⚠️Калі вы ў БЕЛАРУСІ - дбайце пра бяспеку⚠️ Антифонд. Помощь политическим узникам Беларуси. Наш БОТ: @dissidentby_bot По всем вопросам: @Dahary_nahami @X_vegan_justice_X 🖤Сайт: dissidentby.com Зеркало сайта: https://stayrebel.fun/
#dissidentby
🍀 Усё яшчэ шукаем рэспандэнтаў для запаўнення анкеты:
⭐️ Былыя палітзняволеныя у Польшчы і Літве
🌸 Людзі, якія пакінулі Беларусь без крымінальнага пераследу (па эканамічных прычыных, адукацыйных, сямейных або прывентыўных, бо баяліся затрымання і іншыя прычыны)
✏️ Калі гэта пра вас і вы зможаце прыняць удзел у нашым даследванні, напішыце калі ласка на акаўнт @dahary_nahami (у межах бяспекі мы робім індывідуальныя спасылкі на запаўненне). У анкеце мы не пытаем імя і асабістыя дадзеныя.
Навошта мы гэта робім? Наша мэта - сабраць рэальную фактуру тых наступстваў (псіхалагічных, фізічных, адаптацыйных і іншых), з якімі вы сутыкаецеся. Мы вельмі шмат камунікуем з вамі (сваякамі палітзняволеных і былымі палітзняволенымі) і разумеем, што патрэбаў шмат і мы ўсе павінны намагацца выпрацаваць максімальна комплексную падтрымку нават у такіх складаных умовах. Ніхто ніколі раней не сутыкаўся з такімі масавымі рэпрэсіямі ў нашай краіне, таму дасканалых і доўгатэрміновых механізмаў на сёняшні дзень няма. А мы жадаем іх зрабіць, каб вы маглі на іх разлічваць!
#dissidentby
Памілаванне без памілавання. Як жывуць людзі пасля памілавання ў Беларусі?
🌸У інтэрв'ю Антаніны Канавалавай [былая палітзняволеная, якая была за кратамі больш за 4 гады, выйшла па памілаванні ў снежні 2024], якое яна дала Альянсу расследавальнікаў Беларусі, мы пачулі шэраг вызначальных момантаў, што фарміруюць новую рэальнасць для былых палітвязняў.
Антаніна падрабязна апісвае ўсе этапы паслядоўнай і поўнай дэсацыялізацыі, якой дыктатура падвяргае чалавека:
Я выйшла і думала, што ўсё скончылася, што я выйшла свабодным чалавекам, але не. Цябе не існуе ў Рэспубліцы Беларусь, калі ты знаходзішся ў "экстрэмісцкім" і "тэрарыстычным" спісах. Ты не можаш аформіць банкаўскую картку, не можаш зрабіць сабе зарплатную картку, пры гэтым з цябе патрабуюць, каб ты ўладкаваўся на працу. Ты не можаш аплачваць камунальныя паслугі, ты не можаш даслаць пасылку або атрымаць пасылку ці бандэроль. То бок цябе няма. Ты быццам ёсць, але цябе няма.
Потым я вярнулася ў Мінск, мне трэба было на працягу трох сутак стаць на ўлік. Я паехала ў РАУС і спыталася, ці магу я пераехаць у вёску. Мне адказалі, што так, магчыма. Яшчэ яны не патрабавалі, каб я знайшла працу, але казалі, што гэта неабходна. Потым мне патэлефанаваў інспектар з майго РАУС і паведаміў, што са мной хочуць сустрэцца людзі. Першую сустрэчу прызначылі літаральна на чацвёрты дзень пасля вызвалення. Такіх сустрэч у мяне было пяць. На першай мяне выклікалі на Рэвалюцыйную, 3. Шчыра кажучы, я тады не ведала, што гэта за будынак. Потым я даведалася ў інтэрнэце, што гэта ГУБАЗіК. Са мной размаўляў начальнік, намеснік начальніка па Мінску і Мінскай вобласці, а таксама аператыўныя супрацоўнікі, якія змяняліся.
