736
Расследаванні пра Беларусь Робім нябачнае бачным. Улады Беларусі прызналі нас экстрэмістамі. звязацца з намі: @buro_editors Наш інстаграм https://instagram.com/buromedia_by Падтрымаць рэдакцыю https://www.patreon.com/buromediaby
«Вольнае слова для Польшчы». Як беглыя грамадзяне ЕС з крымінальным бэкграўндам працуюць на беларускую прапаганду
У 2024 годзе у эфіры «Белтэлерадыёкампаніяі з’явіўся праект «Вольнае слова для Польшчы», у якім па шэсць гадзін расказваюць палякам, як добра жыць у Беларусі пры Аляксандры Лукашэнку.
«Бюро» высветліла, што да вытворчасці гэтай прапагандысцкай радыёпраграмы маюць дачыненне ў тым ліку грамадзяне Еўрасаюза, якія з-за крымінальнага пераследу на радзіме знайшлі прыстанак пад крылом Лукашэнкі. Сярод суаўтараў «Вольнага слова для Польшчы»:
📌 Былы польскі суддзя Томаш Шміт. У маі 2024 года ён папрасіў палітычнага прыстанку ў Беларусі, абвінаваціўшы Польшчу ў абмежаванні свабоды слова і ў агрэсіўным стаўленні да лукашэнкаўскай і пуцінскай палітыкі. Польская пракуратура распачала супраць беглага экс-суддзі крымінальную справу за шпіянаж і абвясціла яго ў нацыянальны вышук.
У Беларусі ён атрымаў працу ў дзяржаўным агенцтве навін БелТА і пачаў супрацоўніцтва з міжнародным радыё «Беларусь»
📌 Літовец Эдзікас Ягелавічус. На радзіме Ягелавічус абвешчаны ў крымінальны вышук і праходзіць падазраваным у справе пра дапамогу іншым краінам у дзеяннях супраць Літвы. У 2025 годзе Ягелавічус адзначыўся на сёмых выбарах Лукашэнкі – БелТА прадставіла яго як «незалежнага міжнароднага назіральніка з Літвы».
У адным з інтэрв’ю Ягелавічус расказаў, што жыве ў Беларусі з ліпеня 2022 года – імаверна, быў вымушаны выехаць за межы ЕС адразу пасля візіту на расійскі «рэферэндум».
Гэты каментар ён даў у праграме Рамана Самуля – беглага латвійца, які з нядаўніх часоў таксама атабарыўся ў Беларусі. У Беларусі дзяржпрапаганда пазіцыянуе Самуля як блогера і грамадскага дзеяча. Аднак, як стала вядома «Бюро», латвійскі шпіён таксама падпрацоўвае напісаннем сцэнарыяў для радыёпраграмы «Вольнае слова для Польшчы».
📌 Італьянец Давідэ Карбанара. Паводле словаў самога італьянца, ён, ураджэнец Мілана, пераехаў у Польшчу 20 год таму, каб узначаліць філіял італьянскай фірмы, у якой працаваў. @belsat высветліў, што ў Польшчы Карбанара «назбіраў цэлы букет крымінальных справаў».
Напрыклад, у 2020 годзе яго абвінавачвалі ў махлярстве і ўхіленні ад выплаты падаткаў. Сваю віну ён прызнаў і атрымаў паўтара года ўмоўна.
У ліпені 2024 года ён дамогся адмены забароны на выезд і паехаў у Італію, пасля чаго збег у Беларусь і заявіў, што плануе прасіць у Лукашэнкі палітычнага прыстанку
📌 Згодна са звесткамі сайта дзяржзакупак, за два гады «Белтэлерадыёкампанія» ўжо выдаткавала без малога 1,5 мільёна беларускіх рублёў (амаль 410 тысяч еўра) з дзяржаўнага бюджэту на ганарары праўладным сцэнарыстам за тое, што яны распаўсюджваюць на польскую аўдыторыю прапагандысцкія наратывы.
📌 Колькі беглыя грамадзяне ЕС з крымінальным бэкграўндам атрымліваюць ад беларускай прапаганды — чытайце цалкам на сайце
💰 Калі вы хочаце падтрымаць працу «Бюро», то можаце падпісацца на наш Patreon ці зрабіць разавы данат (але толькі калі вы не ў Беларусі).
✉️ Штомесячны ліст з вынікамі працы рэдакцыі «Бюро».
Гэтым разам аўтар расследавання пра "людзей Пуціна" Алесь Ярашэвіч расказвае, як прапаганда адрэагавала на расследаванне пра расійскія грошы для "рускага міру" у Беларусі.
І ці зацікаўлены рэжым Лукашэнкі ў супрацьстаянні экспансіі "рускаму свету" ў Беларусі? Ці адрэагуе рэжым Лукашэнкі на тое, што прадстаўнікі "рускага свету" атрымліваюць грошы на дзейнасць сваих беларускіх арганізацый у абыход законных працэдур?
Пра гэта і ня толькі — у новым лісце ад рэдакцыі:
https://www.patreon.com/posts/list-ad-vyniki-130757672
🇷🇺 Сыны «кашалька» Лукашэнкі Алексіна сталі расійскімі бізнэсоўцамі. Адзін займаецца нерухомасцю, у другога франшыза сеткі кавярняў. Нягледзячы на санкцыі, яны працягваюць займацца бізнэсам і пашыраць свой «праектны партфель».
📌 Малодшы сын «кашалька» Лукашэнкі Віталь Алексін увайшоў у франчайзенгавы бізнэс. У ліпені 2024 года ён атрымаў 30% у кампаніі «Пра ежу», якая валодае франшызай сеткі кавярняў пад брэндам Varka.
Яго бізнэс-партнёры – сузаснавальнікі кампаніі Андрэй Шостак і Яўген Малашэўскі. Цяпер сетка мае каля 80 кавярняў ва ўсёй Беларусі. У 2024 годзе выручка кампаніі склала 4 мільёны беларускіх рублёў, але год яна завяршыла са стратамі ў 244 тысячы.
Нягледзячы на страты, Varka пашыраецца і ў жніўні 2024 года выйшла на расійскі рынак. У расійскай кампаніі «Варка» долі паміж уласнікамі размеркаваныя па аналогіі з беларускай фірмай. У сакавіку 2025 года ў Маскве запрацавала першая кавярня сеткі, другая адкрыецца ў Санкт-Пецярбургу.
📌 Старэйшы сын тытунёвага магната Дзмітрый Алексін вырашыў заняцца нерухомасцю ў Падмаскоўі, але поспехі ягонага прадпрыемства пакуль сціплыя. У сакавіку 2022 года ён стаў мажарытарным уладальнікам кампаніі «ЮМН» з доляй у 60%. Яго бізнэс-партнёрка з 40% долі – расіянка Юлія Лабанава.
Кампанія Дзмітрыя Алексіна з’яўляецца ўласнікам нерухомасці недалёка ад Масквы і здае яе ў субарэнду. 2024 год кампанія скончыла з чыстым прыбыткам у 8 мільёнаў расійскіх рублёў (каля 80 тысяч еўра).
