viasna96 | Unsorted

Telegram-канал viasna96 - Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

9792

Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі. Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS. Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo Юрыдычная служба: @zvarot96

Subscribe to a channel

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

✊ У Вільні адбудзецца акцыя салідарнасці ў гадавіну затрымання праваабаронцаў «Вясны»

Чатыры гады таму, 14 ліпеня 2021 года, беларускія ўлады затрымалі старшыню «Вясны» Алеся Бяляцкага, яго намесніка Валянціна Стэфановіча і юрыста Уладзіміра Лабковіча. Пазней за сваю праваабарончую дзейнасць і дапамогу людзям іх асудзілі на вялізныя тэрміны зняволення — да 10, 9 і 7 гадоў адпаведна.

Далуйчайцеся да акцыі салідарнасці з беларускімі праваабаронцамі ў Вільні!

⏰ Калі: 14 ліпеня, 12.00
📍Дзе: Vinco Kudirkos aikštė, Vilnius


🌐 Больш пра справу «Вясны»: freeviasna.org

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

📍Палітзняволены Максім Урбановіч не абскардзіў прысуд — яго этапуюць у калонію

Максім Урбановіч, брат беларускага добраахвотніка з палка Каліноўскага Дзяніса Урбановіча, вырашыў не абскарджваць прысуд — паўтара года пазбаўлення волі — і чакае этапу ў калонію, паведаміла "Позірку" крыніца, знаёмая з сітуацыяй.

27 чэрвеня суд Заводскага раёна Мінска за адзін дзень разгледзеў крымінальную справу палітвязня Максіма Урбановіча, узбуджаную паводле арт. 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх).
Чакаецца, што Урбановіч будзе этапаваны ў калонію на наступным тыдні. Але ў якую менавіта калонію, пакуль невядома.

Пра яго затрыманне стала вядома 2 красавіка. Адзначалася, што кватэру, у якой Максім Урбановіч пражываў са сваёй дзяўчынай, пасля ператрусу апячаталі. Спачатку Урбановіча ўтрымлівалі ў следчым ізалятары КДБ, а затым перавялі ў СІЗА № 1 у Калядзічах (Мінскі раён).

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

У Мінску сарвалі вечарыну памяці Ларысы Геніюш

У мінскай галерэі «Парасон» на вуліцы Дразда 8 ліпеня мелася адбыцца вечарына, прысвечаная беларускай паэтцы Ларысе Геніюш. Пра яе жыццёвы і творчы шлях меўся расказаць паэт і даследчык літаратуры Міхась Скобла.

Аднак вечарына выклікала пільную ўвагу прапагандыстаў. На яе ў сваіх тг-каналах абрынуліся Рыгор Азаронак, Людміла Гладкая, Вадзім Гігін, Вольга Бондарава ды іншыя. Праз нейкі час Азаронак з задавальненнем канстатаваў, што абвестка пра вечарыну знікла, піша «Еўрарадыё».

🔗Хроніка палітычнага пераследу

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

🗣Паведамляйце праваабронцам прозвішчы вызваленых па памілаванні палітвязняў

2 чэрвеня стала вядома пра вызваленне 16 палітвязняў па памілаванні — паведамлялася, што сярод іх 8 жанчын і 8 мужчын.

Папярэдняя хваля памілаванняў палітвязняў адбылася 7 траўня. Тады вызвалілі 42 чалавек. Агулам за год адбылося 14 хваляў памілавання, у выніку якіх былі вызваленыя 330 чалавек.

🔹Калі вам вядома пра людзей, якія выйшлі на волю, калі ласка, паведамляйце праваабаронцам на @Viasnainfo

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

💔25 гадоў таму знік журналіст Дзмітрый Завадскі

7 ліпеня 2000 году Дзмітрый Завадскі быў выкрадзены, калі накіроўваўся ў аэрапорт «Мінск-2» на аўтамабілі, каб сустракаць свайго калегу Паўла Шарамета. Аўтамабіль быў знойдзены ў аэрапорце, але самога Дзмітрыя з тых часоў ніхто не бачыў.

