Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі. Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS. Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo Юрыдычная служба: @zvarot96
❗️Мікіту Лосіка асудзілі па справе «Беларускага Гаюна»
25-гадовага Мікіту Лосіка — брата палітзняволенага Ігара Лосіка — асудзілі да трох гадоў абмежавання волі з накіраваннем у ПУАТ («хіміі») паводле арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Мікіту вызвалілі ў зале суда.
Як мяркуецца, Лосік быў затрыманы ў красавіку за нібыта перасылку некалькіх фатаграфій перамяшчэння ваеннай тэхнікі ў 2022 годзе Telegram-каналу «Беларускі Гаюн».
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/118270
Сілавікі працягваюць ідэнтыфікаваць беларусаў, што ўдзельнічаюць у акцыях салідарнасці за мяжой
Праваабаронцам вядома пра новыя выпадкі пераследу беларусаў, што жывуць за мяжой, але ўдзельнічаюць у вулічных акцыях, звязаных з нашай краінай. У дачыненні да такіх людзей распачынаюць крымінальныя справы і накладаюць арышт на іх маёмасць, што ёсць у Беларусі.
Калі ласка, паведамляйце пра суды і іншы палітычны пераслед. Паводле вашага жадання, гэта інфармацыя будзе непублічнай. Дзеля бяспекі, вы можаце перадаць звесткі праз вашых сяброў, што жывуць у бяспечных краінах.
@ViasnaSOS | @SOSViasna | @Viasnainfo
🔗Хроніка палітычнага пераследу
У ЕС «прынялі да ўвагі» нядаўняе вызваленне часткі беларускіх палітвязняў
Пра гэта на платформе «Х» напісала галоўная спікерка Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў па пытаннях знешняй палітыкі і палітыкі бяспекі Аніта Хіпер.
«Мы працягваем заклікаць рэжым Лукашэнкі вызваліць усіх адвольна затрыманых, асабліва тых, хто знаходзіцца ў небяспечных для жыцця ўмовах. Арышты, рэпрэсіі і парушэнні правоў чалавека, якія працягваюцца, павінны быць спыненыя».
✊ У Вільні адбудзецца акцыя салідарнасці ў гадавіну затрымання праваабаронцаў «Вясны»
Чатыры гады таму, 14 ліпеня 2021 года, беларускія ўлады затрымалі старшыню «Вясны» Алеся Бяляцкага, яго намесніка Валянціна Стэфановіча і юрыста Уладзіміра Лабковіча. Пазней за сваю праваабарончую дзейнасць і дапамогу людзям іх асудзілі на вялізныя тэрміны зняволення — да 10, 9 і 7 гадоў адпаведна.
Далуйчайцеся да акцыі салідарнасці з беларускімі праваабаронцамі ў Вільні!
⏰ Калі: 14 ліпеня, 12.00
📍Дзе: Vinco Kudirkos aikštė, Vilnius
🌐 Больш пра справу «Вясны»: freeviasna.org
📍Палітзняволены Максім Урбановіч не абскардзіў прысуд — яго этапуюць у калонію
Максім Урбановіч, брат беларускага добраахвотніка з палка Каліноўскага Дзяніса Урбановіча, вырашыў не абскарджваць прысуд — паўтара года пазбаўлення волі — і чакае этапу ў калонію, паведаміла "Позірку" крыніца, знаёмая з сітуацыяй.
27 чэрвеня суд Заводскага раёна Мінска за адзін дзень разгледзеў крымінальную справу палітвязня Максіма Урбановіча, узбуджаную паводле арт. 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх).
Чакаецца, што Урбановіч будзе этапаваны ў калонію на наступным тыдні. Але ў якую менавіта калонію, пакуль невядома.
Пра яго затрыманне стала вядома 2 красавіка. Адзначалася, што кватэру, у якой Максім Урбановіч пражываў са сваёй дзяўчынай, пасля ператрусу апячаталі. Спачатку Урбановіча ўтрымлівалі ў следчым ізалятары КДБ, а затым перавялі ў СІЗА № 1 у Калядзічах (Мінскі раён).
