Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі. Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS. Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo Юрыдычная служба: @zvarot96
❗️«Мне пагражалі расстрэлам». Як пераследуюць беларусаў па «справе дваровых чатаў»
Мінулай восенню супрацоўнікі КДБ правялі рэйд на актывістаў па ўсёй Беларусі. Яны затрымлівалі людзей, якія, на іх думку, былі датычныя да «дваровых чатаў», якія незадоўга да затрыманняў прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем». У ліпені гэтага года распачаліся масавыя суды па гэтай справе. Большасць фігурантаў —жанчыны.
«Вясна» сабрала ўсё, што вядома пра пераслед актывістаў, а таксама паразмаўляла з фігуранткай справы, у якой атрымалася збегчы з краіны. Таццяна распавяла праваабаронцам пра затрыманне, допыты ў КДБ і СК, пра сутнасць абвінавачванняў, пра пагрозы ад сілавікоў, а таксама пра жанчын, з якімі пазнаёмілася на Акрэсціна.
«Там была пазнака, што на дадзены момант яны ведаюць пра 17 суполак і кіраўніцтва іх. І нібыта яны плануюць дзяржаўны пераварот».
Стала вядома пра арышт папулярнай мастачкі Аксаны Шаляпінай за дапамогу палітвязням
Як паведамляе «Наша Ніва», на яе завялі крымінальную справу па артыкуле 361-4 Крымінальнага кодэкса — садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці.
Аксане Шаляпінай 48 гадоў, яна мінчанка. Скончыла архітэктурны факультэт БНТУ, у 2000-2005 працавала архітэктарам у праектным інстытуце ў Мінску, пасля занялася дызайнам памяшканняў
З 2009 года Аксана захапілася маляваннем у тэхніцы алейнага жывапісу і ў найбольшай меры рэалізавала сябе менавіта ў гэтай сферы. Праз арт-каталогі прадаецца некалькі дзясяткаў карцін Шаляпінай, пераважна гэта пейзажы. Яшчэ каля 50 карцін пазначаныя як прададзеныя, самая дарагая каштавала 800 еўра.
Работы Шаляпінай знаходзяцца ў прыватных калекцыях ЗША, Германіі, Італіі і іншых краін.
❗️Брэнд упрыгожванняў «Belaruskicry» з'явіўся ў спіс «экстрэміскіх фармаванняў»
Яго туды дадаў КДБ сваім рашэннем ад 24 ліпеня.
Паводле ведамства, дачыненне да брэнду маюць Аляксандра Куркова, Марына Сергіеня, Ягор Бужылаў і Алена Куляшова.
🔗Хроніка палітычнага пераследу
❗️Затрыманні на межах Беларусі працягваюцца — грамадзянін Латвіі трапіў у СІЗА за «экстрэмісцкую» падпіску
Мужчына на пазамінулым тыдні паехаў у Беларусь наведаць сына, але на мяжы яго затрымалі з-за падпіскі на «забаронены канал», завялі справу аб адміністрацыйным правапарушэнні і адправілі ў ізалятар часовага ўтрымання.
Пасля затрымання яму не далі звязацца з роднымі, і міліцыянты самі даслалі з яго тэлефона паведамленне аб тым, што ён затрыманы.
«Умовы для палітычных жудасныя. Жалезны ложак — як стол у моргу. Ні падушкі, ні матраца, ні коўдры. Раз на тры гадзіны будзілі, і трэба было ўставаць, называць імя, прозвішча і артыкул. З-за яго ва ўсіх астатніх у камеры забралі кніжкі. Мабыць, палітычным кнігі не дазволеныя».
Гарадзенца завочна асудзілі за «здраду дзяржаве»
У Гродзенскім абласным судзе 28 ліпеня абвесцілі завочны прысуд 39-гадоваму Андрэю Занеўскаму. Яго абвінавацілі ў «выдачы замежнай дзяржаве і яе прадстаўнікам дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь» (здрада дзяржаве), але сутнасць абвінавачвання невядомая.
