dissidentby | Unsorted

Telegram-канал dissidentby - dissidentby

1203

⚠️Калі вы ў БЕЛАРУСІ - дбайце пра бяспеку⚠️ Антифонд. Помощь политическим узникам Беларуси. Наш БОТ: @dissidentby_bot По всем вопросам: @Dahary_nahami @X_vegan_justice_X 🖤Сайт: dissidentby.com Зеркало сайта: https://stayrebel.fun/

Subscribe to a channel

dissidentby

#dissidentby
🪴 Сёння, у Дзень маці, мы адзначаем любоў і стойкасць маці ва ўсім свеце, у тым ліку і ў Беларусі.

{як мінімум} 174 жанчыны ў Беларусі, якія адважна выступалі за дэмакратыю, разлучаны са сваімі сем'ямі і дзецьмі. У той час як сёння многія змогуць правесці свята побач са сваімі матулямі, гэтыя жанчыны застаюцца яркім напамінам аб ахвярах, прынесеных дзеля свабоды. Сем'і чакаюць іх з надзеяй і сумам, захоўваючы ўспаміны аб смеху і бязмежнай любові, і мараць аб тым дні, калі яны змогуць уз'яднацца і зноў абняць адзін аднаго.

💌 Напісаць ліст анлайн жанчынам у зняволенні.

Читать полностью…

dissidentby

#dissidentby

3️⃣ гады спаўняецца ініцыятыве "Напішы ліст палітвязню"!

Dissidentby запрашае далучыцца да святкавання, каб падтрымаць тых, хто штотыдзень піша беларускім палітзняволеным і прабівае сваёй салідарнасцю самыя тоўстыя муры ❤️‍🩹

📅 09 кастрычніка, пачатак а 18:00
📍 Dożynkowa 6a, Варшава

За час існавання ініцыятыва змагла:

💌 Напісаць і даслаць 4529 лістоў — вы толькі ўявіце сабе, гэта стос лістоў вышынёй больш за 22 метры! Гэта амаль як 8-павярховы будынак! А калі б усе гэтыя лісты пакласці ў адзін радок, то атрымалася б больш за кіламетр словаў падтрымкі, цяпла і надзеі
☕️ Правесці 130 сустрэч — кожная па 2 гадзіны. Гэта 260 гадзін сумеснай працы, абмеркаванняў, планавання, падтрымкі адзін аднаго.

💙 Давайце сустрэнемся і правядзем гэты вечар разам!

Читать полностью…

dissidentby

#dissidentby
❤️‍🩹 Праваабаронца Ірына Траццякова збірае грошы на аперацыю для мамы, у якой узніклі праблемы з сэрцам пасля ператрусаў і рэпрэсій. Кардыяклініка ў Нямеччыне Nordrhein-Westfalen Clinic Complex пагадзілася правесці аперацыю, але для гэтага трэба €35.000.

Апошнія чатыры гады я займаюся тым, што даю прававую і гуманітарную дапамогу беларусам, якія падвергліся палітычнаму пераследу. А цяпер мне самой патрэбна ваша дапамога.

На жаль, мне не пад сілу сабраць такую ​​суму ў адзіночку. І кінуць сваю маму я таксама не магу. Усе гэтыя гады я змагалася за справядлівасць і правы іншых людзей, а цяпер надышоў час змагацца за жыццё самага дорага мне чалавека. Я веру ў вашу падтрымку і шчыра прашу вас аб дапамозе.


Збор: https://bysol.org/be/private/irinatretyakova

Читать полностью…

dissidentby

#dissidentby
🎁 Павіншуй вязняў з днём нараджэння!

Спіс вязняў, хто святкуе народзіны ў кастрычніку.

👇Як можна павіншаваць?
- даслаць ліст або тэлеграму. Даслаць ліст можна праз сайт dissidentby;
- правесці акцыю салідарнасці ў любым фармаце;
- зрабіць данат на карысць палітвязняў (не з беларускай карткі).

✔️ Калі ласка, правярайце месцазнаходжанне вязня перад адпраўкай лістоў - яно можа змяніцца.
❗️ Не дасылайце грашовыя пералікі ад свайго імя вязн_іцам.

▪️ Наш бот: @dissidentby_bot
❤️ Канструктар перадач ТУТ

Читать полностью…

dissidentby

#dissidentby

👍 У любы момант далучайцеся да дапамогі і падпішыцеся на нашы зборы:

⚠️ Не рабіце ніякіх фінансавых аперацый з беларускіх/расійскіх картак. Любая падтрымка магчыма толькі з еўрапейскіх картак.

