Канал пра гістарычную архітэктурную спадчыну Беларусі і не толькі. Наш чат: https://t.me/spadczynachat Бот зваротнай сувязі: https://t.me/spadczyna_szepat_bot Чат пра могілкі: https://t.me/mohilki
Барысаглебская царква ў Навагрудку адзін з наважнейшых помнікаў беларускай готыкі, але пры гэтым адзін з найменш даследаваных. У пачатку гэтага дзесяцігоддзя быў праведзены зандаж сцен, які выявіў над бакавым уваходам рэшткі гатычнага акна з трыфоліем (трыліснікам), якое, верагодна, з'яўляецца самым усходнім у Еўропе акном такога кшталту. Храм раскрыў бы яшчэ мноства сваіх таямніц, калі б яго нарэшце пачалі рэстаўраваць, але пакуль далей за касметычны рамонт і цыбуліны на вежах справа не пайшла.
Читать полностью…Паглядзіце, як змяніўся дэкор Авальнага кабінета пасля прыходу да ўлады Трампа. Спачатку карцінамі і люстэркамі завесілі кожны сантыметр сцен, цяпер дабраліся і да безгустоўных разных налепак на каміне і на сценах. Іх было мала, таму памалявалі золатам і каменны дэкор каміна.
Аўтакраты няўтульна адчуваюць сябе ў "дэмакратычных" інтэр'ерах і імкнуцца паказаць сваю ўладу праз багацце свайго атачэння — амаль заўсёды атрымліваецца безгустоўны кіч.
#дэградацыя
Каля вёскі Лучын Рагачоўскага раёна працавала археалагічная экспедыцыя пад кіраўніцтвам старшага выкладчыка Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны Антона Шыляева і навуковай супрацоўніцы Інстытута гісторыі НАН Беларусі Вольгі Дрэвіла.
Археолагі даследавалі гарадзішча перыяду Старажытнай Русі. У сёлетнім сезоне скарбонка знаходак навукоўцаў папоўнілася сапраўды ўнікальнымі прадметамі.
Сярод іх — фрагмент жалезнай кальчугі і чаранковы наканечнік стралы, датаваныя XII—XIII стст. Знойдзеныя таксама пярсцёнак, шкляныя пацеркі, гліняныя вырабы, прасніца, нажы, фрагмент візантыйскай амфары.
Аднак сапраўднай сенсацыяй стаў адзін з элементаў, які, імаверна, з’яўляецца часткай падмурка храма, а таксама кніжная зашпілька X—XIII стагоддзяў.
Такія знаходкі дазваляюць меркаваць, што на гэтым месцы існавала не проста гарадзішча, а даволі буйное пасяленне гарадскога тыпу.
Магчыма, гаворка ідзе пра горад Лучын, згаданы ў летапісных крыніцах, дакладнае месцазнаходжанне якога дагэтуль заставалася невядомым.
Вельмі цікава, але нічога не зразумела. Вось гэты чырвоны след у раскопе палічылі за падмуркі храма?
#археалогія #Лучын
Першыя выявы тунэля каля брамы Заслаўскага замка, выяўленай падчас раскопак у 1970-х гг. былі надрукаваны ў турыстычных брашурах 1977 і 1986 гг., якія рыхтаваліся для наведвальнікаў Музея рамёстваў у будынку былога Спаса-Праабражэнскага храма (1976–1988).
Фота
#Заслаўе #археалогія #замкі
У час рэстаўрацыі касцёла Божага Цела ў Нясвіжы будаўнічая тэхніка раструшчыла старыя каменныя надмагіллі, якія ляжалі ў зямлі і не былі бачныя з паверхні. Цяпер іх сабралі і выставілі на цвінтары ў шкляных вітрынах.