Знікненне Завадскага ўстала ў адзін шэраг са знікненнямі вядомых апазіцыйных палітыкаў Віктара Ганчара і Юрыя Захаранкі, расследаванне якіх таксама не дало вынікаў і адказаў на ўсе пытанні.

📸На фотаздымку снежань 2000-га году, акцыя з нагоды знікнення апазіцыйных палітыкаў і журналістаў.

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

📉Шосты год Беларусь займае апошняе месца ў Індэксе забароны катаванняў на постсавецкіх краінах

Рабочая група па барацьбе з катаваннямі Платформы «Грамадзянская салідарнасць», у якую ўваходзяць прадстаўнікі праваабарончых і грамадскіх арганізацый з шасці краін рэгіёну АБСЕ (Арменія, Беларусь, Казахстан, Малдова, Расія і Украіна), прадставіла штогадовыя вынікі вымярэння Індэкса забароны катаванняў у гэтых краінах.

Шосты год Беларусь займае ў ім апошняе месца.

«Адмоўнымі лідарамі Індэкса забароны катаванняў, як і ў папярэднія гады, працягваюць заставацца Беларусь і Расія. У абедзвюх краінах за 2024 год не назіралася ніякая станоўчая дынаміка, паказчыкі Індэкса застаюцца вельмі нізкімі, па Беларусі выніковая лічба знізілася на 1,19 пункта, па Расіі — на 1,72 пункта».


Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/118258

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

❗️Блогерку з Мазыра асудзілі да калоніі за ўдзел у пратэстах

Як стала вядома @MAYDAYMog, палітзняволеную блогерку і актывістку Паліну Зыль асудзілі паводле арт. 342 КК (актыўны ўдзел у дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак). За ўдзел у акцыях пратэсту ў 2020-м годзе ён прызначылі адзін год калоніі.

Вядома, што ў 2020 годзе дзяўчына падтрымала пратэсты, адбывала адміністрацыйны арышт.

Паліна была затрыманая ў лютым 2025 года.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/118255

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

📝Нагадваем кантакты Праваабарончага цэнтру «Вясна»

🔹Паведаміць пра затрыманне, даслаць інфармацыю з судовых пасяджэнняў: Telegram-бот @viasna_bot | @ViasnaSOS, @SOSViasna;
🔹Звярнуцца па дапамогу па юрыдычных пытаннях, абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў: @zvarot96 | zvarot@spring96.org;
🔹Калі вы пацярпелі ад катаванняў з боку сілавікоў ці сутыкнуліся з жорсткім абыходжаннем за кратамі: @ViasnaDOC | viasnadoc@spring96.org;
🔹Распавесці сваю гісторыю журналістам «Вясны»: @Viasnainfo | viasna@spring96.org.

📍Кантакты рэгіянальных прадстаўніцтваў «Вясны»: Бабруйск — @babrujskspring; Барысаў — @Spring_help_r; Брэст — @Nadbuzanski, @BrestSOS; Гомель — @homelspring; Магілёў — @maydayhelp, @mspring_help; Маладэчна — @Maladecza_help; Наваполацк — @impaynes; Віцебск — @Viciebsk_spring; Светлагорск — @svietlahorskspring

❗️Афіцыйныя кантакты ПЦ «Вясна» можна паглядзець у апісанні @viasna96 ці на старонцы «Кантакты» на spring96.org

⁉️«Вясну» прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем»: як цяпер супрацоўнічаць з намі?