▪️ на старонцы "Падтрымаць" можна знайсці прамыя рэквізіты, магчымасць заданаціць разава або аформіць падпіску;
▪️ падпішыцеся на Patreon;
▪️ зрабіце данат праз PayPal: imdissidentby@gmail.com.

💎 Зрабіўшы данат праз сайт, вы можаце атрымаць унікальны мерч у падарунак.

Усе сабраныя намі сродкі ідуць на падтрымку вязняў. Ахвяруйце кошт кубачка кавы - і разам мы не пакінем нашых палітвязняў без дапамогі 💔

Читать полностью…

dissidentby

🔗 1000 дзён у зняволенні Валерыя і Іна Глінскія.

🔻 Іна і Валерыя Глінскія - маці і дачка, якія працавалі ў МТБанку і былі затрыманыя ў адзін дзень. Жанчын абвінавацілі ў перадачы дадзеных тэлеграм-каналу "Чорная Кніга Беларусі". У выніку, Іна была асуджана на 7, а Валерыя - на 6,5 гадоў пазбаўлення волі.

Валерыю і Іну ўнеслі ў "спіс экстрэмістаў", а праз тыдзень яшчэ ў "спіс тэрарыстаў".

📩 Падтрымаць Валерыю і даслаць ліст анлайн.
📩 Падтрымаць Іну і даслаць ліст анлайн.

Читать полностью…

dissidentby

#dissidentby

ХГД падтрымлівае намінацыю Вольгі Зазулінскай на пасаду прадстаўніцы па сацыяльнай палітыцы АПК.

Кааліцыя пазітыўна ставіцца да прапановы Святланы Ціханоўскай пра прызначэнне Вольгі Зазулінскай на пасаду, лічым прапанову слушнай і своечасовай. Лічым таксама асабліва важнай сістэмную працу над пытаннямі сацыяльнай палітыкі, што ўключаюць у сябе пытанні:

- рэабілітацыі і падтрымкі палітвязняў, стварэння ўмоў для паўнавартаснай іх сацыялізацыі і абароны;
- рэабілітацыі і падтрымкі беларускіх дабраахвотнікаў-ветэранаў;
- падтрымкі ўразлівых груп;
- працы па пытаннях медычнай сферы Беларусі;
- распрацоўкі праграм рэформ сацыяльнай сферы Беларусі.

Кандыдатура Вольгі Зазулінскай найбольш адпавядае пасадзе што прапанаваная, праз яе досвед працы у камандзе і ў кааліцыях з людзьмі самых розных поглядаў. Спадзяемся што кадравыя змены ў Кабінеце прывядуць да больш шчыльнай супрацы прадстаўніцы з суб'ектамі поля, што займаюць актыўную пазіцыю ў сацыяльных пытаннях, а таксама на практыцы аказваюць дапамогу ахвярам рэпрэсій з боку лукашэнкаўскага рэжыма.

https://aidbelarus.com/news/hgd-padtrymlivaje-naminacyju-zazulinskaj

Читать полностью…

dissidentby

Сталі вядомы першыя імёны тых, хто выйшаў сёння на волю: Аляксандр Фікаў, Таццяна Біруля, Анжэла Сікорская, Міхаіл Корзун і Кацярына Джыг.

Читать полностью…

dissidentby

#dissidentby

💔 У палітвязня Міхаіла Тарасевіча памерла маці.

🔻 Міхаіл Тарасевіч - жыхар Менску, быў асуджаны на 6 гадоў пазбаўлення волі за каментары, а таксама за ўдзел у акцыях пратэсту. Таксама ён павінен выплаціць кампенсацыі маральнай шкоды пацярпелым і ўрон, нанесены спыненнем грамадскага транспарту ў памеры 49 тысяч рублёў, што складае амаль 20 тысяч долараў.

Учора стала вядома, што быў затрыманы старэйшы брат Міхаіла - Віктар Тарасевіч, які нядаўна вярнуўся з Польшчы. Губазікаўцы пагражаюць Віктару Тарасевічу крымінальнай справай за ўдзел ў пратэстах і каментарах у тэлеграм-чатах.

@nashaniva звярнула ўвагу на сацсеткі мужчыны і знайшла там кранальны ліст ад брата. Іх маці памерла некалькі месяцаў таму, не дачакаўшыся малодшага сына.

✉️ Падтрымаць Міхаіла вы можаце напісаўшы ліст (можна анлайн) або даслаўшы грошы на асабісты рахунак. ❗️ У межах бяспекі не пазначайце свае асабістыя дадзеныя (адрас і прозвішча). Лісты і паштоўкі абавязкова захоўвайце ў наш Банк Лістоў.

Читать полностью…

dissidentby

#dissidentby
❤️‍🩹 Засталося сабраць 425 еўра!

