viasna96 | Unsorted

Telegram-канал viasna96 - Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

9428

Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі. Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS. Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo Юрыдычная служба: @zvarot96

Subscribe to a channel

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

⁉️Што рабіць, калі тваю старонку прызналі «экстрэмісцкай»?

Калі ўладальнік старонкі, якую прызналі «экстрэмісцкай», знаходзіцца ў Беларусі, то самы бяспечны варыянт — выдаліць старонку. Не выдаляючы яе, вы рызыкуеце атрымаць штраф або арышт за «стварэнне экстрэмісцкага матэрыялу» (арт. 19.11 КаАП).

Як паказвае пратыка, недастаткова зрабіць старонку «прыватнай», бо статус старонкі ніяк не ўплывае на юрыдычную ацэнку яе кантэнту.

Калі вы не выдаляеце старонку, важна паклапаціцца пра бяспеку падпісчыкаў. Варта распавесці ў сваіх сацыяльных сетках, што старонка прызнана «экстрэмісцкім матэрыялам».

Нагадаем, што нават старыя лайкі, каментары і падпіскі могуць выкарыстоўвацца як падстава для адміністрацыйнай справы.

🔹Прызнанне персанальных старонак «экстрэмісцкімі матэрыяламі»: наступствы і парады ад юрысткі

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

📄 Што пачытаць у нядзелю? Сабралі для вас галоўныя матэрыялы «Вясны» за тыдзень:

🔹У Беларусі памілавалі некалькі палітзняволеных грамадзян Украіны

🔹Былая палітзняволеная: «Царква ў калоніі — гэта чарговы допыт следчага»

🔹Універсальны перыядычны агляд: Беларусь падтрымала 128 рэкамендацый з 332

🔹Працоўная група ААН прызнала адвольным пазбаўленне волі актывісткі Паліны Шарэнды-Панасюк

🔹Экс-каліноўца Максіма Ралько асудзілі да 10 гадоў калоніі

🔹Двух палітзняволеных каталіцкіх святароў вызвалілі па памілаванні

🔹«Накіраваны на тое, каб зрабіць грамадства яшчэ больш залежным, напалоханым і беспраўным», — юрыстка пра новы законапраект МУС

🔹«Адзін няправільны крок — будзем страляць», — палітзняволеная ўкраінка пра падрабязнасці свайго вызвалення па абмене

💵Падтрымаць «Вясну» 👉 donate.spring96.org

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Выйшаў на свабоду палітвязень Міхаіл Сталярчук

Пра гэта паведамляе @nashaniva.

Гэта грамадзянін Украіны, якому прысудзілі 6 гадоў калоніі за тое, што ён нібыта збіраў звесткі пра вайсковую тэхніку на тэрыторыі Беларусі яшчэ з 2019 года.

Сталярчука знялі з аўтобуса Львоў — Брэст яшчэ да пачатку вайны і адправілі за краты.

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

⁉️Прызнанне персанальных старонак «экстрэмісцкімі матэрыяламі»: наступствы і парады ад юрысткі

Па стане на 21 лістапада 2025 года спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў» у Беларусі займае ўжо 1883 старонак, і гэтая лічба працягвае расці. За апошнія пяць гадоў беларускія суды прызналі каля васьмі тысяч інфармацыйных прадукцый «экстрэмісцкімі», у тым ліку асабістыя старонкі ў сацыяльных сетках актывістаў, журналістаў, грамадскіх дзеячаў і звычайных грамадзян.

• Як адбываецца прызнанне старонкі «экстрэмісцкай»?
• Адміністрацыйны пераслед: хто і за што караецца?
• Ці магчыма крымінальная адказнасць?
• Што рабіць, калі тваю старонку прызналі «экстрэмісцкай»?


Юрыстка «Вясны» Святлана Галаўнёва тлумачыць, што азначае такое прызнанне, якія наступствы яно мае і як павінен дзейнічаць уладальнік старонкі.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/119125

🌿Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

UPD. Праваабаронцам стала вядома, што на фота не Вячаслаў Бародзій

Сярод вызваленых украінцаў на кадры трапіў чалавек, падобны да палітзняволенага Вячаслава Бародзія


Украінскага егера Вячаслава Бародзія затрымалі 1 верасня 2023 года ў Ельскім раёне Беларусі, які мяжуе з Жытомірскай вобласцю Украіны. Вядома, што Вячаслаў нарадзіўся ў Жытомірскай вобласці, некаторы час жыў у Мазыры, а потым вярнуўся ва Украіну і працаваў егерам, выхоўвае трох дзяцей.

