачытаць трошкі пра гісторыю месца можна ў артыкуле:
https://telegra.ph/GN6-Strachanyya-mog%D1%96lk%D1%96-u-Berasc%D1%96-05-05

Дзякуй усім, хто падтрымлівае, спрычыніцца да добрай справы можна тут:
https://buymeacoffee.com/poshtabel

Больш данатаў = больш набытых матэрыялаў = больш цікавага кантэнту 😉
#грамадскінабытак

Читать полностью…

Палявая пошта

#Слонім, сінагога
1940-ыя / 2024

Напачатку гэтай зімы помнік архітэктуры ХVII ст. выставілі на аўкцыён, пра што ў нас ужо быў асобны допіс. Таргі скончыліся пасьпяхова — за 42 беларускіх рубля (=13$) сінагогу набыў Дзяніс Дудараў, расейскі бізнэсовец. Як піша "Слонімскі веснік", на тым тыдні адбылася сустрэча ў райвыканкаме, дзе мясцовыя ўлады і новы гаспадар абмеркавалі далейшае развіццё праекта. На жаль, нейкай канкрэтыкай з тае нарады СМІ не падзяліліся.

Паводле розных ацэнак, на аднаўленне аб'екта спатрэбіцца больш 1 мільёна даляраў. Даследванне стану будынка, падрыхтоўка праектнай дакументацыі... Уся гэта справа няхуткая, будзьма сачыць за працэсам, збіраюся рабіць допісы пра сінагогу час ад часу.

(фота: butb.by)

Читать полностью…

Палявая пошта

#Горадня, від на Стары мост
пач. ХХ ст. / 2024

(фота: inst nature.ilona)

Читать полностью…

Палявая пошта

29 красавіка Палявая Пошта святкуе чарговы Дзень Народзінаў🥳

❤️ Па-першае, хацелася б вам, сяброўскай аўдыторыі, падзякаваць! Некалі маленькі, сёньня гэта ўжо адзін з найбуйнейшых гістарычных каналаў у белмоўным сегменце тэлеграма, і, канешне, без вас бы такога не атрымалася🌝

🤝 Асобны вялікі дзякуй калегам і каляжанкам за дапамогу: сучасныя здымкі, кансультацыі, матэр'ялы ўласных калекцый, дый проста добрыя словы — усё гэта вельмі падтрымлівае і дазваляе нашаму праекту развівацца.

Цешыць таксама, што разіваецца і беларускі тэлеграм, з'яўляюцца дзясяткі новых файных каналаў.
4 гады Палявой Пошце, то з гэтай нагоды прыгадаю 4 маіх любімых: (а наступны год 5😅)

@BelarusScience — добры кантэнт пра навуку, анонсы цікавых публікацый і кніг, стажыроўкі, даследванні і ўсё такое ў даступнай форме.

@belaruskipioner — усё пра БССР 20-ых і 30-ых гадоў. Допісы пра тагачасную архітэктуру, газетныя выразкі, фота, музейныя рэчы памагаюць даведацца больш пра тую эпоху.

@memensk — куды ж без мемаў😁. Балазе, іх у белтг прасторы хапае, але гумар гэтага канала мне адгукаецца больш :)

@NaturalistsAdventures — аўтарскі блог пра чароўную прыроду Беларусі. Допісы выходзяць не так часта, як хацелася б, але атрымліваецца пазнавальна і прыгожа.🌿

Вось такі топ, буду рады, калі адкрыеце для сябе нешта цікавае!

Читать полностью…

Палявая пошта

#Баранавічы
Hauptstrasse, 1917 г. /
вул.Савецкая, 2024 г.

(фота: inst Nieviadomaja Biełaruś)

Читать полностью…

Палявая пошта

Рады парэкамендаваць сяброўскі праект "Вялікае княства нумізматыка"!

На канале распавядаюць пра мінулае Беларусі (і не толькі) праз гісторыю грашовага абарачэння. Асабіста мне падабаецца караценькая даведка да кожнай манеты і яе фотаздымкі ў добрай якасьці.