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

📄 Што пачытаць у нядзелю? Сабралі для вас галоўныя матэрыялы «Вясны» за тыдзень:

🔹«Гэта не акт дабрыні, а чарговы інструмент рэпрэсій»: як беларускія ўлады высылаюць палітвязняў з краіны

🔹Памілавалі 16 чалавек, у тым ліку палітвязняў

🔹Мінімум 20 палітвязняў у чэрвені цалкам адбылі тэрміны, двое з іх правялі за кратамі амаль 5 гадоў

🔹Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Чэрвень 2025

🔹«Гэта быў важны досвед, які нідзе больш не атрымаеш» — экс-палітвязень Акіхіра Гаеўскі-Ханада

🔹«Выраз "распраніся дагала" пераўтварыўся ў мову ўлады»: жанчыны распавядаюць пра «голыя агляды» ў няволі

🔹«Мы назіраем гуманітарны крызіс, які адбываецца за сценамі турмаў і калоній», — юрыстка «Вясны» падчас выступу ў Жэневе

💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon | Аднаразовым данатам

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

ЕС фінансава падтрымае беларусаў, што пацярпелі ад рэпрэсій

Еўрапейскі саюз у рамках праграмы EU4Belarus – SALT працягвае праграму падтрымкі для тых, хто пацярпеў ад палітычных пераследаў і страціў крыніцу даходу і магчымасць атрымання адукацыі.

📍Праграма прызначана для былых палітзняволеных, а таксама беларусаў і беларусак, якія падвергліся адміністрацыйнаму або крымінальнаму палітычнаму пераследу.

💵Памер падтрымкі: да 10 000 еўра!

🔹На гэтую суму ў межах праграмы адна асоба можа атрымаць падтрымку на:

- навучанне і зборы (прафесійная адукацыя, курсы павышэння кваліфікацыі, моўныя курсы, курсы кіроўцы, сертыфікацыя, настрыфікацыя і экзамены);
- выдаткі на пераклад дакументаў;
- пражыванне ў інтэрнаце (для прафесійнай адукацыі да 12 месяцаў);
- грамадскі транспарт (для вочнага навучання працягласцю не менш за 1 месяц);
- падпіскі на праграмнае забеспячэнне і лічбавыя платформы, неабходныя для навучання і перападрыхтоўкі.

Спасылка на праграму і анкета для запаўнення 👉 https://eu4belarus.info/grants02-ex-politicalprisoners-by/

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

💔«Вельмі светлы чалавек». Былы палітвязень пра Марфу Рабкову

«Яна вельмі светлы чалавек, які навакольную прастору напаўняе святлом. Добрая, спагадлівая, шчырая. Нягледзячы на такія мяккія бакі, яна з моцным стрыжнем. Сярод палітвязняў, таварышаў, з якімі я перасякаўся, вядома гэта адзін з самых моцных людзей, таму што яна і да 2020 года колькі сутыкалася з рознымі рэпрэсіямі, ператрусамі, сачэннем, затрыманнямі... І таксама на яе цягам усяго следства больш за ўсё аказваўся ціск, бо больш за ўсё АВМ [аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы — заўв.] было сабрана на яе цягам 2017-2019 гадоў. І таму на яе вельмі моцна ціснулі, і яшчэ яна перажывала асабістую трагедыю ў сям'і.

І вядома, ёй даводзілася цяжка. Але яна заўсёды дапамагала ўсім, каму магла. Гэта было і на волі, калі яна займалася зоаабаронай, так было і ў турме, і на судзе — яна была сапраўды чалавекам з пачуццём салідарнасці, з эмпатыяй».


🔹«Гэта быў важны досвед, які нідзе больш не атрымаеш» — экс-палітвязень Акіхіра Гаеўскі-Ханада

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

👩‍⚕️Псіхалагічная дапамога. Агляд артыкулаў пра цяжкасці, з якімі сутыкаюцца пацярпелыя ад рэпрэсіяў беларусы і іх блізкія

