Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі. Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS. Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo Юрыдычная служба: @zvarot96
Першае фота Сяргея Ціханоўскага і іншых палітвязняў на волі
Крыніца: @radiosvaboda
🔹Сяргей Ціханоўскі і яшчэ 13 палітвязняў на волі
«Наша Ніва»: Пацверджання вызваленню Ігара Лосіка няма
Сярод палітвязняў, якія прыехалі ў Вільню, яго не было.
🔹Сяргей Ціханоўскі і яшчэ 13 палітвязняў на волі
Вызваленыя беларускія палітвязні
Фота: @tsikhanouskaya
⚡️Памілавалі яшчэ 14 палітвязняў
🔹Калі вам вядома пра людзей, якія выйшлі на волю, калі ласка, паведамляйце праваабаронцам на @Viasnainfo
«Уражанне, што ты касманаўт, які вярнуўся з далёкага палёту»: як праходзіць рэсацыялізацыя былога палітвязня Андрэя Кузнечыка
Тэма вяртання да жыцця пасля турмы ў Беларусі — далікатная і недаследаваная. Асабліва, калі гаворка ідзе пра палітвязняў. Іх стан, як псіхалагічны, так і фізічны, змяняецца, але самі яны часта не знаходзяць словаў, каб яго апісаць. Аднак былы палітзняволены Андрэй Кузнечык, які за сваю журналісцкую дзейнасць у «Радыё Свабодзе» ўтрымліваўся ў няволі больш за тры гады, паспрабаваў гэта выказаць максімальна дакладна і шчыра.
Мы публікуем вялікую размову з Андрэем без скарачэння цытат, каб захаваць поўную глыбіню яго досведу.
«Напэўна, гэта будзе новая галіна ведаў, што можа быць з грамадствам пасля доўгага прыніжэння, стрэсу, страху, жыцця ў зняволенні і пасля яго. Магчыма, гэта застанецца назаўсёды».
📸Гістарычны Фотафакт
21 чэрвеня 2014 года Алесь Бяляцкі быў нечакана вызвалены пасля трох гадоў зняволення ў бабруйскай калоніі № 2. Сустрэць яго прыйшлі блізкія, шматлікія калегі, сябры і знаёмыя.
Тады старшыню праваабарончага цэнтра асудзілі на чатыры з паловай гады калоніі за тое, што сродкі, якія «Вясна» выдаткоўвала на дапамогу ахвярам палітычных рэпрэсій, правядзенне адукацыйных мерапрыемстваў, выданне кніжак і іншыя дзеянні, былі палічаныя асабістым даходам Алеся, з якога не быў сплачаны падатак.
Фота Максіма Гацака
⁉️Што трэба ведаць пра супрацу з КДБ: распавядаюць юрысты «Вясны»
Беларусы за мяжой атрымліваюць прапановы аб супрацоўніцтве з КДБ — часам гэта гучыць як «выгадная магчымасць», а часам — як пагроза або шантаж. Аднак гэта варта расцэньваць як яшчэ адзін спосаб ціску на актывістаў за палітычную ці грамадскую дзейнасць.
Юрыдычная служба «Вясны» тлумачыць, ці мае права КДБ звяртацца да грамадзян, што значыць «супрацоўніцтва», калі яно лічыцца добраахвотным і ці давядзецца за яго адказваць перад законам — беларускім або замежным.
• Што прадугледжвае супрацоўніцтва з КДБ?
• А гэта наогул законна?
• Якую працэсуальную форму і наступствы мае супрацоўніцтва?
• А ці могуць прыцягнуць да адказнасці супрацоўнікаў?
• А ці можна прыцягнуць да адказнасці тых, хто супрацоўнічае з КДБ?
• Што рабіць, калі табе прапануюць супрацоўніцтва, а ты знаходзішся за мяжой?
• Што рабіць, калі табе прапануюць супрацоўніцтва, а ты знаходзішся ў Беларусі?