На падставе ч. 1 арт. 356 КК гарадзенцу завочна прызначылі 11 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
Агулам з 2020 года за «здраду дзяржаве» былі асуджаныя мінімум 108 чалавек.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/118380
⚡️АМАП затрымлівае мінчукоў на месцы падзення беспілотніка ў двары на Матусевіча
Праваабаронцы атрымліваюць інфармацыю пра затрыманне людзей побач з мінскім дваром на Матусевіча 72, дзе сёння ўначы ўпаў і выбухнуў беспілотнік. Вядома, што на месцы здарэння знаходзіцца вялікая колькасць сілавікоў, якія затрымліваюць мінакоў і жыхароў раёну.
Верагодна, сілавікі шукаюць тых, хто перадаваў інфармацыю аб інцыдэнце ў незалежныя медыя.
🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
📝Абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
📝Нагадваем кантакты Праваабарончага цэнтру «Вясна»
🔹Паведаміць пра затрыманне, даслаць інфармацыю з судовых пасяджэнняў: Telegram-бот @viasna_bot | @ViasnaSOS, @SOSViasna;
🔹Звярнуцца па дапамогу па юрыдычных пытаннях, абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў: @zvarot96 | zvarot@spring96.org;
🔹Калі вы пацярпелі ад катаванняў з боку сілавікоў ці сутыкнуліся з жорсткім абыходжаннем за кратамі: @ViasnaDOC | viasnadoc@spring96.org;
🔹Распавесці сваю гісторыю журналістам «Вясны»: @Viasnainfo | viasna@spring96.org.
📍Кантакты рэгіянальных прадстаўніцтваў «Вясны»: Бабруйск — @babrujskspring; Барысаў — @Spring_help_r; Брэст — @Nadbuzanski, @BrestSOS; Гомель — @homelspring; Магілёў — @maydayhelp, @mspring_help; Маладэчна — @Maladecza_help; Наваполацк — @impaynes; Віцебск — @Viciebsk_spring; Светлагорск — @svietlahorskspring
❗️Афіцыйныя кантакты ПЦ «Вясна» можна паглядзець у апісанні @viasna96 ці на старонцы «Кантакты» на spring96.org
⁉️«Вясну» прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем»: як цяпер супрацоўнічаць з намі?
Чарговае папаўненне «Спіса экстрэмісцкіх матэрыялаў»
У яго трапілі Telegram-канал «Горки для Жизни», Telegram-чат «БЕЛИЦА○●○Chat 97%», а таксама старонкі «Медыя-Палессе» ва «Укантакце» і «Аднакласніках».
🔗Хроніка палітычнага пераследу
🔗Прымусовая праца ў беларускіх турмах: як рукамі зняволеных рэжым Лукашэнкі падтрымлівае вайну Расіі супраць Украіны
Па шматлікіх звестках, атрыманых ад былых зняволеных, у калоніях вырабляецца шырокая наменклатура тавараў ваеннага прызначэння – ад спецыяльнай вопраткі і ажно да элементаў зброі. Эксплуатацыя дзяржавай зняволеных ў гэтым кантэксце расцэньваецца як парушэнне міжнародных абавязацельстваў Рэспублікай Беларусь у галіне забароны прымусовай працы і форма саўдзелу аўтарытарнага рэжыму ў вядзенні агрэсіўнай вайны.
Праваабаронца «Вясны» Алег Мацкевіч прааналізаваў адкрытыя крыніцы інфармацыі і сведчанні былых палітзняволеных, і распавёў пра сувязь паміж прымусовай працай зняволеных у беларускіх турмах і задавальненнем ваенных патрэбаў Расійскай Федэрацыі, накіраваных на вайну супраць суверэннай Украіны.
«Яны шыюць форму для расійскіх салдат, і калі ты адмаўляешся, то потым да цябе будуць узнікаць сякія-такія пытанні».
