736
Расследаванні пра Беларусь Робім нябачнае бачным. Улады Беларусі прызналі нас экстрэмістамі. звязацца з намі: @buro_editors Наш інстаграм https://instagram.com/buromedia_by Падтрымаць рэдакцыю https://www.patreon.com/buromediaby
📵 Кліенты мабільнага аператара А1 не могуць зарэгістравацца ў Signal. Сам правайдар адмаўляе, што ўмешваецца ў працу месэнджара
Беларускія кліенты мабільнага аператара А1 сутыкаюцца з праблемай пры першаснай рэгістрацыі ў месэнджары Signal.
Пры стварэнні акаўнта ў Signal карыстальніку неабходна ўвесці свой нумар мабільнага тэлефона і пацвердзіць яго з дапамогай 6-значнага кода, які мабільны аператар дасылае праз смс-паведамленне. Аднак, паводле інфармацыі ад нашых чытачоў, правайдар А1 абмяжоўвае магчымасць атрымання кода.
«Бюро» папрасіла беларусаў, якія раней ніколі не карысталіся Signal і маюць у наяўнасці беларускую сім-карту, усталяваць дадатак і зарэгістраваць акаўнт у месэнджары.
📌 Выявілася, што карыстальнікі ўнутры Беларусі могуць загружаць і ўсталёўваць мабільны дадатак Signal на смартфоны, а вось непасрэдна зарэгістраваць новы акаўнт выйшла толькі ў кліентаў мабільных аператараў МТС і Life, прычым нават у роўмінгу. Карыстальнікі А1 на запыт кода атрымліваюць наступнае паведамленне:
«У Signal не атрымалася адправіць смс-код з-за праблем з пастаўшчыком смс-паведамленняў».
Працуеце ў Літве? Накіруйце частку сваіх падаткаў на падтрымку «Бюро» – гэта хутка і не патрабуе дадатковых затрат
Падрабязную інструкцыю глядзіце і чытайце на сайце "Бюро"
https://buromedia.io/be/news/rabotaete-v-litve-napravte-chast-svoikh-nalogov-na-podderzhku-byuro-eto-bystro-i-ne-trebuet
✈️ЗША пайшлі на новыя саступкі «Белавія». Цяпер авіякампанія можа легальна лётаць у Расію на амерыканскіх боінгах
Гэты папулярны напрамак больш не трапляе пад абмежаванні. Паслабленні адбыліся на фоне перамоваў адміністрацый Лукашэнкі і Трампа па вызваленні палітзняволеных у абмен на адмену санкцый.
📌 У снежні мы расказалі, што «Белавія» парушала ўмовы адмены санкцый ЗША, лётаючы на боінгах амерыканскай вытворчасці ў Расію. Аднак з новых дакументаў мы даведаліся, што да моманту нашай публікацыі гэтае абмежаванне ўжо было знятае – нягледзячы на тое, што «Белавія» рэгулярна яго абыходзіла.
У чорным спісе было восем канкрэтных самалётаў Boeing 737. «Бюро» вывучыла расклад іх рэйсаў і высветліла, што сем лайнераў, нягледзячы на забарону, у верасні лёталі ў Маскву, шэсць – у Сочы, чатыры – у Санкт-Пецярбург. Асобныя самалёты накіроўваліся ў Калінінград, Екацярынбург, Махачкалу, Наябрск і Самару.
📌 «Бюро» разбіралася ў сітуацыі
⛽️Усядзець на двух бензабаках: як зарабляць мільёны ў ЕС і спансаваць «рускі свет»
Што агульнага паміж запраўкамі «Беларуснафта», мінскай «Галерэяй» і павільёнамі «БелДрук»? За ўсімі стаіць адна кампанія — VDS.
Асноўная спецыялізацыя VDS — запраўкі. Штогод фірма можа выпускаць да тысячы станцый пад ключ. Для параўнання: ва ўсёй Беларусі іх крыху больш за 800. Сярод кліентаў VDS нафтавыя кампаніі з ЗША, Вялікабрытаніі, Індыі і Грузіі. Выручка адной толькі кампаніі з групы VDS за 2024 год перавысіла 40 мільёнаў долараў.
Але чаму кампанія такога маштабу так старанна пазбягае святла сафітаў?
«Бюро» высветліла, што за прыгожымі фасадамі і сучаснымі заводамі хаваецца небяспечная гульня. Пакуль VDS будуе запраўкі ў Еўропе, яе структуры супрацоўнічаюць з падсанкцыйнымі кампаніямі ў Беларусі і РФ, падтрымліваюць акупацыйны рэжым на Данбасе і спансуюць «рускі свет».
📌 Як атрымліваецца будаваць бізнэс у ЕС і адначасова абслугоўваць вайну ва Украіне? Чытайце ў нашым новым расследаванні — "Уседзець на двух бензабаках".
Нашая журналістка-расследавальніца Ксенія Вязнікоўцава сёння ў эфіры @euroradio падрабязна расказала пра новае расследаванне "Бюро" — "Золата імперыі" і грошы сям'і Лукашэнкі
https://youtu.be/FZ2byN7S5bw
Золата імперыі. Як сямейны клан Лукашэнкі зарабляе на Беларусі
За апошнія дваццаць гадоў у Беларусі і Расіі з’явілася больш за два дзясяткі разнастайных бізнэсаў, шчыльна звязаных з сям’ёй Аляксандра Лукашэнкі. Іх абарот толькі за мінулы год перавысіў 800 мільёнаў еўра.