У Мінску сарвалі вечарыну памяці Ларысы Геніюш
У мінскай галерэі «Парасон» на вуліцы Дразда 8 ліпеня мелася адбыцца вечарына, прысвечаная беларускай паэтцы Ларысе Геніюш. Пра яе жыццёвы і творчы шлях меўся расказаць паэт і даследчык літаратуры Міхась Скобла.
Аднак вечарына выклікала пільную ўвагу прапагандыстаў. На яе ў сваіх тг-каналах абрынуліся Рыгор Азаронак, Людміла Гладкая, Вадзім Гігін, Вольга Бондарава ды іншыя. Праз нейкі час Азаронак з задавальненнем канстатаваў, што абвестка пра вечарыну знікла, піша «Еўрарадыё».
🔗Хроніка палітычнага пераследу
🗣Паведамляйце праваабронцам прозвішчы вызваленых па памілаванні палітвязняў
2 чэрвеня стала вядома пра вызваленне 16 палітвязняў па памілаванні — паведамлялася, што сярод іх 8 жанчын і 8 мужчын.
Папярэдняя хваля памілаванняў палітвязняў адбылася 7 траўня. Тады вызвалілі 42 чалавек. Агулам за год адбылося 14 хваляў памілавання, у выніку якіх былі вызваленыя 330 чалавек.
🔹Калі вам вядома пра людзей, якія выйшлі на волю, калі ласка, паведамляйце праваабаронцам на @Viasnainfo
💔25 гадоў таму знік журналіст Дзмітрый Завадскі
7 ліпеня 2000 году Дзмітрый Завадскі быў выкрадзены, калі накіроўваўся ў аэрапорт «Мінск-2» на аўтамабілі, каб сустракаць свайго калегу Паўла Шарамета. Аўтамабіль быў знойдзены ў аэрапорце, але самога Дзмітрыя з тых часоў ніхто не бачыў.
Знікненне Завадскага ўстала ў адзін шэраг са знікненнямі вядомых апазіцыйных палітыкаў Віктара Ганчара і Юрыя Захаранкі, расследаванне якіх таксама не дало вынікаў і адказаў на ўсе пытанні.
📸На фотаздымку снежань 2000-га году, акцыя з нагоды знікнення апазіцыйных палітыкаў і журналістаў.
📉Шосты год Беларусь займае апошняе месца ў Індэксе забароны катаванняў на постсавецкіх краінах
Рабочая група па барацьбе з катаваннямі Платформы «Грамадзянская салідарнасць», у якую ўваходзяць прадстаўнікі праваабарончых і грамадскіх арганізацый з шасці краін рэгіёну АБСЕ (Арменія, Беларусь, Казахстан, Малдова, Расія і Украіна), прадставіла штогадовыя вынікі вымярэння Індэкса забароны катаванняў у гэтых краінах.
Шосты год Беларусь займае ў ім апошняе месца.
«Адмоўнымі лідарамі Індэкса забароны катаванняў, як і ў папярэднія гады, працягваюць заставацца Беларусь і Расія. У абедзвюх краінах за 2024 год не назіралася ніякая станоўчая дынаміка, паказчыкі Індэкса застаюцца вельмі нізкімі, па Беларусі выніковая лічба знізілася на 1,19 пункта, па Расіі — на 1,72 пункта».
❗️Блогерку з Мазыра асудзілі да калоніі за ўдзел у пратэстах
Як стала вядома @MAYDAYMog, палітзняволеную блогерку і актывістку Паліну Зыль асудзілі паводле арт. 342 КК (актыўны ўдзел у дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак). За ўдзел у акцыях пратэсту ў 2020-м годзе ён прызначылі адзін год калоніі.
Вядома, што ў 2020 годзе дзяўчына падтрымала пратэсты, адбывала адміністрацыйны арышт.
