euroradio | Unsorted

Telegram-канал euroradio - Еўрарадыё | Еврорадио

9909

Хутка, чотка і па-беларуску. Толькі свой кантэнт. Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk Нашы суполкі ў сацсетках: FB: www.facebook.com/euroradio.fm ВК: vk.com/euroradio ОК: ok.ru/euroradio Instagram: instagram.com/euroradio

Subscribe to a channel

Еўрарадыё | Еврорадио

Важныя падзеі і сэнсы панядзелка, 5 траўня, у праграме ЕЎРАЗУМ:

01:02 Затрыманне “каліноўца”: што рыхтуе рэжым Лукашэнкі?

12:56 Навіны спорту

14:51 Мерц стаў канцлерам Германіі: што далей?

28:46 Навіны шоў-бізу

31:28 Што стаіць за вызваленнем Юрася Зянковіча

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Кандыдат у прэзідэнты Польшчы Гжэгаж Браўн спаліў сцяг ЕС. Відэа эпатажны палітык апублікаваў на сваёй старонцы ў X.

Перад гэтым Еўрапарламент пазбавіў яго дэпутацкай недатыкальнасці. Цяпер ідзе расследаванне факту тушэння Браўнам ханукальных свечак у Сейме ў снежні 2023 годзе.

Хто ёсць хто на выбарах прэзідэнта Польшчы і як яны ставяцца да беларусаў

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Хто ёсць хто на выбарах прэзідэнта Польшчы і як яны ставяцца да беларусаў

Сабралі профілі кандыдытаў і іх пазіцыі ў дачыненні да Беларусі.

Чытаць тут: euroradio.fm/khto-yosc-khto-na-vybarakh-prezidenta-polshchy-i-yak-yany-stavyacca-da-belarusau

А гэтая спасылка адкрыецца і без VPN

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Выйшаў другі трэйлер GTA VI. Днямі стала вядома, што гульня выйдзе ў траўні 2026-га.

Раней пранавалася, што студыя Rockstar Games выпусціць новую GTA восенню 2025 года, але выхад гульні перанеслі.

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Чаму я сачу за футбольнай кар’ерай беларуса Іллі Шкурына. І вам раю.

Аўтарская калонка Максіма Камерэра пра галоўную беларускую зорку ў польскім футболе.

Чытаць тут: euroradio.fm/chamu-ya-sachu-za-futbolnay-kareray-belarusa-illi-shkuryna-i-vam-rayu-merkavanne

А гэтая спасылка адкрыецца і без VPN

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Рэжыму патрэбныя лаяльныя невукі: чым пагражаюць рэпрэсіі ў адукацыі?

На гэтае ды іншыя пытанні ў жывым эфіры @euroradio адказвае кандыдат гістарычных навук, культурны антраполаг, кіраўнік камісіі па адукацыі і навуцы Каардынацыйнай рады Павел Церашковіч.

https://www.youtube.com/watch?v=oovMIptsIUc

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Сталі вядомыя прозвішчы ўсіх затрыманых топ-менеджараў Мазырскага НПЗ. У іх ліку — першы намеснік гендырэктара Сяргей Грамовіч (на фота — злева).

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Ці атрымаецца ў Трампа перапісаць гісторыю вайны на карысць ЗША?

Гэта і не толькі ў эфіры @euroradio абмяркоўваем з гісторыкам і палітычным аглядальнікам Аляксандрам Фрыдманам.

https://www.youtube.com/watch?v=inZbmATKiq8

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

"КДБ адкормліваў мяне за кошт іншых вязняў". Экс-палітвязень Юрась Зянковіч у інтэрв'ю @nashaniva распавёў пра свае апошнія месяцы ў Беларусі.

Грамадзянін ЗША кажа, што КДБ рыхтавалі яго перад вызваленнем:

Сёлета з 3 студзеня да 30 красавіка я знаходзіўся ў "амерыканцы" (СІЗА КДБ. — Еўрарадыё), камера №4. Іншая справа, што мае суседзі па камеры ўсе атрымлівалі вельмі добрыя перадачы. КДБ адкормліваў мяне (гэта лёгка чыталася ўсімі) за кошт іншых вязняў.

