euroradio | Unsorted

Telegram-канал euroradio - Еўрарадыё | Еврорадио

9909

Хутка, чотка і па-беларуску. Толькі свой кантэнт. Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk Нашы суполкі ў сацсетках: FB: www.facebook.com/euroradio.fm ВК: vk.com/euroradio ОК: ok.ru/euroradio Instagram: instagram.com/euroradio

Subscribe to a channel

Еўрарадыё | Еврорадио

Старшыня Міжнароднай федэрацыі хакею хоча, каб зборныя Расіі і Беларусі вярнуліся на чэмпіянаты свету. "Без Расіі не хапае канкурэнцыі", — лічыць Люк Тардзіф.

Спартвы функцыянер кажа, што вяртанне Расіі і Беларусі, разам забаненых праз развязванне поўнамаштабнай вайны ва Украіне, будзе добрай навіной для хакея і свету: "Мы хочам, каб яны вярнуліся як мага хутчэй, — разважае ён. — Гэта будзе азначаць заканчэнне вайны. Але вярнуць іх занадта рана — гэта не будзе добра".

Тардзіф лічыць, што вяртанне расійскай і беларускай зборнай у сусветны хакей можа адбыцца ў бліжэйшыя месяцы. Гэта можа стаць адным з вынікаў актыўнасці Дональда Трампа, які абяцае хутка спыніць вайну ва Украіне.

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

За 2024 год латвійскія памежнікі развярнулі на мяжы 137 грамадзянаў Беларусі. Іх не пусцілі ў краіну з меркаванняў бяспекі.

Усяго ж у Латвію ў мінулым годзе не пусцілі 1269 жыхароў краінаў, якія не ўваходзяць у Еўрасаюз і ў Еўрапейскую эканамічную зону. Грамадзяне Беларусі — на чацвёртым месцы. На першым — грамадзяне Расіі (401).

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

З “Белсата” сыйшоў яшчэ адзін топавы журналіст. Гэта Сяргей Падсасонны, адзін са стваральнікаў і вядоўцаў выніковага вечаровага шоў “Тыдзень”.

Пасля публічных і непублічных прыніжэнняў у бок Ігара Кулея і мяне асабіста не магу больш заставацца на канале, які ў такім выглядзе ўжо не лічу маім”, – каментуе сваё рашэнне Падсасонны.

Ігар Кулей сыйшоў з “Белсата” перад Новым годам. Завльненні журналістаў звязаныя са зменамі ў кіраўніцтве канала, галоўнай рэдактаркай якога нядаўна стала Аліна Коўшык.

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Алег Гайдукевіч паказаў... не, не дзікпік! Перадвыбарчы пракат кандыдата ў прэзідэнты абмеркавалі ў бла-бла-шоу "Чык-чырык".

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Беларускі пашпарт заняў 53-е месца ў рэйтынгу пашпартоў. Месца ў спісе залежыць ад колькасці краін, у якія ўладальнік пашпарта можа прыехаць без візы або ў якіх можа атрымаць візу па прыбыцці.

На першым месцы знаходзіцца пашпарт Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў, на другім — іспанскі. А трэцяе месца дзеляць адразу 14 еўрапейскіх краін. З суседзяў Беларусі самае высокае месца — у польскага пашпарта. Ён займае чацвёртую пазіцыю.

Выява адсюль

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Выразна зэтнуліся — акцёры беларускіх стужак, якія падтрымалі вайну ва Украіне.

Агрэсія Крамля прыйшлася даспадобы зоркам карцін “Пра Чырвоны Каптурок", "Анастасія Слуцкая", "Ідзі і глядзі" і іншых фільмаў.

Чытаць тут: euroradio.fm/yaskrava-zetnulisya-akcyory-belaruskikh-stuzhak-yakiya-padtrymali-vaynu-va-ukraine

А гэтая спасылка адкрыецца і без VPN

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Зноў белыя разводы на чаравіках. Што рабіць?