Сфера інтарэсаў шырокая: ад перапрацоўкі рыбы да паліграфіі, ад рэстаранаў да радыёстанцый, ад алкагольных крамаў да гандлю самазваламі. Сямейны бізнэс забуяў пры Лукашэнку, які пачаў свой шлях як "бязлітасны змагар з карупцыяй".
2025 год быў для «Бюро» сапраўды ўрадлівым – ніколі раней мы не расказвалі так шмат пра жыццё і асабісты бізнэс членаў клана Лукашэнкі.
📌 У нашым новым расследаванні "Золата Імперыі" мы распавядзем, на чым стаіць гэтая імперыя і колькі зарабляе сямейства.
📌 Падтрымаць "БЮРО" можна на "Patreon". Таксама ёсць іншыя спосабы падтрымаць рэдакцыю (Stripe i buymeacoffee).
✈️ «Белавія» парушае ўмовы адмены амерыканскіх санкцый. ЗША выставілі патрабаванні васьмі лайнерам – сем ужо іх парушылі
Дзяржаўны перавозчык «Белавія» лётае ў Расію на боінгах, нягледзячы на забарону амерыканскага ўрада, высветліла «Бюро».
У пачатку лістапада ЗША афіцыйна знялі санкцыі з авіякампаніі «Белавія». Адмену абмежаванняў анансавалі за два месяцы да таго, пасля вераснёўскай сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з прадстаўніком прэзідэнта ЗША Джонам Коўлам. Тады ж з беларускіх турмаў былі вызваленыя і высланыя ў Літву 52 палітзняволеныя, у тым ліку 14 замежных грамадзян.
📌 Нягледзячы на адмену санкцый, «Белавія» па-ранейшаму забаронена выкарыстоўваць лайнеры амерыканскай вытворчасці для палётаў у Расію, Іран, Паўночную Карэю, Сірыю, на Кубу і акупаваныя тэрыторыі Украіны. Гэтыя ўмовы Міністэрства гандлю ЗША акрэсліла яшчэ ў верасні ў спецыяльным лісце на імя гендырэктара «Белавія» Ігара Чаргінца.
Ліст закранаў восем канкрэтных самалётаў Boeing 737. «Бюро» вывучыла расклад іх рэйсаў і высветліла, што сем лайнераў парушылі патрабаванні ЗША.
Усе яны ў верасні – лістападзе лёталі ў Маскву, шасцёра – у Санкт-Пецярбург і Сочы. Тры лайнеры выконвалі рэйсы ў Казань і Екацярынбург, два – у Калінінград. Асобныя самалёты накіроўваліся ў Махачкалу, Наябрск, Кіраў, Самару і Уладзікаўказ.
Падобна, ігнараванне ўмоваў зняцця санкцый – прынцыповая пазіцыя Мінска. У кастрычніку Аляксандр Лукашэнка назваў забарону на палёты боінгаў «Белавія» ў Расію і іншыя краіны «недарэчнымі абавязацельствамі».
«Бюро» звярнулася ў Міністэрства гандлю ЗША з просьбай пракаментаваць парушэнні ўмоваў зняцця санкцый і ўдакладніць, якой можа быць рэакцыя амерыканскага боку. На момант публикацыі адказу ад ведамства мы не атрымалі.
🍺 Сенатар Дзмітрый Баскаў стаў суўладальнікам піваварнай кампаніі «Бівер». Бізнэс-партфель скандальнага функцыянера працягвае пашырацца
Член Савета Рэспублікі і былы кіраўнік Федэрацыі хакея Беларусі Дзмітрый Баскаў стаў суўладальнікам піваварнай кампаніі «Бівер» з доляй у 25%.
Акрамя Баскава кампаніяй валодае венгерская «Зіптэх» (11,85%) і Дзяніс Сташкевіч (7,45%) – бізнэс-партнёр Баскава па шэрагу іншых праектаў: «Рэторсія Трэйд» і «ГрандХаузІнжэнірынг». Кантрольны пакет на бровар застаўся ў кампаніі «Бівер клуб» (55,7%), звязанай з сям’ёй Бабровічаў, заснавальнікамі піваварні «Бівер».
Дзмітрый Баскаў – беларускі функцыянер з хакейнай абоймы Лукашэнкі, былы асабісты трэнер Мікалая Лукашэнкі. Пасля працы з камандай Лукашэнкі Баскаў хутка прайшоў чынавенскую вертыкаль у хакеі: узначальваў «Дынама-Мінск» як гендырэктар, затым стаў старшынём Федэрацыі хакея Беларусі і ўвайшоў у выканкам НАК.
У 2021 Міжнародная федэрацыя хакея дыскваліфікавала Баскава на пяць гадоў, абвінаваціўшы яго ў дыскрымінацыі спартоўцаў паводле палітычных матываў і злоўжыванні службовым становішчам.
Падатковая зацікавілася фондам Карпянкова. Дзяржаўныя органы адказалі на запыты «Бюро»
Падчас расследавання «Новая Беларусь» Карпянкова» «Бюро» накіравала ў Мінгарвыканкам, Камітэт дзяржкантролю і Міністэрства па падатках і зборах афіцыйную заяву пра знойдзеныя недакладнасці ў фінансавых справаздачах фонду «Маладая гвардыя».
📌 Мы атрымалі адказы ад усіх дзяржаўных органаў, куды накіравалі запыты. За выключэннем адпісак і перанакіраваных запытаў, «Бюро» атрымала паўнацэнны адказ ад Міністэрства па падатках і зборах. Там заявілі, што «інфармацыя ў дачыненні да фонду «Маладая Гвардыя» прынятая да ведама і будзе выкарыстаная ў працы».