🔗Паведамляйце праваабаронцам пра затрыманні па «справе Гаюна»
Паводле звестак «Вясны», апошнія месяцы ў Беларусі працягваюцца затрыманні ў межах крымінальнай справы за перадачу інфармацыі «Беларускаму Гаюну». Як паведамлялі былыя вязні Акрэсціна, затрыманні адбываюцца ў межах арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Большасць затрыманых — мужчыны.
Ужо распачаліся суды па гэтай справе — нам вядома пра як мінімум шэсць судовых працэсаў.
Праваабаронцам вядома таксама пра як мінімум 33 пацверджаных(!) фігурантаў «справы Гаюна», якіх змясцілі пад варту. Агульная ж лічба затрыманых значна больш.
🔹Затрыманыя пераведзены ў СІЗА за «садзейнічанне экстрэмізму»: што вядома пра «справу Гаюна»
🌿Калі вашых блізкіх затрымалі па гэтай справе, паведаміце, калі ласка, праваабаронцам праз тэлеграм @Viasnainfo
70-гадовую гамяльчанку асудзілі да двух гадоў пазбаўлення волі
Праваабаронцы даведаліся падрабязнасці судовага працэсу ў дачыненні да Сафіі Бачурынскай. Як паведамляе «Гомельская Вясна», жанчыне прызначылі 2 гады калоніі.
Сафіі інкрымінавалася ч. 3 арт. 361-1 КК (удзел у экстрэмісцкім фармаванні), ч. 1 арт. 367 КК (паклёп на Лукашэнку), ч. 1 арт. 368 КК (абраза Лукашэнкі), арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады). Суд адбываўся ў закрытым рэжыме.
Цяпер Бачурынская знаходзіцца ў ПК-4 у Гомелі. На сёння гэта найсталая з усіх вядомых жанчын, якія ўтрымліваюцца ў няволі паводле палітычных матываў.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/118362
62-гадовую намесніцу дырэктара мінскай гімназіі адправілі ў калонію па палітычным артыкуле
Марына Петражыцкая працавала завучам па выхаваўчай працы ў мінскай гімназіі №34, якая знаходзіцца каля вуліцы Арлоўскай, насупраць Кіеўскага сквера.
Жанчына скончыла Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт (тады Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут) у 1984 годзе, пасля чаго выкладала матэматыку, піша «Наша Ніва».
У ліпені 2021-га Петражыцкай прысудзілі 15 сутак. У яе тады правялі ператрус дома, забралі ў КДБ, а пасля аформілі пратакол за «непадпарадкаванне». Калі дакладна завуча звольнілі з школы, невядома.
Настаўніцу арыштавалі ў кастрычніку 2024 года. Як паведамляе Belarus Women Foundation, нядаўна Петражыцкай прысудзілі 2 гады калоніі. Яе абвінавацілі ва ўдзеле ў «экстрэмісцкім фармаванні».
Мінскую лекарку з 30-гадовым стажам адправілі ў калонію па трох палітычных артыкулах
У Мінскім гарадскім судзе асудзілі пульманалагіню Алену Рудую. Лекарцы інкрымініравалі тры палітычныя артыкулы: ч. 3 арт. 361 КК (заклікі да прычынення шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі), ч. 3 арт. 361-1КК (уваходжанне ў склад экстрэмісцкага фармавання), ч. 1 арт. 368 КК (абраза Лукашэнкі).
Мінімальнае пакаранне, якое пагражала Рудой па іх, 4 гады калоніі, піша «Наша Ніва».
Алена Рудая нарадзілася ў 1969 годзе. Скончыла Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт (1992). Працавала ў 10-й бальніцы Мінска (1992-2022), загадвала аддзяленнем.