Паліна была затрыманая ў лютым 2025 года.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/118255
📝Нагадваем кантакты Праваабарончага цэнтру «Вясна»
🔹Паведаміць пра затрыманне, даслаць інфармацыю з судовых пасяджэнняў: Telegram-бот @viasna_bot | @ViasnaSOS, @SOSViasna;
🔹Звярнуцца па дапамогу па юрыдычных пытаннях, абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў: @zvarot96 | zvarot@spring96.org;
🔹Калі вы пацярпелі ад катаванняў з боку сілавікоў ці сутыкнуліся з жорсткім абыходжаннем за кратамі: @ViasnaDOC | viasnadoc@spring96.org;
🔹Распавесці сваю гісторыю журналістам «Вясны»: @Viasnainfo | viasna@spring96.org.
📍Кантакты рэгіянальных прадстаўніцтваў «Вясны»: Бабруйск — @babrujskspring; Барысаў — @Spring_help_r; Брэст — @Nadbuzanski, @BrestSOS; Гомель — @homelspring; Магілёў — @maydayhelp, @mspring_help; Маладэчна — @Maladecza_help; Наваполацк — @impaynes; Віцебск — @Viciebsk_spring; Светлагорск — @svietlahorskspring
❗️Афіцыйныя кантакты ПЦ «Вясна» можна паглядзець у апісанні @viasna96 ці на старонцы «Кантакты» на spring96.org
⁉️«Вясну» прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем»: як цяпер супрацоўнічаць з намі?
📄 Што пачытаць у нядзелю? Сабралі для вас галоўныя матэрыялы «Вясны» за тыдзень:
🔹«Гэта не акт дабрыні, а чарговы інструмент рэпрэсій»: як беларускія ўлады высылаюць палітвязняў з краіны
🔹Памілавалі 16 чалавек, у тым ліку палітвязняў
🔹Мінімум 20 палітвязняў у чэрвені цалкам адбылі тэрміны, двое з іх правялі за кратамі амаль 5 гадоў
🔹Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Чэрвень 2025
🔹«Гэта быў важны досвед, які нідзе больш не атрымаеш» — экс-палітвязень Акіхіра Гаеўскі-Ханада
🔹«Выраз "распраніся дагала" пераўтварыўся ў мову ўлады»: жанчыны распавядаюць пра «голыя агляды» ў няволі
🔹«Мы назіраем гуманітарны крызіс, які адбываецца за сценамі турмаў і калоній», — юрыстка «Вясны» падчас выступу ў Жэневе
💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon | Аднаразовым данатам
ЕС фінансава падтрымае беларусаў, што пацярпелі ад рэпрэсій
Еўрапейскі саюз у рамках праграмы EU4Belarus – SALT працягвае праграму падтрымкі для тых, хто пацярпеў ад палітычных пераследаў і страціў крыніцу даходу і магчымасць атрымання адукацыі.
📍Праграма прызначана для былых палітзняволеных, а таксама беларусаў і беларусак, якія падвергліся адміністрацыйнаму або крымінальнаму палітычнаму пераследу.
💵Памер падтрымкі: да 10 000 еўра!
🔹На гэтую суму ў межах праграмы адна асоба можа атрымаць падтрымку на:
- навучанне і зборы (прафесійная адукацыя, курсы павышэння кваліфікацыі, моўныя курсы, курсы кіроўцы, сертыфікацыя, настрыфікацыя і экзамены);
- выдаткі на пераклад дакументаў;
- пражыванне ў інтэрнаце (для прафесійнай адукацыі да 12 месяцаў);
- грамадскі транспарт (для вочнага навучання працягласцю не менш за 1 месяц);
- падпіскі на праграмнае забеспячэнне і лічбавыя платформы, неабходныя для навучання і перападрыхтоўкі.
Спасылка на праграму і анкета для запаўнення 👉 https://eu4belarus.info/grants02-ex-politicalprisoners-by/
💔«Вельмі светлы чалавек». Былы палітвязень пра Марфу Рабкову
«Яна вельмі светлы чалавек, які навакольную прастору напаўняе святлом. Добрая, спагадлівая, шчырая. Нягледзячы на такія мяккія бакі, яна з моцным стрыжнем. Сярод палітвязняў, таварышаў, з якімі я перасякаўся, вядома гэта адзін з самых моцных людзей, таму што яна і да 2020 года колькі сутыкалася з рознымі рэпрэсіямі, ператрусамі, сачэннем, затрыманнямі... І таксама на яе цягам усяго следства больш за ўсё аказваўся ціск, бо больш за ўсё АВМ [аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы — заўв.] было сабрана на яе цягам 2017-2019 гадоў. І таму на яе вельмі моцна ціснулі, і яшчэ яна перажывала асабістую трагедыю ў сям'і.