Прапагандысты паведамлялі, што Бародзій нібыта пасля пачатку поўнамаштабнай вайны прайшоў падрыхтоўку ў навучальным цэнтры Галоўнага ўпраўлення разведкі Мінабароны Украіны і што «з сакавіка 2023 года, акрамя ГУР Мінабароны, ён стаў супрацоўнічаць яшчэ і са Службай бяспекі Украіны».

Пазней яго асудзілі да 10 гадоў калоніі.

🔹У Беларусі памілавалі некалькі палітзняволеных грамадзян Украіны

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

⁉️Ціск на сваякоў палітэмігрантаў: што важна ведаць

Калі чалавек з'язджае з Беларусі, улады ўсё часцей спрабуюць дастаць яго праз сваякоў, якія засталіся. Бацькоў або братоў і сясцёр выклікаюць у міліцыю, ладзяць ператрусы, дапытваюць, часам затрымліваюць. Праваабаронцам таксама вядомыя выпадкі, калі сваякоў адпраўляюць на «суткі» паводле адміністрацыйных пратаколаў і нават судзяць па крымінальных справах. Гэта форма рэпрэсій, мэта якіх — запалохаць і прымусіць замаўчаць тых, хто крытыкуе сістэму.

Юрыдычная служба «Вясны» тлумачыць, якія правы ёсць у такім выпадку і як дзейнічаць, каб абараніць сябе.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/118634

🌿Чытаць з Беларусі без VPN

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

🎁Беларусы Італіі дапамогуць дзецям сем'яў рэпрэсаваных

Асацыяцыя «Талака» і Народная амбасада Беларусі ў Італіі працягваюць традыцыю дарыць падарункі дзецям, што растуць у рэпрэсаваных сем'ях!

Прыярытэт: сем'і, што пацярпелі праз рэпрэсіі, але не маюць статуса палітзняволенага.

Больш падрабязна пра ініцыятыву і ўмовы — у форме для запаўнення.

«📢 Хочаце стаць дарыцелем і падтрымаць дзетак з рэпрэсаваных сем'яў ці прапанаваць італьянскім знаёмым? Пераходзьце па спасылцы — там форма на італьянскай мове».

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Чарговае папаўненне «Спіса экстрэмісцкіх матэрыялаў»

У яго трапілі:

📍Telegram-канал «Розовые Косынки/Ружовые хусткi»;
📍Instagram старонкі «Розовые Косынки/Ружовые хусткi», «Беларусь Новости», «rozum.mеdia», «zmitserlukashuk», «Belarus.mission»;
📍Старонкі ў Facebook «Центр бiлоруськiх коммунiкацiй», «Zdrada», «Вольны Беларускі Ўніверсітэт/ Free Belarus University»;
📍YouTube-канал «Free Belarus»;
📍Старонка ў «Аднакласніках» «Алесь Корниенко»;
📍TikTok-старонкі «СапраУдны Новополоцк», «Навiны з будучынi», «Маладая Грамада».

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Папраўчая калонія №22 «Ваўчыныя норы» пераходзіць на расійскі мэсанджар MAX для званкоў

З пачатку гэтага тыдня сваякам асуджаных настойліва рэкамендуюць спампаваць на гаджэты расійскі мэсанджар MAX, распрацаваны кампаніяй VK, для ажыццяўлення дазволеных рэжымам аўдыё-і відэазванкоў.

Іх папярэджваюць, што ад Viber адміністрацыя калоніі мае намер адмовіцца ў бліжэйшыя тыдні, а мэсанджар WhatsApp ужо заблакаваны на кампутарах калоніі, піша @MAYDAYMog.

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Разгляд апеляцыйных скаргаў па справе смаргонцаў з «дваровага чату» прызначаны на 13 студзеня

Пасяджэнне пройдзе ў Вярхоўным судзе, піша «Гарадзенская Праваабарона».

Нагадаем, Марэт Валюк, Уладзіміру Казлоўскаму, Вользе Міраненцы, Наталлі Пупкевіч, Святлане Кашкель і Маргарыце Навумавай прызначылі па два з паловай гады калоніі і штрафы ў памеры 800 базавых велічыняў кожнаму (33 600 беларускіх рублёў). Любові Валюк, якая мае анкалагічнае захворванне, прызначылі тры гады «хатняй хіміі» і 500 базавых велічыняў штрафу (21 000 штрафу).