Яны пыталіся, ці змяніліся мае погляды. Вядома, я ім казала, што змяніліся. Мне трэба было зрабіць усё, каб яны мне паверылі. Я казала ім, што мае дзеці вернуцца ў Беларусь, хаця ведала, што яны не вернуцца і я не прывязу іх у краіну, якая пасадзіла мяне ні за што. Яны пыталіся пра калонію, як там пры новым начальніку. Магу сказаць, што яны не давяраюць нікому. Мне не прапаноўвалі падпісваць дакументы, але намякалі: маўляў, мы можам уладкаваць вас на працу. Я адмаўлялася. Мне адказвалі: вы ж разумееце, што гэта не будзе выглядаць так, што вас ГУБАЗіК прывёў на працу, вас проста аформяць і ўсё. Але я ўжо ведала, што гэта значыць: цябе ўладкоўваюць на завод, ты там працуеш, а гэты чалавек [з ГУБАЗіКа] сочыць за настроямі супрацоўнікаў. Мне казалі, што калі я не магу прывезці дзяцей сама, то яны прывязуць іх мне і што мае дзеці фактычна ў закладніках.
#dissidentby
🕯 Стала вядома, што пасля вызвалення абарвалася жыццё былога палітзняволенага Валянціна Іваноўскага.
🔻Валянцін Іваноўскі - жыхар Ліды, затрыманы ў ліпені 2022 года па арт. 368 ч. 1 («Абраза прэзідэнта»). Па выніках судовага працэсу яго прысудзілі да двух гадоў пазбаўлення волі. Пакаранне Валянцін адбываў у Наваполацку (ПК-1).
У траўні 2024 года Валянцін Іваноўскі выйшаў на волю, але праз некалькі месяцаў яго не стала — мужчына памёр у жніўні. Прычына смерці невядомая. Яму было 48 гадоў.
#dissidentby
⭐️ Калі вы працуеце ў Польшчы, у вас ёсць магчымасць падтрымаць dissidentby і палітзняволеных у Беларусі!
Да 30 красавіка вы можаце запоўніць падаткавую дэкларацыю і накіраваць 1,5% ад сваіх падаткаў для нас ❤️
✏️ Мы стварылі памятку, дзе па кроках напісалі, як вы можаце падтрымаць нас! Калі ласка, рабіце рэпосты і дзяліцеся з сябрамі і знаёмымі - гэта цудоўная магчымасць падтрымаць рэпрэсаваных, бо мы накіроўваем сродкі на патрэбы палітзняволеных у турме.
На нашым сайце таксама даступна інструкцыя ў тэкставым варыянце:
- на расейскай мове
- на беларуская мове
- на польскай мове
Дзякуй! 🌸
#dissidentby
❤️🩹 Дапамажыце сям'і былога палітзняволенага Яўгена Харашкевіча справіцца з цяжкасцямі вымушанай эміграцыі:
За сваю грамадзянскую пазіцыю я быў арыштаваны, потым асуджаны і адпраўлены ў турму на 4 гады, пакінуўшы цяжарную жонку адну ў самых складаных абставінах. У жніўні 2024 года, пасля поўнага адбыцця тэрміна, я выйшаў на волю. Але пераслед нашай сям'і не спыніўся. Увосень 2024 года ў нашу кватэру зноў прыйшлі сілавікі з ператрусам.
Тры месяцы мы хаваліся ў Грузіі, жывучы ў пастаянным страху. А калі, нарэшце, змаглі пераехаць у Польшчу, нас чакаў яшчэ адзін удар: грошы, якія мае бацькі перадалі нам на першы час у эміграцыі, былі скрадзеныя.
Мы звярнуліся ў паліцыю Польшчы і рыхтуем заяву ў паліцыю Грузіі, але шанцы вярнуць скрадзенае малыя. Цяпер мы засталіся без сродкаў да існавання і без той фінансавай падушкі, якая дазволіла б нам пачаць новае жыццё.
#dissidentby
Ужо можна атрымаць дапамогу для палітзняволенай жанчыны!
💁♀️ Што зрабіць? Дастаткова толькі напісаць у тэлеграм-акаўнты: t.me/StranafundPZ або t.me/dahary_nahami
🌊 На што можна выдаткаваць грошы? На гігіенічныя сродкі, лекі, базавыя рэчы, вітаміны і іншыя неабходныя прадметы.
🤔 Калі я атрымаю гэту дапамогу, то ўжо не магу разлічваць на іншую?
Можаце! Гэта выплата - дадатковая падтрымка на неабходныя выдаткі для палітзняволенай.
👏 Нас усё яшчэ можна падтрымаць і заданаціць, распаўсюдзіць спасылку на збор або на публікацыю.
Акцыю арганізоўвае праект «Хуткая гуманітарная дапамога» (фонд BYSOL, грамадская кампанія By_Help, фонд «Краіна для жыцця» і праваабарончая ініцыятыва Dissidentby)
#dissidentby
🌼 Дапамажы былому палітзняволенаму ў Беларусі набыць камп'ютар для працы.