🔗Перавод палітвязняў на турэмны рэжым
Турэмны рэжым — гэта камерныя умовы ўтрымання, дзе, у адрозненні ад калоніі, вязні ўвесь час сядзяць у чатырох сценах. У камерах людзі гадамі могуць сядзець у рэжыме 24/7 з аднымі і тымі ж людзьмі ў колькасці ад трох да дванаццаці чалавек.
На гэтых палітзняволеных ціск аказвалі адразу пасля этапу ў калонію. Некаторыя ў калоніі не змаглі атрымаць ніводную перадачу да пераводу на турэмны рэжым праз тое, што іх амаль адразу пасля этапу змяшчаюць у ПКТ. Адміністрацыя калоніі спецыяльна стварае невыносныя ўмовы ўтрымання, а потым яшчэ і пагаршае іх стан пераводам на рэжым з максімальнымі абмежаваннямі, пазбаўляючы іх нават свежага паветра.
На дадзены момант праваабаронцам «Вясны» вядомыя прозвішчы 178 палітвязняў, якіх па «надуманых правінах» адміністрацыя калоній карае за «парушэнне ўстаноўленага парадку». З іх 110 палітвязням узмацнілі рэжым і перавялі ў турму.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/107185
Паведамляйце праваабаронцам інфармацыю пра суды за ўдзел у пратэстах
Праваабаронцы атрымліваюць інфармацыю, што ў апошнія месяцы сталі актыўней прад'яўляць абвінавачванні паводле «народнага» арт. 342 КК (арганізацыя або ўдзел у дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак). Толькі ў адным Мінску вядома пра сотні чалавек, што абвінавачваюцца ва ўдзеле ў пратэстах.
Гэта звязана з тым, што хутка міне 5 гадоў з моманту акцый пратэсту, а значыць скончыцца тэрмін даўніны прыцягнення да адказнасці паводле гэтага крымінальнага артыкулу, пасля чаго іх ўдзельнікаў нельга будзе асудзіць. Але, адзначым, што працягнецца пераслед паводле арт. 293 КК (удзел у масавых беспарадках).
Калі ласка, паведамляйце пра суды і іншы пераслед. Паводле вашага жадання, інфармацыя будзе непублічнай. Дзеля бяспекі, вы можаце перадаць звесткі праз вашых сяброў, што жывуць у бяспечных краінах.
@viasnainfo | @viasna_bot | @ViasnaSOS
❗️У Беларусі +8 новых палітвязняў
Гэта Яўген Сарока, Уладзіслаў Браўэр, Аляксандр Апановіч, Дзмітрый Шахноў, Вадзім Жукоўскі, Валерый Жукаў, Віялета Вярбіцкая, Аляксандр Мазурын.
Хто гэтыя людзі і чаму праваабаронцы лічаць іх справы палітычна матываванымі 👉 spring96.org/be/news/118383
Спіс усіх палітвязняў Беларусі 👉 prisoners.spring96.org
Сацсеткі брэнду ўпрыгожванняў «Belaruskicry» прызналі «экстрэмісцкімі»
Адпаведнае рашэнне было прынятае судом Партызанскага раёну 23 ліпеня, але з'явілася ў Спісе Мінінфарма толькі сёння. Гаворка пра сайт, а таксама старонкі ў Instagram, Telegram, Facebook, TikTok і «Х».
Акрамя таго, у «Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў» трапілі Telegram-канал «Страна Зазеркалья», друкаваныя выданні «Нацыяналiзм у сьвеце. Мiнулае. Сучаснасьць. Пэрспэктывы» і «Verbrannte Dorfer. Nationalsozialistische Verbrechen an der landlichen Bevolkerung in Polen und der Sowjetunion im Zweiten Weltkrieg"/Herausgegeben von Florian Wieler und Frederic Bonnesouer Unter Mitarbeit von Sibylle Suchan-FloB».