І вядома, ёй даводзілася цяжка. Але яна заўсёды дапамагала ўсім, каму магла. Гэта было і на волі, калі яна займалася зоаабаронай, так было і ў турме, і на судзе — яна была сапраўды чалавекам з пачуццём салідарнасці, з эмпатыяй».
👩⚕️Псіхалагічная дапамога. Агляд артыкулаў пра цяжкасці, з якімі сутыкаюцца пацярпелыя ад рэпрэсіяў беларусы і іх блізкія
🔹Віды псіхалагічных цяжкасцяў, з якімі сутыкаюцца пацярпелыя ад рэпрэсій
🔹Як родным палітвязняў падрыхтавацца да спаткання ў месцы зняволення
🔹Цяжкасці адаптацыі палітвязняў і спосабы ім дапамагчы
🔹Як падтрымаць сябе, калі твае родныя знаходзяцца ў турме
🔹Што казаць дзецям, бацькі якіх знаходзяцца ў турме
🔹Якія думкі, дзеянні і звычкі дапамагаюць дачакацца любімых
🔹Як дапамагчы дзіцяці перажыць траўматычную падзею
🔹Катаванні і жорсткае абыходжанне — розніца, наступствы і важнасць дакументавання
🔹Правілы аказання першай дапамогі людзям, якія сутыкнуліся з гвалтам і катаваннямі
🔹Як перажыць ізаляцыю ў адзіночнай камеры і падчас вымушаных уцёкаў
🔹Наступствы для псіхікі агрэсараў і саўдзельнікаў гвалту
🔹Як перажыць пачуццё віны, калі ты з'ехаў, ці застаўся, але ўсё адно яго адчуваеш
🔗Узмацненне рэжыму, ШІЗА, інкамунікада: агляд навінаў пра палітвязняў за чэрвень
Больш за чатыры гады ў Беларусі бесперапынна працягваюцца масавыя рэпрэсіі. Перад чарговымі прэзідэнцкімі выбарамі сітуацыя значна пагоршылася: сілавікі ладзяць "рэйды" па гарадах Беларусі, выклікаюць на размовы, прэвентыўна затрымліваюць, у тым ліку былых палітвязняў. Таксама праваабаронцы атрымліваюць інфармацыю пра ўтрыманне вязняў у жудасных умовах, пра ціск на іх з боку адміністрацыі, а таксама пра пагаршэнне здароўя зняволеных.
🔹Палітвязнямі за мінулы месяц былі прызнаныя 29 чалавек.
🔹8 чалавекі былі асуджаныя да пазбаўлення волі.
🔹У рэжыме інкамунікада ўтрымліваюць мінімум 8 палітвязняў.
🔹Двух палітвязняў асудзілі па новых крымінальных справах.
🔹Палітвязень Сяргей Ярашэвіч адзначыў Дзень народзінаў у ШІЗА.
📌"Вясна" распавядае апошнія навіны пра палітвязняў у аглядзе па спасылцы.
У Беларусі прызналі «экстрэмісцкім» польскі сайт «Kresy24.рl»
Адпаведнае рашэнне было прынятае судом Ленінскага раёну Гродна 1 ліпеня. «Экстрэмісцкім» таксама прызналі лагатып сайту і любы візуальны матэрыял, які мае тэкст «Kresy24.рl».
