Гісторыя Беларусі на старых паштоўках і здымках. Больш картак у нашай інсце: https://www.instagram.com/poshtabel/
Традацыйныя рубрыка #пашыраймасваё, у якой напрыканцы месяца дзелімся сяброўскімі беларускамоўнымі праектамі ў тэлеграме!
Каналы ў падборцы як заўсёды разнастайныя, спадзяюся, нештачка вам прыйдзецца да густу🌝
@Zhulajem — пераклады настольных гульняў на беларускую мову.
@supermova — падмурак сьвядомасьці для кожнага беларуса. Годныя асобы, падзеі і кантэнт ў фота, відэа, аўдыё і тэкставым фармаце.
@mala_kantentu — агрэгатар забаўляльнага кантэнту на беларускай мове без рызыкі для псіхікі: падкасты, інтэрвʼю, музыка, фільмы, мульты, стэндапы, гумарныя агучкі, агляды відэагульняў і шмат чаго яшчэ.
@budzmaorg — навіны беларускай культуры ў краіне і за мяжой, малавядомыя факты з нашай гісторыі, анонсы самых цікавых культурніцкіх імпрэзаў. Усё на роднай мове! Актуальна, цікава і з сэнсам!
@BelarusBased — забаўляльны беларускамоўны канал з базаванымі мэмамі пра ўсё і ўсіх. Мэмы, відэа, апытанкі і часам згітпост - усё гэта кожны дзень чакае цябе на базедБў!
#пашыраймасваё
Ці знайшлі вашу малую радзіму ў сьпісе вышэй?
Адгукніцеся ў рэакцыях, зладзіма "пераклічку":
❤️- ёсць
🥲- яшчэ няма
Нештачка, чаго няма тут, вы можаце таксама знайсці ў нашым інстаграме😏
https://www.instagram.com/poshtabel/
Падтрымаць наш праект лепш за ўсё можна падпіскай, падабайкамі і рэпостамі публікацый🌝
Можна й набыць "паштовачку" на https://www.buymeacoffee.com/poshtabel
Далей - болей!😌
#Лепель
вул. Поўсьвіская, пач. ХХ ст. / вул. Ленінская, 2023 г.
(крыніца: inst poshyk.info )
👆Папярэдні допіс задаў тэму нашаму чарговаму штомесячнаму квізу — плошча Рынак на старых паштоўках!📩
Адмысловыя карткі знайшліся лёгка, балазе, тады фатографы сапраўды мелі што здымаць.
"Рынак" са старадаўніх часоў быў неад'емным атрыбутам беларускага горада ці мястэчка, самай важнай і прыгожай яго часткай, гістарычным цэнтрам. Акром уласна пляца пад кірмаш, амаль на ўсіх фота можна знайсці храм/ратушу/ гандлёвыя рады ды іншыя важныя цывільныя будынкі.
Канешне, за мінулае стагоддзе гэтыя плошчы не раз зьмянілі назву, не паўсюль захавалася арыгінальная планіроўка ды забудова, таму адгадаць сучаснае месца будзе няпроста🌚
Але калі квізы на нашым канале былі лёгкімі😁
Паспрабаваць можна тут:
https://onlinetestpad.com/ed7qfogivmnum
Гэта ўжо 5-ая віктарына, папярэднія можна знайсці і прайсці па тэгу #квіз
#Ружаны
вул. Зэльвенская, 1916 г. / вул. Леніна, 2023 г.
( фота: inst Nieviadomaja Biełaruś )
7 ліпеня 1882 г. нарадзіўся Іван Дамінікавіч Луцэвіч, наш славуты паэт☺️
Па колькасьці паштовак Янка дасьць фору любому беларускаму літаратару, карткі з Купалам друкаваліся яшчэ да Другой сусветнай, але куды часьцей сустракаюцца пасьляваенныя выпускі. Працягваюць рабіць паштоўкі з класікам і ў сучаснай Беларусі.
Самы папулярны сюжэт, вядома ж, партрэт творцы. Але можна знайсці і помнікі, віды вуліц, навучальных устаноў, якія носяць яго імя, мясцін, звязаных з жыццём і творчасцю, асобныя вершы на паштоўках.
Гэта картка, верагодна, першы выпуск пасьля вайны, за аснову ўзяты партрэт, які напісаў Анатоль Яр-Краўчанка.
Выдавецтва Дзяржаўнага літаратурнага музея, 1947 г.
(крыніца: ebay.com)
#Пінск
"Прыгажосьць Палесься" (1936 г.)
Яшчэ адно фота з сэрыі "Piękność poleska" Генрыка Паддэнбскага.