🔗Хроніка палітычнага пераследу
За словы «Слава Украіне» былога палітвязня ў наваполацкай калоніі на 4 гадзіны паставілі на расцяжку
Падчас засялення ў калонію кантралёры правакавалі мужчыну, каб прымяніць дадатковыя катаванні. Адзін з актывістаў звярнуў увагу на ягонае ўкраінскае прозвішча. Юрыст у адказ сказаў: «Слава Украіне». Актывіст адразу распавёў пра гэта адміністрацыі калоніі.
Затым кантралёр з мянушкай Шпрыц павёў Арцёма на кантрольны пункт. Там ён распытваў былога палітвязня, чым Крым, называў яго фашыстам і ў выніку на чатыры гадзіны паставіў на расцяжку. Вязня прымушалі вельмі шырока расстаўляць ногі на шырыню шасці напольных кафляў. Калі ён не вытрымліваў і падаў, штурхалі і прымушалі стаяць у такой позе далей, кажа Арцём.
Цягліцы на нагах не вытрымалі і парваліся. Праз гэта ў былога палітвязня ўнутраныя бакі абедзвюх сцёгнаў былі ўсе чорныя ад сінякоў, распавядае суразмоўца.
🔹«Толькі ў няволі зразумеў, што такое прававы дэфолт»: былога юрыста асудзілі за расследванне карупцыі гомельскіх чыноўнікаў
У BELPOL «Вясне» распавялі, што Андрэй Занеўскі да 2018-га года працаваў у «Ваўкавыскай камунальнай гаспадарцы», а потым адкрыў сваё прадпрыемства
У гэтым жа годзе УКДБ па Гродзенскай вобласці ўзбудзіла ў дачыненні да яго крымінальную справу паводле ч.1 арт. 375 КК (наўмыснае разгалашэнне службовай таямніцы). Згодна версіі абвінавачвання, Занеўскі з лютага 2014 года па студзень 2015, знаходзячыся на тэрыторыі Рэспублікі Польшча, наўмысна разгалосіў звесткі, якія складаюць службовую таямніцу. У 2019 годзе расследаванне было прыпыненае праз немагчымасць вытворчасці следчых дзеянняў.
Невядома, ці цяпер Андрэя Занеўскага асудзілі па перакваліфікаванай старой справе, ці па новай.
🔹Гарадзенца завочна асудзілі за «здраду дзяржаве»
Паведамляйце праваабаронцам інфармацыю пра суды за ўдзел у пратэстах
Праваабаронцы атрымліваюць інфармацыю, што ў апошнія месяцы сталі актыўней прад'яўляць абвінавачванні паводле «народнага» арт. 342 КК (арганізацыя або ўдзел у дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак). Толькі ў адным Мінску вядома пра сотні чалавек, што абвінавачваюцца ва ўдзеле ў пратэстах.
Гэта звязана з тым, што хутка міне 5 гадоў з моманту акцый пратэсту, а значыць скончыцца тэрмін даўніны прыцягнення да адказнасці паводле гэтага крымінальнага артыкулу, пасля чаго іх ўдзельнікаў нельга будзе асудзіць. Але, адзначым, што працягнецца пераслед паводле арт. 293 КК (удзел у масавых беспарадках).
Калі ласка, паведамляйце пра суды і іншы пераслед. Паводле вашага жадання, інфармацыя будзе непублічнай. Дзеля бяспекі, вы можаце перадаць звесткі праз вашых сяброў, што жывуць у бяспечных краінах.
@viasnainfo | @viasna_bot | @ViasnaSOS
❗️У Беларусі +11 новых палітвязняў
Гэта Віктар Мека, Андрэй Андронаў, Андрэй Арол, Алена Рудая, Яўген Шляхцёнак, Сафія Бачурынская, Валеры Іванін, Яўген Бялькевіч, Яўген Пяргаеў, Ілля Валвенкін, Мікалай Ліс
Хто гэтыя людзі і чаму праваабаронцы лічаць іх справы палітычна матываванымі 👉 spring96.org/be/news/118374
Спіс усіх палітвязняў Беларусі 👉 prisoners.spring96.org
⚖️«Толькі ў няволі зразумеў, што такое прававы дэфолт»: былога юрыста асудзілі за расследванне карупцыі гомельскіх чыноўнікаў
Гомельскі юрыст Арцём у 2020 годзе пачаў весці ўласнае расследванне пра карупцыю ў найбуйнейшым у Беларусі гаражным кааператыве і пра ДТЗ са смяротным вынікам з удзелам чыноўніцы гарвыканкама. У 2022 годзе на юрыста завялі крымінальныя справы за «паклёп» і «распальванне варожасці» і асудзілі на 2 гады калоніі.