Таксама мы атрымалі адказ ад Галоўнага ўпраўлення юстыцыі Мінгарвыканкама, дзе сказана, што «пададзеная інфармацыя прынятая да ведама».
Нагадаем, падчас расследавання дзейнасці фонду «Маладая гвардыя» Мікалая Карпянкова мы выявілі неадпаведнасці і разыходжанні паміж дакументам для ўпраўлення юстыцыі Мінгарвыканкама і бухгалтарскімі справаздачамі для падатковай. Апытаныя намі эксперты не змаглі даць адназначнага адказу, чаму паміж імі такія разыходжанні і для чаго ў дакументах маніпулявалі дадзенымі.
📌 Падтрымаць "БЮРО" можна на "Patreon". Таксама ёсць іншыя спосабы падтрымаць рэдакцыю (Stripe i buymeacoffee).
Санкцыямі па шкле. Як для Лукашэнкі пабудавалі новы завод з еўрапейскім абсталяваннем у абыход санкцый
Гродзенскія шкляры здольныя ствараць цуды, калі трэба дагадзіць Аляксандру Лукашэнку. За два з паловай гады пабудавалі новы завод і абуладкавалі яго сучасным еўрапейскім абсталяваннем. Як гэтае абсталяванне трапіла ў Беларусь ва ўмовах санкцый, шырокай публіцы не паведамілі.
«Бюро» сумесна з выданнямі IrpiMedia і Siena раскрывае таямніцы маштабнага праекта, завершанага толькі за кошт абкатаных кантрабандных схем.
Мы здабылі звесткі і дакументы, якія разкрываюць схемы паставак падсанкцыйнага абсталявання ў Беларусь. Як усё адбывалася?
Чытайце ў новым расследаванні «Бюро» — «Санкцыямі па шкле».
🐰Сям’я Аляксандра Зайцава запусціла кансервавы завод, а ўлады перадалі ім ў арэнду возера. «Бюро» высветліла, што бізнэсовец Аляксандр Зайцаў запусціў уласнае прадпрыемства па перапрацоўцы рыбнай прадукцыі – Лукомльскі кансервавы завод.
📌 89% фірмы «кашалёк» Аляксандра Лукашэнкі перапісаў на свайго 21-гадовага сына – Рамана Зайцава.
Яшчэ 10% належаць Васілю Дземянцею – былому намесніку старшыні КДБ і Дзяржаўнага мытнага камітэта. Пасля завяршэння кар’еры ў сілавых ведамствах Дземянцей узначальваў фірму «Брэміна груп», якой валодаюць сам Зайцаў-старэйшы і ягоныя бізнэс-партнёры: Аляксей Алексін і Мікалай Варабей.
📌 Лукомльскі кансервавы завод адкрылі 4 кастрычніка ў Чашніцкім раёне ў самым маладым горадзе Беларусі – Новалукомлі. Будаўніцтва праходзіла ў межах інвестыцыйнай дзяржпраграмы «Адзін раён – адзін праект».
Выніковы аб’ём інвестыцый склаў больш як 18 мільёнаў беларускіх рублёў. З іх 13,5 мільёна – крэдыт «Белаграпрамбанка».
Але на гэтым дапамога ад дзяржавы не заканчваецца. Лукомльскаму кансерваваму заводу выдзелілі ўчастак у 2,8 гектара, а таксама перадалі ў арэнду возера Лукомльскае і квоту на вылаў 50 тон прэснаводнай рыбы.
📌 Хто яшчэ з сілавікоў працуе на заводзе Зайцава і адкуль ім будуць пастаўляць рыбу чытайце на сайце «Бюро»
📌 Падтрымаць "БЮРО" можна на "Patreon". Таксама ёсць іншыя спосабы падтрымаць рэдакцыю (Stripe i buymeacoffee).
🎈Кантрабанда на шарах. Толькі паветранымі шарамі ў Літву даставілі каля мільёна пачкаў цыгарэт з Беларусі
Жорсткія захады на мяжы вымусілі кантрабандыстаў шукаць новыя спосабы дастаўкі цыгарэт у Літву. Хіт сезону – кантрабанда на метэаралагічных шарах. «Бюро» разам з калегамі з LRT разбіралася, як уладкаваны гэты нелегальны бізнэс.
📌 Сёлета літоўскія мытнікі і памежнікі затрымалі больш як шэсць мільёнаў пачкаў цыгарэт з беларускімі акцызнымі маркамі. Гэта амаль удвая больш, чым за ўвесь мінулы год.
Кантрабандысты хаваюць вялікія партыі цыгарэт у грузавіках і чыгуначных вагонах. У якасці тавараў прыкрыцця выкарыстоўваюцца харчовыя прадукты (агуркі, перцы, рыбныя кансервы), тавары для дома (цеплаізаляцыйныя матэрыялы, кандыцыянеры) і будаўнічыя матэрыялы (друз).
На фоне міграцыйнага крызісу Літва пабудавала агароджу на мяжы з Беларуссю і закрыла чатыры з шасці пунктаў пропуску для барацьбы з кантрабандай і абыходам санкцый. Літоўская мытня ўзмоцнена правярае кожны аўтамабіль. У такіх умовах кантрабандысты шукаюць новыя маршруты і спосабы дастаўкі цыгарэт праз мяжу.
📌 Сёлета літоўскія памежнікі перахапілі каля 550 метэазондаў і 50 дронаў з кантрабандай з Беларусі. Канфіскавана больш як 890 тысяч пачкаў цыгарэт.