💔 Толькі праз чатыры гады Ягору выдалілі з рукі гумовы шрот, якім ён быў паранены пры затрыманні. Тады яму зашылі руку разам з ім. Пасля вызвалення ён быў вымушаны з'ехаць. Пры дапамозе хірургаў у іншай краіне яму зрабілі новую аперацыю.

🔻 Ягор Яўстратаў - былы палітвязень, які правеў за кратамі 3 гады і 2 месяца. Разам з іншымі маладзёнамі яго затрымалі ў 2020 годзе за пашкоджанне аўтамабіля намесніка начальніка Дэпартамента выканання пакаранняў у Новай Баравой. Як апынулася, справа была цалкам справакаваная супрацоўнікамі ГУБАЗіКу, а пры затрыманні ўсіх фігурантаў справы катавалі.

⭐️ Падтрымаць Ягора: https://bysol.org/be/private/egorevstratov/ (не рабіце данаты з беларускіх або расійскіх картак!)
📝 Артыкул на сайце пра крымінальную справу: https://stayrebel.fun/by/articles/pravosudie-po-belaruski

Читать полностью…

dissidentby

#dissidentby

UPD. Папраўлена інфармацыя.

✉️ У нас з'явілася інфармацыя, што ў жаночай калоніі прапанавалі напісаць на памілаванне 25-ці жанчынам (да гэтага на волі 3 ліпеня апынуліся Дар'я Лосік, Паліна Палавінка, Кацярына Мадзянкова і Тамара Астрэйка). Гэта значыць, што як мінімум такая колькасць жанчынаў мусіць апынуцца на волі.

На сёняшні дзень выйшла 21 жанчына:
- 14 жанчын выйшлі 20 жніўня (сярод іх Ксенія Луцкіна, Ірына Санкоўская, Вольга Новікава, Ала Зуева, Вольга Стаброўская, Кацярына Леў, Тамара Каравай, Святлана Палуэктава і Наталля Пятровіч);
- 7 жанчын мусілі выйсці 4 верасня (сярод іх Дзіяна Завадская, Вікторыя Гаўрыліна і Марына Кісялевіч).

📌 Мы ўдзячныя за любую інфармацыю пра вызваленых. Вы можаце паведаміць нам яе праз сайт stayrebel.fun (без ВПН) або праз кантакты ў апісанні каналу.

Читать полностью…

dissidentby

#dissidentby
❗️ Стан палітзняволенай Паліны Шарэнда-Панасюк пагоршыўся.
Пра гэта паведамляе яе муж Андрэй.

Паліна павінна была выйсці на волю ўжо два з паловай гады таму. За час зняволення яна правяла ў жахлівых умовах штрафнога ізалятара і карцара больш 350 дзён. Яе перакідвалі шматдзённымі этапамі больш дваццаці разоў. Менавіта за кратаміі ў Паліны з'явілася невылечнае цяжкое захворванне - панкрэатыт сярэдняй цяжкасці. І зараз чакае чацвёрты суд і чацвёртае кола пекла, якіх Паліна проста не вытрымае.
Паліну трэба ратаваць! Яе жыццё сапраўды ў небяспецы. Таму прашу сродкі масавай інфармацыі, праваабарончыя арганізацыі аб распаўсюджванні інфармацыі і патрабаванні вызвалення Паліны для аказання ёй патрэбнай медычнай дапамогі.


Палітзняволеная Паліна Шарэнда-Панасюк не выйшла на волю 21 траўня 2024, супраць яе ўзбудзілі новую крымінальную справу паводле арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы). Гэта ўжо трэці раз, калі Паліну судзяць па гэтаму артыкулу. Да гэтага яе судзілі ў 2022 і 2023. У выніку Паліна атрымала дадатковых два гады і тры дні зняволення.

Читать полностью…

dissidentby

#dissidentby

💜 Нашы вынікі ў жніўні:

👉 11 чалавек атрымалі фінансавую падтрымку на перадачы;
👉 9 сямей атрымалі рэгулярную фінансавую падтрымку;
👉 245 лістоў вы пацвердзілі праз наш сайт, 172 ліста мы атрымалі на сайт і даслалі;
303 ліста мы апрацавалі і захавалі ў Банк Лістоў;
👉 400 BYN вы пацвердзілі праз наш сайт;
👉 325 запытаў мы атрымалі ў Тэлеграм-бот;
🆘 182 чалавекі мы дадалі на сайт за месяц;
👉 у дачыненні да 184 (мінімум) чалавек адбыліся судовыя паседжанні па крымінальных справах.