🔹Віды псіхалагічных цяжкасцяў, з якімі сутыкаюцца пацярпелыя ад рэпрэсій
🔹Як родным палітвязняў падрыхтавацца да спаткання ў месцы зняволення
🔹Цяжкасці адаптацыі палітвязняў і спосабы ім дапамагчы
🔹Як падтрымаць сябе, калі твае родныя знаходзяцца ў турме
🔹Што казаць дзецям, бацькі якіх знаходзяцца ў турме
🔹Якія думкі, дзеянні і звычкі дапамагаюць дачакацца любімых
🔹Як дапамагчы дзіцяці перажыць траўматычную падзею
🔹Катаванні і жорсткае абыходжанне — розніца, наступствы і важнасць дакументавання
🔹Правілы аказання першай дапамогі людзям, якія сутыкнуліся з гвалтам і катаваннямі
🔹Як перажыць ізаляцыю ў адзіночнай камеры і падчас вымушаных уцёкаў
🔹Наступствы для псіхікі агрэсараў і саўдзельнікаў гвалту
🔹Як перажыць пачуццё віны, калі ты з'ехаў, ці застаўся, але ўсё адно яго адчуваеш

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

❗️Рэпрэсіі не спыняюцца — з пачатку года праваабаронцы зафіксавалі каля 1700 палітычных затрыманняў

За чэрвень Праваабарончы цэнтр «Вясна» зафіксаваў 67 выпадкаў затрыманняў і іншых відаў палітычна матываванага крымінальнага і адміністрацыйнага пераследу. З пачатку года зарэгістравана каля 1 700 затрыманняў і іншых формаў крымінальных і адміністрацыйных рэпрэсій, што сведчыць аб іх высокім узроўні.

Відавочна, што рэальны маштаб палітычных рэпрэсій у Беларусі значна большы. Збор падобных дадзеных праваабаронцамі значна абцяжараны з-за больш жорсткай з пачатку года палітыкі ўладаў, накіраванай на максімальнае ўтойванне фактаў пераследаў.

Калі ласка, паведамляйце праваабаронцам пра палітычны пераслед — дапамажыце зафіксаваць усе факты рэпрэсій, каб паказаць свету маштаб катастрофы з правамі чалавека ў Беларусі!

@ViasnaSOS | @SOSViasna | @Viasnainfo

🔹Больш за 1700 палітычных затрыманняў з пачатку года. Агляд сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі ў чэрвені

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

🔗Якія ўмовы на турэмным рэжыме?

Пра гэта распавядае экс-палітвязень Акіхіра Гаеўскі-Ханада.

«Паводле закону ў цябе адзін званок у месяц 15 хвілін, адна бандэроль у год на 2 кілаграмы, адно кароткатэрміновае спатканне раз у год і крама на адну базавую велічыню ў месяц. А па факце, бо я быў унесены ў спіс асоб, якія маюць дачыненне да тэрарызму, рахунак у мяне заблакаваны, грошай у мяне не было, крамы ў мяне не было. Адпаведна, выпісаць сабе газету-часопісы я таксама не мог.

Кароткатэрміновыя спатканні таксама — літаральна за некалькі дзён да дня народзінаў да мяне прыехалі родныя. І мяне адразу ж у гэтую раніцу літаральна за 20 хвілін спаткання пазбавілі. Родныя прыехалі — па выніку да мяне ніхто не трапіў. Але гэта не толькі ў мяне, а ва ўсіх. Палітычнаму трапіць на кароткатэрміновае спатканне, якое і так у цябе раз на год, практычна нерэальна. Ну і агулам, 1 базавая ў месяц, нават калі яна ёсць — гэта мізэр».


🔹«Гэта быў важны досвед, які нідзе больш не атрымаеш» — экс-палітвязень Акіхіра Гаеўскі-Ханада

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

«Каб зноў не трапіць у турму, я ламаў сабе мізінцы». Экс-палітзняволены ў эміграцыі мае патрэбу ў дапамозе

Былы палітвязень Дзмітрый Сушчык ужо больш за месяц знаходзіцца ў Варшаве. У Беларусі жыхар Навагрудка правёў у зняволенні амаль 2,5 года. За гэты час ён перажыў сыход жонкі і смерць мамы. Большую частку свайго тэрміну мужчына правёў у штрафных ізалятарах за адмову падпарадкоўвацца рэжыму ў турмах і калоніі.