Метэазонды залятаюць у паветраную прастору Літвы, дзе курсіруюць самалёты. З-за гэтага некалькі разоў прыпыняў працу вільнюскі аэрапорт. Літоўскі прэзідэнт Гітанас Наўседа назваў прылёты кантрабандных шароў «беспрэцэдэнтнай гібрыднай атакай супраць Літвы». У адказ літоўскі ўрад цалкам закрыў мяжу з Беларуссю да канца лістапада.
Каб зразумець, як працуюць кантрабандысты, мы разам з партнёрамі з LRT вывучылі афіцыйныя зводкі і судовыя дакументы, пагаварылі з афіцыйнымі і ананімнымі крыніцамі.
📌 Кантрабандысцкая супольнасць – закрыты калектыў. Каб патрапіць туды, трэба круціцца ў пэўных колах. Адны маюць выхад на тытунёвую фабрыку, дзе можна набыць вялікую партыю цыгарэт. Іншыя шукаюць магчымасці, каб пераправіць гэты тавар праз мяжу. Трэція знаходзяць знаёмых, якія прададуць цыгаркі ў той жа Літве і перададуць грошы ў Беларусь.
«Ланцужок склаўся, і паехалі працаваць. Гэта свая супольнасць, свой калектыў. Проста ў гэтым таварыстве трэба мець зносіны і там круціцца. Цябе проста павінны ведаць. Кожны шукае свой пралаз як адправіць – хто шарамі, хто цягнікамі, хто машынамі, хто па блоку праз мяжу вязе. Людзі стараюцца зарабіць грошай», – расказаў «Бюро» былы кантрабандыст.
«Што да беларускага боку, то мы можам сказаць толькі тое, што ў прыгранічнай зоне на тым баку без дазволу памежнікаў і іншых структур ніхто не мог бы ажыццяўляць такую дзейнасць. Іх бы затрымалі і закрылі», – зазначыў намеснік кіраўніка САДМ Антанас Монтвідас.
👮🏻♂️🚨 «Новая Беларусь» Карпянкова. Як Карпянкоў стварыў дабрачынны фонд, які забяспечыў яго сваячку і жонак калегаў з ГУБАЗіКа
У 2024 годзе патрыятычныя клубы ўнутраных войскаў МУС аб’ядналіся пад дахам фонду «Маладая гвардыя», стварэнне якога ініцыяваў Мікалай Карпянкоў:
«Утварэнне фонду – гэта магчымасць прыцягнення сродкаў для развіцця вайскова-патрыятычнага руху і аказання дапамогі тым, каму яна патрэбная. Мы стварылі гэты фонд, які аб’ядноўвае ўсе ВПК, структуры, арганізацыі, знакамітых людзей, палітыкаў, бізнэсоўцаў, каб займацца развіццём вайскова-патрыятычнага выхавання».
«Кашалькі» Лукашэнкі працягваюць будаваць «Мінск-Свет» нягледзячы на санкцыі. Каб пазбегнуць праблем, сербскія бізнэсоўцы Карычы аформілі новыя кампаніі на блізкага сябра
Сербскія бізнэсоўцы Карычы стварылі сетку кампаній, каб працягнуць будаўніцтва буйнога шматфункцыянальнага комплексу «Мінск-Свет» пасля таго, як замоўца праекта – кампанія «Дана Астра» – падпала пад еўрапейскія санкцыі.
📌 Увесну 2021 года ў Мінску былі зарэгістраваныя чатыры новыя фірмы: «Луксуда», «Дубай Інвестмент», «Гранд Атрыум Дэвелапмент» і «Джы Файв Канстракшн». «Бюро» высветліла, што за ўсімі гэтымі фірмамі стаіць бізнэсовец Мустафа аль-Тобгі. Гэты 44-гадовы брытанскі падданы – блізкі сябар сям’і Карычаў.
Сербскія бізнэсоўцы Карычы і іхныя актывы аднымі з першых падпалі пад заходнія санкцыі за сувязі з рэжымам Аляксандра Лукашэнкі. У снежні 2020 года ЕС уключыў у «чорны спіс» беларускія кампаніі «Дана Астра» і «Дана Холдынгз».
У жніўні 2021 года да санкцый ЕС далучыліся ЗША, абвясціўшы Карычаў будаўнічымі «кашалькамі Лукашэнкі». Пад амерыканскія абмежаванні падпалі беларускія кампаніі «Дана Астра», «Эмірэйтс Блю Скай» і «Дубай Вотэр Фронт», а таксама кіпрская кампанія Dana Holdings і яе былы бенефіцыяр Небайша Карыч. У чэрвені 2022 года ЕС увёў санкцыі супраць Багалюба Карыча, бацькі Небайшы Карыча.
📌 Але сербскае сямейства зрабіла захады на апярэджанне за два тыдні да ўвядзення самых першых абмежаванняў. У снежні 2020 года беларускія бізнэсы Карычаў адышлі пад кантроль таго самага Мустафы аль-Тобгі, а бенефіцыярам кіпрскай фірмы Dana Holdings стаў яшчэ адзін сябар сербскіх бізнэсоўцаў – Нагіп Бехлулі.
Карычы абскардзілі еўрапейскія санкцыі ў судзе, але не дасягнулі поспеху. У ЗША сітуацыя склалася іначай.
📌 У жніўні амерыканскае Міністэрства фінансаў зняло абмежаванні з кіпрскай кампаніі Dana Holdings і Небайшы Карыча. Выявілася, што ў чэрвені гэтага года кіпрская фірма Dana Holdings была ліквідаваная, што магло паслужыць падставай для выключэння яе з «чорнага спіса». Чаму знялі санкцыі з Небайшы Карыча, не зусім зразумела.