Вось чаму перад любымі буйнымі работамі на помніках такога значэння патрэбныя папярэднія археалагічныя даследаванні, там не толькі можна знайсці нейкія падказкі па самім аб'екце - кавалкі дэкору, шкло з шыбаў і г.д., - але і вось такія незаўважныя артэфакты. Але некаторыя "майстры", малючы зоны аховы вакол храмаў, нават не наносяць зону археалагічнага пласта.
#археалогія #Нясвіж #разбурэнне #аднаўленне #могілкі
Працяг ШІшак Vedenei цяпер па фота плошчы Свабоды ў Мінску
Читать полностью…Раскапаныя рэшткі брамы Заслаўскага замка.
Відэа
#Заслаўе #археалогія #замкі
У гістарычным цэнтры Бабруйска зносяць стары будынак было вучэбна-вытворчнага камбіната па вуліцы Маскоўскай, 41, які выходзіць на цэнтральную плошчу Перамогі.
У 2022 годзе гістарычны цэнтр Бабруйска атрымаў статус гісторыка-культурнай каштоўнасці 3-й катэгорыі. Будынак № 41, як і многія іншыя, чамусьці не трапіў у Дзяржаўны спіс. Але дагэтуль не зацверджаны праект зон аховы гістарычнага цэнтра, а таму паводле Кодэкса аб культуры забаронена нават распрацоўка праектнай дакументацыі для аб'ектаў на яго тэрыторыі.
Такім чынам па Маскоўскай вуліцы ў Бабруйску зараз адбываюцца абсалютна незаконныя работы, амаль упэўнены, што з патурання гарвыканкама, які нават не спрабаваў чытаць Кодэкс аб культуры.
Будынак можа і не мець ніякай каштоўнасці, але гэта мусіць вызначыць навуковы кіраўнік, які будзе распрацоўваць праект зон аховы і яго рэгламенты. Пакуль жа трэба выконваць закон — ці ён працуе толькі калі нехта ў шкарпэтках не таго колеру ходзіць?
Відэа
#Бабруйск #гістарычнаязабудова #знішчэнне
https://collections.louvre.fr/ark:/53355/cl010034902
Статуя Падымахеса, ці "статуя Тышкевіча".
Статуя з калекцыі Міхала Тышкевіча. Была набыта Луўрам на аукцыёне за 21500 франкаў ужо пасля смерці ўладальніка.
Пталемееўскі перыяд, 4 ст. да н.э. г. Леантопаліс.
Статуя жраца багіні Бастэт. Ён трымае перад сабой невялікі наос, у якім знаходзіцца бог Гор, які выяўлены не са звычайнай галавой сокала, а ў абліччы дзіцяці з характэрным локанам юнацтва. Так выяўлялі бога Гарпакрата, культ якога развіваўся ў эпоху Пталамеяў і ў рымскім Егіпце.
Статуя пакрыта іерогліфамі і магічнымі надпісамі, якія рэкамендуюць, каб вылечыць чалавека, укушанага жывёлай. Каб магія падзейнічала, трэба выліць на статую ваду, а пацярпеламу варта выпіць гэтую ваду, зараджаную магічнай сілай 😉
#МіхалТышкевіч #егіпецкаемастацтва #egyptogy
У Беларусіі вырашылі змагацца з прапагаднай гомасексуальнасці. Спадзяюся, што пачнуць у першую чаргу з мастацкіх вучэльняў. Тут ЛГБТ-інструктары ўжо некалькі стагоддзяў навязваюць студэнтам нармальнасць крэпкага мужскога сэксу, падступна падсоўваючы прыгожую гісторыю аднаго гей-кахання пад выглядам мастацкага твора.
Гаворка, натуральна, пра адносіны рымскага імператара Адрыяна і грэчаскага юнака Антыноя. Пасля 6 гадоў кахання здарылася трагедыя — хлопец патануў у водах Ніла. Гора Адрыяна было няўцешным, і ён загадаў жрацам абагавіць Антыноя. На месцы гібелі свайго палюбоўніка ён заснаваў горад Антынопаль, а на небе прыдворныя астраномы вылучылі для яго сузор'е.
