Ліцьвінскае(беларускае) шляхецтва: гонар і слава ВКЛ ⚔️
Войска Вялікага Княства Літоўскага стагоддзямі трымалася на паспалітым рушанні — усеагульным шляхецкім апалчэнні. Кожны зямельны ўласнік быў абавязаны даць ваяра — ці сам ім стаць.
⚔️ У складзе арміі:
– Капійнікі (цяжкая конніца)
– Стральцы (лёгкая пяхота і конніца)
– Літоўскія татары і замежныя найміты
– Магутная артылерыя: Вільня і Нясвіж выраблялі гарматы еўрапейскага ўзроўню
🎯 Узбраенне: дзіды, шаблі, мячы, лукі, арбалеты, алебарты, ручніцы, баявыя молаты і інш. Ваяры былі надзейна абаронены шаломамі і панцырамі.
👑 Шляхта — не проста ваяры, а носьбіты гонару і кодэкса. Бараніць слабых, шанаваць жанчыну, падтрымліваць царкву, дбаць пра навуку і адукацыю, праяўляць мужнасць, служыць Айчыне — іх дэвіз:
«Жыццё – Айчыне, гонар – нікому»
У Вільні ладзіліся турніры, а турнірныя еўрапейскія гербоўнікі мелі асобны раздзел пад імёны ліцьвінаў-рыцараў. Сам Тырольскі герцаг Фердынанд прасіў у Радзівілаў іх зброю для музея еўрапейскай славы.
Пётр I і знішчэнне Сафійскага сабору: забытая трагедыя
11 ліпеня 1705 года цар Пётр I п'яным уварваўся разам з жаўнерамі ў полацкі Сафійскі сабор, — святыню ўніятаў.
Пётр зачапіўся за адзін з абразоў і запатрабаваў даць адказ, хто на ім намаляваны. Манахі яму адказалі:«гэта святы Іасафат, забіты ератыкамі». У парыве гневу ён асабіста забіў настаяцеля і 4 базыльян, іх целы скінулі ў Дзвіну.
1 траўня 1710 года, перад адыходам маскоўскіх войскаў, сабор быў узарваны — яго ператварылі ў парахавы склад.
Сафійскі сабор, сімвал велічы і культуры Вялікага княства Літоўскага(Беларусі), праляжаў у руінах амаль 30 гадоў.
🕯 Гэтыя падзеі сёння ў Беларусі не ўзгадваюцца — бо не ўпісваюцца ў прапагандысцкую «саюзную» з Расеяй версію гісторыі. Але Полацак памятае.
Чаму папугай выдзірае пёры?😢🦜
• Магчыма, вы ўжо бачылі відэа з танцамі і спевамі жыхара гарадзенскага заапарку - Трышы. Шматлікіх карыстальнікаў Сеціва здзівіў, а некаторых нават напужаў выгляд папугая - выглядае так, быццам бы ён жыве у дрэнных умовах.
• Але на сам рэч Трыша мае асаблівую праблему - выдзіранне пёраў ці Feather Plucking. Гэта сур’ёзная праблема, якую ў Трышы справакаваў вірус хваробы дзюбы і пёраў (ВХДП) (Psittacine Beak and Feather Disease, PBFD) – небяспечная і часта смяротная інфекцыя, якая сустракаецца ў папугаяў і іншых птушак.
• Захворванне, выкліканае цыркавірусам, атакуе пер’евыя фалікулы, дзюбу і імунную сістэму птушкі.
• На жаль, PBFD невылечны. Адзінае, што можна зрабіць – гэта падтрымліваць імунную сістэму птушкі, паляпшаць яе якасць жыцця і ізаляваць ад здаровых птушак
Браніслаў Эпімах-Шыпіла — чалавек, без якога не было б Купалы. І, можа, самой беларускай літаратуры.
📚 Рэдагаваў класікаў, занатаваў творы беларускіх аўтараў(у тым ліку невядомых),выдаў першы «Беларускі лемантар» для дзяцей, друкаваў кнігі ў сябе дома ў Пецярбургу;
📖 Яго кватэра была «штаб-кватэрай Адраджэньня»: тут 4-ы гады жыў Янка Купала, пісаў, вучыўся, друкаваўся. Там жа кожную суботу збіралася беларуская моладзь — паслухаць грамафон, павячэраць і… будаваць нацыянальную ідэю;
📖 Ён першым надрукаваў “Жалейку” Купалы;
🤝 Быў ценнікам: падтрымліваў іншых, ствараў умовы, у якіх узнікала беларуская нацыя;
📖 У 1916 склаў дакумент «Мэморыя»: «беларусы — не німая маса, а нацыя, якая мае права на годнае існаванне»;
🎓 У 1920-х вярнуўся ў Беларусь, далучыўся да Інбелкульта, выкладаў у БДУ, працягваў служыць справе;
⚡️ Памёр у 1930. Але пакінуў столькі, што хапае дагэтуль: тысячы старонак, кнігі, архівы, — і галоўнае — веру. У нас саміх. У мову. У культуру. У тое, што беларускае — вартае.