Падчас зняволення мужчыну выдралі тры зубы, пачаліся праблемы з мачавой сістэмай і псіхасаматычныя засмучэнні. Цяпер яму патрэбна лячэнне, базавая стабілізацыя.

«Галоўнае для мяне цяпер – вывучыць мову, знайсці працу і нарэшце пачаць жыць па-чалавечы. Вельмі спадзяюся, што салідарныя беларусы не пакінуць мяне ў гэтай кропцы ніжэй за нуль».


💵Падтрымаць мужчыну фінансава на BYSOL

🌿«Будзеш дзёргацца — страляць будзем». Гісторыя Дзмітрыя Сушчыка, экстрадаванага з Расіі

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

🔗Паведамляйце праваабаронцам пра затрыманні па «справе Гаюна»

Паводле звестак «Вясны», апошнія месяцы ў Беларусі працягваюцца затрыманні ў межах крымінальнай справы за перадачу інфармацыі «Беларускаму Гаюну». Як паведамлялі былыя вязні Акрэсціна, затрыманні адбываюцца ў межах арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Большасць затрыманых — мужчыны.

Ужо распачаліся судовыя працэсы па гэтай справе і нават вядома пра першыя прысуды.

Праваабаронцам вядома пра як мінімум 26 пацверджаных(!) фігурантаў «справы Гаюна», якіх змясцілі пад варту. Агульная ж лічба затрыманых значна больш.

🔹Затрыманыя пераведзены ў СІЗА за «садзейнічанне экстрэмізму»: што вядома пра «справу Гаюна»

🌿Калі вашых блізкіх затрымалі па гэтай справе, паведаміце, калі ласка, праваабаронцам праз тэлеграм @Viasnainfo

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Дом палітзняволенага пенсіянера Васіля Дземідовіча прадалі з аўкцыёну

За дом хацелі атрымаць 6280 рублёў. У выніку знайшлося двое жадаючых набыць нерухомасць, яны перабівалі стаўкі адзін аднаго. У выніку дом купілі за 10393,4 рубля, піша «Люстэрка».

Гэта ўжо чацвёртая спроба прадаць нерухомасць на аўкцыёне. Першапачаткова за дом хацелі выручыць 15 700 рублёў, але не знайшлося жадаючых яго набыць.

73-гадовага Васіля Дземідовіча судзілі як мінімум 9 разоў паводле палітычных крымінальных спраў. Апошні судовы працэс адбываўся ў лютым у судзе Смалявіцкага раёну. Агулам пенсіянера асудзілі да 7 гадоў пазбаўлення волі, пры гэтым вынік апошніх чатырох судоў пакуль невядомы. У зняволенні Васіля Іванавіча ўтрымліваюць амаль тры гады.

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Стала вядома пра вызваленне палітзняволенай мастачкі-аніматаркі Вольгі Рыбінай

Вольга была арыштаваная 6 траўня 2023 года. Яе абвінавацілі ў «фінансаванні дзейнасці экстрэмісцкага фармавання» (арт. 361-2 КК) і асудзілі да 3 гадоў калоніі. Прысуд вынесла суддзя Алена Ананіч.

Агулам у зняволенні жанчына правяла паўтара года.

Як паведамляе «Наша Ніва», Вольгу вызвалілі па памілаванні ў другой палове 2024 года. Паводле Belarus Women's Foundation, гэта адбылося 9 снежня 2024 года.