Незлічоныя статуі прыгожага юнака ў розных вобразах запаланілі імперыю: да нас дайшло больш выяў Антыноя, чым шматлікіх іншых знакамітых і значна больш выдатных рымлян. Ніводная жанчына ў гісторыі пасля сваёй смерці не атрымлівала такога ўшанавання, як каханак Адрыяна.
Адным з самых выдатных скульптурных твораў, прысвечаных юнаку, з'яўляецца мармуровая скульптура Антыноя Фарнезскага, якая паходзіць з калекцыі сям'і Фарнезэ (цяпер выстаўлена ў Неапалі).
У XIX стагоддзі забяспечаныя і адукаваныя людзі, выпускнікі-пенсіянеры мастацкіх вучэбных устаноў пачалі здзяйсняць вялікія туры па Еўропе. Адным з галоўных цэнтраў прыцягнення стала, натуральна, Італія і яе помнікі даўніны. Акрамя Фларэнцыі, Венецыі, Равены, Балонні, наведвалі таксама поўдзень краіны — руіны Пампеяў і Неапаль, дзе побач з археалагічнымі артэфактамі з пахаванага пад попелам старажытнага рымскага горада, была выстаўлена і статуя Антыноя Фарнезскага, з якой рабілі шматлікія паменшаныя копіі.
У XIX стагоддзі бюст Антыноя Фарнезскага быў скапіраваны для маскоўскай калекцыі злепкаў, якая пасля стала асновай для Пушкінскага музея. Маляванне галавы Антыноя стала стандартным заданнем для абітурыентаў і студэнтаў Акадэміі мастацтваў у Санкт-Пецярбургу.
Пры гэтым гісторыя Антыноя і Адрыяна заўсёды была частка гомасексуальнай культуры. Вікіпедыя прыгадвае, што ў брата Пятра Чайкоўскага, драматурга Мадэста Чайкоўскага, якія як і брат быў геем, была бронзавая статуэтка Антыноя Фарнезскага.
У паваенныя гады галава Антыноя Фарнезскага была масава растыражавана ў СССР у гіпсавых копіях і ўвайшла ў праграму навучання маляванню ў школах, вучылішчах і інстытутах.
Дзякуючы Саветам, галаву Антыноя маляваў дакладна кожны выпускнік мастацкіх і архітэктурных спецыяльнасцей беларускіх навучальных устаноў. Ну і як не загугліць гісторыю таго, каго ты малюеш: Дыядумена, Гатамелаты, Антыноя...
Што калі не прапаганда гомасексуальных адносіны — прымушаць няспелых студэнтаў маляваць галаву антычнага гомасексуаліста? Камусьці ж дакладна пасля такога захочацца паўтарыць гісторыю Антыноя і Адрыяна! 😀🤣
#лікбез
З сумам гляджу на маштабы паваленых штормам дрэваў у Магілёве, бо зразумела, што горад не збіраецца саджаць на іх месца новыя — ніколі не збіраўся. Горад стане яшчэ больш няўтульным.
Можа хто бачыць разбурэнні на гісторыка-культурных каштоўнасцях у Магілёве? Дасылайце ў наш чат ці бот зваротнай сувязі.
#Магілёў #разбурэнне
В отделе рукописей Института русской литература АН СССР /Пушкинский дом/ в фонде журнала "Русская старина" находится рукопись под названием "Историческое списание губернского города Минска и губернии". Это копия работы неизвестного автора, переданная в редакцию журнала 9 марта 1882 г. для опубликации . Рукопись представляет собой толстую тетрадь большого формате в твердом добротном переплете, состоящую из 120 листов, заполненных с двух сторон текстом. Фактически это краеведческая монография, посвященная истории Минска и подготовленная к печати.
