belsat | Unsorted

Telegram-канал belsat - Белсат

42763

Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu

Subscribe to a channel

Белсат

❤️‍🩹 Гэтыя фотаздымкі кажуць больш, чым словы

Вось, што рэжым Лукашэнкі робіць з людзьмі ў турмах. А колькі ўсяго мы яшчэ ўбачым і даведаемся...

Читать полностью…

Белсат

💬 «Лукашэнка, можа быць, разлічвае, што Ціханоўскі са сваёй актыўнасцю можа ўнесці разлад сярод дэмакратычных сілаў, якіх зараз і так хапае без яго»

Паразмаўлялі пра сённяшняе нечаканае вызваленне Сяргея Ціханоўскага з палітычным аглядальнікам Віталем Цыганковым.

Што маглі прапанаваць самаабвешчанаму кіраўніку Беларусі за вызваленне свайго асабістага ворага ды як паставіцца да такога кроку Крэмль?

📍Чытайце меркаванне Віталя Цыганкова на нашай старонцы

Читать полностью…

Белсат

🇵🇱 У польскім МЗС пракаментавалі сённяшняе вызваленне палітвязняў з лукашэнкаўскіх турмаў

Нагадаем, што сярод вызваленых ёсць трое грамадзянаў Польшчы. Прэсавы сакратар ведамства Павел Вроньскі паведаміў, што спробы вызваліць этнічных палякаў, якія маюць грамадзянства РБ, таксама прадпрымаюцца.

📍Чытайце болей па спасылцы
🔹Таксама глядзіце нашае спецвыданне, якое ідзе ў эфіры проста цяпер

Читать полностью…

Белсат

🔴 Спецыяльны эфір «Белсату» – на волю выйшлі некаторыя палітвязні. Сярод іх Сяргей Ціханоўскі

Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️

Читать полностью…

Белсат

⚡️⚡️Глядзіце на «Белсаце» спецыяльнае выданне, прысвечанае вызваленню палітвязняў

Яно з'явіцца ў эфіры замест традыцыйнага «Аб'ектыву» а 19-й гадзіне паводле беларускага часу (18-я гадзіна паводле сярэднееўрапейскага часу).

Абмяркоўваем выхад на волю Сяргея Ціханоўскага і яшчэ 13-ці былых палітзняволеных, а таксама нечаканую сустрэчу Лукашэнкі з Кітам Кэлагам, што адбылася перад тым.

Не прапусціце! ⏰

Читать полностью…

Белсат

💬 «Хто адчувае сілы – уліваемся і працуем далей, бо яшчэ тысячы людзей там»

Яшчэ адно відэа з вызваленымі сёння палітзняволенымі. Цяпер яны знаходзяцца ў Вільні.

📹 Відэа: @tsikhanouskaya

Читать полностью…

Белсат

❗️Першапачаткова паведамлялася, што сярод вызваленых палітвязняў ёсць Ігар Лосік. Аднак пакуль гэта не пацвярджаецца

Сярод былых палітзняволеных, якіх прывезлі ў Вільню, Ігара не было. На апублікаваных здымках ён таксама адсутнічае.

Читать полностью…

Белсат

❗️Першыя кадры з Сяргеем Ціханоўскім на волі

📹 Відэа: @tsikhanouskaya

Читать полностью…

Белсат

🗿Віленская камісія гістарычнай памяці пастанавіла прыбраць з Кафедральнай плошчы памятны камень, што з'явіўся тут у савецкія гады

«Гэты камень нічога не дае і не спалучаецца з архітэктурай Кафедральнай плошчы, а рыска паміж датамі выглядае як на надмагіллі».

📍Чытайце болей вось тут

Читать полностью…

Белсат

🔍 Ці магчыма Беларусі вырвацца з «інфармацыйнага палону» Расеі?

Нашая краіна не акупаваная вайсковым чынам, аднак «культурная акупацыя» з боку РФ фактычна не спыняецца ўжо шмат дзесяцігоддзяў. Але ўсё ж артысты кшталту Газманава ці Шамана не нясуць такой пагрозы, як расейскія танкі ці дроны... Ці нясуць? Пытанне дыскусійнае...

👀 Як канцэпцыя «рускага свету» прасоўваецца праз культурную палітыку, прарасейскія недзяржаўныя арганізацыі і іншыя інструменты гуманітарнай прысутнасці і як можна гэтаму супрацьстаяць, абмяркоўвалі падчас анлайн-дыскусіі «Пяць год супрацьстаяння? Quo vadis, Беларусь?»

Читать полностью…

Белсат

☝️Лукашэнка сустракаецца ў Менску са спецпасланнікам ЗША па Украіне Кітам Кэлагам

Пра гэта паведамляе набліжаны да самаабвешчанага кіраўніка Беларусі тэлеграм-канал «Пул первого». Лукашэнка прымае Кэлага ў Палацы незалежнасці.