Раней «Бюро» расказвала пра тое, як сям’я Алексіных перапісала на сваіх «тайных сваякоў» асноўныя актывы, каб абыходзіць санкцыйныя абмежаванні.
📌 Чытаць на сайце
💰 Калі вы хочаце падтрымаць працу «Бюро», то можаце падпісацца на наш Patreon ці зрабіць разавы данат (але толькі калі вы не ў Беларусі).
💥 Новае расследаванне «Бюро»! Людзі Пуціна. Як Крэмль спансуе «рускі свет» у Беларусі
Крэмль ужо доўгі час шчодра спансуе сваіх марыянетак у Беларусі. Гэта паказала масіўная ўцечка дадзеных з расійскага Фонду падтрымкі і абароны правоў суайчыннікаў, якія жывуць за мяжой (Праўфонду). Асабліва інтэнсіўна фонд стаў працаваць пасля задушэння маштабных пратэстаў 2020 года.
📌 Хто атрымлівае грошы за прасоўванне "рускага свету" ў Беларусі? І колькі каштуе "любоў" да Расіі? Мы раскрываем імёны і арганізацыі, якія сталі часткай "мяккай сілы" Расіі і ўжо шмат год займаюцца прасоўваннем "рускага свету" у Беларусі. Падрабязней чытайце на сайце
📌 Як высветліла «Бюро», крамлёўскі фонд фінансаваў разнастайныя праекты ў Беларусі: ад выдання прапагандысцкай літаратуры і круглых сталоў пра "гістарычную памяць" да працы Цэнтра прававых кансультацый у Мінску, ад кампенсацыі юрыдычнай дапамогі для затрыманай актывісткі да стварэння ў Беларусі музея савецкіх манументаў, вывезеных з Еўропы.
💰 Дзякуючы вашай падтрымцы, мы можам рабіць такія высакаякасныя расследаванні разам з партнёрамі з іншых краін. Калі вы хочаце падтрымаць працу «Бюро», то можаце падпісацца на наш Patreon ці зрабіць разавы данат (але толькі калі вы не ў Беларусі).
📌 Доступ да сакрэтных дакументаў атрымала Дацкая вяшчальная карпарацыя (DR) і падзялілася імі з журналістамі-расследавальнікамі з OCCRP. «Бюро» вывучыла сотні файлаў: заяўкі на гранты і фінансавыя справаздачы, перапіску з куратарамі і банкаўскія выпіскі. Дакументы праліваюць святло на шматгадовую гісторыю падтрымкі «мяккай сілы» ў Беларусі. Агульны аб’ём грантаў толькі ад Праўфонду – сотні тысяч долараў.
Расія не ратуе. Як санкцыі ўдарылі па экспарце беларускага паліва.
Сакрэтныя дадзеныя праліваюць святло на праблемы з пастаўкамі беларускіх нафтапрадуктаў
Беларускія ўлады не здолелі аднавіць дасанкцыйныя аб’ёмы экспарту нафтапрадуктаў. Пра гэта сведчаць сакрэтныя дадзеныя, якія здабыла Супольнасць чыгуначнікаў Беларусі (@belzhd_live) і якімі падзялілася з «Бюро».
📌 Летась Беларусь вывезла ў Расію чыгункай больш як 5,7 мільёна тонаў нафтапрадуктаў. У параўнанні з 2023 годам аб’ёмы экспарту знізіліся амаль на чвэрць.
Раней Беларусь экспартавала ўдвая больш нафтапрадуктаў – прыкладна 11 мільёнаў тонаў за год. Беларускае паліва вазілі чыгункай у парты краін Балтыі, а таксама ва Украіну.
Страціўшы асноўныя каналы збыту пасля 2020 і 2022 гадоў, Беларусь накіравала экспартныя патокі праз расійскія парты. У прыватнасці, у парты Санкт-Пецярбурга і Усць-Лугі летась вывезена каля 4 мільёнаў тонаў нафтапрадуктаў. З расійскіх партоў беларускія нафтапрадукты накіроўваюцца ў іншыя краіны. Да прыкладу, у Індыю або Кітай. А каб абысці санкцыі, выкарыстоўваюць фірмы-пракладкі.
Асноўнымі адпраўнікамі беларускіх нафтапрадуктаў летась былі Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод і прыватная кампанія «Лагістык Энерджы». Апошняя звязаная з уплывовым бізнэсоўцам Мікалаем Вараб’ём, якога называюць «кашальком» Аляксандра Лукашэнкі.
📌 Цалкам чытайце на сайце «Бюро»
💰 Калі вы хочаце падтрымаць працу «Бюро», то можаце падпісацца на наш Patreon ці зрабіць разавы данат (але толькі калі вы не ў Беларусі).
‼️ Цяпер расследаванні «Бюро» можна яшчэ і слухаць!
Мы зрабілі аудыёверсію нашага расследавання "Кавуновы батальён. Дзе працуюць і колькі зарабляюць экс-фаварыткі Аляксандра Лукашэнкі".
Цяпер ён дасяжны на гэтых платформах:
📌 Youtube
📌 Youtube podcast
📌 Spotify
📌 Apple podcast
📌 Amazon Music
📌 Podbean
Хутка з'явяцца і іншыя платформы.
💰 Калі вы хочаце падтрымаць працу «Бюро», то можаце падпісацца на наш Patreon ці зрабіць разавы данат (але толькі калі вы не ў Беларусі).
Гламурны бізнэс «кашалька» Лукашэнкі прагарэў.
«Бюро» высветліла, што мінскія буцікі брэндавага адзення з Еўропы «Аўтлет парк» спынілі сваё існаванне ўсяго праз некалькі месяцаў пасля расследавання «Бюро».
У кастрычніку мінулага года ў нашым расследаванні «Модны прыгавор» мы расказалі, як «Трэндхол» забяспечваў прадметамі раскошы беларусаў і спрабаваў зайсці на расійскі рынак – у абыход санкцый.
Уласнікам «Трэндхола» з’яўляецца лагістычная кампанія «Рузэкспедыцыя». У снежні 2024 года яе перапісаў на сябе асабіста «кашалёк» Лукашэнкі, бізнэсовец Аляксандр Зайцаў.
📌 Наш журналіст пад выглядам пакупніка патэлефанаваў ва «Аўтлет парк» і пацікавіўся лёсам модных буцікоў. Супрацоўніца фірмы паведаміла, што іх крамы зачыніліся незваротна:
«Змяняецца заканадаўства па цэнаўтварэнні: для імпартнага тавару [цяпер можна] закладваць зусім маленькую надбаўку. Гандаль у раздроб – бізнэс энергаёмісты, і таму не выгадна. Будзем пераходзіць на опт. Мы самі шкадуем, што такія рашэнні [былі прынятыя]. Хацелася б пакінуць краму».