Былы палітвязень распавёў «Вясне», што толькі пасля ўласнага зняволення зразумеў, што ў Беларусі сапраўды пануе прававы дэфолт. Суразмоўца падзяліўся, як у калоніі бараніў працоўныя правы непалітычных вязняў, а таксама распавёў, як яго зблыталі з поўным цёзкам і будавалі абвінавачванне на падставе чужых тэлефонных размоваў.
«Маладыя хлопцы ў камеры сівеюць. Праз беднае харчаванне праяўляюцца хранічныя захворванні. Аднойчы нам прынеслі ежу, у якой былі апарышы. Як жартавалі супрацоўнікі СІЗА: "Затое, у вас будзе мяса"».
Вядомага прадпрымальніка і актывіста са Светлагорска асудзілі за «паклёп на Лукашэнку»
62-гадовага прадпрымальніка і актывіста са Светлагорска Анатоля Змітровіча асудзілі паводле ч. 1 арт. 367 КК (паклёп у дачыненні да Лукашэнкі). Яму прызначылі 10 месяцаў пазбаўлення волі з утрыманнем у калоніі агульнага рэжыму, піша «Гомельская Вясна». Сутнасць абвінавачвання невядомая.
Да затрымання Анатоль быў індывідуальным прадпрымальнікам і актыўным удзельнікам прадпрымальніцкага руху. Ён вядомы таксама як экалагічны актывіст у перыяд будаўніцтва і запуска Светлагорскага завода беленай цэлюлозы, калі адбываліся шматлікія выкіды шкодных рэчываў у атмасферу. У апошні час працаваў у адным з прадпрыемстваў у галіне аўтасервісу.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/118370
«Абурала беззаконне». У 17 гадоў беларус выйшаў на пратэсты і патрапіў у калонію — яму патрэбная дапамога на эміграцыі
Ілля Бохан быў асуджаны да 3,5 гадоў калоніі паводле гучнай «пінскай справы». У зняволенні ён паспеў ажаніцца і развесціся, адчуць сапраўдную падтрымку родных, і адначасова — поўнае бяссілле перад сістэмай. Яго прыніжалі, каралі за любую дробязь, кляймілі як «палітычнага» і трымалі ў карцарах ды ШІЗА ў сценах з цвіллю.
Пасля выхаду на волю Ілля быў вымушаны з'ехаць з Беларусі, бо яму пагражалі новым зняволеннем.
«Адразу пасля вызвалення да мяне прыехаў ГУБАЗіК. Пасля праверкі тэлефона яны сказалі, што калі яшчэ раз мяне заўважаць на такіх мерапрыемствах [акцыях пратэсту], то прастрэляць калені».
У Беларусі новае «экстрэмісцкае фармаванне» — праект «Беларуская Акадэмія»
Адпаведнае рашэнне прынятае КДБ 22 ліпеня. Паводле ведамства, дачыненне да ініцыятывы мае Святлана Сільверстава.
🔗Хроніка палітычнага пераследу
❗️У Брэсце затрымалі дызайнера Дзмітрыя Царука
Пасля трох сутак у ізалятары часовага ўтрымання яго перавялі ў СІЗА № 7 горада Брэста.
Па непацверджанай інфармацыі, яму інкрымінуюць артыкул 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).