🔹«Справа дваровых чатаў»: як чаты суседзяў ператварыліся ў крымінальную справу

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

🎉Беларускаму Хельсінкскаму Камітэту сёлета споўнілася 30-гадоў — падтрымайце дзейнасць праваабаронцаў!

Арганізацыя была зарэгістраваная 1 лістапада 1995 года і ў гэтым месяцы адзначыла свой юбілей. Яе заснавальнікамі сталі вядомыя грамадскія, палітычныя і культурныя дзеячы краіны: Васіль Быкаў (ён жа — першы старшыня Назіральнага Сойма БХК), Рыгор Барадулін, Радзім Гарэцкі, Святлана Алексіевіч, Генадзь Бураўкін, Юрый Хадыка, Карлас Шэрман і іншыя.

Пры Беларускім Хельсінкскім Камітэце дзейнічае грамадская прыёмная і дасведчаныя юрысты бясплатна кансультуюць людзей па пытаннях, што датычацца парушэння правоў чалавека ў Беларусі.

💶Вы можаце падтрымаць
@belhelcom і павіншаваць іх з юбілеем, даслаўшы данат праз сэрвіс Stripe!

👉Разавы ўнёсак на любую суму
👉Рэгулярны данат на сістэмную працу з правамі чалавека ў Беларусі — cума 10 еўра кожны месяц, вы зможаце адмяніць падпіску ў любы момант.

🚨Важна: дзеля вашай бяспекі не выкарыстоўвайце беларускія або расійскія карты для такіх данатаў!

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Вызваленыя ўчора каталіцкія святары выехалі з краіны

Як паведамляе @katolik_life, святароў адразу вывезлі за мяжу і цяпер яны знаходзяцца ў Ватыкане.

Тут чакаюцца сустрэчы з імі — у хуткім часе павінны з'явіцца афіцыйныя паведамленні. Калі святары змогуць вярнуцца ў Беларусь і што іх чакае далей — пакуль невядома.

Нагадаем, учора стала вядома пра вызваленне палітзняволеных Генрыха Акалатовіча і Анджэя Юхневіча.

🔹Двух палітзняволеных каталіцкіх святароў вызвалілі па памілаванні

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

«Я гэтага не дарую». У палітвязня Віталя Бандарука, вывезенага ў Літву, знайшлі гепатыт С — напэўна, заразілі за кратамі

Гепатыт С перадаецца нават пры мінімальнай колькасці крыві, таму, каб спыніць хваробу, важна добра стэрылізаваць медычныя інструменты і выкарыстоўваць аднаразовыя шпрыцы.

«Калі выходзіш з ШІЗА ў шклоўскай калоніі, ты заўсёды хворы — у цябе раздзьмутыя суставы на каленях, прышчы па ўсім целе, яны моцна свярбяць, іншыя балячкі выскокваюць. Дык я ў такім выпадку звяртаўся да [турэмных] медыкаў, яны мне ставілі розныя кропельніцы і ўколы.

Я не заўсёды мог за гэтым прасачыць. Часам я бачыў, што дастаюць з упакоўкі аднаразовы шпрыц, а часам і не бачыў. Бываў у такім дрэнным стане, што ўсё роўна на шпрыцы, толькі б хоць нешта калолі. Яшчэ мяне там прышчапілі ад кавіду».


Магчыма, кажа Віталь, яго заразілі яшчэ да калоніі, але ўжо пасля арышту. У брэсцкім СІЗА мужчына таксама атрымліваў уколы.

Сёння гэтая хвароба добра лечыцца, галоўнае — своечасова даведацца пра заражэнне, піша «Наша Ніва».

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

«Аляксандр Рыгоравіч вам падарыў свабоду». Палітзняволеная ўкраінка пра падрабязнасці свайго вызвалення па абмене

Абмен на мяжы адбываўся з берушамі ў вушах і навушнікамі, рукі звязалі зацяжкамі, узгадвае Людміла Ганчарэнка. Ён праходзіў на памежным пераходзе Макраны — Даманава.