🔹Калі вам вядома пра людзей, якія выйшлі на волю, калі ласка, паведамляйце праваабаронцам на @Viasnainfo

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

❗️У Беларусі апошнім часам сталі актыўней судзіць за ўдзел у пратэстах

Праваабаронцы атрымліваюць інфармацыю, што ў апошнія месяцы сталі актыўней прад'яўляць абвінавачванні паводле «народнага» арт. 342 КК (арганізацыя або ўдзел у дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак). Гэта звязана з тым, што хутка міне 5 гадоў з моманту акцый пратэсту, а значыць скончыцца тэрмін даўніны прыцягнення да адказнасці паводле гэтага крымінальнага артыкулу, пасля чаго іх ўдзельнікаў нельга будзе асудзіць. Але, адзначым, што працягнецца пераслед паводле арт. 293 КК (удзел у масавых беспарадках).

Вядома, што судовыя справы паводле арт. 342 КК апошнія тыдні пастаўленыя амаль на канвеер.

Калі ласка, паведамляйце пра суды і іншы палітычны пераслед. Паводле вашага жадання, гэта інфармацыя будзе непублічнай. Дзеля бяспекі, вы можаце перадаць звесткі праз вашых сяброў, што жывуць у бяспечных краінах.

@ViasnaSOS | @SOSViasna | @Viasnainfo

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

❗️У Мазыры жанчыну затрымалі на выхадзе з анкадыспансера

Як піша «Гомельская Вясна», 25 чэрвеня затрымалі пацыентку анкалагічнага дыспансера ў Мазыры Ірыну Левіну. На выхадзе з дыспансера жанчыну затрымалі некалькі чалавек у поўнай экіпіроўцы і з дручкамі. На вачах пацыентаў і медперсанала анкадыспансера яе змясцілі ў мікрааўтобус.

Вядома, што жанчына ў цяпераші час праходзіла хіміятэрапію. На 30 чэрвеня ёй прызначалі чарговую працэдуру хіміятэрапіі. Адсутнасць належнага лекавання можа прывесці, у тым ліку і да смерці пацыенткі. Жанчына мае малалетняе дзіця.

Як удалося высветліць праваабаронцам, Ірыну затрымалі ў сувязі з нейкай палітычна матываванай справай. Верагодна, затрыманне ажыццяўлялі супрацоўнікі ГУБАЗіКа. Сутнасць абвінавачванняў пакуль невядомая. Паводле апошняй інфармацыі, жанчыну змясцілі ў СІЗА ў Гомелі.

🔗Хроніка палітычнага пераследу

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

📝«Многія зведваюць катаванні ды жорсткае абыходжанне». 37 краін-чальцоў АБСЕ заклікалі да вызвалення ўсіх палітвязняў у Беларусі

У Вене 37 краін-чальцоў АБСЕ, уключна з чальцамі Еўрапейскага саюза, Вялікабрытаніяй, Канадай і Украінай, выступілі з сумеснай заявай у межах пасяджэння АБСЕ, заклікаючы рэжым Лукашэнкі да неадкладнага і безумоўнага вызвалення ўсіх палітычных зняволеных.

У заяве таксама адзначылі, што беларускія ўлады працягваюць пераслед іншадумцаў, незалежных СМІ, ігнаруючы свае міжнародныя абавязальніцтвы і прынцыпы АБСЕ.

«Мы працягнем падтрымліваць імкненне беларускага народа да свабоднай, дэмакратычнай і незалежнай Беларусі».


Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/118256

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

🔗Шукаем людзей, якія сутыкнуліся з палітычным пераследам у непаўнагадовым узросце

Калі вас затрымлівалі, судзілі па адміністрацыйных ці крымінальных справах, ці вы сутыкаліся з іншымі формамі палітычнага пераследу з боку дзяржавы — калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo.

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

«Усё не дзеліцца на чорнае і белае». Экс-палітвязень Акіхіра Гаеўскі-Ханада пра тое, як змяніўся за кратамі

«Як ні дзіўна, але ўбачыўшы сістэму знутры, я трошкі стаў больш памяркоўным у адносінах да тых, хто ў ёй працуе. Я зразумеў, што там усё не дзеліцца на чорнае і белае, хоць мне здавалася, што калі ты працуеш на сістэму, то ты апрыёры разумееш і здзяйсняеш нейкае злачынства гэтым самым.