«Сіла і цэласнасць нашых санкцый залежаць ад нашай здольнасці ўключаць людзей у адмысловы спіс, але таксама і ад нашай гатоўнасці выключаць людзей з гэтага спіса, бо канчатковай мэтай санкцый з’яўляецца не пакаранне, а змена паводзінаў і заахвочванне адказнасці», – патлумачыў «Бюро» амерыканскі чыноўнік.
📌 Беларускія кампаніі «Дана Астра», «Эмірэйтс Блю Скай» і «Дубай Вотэр Фронт» застаюцца пад амерыканскімі санкцыямі. У кастрычніку 2023 года «Дубай Вотэр Фронт» перайменавалі ў «Аркора Дэвелапмент», а «Эмірэйтс Блю Скай» – у «Лайбрары Лэйн». Першая кампанія пабудавала ў Мінску жылыя комплексы «Чайкоўскі» і «Вівальдзі», а таксама бізнэс-цэнтр Capital Palace на Кастрычніцкай плошчы. Другая – жылыя комплексы «Маяк Мінска» і «Парк Чалюскінцаў», а таксама гандлёва-забаўляльны цэнтр Dana Mall.
Мы накіравалі запыты Багалюбу Карычу і прадстаўнікам сербскага сямейства, але не атрымалі адказу.
Цалкам чытайце на сайце
🍷 Чарка і скварка сына Лукашэнкі. Старшыня НАК Віктар Лукашэнка адкрыў вытанчанае французскае бістро ў Мінску
Летась у снежні фірма «Лебядзіны парк», якая знаходзіцца ва ўласнасці ў Нацыянальнага алімпійскага камітэта (НАК) на чале з Віктарам Лукашэнкам, зарэгістравала рэстаран Le Château 27.
Акрамя Le Château 27 «Лебядзіны парк» мае ва ўласнасці яшчэ два пункты грамадскага харчавання блізу элітнага пасёлка Дразды: скандальны рэстаран «Лебядзіны» і кафэ Velmi на 50 пасадачных месцаў. Апошняе размясцілася ў фізкультурна-спартовым комплексе «Алімпік арэна», які таксама падпарадкоўваецца НАК.
Колькі ж НАК на чале з Віктарам Лукашэнкам зарабляе на сваіх рэстаранах, мы, вядома, не даведаемся. Бухгалтарская справаздачнасць «Лебядзінага парку», як, уласна, і ўсяго бізнэсу, звязанага са старэйшым сынам Лукашэнкі, засакрэчаная як падатковая таямніца згодна з пастановай Савета міністраў № 1149.
Сам Віктар Лукашэнка аднымі толькі рэстаранамі не абмяжоўваецца. Нагадаем, «Бюро» высветліла, што НАК на пару з «кашальком» Лукашэнкі, бізнэсоўцам Аляксандрам Зайцавым, запусціў сетку алкамаркетаў у Беларусі пад брэндам «Дуб зялёны». Дзе чарка, там і скварка.
📌 Цалкам чытайце на сайце
📌 Калі вы хочаце падтрымаць "БЮРО", то можна падпісацца на наш "Patreon". Таксама ёсць іншыя спосабы падтрымаць рэдакцыю.
⛔️ Засакрэцілі дадзеныя кампаній бізнэс-партнёркі ўнука Лукашэнкі
«Бюро» выявіла, што недаступныя для атрымання з Адзінага дзяржаўнага рэгістра юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў дадзеныя кампаній Людмілы Няронскай – «Марскія сезоны» і «Марскі вектар».
📌 «Бюро» ўжо распавядала, што з-за «тэхнічных прычын» у АДР недаступныя дадзеныя кампаніі «Сезон упакоўкі», якой сумесна валодаюць Людміла Няронская і Аляксандр Лукашэнка – малодшы, сын Віктара Лукашэнкі.
Імаверна, могуць быць недаступныя дадзеныя і іншых кампаній Людмілы Няронскай.
Мы накіравалі скаргу ў Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь наконт таго, што дадзеныя кампаніі недаступныя ў АДР. Там нам адказалі, што «вядзецца праца па ліквідацыі тэхнічных непаладак». Праўда, з тых часоў колькасць недаступных кампаній толькі павялічылася.
📌 Чытаць на сайце
🏗 Скандальны сенатар Баскаў забудоўвае Мінск. У гэтым годзе кампаніі Дзмітрыя Баскава і яго партнёраў дабудоўваюць тры жылыя комплексы ў Мінску, у наступным – загарадны пасёлак недалека ад сталіцы.
📌 Хто і як дапамагает Баскаву забудоўваць Мінск — чытайце на сайце «Бюро».
Хто стаіць за новым беларускім медыя «Таймс.бай»? Адзін з беларускіх IT-гігантаў вырашыў выйсці на рынак медыя
У Беларусі з’явілася новае медыя «Таймс.бай». Выданне пазіцыянуе сябе як «мультымедыйны інтэрнэт-рэсурс пра самае важнае і цікавае ў Беларусі і свеце». Выданне належыць кампаніі ЗАТ «Таймс Медыя Груп». Яна была зарэгістраваная ў ліпені 2025 года.
📌 Паводле інфармацыі крыніцы «Бюро», летась уладальнікі групы кампаній «Сінезіс» вырашылі стварыць уласнае буйное медыя, каб скласці канкурэнцыю недзяржаўным выданням, што засталіся ў Беларусі.
«Бюро» знайшло факт, які паказвае на тое, што выданне «Таймс.бай» звязанае з групай кампаній «Сінезіс».