➰Мужчыну арыштавалі ў верасні 2021 года і асудзілі на два з паловай гады зняволення па «справе Зельцэра». Цалкам адбыўшы тэрмін, Раман* выйшаў на волю ў сярэдзіне 2023 года, прайшоўшы праз катаванні, маральны і фізічны ціск з боку супрацоўнікаў калоніі. Акрамя таго, умовы ўтрымання падарвалі ягонае здароўе – ён часткова страціў зрок і цяпер займаецца яго аднаўленнем.
🟢Нягледзячы на ўсе цяжкасці, мужчына не апускае рук і плануе зарабляць дыстацыйнай працай, каб аднавіць здароўе і забяспечыць сябе. Але для гэтага яму неабходны кампутар з якасным маніторам, які будзе бяспечны для зроку. Ён не просіць грошай на жыццё — яму патрэбен працоўны інструмент, які ён не можа дазволіць сабе без сталага даходу.
Падтрымаць былога палітзняволенага можна тут (🛡 Не рабіце данаты з беларускіх або расійскіх картак!)
#dissidentby
🎁 Павіншуй вязняў з днём нараджэння!
⏩ Спіс вязняў, хто святкуе народзіны ў сакавіку.
👇Як можна павіншаваць?
- даслаць ліст або тэлеграму. Даслаць ліст можна праз сайт dissidentby;
- правесці акцыю салідарнасці ў любым фармаце;
- зрабіць данат на карысць палітвязняў (❌не з беларускай карткі).
✔️ Калі ласка, правярайце месцазнаходжанне вязня перад адпраўкай лістоў - яно можа змяніцца.
❗️ Не дасылайце грашовыя пералікі ад свайго імя.
▪️ Наш бот: @dissidentby_bot
❤️ Канструктар перадач ТУТ
#dissidentby
🕊 Пакуль усе не будуць вольныя!
💅 Марыя Яфімава - сяброўка галоўнай управы Асацыяцыі беларусаў у Амерыцы, дэлегатка Каардынацыйнай Рады фракцыі "Еўрапейскі выбар", актывістка дыяспары Сан- Дыега, Каліфорнія. Фітнес-трэнерка.
Марыя будзе асвятляць лёс палітзняволенай Таццяны Сцепы.
🔻Таццяна Сцепа - жыхарка Мінска, была затрымана 30 студзеня 2024 года ў рамках рэйду і асуджана за салідарнасць з рэпрэсаванымі і каментары ў чатах на 4 гады пазбаўлення волі.
Што можна зрабіць, каб падтрымаць Таццяну?
▪️Напісаць ліст АНЛАЙН
▪️ Напісаць пра Таццяну ў сваіх сацыяльных сетках
▪️ Зрабіць акцыю падтрымкі ў любым фармаце
#dissidentby
⭐️ Калі вы працуеце ў Польшчы, у вас ёсць магчымасць падтрымаць dissidentby і палітзняволеных у Беларусі!
Да 30 красавіка вы можаце запоўніць падаткавую дэкларацыю і накіраваць 1,5% ад сваіх падаткаў для нас ❤️
✏️ Мы стварылі памятку, дзе па кроках напісалі, як вы можаце падтрымаць нас! Калі ласка, рабіце рэпосты і дзяліцеся з сябрамі і знаёмымі - гэта цудоўная магчымасць падтрымаць рэпрэсаваных, бо мы накіроўваем сродкі на патрэбы палітзняволеных у турме.
На нашым сайце таксама даступна інструкцыя ў тэкставым варыянце:
- на расейскай мове
- на беларуская мове
- на польскай мове
Дзякуй! 🌸
#dissidentby
💌 8 сакавіка - Дзень салідарнасці жанчын у барацьбе за свае правы
Многія беларускія жанчыны сёння сутыкаюцца з цяжкасцямі: хтосьці яшчэ ў зняволенні, хтосьці ўжо на волі, але мае патрэбу ў падтрымцы.
👉 У знак салідарнасці з беларускамі мы аб'яўляем штогадовы дабрачынны збор на дапамогу пацярпелым жанчынам.
Акцыю арганізоўвае праект «Хуткая гуманітарная дапамога» (фонд BYSOL, грамадская кампанія By_Help, фонд «Краіна для жыцця» і праваабарончая ініцыятыва Dissidentby)
Куды пойдуць сродкі?
🐈 гігіенічныя сродкі;
🐈 лекі;
🐈 базавыя рэчы;
🐈 іншыя неабходныя прадметы.
Як дапамагчы?
🥀 зрабіць ахвяраванне любым зручным спосабам.
