Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva Канал па-украінску: @nashanivaua Канал без палітыкі і вайны: @balzam1906
Дзяржаўныя каналы Беларусі выдаюць сутычкі з мігрантамі ў Лос-Анджэлесе за «разгон мітынгоўцаў»
У рэальнасці ў Лос-Анджэлесе сілавікоў вывелі на вуліцы для барацьбы з нелегальнымі мігрантамі. Адміністрацыя Трампа проста скарысталася з гэтай нагоды, каб падкрэсліць мяккацеласць дэмакратаў у пытанні барацьбы з нелегаламі.
https://nashaniva.com/369784
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369784
Памёр пісьменнік і разведчык Фрэдэрык Фарсайт
Самы вядомы яго раман — «Дзень Шакала», які стаў асновай для серыяла з Эдзі Рэдмэйнам у мінулым годзе.
https://nashaniva.com/369791
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369791
Гурт «Дразды» вінаваціць у сваім пакіданні сцэны «гіперактыўных блогераў»
Можна меркаваць, што маюцца на ўвазе Вольга Бондарава і яе паплечнікі.
https://nashaniva.com/369786
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369786
«Выйшла ў лес, крычала і плакала». Палітзняволеная расіянка з вокладкі «КП» расказала пра сваё зняволенне і дэпартацыю
На пратэстах у Мінску ў 2020 годзе Веру Цвікевіч сфатаграфаваў журналіст «Камсамольскай праўды» — здымак трапіў на вокладку. Усмешлівая дзяўчына ў чырвонай сукенцы на фоне калючага дроту і сілавікоў у шлемах, бронекамізэльках і з аўтаматамі. Веру затрымалі ў 2022-м, асудзілі на год калоніі, а ў дзень вызвалення дэпартавалі з Беларусі, не даўшы развітацца з роднымі і забраць рэчы. Дзяўчына расказала сваю гісторыю @mediazona_by.
https://nashaniva.com/369781
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369781
За здымкі на вакзале аршанца Яўгена Бодрыкава трымаюць ў віцебскім СІЗА
Найверагодней, на яго распачалі крымінальную справу за фатаграфаванне перасоўванняў вайсковай тэхнікі, піша @vicspring.
https://nashaniva.com/369779
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369779
Wildberries назвала «скалананнем паветра» чуткі пра запуск ёй таксі
Паведамленні пра гэта кампанія лічыць перадчаснымі.
https://nashaniva.com/369777
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369777
У Наваполацку РПЦ адкрые спецыяльны храм для дзяцей
Паводле слоў мясцовага біскупа, пад духоўны цэнтр плануюць пераабсталяваць дзіцячы сад № 6. У ім адкрыецца храм у гонар святога Сергія Раданежскага — нябеснага апекуна вучняў.
https://nashaniva.com/369770
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369770
Насцю Рыбку прымусілі выбачацца за ролік у інстаграме. Падпісчыц раззлавала яе відэа з Пуціным
Скандальна вядомая беларуска ў шоку: кажа, столькі хэйту не было за ўсю гісторыю існавання яе блога ў інстаграме. Там на Насцю Рыбку падпісана амаль 560 тысяч чалавек.
https://nashaniva.com/369765
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369765
Пачаўся абмен украінскімі і расійскімі палоннымі, маладзейшымі за 25 гадоў
Ён пройдзе ў некалькі этапаў. Таксама будуць абмененыя цяжкапараненыя.
Выгул сабак стаў формай пратэсту ў Іране
Пасля Ісламскай рэвалюцыі 1979 года ўлады Ірана лічаць сабак «нячыстымі» жывёламі, а валоданне імі — адным з сімвалаў заходняга ўплыву на краіну.
https://nashaniva.com/369757
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369757
«Каля 70% — беларусы». Як Playtika скараціла варшаўскі офіс за адзіны дзень
У ізраільскай геймдэв-кампаніі Playtika прайшла новая хваля скарачэнняў. Пад іх перш за ўсё трапілі беларусы.