«Там да нас нехта зайшоў і сказаў: "Я разумею, што вы ў неразуменні, але сёння ў вас другі дзень нараджэння. Аляксандр Рыгоравіч вам падарыў свабоду. Праз гадзіну вы будзеце ва Украіне". І на кожнага пачаў паказваць і казаць: "У цябе нумар адзін, у цябе — два, у цябе — тры. Калі я назаву ваш нумар, вы выходзіце з машыны".

Як толькі я выйшла, з мяне адразу знялі ўсё абмундзіраванне. Я ўжо бачу, што ўдалечыні напісана "Украіна". Сілавікі ўсе стаялі ў зялёных формах. Стаялі добрыя машыны-джыпы, усе без нумарных знакаў. Яны трымалі ў руках аўтаматы, накіраваныя ўніз. Сказалі: "Адзін няправільны крок — мы будзем страляць". Ва Украіне нас сустрэлі ўжо нашыя хлопцы».


Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/119102

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

❗️У Беларусі +6 новых палітвязняў

Гэта Мікіта Нячаеў, Дар’я Пучыла, Вольга Матусевіч, Павел Ксяндзоў, Людміла Ксяндзова, Сяргей Даронін.

Хто гэтыя людзі і чаму праваабаронцы лічаць іх справы палітычна матываванымі 👉 spring96.org/be/news/119118

Спіс усіх палітвязняў Беларусі 👉 prisoners.spring96.org

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

🌿Падтрымаць «Вясну» стала яшчэ прасцей!

Мы абараняем правы чалавека ў Беларусі ўжо амаль 30 гадоў. Нягледзячы на ўсе перашкоды і цяжкасці, «Вясна» працягвае працу на карысць людзей. Нам патрэбная вашая падтрымка!

Мы сабралі ўсе магчымыя спосабы дапамогі на адной старонцы: donate.spring96.org.

Не заставайся ў баку — ахвяруй на дзейнасць праваабаронцаў!

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Маладую маці з Ліды, якая толькі што нарадзіла, асудзілі за садзейнічанне экстрэмізму

Галіне Анушчанка 25 гадоў. Родам яна з Рэчыцы. У 2018‑м скончыла Гомельскі дзяржаўны хіміка-тэхналагічны каледж па спецыяльнасці «лабарант хімічнага аналізу, гальванік». Неўзабаве дзяўчына нарадзіла дачку.

Пасля Галіна выйшла замуж і пераехала ў Ліду. Нядаўна ў сацсетках яна выкладала фота немаўляці — хутчэй за ўсё, гэта яе другое дзіця, народжанае зусім нядаўна, піша «Наша Ніва».

Невядома, ці трымалі Галіну за кратамі, але асудзілі яе нядаўна па ч.1 і ч.2 артыкула 361‑4 — «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці».

Невядомыя ні сутнасць абвінавачанняў, ні дакладны прысуд, толькі тое, што Галіне, верагодна, прысудзілі «хатнюю хімію».

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Кіраўнік украінскай разведкі Кірыла Буданаў паведаміў, што вызваленыя ўкраінцы былі асуджаныя ад 2 да 11 гадоў калоніі

Аднак, паводле інфармацыі праваабаронцаў, 18-гадовая Марыя Місюк была асуджаная да 13 гадоў пазбаўлення волі. Яна чакала апеляцыю па справе.

🔹У Беларусі памілавалі некалькі палітзняволеных грамадзян Украіны

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

🎥З'явіліся кадры з вызваленымі сёння ўкраінцамі

Нагадаем, на волю выйшаў 31 грамадзянін Украіны, асуджаны ў Беларусі.

Вызваленыя жанчыны і мужчыны былі асуджаныя да тэрмінаў ад 2 да 11 гадоў пазбаўлення волі.

🔹У Беларусі памілавалі некалькі палітзняволеных грамадзян Украіны

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Сярод вызваленых грамадзян Украіны — 18-гадовая палітзняволеная Марыя Місюк

Яе фотаздымак апублікавалі ўкраінскія валанцёры.

16-гадовая Марыя ў 2022 годзе пераехала разам з сям'ёй з Украіны ў Беларусь. Пазней яе затрымалі сілавікі і абвінавацілі ў тым, што дзяўчына стварыла ў нашай краіне «анархісцкую ячэйку для падрыхтоўкі тэрактаў».