Таксама «экстрэмісцкі спіс» папоўнілі:
📍Telegram-каналы і чаты «Беларуская Академiя. Пытаннi i адказы», «Батальён "Палессе"»;
📍Instagram старонкі «moondragon_wkad», «neza.budem», «denismatrixon», «сheshirskii_kot», «maryna.pr_», «аlleko83», «интернет-магазин группы "ДД"», «Этнацэнтр "Свiтанак"»;
📍Старонка ва «Укантакце» «Анархический Черный Крест-Беларусь»;
📍Старонкі ў «Аднакласніках «Alena», «Лилия Ахремчик», «ХАЙ ТАК TV»;
📍Старонка ў TikTok «Stylski_dd».
🔗Хроніка палітычнага пераследу
❗️Сілавікі масава затрымліваюць беларусаў, што трапілі ў кадры дакументальнага фільму пра пратэсты
Праваабаронцы атрымліваюць інфармацыю пра тое, што ў Беларусі апошнім часам масава ідуць затрыманні людзей паводле «народнага» арт. 342 КК (арганізацыя або ўдзел у дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак). Як кажуць самі сілавікі людзям, нагодай для затрыманняў стаў польскім дакументальны фільм пра пратэсты, дзе ёсць незаблюраныя твары ўдзельнікаў акцый.
🌿Калі вас ці вашых блізкіх затрымлівалі з-за кадраў з фільму, калі ласка, пішыце праваабаронцам на @Viasnainfo. Дзеля бяспекі, вы можаце перадаць звесткі праз вашых сяброў, што жывуць у іншых краінах.
🔗Хроніка палітычнага пераследу
🔗Паведамляйце праваабаронцам пра затрыманні па «справе Гаюна»
Паводле звестак «Вясны», апошнія месяцы ў Беларусі працягваюцца затрыманні ў межах крымінальнай справы за перадачу інфармацыі «Беларускаму Гаюну». Як паведамлялі былыя вязні Акрэсціна, затрыманні адбываюцца ў межах арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Большасць затрыманых — мужчыны.
Ужо распачаліся судовыя працэсы па гэтай справе і нават вядома пра першыя прысуды.
Праваабаронцам вядома пра як мінімум 26 пацверджаных(!) фігурантаў «справы Гаюна», якіх змясцілі пад варту. Агульная ж лічба затрыманых значна больш.
🔹Затрыманыя пераведзены ў СІЗА за «садзейнічанне экстрэмізму»: што вядома пра «справу Гаюна»
🌿Калі вашых блізкіх затрымалі па гэтай справе, паведаміце, калі ласка, праваабаронцам праз тэлеграм @Viasnainfo
Дом палітзняволенага пенсіянера Васіля Дземідовіча прадалі з аўкцыёну
За дом хацелі атрымаць 6280 рублёў. У выніку знайшлося двое жадаючых набыць нерухомасць, яны перабівалі стаўкі адзін аднаго. У выніку дом купілі за 10393,4 рубля, піша «Люстэрка».
Гэта ўжо чацвёртая спроба прадаць нерухомасць на аўкцыёне. Першапачаткова за дом хацелі выручыць 15 700 рублёў, але не знайшлося жадаючых яго набыць.
73-гадовага Васіля Дземідовіча судзілі як мінімум 9 разоў паводле палітычных крымінальных спраў. Апошні судовы працэс адбываўся ў лютым у судзе Смалявіцкага раёну. Агулам пенсіянера асудзілі да 7 гадоў пазбаўлення волі, пры гэтым вынік апошніх чатырох судоў пакуль невядомы. У зняволенні Васіля Іванавіча ўтрымліваюць амаль тры гады.
Стала вядома пра вызваленне палітзняволенай мастачкі-аніматаркі Вольгі Рыбінай
Вольга была арыштаваная 6 траўня 2023 года. Яе абвінавацілі ў «фінансаванні дзейнасці экстрэмісцкага фармавання» (арт. 361-2 КК) і асудзілі да 3 гадоў калоніі. Прысуд вынесла суддзя Алена Ананіч.
Агулам у зняволенні жанчына правяла паўтара года.
Як паведамляе «Наша Ніва», Вольгу вызвалілі па памілаванні ў другой палове 2024 года. Паводле Belarus Women's Foundation, гэта адбылося 9 снежня 2024 года.