Хімік раіць, чым абараніць новы абутак і як выратаваць лапкі жывёл ад соляў на дарозе.

Чытаць тут: euroradio.fm/znou-belyya-razvody-na-charavikakh-shto-rabic-razbiraemsya-z-navukoucam-khimikam

А гэтая спасылка адкрыецца і без VPN

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

ЗША плануюць прадаць Ізраілю партыю зброі на суму блізу 8 млрд долараў. Пра гэта піша Бі-бі-сі са спасылкай на неназванага амерыканскага чыноўніка.

Сярод зброі, якую плануецца перадаць — ракеты, снарады і іншыя боепрыпасы.

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Летась на мяжы Польшчы і Беларусі затрымалі больш за 300 памочнікаў мігрантаў. Пра гэта паведамляе Памежная служба РП.

У Польшчы пакаранне за дапамогу ці арганізацыю нерэгулярнай міграцыі прадугледжвае да 8 гадоў пазбаўлення волі.

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

У Расіі разбіўся ваенны верталёт. Здарэнне адбылося ў Варонежскай вобласці 1 студзеня, паведамляе мясцовы партал "Моё".

Верталёт пацярпеў крушэнне за 250 км ад лініі фронту. Што стала прычынай аварыі, невядома.

Па інфармацыі ASTRA, на борце былі два члены экіпажа — яны загінулі.

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

У Мазыры ратаўнікі паднялі з ямы сабаку. Чацвёралапы праваліўся ў 3-метровую дзірку ў зямлі. Самастойна выбрацца пёс не мог, і спатрэбілася дапамога МНС. Тыя адгукнуліся, і з дапамогай спецыяльных прыстасаванняў выцягнулі сабаку.

Дапамога ветерынара гадаванцу не спатрэбілася.

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

У Серабранцы ў Мінску бачылі янота. Жывёла гуляла каля пад'езда шматпавярховіка.

Аказалася, янот не беспрытульны: гэта хатні гадаванец, гаспадары якога знаходзіліся побач.

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Чык-чырык на @euroradio! У гэтым выпуску: Прыднястроўе — газ перакрыты — прагноз па РБ, новы зліў па Гайдукевічу, колькі людзей жыве ў Беларусі, слова года, у Твітары параўналі Ціханоўскую і прэзідэнтку Грузіі, традыцыі беларусаў на Новы год, твітарскія вызначылі звышчалавека, а таксама шмат іншага.

Глядзіце, каментуйце!
https://youtu.be/mcUqZRI9JvY

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Беларускі Дзед Мароз незадаволены тым, што беларусы з’язджаюць. Заслужаны артыст Беларусі Уладзімір Радзівілаў заклікае аддаць доўг краіне, якая патраціла грошы на тое, каб вывучыць грамадзян:

“Не трэба з'яжджаць за мяжу і адтуль, прабачце, казаць усякае глупства. Я гэта не падтрымліваю і заўсёды кажу: хлопцы, беларусы — адна з самых яркіх нацый, і ёй трэба аддаць усё сэрца і душу, каб яна заставалася заўсёды такой хлебасольнай, добрай і спагаднай".

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Творы Быкава ў студзені выдадуць без цэнзуры. У Беластоку надрукуюць у адным выданні “Мёртвым не баліць” і “Ліквідацыя” (савецкая цэнзура памяняла назву на “Сотнікаў”).

Упершыню гэтыя две аповесці без купюр былі выдадзеныя ў 2014-м. Але ад гэтага часу Быкава ўсё адно публікуюць з праўкамі. Кніга, што пабачыць свет у студзені, стане другім непадцэнзурным выданнем.

Замовы ўжо прымаюцца на сацце “Камуніката”.

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Гэтай ноччу прайшла 82-я цырымонія "Залаты глобус". Вось толькі цяпер першую статуэтку атрымала Дэмі Мур.