🔹У Беларусі памілавалі некалькі палітзняволеных грамадзян Украіны

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

🌿Праваабарончая праграма «Вясна»

1:27 Андрэя Пачобута ўзнагародзілі Ордэнам Белага Арла, абвечшаны лаўрэаты прэміі імя Францішка Аляхновіча, у Гданьску прайшла дыскусія «Голас пакалення свабоды»

10:02 У Жэневе адбылося пасяджэнне па Універсальным перыядычным аглядзе , на якім прынялі раздзел рэкамендацый праекта дакладу па Беларусі

14:10 Тэма смяротнага пакарання ў Кыргызстане. Размова з псіхолагам і гендарным экспертам Тынчыкбекам Бакытавым

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Лукашэнка памілаваў 31 грамадзяніна Украіны

Сцвярджаецца, што гэта адбылося па просьбе Трампа.

У дадзены момант гэтых людзей зараз перадаюць Украіне — ці ёсць сярод іх палітвязні, пакуль невядома.

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

🗣«Накіравана, каб зрабіць грамадства яшчэ больш залежным, напалоханым і беспраўным», — юрыстка пра новы законапраект МУС

Міністэрства ўнутраных справаў распрацавала законапраект, які прадугледжвае адміністрацыйную адказнасць за «невыкананне абавязкаў па працаўладкаванні і лячэнні алкагалізму» ў дачыненні да асоб, якія знаходзяцца на прафілактычных уліках. Гэта асобы, якія вызваліліся з месцаў зняволення; бацькі, якіх суд абавязаў утрымліваць сваіх дзяцей; асобы, што здзейснілі хатні гвалт ды іншыя.

Юрыстка «Вясны» Вікторыя Рудзянкова пракаментавала новы законапраект МУС.

«Асабліва цынічна гэта выглядае на фоне таго, як КДБ адмаўляе асобам, адвольна прызнаным «тэрарыстамі», нават у магчымасці адкрыць банкаўскі рахунак для працы, фактычна блакуючы доступ да легальнай занятасці».


Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/119140

🌿Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

МУС прапануе ўвесці адказнасць для тых, хто стаіць на прафуліку ў міліцыі і не працуе

Ведамства распрацавала законапраект, які прадугледжвае адміністрацыйную адказнасць за «невыкананне абавязкаў па працаўладкаванні і лячэнні алкагалізму» ў дачыненні да асоб, якія знаходзяцца на прафілактычных уліках.

На прафуліках МУС знаходзіцца значная колькасць грамадзян. Гэта асобы, якія вызваліліся з месцаў зняволення; бацькі, якіх суд абавязаў утрымліваць сваіх дзяцей; асобы, што здзейснілі хатні гвалт, ды іншыя, піша «Позірк».

Таму «ўсе асобы, якія стаяць на ўліках у Міністэрстве ўнутраных спраў, павінны працаваць», заявіў кіраўнік ведамства Іван Кубракоў.

Нагадаем, што былыя палітвязні сутыкаюцца са складанасцямі ў пошуках працы ў Беларусі, бо былі асуджаныя па «пратэсных» ці «экстрэмісцкіх» артыкулах, а таксама ўнесеныя ў спісы «экстрэмістаў» ці «тэрарыстаў».

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

⁉️Прызнанне персанальных старонак «экстрэмісцкімі матэрыяламі»: наступствы і парады ад юрысткі

Па стане на 21 лістапада 2025 года спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў» у Беларусі займае ўжо 1883 старонак, і гэтая лічба працягвае расці. За апошнія пяць гадоў беларускія суды прызналі каля васьмі тысяч інфармацыйных прадукцый «экстрэмісцкімі», у тым ліку асабістыя старонкі ў сацыяльных сетках актывістаў, журналістаў, грамадскіх дзеячаў і звычайных грамадзян.

Юрыстка «Вясны» Святлана Галаўнёва тлумачыць, што азначае такое прызнанне, якія наступствы яно мае і як павінен дзейнічаць уладальнік старонкі.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/119125

🌿Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Бабруйскія пракуроры вырашылі апраўдацца з-за прызнання «экстрэмісцкімі» старонак Рады міністраў Паўночных краін

2 кастрычніка ў судзе Бабруйска і Бабруйскага раёна прызналі «экстрэмісцкімі» сайт і старонкі ў Facebook Рады міністраў Паўночных краін і Усходнееўрапейскага дэмакратычныга цэнтру. Больш чым праз 1,5 месяца намеснік пракурора Бабруйска Дзяніс Бяляўскі распавёў, чаму так адбылося.