Мяркую, будзе даспадобы як вопытным калекцыянерам, так і ўсім, хто проста любіць музейную тэматыку.
Падпісацца можна па спасылцы:
/channel/skarbmin

Читать полностью…

Палявая пошта

#Сьмілавічы, палац Манюшкаў
1942 / 2024

Прыкладна год таму ў нас ужо выходзіў допіс пра гэты палац. Былі надзеі, што гаспадары калісьці скончаць рэстаўрацыю, і на Меншчыне будзе яшчэ адно класнае месца для турыстаў, сваіх і замежных...

На мінулым тыдні маёнтак знакамітага рода выставілі на продаж. Сядзібу прадае агенства нерухомасьці, просяць звыш мільёна даляраў. Мяркую, рэальнаму пакупніку трохі скінуць, але сума ўсё адно касмічная. Больш інфармацыі і фота па спасылцы:

https://realt.by/sale-pomeschenie/object/3181252/

Агулам, сітуацыя выглядае сумна, асабліва калі ведаеш прэцэдэнты, што да аднаўлення такіх аб'ектаў у Беларусі.
Будзем спадзявацца, спадчына Манюшкаў у нас, так ці іначай, не прападзе. Зраблю допіс у наступным красавіку, будзьма сачыць за сітуацыяй.

(фота: realt.by)

Читать полностью…

Палявая пошта

#Смаргонь, #грамадскінабытак

Читать полностью…

Палявая пошта

#фотабсср
Канал "Палявая пошта" падзяліўся карткай з відамі Віцебска меракавана 1930 года. На паштоўцы выяўлены Дзвінскі мост (быў разбураны ў вайну, зараз на яго месцы Кіраўскі мост) і забудова заходяга берага Дзвіны. У далечыні можна пабачыць барочныя вежы Петрапаўлаўскай царквы (будавалася як уніяцкая), яна была зруйнавана ў пасляваенны час.

Читать полностью…

Палявая пошта

#Дарагічын
касьцёл Маці Божай Каралевы
1929 / 2024

Былы помнік нашага драўлянага дойлідства, храм пабудавалі ў 1928 годзе на сродкі тутэйшай каталіцкай парафіі.

У пасьляваенны час перабудаваны пад краму, фактычна знічшчаны. Сёньня на гэтым месцы дзіцячая школа мастацтваў.

(фота: inst Nieviadomaja Biełaruś)

Читать полностью…

Палявая пошта

🎉21 сакавіка 1840 нарадзіўся Францішак Багушэвіч — беларускі паэт, пісьменнік, дзяяч нацыянальнага адраджэння.
Аўтар легендарнага запавету: "Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі"

💌 Нашаму класіку была прысьвечана адна з першых у гісторыі паштовак на беларускай мове.
Выдавецтва: "Загляне сонцэ і ў нашэ ваконцэ", Санкт-Пецярбург, 1906 г.

PS: агляд гэтай сэрыі паштовак ужо калісьці быў на нашым канале. Пачытаць можна тут :)

#друкнаэміграцыі

Читать полностью…

Палявая пошта

Возера Мядзел у 1917 годзе на нямецкіх паштоўках. На фоне жывапіснага возера — знішчаныя галіны дрэў і калючы дрот.

Фрагмент з дзённіка Міхася Мялешкі, ураджэнца вёскі Скары, што на беразе возера Мядзел:

"Ізноў успомніўся свой родны вугалык, палеткі што раскрыліся пірад маімі вачыма, паказаліся мне роднымі ўзгоркамі і лугавінкамі, успомнілася родная хатка, родная сямейка, праўды рэдка калі я забываю пра іх, і як нажом у грудзі дрыганулі, як успомніў, што там цяпер «вайна», што можа ад усяго таго, што цешыць маю думку, асталіся руіны толькі і мо ў жывых ці астаўся хто, ах, Божачка, як цяжка пра гэта думаць, сьпіраіца дыханне ў грудзях і выступаюць слёзы з вачэй..."
27 верасня 1915

Читать полностью…
Subscribe to a channel