... По середине квадрата, обрамляющего весь Высокий Рынок, воздвигнута была городская ратуша - красивое здание с обширным балконом, выходящим на губернаторский дом, катедру и прежний иезуитский монастырь, в котором помещаются ныне казенная и контрольная палаты. Внутри этой ратуши в былое время магдебургский суд отправлят свои заседания, а потом помещалась Городская Дума. Балкон же служил платформою для городской музыки, которая обязана была летом с 7 до 8 вечера разыгрывать разные симфонии, увертюры и пляски. Тут же возле ратуши был небольшой овальный бульвар, в два ряда окаймленный пирамидальными тополями, образующими довольно тенистую аллею. На этом бульваре особенно в летнее время сходились горожане с целью побеседовать друг с другом, погулять, подышать свежим воздухом и помечтать при звуке городской музыки, но, кажется, в 40-х годах одному из распорядителей пришла блажь срыть ратушное здание, потому что будто оно своим существованием напоминало жителям об обычаях минувшего времени, о магдебургском праве. Литовском статуте и с прочем. Другому же понадобилось приказать срубить вековые тополя, потому что они будут мешать войску свободно маршировать и упражняться по бульвару, и вдруг не стало ни ратуши ни тополей, ниже кустарников и цветов, разведенных по середине бульвара.
Въ 1851 г. , при управленіи губерніей Ө . Н. Шкляревичемъ , заботившимся объ устройствѣ города , была расчищена площадь передъ присутственными мѣстами и губернаторскимъ домомъ отъ развалинъ бывшей здѣсь старой ратуши
Рядом с собором воздвигнуто большое каменное здание
вмощающее в себя губернские присутственные места, оно перестрое но из гимназии, сгоревшей в 1835 г.
Алена Байнак з «Газбудпраекта» спрабуе рэабілітаваць сябе праектам зон аховы брацкай магілы ў вёсцы Зарачча Браслаўскага раёна. Яна хітра нацягвае ахоўныя зоны адзінай гісторыка-культурнай каштоўнасці на сапраўдныя каштоўнасці, якія ахоўнага статусу чамусьці не маюць — руіны вадзянога млына XVIII-XIX стст. і былы дом млынара канца XIX ст. Яны ў дакуменце абазначаны як каштоўнае гісторыка-архітэктурнае асяроддзе. І нават у тэксце прапісана:
На тэрыторыі зоны аховы ландшафту забараняецца: знішчэнне, прычыненне шкоды, дэмантаж каштоўнага гісторыка-архітэктурнага асяроддзя (руіны будынка вадзянога млына);
рэканструкцыя і рэстаўрацыя каштоўнага гісторыка-архітэктурнага асяроддзя без захавання і аднаўлення гістарычнага аблічча на падставе комплексных навуковых даследаванняў;
На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы забараняецца:
знішчэнне, прычыненне шкоды, дэмантаж каштоўнага гісторыка-архітэктурнага асяроддзя (былы дом млынара);
рэканструкцыя і рэстаўрацыя каштоўнага гісторыка-архітэктурнага асяроддзя без захавання і аднаўлення гістарычнага аблічча на падставе комплексных навуковых даследаванняў;
Экспазіцыя новага музея вайны ў Магілёве. Я бачыў некалькі хорараў, якія выглядалі гэтак жа.
#Магілёў
🪨 Новы эпізод VANDRA падкаста: «Спадчына камянёў: музей валуноў у Мінску, камяні-ахвярнікі і інтарэс грамадства»
⭐️ Госць эпізода - Дзмітрый Скварчэўскі, гісторык і даследчык.
На пачатку чэрвеня Аляксандр з @rodnykray апублікаваў навіну, што на могліцах у вёсцы Тэйкі быў знойдзены камень-ахвярнік. Пабачыўшы гэтую навіну, задумаўся, што не так часта бачыцца ў стужцы, каб нехта дзяліўся сваім інтарэсам да спадчыны камянёў. Адпаведна і прыйшла думка, а наколькі цікава гэтая знаходка грамадству і што мы ўвогуле мусім ведаць пра камяні.