Самы мінімальны ўклад — гэта частка велізарнай дапамогі, што мы накіруем туды, дзе ў ёй маюць вострую патрэбу.
Данат можна зрабіць тут: https://www.stranafund.org/kampanii/zbor-na-padtrymku-zhanchyn (калі ласка, не карыстайцеся беларускімі і расійскімі карткамі)
🥀 распаўсюдзіць інфармацыю пра збор ў сацыяльных сетках, калі гэта бяспечна для вас. Калі на вашае паведамленне адгукнецца хаця б адзін чалавек — гэта стане неабходнай часткай вялікай справы.
❤️🩹 Толькі аб'яднаўшыся мы зможам падтрымаць беларускіх жанчын і паклапаціцца пра іх. Толькі з вашай дапамогай яны атрымаюць надзею, падтрымку і ўвагу.
Сума збору: € 8 000. На кожную жанчыну плануецца выдаткаваць каля 150 еўра.
Калі атрымаецца сабраць больш — яшчэ больш жанчын атрымаюць дапамогу.
Дабро — не проста слова, гэта — дзеянне. І яно заўсёды вяртаецца назад.
#dissidentby
✨ На волю выйшла Алена Маўшук і Андрэй Кузнечык, пра што паведаміла каманда @tsikhanouskaya. Вызваленыя ўжо знаходзяцца ў Вільні.
#dissidentby
@viasna96 распавядае падрабязней пра збіццё журналісткі Кацярыны Бахвалавай (Андрэевай) у лютым 2022 года. Пра гэта паведаміла на прэс-канферэнцыі былая палітзняволеная Паліна Шарэнда-Панасюк:
«Я чула [ў ШІЗА], як яна прасіла лекара. Яна казала, што мяне моцна збілі: "Мяне білі па галаве, паклічце лекара, паклічце лекара..." Зразумела, што ніхто ёй лекара не паклікаў. Гэта было 9 лютага. 10 лютага яе вывезлі ў СІЗА на Гомель. У мяне атрымалася пагаварыць з дзяўчынай, якая распавяла сітуацыю, што калі Кацю выклікалі і азнаёмілі з тым, што супраць яе ўзбуджаная чарговая справа [заўв. — за "здраду дзяржаве"], у яе проста здалі нервы. У яе здарылася гістэрыка. Што яна там рабіла — я не ведаю, але гэтая дзяўчына сказала, што яна была збітая. Яе збівалі чатыры чалавекі: оперупаўнаважаны Чорны, Ганчароў, Алёхін і Зюзін. Вось гэтыя чатыры мужычны — "героі" — накінуліся на адну Кацю. Яе білі па галаве, яе білі па жываце».
Сустракаем Паліну усе разам у Вільні
Муж Паліны Шарэнды-Панасюк заклікаў яе сустрэць а 17: 20 каля уваходу на чыгуначны вакзал у Вільні ❤️🩹
‼️ ПИСАЛ В ПРОТЕСТНЫЙ БОТ — РАЗБОР РИСКОВ
1️⃣ Какие данные могут быть доступны админам в боте:
▪️ID аккаунта — уникальный идентификатор вашего аккаунта в Telegram.
▪️Профиль аккаунта — окошко, которое появляется, если нажать на ваш ник.
▪️Все, что вы присылали в бот.
2️⃣ Какую информацию можно узнать по ID аккаунта:
▪️Список некоторых открытых чатов, где вы состоите.
▪️Если какое-то время с момента создания профиля не был скрыт, то номер телефона.
▪️История переименований аккаунта.
❌ ID аккаунта НЕ раскрывает ваше местоположение.
Подробнее, что такое ID аккаунта и как избежать деанона читайте здесь.
3️⃣ Если писал в бот с аккаунта на беларуской сим-карте (то же самое и с аккаунта на зарубежном номере):
▪️Это НЕ означает автоматический деанон. Все зависит от того, анонимный ли аккаунт и что именно вы писали.
Подробнее о том, какой аккаунт можно считать анонимным.
4️⃣ В каких случаях вы в опасности при утечке данных из бота:
▪️ Если вы писали с НЕ анонимного аккаунта.
▪️Присылали информацию, по которой можно вас идентифицировать: ФИО, адрес проживания и работы, голосовые сообщения или фото/видео с лицом, голосом, координатами съемки + датой (именно в совокупности).
⚠️ Переименование аккаунта, смена номера и удаление переписки с ботом у вас в данном случае не помогут.
5️⃣ Как писать в боты безопасно:
▪️С анонимного аккаунта.