🔹Калі вам вядома пра людзей, якія выйшлі на волю, калі ласка, паведамляйце праваабаронцам на @Viasnainfo
❗️У Беларусі апошнім часам сталі актыўней судзіць за ўдзел у пратэстах
Праваабаронцы атрымліваюць інфармацыю, што ў апошнія месяцы сталі актыўней прад'яўляць абвінавачванні паводле «народнага» арт. 342 КК (арганізацыя або ўдзел у дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак). Гэта звязана з тым, што хутка міне 5 гадоў з моманту акцый пратэсту, а значыць скончыцца тэрмін даўніны прыцягнення да адказнасці паводле гэтага крымінальнага артыкулу, пасля чаго іх ўдзельнікаў нельга будзе асудзіць. Але, адзначым, што працягнецца пераслед паводле арт. 293 КК (удзел у масавых беспарадках).
Вядома, што судовыя справы паводле арт. 342 КК апошнія тыдні пастаўленыя амаль на канвеер.
Калі ласка, паведамляйце пра суды і іншы палітычны пераслед. Паводле вашага жадання, гэта інфармацыя будзе непублічнай. Дзеля бяспекі, вы можаце перадаць звесткі праз вашых сяброў, што жывуць у бяспечных краінах.
@ViasnaSOS | @SOSViasna | @Viasnainfo
❗️У Мазыры жанчыну затрымалі на выхадзе з анкадыспансера
Як піша «Гомельская Вясна», 25 чэрвеня затрымалі пацыентку анкалагічнага дыспансера ў Мазыры Ірыну Левіну. На выхадзе з дыспансера жанчыну затрымалі некалькі чалавек у поўнай экіпіроўцы і з дручкамі. На вачах пацыентаў і медперсанала анкадыспансера яе змясцілі ў мікрааўтобус.
Вядома, што жанчына ў цяпераші час праходзіла хіміятэрапію. На 30 чэрвеня ёй прызначалі чарговую працэдуру хіміятэрапіі. Адсутнасць належнага лекавання можа прывесці, у тым ліку і да смерці пацыенткі. Жанчына мае малалетняе дзіця.
Як удалося высветліць праваабаронцам, Ірыну затрымалі ў сувязі з нейкай палітычна матываванай справай. Верагодна, затрыманне ажыццяўлялі супрацоўнікі ГУБАЗіКа. Сутнасць абвінавачванняў пакуль невядомая. Паводле апошняй інфармацыі, жанчыну змясцілі ў СІЗА ў Гомелі.
🔗Хроніка палітычнага пераследу
📝«Многія зведваюць катаванні ды жорсткае абыходжанне». 37 краін-чальцоў АБСЕ заклікалі да вызвалення ўсіх палітвязняў у Беларусі
У Вене 37 краін-чальцоў АБСЕ, уключна з чальцамі Еўрапейскага саюза, Вялікабрытаніяй, Канадай і Украінай, выступілі з сумеснай заявай у межах пасяджэння АБСЕ, заклікаючы рэжым Лукашэнкі да неадкладнага і безумоўнага вызвалення ўсіх палітычных зняволеных.
У заяве таксама адзначылі, што беларускія ўлады працягваюць пераслед іншадумцаў, незалежных СМІ, ігнаруючы свае міжнародныя абавязальніцтвы і прынцыпы АБСЕ.
«Мы працягнем падтрымліваць імкненне беларускага народа да свабоднай, дэмакратычнай і незалежнай Беларусі».
🔗Шукаем людзей, якія сутыкнуліся з палітычным пераследам у непаўнагадовым узросце
Калі вас затрымлівалі, судзілі па адміністрацыйных ці крымінальных справах, ці вы сутыкаліся з іншымі формамі палітычнага пераследу з боку дзяржавы — калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo.
«Усё не дзеліцца на чорнае і белае». Экс-палітвязень Акіхіра Гаеўскі-Ханада пра тое, як змяніўся за кратамі
«Як ні дзіўна, але ўбачыўшы сістэму знутры, я трошкі стаў больш памяркоўным у адносінах да тых, хто ў ёй працуе. Я зразумеў, што там усё не дзеліцца на чорнае і белае, хоць мне здавалася, што калі ты працуеш на сістэму, то ты апрыёры разумееш і здзяйсняеш нейкае злачынства гэтым самым.