«Бюро» таксама вывучыла бухгалтарскую справаздачнасць «Трэндхола» за 2024 год. Фінансавы год фірма скончыла са стратамі амаль у 1,4 мільёна беларускіх рублёў.
Чытаць на сайце
📌 Калі вы хочаце падтрымаць працу «Бюро», то можаце падпісацца на наш Patreon ці зрабіць разавы данат (але толькі калі вы не ў Беларусі).
Падрабязна пра тое як можна падтрымаць «Бюро» можна прачытаць тут (данаты, падпіскі, працэнты з падаткаў).
Брацкія зарплаты. Колькі зарабляюць старэйшыя сыны Аляксандра Лукашэнкі?
Два старэйшыя сыны Аляксандра Лукашэнкі ўжо шмат гадоў працаўладкаваныя ў розных дзяржаўных установах. Амаль 20 гадоў Дзмітрый Лукашэнка ўзначальвае Прэзідэнцкі спартовы клуб. Ягоны брат Віктар Лукашэнка доўгі час працаваў у Савеце бяспекі Беларусі, а з 2021 года ён – старшыня Нацыянальнага Алімпійскага камітэта Беларусі.
Як можна падтрымаць працу «Бюро»: падпісацца на наш Patreon ці зрабіць разавы данат (але толькі калі вы не ў Беларусі). Падрабязна пра тое як можна падтрымаць «Бюро» можна прачытаць тут (данаты, падпіскі, працэнты з падаткаў).
😱 Улады Беларусі прызналі «Бюро» экстрэмісцкім фармаваннем. Адпаведнае рашэнне КДБ апублікавана ў спісе на сайце МУС. Раней журналісты «Бюро» былі аб'яўлены ў міждзяржаўны вышук.
Каманда «Бюро» не згодная з рашэннем беларускіх уладаў. Мы расцэньваем гэта як ціск на незалежную прэсу і спробу прымусіць нас замаўчаць. Нягледзячы на рэпрэсіі з боку рэжыму, мы працягнем рабіць нашу працу.
Мы таксама хочам нагадаць нашым чытачам з Беларусі, што за рэпосты нашых матэрыялаў можна атрымаць штраф альбо суткі, а за данаты і перадачу любой інфармацыі рэжым Лукашэнкі можа прыцягнуць да крыміналнай адказнасці. З намі можна бяспечна звязацца па электроннай пошце buro4by@proton.me ці праз Тэлеграм @buro_editors
📌 Калі вы хочаце падтрымаць працу «Бюро», то можаце падпісацца на наш Patreon ці зрабіць разавы данат (але толькі калі вы не ў Беларусі).
Падрабязна пра тое як можна падтрымаць «Бюро» можна прачытаць тут (данаты, падпіскі, працэнты з падаткаў).
Ліст ад рэдакцыі. Cакавіцкія вынікі «Бюро»
Прывітанне, з вамі зноў на сувязі Аляксей Карпека.
У сённяшнім лісце мы распавядаем хто нам даў нагоду для расследавання хабарніцтва кампаніі Riko ў Беларусі. А таксама пра тое, як адрэагавалі на афіцыйныя запыты і скаргі па фактах расследавання Следчы камітэт і Генпракуратура.
Пра ўсё гэта ў красавіцкім лісце «Бюро» на Patreon
📌 https://www.patreon.com/posts/125748262
Аляксандр Лукашэнка-малодшы зацікавіўся рыбным бізнэсам? Кампанія, у якой працаваў унук Лукашэнкі, звязаная з яго бацькам — Віктарам Лукашэнкам.
Дзякуючы звесткам, атрыманым ад «КіберПартызан», мы даведаліся, што Аляксандр Лукашэнка-малодшы, працаваў у кампаніі «Марскія сезоны», якая належыць Людміле Няронскай.
📌 Кампанія «Марскія сезоны» з’явілася восенню 2022 года, цяпер яна будуе рыбаперапрацоўчы завод у свабоднай эканамічнай зоне «Віцебск». Фірма атрымала разнастайныя падатковыя і мытныя льготы ад уладаў. Таксама дзяржава выдала льготны крэдыт у 240 мільёнаў рублёў на будаўніцтва завода. У гэтай жа кампаніі працуе зяць Віктара Лукашэнкі – Дзмітрый Дзятлаў. Падрабязней пра гэта мы распавядалі ў нашым расследаванні "Салідны ўлоў".
Уладальніца «Марскіх сезонаў» Людміла Няронская даўно звязаная з сям’ёй Віктара Лукашэнкі. Дзеці Няронскай і Лукашэнкі вучыліся разам у прэстыжнай мінскай гімназіі № 16. Дарэчы, там жа Няронская і Лілія Лукашэнка (Лілія Лукашэнка – жонка старэйшага сына Лукашэнкі — Віктара) былі разам у апякунскім савеце.
📌Чытаць на сайце
💰 Калі вы хочаце падтрымаць працу «Бюро», то можаце падпісацца на наш Patreon ці зрабіць разавы данат. Падрабязна пра тое як можна падтрымаць «Бюро» можна прачытаць тут.
🇸🇮 Славенскі базар. Як сяброўства з сям’ёй Лукашэнкі не пазбаўляе ад хабару, але пазбаўляе ад пакарання за яго
Славенская кампанія Riko дзесяцігоддзямі працавала ў Беларусі і зарабіла сотні мільёнаў еўра на дзяржпадрадах. А ў 2024 годзе Riko апынулася ў цэнтры карупцыйнага скандалу – яе прадстаўнікі давалі хабар намесніку міністра энергетыкі Міхаілу Міхадзюку, за што той трапіў на лаву падсудных. Пры гэтым выглядае, што самі хабарадавальнікі ніякага пакарання не панеслі.
У гэтым расследаванні мы раскажам, чым займаецца кампанія Riko ў Беларусі, хто за ёй стаіць і як звязаны славенскі бізнэс з сям’ёй Аляксандра Лукашэнкі.
Чытаць расследаванне на сайце
📌 Мы знайшлі верагоднага хабарадаўца з кампаніі Riko. Ім апынуўся — кіраўнік прадстаўніцтва кампаніі ў Беларусі Жыварад Смількавіч. Што цікава — ніякага пакарання за хабар ён не панёс, і працягвае працаваць у краіне.
У славенскай кампаніі Riko заявілі, што ведаюць пра крымінальную справу супраць Міхаіла Міхадзюка, але яна ніяк не паўплывала на іх працу ў Беларусі: «Афіцыйныя крымінальныя і судовыя органы Беларусі закрылі вышэйзгаданую справу, што ніякім чынам не абцяжарвае кампанію Riko, яе прадстаўніцтва, яе супрацоўнікаў і яе дзейнасць»
У Генеральнай пракуратуры і Следчым камітэце наш запыт на гэты конт пакінулі без адказу.
📌 Славенская кампанія Riko ўжо некалькі дзесяцігоддзяў займаецца ў Беларусі пастаўкамі абсталявання для заводаў, будаўніцтвам і рэканструкцыяй энергетычнай інфраструктуры. У 2020 годзе журналісты зазначалі, што за дзесяць гадоў Riko заключыла ў Беларусі здзелак больш як на 310 млн еўра.