https://nashaniva.com/369749
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369749
Як выбраць правільную падушку і ці дапаможа масаж ад боляў у шыі? Адказвае доктар-артапед
Рустам Айзатулін у эфіры @euroradio таксама даў парады, як стаяць і сядзець з карысцю для паставы і ці трэба баяцца хрусту ў суставах.
https://nashaniva.com/369698
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369698
Расія нанесла масіраваны ўдар па адным з аператыўных аэрадромаў Украіны
Уначы Расія нанесла адзін з самых масіраваных авіяўдараў па тэрыторыі Украіны за апошні час. Пра гэта паведаміў начальнік упраўлення камунікацый Паветраных Сіл Узброеных Сіл Украіны Юрый Ігнат.
https://nashaniva.com/369737
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369737
Выйшаў тызер-трэйлер фільма «Страчаны аўтобус» пра пажары ў Каліфорніі з Мэцью Макконахі ў галоўнай ролі
Фільм заснаваны на рэальнай гісторыі.
https://nashaniva.com/369724
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369724
«Гэта шлях адзіночкі». Беларус большую частку жыцця праводзіць у вандроўках — наведаў ужо амаль 500 аб’ектаў ЮНЕСКА
Аляксей Ластоўскі, беларускі навуковец і даследчык цэнтра «Палітычная сфера», вандруе па свеце ўжо каля 20 гадоў. Усе грошы ён выдаткоўвае на падарожжы, адмовіўшыся ад назапашвання на кватэру і іншага роду стабільнасці.
Аляксей расказаў @nashaniva, як удаецца падтрымліваць такі тэмп жыцця і, галоўнае, — навошта?
https://nashaniva.com/369120
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369120
Каханне, здрада і мядовы месяц. Жанчыну ў Індыі арыштавалі за забойства мужа адразу пасля вяселля
Спачатку сем’і пары сцвярджалі, што нявесту таксама або забілі, або выкралі, і пачалі маштабную кампанію па яе пошуку.
Гісторыя таксама вартая серыяла.
https://nashaniva.com/369789
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369789
ВІДЭАНАВІНЫ: Лукашэнка корміць чужых і дакорвае сваім: што здарылася?
Лідзія Ярмошына распавяла пра свае памылкі і не толькі
Наталля Эйсмант маўчыць: віцэ-прэм’ер Мікалай Снапкоў агучыў невядомыя падрабязнасці апошняй паездкі Лукашэнкі і яго малодшага сына Колі.
Трагічныя выхадныя: Брэст, Баранавічы, Мінск і не толькі.
Загадкавая падзяка ад Лукашэнкі: чаму ў Гомель прыехалі кіраўнік КДБ Іван Церцель і дзяржаўны сакратар Рады Бяспекі Аляксандр Вальфовіч?
Намеснік міністра ўнутраных спраў Мікалай Карпянкоў шукае грошы: навошта?
Віктар Лукашэнка ўстроіў танцы.
Падрабязнасці — у новым відэа «Нашай Нівы»
https://www.youtube.com/watch?v=-JZ_J-p-mLc
РПЦ асвяціла харугву ГУБАЗіКа
Асвячэнне харугвы правёў архіепіскап Навагрудскі і Слонімскі Гурый, піша @christianvision.
https://nashaniva.com/369783
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369783
Тэма права ЛГБТ на публічную прысутнасць усё яшчэ моцна падзяляе беларусаў і выклікае палкія дыскусіі. Адкажыце, калі ласка, на нашу апытанку пра гэта, каб мы пабачылі настроі грамадства ў гэтым пытанні
Доказам падзелу поглядаў сталі палкія дыскусіі пад нашым артыкулам «Вайна ўсё спіша». Беларускім удзельнікам гей-прайда ў Вільні пагражалі расправай ад імя беларускіх ваяроў». І гэта не пустыя словы — за імі стаіць рэальны беларускі добраахвотнік, які цяпер ваюе ва Украіне.
Галасаванкі ў ТГ цяпер лёгка накручваюцца. Таму апытанку мы ладзім тут на сайце.