▪️ Не давать о себе информацию, по которой вас могут сдеанонить (например, место проживания и работы, ФИО).
▪️Не присылать материалы, по которым вас могут сдеанонить (файлы с координатами и датой съемки, вашим лицом, ФИО, голосом и т. п.).
Как правильно писать в боты читайте здесь.
6️⃣ Если писал в бот без VPN:
▪️Наличие VPN в данном случае не влияет на идентификацию вашей личности.
#безопасность #боты
#dissidentby
❤️🩹 Ужо сабрана амаль 80% ад усей сумы! Дапамажыце сям'і былога палітзняволенага Яўгена Харашкевіча справіцца з цяжкасцямі вымушанай эміграцыі:
За сваю грамадзянскую пазіцыю я быў арыштаваны, потым асуджаны і адпраўлены ў турму на 4 гады, пакінуўшы цяжарную жонку адну ў самых складаных абставінах. У жніўні 2024 года, пасля поўнага адбыцця тэрміна, я выйшаў на волю. Але пераслед нашай сям'і не спыніўся. Увосень 2024 года ў нашу кватэру зноў прыйшлі сілавікі з ператрусам.
Тры месяцы мы хаваліся ў Грузіі, жывучы ў пастаянным страху. А калі, нарэшце, змаглі пераехаць у Польшчу, нас чакаў яшчэ адзін удар: грошы, якія мае бацькі перадалі нам на першы час у эміграцыі, былі скрадзеныя.
Мы звярнуліся ў паліцыю Польшчы і рыхтуем заяву ў паліцыю Грузіі, але шанцы вярнуць скрадзенае малыя. Цяпер мы засталіся без сродкаў да існавання і без той фінансавай падушкі, якая дазволіла б нам пачаць новае жыццё.
#dissidentby
🌼 Ініцыятыва "Вольныя Паштоўкі" выпусціла новы мерч, данаты з якога на 100% ідуць на палітзняволеных у Беларусі 💕
Вясна – час абуджэння і надзеі. Мы выпускаем новы мерч, які натхняе рухацца наперад і падтрымліваць сябе і іншых.
Мы верым, што сімвалы маюць сілу, а словы змяняюць рэальнасць. Таму мы выкарысталі словы, што будуць нагадваць вам пра святло навокал і даваць надзею. Няхай гэты мерч матывуе вас дзейнічаць, дасягаць сваіх мэтаў і падтрымліваць адно аднаго.
І асабліва тых, каму так важная наша салідарнасць, – палітвязняў.
#dissidentby
⭐️ Сябры, мы рады паведаміць, што вядзем вялікую і важную працу - даследванне па доўгатэрміновых наступствах палітычнага зняволення і эміграцыі.
❤️🩹Наша мэта - сабраць рэальную фактуру тых наступстваў (псіхалагічных, фізічных, адаптацыйных і іншых), з якімі вы сутыкаецеся. Мы вельмі шмат камунікуем з вамі (сваякамі палітзняволеных і былымі палітзняволенымі) і разумеем, што патрэбаў шмат і мы ўсе павінны намагацца выпрацаваць максімальна комплексную падтрымку нават у такіх складаных умовах. Ніхто ніколі раней не сутыкаўся з такімі масавымі рэпрэсіямі ў нашай краіне, таму дасканалых і доўгатэрміновых механізмаў на сёняшні дзень няма. А мы жадаем іх зрабіць, каб вы маглі на іх разлічваць!
Больш за 50 чалавек ужо адгукнуліся і мы вельмі ўдзячны за гэта. Працягваем шукаць:
🌼 Былых палітзняволеных у Польшчы і Літве
🌼 Людзей, якія пакінулі Беларусь без крымінальнага пераследу (па эканамічных прычыных, адукацыйных, сямейных або прывентыўных, бо баяліся затрымання)
⭐️ Калі гэта пра вас і вы зможаце прыняць удзел у нашым даследванні, напішыце калі ласка на акаўнт @dahary_nahami (у межах бяспекі мы робім індывідуальныя спасылкі на запаўненне). У анкеце мы не пытаем імя і асабістыя дадзеныя.
У першую чаргу вынікі будуць прэзентаваны былым палітзняволеным, якія запаўнялі анкету 🐈
Для рэалізацыі працы мы маем падтрымку ад BYSOL Foundation і EVZ Foundation, а гэта значыць, што мы можам прыцягнуць добрых спецыялістаў для працы над даследваннем і ягонымі вынікамі.