Хто ж кіруе гэтым актывам? Узначальвае прадстаўніцтва ў Беларусі грамадзянін Сербіі Жыварад Смількавіч. Разам з ім у Riko была працаўладкаваная ўся ягоная сям’я: жонка Марына і іхны сын Мілуцін са сваёй жонкай Дар’яй.
Акрамя працы ў Riko сын Жыварада Мілуцін спрабаваў весці бізнэс з «кашальком» Лукашэнкі Аляксандрам Зайцавым. Таксама Мілуцін вёў сумесны бізнэс з Іванам Смольскім, былым супрацоўнікам Службы бяспекі Лукашэнкі і выканаўчым дырэктарам Прэзідэнцкага спартовага клуба, які ўзначальвае Дзмітрый Лукашэнка.
Але не толькі бізнэс звязвае Смількавічаў з сям’ёй Лукашэнкі. Мы высветлілі, што Жыварад і Мілуцін некалькі разоў лёталі з сям’ёй Дзмітрыя і Ганны Лукашэнкі на адпачынак.
Чытаць расследаванне на сайце
💰Як падтрымаць «Бюро»
«Бюро» – каманда беларускіх журналістаў-расследавальнікаў. Мы — некамерцыйная арганізацыя і не атрымлівае ніякага прыбытку з сваёй дзейнасці.
Падаткі
Калі вы працуеце ў Літве ці Польшчы, то частку свайго падаходнага падатку можаце пералічыць на падтрымку любой некамерцыйнай арганізацыі.
📌 Працуеце ў Літве? Накіруйце частку сваіх падаткаў на падтрымку «Бюро»
📌 Працуеце ў Польшчы? Накіруйце частку сваіх падаткаў на падтрымку «Бюро»
Гэты адсотак — не дадатковы плацеж, а частка тых грошай, якія вы ў любым разе заплаціце ў якасці падаходнага падатку дзяржаве. То бок ніякіх дадатковых выдаткаў не патрабуецца – толькі некалькі хвілін вашага часу на запаўненне спецыяльнай формы.
Patreon
📌 Штомесяц мы публікуем на Patreon рэдакцыйны ліст ад нашых журналістаў пра дзейнасць рэдакцыі. Іх атрымлівае кожны, хто падпішыцца на нас. Падпісацца можна тут.
Разавы данат
📌 Таксама можна падтрымаць рэдакцыю разавым данатам. Зрабіць гэта можна тут праз Buymeacoffee.
📌 Можна зрабіць данат праз Stripe.
Чым займаецца «Бюро»
Наша рэдакцыя працуе крыху болей за год. За гэты кароткі час мы апублікавалі 17 эксклюзіўных вялікіх расследаванняў, а таксама некалькі дзясяткаў міні-расследаванняў і расследавальніцкіх навін.
Усяго праз некалькі месяцаў пасля запуску «Бюро» стала членам OCCRP – міжнароднага кансорцыума па барацьбе з карупцыяй і арганізаванай злачыннасцю. А восенню 2024 года трое журналістаў рэдакцыі атрымалі прэмію «Вольнае слова» за свае расследаванні.
Больш падрабязна пра нашыя дасягненні вы можаце даведацца тут.
Вітаю! На сувязі журналіст і сузаснавальнік “Бюро” Алесь Ярашэвіч. І гэта лютаўскі ліст ад нашай рэдакцыі.
Пра што вы даведаецеся ад нас гэтым разам?
Напрыклад пра тое, як адрэагаваў Аляксандр Машэнскі на нашае расследаванне "Салідны ўлоў". І нават нешта паабяцаў. Зацікавіла?
Тады чытаць тут:
https://www.patreon.com/posts/123309671
🌚Працуеце ў Літве? Накіруйце частку сваіх падаткаў на падтрымку «Бюро» – гэта хутка і не патрабуе ад вас дадатковых затрат
Калі вы працуеце ў Літве, то частку свайго падаходнага падатку можаце пералічыць на падтрымку любой некамерцыйнай арганізацыі. Ахвяраваць можна да 1,2% ад сумы. Даступна гэта як наёмным працаўнікам, так і ІП.
‼️Важна: 1,2% – гэта не дадатковы плацеж, а частка тых грошай, якія вы ў любым разе заплаціце ў якасці падаходнага падатку дзяржаве. Ніякіх дадатковых затрат не патрабуецца – толькі некалькі хвілін вашага часу на запаўненне спецыяльнай формы.
Падтрымаць такім чынам можна і «Бюро». Зрабіць гэта можна да 1 мая, калі заканчваецца тэрмін падачы падатковых дэкларацый.
📌 Як гэта зрабіць? Мы апублікавалі інструкцыю ў сябе на сайце
Калі вы плаціце падаткі не ў Літве, але хочаце падтрымаць «Бюро» – падпішыцеся на наш Patreon або зрабіце разовы данат на By Me a Coffee. Любая дапамога важная і каштоўная! Дзякуй, што выбіраеце нас.
«Героі» за дзяржаўны кошт. Колькі «Белтэлерадыёкампанія» заплаціла медыйным тэлевядоўцам з бюджэту краіны
«Бюро» высветліла, якія ганарары атрымалі тэлевядоўцы новых сезонаў спартова-забаўляльнага шоу «Героі».
Спартова-забаўляльнае шоу «Героі» – гэта сумесны праект «Белтэлерадыёкампаніі», МНС, Беларускай федэрацыі пажарна-выратавальнага спорту і Прэзідэнцкага спартовага клуба, які ўзначальвае Дзмітрый Лукашэнка – сярэдні сын кіраўніка Беларусі. Нядаўна «Бюро» расказала, якую налічаную заработную плату ён атрымлівае на пасадзе старшыні спартклуба.
Вядоўцай першага сезону «Герояў» была старэйшая дачка Дзмітрыя Лукашэнкі – Дар’я. Аўтарам саўндтрэка шоу стала жонка Дзмітрыя – Ганна Лукашэнка, больш вядомая пад творчым псеўданімам Ганна Сялук.
📌 Згодна з дадзенымі тэндарных закупак «Белтэлерадыёкампаніі», расійскі фігурыст Аляксей Ягудзін за вядзенне 7 выпускаў тэлешоу «Героі. Эвалюцыя» атрымаў амаль 60 тысяч беларускіх рублёў, або прыкладна 8,5 тысячы за адзін эпізод. Плацілі алімпійскаму чэмпіёну з бюджэтных сродкаў – то бок з нашых з вамі падаткаў.
Дарэчы, каманда, якая пераможа ў «Героі. Эвалюцыя», атрымае грашовы прыз, кратны ганарару Ягудзіна – 60 тысяч беларускіх рублёў.