На Зямлі ёсць нябачная мяжа, якую жывёлы не перасякаюць. Вось чаму
Жывёльныя царствы Азіі і Аўстраліі моцна адрозніваюцца дзякуючы нябачнай мяжы, якая праходзіць паміж гэтымі двума суседнімі кантынентамі. Большасць дзікіх жывёл ніколі не перасякае гэтую ўмоўную мяжу, нават птушкі. Так было на працягу дзясяткаў мільёнаў гадоў, што па-рознаму ўплывала на эвалюцыю жывёл па абодва бакі.
https://nashaniva.com/369753
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369753
Пчолы зрабілі «хустку» на каталіцкай скульптуры Багародзіцы
Каталіцкая парафія ў Дзятлаве Гродзенскай вобласці апублікавала дзівосныя здымкі з фігурай Панны Марыі на вуліцы ля прыдарожнага крыжа побач з квітнеючым полем, піша @katolik_life.
https://nashaniva.com/369774
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369774
Пашынян заклікаў пазбавіць пасады Каталікоса ўсіх армян, бо знайшоў у яго дзіця
Прэм’ер-міністр Арменіі заявіў, што Гарэгін II парушыў абет бясшлюбнасці, які сам прыняў добраахвотна.
https://nashaniva.com/369767
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369767
У Алматы заснавальнік «бяспечнай ЛГБТ-прасторы» згвалціў свайго падначаленага, пакуль той спаў
Трансгендар Елісей быў п’яны і пад наркотыкамі, таму спачатку нічога не зразумеў.
https://nashaniva.com/369756
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369756
«Пажыві ў маім доме»: Усік запрасіў Трампа в Украіну на тыдзень
Чэмпіён свету па боксе прапанаваў прэзідэнту ЗША Дональду Трампу прыехаць да яго дадому, каб на ўласным досведзе зразумець рэальнасць вайны.
https://nashaniva.com/369761
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369761
Мінгандлю знайшло аўтара правакацыйных упаковак «Сасі жуй» у крамах
Вытворца, які называў свае дзеянні «партызанскім маркетынгам», цяпер можа быць прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці за распаўсюд неналежнай рэкламы.
https://nashaniva.com/369755
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369755
Зебра, якая ўцякла ад гаспадара, пасля тыдня на волі стала зоркай інтэрнэту
У ЗША зебра па імені Эд уцякла з прыватнага падворка ўжо на другі дзень пасля пераезду. Каб яе вярнуць, задзейнічалі паліцыю, спецыяльны трэйлер і нават верталёт.
https://nashaniva.com/369746
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369746
«Вайна ўсё спіша». Беларускім удзельнікам гей-прайда ў Вільні пагражалі расправай ад імя беларускіх ваяроў за выкарыстанне бела-чырвона-белага сцяга
Падчас Парада роўнасці ў Вільні беларусам, што неслі бела-чырвона-белы сцяг, адміністратарка чата блогера-канспіролага Віруса і яе сяброўка пагражалі фізічнай расправай, спасылаючыся на «наказ ваяроў».
Як выявілася, гэта не пустыя словы — за імі стаіць рэальны беларускі добраахвотнік, які цяпер ваюе ва Украіне і перакананы, што яму даруюць, калі ён будзе «караць» беларускіх удзельнікаў прайда.
https://nashaniva.com/369693
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369693
ДАІ будзе выкарыстоўваць новыя камеры ў Мінску — для кантролю спынення і стаянкі
Асноўная ўвага будзе на цэнтральных вуліцах.
https://nashaniva.com/369727
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369727
Ці можна есці прарослую бульбу, цыбулю і часнок?
Адны лічаць, што такую гародніну яшчэ можна ўжываць у ежу, іншыя — што нельга. Вось што пра гэта кажуць спецыялісты.
https://nashaniva.com/369728
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369728
Дыпламатычны дарадца Ціханоўскай расказаў, навошта яму званіў Борыс Джонсан
У новым выпуску «Жыцця-маліны» Дзяніс Кучынскі раскрыў некаторыя падрабязнасці кантактаў з былым прэм'ер-міністрам Вялікабрытаніі.
https://nashaniva.com/369683
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369683