Читать полностью…

Белсат

📺 Навіны за 5 хвілін

🔻У Варшаве знайшлі цела беларускага актывіста Змітра Каспяровіча

🔻Двое загінулых у выніку ўдару Ізраілю па іранскім горадзе Кум

🔻Пуцін чарговы раз назваў расейцаў ды ўкраінцаў «адным народам»

🔻У выніку падзення аўтакрана ў Слуцкім раёне загінуў рабочы

🔻Беспрацоўны жыхар Менску скраў у краме прадукты, а потым прадаў іх на вуліцы

🔻Купалаўскі тэатральны фестываль пройдзе ў Любліне

🔻У Менску адбыўся рэспубліканскі выпускны

Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻

Читать полностью…

Белсат

🫠«Гістарычная праўда ў разуменні беларускіх уладаў – гэта тая праўда, якую яны самі такой лічаць»

У Беларусі ўзяліся за «пошук гістарычнай праўды», адбываюцца суды над даўно памерлымі людзьмі, датычнымі масавых расстрэлаў беларускага насельніцтва ў часе Другой сусветнай вайны. Пры гэтым адкрыць архівы чыноўнікі адмаўляюцца.

Чаму ідэя «пошуку гістарычнай праўды» не вытрымлівай ніякай крытыкі, чытайце ў нашым артыкуле

Читать полностью…

Белсат

Добрай суботы, сябры!

Не ведаеце, што пачытаць раніцою? Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:

«Трамп цалкам задаволены аперацыяй Ізраілю супраць Ірану»

Але ці ўступіць ён сам у вайну?

«Трэба рыхтавацца да горшага»

Чаго чакаць беларускім уцекачам?

«Каб пазбегнуць узрушэнняў»

Чаму ўлады зноў узяліся за малочнае, мясное і салодкае?

#штопачытаць

Читать полностью…

Белсат

💥 #галоўнае за 20 чэрвеня

✔️Чыноўнікі патлумачылі, навошта зноў узялі пад кантроль цэны на мяса ды малако

✔️Спыталі пра вяртанне да рэгулявання цэнаў таксама ў нашай эксперткі

✔️Сейм Латвіі канчаткова зацвердзіў забарону набыцця нерухомасці для беларусаў

✔️Сёння адзначаецца Сусветны дзень уцекачоў. Ужо 5 гадоў ён застаецца вельмі актуальным і для беларусаў

✔️Гандлёвыя кропкі прапануюць штрафаваць за адсутнасць бульбы ў продажы

✔️У магілёўскай калоніі № 15 зменіцца начальнік. Цяперашні сыходзіць на пенсію

✔️Лукашэнка дазволіў выкупаць дзяржаўнае арэнднае жытло. Але з нюансамі

#рэпрэсіі:

▫️У «спіс экстрэмістаў» дадалі яшчэ 27 прозвішчаў. Сумарна ў яго ўключаныя ўжо больш за 5400 чалавек

▫️Жыхара Мастоўскага раёну звольнілі з працы і аштрафавалі. Прычына – чытаў «экстрэмісцкія» рэсурсы

Читать полностью…

Белсат

📍 Лукашэнкаўская прэс-сакратарка Эйсмант: «Рашэнне пра яго [Ціханоўскага] вызваленне — выключна з гуманітарных меркаванняў — дзеля ўз’яднання сям’і»

Сярод 14 вызваленых у асноўным замежнікі: 2 грамадзяніны Японіі, 3 — Польшчы, 2 — Латвіі, а таксама грамадзяне Эстоніі, Швецыі і ЗША.

Читать полностью…

Белсат

💬 «Табе за апошнія два гады даходзілі ад мяне лісты? Ніводнага, так?»

У сацсетках Святланы Ціханоўскай з'явіўся фрагмент ейнай першай за доўгі час тэлефоннай размовы з мужам Сяргеем. Яна адбылася незадоўга да таго, як яны сустрэліся.

📹 Відэа: @tsikhanouskaya

Читать полностью…

Белсат

💬 «Намеснік начальніка калоніі сказаў: "Дуліна, апошні раз ёсць магчымасць прызнаць віну". Я сказала "не". Ён кажа "Ну, значыць на расстрэл!"»

Выкладчыца італьянскай мовы і былая дацэнтка МДЛУ Наталля Дуліна, якая апынулася сярод вызваленых сёння палітзняволеных, падрабязна расказала нашаму карэспандэнту пра тое, як выглядаў працэс вызвалення «знутры».

Вязні да апошняга не ведалі, куды і з якой мэтаю іх вязуць.

Паслухайце!

🔹Глядзіце таксама ў спецвыданні, якое ідзе ў нашым эфіры проста цяпер

Читать полностью…

Белсат

☝️Крыніцы «Белсату»: на волю сёння выйшлі толькі 5 беларусаў, усе іншыя вызваленыя – замежнікі

Згоднай з нашай інфармацыяй, гэта ў тым ліку трое палякаў. Праўда, сярод іх няма Анджэя Пачобута.