Дарэчы, мінулы допіс па гэтай тэме сабраў больш за ўсё падабаек за ўсю гісторыю нашага канала 😳
Калі спадарства так добра рэагуе, канешне, буду дзяліцца й іншымі здымкамі гэтага фатографа па этнаграфіі Беларусі :)
(асобны дзякуй Mikałaj Łanieс за знойдзены матэр'ял)
#этнаграфія, #Паддэнбскі
Добрага, спадарства!
Напрыканцы месяца, як заўсёды, невялічкая падборка цікавых беларускіх каналаў у тэлеграме.
Знаёмцеся, падпісвайцеся, дасылайце сябрам.
Пашырайма сваё 🌝
@palatno — малады медыа-праект пра беларускую супольнасць у рэгіёнах, яе праблемы і шляхі іх вырашэння.
@clipclubc — канал пра сусветны жывапіс на беларускай.
@pad_piva — падкаст ад трох дзяўчат пра нетыповую беларускую літаратуру і піва.
@karcinki — канал з дурнымі і разумнымі мемамі і відэа, інтэлектуальнымі цытатамі і іншай прыемнай лухтой ✨
@razmova — парады, прыклады, мэтадычныя матэрыялы, літаратурныя творы, гумар, відэа — усё, што дапаможа вывесьці беларускую мову з пасіву і пачаць размаўляць вольна.
#пашыраймасваё
Вітанкі!
Як спадарства, пэўна, заўважыла, допісаў у чэрвені на Палявой пошце было малавата — адмін на вакацыях да канца месяца. Публікацыі выходзяць рэдка і нерэгулярна, праз гэта шмат людзей ад канала адпісваецца.😔
Адпачынак адпачынкам, але рэгулярныя рубрыкі трэ трымаць, таму запрашаю на традыцыйны штомесячны #квіз па нашых гарадах і мястэчках на старых паштоўках🌝
Прайсці квіз можна па спасылцы:
https://onlinetestpad.com/3mqb3nmmgb2zq
У ліпені, канешне, вернемся да звычайнага тэмпу, наперадзе шмат цікавага кантэнту😉
Дзякуючы вашым данатам, з Германіі атрымалася выкупіць класны матэр'ял, пра гэта, неўзабаве, таксама будзе на канале.👌
На сувязі🌿
#Лунна, сядзіба Крывіцкіх - Тарасовічаў
1930-ыя / 2023
У старажытным мястэчку сёньня можна пабачыць напаўразбураны палацык Крывіцкіх, пабудаваны ў першай палове ХIX стагоддзя. Маёнтак адыйшоў да сям'і Тарасовічаў у якасьці пасага ў тыя ж часы. Быў пашкоджаны і разрабаваны ў гады Першай сусветнай, але пасьля вайны гаспадары далі рады яго аднавіць.
За саветамі ў сядзібе адкрылі дом культуры, потым карысталі проста як жылы будынак. Былой прыгажосьці ўжо даўно няма, а тое што засталося, горшае з кожным годам...
(фота: poshyk.info)
#Горадня
Касьцёл Адшуканьня Святога Крыжа і кляштар бернардынаў
20-ыя гг. ХХ ст. / 2023
фота ад падпісчыка @poshtabel
#Булгак
Завяршаем травень нашай традыцыйнай штомесячнай падборкай каналаў, якія ствараюць і прасоўваюць кантэнт на беларускай мове ў тэлеграме 📈
🌞 Крочым у лета разам з:
@spadczyna — канал "Спадчына" на варце гісторыка-культурных каштоўнасцей і ў няспыннай барацьбе з антырэстаўрацыяй ды архітэктурнай дэградацыяй.
@tadevush — гэта асабістыя парады беларускамоўных падкастаў, youtube-каналаў, instagram і tiktok блогаў, ды іншых праэктаў, зробленых па-беларуску. Толькі правераны і якасны кантэнт ад Пана Тадэвуша.
@sekktor — канал пра магчымасці прафесійнага росту і life-long адукацыі для творчых людзей і грамадска-культурніцкіх дзеячаў Беларусі: арт-рэзідэнцыі, конкурсы праектаў і мастацкіх прац, курсы, трэнінгі, праграмы абмену і многае іншае.
@skarbmin — пра тое, што захавалі дзяды і прадзеды і тое, што застанецца пасля нас.
@shkola_videoblogera — канал для тых, хто хоча рабіць беларускі кантэнт для беларусаў. Можна падпісацца і калі проста хочаце сачыць за навінамі і цікавосткамі беларускага YouTube і TikTok.
#пашыраймасваё
#Вялейка
вул. Асіпаўская, 1918 г. / вул. 17 верасьня, 2023 г.
фота: inst poshyk.info
#Гарадзішча, плошча Рынак
1917 / 2023
(фота: inst Nieviadomaja Biełaruś )
#Віцебск
від на Саборную плошчу, 1908 г. / плошча Свабоды, 2023 г.