Паводле яго, на рэсурсах Рады міністраў «сістэматычна неўстаноўленымі асобамі размяшчаюцца фатаграфіі, якія змяшчаюць выявы экстрэмісцкай сімволікі і атрыбутыкі. Акрамя таго, у асобных публікацыях змяшчаюцца заклікі да актывізацыі пратэснага руху, заведама ілжывыя звесткі аб ходзе правядзення выбараў у Рэспубліцы Беларусь, прававым становішчы грамадзян, інфармацыя, якая дыскрэдытуе дзеянні супрацоўнікаў органаў унутраных спраў».

Нагадаем, Рада міністраў Паўночных краін — гэта міжурадавы форум, створаны пасля Хельсінкскага дагавора. Мэта Рады — садзейнічаць супрацоўніцтву паміж Паўночнымі краінамі.

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

У «Спіс экстрэмістаў» дадалі яшчэ 30 прозвішчаў — цяпер у ім 6019 чалавек

21 лістапада МУС зрабіла традыцыйнае пятнічнае абнаўленне «Пераліка грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».

Сярод іх 17 чалавек былі асуджаныя за «садзейнічанне экстрэмізму», а 6 чалавек былі асуджаныя паводле «народнага» арт. 342 КК, але іх вызвалілі ад адказнасці «ў сувязі з выхадам тэрміну прыцягнення».

Да допіса далучаны апошні «Пералік грамадзян, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».

⁉️«Мама, я экстрэміст». Якія абмежаванні накладаюцца на асоб, уключаных у «Спіс экстрэмістаў»

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Невядомы напісаў беларусцы ад імя рэжысёра, які здымае кіно пра пратэсты — у яе спыталі, ці ўдзельнічала яна ў акцыях у 2020-ым годзе

Чытачка «Люстэрка» атрымала паведамленне нібы ад чальца каманды рэжысёра Аляксея Палуяна. Ён напісаў, што пачынаюцца здымкі фільма аб пратэстах 2020 года, і прапанаваў чытачцы паўдзельнічаць у кастынгу.

Паклікаўшы на яго, аўтар паведамлення прапанаваў адказаць на некалькі пытанняў. Напісаць імя, узрост, горад нараджэння і цяперашняе месца жыхарства. А таксама ўдакладніць, ці ўдзельнічала беларуска «ў мірных акцыях у 2020 годзе». Жанчына нічога не адказала, бо палічыла гэтае паведамленне падазроным.

Па каментар «Люстэрка» звярнулася да рэжысёра Аляксею Палуяну. Ён адзначыў, што адпраўнік паведамлення ніяк не звязаны з яго камандай. І ніякіх запрашэнняў на кастынгі выпадковым людзям яны не рассылалі.

🔗Хроніка палітычнага пераследу

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

✍️Шукаем людзей, якія за апошнія паўгода адбывалі арышты ў беларускіх ізалятарах часовага ўтрымання

Распавядзіце праваабаронцам пра ўмовы ўтрымання.

Ананімнасць гарантуецца. Калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

У папраўчых калоніях Беларусі ў сваякоў асуджаных сталі патрабаваць даведкі ад сотавых аператараў

У асабістай справе кожнага асуджанага ёсць інфармацыя аб сваяках і блізкіх, якім дазволена тэлефанаваць. Сам званок (аўдыё і відэа) кантралюецца, а, часта, і ажыццяўляецца спачатку работнікам папраўчай установы, які павінен пераканацца, што размова будзе з чалавекам, указаным у асабістай справе.

Раней для гэтых мэт адміністрацыя папраўчых устаноў патрабавала толькі копіі дакументаў, якія пацвярджаюць сваяцтва — як правіла, копіі пашпартоў. І гэтага было дастаткова. Аднак зараз у шэрагу калоній у абанентаў запатрабавалі пацверджанне прыналежнасці мабільнага нумара, піша @MAYDAYMog.

Асабліва гэта датычыцца замежнікаў і, перш за ўсё, якія пражываюць у Расіі. Яны павінны падаць сваім аператарам заяву аб «актуалізацыі рэгістрацыйных дадзеных абанента» і прад'явіць у ПК адпаведную выпіску.

Читать полностью…
Subscribe to a channel