📌 Другі «зорны» вядоўца, блогер Улад Кабякоў, каштаваў дзяржбюджэту значна танней – за 7 праграм чацвёртага сезона «Героі. Дзеці» ён зарабіў амаль 14 тысяч беларускіх рублёў, або каля 2 тысяч за серыю.
Такім чынам, атрымліваецца, што «Белтэлерадыёкампанія» толькі на ганарары двух медыйных вядоўцаў патраціла амаль 74 тысячы беларускіх бюджэтных рублёў – амаль 20 тысяч еўра.
✈️ У абыход санкцый. «Белавія» рыхтуецца лётаць на самалётах Airbus. Зробленыя ў Еўропе самалёты даставілі ў Беларусь праз гамбійскую фірму-пракладку
«Белавія» рыхтуе да палётаў тры самалёты Airbus A330-200, увезеныя ў Беларусь у абыход санкцый. Гэтыя самалёты ўжо атрымалі рэгістрацыйныя нумары EW-587PD, EW-588PD і EW-589PD, расказала «Бюро» крыніца ў авіяцыйнай галіне.
Адзін з самалётаў, перафарбаваны ў колеры «Белавія», трапіў у кадр відэасюжэту, знятага нядаўна ў Нацыянальным аэрапорце Мінск. На відэа можна разабраць беларускі рэгістрацыйны нумар – EW-589PD
Гэты матэрыял падрыхтаваны ў партнёрстве з беларускай службай @radiosvaboda
🎧 Аудыёверсія расследавання «Бюро» @buroby "Людзі Пуціна. Як Крэмль спансуе «рускі свет» у Беларусі".
Цяпер аудыёверсіі нашых расследаванняў дасяжны на асноўных падкаст-платформах:
📌 Youtube
📌 Youtube podcast
📌 Spotify
📌 Apple podcast
📌 Podbean
Падпісвайцеся!
💰 Калі вы хочаце падтрымаць працу «Бюро», то можаце падпісацца на наш Patreon ці зрабіць разавы данат (але толькі калі вы не ў Беларусі).
«Кашалёк» Лукашэнкі Аляксандр Зайцаў будзе вырабляць на сваёй кандытарскай фабрыцы свой аналаг "культавага печыва"
«Бюро» атрымала рэферэнсы сайта, што ствараецца для завода «Ардзіта». Дзякуючы ім мы змаглі высветліць, што Аляксандр Зайцаў плануе запоўніць паліцы прадуктовых крамаў бісквітным печывам choco pie.
У кастрычніку мы ўжо расказвалі пра тое, што Аляксандр Зайцаў будуе кандытарскую фабрыку «Ардзіта» ў асаблівай эканамічнай зоне «Брэміна-Орша».
📌 Таксама «Бюро» вывучыла бухгалтарскую справаздачнасць «Ардзіты» за 2024 год і высветліла, што ў будаўніцтва завода «кашалёк» Лукашэнкі Аляксандр Зайцаў уклаў амаль 22 мільёна беларускіх рублёў. Праўда, выдаткоўвае бізнэсовец не свае грошы, а крэдытныя.
Раней мы расказвалі, што прадпрыемства плануе заняцца вытворчасцю кандытарскіх вырабаў пад брэндам ZALEEPIE. Мы высветлілі, што гэты таварны знак належыць «кашальку» Лукашэнкі Аляксандру Зайцаву асабіста.
Юрыдычная асоба «Ардзіта», у сваю чаргу, аформленая на колішнюю супрацоўніцу зайцаўскіх структур – Таццяну Кухараву. Раней яна была ўладальніцай зайцаўскай фірмы «Касмічнае агенцтва Белкосмас» і кіраўніцай кампаніі «Рух спорт менеджмент» у той час, калі ёй асабіста валодаў Аляксандр Зайцаў.
📌 Чытаць навіну на сайце
💰 Калі вы хочаце падтрымаць працу «Бюро», то можаце падпісацца на наш Patreon ці зрабіць разавы данат (але толькі калі вы не ў Беларусі).
Ліст ад рэдакцыі. Красавіцкія вынікі «Бюро».
Што цікавага адбылося за гэты час у рэдакцыі? Чытайце ў новым лісце:
📌 https://www.patreon.com/posts/128193791
🍉 Кавуновы батальён. Дзе працуюць і колькі зарабляюць экс-фаварыткі Аляксандра Лукашэнкі?
Яны круцяцца з ім у вальсе і бадзёра скачуць на «Славянскім базары», глядзяць з ім хакейныя матчы і суправаджаюць на афіцыйных мерапрыемствах. А яшчэ яны ўдзельнічаюць у галоўным сельскагаспадарчым рытуале – зборы кавуноў. За гэта ў народзе маладых прыгажунь – фаварытак Аляксандра Лукашэнкі – празвалі «кавуновы батальён». Але што дае ім набліжэнне да цела «нацыянальнага лідара»?
📌 У новым расследаванні «Бюро» высветліла, як час, праведзены ў кампаніі «народнага абранніка», канвертуецца ў прэстыжныя пасады і манетызуецца ў зарплаты ў дзяржаўных структурах і кампаніях «кашалькоў» Лукашэнкі. Пра каго мы даведаліся:
▫️ Уладлена Зайцава і Кацярына Гумянюк — галоўныя дарадцы ў прыёмнай Лукашэнкі.
▫️ Дар'я Шманай — дарадца-пасланнік у амбасадзе Беларусі ў Расіі.
▫️ Марыя Васілевіч — з міс Беларусі ў дэпутаты, затым — у фармацэўтычны бізнэс з асабістым лекарам Лукашэнкі.
▫️ Аліна Роскач і Дар'я Краўчук – у кампаніях, афіляваных з “кашалькамі” Сяргеем Цяцерыным і Паўлам Тапузідзісам.
▫️Марыя Багамолава — першая настаўніца Мікалая Лукашэнкі. Пасля педагагічнай працы трапіла ў структуры "Слаўкалія" Міхаіла Гуцырыева, затым у Мінскую міжнародную гімназію (заснаваную Ірынай Абельскай), а пазней — у структуры Аляксандра Машэнскага і элітную QSI International School у Мінску.
📌 Чытаць расследаванне «Кавуновы батальён» на сайце
📌 Калі вы хочаце падтрымаць працу «Бюро», то можаце падпісацца на наш Patreon ці зрабіць разавы данат (але толькі калі вы не ў Беларусі).
Падрабязна пра тое як можна падтрымаць «Бюро» можна прачытаць тут (данаты, падпіскі, працэнты з падаткаў).
💰Як падтрымаць «Бюро»
«Бюро» – каманда беларускіх журналістаў-расследавальнікаў.
Нашыя журналісты аб'яўлены ў вышук у Беларусі і Расіі. Ня так даўно «Бюро» прызнана "экстрэмісцкім фарміраваннем". Але, мы не плануем спыняць працу і будзем далей расследаваць злачынствы і карупцыю лукашэнкаўскага рэжыму.