Як дапамагчы з перадачамі палітвязням?
▪️ Стаць Вартаўніком/ніцай і падтрымліваць канкрэтнага вязня/вязынку рэгулярна;
▪️ Зрабіць разавы данат ад 15$, 30$ або 50$ і атрымаць унікальны мерч;
▪️ Падпісацца на Patreon (гэта важна! грошы ідуць на перадачкі);
❗️ Дапамагчы сабраць пасылку ў калонію;
▪️ Наш бот: @dissidentby_bot

🛡 Не рабіце данаты з беларускіх картак! Выкарыстоўвайце VPN | Чысціце кэш | Не пакідайце сваіх асабістых дадзеных

🖤 Дзякуй!

Читать полностью…

dissidentby

#dissidentby

30 жніўня адзначаецца Міжнародны дзень ахвяраў гвалтоўных знікненняў.

📌 У Беларусі {як мінімум} 7 асобаў знаходзіцца ў рэжыме інкамунікада. Інкамунікада - гэта знаходжанне асуджанага без права перапіскі і спатканняў са сваякамі і абаронцам. У практыцы міжнародных праваабарончых механізмаў ён стаіць у адным шэрагу з гвалтоўнымі знікненнямі — адным з самых цяжкіх парушэнняў правоў чалавека.

На сёняшні дзень у такім рэжыме знаходзяцца:
🔴 Марыя Калеснікава (565 дзён)
🔴 Максім Знак (569 дзён)
🔴 Уладзімір Кніга (360 дзён)
🔴 Віктар Бабарыка (571 дзень)
🔴 Ігар Лосік (558 дзён)
🔴 Мікалай Статкевіч (569 дзён)
🔴 Сяргей Ціханоўскі (540 дзён)

Читать полностью…

dissidentby

#dissidentby

💔 Стала вядома, што некаторыя палітвязні_цы выйшлі па памілаванні, але пры гэтым яны адмовіліся пісаць прашэнне на імя Лукашэнкі. Іх выпусцілі без падпісанных прашэнняў. Тым не менш, ёсць выпадкі, калі людзей не выпускалі, не гледзячы на выкананыя ўмовы, а тых, хто адмаўляецца, саджалі ў ШІЗА на 15 содняў.

На сёняшні дзень нам вядома пра 25 чалавек, якія выйшлі 20 жніўня на волю. Сярод іх: Ксенія Луцкіна, Ірына Санкоўская, Вольга Новікава, Ала Зуева, Вольга Стаброўская, Кацярына Леў, Тамара Каравай і Святлана Палуэктава, Васіль Бераснеў, Наталля Пятровіч, Яўген Чуміла, Алег Зыкун, Аляксандр Галуза і Руслан Красаў.

📌 Мы ўдзячныя за любую інфармацыю пра вызваленых. Вы можаце паведаміць нам яе праз сайт stayrebel.fun (без ВПН) або праз кантакты ў апісанні каналу.

Читать полностью…

dissidentby

#dissidentby
💧 10 кастрычніка - cусветны дзень барацьбы супраць смяротнага пакарання, які аб'ядноўвае прыхільнікаў адмены смяротнага пакарання і мабілізуе грамадзянскую супольнасць на падтрымку закліку да ўсеагульнай адмены смяротнага пакарання.

10 кастрычніка 2024 будзе прысвечаны барацьбе з памылковым меркаваннем аб тым, што смяротная кара можа зрабіць людзей і грамадства больш бяспечнымі.

Бяспека звычайна разумеецца як свабода ад небяспекі ці пагрозы, але яе тлумачэнне значна вар'іруецца. Гэты тэрмін сыходзіць каранямі ў палітычны дыскурс і часта выкарыстоўваецца ў якасці палітычнай тактыкі для ўплыву на грамадскую думку і абгрунтаванні палітыкі бяспекі. На вызначэнне таго, хто лічыцца пагрозай, а хто мусіць быць абаронены, часта ўплываюць дынаміка ўлады, дыскрымінацыя і няроўнасць. У крымінальным правасуддзі злачынствы ў сферы бяспекі ў многіх выпадках маюць шырокае вызначэнне і могуць быць скарыстаны для злоўжыванняў. Выкарыстанне «аргументу бяспекі» ў лепшым выпадку палітызуе судовую працэдуру, якая павінна быць непрадузятай і справядлівай, а ў горшым - стварае ўмовы для парушэння правоў чалавека ў імя абароны дзяржавы, - адзначаюць у World Coalition against death penalty.