Пры рэгістрацыі дамена была выкарыстана карпаратыўная пошта кампаній звязаных з «Сінезісам».
Мы знайшлі згадку гэтага паштовага дамена ў галаўной кампаніі «Сінезіс» і фірмах «Сінезіс Стратус», «Атлас Акме» (былая «Сінезіс Атлас»), «24х7 Панаптэс» і іншых.
📌 Чытаць цалкам на сайце
Беларускія ўлады засакрэцілі дадзеныя фірмы ўнука Лукашэнкі. Мінюст адмовіўся выдаваць «Бюро» выпіску на фірму «Сезон упакоўкі»
29 снежня 2025 года Аршанскі раённы выканаўчы камітэт зарэгістраваў змены і дапаўненні для юрыдычнай асобы «Сезон упакоўкі». Але якія менавіта – беларусам ведаць не належыць. Адзіны дзяржаўны рэгістр юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, які падпарадкоўваецца беларускаму Міністэрству юстыцыі, адмовіўся падаць «Бюро» актуальную інфармацыю пра фірму:
«З-за тэхнічных прычын выпіска ў дачыненні да гэтага суб’екта [ТАА «Сезон упакоўкі»] не падаецца».
🎧 Аудыёверсія расследавання «Бюро» @buroby "Золата імперыі. Як сямейны клан Лукашэнкі зарабляе на Беларусі".
Аудыёверсіі нашых расследаванняў дасяжны на асноўных падкаст-платформах:
📌 Youtube
📌 Youtube podcast
📌 Spotify
📌 Apple podcast
📌 Podbean
Падтрымаць "БЮРО" можна на "Patreon". Таксама ёсць іншыя спосабы падтрымаць рэдакцыю (Stripe i buymeacoffee).
🔍 Літоўская мытня праверыць фігурантаў нашага расследавання
Мытнікі вывучаць, якім чынам санкцыйнае італьянскае абсталяванне трапіла ў Беларусь праз Літву ў абыход міжнародных санкцый. Дастаўкай грузу займалася літоўская кампанія Didneriai.
У лістападзе мы расказалі, як па распараджэнні Аляксандра Лукашэнкі ў Гродне пабудавалі новы шкляны завод, абуладкаваўшы яго новым італьянскім абсталяваннем. Гаворка ідзе пра тры лініі вытворчасці шкляной тары, выпушчаныя кампаніяй EMS Group. Такое абсталяванне забаронена вывозіць з Еўрапейскага саюза з сакавіка 2022 года.
У Беларусь яго даставілі ў абыход міжнародных санкцый. Для гэтага выкарыстоўвалася фірма-пракладка з Казахстана, а таксама быў зменены код тавару. Адзін са сведкаў гэтых схем падзяліўся з намі падрабязнасцямі. Мы здабылі звесткі і дакументы, якія пацвярджаюць ягоныя словы.
Абсталяванне завозілі ў Беларусь у 2022 і 2023 гадах. Яго кошт перавышае два мільёны еўра. Італьянскія лініі выкарыстоўваюцца на новай вытворчай пляцоўцы Гродзенскага шклозавода, пацвердзілі на прадпрыемстве.
📌 Чытаць на сайце
📌 Падтрымаць "БЮРО" можна на "Patreon". Таксама ёсць іншыя спосабы падтрымаць рэдакцыю (Stripe i buymeacoffee).
🎆 Сёння «Бюро» спаўняецца 2 гады! Мы шчаслівыя сёння падзяліцца з вамі нашымі дасягненнямі і планамі на будучыню.
Другі год існавання нашага праекта стаў не менш дынамічным і плённым, чым першы. За год рэдакцыя правяла і апублікавала 13 эксклюзіўных вялікіх расследаванняў і некалькі дзясяткаў міні-расследаванняў і расследавальніцкіх навін. Акрамя таго, мы эксперыментавалі з фарматамі і выпускалі расследаванні яшчэ і ў аўдыя.
У 2025 годзе мы сталі членамі GIJN. «Бюро» ўзяло ўдзел у маштабным праекце Dear Compatriots сумесна з 30 замежнымі расследавальніцкімі медыя. А восенню двое журналістаў рэдакцыі былі ўзнагароджаныя прэміяй «Вольнае слова» за свае расследаванні.
Што яшчэ мы рабілі і якія дасягненні былі ў «Бюро» падрабязней чытайце на сайце
Як падтрымаць «Бюро»
📌 Штомесяц мы публікуем на Patreon рэдакцыйны ліст ад нашых журналістаў пра нашу дзейнасць. Лісты атрымлівае кожны, хто падпішацца на наш Patreon. Падпісацца можна тут.
Таксама можна падтрымаць рэдакцыю разавым данатам
📌 праз Buymeacoffee
📌 праз Stripe
✉️ Ліст ад рэдакцыі. Лістападаўскія вынікі «Бюро»
Прывітанне, на сувязі Аляксей Карпека. Чым займалася рэдакцыя “Бюро” апошнія два месяцы? Чытайце ў нашым рэдакцыйным лісце.
Гэта штомесячная рассылка для ўсіх падпісчыкаў нашага Patreon. Яе можа атрымліваць любы падпісчык на наш Patreon (як платны, так і з бясплатны).
https://www.patreon.com/posts/list-ad-vyniki-144967633
🎧 Аудыёверсія расследавання «Бюро» @buroby "Санкцыямі па шкле. Як для Лукашэнкі пабудавалі новы завод, абуладкаваўшы еўрапейскім абсталяваннем у абыход санкцый".