👀 Падрабязнасці глядзіце па спасылцы

Читать полностью…

Белсат

❗️Паводле нашай інфармацыі, сярод вызваленых сёння палітзняволеных – трое грамадзянаў Польшчы

Іхныя імёны пакуль не раскрываюцца.

Читать полностью…

Белсат

💬 «Мой муж Сяргей на волі! Цяжка перадаць, якую радасць я адчуваю на сэрцы»

Святлана Ціханоўская падзялілася ў сацсетках першымі эмоцыямі з нагоды вызвалення свайго сужэнца. Яна падзякавала за дапамогу Доналду Трампу і Кіту Кэлагу, аднак нагадала, што ў лукашэнкаўскіх турмах яшчэ застаюцца больш за 1000 палітзняволеных, і яны таксама павінны быць вызваленыя.

Читать полностью…

Белсат

❗️Сярод вызваленых – журналіст «Радыё Свабода» Ігар Карней і былая дацэнтка МДЛУ Наталля Дуліна

📷 Фота: @tsikhanouskaya

Читать полностью…

Белсат

❗️❗️❗️Вызваленыя Сяргей Ціханоўскі, Ігар Лосік і яшчэ каля 10 палітвязняў

Гэта сталася вынікам сённяшніх перамоваў Кіта Кэлага і Лукашэнкі.

Читать полностью…

Белсат

🤯 Людзі з лістамі лотаса на твары ездзяць па вуліцах на роварах і матацыклах

Так, гэта новы дзіўны трэнд з Кітаю.

Распавядаем, што за ён, паглядзіце!

Читать полностью…

Белсат

– Какие люди!
– My friend, my friend!


Такімі словамі павіталіся Лукашэнка і прадстаўнікі амерыканскай дэлегацыі.

Лукашэнка выказаў спадзеў, што сустрэча будзе «шчырай і адкрытай», а калі «мудрыць і хітрыць адзін перад адным, мы выніку не дасягнем».

Імаверна, гаворка будзе ісці пра вызваленне некаторых палітзняволеных.

📹 Відэа: «Пул первого»

Читать полностью…

Белсат

🤔 Смерць Змітра Каспяровіча, імаверна, наступіла ў выніку «тупой траўмы галавы»

Пра гэта са спасылкаю на крыніца паведамляе @nashaniva.

Апошні раз Зміцер Каспяровіч выходзіў на сувязь у аўторак, 17 чэрвеня. Падобна, менавіта ў той дзень і адбылося здарэнне.

📍Чытайце болей па спасылцы

Читать полностью…

Белсат

🧘‍♀️ 21 чэрвеня – міжнародны Дзень ёгі

Гэта адзін з найстаражытнейшых відаў рэлаксацыі ў свеце. Археолагі знайшлі сведчанні таго, што людзі займаліся падобнымі практыкамі яшчэ за тры тысячы гадоў да нашай эры!

А як вы ставіцеся да ёгі? Ці практыкуеце яе? Пішыце ў каментарах ⬇️

Читать полностью…

Белсат

💃🏼Хочаце пачаць суботнюю раніцу з пазітыву? Глядзіце «Раніцу з Белсатам»!

У сённяшнім выданні абмяркуем Купалле, распавядзем чым таксічныя бацькі адрозніваюцца ад проста патрабавальных, як выглядае сучасны беларускі хлопец і чаму кашуля важней за футболку і шмат іншага цікавага і карыснага.

Далучайцеся да нашага эфіру!

Читать полностью…

Белсат

🙏 У Варшаве загінуў беларускі актывіст Зміцер Каспяровіч

Яго знайшлі мёртвым у сваёй кватэры. Як паведамляе NEXTA, смерць здарылася не з натуральных прычынаў. Што стала прычынай гібелі невядома.

Зміцер Каспяровіч — даўні палітычны актывіст, былы сябра Сойму Партыі БНФ, зарабляў прадпрымальніцтвам. Яму было 43 гады.

Тры гады таму ў інтэрвію "Нашай ніве" Зміцер паведаміў пра супрацоўніцтва з КДБ. ☝️

Читать полностью…

Белсат

😎 «Можа напісаць сваяк і папрасіць грошай і апынецца, што гэта махляр»

Асабістыя звесткі ў адкрытым доступе: 16 мільярдаў персанальных логінаў і пароляў – навіна, якая непакоіць інтэрнэт-супольнасць.

Чым і як гэта небяспечна для звычайных карыстальнікаў. А галоўнае – што рабіць?

Паслухайце што па гэта кажа спецыяліст у лічбавым кіраванні Майк Ананьін у праграме «Студыя Белсат». 👈

Читать полностью…
Subscribe to a channel