У новым эпізодзе мы гаворым з Дзмітрыем пра сутнасць камянёў, узгадваем Тэйкі і той самы камень-ахвярнік і абавязкова закаранаем тэму музеяў валуноў у Мінску.
🔗 Facebook-старонка Дзмітрыя Скварчэўскага
🪨 Відэа пра камень-ахвярнік у вёсцы Тэйкі
🧩 Складанка "Дзень з жыцця спадчыны"
📸 Дзмітрый Скварчэўскі
🎧 Слухайце эпізод на MAVE, Яндэкс, Spotify, Apple Podcasts і vandra_by">YouTube
🖐️ Падтрымайце праект VANDRA праз:
Patreon | Boosty | Ko-fi | PayPal | Revolut
Жырмунскі мост цераз Вілію ў Вільні. Пабудаваны ў 1965 годзе і ў 1996 годзе ўнесены ў Рэестр культурных каштоўнасцей Літвы.
Літоўцы не любяць Савецкі Саюз, але бяруць мост савецкага перыяду пад дзяржаўную ахову. Беларусь зрабіла Савецкі Саюз сваёй ролевай мадэллю — але дзе хоць які клапот пра спадчыну той эпохі? Парадаксальна.
#масты #Вільня #ахова
Каля царквы св. Аляксандра Неўскага можна ўбачыць помнік на магіле Варвары Васільеўны Выдрынай (1875-1937). Гэтае надмагілле захоўвае адну малазаўважную дэталь, а менавіта зацёртую сігнатуру, якая сведчыць аб паўторным выкарыстанні помніка – “Mińsk M.Grundon”.
Вядома, што ў пачатку 20 ст. Міхал Грундон меў уласную майстэрню па адрасу вул. Хрышчэнская, д. 9 (у доме Хрысціны Паразінскай). Сягоння гэта тэрыторыя недалёк ад скрыжавання вул. Інтэрнацыянальнай і Зыбіцкай, у раёне рэстарацыі “Журавінка”. Што цікава, побач знаходзілася майстэрня сям’і Спрышынаў і магчыма майстра па прозвішчы Янушкевіч, пра якога пакуль звестак вельмі мала. Свой “zakład” Грундон пазыцыянаваў як “адзіны польскі ў Мінску”. Вядома, што надмагіллі вырабляліся з шведскага граніту, лабрадарыту і мармура. Помнікі з сігнатурай майстра захаваліся на Кальварыйскіх, Радашковіцкіх і Жыровіцкіх могілках.
Агулам у канцы 19 – пачатку 20 ст. Менск быў значным рэгіянальным цэнтрам па вырабу надмагільных помнікаў. У горадзе працаваў шэраг каменацосаў высокага ўзроўню: М. А. Грундон, І. Я. Мяхедка-Савіцкі, І. Янушкевіч, Л. В. Бяркоўскі, сям’я Спрышанаў.
Крыніца
#могілкі #Мінск
Трэці сезон «Фундацыі» паводле Айзэка Азімава, ураджэнца Клімавіцкага павета. У першай серыі паказваецца будынак галактычнай рады на станцыі «Кларыён», які без цяжкасцей пазнаюць шматлікія беларускія эмігранты, якія аселі ў Варшаве. Будынкам рады служыць постмадэрністычная варшаўская Святыня Провіду Божага (Świątynia Opatrzności Bożej, больш вядомая як «сокавыціскалка»), закладзеная ў Вілянаве у 2002 годзе і скончаная толькі ў 2016 годзе. У крыпце храма размешчаны Пантэон вялікіх палякаў.