Аудыёверсіі нашых расследаванняў дасяжны на асноўных падкаст-платформах:
📌 Youtube
📌 Youtube podcast
📌 Spotify
📌 Apple podcast
📌 Podbean
🧴Скандальны функцыянер і сенатар Баскаў заходзіць на рынак рытэйлу. У планах – сетка крамаў ва ўсёй краіне
Паводле звестак «Бюро», Дзмітрыю Баскаву належыць 50% фірмы «ДНЦ-Маркет», яшчэ 50% – у малавядомага бізнэсоўца Анатоля Прыгодзіча. Юрыдычная асоба зарэгістраваная ў лютым 2025 года ў Жодзіне.
📌 У планах «ДНЦ-Маркета» запусціць сетку ва ўсёй краіне. На дадзены момант адкрыліся дзве кропкі – у Мінску і Жодзіне, але кампанія ўжо наймае персанал «у сувязі з адкрыццём новых крамаў сеткі» ў Гродне, Пінску, Баранавічах, Бярозе і Маладзечне.
Мяркуючы па ўсім, экспансія новай сеткі ідзе і праз памяшканні, дзе раней працаваў «Востраў чысціні і смаку». Адрас мінскай кропкі супадае з адрасам адной з былых крамаў сеткі.
📌 Адзін з трымальнікаў кропак сеткі «Востраў чысціні і смаку» – кампанія «ПрадХімМаркет» – у маі 2024 года перайшла да Анатоля Прыгодзіча, цяперашняга партнёра Баскава. Дзякуючы «Кіберпартызанам» мы здолелі даведацца, што Анатоль Прыгодзіч каля дзесяці гадоў прапрацаваў на розных пасадах у структурах групы кампаній «Ромакс», былых уладальнікаў сеткі «Востраў чысціні і смаку».
Падрабязней чытайце на сайце: https://buromedia.io/be/news/skandalnyy-funkcioner-i-senator-baskov-zakhodit-na-rynok-riteyla
Рэха вайны. Хто забяспечвае дронамі войскі Карпянкова? Малазаўважная кампанія «Хобі-Парк» стала асноўным пастаўшчыком беспілотнікаў для ўнутраных войскаў і іншых сілавых ведамстваў
📌 Унутраныя войскі пад камандаваннем генерал-маёра Мікалая Карпянкова закупілі больш за 80 дронаў за апошнія два ў паловай гады. На гэта з бюджэту патрачана 215 тысяч рублёў.
Ва ўсіх брыгадах і асобных батальёнах унутраных войскаў створаныя падраздзяленні спецыяльнага прызначэння па выкарыстанні беспілотных лятальных апаратаў. Іх ужывалі на вучэннях – аператары па кіраванні дронамі навучаныя весці разведку і кідаць бомбы.
📌 У сярэдзіне сакавіка 2023 года на ўзбраенні ўнутраных войскаў было звыш 100 дронаў – разведвальных і разведвальна-ўдарных. З мая 2023 года, згодна са звесткамі электроннай гандлёвай пляцоўкі, для ўнутраных войскаў закупілі яшчэ як мінімум 81 беспілотны лятальны апарат.
Больш за ўсё дронаў закупіў беларускі спецназ – вайсковая частка 3214, што базуецца ў мінскім мікрараёне Уручча. Яе вайскоўцы душылі мірныя пратэсты ў Беларусі ў 2020 годзе. Для іх набылі 21 беспілотнік за 34 тысячы рублёў.
📌 Усе дроны для ўнутраных войскаў набывалі паводле працэдуры закупкі з адной крыніцы, якая лічыцца больш простым і неканкурэнтным спосабам выбару пераможцы. 14 з 15 тэндараў выйграла кампанія «Хобі-Парк».
Камандуючы ўнутранымі войскамі Мікалай Карпянкоў асабіста развозіў дроны па раённых аддзелах міліцыі ў Хойніках, Лоеве, Ельску, Нароўлі, Брагіне і Мазыры для навучання атрадаў народнага апалчэння. Прычым у паведамленнях прэс-службы ўнутраных войскаў падкрэслівалася, што гэта менавіта беспілотнікі ад «Хобі-Парка».
Кампанія таксама называлася ў ліку пастаянных памочнікаў вайскова-патрыятычных клубаў, створаных паводле рашэння Карпянкова. У лістападзе мінулага года ён перадаў вайскова-патрыятычнаму клубу «Рысь-Нароўля» тры квадракоптары ад «Хобі-Парка».
📌 Падрабязней пра «Хобі-Парк» і сувязі з сілавікамі чытайце на сайце «Бюро».
📌 Калі вы хочаце падтрымаць "БЮРО", то можна падпісацца на наш "Patreon". Таксама ёсць іншыя спосабы падтрымаць рэдакцыю.
🏆 Алімпійскія «рэзервы». Колькі атрымлівае кіраўніцтва НАК
«Бюро» высветліла, якую налічаную заработную плату атрымліваюць намеснікі Віктара Лукашэнкі ў Нацыянальным алімпійскім камітэце (НАК) – Дзмітрый Даўгалёнак і Ксенія Санковіч.
📌 Дзмітрый Даўгалёнак – віцэ-прэзідэнт НАК са студзеня 2025 года. Гэтую пасаду ён сумяшчае з пазіцыяй начальніка аддзела па развіцці алімпійскага руху НАК.
За 9 месяцаў 2024 года яму сукупна налічылі крыху больш за 91 тысячу беларускіх рублёў. Яго сярэдняя заработная плата да выліку падаткаў і ўнёскаў у ФСАН за месяц склала 10,1 тысячы беларускіх рублёў, або прыкладна 2,9 тысячы еўра.