На паштоўцы бачым адразу тры адметных помніка архітэктуры, якія захаваліся* і да нашых дзён:
1) Былы Акруговы суд (кан. ХІХ ст.) — сёньня будынак дзеляць мастацкі музей і гарвыканкам.
2)*Царква Уваскрасеньня Хрыстова (сяр. ХVIII ст.) — знішчана бальшавікамі ў 1936 г., адбудавана на гістарычным месцы ўжо ў наш час, дзейнічае.
3) Віцебская Ратуша ( кан. ХVIII ст.) — адрэстаўравана, цяпер тут працуе абласны краязнаўчы музей.
(фота: Крысціна Мірсалімава)
#Менск, інстытут фізкультуры
1941 / 2023
(фота: @onlinerbel)
Учорашні допіс з Лепелем стаў для Палявой пошты юбілейным — зараз у нас на канале ё 100 розных гарадоў і мястэчак Беларусі на старых паштоўках і фотаздымках😮🥳
Салідны такі архіў атрымаўся💯🌝
То таксама добрая нагода падзякаваць калегам-падарожнікам, краязнаўцам, падпісчыкам і падпісчыцам за дапамогу з актуальнымі здымкамі. Без вас гэта было б папросту немагчыма.🤗 Упэўнены, супольнымі намаганнямі сягнем лічбы і ў 150 і ў 200 🤝.
На сёньня поўны спіс па вабласьцях выглядае наступным чынам:
Берасцейская:
#Аранчыцы, #Баранавічы, #Берасце, #Ганцавічы, #Гарадзішча, #Жабінка, #Івацэвічы, #Каменец, #Кобрын, #Косаў, #Ліпск, #Мядзьведзічы, #Паланечка, #Паўлінава, #Пінск, #Пружаны, #Ружаны, #Сталовічы, #Янаў
Віцебская:
#Арэхаўна, #Беразвечча, #Браслаў, #Віцебск, #Ворша, #Глыбокае, #Дунілавічы, #Камаі, #Лепель, #Лынтупы, #Мосар, #Паставы, #Полацак, #Сянно, #Чашнікі
Гарадзенская:
#Асава, #Асташын, #Ашмяны, #Баруны, #Беняконі, #Бераставіца, #Ваўкавыск, #Варонча, #Гайцюнішкі, #Гальшаны, #Гнезна, #Гожа, #Горадня, #Дзярэчын, #Жамыслаўль, #Жупраны, #Зьдзецел, #Зэльва, #Іўе, #Казярнікі, #Канвелішкі, #Крэва, #Ліда, #Лунна, #Мір, #Мсцібаў, #Наваградак, #Наваельня, #Райца, #Слонім, #Смаргонь, #Суботнікі, #Шчучын
Гомельская:
#Гомель, #Жлобін, #Мазыр, #Нароўля, #Рагачоў, #Рэчыца, #Чачэрск
Магілёўская:
#Бабруйск, #Быхаў, #Жылічы, #Магілёў, #Мсціслаў, #Фашчаўка, #Шклоў
Менская:
#Багданаў, #Беніца, #Будслаў, #Валожын, #Вішнева, #Вялае, #Вялейка, #Грозаў, #Зэмбін, #Івянец, #Койданаў, #Маладзечна, #Менск, #Нясьвіж, #Прылукі, #Ракаў, #Слуцак, #Cьмілавічы, #Станькаў
Кожны населены пункт мае свой тэг, з якога пачынаецца кожная публікацыя, таму вы заўсёды можаце паглядзець цікавае вам месца праз рубрыкатар (замацаванае паведамленьне).
#Рагачоў, тэатр "Мадэрн"
пач. ХХ ст. / 2023
Адным з самых адметных будынкаў у дарэвалюцыйным Рагачове быў тэатр "Мадэрн", разлічаны на 600 глядачоў.
Пабудаваны ў 1906-1907 гг. па фундацыі сям'і Іолшыных.
На жаль, быў знішчаны у гады Другой сусветнай вайны. На месцы тэатра сёньня стаяць звычайныя жылыя дамы.
(крыніца: inst музей г.Рагачова)
#Наваградак, плошча Рынак
1916 / 2023
(фота: inst Навагрудскі гістарычна-краязнаўчы музей)
Вуліца Мінская ў Вілейцы ў 1930-я на фота Барыса Бермана.
Барыс Берман з дзяцінства выдзяляўся апантанным захапленнем фотасправай. Недзе ў 1910—1912 гг. ён заснаваў першае фотаатэлье ў Вілейцы. Барыс Берман актыўна займаўся грамадскім жыццём, дапамагаў бедным дзецям і галадаючым. Даўно існуюць планы зрабіць у былым доме Бермана музей гісторыі фатаграфіі.