На маім працоўным стале цяперака ё гарадзенская ратуша :D
Дзякуй спадару, які даслаў спасылку
p.s. Паспрабуйце самі
Прыклады ужывання:
🌿А так, дык я і вухам не шманаў бы... Мне на цябе глядзець праціўна.(К.Чорны);
🌿А так у яго ўсё выходзіла, што з яго парагочуць, а ён і не шманае(К.Чорны);
🌿 Вунь бачыш, абодва спяць, і Тамаш і Зміцер. Старэйшы і не шманае, што заўтра на вайну пойдзе, а меншы — дзіцё...(А.Чарнышэвіч).
#родныясловы
📕Сёння ж міжнародны дзень кнігі! Трымайце аўтараў па гісторыі Беларусі:
📌 Уладзімір Арлоў — папулярызатар гісторыі, аўтар кніг «Адкуль наш род» і «Дзесяць вякоў беларускай гісторыі»
📌 Усевалад Ігнатоўскі — першапраходзец беларускай гістарычнай навукі, яго «Кароткі нарыс гісторыі Беларусі» стаў класікай
📌 Сяргей Харэўскі — аўтар курса «Габрэі ў гісторыі Беларусі», дзе аналізуецца роля габрэйскай супольнасці ў нашай гісторыі
📌 Віталь Чырвінскі — спецыяліст па ваеннай гісторыі, аўтар кнігі «Беларусь у войнах Расійскай імперыі. Асобы і падзеі»
📌 Генадзь Сагановіч — аўтар «Нарысу гісторыі Беларусі», дзе ахоплены перыяд ад старажытнасці да XIX стагоддзя
📌 Уладзімір Ігнатоўскі — аўтар «Кароткага нарысу гісторыі Беларусі», аднаго з першых навуковых аглядаў беларускай гісторыі.
P.s. дадаў гіперспасылкі на самі кнігі
Барыс Скосыраў — авантурыст, шпіён, дыпламат і... кароль. У 1934 годзе ён стаў кіраўніком Андоры — невялікай дзяржавы ў Пірэнеях. І ўсё гэта на цалкам законных падставах 🤔
Скосыраў, ураджэнец Вільні, ведаў пяць моваў, праходзіў службу ў брытанскай арміі, супрацоўнічаў з японскім ваенным атташэ, кіраваў бізнэсам у Калумбіі і ўвайшоў у еўрапейскія арыстакратычныя колы. Аднак сапраўдны зорны час наступіў, калі ён прапаноўвае Андоры маштабную праграму рэформаў: курорты, казіно, дэмакратыя, інвестыцыі. І... становіцца каралём!
Але ўжо праз 9 дзён Скосыраў страчвае трон. І не таму, што народ быў супраць — а таму, што другі князь-сукіраўнік Андоры, біскуп Урхеля, абурыўся... планамі адкрыць казіно. Скосыраў адказаў... аб'яўленнем вайны біскупу.
Так скончылася адна з самых дзіўных і недаацэненых старонак у гісторыі Еўропы — авантура беларуса, які мог пераўтварыць Андору ў другое Манака.
🎨 Ікона беларускага пейзажу, якога амаль забылі
📌 Дзякуючы Дмахоўскаму беларускія краявіды (Наваградчына, Віленшчына, Гарадзеншчына) упершыню сталі асобным жанрам, а не проста фонам. . У часы, калі модна было маляваць Італію, Дмахоўскі выбраў Радзіму.
⚔️ Прычым Дмахоўскі быў шчэ й удзельнікам паўстання 1831, за што трапіў у выгнанне. Вярнуўся толькі праз амністыю. Памёр у 1862 у 55 гадоў, пахаваны ў Нагародавічах.
😒 На жаль, яго карціны знікалі падчас пажараў, войнаў, або былі вывезеныя. У Беларусі не засталося ніводнай.