Каго яшчэ ўзнагародзілі эксперты з Галівудскай асацыяцыяй замежнай прэсы: https://euroradio.fm/demi-mur-upershynyu-atrymala-kinapremiyu-zalaty-globus

З Беларусі — без VPN

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

"Гэта не я, ракеты пускаў Пуцін". Так Лукашэнка апраўдваўся перад Зяленскім у першыя дні пасля нападу Расіі на Украіну з Беларускай тэрыторыі.

"Праз некалькі дзён, першых дзён вайны, я размаўляў з Лукашэнкам па тэлефоне. І ён прасіў прабачэння, ён сказаў: "Гэта не я, з маёй тэрыторыі пускалі ракеты, пускаў Пуцін, — распавёў прээідэнт Украіны ў інтэрв'ю амерыканскаму блогеру і навукоўцу Лексу Фрыдману. — Гэта ягоныя словы, у мяне ёсць сведкі. Ён мне казаў: "Ты павер, Валодзя, гэта не я. Я яму казаў: не трэба. Гэта было без мяне".

Я яму сказаў, што ён такі ж забойца. А ён мне казаў: "Зразумей, нельга ваяваць з рускімі". Я яму сказаў: "Мы ніколі не ваявалі. Вайна, ракеты прыляцелі з тваёй зямлі, з Беларусі, як ты дапусціў?"

Ён кажа: "Ну, добра, адказвай". Я да гэтага часу памятаю, ён мне кажа: "Удар па нафтаперапрацоўчым заводзе, ты ж ведаеш, як шмат ён для мяне значыць".


Гаворка ішла пра НПЗ у Мазыры. У адказ на гэтую прапанову Зяленскі сказаў: "Пра што ты гаворыш?!".

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

У Ізраілі пачалі прызываць на вайсковую службу артадаксальных іудзеяў. Плануецца стварэнне "ультраартадаксальнай брыгады", паведамляе ЦАХАЛ:

Каля 50 першых прызыўнікоў з ультраартадаксальных сем'яў ужо прайшлі службу і стануць ядром для фарміравання першай роты ў брыгадзе. Акрамя таго, да канца дня завершыцца прызыў яшчэ каля 100 ультраартадаксальных грамадзян, якія будуць прызваны ў рамках ваеннай службы ў рэзерве і пачнуць падрыхтоўку ў пяхоце.


Раней яны былі вызваленыя ад прызыву.

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Вар'яцкія чэргі з аўтамабіляў утварыліся на беларуска-польскай мяжы. Ужо больш за 1,8 тыс. легкавых аўто чакаюць магчымасці трапіць у ЕС праз пункт пропуску "Брэст".

У спецыялізаваных чатах падлічваюць, што ў такой чарзе трэба будзе стаяць больш чатырох сутак!

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

8 895 фактаў рэпрэсій. Столькі ў 2024-м зафіксавалі праваабаронцы @viasna96.

Летась па ўсёй Беларусі адбылося не менш за 5 890 судоў па "палітычных" адміністрацыйных артыкулах. Гэта амаль на 2 тысячы больш, чым у 2023 годзе.

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Беларусы сталі ў 2 разы часцей бываць у Тайландзе. Гэты кірунак для адпачынку выбралі больш за 20 тысяч беларусаў і беларусак.

Верагодна, гэты ўсплёск папулярнасці звязаны са спрашчэннем візавага рэжыму. Гэтым летам тайскія ўлады дазволілі афармляць візу ўжо па прылёце ў аэрапорт.

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

У Беларусі за абразу Лукашэнкі судзяць вайсковага лётчыка. Сяргею Алдасеву пагражае да 4 гадоў калоніі.

"Белпол" пацвердзіў @nashaniva, што ў Беларусі жыве толькі адзін Сяргей Аляксеевіч Алдасеў. Гэта 38-гадовы лётчык, які па стане на 2020 год служыў у 61-й знішчальнай авіяцыйнай базе ў Баранавічах.