Летась смяротнае пакаранне прыводзілася ў выкананне ў 16 краінах свету, але колькасць пакараных смерцю была самай высокай амаль за дзесяць гадоў, галоўным чынам з-за Ірана і Саудаўскай Аравіі. Amnesty International піша, што 113 краін і тэрыторый свету адмянілі смяротнае пакаранне за ўсе віды злачынстваў. Тым не меньш, AI зафіксаваў 1153 пакарання смерцю ў мінулым годзе, на 31% больш, чым годам раней.

У Беларусі апошняе смяротнае пакаранне адбылося ў 2022 годзе. 1 жніўня 2024 грамадзяніна Германіі Рыка Крыгера асудзілі на смяротнае пакаранне па палітычнай справе, пазней ён быў памілаваны і ў межах міжнароднага абмену зняволенымі вярнуўся да дому.

Читать полностью…

dissidentby

#dissidentby
✉️ Працуе Банк Лістоў на сайце! Вы захавалі ўжо 4231 ліста, а 112 чалавек ужо іх атрымалі!

Днём голубь между облаков спешит с письмом,
Сова из сказки прилетит в ночи с конвертом.
Мы ждём их думая лишь об одном.
Что помнят не забыли нас и шлют приветы.
Листок бумаги нежно на коленках разложу,
И буду выводить слова родные Мама-Папа
Свою слезу я никому не покажу

Ведь духом мы сильны и с нами правда,
Друзьям пишу письмо с надеждой что дойдет,
Как брат с сестрой все Вместе мы родные стали
Желанье быть свободными никто уж не сотрёт
И весть об этом разнесут по миру птичьи стаи.

Сергей Коршун, СИЗО-1 (Володарка), 2020


Мы ведаем, што шмат людзей пішуць лісты, але не заўседы яны трапляюць да чалавека. Вы можаце захаваць усе свае вестачкі на нашым сайце праз функцыянал "Банк Лістоў". Яны будуць захоўвацца да запатрабавання палітвязнем.

🔥Вашы словы салідарнасці маюць тэрапеўтычную функцыю! Калі чалавек атрымоўвае паштоўкі і лісты пасля вызвалення, ён разумее, што насамрэч пра яго ведалі, падтрымлівалі і чакалі. Вельмі кранальна бачыць, як словы находзяць сваіх адрасатаў пасля доўгіх гадоў 👍

АБАВЯЗКОВА! Калі ў вас есць фотаздымкі вашых лістоў або лістоў, якія вы напісалі праз іншыя сэрвсіы (не праз dissidentby), вы можаце запампаваць іх для вязн_іцы ў нашым спісе: https://stayrebel.fun/by/letter/bank

Напісаць ліст бясплатна: https://stayrebel.fun/letter

Наш бот: @dissidentby_bot

Выкарыстоўвайце VPN | Чысціце кэш | Не пакідайце сваіх асабістых дадзеных

Читать полностью…

dissidentby

#dissidentby

💜 Нашы вынікі ў верасні:

👉 20 чалавек атрымалі фінансавую падтрымку на перадачы;
👉 10 сямей атрымалі рэгулярную фінансавую падтрымку;
👉 152 ліста вы пацвердзілі праз наш сайт, 73 ліста мы атрымалі на сайт і даслалі;
194 ліста мы апрацавалі і захавалі ў Банк Лістоў;
👉 1300 BYN вы пацвердзілі праз наш сайт;
👉 160 запытаў мы атрымалі ў Тэлеграм-бот;
🆘 127 чалавекі мы дадалі на сайт за месяц;
👉 у дачыненні да 200 (мінімум) чалавек адбыліся судовыя паседжанні па крымінальных справах.

Як дапамагчы з перадачамі палітвязням?
▪️ Стаць Вартаўніком/ніцай і падтрымліваць канкрэтнага вязня/вязынку рэгулярна;
▪️ Зрабіць разавы данат ад 15$, 30$ або 50$ і атрымаць унікальны мерч;
▪️ Падпісацца на Patreon (гэта важна! грошы ідуць на перадачкі);
❗️ Дапамагчы сабраць пасылку ў калонію;
▪️ Наш бот: @dissidentby_bot

🛡 Не рабіце данаты з беларускіх картак! Выкарыстоўвайце VPN | Чысціце кэш | Не пакідайце сваіх асабістых дадзеных

🖤 Дзякуй!

Читать полностью…

dissidentby

#dissidentby
🔴Памілавання не адбылося ці што адбываецца з людзьмі, якія вышлі апошнім часам?

Са шматлікіх крыніц нам стала вядома, што людзей, якія выйшлі апошнім часам па так званым "памілаванні" масава і гвалтоўна вярбуюць беларускія чэкісты. Пра гэта таксама паведамляў Андрэй Стрыжак (BYSOL), а таксама пацвярджалі ў BYPOL.