👑 8 сакавіка - дзень барацьбы за правы жанчын
Беларускія жанчыны - прыклад стойкасці і адданасці. Яны - наймацнейшыя. Больш за 1795 жанчын прайшлі крымінальны пераслед у Беларусі, 167 за кратамі наўпрост зараз. Мы працягваем падтрымліваць вас усімі сіламі і будзем гэта рабіць заўседы 🫰🌷
Падтрымаць жанчын вы можаце наўпрост даслаўшы ліст праз наш сайт. Акрамя таго, рабіце акцыі з іх патрэтамі, пішыце пасты, распавядайце ўсім сваім знаёмым пра сітуацыю ў Беларусі і дапамагайце жанчынам вакол вас 👍
#dissidentby
➡️ 110 новых чалавек, адносна якіх завялі крымінальныя палітычныя справы, удалося зарэгістраваць праваабаронцам у лютым. Таксама, як мінімум 142 паседжання па крымінальных справах адбылося ў тым месяцы.
👍 Вы заўседы можаце даслаць лісты палітвязням праз наш сайт ананімна і бясплатна.
Спіс палітвязняў: https://stayrebel.fun/by/political (даступны без VPN)
💬 Калі вам вядома пра судовыя выракі, калі ласка, паведамляйце праваабаронцам. Вы можаце ананімна напісаць нам праз сайт.
#dissidentby
💜 Нашы вынікі ў лютым:
👉 14 чалавек атрымалі фінансавую падтрымку на перадачы;
👉 10 чалавек атрымалі рэгулярную падтрымку ад Германіі RAZAM e.V. у калабарацыі з намі;
👉 5 былых палітвязняў атрымалі індывідуальную фінансавую падтрымку;
👉 5 чалавек пакінулі свае заяўкі на праграму рэсацыялізацыі і атрымліваюць персанальныя кансультацыі;
👉 125 лістоў вы пацвердзілі праз наш сайт, 42 ліста мы атрымалі на сайт і даслалі;
181 ліст мы апрацавалі і захавалі ў Банк Лістоў;
👉 76 запытаў мы атрымалі ў Тэлеграм-бот;
🆘 110 чалавек мы дадалі на сайт за месяц;
👉 у дачыненні да 142 (мінімум) чалавек адбыліся судовыя паседжанні па крымінальных справах.
Як дапамагчы з перадачамі палітвязням?
▪️ Стаць Вартаўніком/ніцай і падтрымліваць канкрэтнага вязня/вязынку рэгулярна;
▪️ Зрабіць разавы данат ад 15$, 30$ або 50$ і атрымаць унікальны мерч;
▪️ Падпісацца на Patreon (гэта важна! грошы ідуць на перадачкі);
❗️ Дапамагчы сабраць пасылку ў калонію;
▪️ Наш бот: @dissidentby_bot
🛡 Не рабіце данаты з беларускіх картак! Выкарыстоўвайце VPN | Чысціце кэш | Не пакідайце сваіх асабістых дадзеных
🖤 Дзякуй!
#dissidentby
💌 8 сакавіка - Дзень салідарнасці жанчын у барацьбе за свае правы
Многія беларускія жанчыны сёння сутыкаюцца з цяжкасцямі: хтосьці яшчэ ў зняволенні, хтосьці ўжо на волі, але мае патрэбу ў падтрымцы.
👉 У знак салідарнасці з беларускамі мы аб'яўляем штогадовы дабрачынны збор на дапамогу пацярпелым жанчынам.
Акцыю арганізоўвае праект «Хуткая гуманітарная дапамога» (фонд BYSOL, грамадская кампанія By_Help, фонд «Краіна для жыцця» і праваабарончая ініцыятыва Dissidentby)
Куды пойдуць сродкі?
🐈 гігіенічныя сродкі;
🐈 лекі;
🐈 базавыя рэчы;
🐈 іншыя неабходныя прадметы.
Як дапамагчы?
🥀 зрабіць ахвяраванне любым зручным спосабам.
Самы мінімальны ўклад — гэта частка велізарнай дапамогі, што мы накіруем туды, дзе ў ёй маюць вострую патрэбу.
Данат можна зрабіць тут: https://www.stranafund.org/kampanii/zbor-na-padtrymku-zhanchyn (калі ласка, не карыстайцеся беларускімі і расійскімі карткамі)
🥀 распаўсюдзіць інфармацыю пра збор ў сацыяльных сетках, калі гэта бяспечна для вас. Калі на вашае паведамленне адгукнецца хаця б адзін чалавек — гэта стане неабходнай часткай вялікай справы.