За апошні год мы апублікавалі 18 эксклюзіўных вялікіх расследаванняў, а таксама некалькі дзясяткаў міні-расследаванняў і расследавальніцкіх навін. Нашыя журналісты ўдзельнічалі ў трансгранічных расследаваннях, з-за якіх уводзілі санкцыі супраць атачэння Лукашэнкі і яго "бізнэсменаў".
І вы можаце нам дапамагчы рабіць нашую справу яшчэ лепей.
Patreon
📌 Штомесяц мы публікуем на Patreon рэдакцыйны ліст ад нашых журналістаў пра дзейнасць рэдакцыі. Іх атрымлівае кожны, хто падпішыцца на нас. Падпісацца можна тут.
У хуткім часе мы прануем нашым падпісчыкам на Patreon дадатковыя бонусы.
Разавы данат
📌 Таксама можна падтрымаць рэдакцыю разавым данатам. Зрабіць гэта можна тут праз Buymeacoffee.
📌 Можна зрабіць данат праз Stripe.
Падаткі
Калі вы працуеце ў Літве ці Польшчы, то частку свайго падаходнага падатку можаце пералічыць на падтрымку любой некамерцыйнай арганізацыі. Мы прапануем вам зрабіць гэта для «Бюро».
📌 Працуеце ў Літве? Накіруйце частку сваіх падаткаў на падтрымку «Бюро»
📌 Працуеце ў Польшчы? Накіруйце частку сваіх падаткаў на падтрымку «Бюро»
Гэты адсотак — не дадатковы плацеж, а частка тых грошай, якія вы ў любым разе заплаціце ў якасці падаходнага падатку дзяржаве. То бок ніякіх дадатковых выдаткаў не патрабуецца – толькі некалькі хвілін вашага часу на запаўненне спецыяльнай формы.
Бестэрміновыя рэгламентныя працы. Вярхоўны суд Беларусі патлумачыў, куды знік і калі вернецца расклад судовых паседжанняў
У афіцыйным адказе, які ёсць у распараджэнні «Бюро», першы намеснік старшыні Вярхоўнага Суда Валерый Калінковіч растлумачыў, што сэрвіс недаступны ў сувязі з правядзеннем бестэрміновых рэгламентных работ: «Тэрмін заканчэння работ у дачыненні да «раскладу судовых пасяджэнняў» у цяперашні час не вызначаны. Аб аднаўленні працы дадзенага сэрвісу карыстальнікі будуць праінфармаваныя».
📌 Гэта не першае абмежаванне на судовую інфармацыю ў Беларусі. Раней з Нацыянальнага прававога інтэрнет-партала (pravo.by) знікла база судовых рашэнняў, дзе публікаваліся рашэнні судоў, у тым ліку па адміністрацыйных справах. У афіцыйным адказе Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававой інфармацыі гаворыцца, што адбылася «аптымізацыя»: «У рамках рэканструкцыі аддзела «Банк судовых рашэнняў» праведзены работы па аптымізацыі масіва рэсурсаў і яго інфармацыйнага напаўнення».
📌 На пачатку красавіка выданне «Радыё Свабода» заўважыла, што ўжо каля месяца на сайце Вярхоўнага суда не публікуецца расклад судовых паседжанняў. Праваабаронца Леанід Судаленка лічыць, што гэта чарговыя спробы ўладаў Беларусі схаваць рэпрэсіі. Акрамя раскладу судовых пасяджэнняў на сайце Вярхоўнага суда знік таксама раздзел аб «Спецыяльнай вытворчасці».
Яшчэ раней Вярхоўны суд абмежаваў доступ да банка дадзеных судовых пастаноў, дзе публікаваліся рашэнні па эканамічных справах.
Як можна падтрымаць працу «Бюро»: падпісацца на наш Patreon ці зрабіць разавы данат (але толькі калі вы не ў Беларусі). Падрабязна пра тое як можна падтрымаць «Бюро» можна прачытаць тут (данаты, падпіскі, працэнты з падаткаў).Читать полностью…
Чаму Ганна Лукашэнка дагэтуль не пад еўрапейскімі санкцыямі і хто яе выратаваў? Выявілася, што ў яе абарону выступіла адна з краін ЕС.
У 2024 годзе Літва прапаноўвала ўключыць нявестку Аляксандра Лукашэнкі ў санкцыйны спіс ЕС, але ейную кандыдатуру заблакавала Славакія. Такую інфармацыю атрымала «Бюро» ад трох не звязаных адна з адной крыніц у палітычным, дыпламатычным і праваабарончым колах.
Ганна Лукашэнка — адзіная з уплывовага беларускага сямейства, хто не падпаў пад санкцыі ЕС пасля 2020 года. У чорным спісе ўжо знаходзяцца Аляксандр Лукашэнка, яго сыны Віктар і Дзмітрый і яшчэ адна нявестка Лілія. У адрозненні ад іншых членаў сям'і Лукашэнкі — Ганна Лукашэнка ўвогуле ніколі ў жыцці не была пад санкцыямі.
📌«Ганна Л. [Ганна Лукашэнка] была прапанаваная Літвой і сапраўды заблакаваная Славакіяй», — сказаў еўрапейскі чыноўнік нашым калегам-расследавальнікам з выдання VSquare.
У літоўскім і славацкім міністэрствах замежных спраў афіцыйна не пацвердзілі, але і не абверглі гэтую інфармацыю.
«Абмеркаванне прапановаў ЕС па санкцыях праходзіць у закрытым рэжыме» — адказалі ў МЗС Славакіі нашым калегам з расследавальніцкага цэнтра Яна Куцяка. Таксама дыпламаты патлумачылі, што кожная ініцыятыва па ўключэнні ў санкцыйны спіс ЕС падрабязна разглядаецца з пункту погляду інтарэсаў Славакіі і ЕС, а таксама з пункту погляду прававой абгрунтаванасці і ўстойлівасці санкцый.
Цяперашні прэм’ер-міністр Славакіі Роберт Фіца выступае за нармалізацыю адносінаў з Расіяй і Беларуссю. Аляксандр Лукашэнка прапанаваў яму наведаць Брэсцкую крэпасць у маі гэтага года.
📌 Чытаць цалкам на сайце
💰 Калі вы хочаце падтрымаць працу «Бюро», то можаце падпісацца на наш Patreon ці зрабіць разавы данат. Падрабязна пра тое як можна падтрымаць «Бюро» можна прачытаць тут.
👩⚕️ Колькі Ірына Абельская зарабляе на пасадзе кіраўніцы «лечкаміссіі»
Ірына Абельская, маці Мікалая Лукашэнкі, вось ужо 16 год кіруе Рэспубліканскім клінічным медычным цэнтрам, які знаходзіцца ў веданні Упраўлення спраў Лукашэнкі. У народзе гэтая клініка вядомая як «лечкамісія».
«Бюро» высветліла, якую заработную плату Ірыне Абельскай налічаюць у клініцы для беларускай «эліты».