Гісторыя будаўніцтва Святыні Найвышэйшага Провіду налічвае больш за 200 гадоў і звязана з Канстытуцыяй 3 мая 1791 года, калі рашэннем паслоў Чатырохгадовага сойму была прынята пастанова аб узвядзенні святыні як вотуму падзякі за Канстытуцыю. Першапачаткова яна павінна была стаць «Святыняй Найвышэйшага Провіду» — надканфесійным, масонскім, сінкрэтычным месцам культу.
#кіно #Варшава #касцёлы
У 2008 годзе ў Янавічах Клецкага раёна знеслі свіран пры былой сядзібе, які, як вятрак у Шайках, "павалены непагаддзю", быў уключаны савецкімі ўладамі ў 1987 годзе ў Збор помнікаў гісторыі і культуры. Каму замінаў, чаму нельга было перанесці ў музей народнага дойлідства, чаму пры пераносе аб'ектаў у Дзяржаўны спіс палову аб'ектаў без аргументацыі проста "згубілі"?
#драўлянаедойлідства #знішчэнне #Янавічы
На заводзе аўтаматычных ліній у Баранавічах у час рамонту зафарбавалі чорнай фарбай савецкую мазаіку.
#Баранавічы #дэградацыя #савецкаяспадчына #мазаікі
У вёсцы Шайкі Клецкага раёна 7 ліпеня канчаткова разбурыўся вятрак канца XIX — пачатку XX стагоддзя. Мясцовыя каналы вінавацяць у гэтым непагадзь, але ўсе, хто бачыў вятрак раней, пацвердзяць, што прычына разбурэння ў дзесяцігоддзях адсутнасці якой-небудзь увагі мясцовых органаў да гісторыка-культурнай каштоўнасці. Вятрак быў узяты пад ахову дзяржавай яшчэ ў 1987 годзе, калі быў уключаны ў Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларускай ССР, але за гэты час — 38 гадоў — помнік народнага прамысловага дойлідства не бачыў аніякай увагі з боку дзяржавы, ні капейкі не было ўкладзена ў яго захаванне.
Амаль упэўнены, што цяпер мясцовыя ўлады будуць дамагацца, каб аб'ект выключылі з Дзяржаўнага спісу гісторыка-культурных каштоўнасцей без навукова абгрунтаванага аднаўлення. А мы са свайго боку будзем дамагацца прыцягнення да крымінальнай адказнасці асоб, чыё бяздзеянне пацягнула разбурэнне гісторыка-культурнай каштоўнасці.
Фота
#разбурэнне #Шайкі #вертракі #драўлянаедойлідства
Аказваецца, у адзінага беларускага егіптолага Алы Спартак ёсць свой тэлеграм-канал, куды яна піша па сваёй тэматыцы па-беларуску. Падпісвайцеся.
Читать полностью…Паштовая станцыя ў вёсцы Кузьміно Глыбоцкага раёна. Класнае фота, на якім можна пабачыць не толькі сродкі перасоўвання, але і дэталі дэкору. Апазнаць мясцовасць дазволіў надпіс на сцяне "до Городка 9 1/4". Станцыя захавалася, але ў 2010-я гады быў праведзены еўрарамонт, які знішчыў рэшткі гістарычнага дэкору і зрабіў на яго месцы нейкае фуфло па матывах.
#Кузьміно #гістарычнаязабудова
Ці вось яшчэ краязнавец Святаслаў Асіноўскі ў сваёй кнізе «Поле памяці» піша:
Мінчукі любілі сваю ратушу, ганарыліся ёй, бо яна «... сваім існаваннем нагадвала жыхарам пра звычаі мінулых часоў, пра Магдэбургскае права...». Безумоўна, якраз гэта і стала прычынай таго, што ў 1851 годзе цар Мікалай I асабіста падпісаў загад аб зносе гэтага сімвала былой незалежнасці Мінска. Але вось што сімвалічна: калі былі аб’яўлеяы таргі дзеля выдачы падраду на разборку ратушы, на іх ніхто не з’явіўся — ні ў аднаго мінчука не падяялася рука на гонар горада. Ратушу руйнавалі вайскоўцы па загаду.