Я не атрымліваў перадачы з 2023 года. Першы і апошні ліст па пошце я атрымаў у жніўні 2021 года. А тэлефонных званкоў мне не далі ніводнага за ўвесь час.

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Каго глядзець/слухаць сёння на @euroradio? Трымайце анонс эфіраў на аўторак (час пазначаны беларускі):

12:00 — палітычны аглядальнік Аляксандр Фрыдман

13:00 — тэалагіня, экспертка ў галіне рэлігіі, палітыкі і абароны правоў Наталляй Васілевіч

14:00 — кіраўнік камісіі па адукацыі і навуцы Каардынацыйнай рады Павел Церашковіч

15:00 — ваенны аналітык Міхаіл Самусь

Рыхтуйце пытанні!

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Важныя падзеі і сэнсы панядзелка, 5 траўня, у праграме ЕЎРАЗУМ:

00:57 Для каго Пуцін ладзіць свой парад?

11:22 Навіны спорту

13:28 Ці змянілі беларусы стаўленне да вайны?

26:04 Навіны шоў-бізу

28:45 Ці сапраўды мядовы месяц Пуціна і Лукашэнкі падыходзіць да канца?

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Ніводнай "чыстай" кропкі з шаўрмой і сушы не знайшлі ў Гомельскай вобласці. Там выявілі пратэрмінаваныя прадукты, бруд і працу без меддаведак.

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Расія ці ЕС: каго беларусы бачаць сваім саюзнікам пасля пачатку вайны?

Пра гэта ў эфіры @euroradio расказвае сацыёлаг і прафесар Андрэй Вардамацкі.

Чытаць тут: euroradio.fm/rasiya-ci-es-kago-belarusy-bachac-svaim-sayuznikam-paslya-pachatku-vayny

А гэтая спасылка адкрыецца і без VPN

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Беларусы за мяжой не могуць зняць з уліку машыну — ДАІ патрабуе дарожны падатак

Юрыст кажа, што вырашыць сітуацыю вельмі складана.

Чытаць тут: euroradio.fm/belarusy-za-myazhoy-ne-moguc-znyac-z-uliku-mashynu-dai-patrabue-darozhny-padatak

А гэтая спасылка адкрыецца і без VPN

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

У 8 з 13 найбуйнейшых гарадоў Беларусі скарацілася насельніцтва. З абласных цэнтраў толькі ў адным зафіксаваны прырост — у Магілёве.

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Нічога незвычайнага. Проста беларускія дэсантнікі ў Маскве спяваюць пра "крутога Бацьку".

Так яны рыхтуюцца да свайго ўдзелу ў парадзе на 9 траўня.

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Бундэстаг з другой спробы ўхваліў кандыдытуру Фрыдрыха Мерца на пасаду канцлера Германіі. За яго прагаласавалі 325 дэпутатаў пры неабходных 316.

Мерц прадстаўляе Хрысціянска-дэмакратычны і Хрысціянска-сацыяльны саюзы (ХДС/ХСС). Ён будзе дзясятым канцлерам у гісторыі ФРГ. Яму належыць узначаліць кааліцыйны ўрад з сацыял-дэмакратычнай партыяй Германіі (СДПГ).

6 траўня ў Бундэстагу адбыліся два туры галасавання па кандыдатуры канцлера. У першым туры Мерцу не ўдалося атрымаць абсалютную большасць — за яго аддалі свае галасы толькі 310 дэпутатаў. Гэта быў першы такі выпадак у гісторыі ФРГ. Хто менавіта з дэпутатаў ад ХДС/ХСС і СДПГ не падтрымаў Мерца, невядома, бо галасаванне было таемным. Агулам абедзве партыі маюць у парламенце 328 з 630 месцаў.

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Расія вывела з Беларусі зенітныя сістэмы С-300 і С-400, каб абараніць Маскву. Яны былі размешчаныя ў Гомельскай вобласці.

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Як беларусы ставяцца да вайны ва Украіне?

На гэтае пытанне ў эфіры @euroradio адказвае сацыёлаг Андрэй Вардамацкі.

Цалкам стрым тут: youtube.com/watch?v=S6oDUPpGd1A

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Ці застаецца ў Трампа магчымасць схіліць Пуціна да сканчэння вайны і на якія ўмовы гатовая пайсці Украіна?