❗️ Пад пагрозамі новага пераследу і ціскам на сям'ю, служкі КДБ патрабуюць ад палітвязняў падпісаць шэраг папераў, пагадзіцца на ўдзел у прапагандысцкіх відэа, забараняюць выезд з краіны, а таксама патрабуюць супрацы ў агентурнай дзейнасці супраць дэмакратычных сіл, фондаў дапамогі і праваабарончых арганізацый.

Ад людзей патрабуюць звяртацца ва ўсе мажлівыя фонды і структуры дэмакратычных сілаў і "зліваць" любую інфармацыю, якая дапамагла б знішчыць каналы падтрымкі рэпрэсаваных ці нанесці іншую шкоду апазіцыйным структурам. Часта гэта звязана з устаноўкай спецыяльнага праграмнага забеспячэння на дэвайсы "памілаваннага", каб супрацоўнікі рэжыму маглі праводзіць агентурную дзейнасць літаральна ў рэжыме анлайн.

🟥 Мы катэгарычна асуджаем ціск з боку ўладаў і сілавікоў на былых палітзняволеных праз такія формы гвалтоўнай вярбоўкі і выкарыстання людзей рэжымам у сваіх палітычных мэтах.

📣 Калі ласка, паведамляйце любым магчымым спосабам пра выпадкі вярбоўкі і ціск у вашым дачыненні. Мы цалкам разумеем вашу сітуацыю і паспрабуем забяспечыць дапамогай з улікам гэтых абставінаў.

Читать полностью…

dissidentby

#dissidentby
🔥 25 верасня кіраўніку «Вясны» і лаўрэату Нобелеўскай прэміі міру Алесю Бяляцкаму спаўняецца 62 гады. Чарговы раз ён будзе сустракаць свой Дзень народзінаў у зняволенні.

Кале_жанкі з ПЦ "Вясна" заклікаюць далучыцца да флэшмоба ў падтрымку Алеся.

Што трэба зрабіць?

1. Калі ў вас ёсць сумеснае фота з Алесем - запосціце яго ў сваіх сацыяльных сетках 25 верасня
2. Напішыце віншаванне для Алеся і словы падтрымкі, выкарыстоўвайце хэштэг #FreeAles
3. Тэгайце нашы акаўнты ў сацыяльных сетках @viasna96 і @freeviasna

Калі ў вас няма сумеснага фота з Алесем, можна сфатаграфавацца на фоне мурала/графіці (у Вільні, Варшаве, Гданьску) або выкарыстоўваць плакат/майку/налепку з выявай Алеся.

🔜 Больш пра Алеся на сайце — freeales.org

📩 Падтрымаць Алеся і даслаць ліст анлайн праз наш сайт.

Читать полностью…

dissidentby

#dissidentby

🕊 Пакуль усе не будуць вольныя!

📱serca_u_belarusi"> Ксенія Максімовіч - актывістка і тык-ток блогерка. У сваіх сацыяльных сетках дзяўчына прасоўвае беларускую мову.

Ксенія будзе асвятляць лёс палітзняволенай Наталлі Малец.

🔖 Наталля Малец - пенсіянерка з Бярэсця, якая дапамагала палітвязням. На пачатку 2023 жанчыну асудзілі на 1,5 гады "хатняй хіміі" за каментар у сацыяльных сетках, але на гэтым пераслед не скончыўся. У верасні 2023 году Наталлю змясцілі ў СІЗА і прад'явілі ей абвінавачванне па арт. 361-4 ч.1 "Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці". Наталля ніколі не адмаўляла таго, што падтрымлівае людзей, бо ў гэтым няма нічога супрацьзаконнага. За гэта яе асудзілі на 3,5 гады зняволення.

Што можна зрабіць, каб падтрымаць Наталлю?
▪️Напісаць ліст АНЛАЙН
▪️ Напісаць пра Наталлю ў сваіх сацыяльных сетках
▪️ Зрабіць акцыю падтрымкі ў любым фармаце

Читать полностью…

dissidentby

#dissidentby
💔 4 гады таму затрымалі праваабаронцу Марфу Рабкову

Марфа - каардынатарка Валанцёрскай службы «Вясны» з 2019. 17 верасня 2020 года дзяўчына разам з калегамі была на ўрачыстым уручэнні польскай прэміі «Арол Яна Карскага». А пасля — па дарозе дадому — была брутальна схопленая супрацоўнікамі ГУБАЗа. З той пары яна знаходзіцца за кратамі.