❤️🩹 Толькі аб'яднаўшыся мы зможам падтрымаць беларускіх жанчын і паклапаціцца пра іх. Толькі з вашай дапамогай яны атрымаюць надзею, падтрымку і ўвагу.
Сума збору: € 8 000. На кожную жанчыну плануецца выдаткаваць каля 150 еўра.
Калі атрымаецца сабраць больш — яшчэ больш жанчын атрымаюць дапамогу.
Дабро — не проста слова, гэта — дзеянне. І яно заўсёды вяртаецца назад.
#dissidentby
Трэцяя гадавіна вайны ва Украіне ў лічбах.
За гэты час людзі пратэставалі супраць вайны па-рознаму: рабілі акцыі, данаты ў падтрымку Украіны, рэгістраваліся ў дабравольцы, перадавалі важную інфармацыю пра ваенную актыўнасць у Беларусі і рызыкавалі жыццём, каб супрацьстаяць агрэсіі і дапамагаць украінцам.
🔴 Мінімум 287 чалавек трапіў пад крымінальны палітычны пераслед за праяву антываеннай пазіцыі. З іх:
🌟 25 чалавек з украінскім грамадзянствам, 14 з якіх за кратамі на сёняшні дзень
🌟 127 чалавек знаходзіцца ў зняволенні на сёняшні дзень
🌟 самы жорсткі прысуд - смяротнае пакаранне для Рыка Крыгера
🌟 самы вялікі тэрмін - 25 гадоў зняволення для рэйкавага партызана Дзяніса Дзікуна
🌟 сярод пераследуемых - 51 жанчына
#dissidentby
💔 Год таму не стала палітвязня Ігара Ледніка. Прычынай смерці стала спыненне сэрца. Медыкі спрабавалі яго рэаніміраваць, аднак беспаспяхова.
💢 Ігар Леднік быў сябрам Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) у Барысаве. Ён быў затрыманы 18 красавіка 2022 года. Напачатку Ігару Ледніку прысудзілі 15 сутак адміністрацыйнага арышту, але пасля іх ён на волю не выйшаў. Згодна з матэрыяламі справы, Ігар Леднік з чэрвеня па снежань 2020 года прадаставіў для публікацыі ў адзін з часопісаў артыкул з загалоўкам «Міжнародна прызнаны нейтралітэт Беларусі — гарантыя бяспекі ў рэгіёне АБСЕ». У гэтым артыкуле ўбачылі знявагу Лукашэнкі і абвінавацілі Ігара Ледніка па арт. 367 ч.2 "Паклёп на прэзідэнта Рэспублікі Беларусь".
У выніку палітзняволенаму прысудзілі 3 гады пазбаўлення волі, не гледзячы на тое, што ён з'яўляўся інвалідам 2-й групы і меў праблемы з сэрцам.
Смерць палітвязня стала чарговым сведчаннем жорсткіх умоў утрымання і адсутнасці належнай медыцынскай дапамогі ў месцах пазбаўлення волі.
#dissidentby
⁉️ Колькі сёння каштуе сабраць перадачы ў сіза і турмы? На citydog выйшаў матэрыял з меркаваннем сваячкі палітвязняў і нашай ініцыятывы.
– С какими трудностями при сборе и передаче посылок сталкиваются близкие?
– Всегда есть финансовые сложности, потому что это достаточно накладно. А еще накладнее, если передачи совпадают по таймингу. Чтобы избежать этого, многие начинают собирать посылки заранее и покупать понемногу. Есть семьи, которые круглый год собирают передачи. Иногда семьи стесняются и отказываются от помощи, которую предлагают активисты и инициативы. Поэтому мой единственный совет – не отказываться от поддержки. Будет легче.
#dissidentby
9 гадоў пазбаўлення волі атрымаў айцішнік Аляксандр Зіязэтдзінаў
➰Аляксандр быў затрыманы летам 2022 года, а ўжо восенню яго асудзілі паводле ч. 1 арт. 361-2 Крымінальнага кодэкса (фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці) да трох гадоў калоніі за перавод крыптавалюты на рахункі BYPOL.
Праз год выйшаў фільм, у якім палітзняволены распавёў пра прашэнне аб памілаванні і спробу вырашыць сітуацыю праз кампенсацыю. Па словах сведкаў, Аляксандру сапраўды прапанавалі кампенсаваць шкоду праз фонд, звязаны з прэзідэнтам. Ён пагадзіўся на такую кампенсацыю ў абмен на вызваленне, але ўсё пайшло не па плане.