📌 Сёння пра яго амаль не памятаюць. Але менавіта ён заклаў падмурак для патрыятычнага жывапісу ў Беларусі.
🧐 Працягваю агляд згубленых беларускіх(вялікалітоўскіх) замкаў
🔥 Гляньце, які гожы Заслаўскі замак калісь у нас быў!
p.s. калі што, гэтая рубрыка існуе, ня каб сумаваць па згубе, а хутчэй пра памяць і веды, якія замкі ў нас былі. А з памяццю калі-небудзь адродзяцца і замкі 😌
#згубленаяспадчына
💎 Сапраўдны дыямент - Іказненскі замак
Толькі ўявіце: на востраве пасярод возера Іказнь узвышаўся непрыступны замак.
Такое размяшчэнне сапраўды было геніальным
Маскоўскія войскі ў 1515 годзе не змаглі яго ўзяць, нат Іван Жахлівы падчас Інфлянцкай вайны абышоў бокам.
Але ж у 1655 замку здрадзіла...карова! Праз яе шведы даведаліся пра схаваны пад вадой мост. "Гераіню" можаце пабачыць на першай картцы
Хаця ладкі-аладкі, пра карову - то легенда, але ж у рэчаіснасці годам раней замак ужо бралі маскавіты(1664), а ў Паўночную вайну ён быў канчаткова знішчаны расейцамі.
Заснаваў замак у 1504 годзе браслаўскі стараста Іван Сапега, і менавіта род Сапегаў найбольш унёс у яго развіццё.
Хочацца верыць, што калі-небудзь гэты гістарычны цуд адновяць 🧐
#згубленаяспадчына
Чаму без БНР не было б сучаснай Беларусі?
Заходзьце на трансляцыю 😌
Знайшоў незвычайнае слова 🧐
Прыклады ўжывання:
🌿 Ужо й дырдзіцца пачаў...
🌿 (лаянка) Каб ты здырдзіўся!
#родныясловы
Як Ермаловіч адкрыў беларусам сапраўдную гісторыю ВКЛ
Сёння а 21:00 згодна з беларускім часам я больш падрабязна раскажу на трансляцыі пра асобу Міколы Ермаловіча на маім ютуб канале Тутэйшы Шляхціч
Пагаворым пра яго дзяцінства, сталенне, публікацыі і кнігі, а гэтаксама якія яго гістарычныя адкрыцці сталі базай, грунтам, а якія не перажылі крытыкі(прычым справядліва)
Іншы час:
🇵🇱 а 19:00
🇺🇦 а 20:00
🇬🇪 23:00
TutejszySzlachcicz/videos">Спасылка на канал
Знайшоў файнае слаўцо для вас. Ціскайце падабайку, калі раз-пораз любіце здзяцінець
Прыклады ўжывання:
🌿 — Сам ты, дзед, ішоў бы на печ. Здзяцінеў ужо на старасць,— агрызнуўся Алесь, раззлаваны, што дзед збіў яго з тону прамовы. (К.Крапіва);
🌿 А вось на дзядзьку Міхася сварылася. Што ён здзяцінеў з гэтымі сабачанятамі і з выстаўкамі. (П.Місько).
#родныясловы
Канстытуцыя 3 траўня — не толькі польская, але і нашая!
3 траўня 1791 года была прынята адна з самых прагрэсіўных канстытуцый свайго часу — другая ў свеце пасля амерыканскай. Яе зацвердзіў Сойм Рэчы Паспалітай, у склад якой уваходзіла і Вялікае Княства Літоўскае.
📜 Што зрабіла Канстытуцыя?
📌 Увяла падзел уладаў (Сойм, урад і суд — асобна).
📌 Пашырыла правы мяшчан, а сялянаў упершыню паставіла пад абарону дзяржавы.
📌 Спрабавала перайсці да рыначнай эканомікі.
📌 Прызнавала свабоду веравызнання, але з перавагай каталіцтва.
Сярод яе аўтараў — ліцвін Казімір Нестар Сапега, кароль Станіслаў Панятоўскі і маршалак ВКЛ Ігнацый Патоцкі
⚔️ Cуседнія імперыі, спалохаўшыся дэмакратыі, падзялілі Рэч Паспалітую. Але Канстытуцыя засталася — як сымбаль волі да свабоды, як праграма будучыні для тых, хто ўздымаў паўстанні ў 1794, 1830 і 1863.
🕯 У Глыбокім да 1939 года існаваў «Пляц Канстытуцыі 3 траўня», там і сёння стаіць стэла ў яе гонар.