📌 У 2022 годзе ейная налічаная зарплата, з якой выплачваліся падаткі і ўзносы, была амаль 81,6 тысячы беларускіх рублёў. За 2023 год яе заработная плата брута склала 94,7 тысячы беларускіх рублёў. У 2024 годзе тэндэнцыя да росту заробку ў мамы Мікалая захавалася. За 9 месяцаў Ірыне Абельскай налічылі больш як 82 тысячы беларускіх рублёў.
@belhalat_by пагутарылі з галоўным лекарам аднаго з прыватных беларускіх медычных цэнтраў, які таксама працаваў на кіраўнічых пасадах і ў дзяржаўнай медыцыне, і даведаліся, наколькі заяўленая зарплата Ірыны Абельскай адпавядае ўзроўню ў іншых медычных установах краіны:
«РНПЦ у краіне ўсяго 17 штук, і гэта сапраўды кіраўнікі высокага ўзроўню. Дырэктары РНПЦ – гэта штучныя спецыялісты для краіны, якія павінны быць увасабленнем усёй медыцынскай навукі, выконваць вельмі цудоўна прадстаўнічую функцыю, ведаць мовы, павінны быць вучонымі і лідарамі сусветнага ўзроўню. Таму для іх такая зарплата гучыць цалкам адэкватна. Больш за тое, такую зарплату могуць атрымліваць (маглі, прынамсі, раней) дырэктары прыватных медцэнтраў. Праблема толькі ў тым, што Абельская не адпавядае па ўзроўні сваіх кампетэнцый займанай пасадзе».
📌 Цалкам чытайце на сайце
💰 Калі вы хочаце падтрымаць працу «Бюро», то можаце падпісацца на наш Patreon ці зрабіць разавы данат. Падрабязна пра тое як можна падтрымаць «Бюро» можна прачытаць тут.
🤘Zоркі vатнага року. «Кашалёк» Лукашэнкі Аляксандр Зайцаў стаў уласнікам брэнда музычнага Z-фестывалю ў Беларусі
У канцы чэрвеня 2025 года ў Пружанах на стадыёне «Мухавец» пройдзе open-air «Сонцастаянне» («Солнцестояние»), які больш змахвае на Z-фестываль. Сярод анансаваных хэдлайнераў пакуль толькі музыкі, якія падтрымалі вайну ва Украіне: Юлія Чычэрына, Святлана Сурганава, гурты «Аліса», «Арыя», «Чайф» і рок-калектыў «Крэматорый», які ўстрымліваецца ад адназначных выказванняў, але выступаў у акупаваным Крыме.
📌«Бюро» высветліла, што ў жніўні 2024 года бізнэсовец Аляксандр Зайцаў стварыў кампанію «Сонцастаянне» для правядзення відовішчных культурна-масавых мерапрыемстваў. А ў верасні «кашалёк» Лукашэнкі зарэгістраваў на сябе асабіста аднайменны таварны знак – ён цалкам супадае з афіцыйным лагатыпам фестывалю. У кастрычніку фірма змяніла сталічную прапіску на Пружаны.
Фестываль «Сонцастаянне» стартаваў у Беларусі мінулым летам. На маштабным канцэрце для беларусаў тады выступілі расійскія "легенды року": Вадзім Самойлаў («Агата Крысці»), Сяргей Бабунец («Сэнсавыя галюцынацыі»), гурты «Браты Грым», «Маральны кодэкс», «Парк Горкага», «Кіпелаў», «The Чыж & Co» і іншыя. Некаторыя з іх таксама падтрымалі расійскую агрэсію ва Украіне.
У інстаграм-акаўнце «Сонцастаяння» дзясяткі каментароў з незадаволенасцю. Падрабязней чытайце на сайце «Бюро»
‼️ Калі вы хочаце падтрымаць працу «Бюро», то можаце падпісацца на наш Patreon ці зрабіць разавы данат. Падрабязна пра тое як можна падтрымаць «Бюро» можна прачытаць тут.
🚂 🛢«Нафтавы кашалёк» Лукашэнкі паставіў бізнэс на ценявыя рэйкі
Каб абысці санкцыі, Мікалай Варабей аформіў лагістычныя актывы на давераных асоб і зарабляе на пастаўках нафтапрадуктаў і вугалю
📌 Для абыходу заходніх абмежаванняў бізнэсовец выкарыстоўвае раней не засвечаныя фірмы, якія аформленыя на давераных асоб. Адна з ключавых кампаній у дзейнай сетцы Вараб’я – «Лагістык Энерджы».
Уладальніца «Лагістык Энерджы» – Нэлі Малярова. У 2016 годзе яна працавала ў кампаніі «Інтэрсэрвіс», а з 2019 па 2021 год – у «БелКазТранс». Абедзве структуры падкантрольныя Мікалаю Вараб’ю і знаходзяцца пад санкцыямі ЗША.
📌 Згодна з дадзенымі Супольнасці чыгуначнікаў Беларусі (@belzhd_live), летась кампанія вазіла бензін, дызельнае паліва, мазут і газойль у парты Ленінградскай вобласці.
«Лагістык Энерджы» перавезла ў Расію больш за 19 тысяч цыстэрнаў больш як з 1,2 мільёна тон нафтапрадуктаў. На яе прыпала прыкладна чвэрць ад усіх паставак з Беларусі ў Расію. Болей пастаўляў толькі Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод – каля 65% усіх паліўных перавозак.
📌 Акрамя нафтапрадуктаў «Лагістык Энерджы» займаецца чыгуначнымі перавозкамі каменнага вугалю. За дзевяць месяцаў мінулага года кампанія перавезла ў Польшчу, Літву і Латвію больш як 1,7 тысячы вагонаў больш чым са 115 тысячамі тон вугалю з Казахстана. На экспедытара прыпала болей за 40% усіх транзітных перавозак.
Раней Варабей займаўся пастаўкамі нафтапрадуктаў і вугалю праз «Новую нафтавую кампанію» і «БелКазТранс», але яны падпалі пад санкцыі ЕС і ЗША.
📌 «Бюро» раней паведамляла, што «Лагістык Энерджы» будуе порт у Мурманскай вобласці, каб перагружаць там калійныя ўгнаенні і нафтапрадукты з Беларусі. Аб’ём інвестыцый не раскрываецца.
Цалкам навіну чытайце на сайце
💰Аляксей Алексін набыў «залаты» пашпарт Вануату. «Кашалёк» Лукашэнкі мог патраціць каля 390 тысяч долараў на дакументы для сябе і сваіх сваякоў
«Бюро» даведалася, што «залатыя» пашпарты Вануату атрымалі як мінімум трое вядомых беларусаў: «кашалёк» Лукашэнкі, тытунёвы магнат Аляксей Алексін і ягоны малодшы сын Віталь Алексін разам з новаспечанай жонкай – Надзеяй Алексінай, у дзявоцтве Зайцавай.
📌 У распараджэнні рэдакцыі маюцца дадзеныя замежных грамадзян, якія атрымалі дакументы Вануату. З уцечкі вынікае, што Алексіны займелі «залатыя» пашпарты яшчэ ў 2022 годзе.