Якой херні не прачытаеш у нацыяналфэнтэзі:
У 1851 року маскоўскі гаспадар Мікалай І з мэтай маскалізацыі колішняга Вялікага Княства Літоўскага пастанавіў зруйнаваць будынак менскай ратушы, што ўчынілі ў 1857 року.
Паводле ўспамінаў відавочцаў, ратушу зруйнавалі з тае прычыны, што «... яна сваім існаваньнем нагадвала жыхарам пра звычаі мінулага часу, пра Магдэбурскае права...»
Горадабудаўнічая сітуацыя, якая склалася на плошчы
Высокага рынку, не задавальняла царскія ўлады. Яны вырашылі выправіць яе, знішчыўшы... ратушу. У 1851 г. быў складзены цару «всеподданнейший рапорт», дзе аб ратушы тэндэнцыйна і заведама непраўдзіва пісалася, што пабудова гэта «весьма ветхая», займае сабой частку галоўнай плошчы, робіць яе цеснай, закрывае від на саборную царкву і на адміністрацыйныя ўстановы. Рэзалюцыя цара была кароткай: «Зламаць, а каравул перавесці ў будынак прысутных месц».
Аднак прайшло яшчэ сем гадоў, перш чым
царская бюракратычная машына, спісаўшы гару папер,
канчаткова вырашыла пытанне аб знішчэнні мінскай ратушы.
Бюракратычная важданіна была выклікана, відаць, некаторым скрытым супрацьдзеяннем мінчан задуме царскіх улад разбурыць ратушу. Цікавы факт, што на гандаль, які быў прызначаны дзеля выдачы падраду на разборку будынка, ніхто не з'явіўся. Паводле ўспамінаў сучаснікаў, мінскую ратушу разбурылі, бо яна нагадвала жыхарам пра старадаўнія звычаі, пра Магдэбургскае права.
В конце XVIII — начале XIX в. в здании ратуши находились суд, магистрат, гауптвахта и архив. Здесь в 30-х гг. XIX в. разместилась музыкальная школа В 1851 г. было принято решение о сносе ратуши, но только в 1857 г. Минская городская дума выделила деньги «на покупку снарядов для разборки ратушного здания». Все это время бывшая резиденция городского магистрата пустовала.
Формальным поводом для сноса послужило то, что ратуша, «... занимая собой часть главной площади, стесняет ее и закрывает вид соборной церкви и вновь строящихся присутственных мест...». Однако по воспоминаниям очевидцев, здание ратуши было уничтожено из-за того, что «... оно своим существованием напоминало жителям об обычаях минувшего времени, о магдебургском праве...»36. На решении о сносе ратуши стоит собственноручная резолюция Николая I.
Археологи отдела сохранения и использования археологического наследия Института истории НАН Беларуси Леонид Колединский и Наталья Почобут в рамках экспедиции провели обследование деревянной церкви 1642 года постройки в деревне Колонтаи Волковысского района. Ими был впервые снят план церкви. Вся полученная информация будет использована для фиксации древней застройки на памятнике археологии - Городище Березовец ("Замок Кмиты"), который исследуют археологи, и где располагалась деревянная церковь в XVI - XVII вв.
О церквях в Березовце и Колонтаях найдены достоверные источники о времени их возведения и частично о плановой структуре, что вместе с современными обследованиями и раскопками даёт уникальный историко-археологический материал, позволяющий изучить технологию возведения храмов из дерева.
Адзін з удзельнікаў Вікіпедыі Vedenei загрузіў апрацаваныя ШІ гістарычныя здымкі і малюнкі Мінска. Выглядае ўжо вельмі рэалістычна, з меншай колькасцю дадумак, якія б адразу кідаліся ў вочы.
#Мінск
Раскапаныя рэшткі брамы Заслаўскага замка.
#Заслаўе #археалогія #замкі