🔥 Памятайма і шануйма Канстытуцыю 3 траўня!
🌱 З’явіўся канал пра жывёлаў, расліны, прыродныя з’явы і жывыя здымкі
Калі вам падабаецца падобная тэматыка, то ж раю падпісацца
Пасля Рэфармацыі каталіцкая царква страціла мільёны вернікаў — і адказам стаў ордэн езуітаў. У Вялікае княства Літоўскае яны прыйшлі ў 1570 годзе, і хутка сталі адной з самых уплывовых сіл у дзяржаве.
🏛 Езуіцкая сетка калегіяў ахапіла Вільню, Полацак, Нясвіж, Воршу, Пінск, Горадню і іншыя гарады. Яны адкрывалі школы, шпіталі, аптэкі, перакладалі літургічныя кнігі на беларускую мову. Упершыню ў ВКЛ езуіты заснавалі вышэйшую навучальную ўстанову — Віленскую акадэмію.
Уплыў езуітаў быў магутны: праз школы, казанні, мастацтва і палітыку яны перацягвалі шляхту з кальвінізму і праваслаўя ў каталіцтва. Толькі ў Вільні праз 5 гадоў пасля іх прыбыцця ў каталіцтва перайшлі каля 6 тысяч жыхароў.
На яе хвалях нарадзілася Берасцейская унія 1596 года, якая падпарадкавала частку праваслаўнай царквы Папу Рымскаму.
📚 Езуіты фармавалі не толькі святароў, але і мысляроў. З іх калегіяў выйшлі і Сімяон Полацкі, і Казімір Лышчынскі, і Мялецій Сматрыцкі. Езуіцкая адукацыя пакінула вялікі след у гісторыі культуры Беларусі.
🛡 Кіпрыян Кандратовіч — генерал, які выбраў Беларусь
Нарадзіўся 28 красавіка 1859 года на Лідчыне. За 35 гадоў вайсковай кар’еры прайшоў Кітай, Расейска-японскую вайну і Першую сусветную, атрымаў ордэн Святога Георгія і званне генерала ад інфантэрыі.
⚔️ Але галоўнае — у 1917 годзе ён стаў сябрам Беларускай Народнай Рэспублікі. Кандратовіч быў народным сакратаром унутраных справаў БНР, пазней — дараднікам беларускай дэлегацыі ў Парыжы. У 1918 годзе ў Горадні стварыў штаб — Беларускую камендатуру і арганізаваў Першы беларускі полк.
Нягледзячы на складаную рэпутацыю і спробы ўцягвання ў манархічныя колы, ён заўсёды імкнуўся вярнуцца на радзіму. Апошнія гады пражыў на Лідчыне, дзе і спачыў у 1932 годзе.
Ратушы, якія не захаваліся
🏛 Гарадзенская ратуша
У 1660-х гадах маскоўскія войскі зруйнавалі яе, і толькі праз 100 гадоў на старых падмурках паўстала новая — ужо ў стылі класіцызму, дзякуючы мясцоваму купцу Юдэлю Гутку.
Будынак знеслі ў 1949 годзе, каб пашырыць Савецкую плошчу.
🏛 Полацкая ратуша
У XVIII стагоддзі перад прыездам Кацярыны II ратушу перабудавалі ў адміністрацыйны дом. Так Полацак страціў сваю рэнесансную жамчужыну — і цяпер на тым месцы стаіць будынак «Белаграпрамбанка».
🏛 Гомельская ратуша
Падчас Другой сусветнай вайны і пасля яе савецкія ўлады канчаткова сцерлі гэтую частку Гомеля — на месцы ратушы і прылеглых дамоў вырас будынак абласнога ўпраўлення КГБ.
🏛 Ружанская ратуша
Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе расейскія ўлады пазбавілі Ружаны Магдэбургскага права і зруйнавалі ратушу.
🏛 Наваградская ратуша
У 1862 годзе пажар моцна пашкодзіў будынак. Ратуша так і не аднавілася, а яе рэшткі ўрэшце знішчылі падчас Другой сусветнай вайны
#згубленаяспадчына
🦅 Элеары — крылатыя разведнікі Рэчы Паспалітай
Вы чулі пра гусараў, але ці ведаеце, хто ішоў першымі ў бой?
⚔️ Элеары — элітныя лёгкія кавалерысты XVI–XVII стагоддзя, што «скакалі наперадзе». Іх выбіралі з гусарскіх харугваў, і яны станавіліся вачыма і вушамі войска — разведка, правакацыі, першы ўдар.