Аднак усімі бонусамі «залатых» пашпартоў Алексіны, падобна, скарыстацца так і не здолеюць. Якраз у 2022 годзе Савет Еўропы прыпыніў бязвізавы рэжым для «грамадзян Вануату» з-за гэтай сумнеўнай і лёгкадаступнай схемы набыцця пашпарта. У снежні 2024 года ЕС канчаткова адмяніў бязвізавы рэжым з Вануату.
📌 Журналіст «Бюро» патэлефанаваў Аляксею Алексіну, каб даведацца, навошта яму і ягоным сваякам спатрэбіліся пашпарты Вануату. Але «кашалёк» Лукашэнкі сказаў, што не чуе пытання, і слухаўку больш не здымаў. Мы накіравалі яму запыт, але ён пакуль на яго не адказаў.
Яго сын Віталь пракаментаваў «Бюро», што не ведае, што такое пашпарт Вануату: «У мяне толькі беларускі пашпарт, сіненькі», – заявіў Віталь Алексін нашаму журналісту і абарваў дыялог.
Цалкам чытайце на сайце
Калі вы хочаце падтрымаць працу «Бюро», то можаце падпісацца на наш Patreon ці зрабіць разавы данат.
‼️ Таксама вы можаце накіраваць частку сваіх падаткаў на падтрымку «Бюро» – гэта хутка і не патрабуе ад вас дадатковых затрат.
🍔 Улады Беларусі засакрэцілі дадзеныя пра ўладальнікаў «Мак.Бай»
Беларускія ўлады засакрэцілі звесткі пра ўладальнікаў сеткі рэстаранаў хуткага харчавання «Мак.Бай» (ex-Mcdonald’s) у Адзіным дзяржаўным рэгістры юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў.
■ У чэрвені 2024 года ў «Мак.Бай» змяніўся ўладальнік. Сетка рэстаранаў стала належаць праз кампанію «Кволіці Фуд» двум беларусам – Аляксею Саўчуку і Вікторыі Данько. Саўчук валодае малакаперапрацоўчымі заводамі ў Беларусі і Расіі і ўваходзіць у топ-30 паспяховых беларускіх бізнэсоўцаў.
Немагчыма дакладна сказаць, калі дадзеныя пра ўладальнікаў былі схаваныя, але дзесьці паміж 10 чэрвеня 2024 года і 13 лютага 2025 года яны зніклі з рэестра як у кампаніі «Мак.Бай», так і ў «Кволіці Фуд».
■ Раней беларуская дзяржава ў асобе Дзяржкаммаёмасці праз суд змагла забраць сабе сетку рэстаранаў хуткага абслугоўвання ў папярэдніх уладальнікаў – сінгапурскай фірмы KSB Victory Restaurants PTE. LTD. Ёю ў сваю чаргу валодаў казахстанскі бізнэсовец Кайрат Баранбаеў і дырэктарка беларускай сеткі рэстаранаў Mcdonald’s Вікторыя Данько.
Судовыя рашэнні па гэтай справе былі таксама засакрэчаныя. У Банку дадзеных судовых пастаноў па гэтай справе захоўваюцца толькі файлы са шматкроп’ем. Уся рэзалютыўная частка схаваная ад грамадскасці, хаця рашэнні па эканамічных справах раней публікаваліся ў адкрытым доступе.
📌 Цалкам навіну чытайце на сайце
Гэта не першы выпадак, калі ўлады засакрэчваюць інфармацыю пра ўладальнікаў кампаній. Раней Belpol расказваў пра кампанію «Усход Пропертыз Менеджмент», якая валодае адной з рэзідэнцый Аляксандра Лукашэнкі на Заслаўскім вадасховішчы і атрымлівае грошы ад структур братоў Карычаў. Дык вось у гэтай кампаніі таксама выдаленыя звесткі пра ўладальнікаў.
‼️Калі вы хочаце падтрымаць працу «Бюро», то можаце падпісацца на наш Patreon ці зрабіць разавы данат.
🍻Забароненае піва з Еўропы ад Цяцерына. Акрамя слодычаў набліжаны да Лукашэнкі бізнэсовец зацікавіўся імпартам піва з Літвы, Чэхіі і Эстоніі
У 2024 і 2025 гадах звязаная з Сяргеем Цяцерыным «Лагістычная кампанія Усход» завезла больш за 310 тысяч бутэлек піва з Літвы, Чэхіі і Эстоніі пад брэндамі: Livu, Karlova Krcma, Karl Friedrich і Budweiser.
Пры гэтым піва з Латвіі, Літвы, Чэхіі, Польшчы і Эстоніі забаронена ўвозіць у Беларусь згодна з так званымі контрсанкцыямі, якія ўвялі ўлады Беларусі. Але, як бачым, для набліжанага да Лукашэнкі бізнэсоўца гэта не з’явілася перашкодай.
📌 Ужо не ўпершыню Цяцерын пастаўляе ў Беларусь забароненую «контрсанкцыямі» прадукцыю. Раней «Бюро» расказвала пра розныя слодычы і закускі, якія кампанія, звязаная з Цяцерыным, возіць у Беларусь. Сярод іх чыпсы Pringles, жэлацінкі Haribo, шакалад Lindt і Ritter Sport і шмат іншага. Але апетыты бізнэсоўца растуць, і адны слодычы іх ужо не наталяюць.
Для паставак «санкцыёнкі» бізнэсовец выкарыстоўвае «Лагістычную кампанію Усход». Кампанія запісаная на Аляксея Матвеева – супрацоўніка цяцерынскай кампаніі «БелГлобалСтарт». Сам Сяргей Цяцерын з 2021 года знаходзіцца пад санкцыямі ЕС як «кашалёк» Лукашэнкі.
Выручка «Лагістычнай кампаніі Усход» у 2023 годзе склала 158 мільёнаў рублёў. Чысты прыбытак – 8 мільёнаў рублёў.
📌 Забарона на «ўвоз і рэалізацыю асобных відаў тавараў і паслуг з недружалюбных краін» была ўведзеная ў снежні 2021 года і штогод пашыралася і працягвалася. Апошнім разам яе працягнулі 30 снежня 2024 года. Асобна ў дакуменце адзначаныя тавары, якія паходзяць з Латвіі, Літвы, Эстоніі, Польшчы і Чэхіі – «асабліва недружалюбных краін».
Іранічна, што ўжо 14 студзеня «Лагістычная кампанія Усход» атрымала дэкларацыі адпаведнасці на тры партыі піва з Літвы агульным аб’ёмам 115 тысяч бутэлек.
Атрымліваецца, што Сяргей Цяцерын, скарыстаўшы набліжанасць да Лукашэнкі, заняў нішы, якія вызваліліся ад канкурэнтаў з-за «контрсанкцый».
📌 Чытаць на сайце
🌚Калі вы хочаце падтрымаць працу «Бюро», то можаце падпісацца на наш Patreon ці зрабіць разавы данат.