Дзмітрый — дызайнер, таксама ён меў дачыненне да PR, медыя і сацыяльных праектаў. Ён уваходзіў у склад кампаніі «Fajno», якая ў тым ліку распрацавала дызайн лампы-птушкі.
🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
📝Абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
💌Беларусы Бельгіі напісалі лісты палітвязням, што адзначаюць свой Дзень Народзінаў у ліпені
У нядзелю, 27 ліпеня, беларуская дыяспара ў Брусэлі правяла акцыю ў гонар Дня Незалежнасці Беларусі — у гонар прыняцця Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце ў 1990 годзе.
Удзельнікі сабраліся, каб ушанаваць гэты важны гістарычны дзень, а таксама выказаць салідарнасць з палітычнымі зняволенымі.
Падчас мерапрыемства прысутныя падпісалі паштоўкі для беларускіх палітвязняў, якія маюць Дзень Народзінаў у ліпені, але не маюць магчымасці адсвяткаваць яго з роднымі і блізкімі.
«Расцягнулі каля сцяны і проста пачалі збіваць дубінамі». Як катуюць вязняў у наваполацкай калоніі
Былы палітвязень распавядае, што збіццё ў штрафным ізалятары наваполацкай калоніі — распаўсюджаная з'ява:
«Знаходзячыся ў ШІЗА невялікую колькасць часу, я чуў, як збівалі іншых. У суседнім ШІЗА хлопец таксама падчас абыходу казаў, што холадна, ён прасіў зачыніць акно, таму што баяўся, што не вытрымае і памрэ. Але яго проста ў камеры пачыналі збіваць. Пры гэтым хлопец гучна крычаў і маліў, каб яго не білі. Гэта значыць, за звычайнае пытанне або просьбу там могуць збіць. У асноўным, гэта робіцца на прагулачных дворыках, каб ніхто не бачыў і нікуды гэта не сышло. Таму можна дакладна сцвярджаць, што фізічная сіла ў гэтай калоніі ўжываецца».
📄 Што пачытаць у нядзелю? Сабралі для вас галоўныя матэрыялы «Вясны» за тыдзень:
🔹Ціхі тэрор: як рэжым у Беларусі змяніў паказальныя рэпрэсіі на нябачныя
🔹Да маці палітвязня Дзяніса Сальмановіча прыйшлі з ператрусам
🔹Шматдзетныя бацькі, хворая на анкалогію жанчына, былы вайсковец: каго прызналі палітвязнямі ў ліпені
🔹Заява праваабарончай кааліцыі аб недапушчальнасці сексуалізаванага пераследу і неабходнасці сістэмнага рэагавання на выпадкі гвалту і злоўжывання ўладай
🔹Праваабаронцы прэзентавалі Дапаможнік па мірных сходах для беларусаў і беларусак за мяжой
🔹Палітвязня Мікіту Самарына асудзілі да 6 гадоў калоніі
🔹«Дручкамі па нагах, па спіне». Былы палітвязень распавёў пра збіццё і жорсткія ўмовы ў наваполацкай калоніі
💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon | Аднаразовым данатам
Палітвязню з Маладзечна, у якога няма адной нагі, прысудзілі 4 гады калоніі
53-гадовы жыхар Маладзечна Ігар Сідаровіч атрымаў прысуд ужо па трэцяй палітычнай крымінальнай справе.
Вясной 2021-га яго асудзілі спачатку за ўдзел у пратэстах — тады абмежаваліся штрафам. Летам 2021-га Сідаровіча асудзілі за «абразу» начальніка Маладзечанскага РУУСа Вадзіма Прыгары і далі паўтара года «хатняй хіміі».
У канцы 2024 года Сідаровіча арыштавалі зноў — цяпер за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» (арт. 361-4 КК). Палітвязня ўтрымлівалі ў СІЗА нягледзячы на інваліднасць — у яго няма адной нагі.
У ліпені Сідаровічу вынеслі новы прысуд — чатыры гады калоніі, піша «Наша Ніва».