🎯 Менавіта яны адкрывалі бітвы пры Пічыне, Букоў, Кокнэсэ, Гузуве. З часам, калі агнястрэльная зброя змяніла вайну, элеары сталі «застрэльшчыкамі» — першымі, хто адкрываў бой агнём.
💡 Цікавы факт: на малюнках 1620-х гг. мы бачым вершнікаў без даспехаў, але з крыламі за плячыма — магчыма, гэта былі менавіта элеары або лісоўчыкі, што падхапілі тую назву.
🔥 Яшчэ ў пачатку ХХ стагоддзя Вацлаў Іваноўскі стаў першым, хто пачаў фармаваць беларускую ідэю як палітычны і культурны рух. Ён заснаваў першую беларускую партыю, выдаў першую газету «Свабода», запусціў кнігавыдавецтва, падтрымаў Якуба Коласа і Купалу, стварыў беларускія школы, а пазней стаў міністрам асветы БНР.
Іваноўскі працаваў у Вільні, Варшаве, Менску — паўсюль, дзе мог нешта зрабіць дзеля Беларусі. Нават у 1942 годзе ён быў бурмістрам Менска і зрабіў усё, каб горад жыў: працавалі школы, бальніцы, тэатр, прадпрыемствы, адсутнічаў голад. Мянчукі называлі яго «бацькам горада».
У 1943 годзе Іваноўскага забілі савецкія агенты. Пахаванне было самым масавым у Менску за ўсю вайну. Але толькі ў 1990-х на яго магіле з’явіўся надпіс з імем.
Ён быў першым, хто паверыў у Беларусь — і зрабіў для яе ўсё.
Знакамітая цытата Васіля Быкава на беларускай лацінцы
#родныяцытаты
Калі вы шукаеце адпаведнік расейскаму жаргону "заначка", то ё літаратурнае слова "спрат"
Прыклады ужывання:
🌿Тут яна пачула, што хоча есці. Успомніла пра Тропікаў спрат у малінніку. (Я.Колас)
Іншыя значэнні:
🌿 Памяшканне, ці месца для захоўвання чагосьці; сховішча;
🌿 Месца, дзе можна схавацца ад кагосьці, чагосьці; прытулак.
#родныясловы
Віншую з днём абвяшчэньня дзяржаўнай незалежнасьці Беларусі!
Менавіта так першапачаткова называлася сьвята "Дзень Волі".
Акурат у гэтую дату, 25 сакавіка, беларусы гучна на ўвесь сьвет абвясьцілі аб сваім праве на ўласную дзяржаўнасьць. І дзякуючы акурат гэтай падзеі Беларусь адрадзілася 1991 годзе.
Памятайма і шануйма гэтую дату
Чаму так важна, каб беларусы ведалі сваю гісторыю? Больш за сто год таму Вацлаў Ластоўскі даў адказ, што гэта фундамент для жыцця беларускага народу.
І я з гэтым згодны. Бо як можна будаваць нацыянальную дзяржаўнасць, наладжваць свой і агульны дабрабыт, калі ты зусім ня кеміш, што там адбывалася ў мінулым? - адказ, аніяк.
Трансляцыя пачалася, можна заходзіць: https://www.youtube.com/watch?v=NG_hCUsW-yA
Читать полностью…Як герб Пружанаў апынуўся на эмблеме спорткараў «Альфа Рамэа»? Хто ў каго пазычыў? Глядзіце адказ у картках
🔥 А калі жадаеце даведацца больш падрабязна, то глядзіце мой выпуск «Чаму герб Пружанаў на лагатыпе Альфа Рамэа?»
🔥 Ключавая думка Міколы Ермаловіча, якая ўвогуле перавярнула ўсё ўяўленне пра ўтварэнне Вялікага княства.
Бо ў БССР панаваў савецка-расейскі каланіяльні міф пра заваёву беларусаў літоўцамі. Гісторыкі, акадэмікі, навукоўцы, - ўсе спрэс баяліся пісаць хоць-якую даследніцкую працу, якая магла пайсці ў разрэз з афіцыйнай гістааграфіяй, каб не пазбавіцца званняў, пасадаў і працы.
І менавіта М.Ермаловіч не пазбаяўся, узяў усю адказнасць на сябе і самаахвярна працаваў дзесяцігоддзямі, каб разбурыць ганебны міф пра беларускі народ.
І самае галоўнае - ў яго гэта атрымалася.