На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае ваенны аналітык, намеснік дырэктара ўкраінскага Цэнтра даследавання войска, канверсіі і раззбраення Міхаіл Самусь.

https://www.youtube.com/watch?v=IUJNIQyPxOk

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Ці здолее лукашэнкаўскі рэжым навучыць патрыятызму святароў?

Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры @euroradio з тэалагіняй, эксперткай у галіне рэлігіі, палітыкі і абароны правоў Наталляй Васілевіч.

https://www.youtube.com/live/1xFpJqAy8Qw?si=xaM8V8MkM4UB0OZR

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Што стане з Днём Перамогі, калі ў Беларусі зменіцца ўлада? Адказваюць гісторыкі

Падзея нікуды не знікне, але фармат святкавання можа істотна змяніцца.

Чытаць тут: euroradio.fm/shto-stane-z-dnyom-peramogi-kali-u-belarusi-zmenicca-ulada-adkazvayuc-gistoryki

А гэтая спасылка адкрыецца і без VPN

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Пра што сведчыць вызваленне з турмы Юрыя Зянковіча?

На гэтае пытанне ў эфіры @euroradio адказвае амерыканіст Антон Пянькоўскі.

Цалкам стрым тут: youtube.com/live/H7nI-7QT1Ys?si=ufWntZNOfCF8cFlr

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Супраць Ніны Багінскай распачалі крымінальную справу за адзіночныя пікеты. Пра гэта паведамляе @viasna96

Неўзабаве распачнецца разбіральніцтва ў судзе Першамайскага раёна Мінска. Гэта сёмая справа паводле артыкула арт. 342-2 (неаднаразовае парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў) з моманту яго ўвядзення ў Крымінальны кодэкс, якая дайшла да суда.

Прычынай сталі шпацыры са значакам бел-чырвона-белага колеру на адзенні і дэманстрацыя нацыянальнай сімволікі на вуліцах Мінску ў 2024 годзе.

Вядома, што падчас следства па крымінальнай справе 78-гадовую жанчыну некалькі разоў вазілі на псіхіятрычную экспертызу.

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Беспілотнікі другі дзень запар атакуюць Маскву. Расійскае Мінабароны заявіла аб збіцці над рэгіёнам 19 дронаў.

Усяго ж за ноч, паводле ведамства, былі знішчаны і перахоплены 105 беспілотнікаў над Бранскай, Варонежскай, Пензенскай, Калужскай, Белгарадскай, Ліпецкай, Самарскай, Уладзімірскай, Курскай і Растоўскай абласцямі.

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Гурт ŠUMA ладзіць у Варшаве гіпнатычны музычны рытуал. 23 мая у прасторы Mala Warszawa музыкі прэзентуюць новы вініл BAHNA.

BAHNA — гэта гіпнатычны techno-рытуал, дзе этнічныя спевы пераплятаюцца з глыбокімі фактурамі гуку, пранікаючы ў цела, расслабляючы і аднаўляючы сувязь з прыродай. Тут няма мітусні, няма экранаў — толькі жывы гук і сувязь з іншымі людзьмі. Старажытныя спевы вяртаюць нас да сутнасці сям’і, племені, годнасці, любові да зямлі.


Падрабязнасці тут

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Ці памятаеце гурт BRUTTO? Суд Ганцавіцкага раёну дакладна памятае: праект Сяргея Міхалка ўжо некалькі гадоў не падае прыкметаў жыцця, але іх YouTube-канал прызналі "экстрэмісцкім".

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

У адной з абласцей Беларусі вырашылі ўключыць ацяпленне ў садках і медустановах. Праўда, не ва ўсіх раёнах.

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Мінскі перавозчык пісаў даносы на канкурэнтаў і кліентаў, у тым ліку палітычныя. Пракуратура пачала на яго крымінальную справу.

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Ці дапаможа Пуцін пазбегнуць імпічменту Трампу і што чакае ЕС?

На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры @euroradio адказвае амерыканіст Антон Пянькоўскі.

https://www.youtube.com/watch?v=H7nI-7QT1Ys

Читать полностью…
Subscribe to a channel