🔴Аляксандр атрымаў адмову, а ягоныя грошы (каля 30 біткоінаў) былі канфіскаваны. Арганізацыю BYPOL прызналі "тэрарыстычным фармаваннем", і супраць Аляксандра ўзбудзілі новую крымінальную справу паводле артыкула "Фінансаванне тэрарыстычнай дзейнасці".
15 сакавіка 2024 года ў Мінскім гарадскім судзе суддзя Алена Шылько вынесла новы прысуд – 9 гадоў пазбаўлення волі. Хвалі памілавання, якія прайшлі па краіне, палітзняволенага не закранулі. Зараз ён знаходзіцца ў ПК-17, Шклоў.
#dissidentby
💔 Сення ў Мінскім абласным судзе агучылі прысуд для Наталлі Ладуцька. Суддзя Яўген Пісарэвіч вынес рашэнне - 4 гады пазбаўення волі і штраф 600 б.в.
Наталлю асудзілі па двух артыкулах крымінальнага кодэксу за садзейнічанне "экстрэмісцкай дзейнасці". Жанчына была затрымана падчас рэйду 23-24 студзеня 2024 і знаходзілася ў СІЗА больш за год за дапамогу рэпрэсаваным асобам са сваіх уласных сродкаў.
❤️🩹 Падтрымайце Наталлю! Вы можаце даслаць ей ліст з-за мяжы або праз наш сайт: dissidentby.com/letter
✏️ Напішыце пра Наталлю ў сваіх сацыяльных сетках і распавядзіце пра сітуцыю з палітзняволенымі ў Беларусі.
Паліна Шарэнда-Панасюк ўпершыню за чатыры гады абняла мужа: «Гэта як уваскрашэнне з мёртвых. Я думала, што ўжо не выйду»
Людзі на вакзале Вільні сустрэлі яе скандаваннем «Жыве Беларусь!»
«Усе гэтыя гады за кратамі я ўяўляла сабе гэты момант, — сказала яна праз слёзы. — Вялікі дзякуй!»
Людзі суцяшалі, калі яна расплакалася: «Усё скончылася нарэшце».
«Нічога не скончылася, — адказала яна. — Скончыцца, калі ўсе выйдуць».
#dissidentby
⬜️ Больш за 62 кансультацыі мы правялі ў студзені. Гэта значыць, што да нас звярталіся людзі з самымі рознымі пытаннямі як у Беларусі, так і за яе межамі.
Напрыклад, у снежні за кансультацыяй звярнуліся амаль 90 чалавек!
Dissidentby заўсёды гатовы вам дапамагчы і падказаць па любых пытаннях, звязаных з рэпрэсіямі ў дачыненні да вас або вашых блізкіх. Калі вы звяртаецеся да праваабаронцаў, вы атрымліваеце актуальную і рэальную інфармацыю пра вашу сітуацыю. Вельмі часта такая інфармацыя можа выратаваць жыццё або наўпрост аблегчыць абставіны.
🔴 Вы можаце паведаміць пра рэпрэсіі ананімна праз сайт stayrebel.fun (без VPN) або па кантактах у апісанні каналу. Толькі так мы зможам тэрмінова аказаць вам неабходную юрыдычную і гуманітарную падтрымку.
#dissidentby
💜 Нашы вынікі ў студзені:
👉 17 чалавек атрымалі фінансавую падтрымку на перадачы;
👉 3 чалавекі пакінулі свае заяўкі на праграму рэсацыялізацыі і атрымліваюць персанальныя кансультацыі;
👉 75 лістоў вы пацвердзілі праз наш сайт, 35 лістоў мы атрымалі на сайт і даслалі;
182 ліста мы апрацавалі і захавалі ў Банк Лістоў;
👉 59 запытаў мы атрымалі ў Тэлеграм-бот;
🆘 90 чалавекі мы дадалі на сайт за месяц;
👉 у дачыненні да 102 (мінімум) чалавек адбыліся судовыя паседжанні па крымінальных справах.
Як дапамагчы з перадачамі палітвязням?
▪️ Стаць Вартаўніком/ніцай і падтрымліваць канкрэтнага вязня/вязынку рэгулярна;
▪️ Зрабіць разавы данат ад 15$, 30$ або 50$ і атрымаць унікальны мерч;
▪️ Падпісацца на Patreon (гэта важна! грошы ідуць на перадачкі);
❗️ Дапамагчы сабраць пасылку ў калонію;
▪️ Наш бот: @dissidentby_bot
🛡 Не рабіце данаты з беларускіх картак! Выкарыстоўвайце VPN | Чысціце кэш | Не пакідайце сваіх асабістых дадзеных
🖤 Дзякуй!