Амаль два гады Марфа правяла пад следствам: за гэты час ёй зноў і зноў дадавалі новыя абвінавачванні і ў выніку судзілі па 10 артыкулах Крымінальнага кодэксу. Ёй вынеслі прысуд 6 верасня 2022 году і на той час прызначылі самы суровы тэрмін сярод жанчын — 15 гадоў пазбаўлення волі.

📩 Падтрымаць Марфу і даслаць ліст анлайн.

Читать полностью…

dissidentby

#dissidentby

Што праваабаронцы ведаюць пра памілаваных?

Праўладныя каналы паведамляюць, што сёння быў падпісаны ўказ аб вызваленні 37 чалавек, сярод якіх 6 жанчынаў, якія былі асуджаны за дзеянні "экстрэмісцкай накіраванасці".

Нагадаем храналогію вызваленняў у 2024:

🔵 28 чэрвеня Украіна вярнула з расейскага палону 10 чалавек. Сярод іх было пяць грамадзян Украіны, арыштаваных на тэрыторыі Беларусі: Мікалай Швец, Натальля Захаранка, Павал Купрыенка, Людміла Ганчарэнка і Кацярына Бруханава;
🔵 3 ліпеня на волю выйшлі 18 чалавек па памілаванні. Сярод іх апынуліся: Дар'я Лосік, Паліна Палавінка, Кацярына Мадзянкова, Тамара Астрэйка, Рыгор Кастусеў і Дзмітрый Лукша;
🔵20 жніўня на волю выйшлі 30 чалавек па памілаванні, сярод якіх Ксенія Луцкіна, Ірына Санкоўская, Вольга Новікава, Ала Зуева, Вольга Стаброўская, Кацярына Леў, Тамара Каравай і Святлана Палуэктава, Васіль Бераснеў, Наталля Пятровіч, Яўген Чуміла, Алег Зыкун, Аляксандр Галуза і Руслан Красаў;
🔵 4 верасня на волю выйшлі 30 чалавек па памілаванні, сярод якіх Дзіяна Завадская, Вікторыя Гаўрыліна і Марына Кісялевіч.

Такім чынам, памілаванне закранула 115 чалавек на сёняшні дзень. Але только за лета 2024 (чэрвень - жнівень) па крымінальных артыкулах былі затрыманы 484 асобы, з якіх 172 былі прызнаны палітзняволенымі (гэта значыць, што яны знаходзяцца за кратамі). Таксама за гэты перыяд адбылося больш за 467 паседжанняў толькі па крымінальных расправах.

📌 Мы ўдзячныя за любую інфармацыю пра вызваленых. Вы можаце паведаміць нам яе праз сайт stayrebel.fun (без ВПН) або праз кантакты ў апісанні каналу.

Читать полностью…

dissidentby

#dissidentby
За апошні час сталі гасцямі ў эфірах беларускіх медыя. Як засёды, на парадку дня важныя пытанні пра вызваленне палітвязняў падчас трох хваляў памілавання, а таксама пра сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі.

📹 Гутарка ў праграме «ПіК Свабоды разам з Марынай Касінеравай »: https://youtu.be/MvqS9zTpb0I

Дзяржаўныя СМІ паведамляюць, што Лукашэнка памілаваў 30 палітвязьняў. Ці можна гаварыць пра рэальнае паслабленьне рэпрэсій? Ад каго і чаго насамрэч залежыць вызваленьне палітвязьняў?

📹 Гутарка ў жывым эфіры @euroradio з Вячаславам Касінеравым і Аляксеем Лявончыкам: https://www.youtube.com/watch?v=gmICdGRipOE

Як змянілася разуменне сітуацыі з палітвязнямі і чаму ўзнікла патрэба ў агульнай заяве? Што не так з заклікам дамагацца вызвалення палітвязняў “любымі сродкамі”? Што рэальна могуць зрабіць гуманітарныя, дабрачынныя, праваабарончыя і ўсе іншыя арганізацыі для палітвязняў і іх сваякоў?

🛡 Выкарыстоўвайце VPN | Чысціце кэш | Не пакідайце сваіх асабістых дадзеных

Читать полностью…

dissidentby

⭐️ Вынікі акцыі "Збяром дзіця ў школу"

🟣 Атрымалі 182 заяўкі на 292 дзіця
🟣 Выплачаная сума 29 200 еўра
🟣 Сабралі 29 554 еўра, рэшта сродкаў пойдзе на наступную акцыю для дзяцей (354 еўра)

Сёлета гэтая дабрачынная акцыя праводзілася для дзяцей школьнага і дашкольнага ўзросту і была арганізаваная Службай «Хуткай гуманітарнай дапамогі» разам з партнёрамі «Асацыяцыя беларускага бізнесу за мяжой» і «Асацыяцыя беларусаў Амерыкі».