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Асёл са "Шрэка" памёр ва ўзросце 30 гадоў. Пэры выкарыстоўвалі, як мадэль для дызайнераў культавага мультфільма.

У свой час жывёла дапамагла аніматарам зразумець, як рухаюцца і паводзяць сябе аслы.

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Наколькі вырастуць цэны, калі ўлады Беларусі адмовяцца ад іх стрымлівання?

Разбіраем на прыкладзе з бульбай.

Чытаць тут: euroradio.fm/nakolki-vyrastuc-ceny-kali-ulady-belarusi-admovyacca-ad-ikh-strymlivannya

А гэтая спасылка адкрыецца і без VPN

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Ад сёння ў Беларусі забаронена прадаваць піратэхніку. Міністэрства гандлю пачало праверкі.

Забарона звязана з вялікай колькасцю траўм ад петард і феерверкаў у навагоднія святы. За чатыры дні шкоду ад піратэхнікі панеслі 30 чалавек.

Забарона не тычыцца аптовага продажу юрыдычнымі асобамі, якія маюць усе дазволы і пасведчанні, юрасобам, якія прафесійна займаюцца феерверкамі. Таксама выключэнне робіцца для бенгальскіх агней, свечак для тортаў і хлапушак.

"У выпадку парушэнняў прадугледжваецца сур’ёзная адказнасць. І мы ўжо з сённяшняга дня пачалі маніторынг гандлёвых аб’ектаў з мэтай выключэння такіх выпадкаў", — кажа міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю Аляксей Богданаў.

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

У беларускіх школах з'явіцца танцавальна-акрабатычны факультатыў. Заняткі будуць праводзіцца 2 гадзіны на тыдзень для вучняў 2-9 класаў.

Абяцаюць вучыць дзяцей танчыць "Лявоніху" і выконваць акрабатычныя элементы.

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Праз 17 гадоў працы ў Мінску зачыняецца рэстаран Falcone. Паведамленне пра гэта з'явілася ў сацсетках брэнда. Ці будзе на месцы рэстарацыі на вуліцы Караля нешта новае, не ўдакладняецца.

"Дзякуй кожнаму з вас за тое, што былі з намі на працягу 17 гадоў! Нашы кухары гатавалі для вас з любоўю! Сэрвіс імкнуўся парадаваць кожнага госця. Мы шчыра дзякуем вам за цудоўныя моманты, якія мы перажылі разам", — дзякуе наведвальнікам рэстаран.

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

На "Беларуськаліі" новыя звальненні. Паводле крыніцы @zerkalo_io, людзей выклікаюць "на дыван" і пасля размовы з кіраўніцтвам звальняюць "адным днём". Падставай становяцца падзеі 2020-га — удзел у акцыях пратэста, каментары ў сацсетках, назіранне за выбарамі.

"Калі нехта не згодзен, то выклікаюць сілавікоў і ў кайданках выводзяць за браму", — распавядае былы супрацоўнік "Беларуськалія".

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Дзяўчына з Берасця прадавала мужчынам чужыя нюдсы. Адзін здымак, насамрэч спампаваны з інтэрнэта, каштаваў ад 10 да 20 долараў.

Цяпер 26-гадовая дзяўчына — фігурантка крымінальнай справы за распаўсюджванне парнаграфічных матэрыялаў.

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

З 1 студзеня для ўезду ў Латвію трэба дэклараваць транспартны сродак. Патрабаванне не тычыцца аўто з ЕС і Швейцарыі.

Дэкларацыю можна бясплатна запоўніць на партале Дырэкцыі бяспекі дарожнага руху Латвіі (CSDD) - e.csdd.lv.

За адсутнасць дэкларацыі пагражае штраф да 140 еўра.

Читать полностью…
Subscribe to a channel