📌 Ксенія Санковіч працуе генеральным сакратаром НАК з 2024 года. У алімпійскім спорткамітэце экс-фаварытка Аляксандра Лукашэнкі працуе аж з 2015 года. Да таго як заняць пасаду генсакратара, Санковіч адказвала ў НАК за міжнародныя дачыненні. Акрамя таго, яна дагэтуль застаецца сябрам камісій «Жанчыны і спорт».
У 2024 годзе Санковіч за 9 месяцаў сумарна налічылі 91,5 тысячы беларускіх рублёў да выліку падаткаў і ўнёскаў у ФСАН. Яе сярэдні «брудны» штомесячны аклад склаў амаль 10,2 тысячы беларускіх рублёў, або 2,9 тысячы еўра.
📌 Цалкам чытайце на сайце
Нагадаем, нядаўна мы расказвалі пра зарплату ў НАК і самога Віктара Лукашэнкі. За 9 месяцаў 2024 года яму налічылі прыкладна 97 тысяч беларускіх рублёў брута.
📌 Калі вы хочаце падтрымаць "БЮРО", то можна падпісацца на наш "Patreon". Таксама ёсць іншыя спосабы падтрымаць рэдакцыю.
Хто купляе кнігу пра Аляксандра Лукашэнку? Міністэрствы, сілавыя ведамствы і навучальныя ўстановы.
Дакументальна-біяграфічны нарыс пра Лукашэнку «Наш прэзідэнт» прэзентавалі ў студзені 2025 года. Аўтарская група гэтага жыццяпісу – прапагандысты: Аляксандр Радзькоў, Наталля Эйсмант, Уладзімір Пярцоў і Аляксандр Карлюкевіч.
💵 Муж «рыбнай каралевы» Няронскай вядзе бізнэс у Польшчы. У 2024 годзе выручка ў яго кампаніі склала 1,7 мільёна еўра
Беларускі бізнэсовец Глеб Няронскі, муж бізнэс-лэдзі і сяброўкі сям’і старэйшага сына Аляксандра Лукашэнкі – Людмілы Няронскай, валодае польскай кампаніяй Reva transport. Фірма займаецца грузавымі аўтаперавозкамі, зарэгістраваная ў Беластоку, Глеб Няронскі мае ў ёй 100% долі.
Дырэктарам кампаніі пазначаны Віталь Яруцкі, які раней працаваў у кампаніі Няронскай «Трансэкспедыцыя» і ўзначальваў кампанію «Нафтатранслагістыка» – ёй аднаасобна валодае Глеб Няронскі. У апошняй Яруцкі быў працаўладкаваны да 2023 года.
📌 У 2024 годзе выручка кампаніі мужа «рыбнай каралевы» склала 7,6 мільёна злотых, або 1,7 мільёна еўра. Чысты прыбытак – 155 тысяч еўра.
Людміла Няронская даўно звязаная з сям’ёй Віктара Лукашэнкі. Дзеці Няронскай і Лукашэнкі вучыліся разам у прэстыжнай мінскай гімназіі № 16. Дарэчы, там жа Няронская і Лілія Лукашэнка былі разам у папячыцельскім савеце. У 2019 годзе Няронская з жонкай і дзецьмі Віктара Лукашэнкі лётала на прыватным бізнэс-джэце з Мінска ў Дубай. На шляху назад да іх далучыўся і сам Віктар.
Акрамя таго Людміла Няронская вядзе сумесны бізнэс з сынам Віктара Лукашэнкі Аляксандрам Лукашэнкам – малодшым. А зяць Віктара Лукашэнкі Дзмітрый Дзятлаў працуе ў яе дырэктарам некалькіх кампаній і нядаўна стаў кіраваць сеткай рэстаранаў.
🎤 Прадакшэн Ганны Лукашэнкі (Сялук) атрымаў больш як мільён еўра за новую тэлеперадачу
«Бюро» высветліла, што ЗАТ «Сталічнае тэлебачанне» (тэлеканал СТВ) выкупіла права на трансляцыю новага караоке-шоу ў прадакшэна нявесткі Лукашэнкі – «Музычнай медыякампаніі». Сума ўгоды склала больш за мільён еўра.
Згодна з тэндарам, які знайшло «Бюро», музычны прадакшэн Ганны Лукашэнкі прадаў тэлеканалу СТВ права на трансляцыю 34 выпускаў і анонсаў забаўляльнай тэлеперадачы за 3,7 мільёна беларускіх рублёў, або 1,07 мільёна еўра.
Гаворка ідзе пра новую тэлепраграму – караоке-шоу «Шум Пятніцы», прэм’ерны паказ якога ўжо запланаваны на 10 кастрычніка на тэлеканале «РТР-Беларусь». На ролю вядоўцы айчынныя тэлеробы запрасілі сына расійскага z-выканаўцы Алега Газманава – Радзівона.
Раней мы ўжо расказвалі, што акрамя прасоўвання праўладных артыстаў і стварэння тэлешоу «Музычная медыякампанія» на чале з Ганнай Лукашэнкай валодае цэлай радыёімперыяй і відэапрадакшэнам, арганізоўвае гарадскія святы, дзіцячыя святы і выпускныя. Галоўным жа праектам нявесткі Лукашэнкі стала неафіцыйная агіткампанія ў падтрымку ейнага свёкра – «Марафон адзінства».
📌 Цалкам чытайце на сайце
📌 Калі вы хочаце падтрымаць "БЮРО", то можна падпісацца на наш "Patreon". Таксама ёсць іншыя спосабы падтрымаць рэдакцыю.