Читать полностью…

dissidentby

#dissidentby

Паводле прапагандыстаў, падпісаны ўказ аб памілаванні 30 «асуджаных за злачынствы пратэстнай накіраванасці», сярод іх мусіць быць 7 жанчынаў.

Сення, 4 верасьня на волю па памілаваньні выйшла актывістка руху «Маці-328» Марына Кісялевіч, а таксама прадпрымальніца Вікторыя Гаўрыліна.

📌 Мы ўдзячныя за любую інфармацыю пра вызваленых. Вы можаце паведаміць нам яе праз сайт stayrebel.fun (без ВПН) або праз кантакты ў апісанні каналу.

Читать полностью…

dissidentby

#dissidentby
❤️‍🩹 Для беларусаў унутры краіны запрацаваў віртуальны адвакат.

🔜 Advakatby_bot - гэта аўтаматызаваны сервіс кансультавання ахвяраў рэпрэсій і іх блізкіх у прыладзе Telegram. Яго распрацавалі адвакаты, якія абаранялі палітвязняў і былі пазбаўлены ліцэнзій, пры кансультацыйнай падтрымцы праваабарончых арганізацый «Вясна», BYSOL, By_Help, Dissidentby і Фонд «Краіна для жыцця». Знайсці яго можна па наступным адрасе: @advakatby_bot.
〰️〰️〰️〰️〰️〰️〰️〰️
Дадзены чат-бот дае парады ў залежнасці ад варыянтаў, якія абярэ карыстальнік. Advakatby_bot кансультуе па наступных сітуацыях:
🟣 «Затрымалі Вашага блізкага»;
🟣 «Вас выклікаюць у органы»;
🟣 «Вы плануеце перасячы мяжу»;
🟣 «Праблемы ў калоніі ў Вашага блізкага»
🟣 «Атрымаць дапамогу або экстранна эвакуявацца з Беларусі».

Advakatby_bot папярэджвае пра неабходнасць выдаліць чат-бот пасля выкарыстання, аб чым неаднаразова нагадваецца падчас яго праходжання і даецца спасылка на адпаведную відэаінструкцыю (распрацаваную Кіберпартызанамі).

📌 Неўзабаве Advakatby_bot запрацуе ў вэб-версіі, якая будзе дзейнічаць толькі пры выкарыстанні VPN (або ў замежжы), што будзе больш бяспечным для карыстальнікаў у Беларусі.

Читать полностью…

dissidentby

#dissidentby
🎁 Павіншуй вязняў з днём нараджэння!

Спіс вязняў, хто святкуе народзіны ў верасні.

👇Як можна павіншаваць?
- даслаць ліст або тэлеграму. Даслаць ліст можна праз сайт dissidentby;
- правесці акцыю салідарнасці ў любым фармаце;
- зрабіць данат на карысць палітвязняў (не з беларускай карткі).

✔️ Калі ласка, правярайце месцазнаходжанне вязня перад адпраўкай лістоў - яно можа змяніцца.
❗️ Не дасылайце грашовыя пералікі ад свайго імя вязн_іцам.

▪️ Наш бот: @dissidentby_bot
❤️ Канструктар перадач ТУТ

Читать полностью…

dissidentby

🎙️Падкаст на вечар!

«Чытай ды змяняй» #9: праваабарона, літаратура і квантавая фізіка

▪️У гэтым выпуску наш госць Вячка, праваабаронца ініцыятывы Dissidentby, расказвае пра тое, як працуе арганізацыя і як кожны з нас можа дапамагчы палітвязням.

▪️Мы абмяркоўваем сучасныя тэмы, якія яго цікавяць — ад экалогіі да квантавай фізікі і таямніц пабудовы сусвету.

❕Далучайцеся, каб пачуць пра важныя пытанні і натхняльныя ідэі!

Выпуск ужо на ўсіх лічбавых пляцоўках! 🖤

Слухаць на YouTube

Читать полностью…

dissidentby

#dissidentby

Хуткая Гуманітарная Дапамога выступае з заявай па тэме вызвалення беларускіх палітычных зняволеных.

Сёння мы бачым, як пытанне нашых палітвязняў голасна гучыць у межах тых ці іншых абмеркаванняў палітыкаў і праваабаронцаў. Мы аб’ядноўваемся з мэтай супрацьстаяць лукашэнкаўскай прапагандзе праз абарону правоў чалавека і аказанне дапамогі ўсім пацярпелым ад рэжыму.

📝 Заяўленне цалкам: https://has-belarus.org/news/zayava-pa-teme-vyzvalennya-belaruskih-palitychnyh-znyavolenyh

Читать полностью…
Subscribe to a channel