Але, насамрэч аказалася, што там не ўсё так адназначна, што там таксама людзі, якія альбо проста не ведаюць ці проста заплюшчваюць вочы, але прынамсі не робяць нічога актыўнага, а часам нават выказваюць нейкае спачуванне і часам спрабуюць нават чымсьці дапамагчы.
Плюс нават з боку асуджаных, якія сядзяць, шмат былых супрацоўнікаў, у якіх у нейкі момант прачнулася сумленне і яны ў імпэце рабілі нейкія рэчы, дзе яны, калі падумаць рацыянальна, рызыкавалі, але тым не менш гэта рабілі».
🌿У Даўгаўпілсе працягвае працу выстава малюнкаў беларускіх палітвязняў «Беларусь. Мастацтва за кратамі»
Стэнды з малюнкамі палітвязняў суправаджаюцца апісаннем, з якога можна даведацца пра страшную гісторыю кожнага аўтара. Выставу ў New East (18. novembra iela 41A) можна будзе наведаць да 14 ліпеня.
Фота: Chayka
«Абурала беззаконне». У 17 гадоў беларус выйшаў на пратэсты і патрапіў у калонію — яму патрэбная дапамога на эміграцыі
Ілля Бохан быў асуджаны да 3,5 гадоў калоніі паводле гучнай «пінскай справы». У зняволенні ён паспеў ажаніцца і развесціся, адчуць сапраўдную падтрымку родных, і адначасова — поўнае бяссілле перад сістэмай. Яго прыніжалі, каралі за любую дробязь, кляймілі як «палітычнага» і трымалі ў карцарах ды ШІЗА ў сценах з цвіллю.
Пасля выхаду на волю Ілля быў вымушаны з'ехаць з Беларусі, бо яму пагражалі новым зняволеннем.
«Адразу пасля вызвалення да мяне прыехаў ГУБАЗіК. Пасля праверкі тэлефона яны сказалі, што калі яшчэ раз мяне заўважаць на такіх мерапрыемствах [акцыях пратэсту], то прастрэляць калені».
🗣«Мы назіраем гуманітарны крызіс, які адбываецца за сценамі турмаў і калоній», — юрыстка «Вясны» падчас выступу ў Жэневе
У Жэневе ў межах 59-й сесіі Савета па правах чалавека ААН адбыўся сайд-івэнт па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі. Сустрэчы была арганізаваная пастаяннымі місіямі Літвы і Латвіі. У панэльнай дыскусіі, прысвечанай катастрафічнай сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі, прынялі ўдзел: юрыстка «Вясны» Вікторыя Рудзянкова, Спецдакладчык па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі Нілс Муйжніекс, журналістка, запрошаная супрацоўніца Atlantic Council Ганна Любакова, а таксама юрыстка, прадстаўніца БКДП Марыя Жарылоўская.
Распавядаем, пра што эксперткі і Спецдакладчык казалі падчас сустрэчы, а таксама публікуем вытрымкі з выступу юрысткі «Вясны».
«Так званыя “гуманітарныя памілаванні” — гэта не больш чым цынічны жэст. На самой справе, многім з памілаваных заставаліся некалькі дзён ці тыдняў да адбыцця прызначага тэрміну».
🌿Праваабарончая праграма «Вясна»
1:27 Дэпартацыі палітвязняў — разбіраемся разам з Паўлам Сапелка
7:20 Акіхіра Гаеўскі-Ханада — экс-палітвязень, актывіст анархічнага руху, які быў раптоўна вызвалены з яшчэ 13 вязнямі
16:40 Як рэжым намагаецца прыхаваць рэпрэсіі і чаму важна паведамляць пра іх праваабаронцам? Размова з Янай Галаган
23:20 Пра што кажуць Гавайская дэкларацыя ў галіне псіхіатрыі і Мадрыдская дэкларацыя аб этыцы псіхіятрыі