#вілейшчына
#Дзярэчын, палац Сапегаў
1941-42 гг. / 2023
Калісьці ў мястэчку была адна з галоўных рэзідэнцый славутага роду Сапегаў. Вялікі сядзібна-паркавы комплекс стваралі ў канцы ХVIII - пачатку ХІХ стагоддзяў.
Аднак карысталіся гаспадары сваім маёнткам нядоўга: за ўдзел Францішка Сапегі у паўстанні 1830-31 гг. улады Расейскай Імперыі канфіскавалі палац, багатую бібліятэку і калекцыю твораў мастацтва вывезлі ў Пецярбург.
Наступныя гады ў будынку былі казармы і лазарэт, за савецкім і польскім часам маёнтак быў закінуты і перад Другой Сусветнай стаяў напаўразбураны. Пасьля вайны ад яго ўжо нічога не засталося.
фота: inst poshyk.info
#Грозаў, царква св.Мікалая
1917 / 2023
— “Ці памятаеце, як царкву закрывалі?”
— “Як зачынялі? Бачыла, усё я ведаю. Як і абразы хапалі, як і крыжы скідалі. І той чалавек памёр”.
— “А хто скідаў?”
— “Нядзелька Лёва. І ён пайшоў да адной настаўніцы, і там памёр на вэрандзе. Людзі праклялі. Што крыжы зьняў”.
Трапіў на цікавае сьведчаньне мясцовай жыхаркі, Тамары Паўлаўны, пра закрыццё Мікалаеўскай царквы ў Грозаве.
Праваслаўны храм саветы зачынілі ў 1960-ых і перабудавалі пад клуб і праўленьне калгаса.
Адна гісторыя з вялікага шэрага падобных, якія адбываліся падчас антырэлігійнай кампаніі бальшавікоў на тэрыторыі Беларусі пасьля Другой сусветнай вайны...
(фота: inst Nieviadomaja Biełaruś )
#Каменец, краявід мястэчка
пач. ХХ ст. / 2023
(фота: inst Каменец і ваколіцы)
#Вішнева
Касьцёл Адведзінаў Дзевы Марыі
1918 / 2023
Помнік архітэктуры барока, пабудаваны ў 1637 - 1641 гг.
Даволі сціплы звонку, уражвае аздабленьнем унутры.
Храм не зачыняўся за савецкім часам, таму атрымалася зьберагчы шмат арыгінальных элементаў інтэр'ера з XVII - ХІХ стагоддзяў.
(фота: inst Svetlana Savik)
#Зэльва, краявід мястэчка
1917 / 2023
фота: inst Nieviadomaja Biełaruś
#Ашмяны, Васкрасенская царква
пач. ХХ стагоддзя / 90-ыя / 2023
Гісторыя разбурэньня і аднаўленьня храма на паштоўках і здымках...
(фота: inst Ашмянскі краязнаўчы музей)
#Менск
Паштоўка выдавецтва "БАКТ" (Беларускае аб'яднаньне культтавараў) з выявай Дома Калгасніка, 1930-ыя / cучасны ракурс, 2023 г.
(фота: Зміцер С.)
@poshtabel
Добрага, спадарства!
Па спасылцы ніжэй наш ужо традыцыйны штомесячны квіз па старых паштоўках:
https://onlinetestpad.com/ptejm3z6oihks
Гэтым разам вырашыў зрабіць яго "тэматычным": карткі выключна з выявамі вакзалаў, што калісь былі (а дзесьці і сёньня ёсьць) у нашых гарадах. Можа быць складана, але, спадзяюся, вам спадабаецца, паштоўкі ж надта прыгожыя:)
#квіз
"Прыгажосьць Палесься"
Здымак з сэрыі "Piękność poleska" Генрыка Паддэнбскага. Хіба маё любімае фота з той экспэдыцыі польскага фатографа, вельмі ж прыгожыя хлопец з дзяўчынай у народных строях, як вам? :)
Пінск, 1936 г.
Знайшоў Mikałaj Łaniec
#этнаграфія, #Пінск, #Паддэнбскі
Палявая пошта пачала супрацу з Віленскім беларускім музеем імя Івана Луцкевіча🤝
Будзем разам знаёміць вас з філакартычнай калекцыяй установы😌
https://telegra.ph/Kalekcyya-pashtovak-V%D1%96lenskaga-belaruskaga-muzeya-04-13
У тэлеграме будуць артыкулы па тэме, а ў нашых інстаграмах ужо традыцыйная рэтраспектыва.
Падпісвайцеся й на старонку музея, стаўце падабайкі❤️
#артыкул, #полацак, #горадня, #забытаявайна, #адраджэньне