Але, насамрэч аказалася, што там не ўсё так адназначна, што там таксама людзі, якія альбо проста не ведаюць ці проста заплюшчваюць вочы, але прынамсі не робяць нічога актыўнага, а часам нават выказваюць нейкае спачуванне і часам спрабуюць нават чымсьці дапамагчы.

Плюс нават з боку асуджаных, якія сядзяць, шмат былых супрацоўнікаў, у якіх у нейкі момант прачнулася сумленне і яны ў імпэце рабілі нейкія рэчы, дзе яны, калі падумаць рацыянальна, рызыкавалі, але тым не менш гэта рабілі».


🔹«Гэта быў важны досвед, які нідзе больш не атрымаеш» — экс-палітвязень Акіхіра Гаеўскі-Ханада

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

🌿У Даўгаўпілсе працягвае працу выстава малюнкаў беларускіх палітвязняў «Беларусь. Мастацтва за кратамі»

Стэнды з малюнкамі палітвязняў суправаджаюцца апісаннем, з якога можна даведацца пра страшную гісторыю кожнага аўтара. Выставу ў New East (18. novembra iela 41A) можна будзе наведаць да 14 ліпеня.

Фота: Chayka

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

«Абурала беззаконне». У 17 гадоў беларус выйшаў на пратэсты і патрапіў у калонію — яму патрэбная дапамога на эміграцыі

Ілля Бохан быў асуджаны да 3,5 гадоў калоніі паводле гучнай «пінскай справы». У зняволенні ён паспеў ажаніцца і развесціся, адчуць сапраўдную падтрымку родных, і адначасова — поўнае бяссілле перад сістэмай. Яго прыніжалі, каралі за любую дробязь, кляймілі як «палітычнага» і трымалі ў карцарах ды ШІЗА ў сценах з цвіллю.

Пасля выхаду на волю Ілля быў вымушаны з'ехаць з Беларусі, бо яму пагражалі новым зняволеннем.

«Адразу пасля вызвалення да мяне прыехаў ГУБАЗіК. Пасля праверкі тэлефона яны сказалі, што калі яшчэ раз мяне заўважаць на такіх мерапрыемствах [акцыях пратэсту], то прастрэляць калені».


Цяпер Ілля жыве ў шэлтары ў Варшаве і спрабуе пачаць новае жыццё. Падтрымаць яго фінансава можна па спасылцы.

🔹«Сказалі, што прастрэляць калені». Гісторыя палітвязня, асуджанага за кінутую бляшанку з-пад энергетыка, калі яму было ўсяго 17

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

🗣«Мы назіраем гуманітарны крызіс, які адбываецца за сценамі турмаў і калоній», — юрыстка «Вясны» падчас выступу ў Жэневе

У Жэневе ў межах 59-й сесіі Савета па правах чалавека ААН адбыўся сайд-івэнт па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі. Сустрэчы была арганізаваная пастаяннымі місіямі Літвы і Латвіі. У панэльнай дыскусіі, прысвечанай катастрафічнай сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі, прынялі ўдзел: юрыстка «Вясны» Вікторыя Рудзянкова, Спецдакладчык па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі Нілс Муйжніекс, журналістка, запрошаная супрацоўніца Atlantic Council Ганна Любакова, а таксама юрыстка, прадстаўніца БКДП Марыя Жарылоўская.

Распавядаем, пра што эксперткі і Спецдакладчык казалі падчас сустрэчы, а таксама публікуем вытрымкі з выступу юрысткі «Вясны».

«Так званыя “гуманітарныя памілаванні” — гэта не больш чым цынічны жэст. На самой справе, многім з памілаваных заставаліся некалькі дзён ці тыдняў да адбыцця прызначага тэрміну».


Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/118251

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

🌿Праваабарончая праграма «Вясна»

1:27 Дэпартацыі палітвязняў — разбіраемся разам з Паўлам Сапелка

7:20 Акіхіра Гаеўскі-Ханада — экс-палітвязень, актывіст анархічнага руху, які быў раптоўна вызвалены з яшчэ 13 вязнямі

16:40 Як рэжым намагаецца прыхаваць рэпрэсіі і чаму важна паведамляць пра іх праваабаронцам? Размова з Янай Галаган

23:20 Пра што кажуць Гавайская дэкларацыя ў галіне псіхіатрыі і Мадрыдская дэкларацыя аб этыцы псіхіятрыі

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

🔗«Выраз "распраніся дагала" пераўтварыўся ў мову ўлады»: жанчыны распавядаюць пра «голыя агляды» ў няволі

Як распавядаюць былыя зняволеныя, з такім відам рэпрэсій яны сутыкаліся ў СІЗА, калоніях і будынках судоў. «Голым аглядам» падвяргаюцца як мужчыны, так і жанчыны. Але праз тое, што ў месцах няволі бракуе супрацоўніц жаночага полу, палітзняволеныя жанчыны нярэдка вымушаныя знаходзіцца ў цалкам распранутым стане ў прысутнасці асобаў супрацьлеглага полу.

Былыя палітзняволеныя жанчыны распавялі, як змагаліся з гэтай практыкай, аб тым, як ўколы ў турэмным шпіталі рабілі ў прысутнасці чацвярых мужчын і сабакі, а таксама пра тое, як самі канваіркі ставяцца да палітвязынак. А юрыстка «Вясны» Вікторыя Рудзянкова распавяла, якія міжнародныя стандарты парушаюцца падчас падобных практык.

«Канваір сказаў, што калі я буду працягваць з ім размаўляць у такім тоне, то наступны раз ён папросіць не толькі праверыць маю пракладу, а яшчэ і тампон з мяне дастаць».


Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/118231

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

📝Больш за 1700 палітычных затрыманняў з пачатку года. Агляд сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі ў чэрвені

📍Агулам з пачатку года вядома пра больш за 1 700 затрыманняў — гэта толькі частка сістэматычных і шырока распаўсюджаных рэпрэсій па палітычных матывах;
📍Нягледзячы на тое, што з калоній вызваляюцца палітвязні ў сувязі з адбыццём тэрміну і ў парадку памілавання, іх колькасць застаецца крытычна высокай;
📍Аб'ектыўныя дадзеныя сведчаць аб тым, што рэпрэсіўныя практыкі не слабеюць, а па многіх паказчыках наадварот набіраюць сілу;
📍Працягваюць паступаць звесткі аб выбарчым, у параўнанні з іншымі асуджанымі, абмежаванні правоў палітвязняў у калоніях і турмах;
📍Рэпрэсіі ў дачыненні да ўдзельнікаў пратэстаў 2020 года і іншадумцаў не спыняюцца;
📍У спіс асоб, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці, у чэрвені ўключылі 124 чалавекі.

Справаздача цалкам 👉 https://spring96.org/be/news/118249

💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon | Аднаразовым данатам

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

🗣Паведамляйце праваабронцам прозвішчы вызваленых па памілаванні палітвязняў

2 чэрвеня стала вядома пра вызваленне 16 палітвязняў па памілаванні — паведамлялася, што сярод іх 8 жанчын і 8 мужчын.

Папярэдняя хваля памілаванняў палітвязняў адбылася 7 траўня. Тады вызвалілі 42 чалавек. Агулам за год адбылося 14 хваляў памілавання, у выніку якіх былі вызваленыя 330 чалавек.

🔹Калі вам вядома пра людзей, якія выйшлі на волю, калі ласка, паведамляйце праваабаронцам на @Viasnainfo

Читать полностью…
Subscribe to a channel