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/118166
«Шчасце – заняць сябе чымсьці хаця б 40 хвілінаў». Адзінота ў карцары
Як распавядаюць былыя палітвязні, кожны ўспрымае адзіночнае зняволенне ў ШІЗА калоніі або карцары СІЗА па-свойму. Для кагосьці некалькі сутак без людзей — ледзь не адзіная магчымасць адпачыць у турме, дзе няма асабістай прасторы. Іншыя ж вельмі цяжка пераносяць такі від зняволення і ледзь не з’язджаюць з глузду, чакаючы вяртання ў звычайную камеру.
«Першы карцар яшчэ быў цяжкі і нязвыклы, але пасля я ўжо прызвычаіўся. Да таго ж я там знайшоў і некаторыя плюсы. Так, прагулка там цягнецца троху даўжэй, чым звычайна. І ў карцары ніхто не паліць. Бо ў камеры ўсе восем чалавек акрамя мяне палілі».
«Я навучыўся сядзець на зэдліку ў паўдрымоце. Але яны заскрыншоцілі з камеры той момант, калі я паклаў галаву на грудзі, і далі мне яшчэ 10 сутак».
🧳Ад Канвецый да чалавечых лёсаў. Сусветны дзень уцекачоў адзначаецца 20 чэрвеня
20 чэрвеня — Сусветны дзень уцекачоў (Word Refugee Day). Гэты дзень накіраваны на тое, каб прызнаць сілу бежанцаў, якія ўцяклі ад канфлікту і пераследу сваёй краіны ў надзеі знайсці прытулак і лепшую долю.
Як фармаваліся правы уцекачоў і якія гісторыі тых, хто вымушаны быў пакінуць свой дом? «Вясна» паразмаўляла з праваабаронцай з Human Constanta Энірай Браніцкай, двойчы ўцекачом Севай ды падарожнікам Аляксандрам Гойшыкам.
«Хлопец, які прымаў мяне па каўчсёрфінгу ў Куска — галоўным гістарычным горадзе Перу — ён адразу мне напісаў: "Што ты думаеш пра Лукашэнку?" І я сказаў, што ненавіджу гэтую сістэму, таму што гэта таксама вялікія сябры Чавеса былі, і я ездзіў у Венесуэлу паглядзець сумную будучыню Беларусі. І ён адразу ж, літаральна праз некалькі секунд, мне напісаў: "Я запрашаю цябе, я буду вельмі чакаць, будзе вельмі прыемна з табой пазнаёміцца"».
📸«Буду паказваць сваім дзецям, каб ведалі, якім коштам даецца свабода»
«Вясна» працягвае збіраць фотаздымкі палітвязняў з месцаў няволі і дакументаваць сведчанні пра працэс фотаздымкі, пачуцці і эмоцыі палітвязняў пра яе. Былы палітвязень Ілля Бохан, які за ўдзел у акцыі пратэсту ў Пінску быў асуджаны на 3,5 года калоніі, падзяліўся з праектам «Магшоты палітвязняў» фотаздымкам са спраўкі аб вызваленні і распавёў пра тое, што ён значыць для яго:
«Гэты фотаздымак цяжкі, але важны напамін пра час, калі я быў палітвязнем. Гэта частка не толькі маёй асабістай гісторыі, але і гісторыі ўсёй краіны. Я буду захоўваць яе заўсёды. Калі Беларусь стане свабоднай ад дыктатуры, я вярнуся дадому і буду паказваць фатаграфію сваім дзецям, каб яны ведалі, якім коштам даецца свабода і чаму яе трэба берагчы».
«Амапаўцы не краналі, білі кдбшнікі». Як затрымлівалі прафсаюзнага актывіста
Па дарозе кдбшнікі пагражалі мужчыну: «Пі*да табе. Сядзеш надоўга». Сілавікі спрабавалі ціснуць на мужчыну псіхалагічна, суправаджаючы гэта ўдарамі рукамі па галаве. Усю дарогу, пакуль прафсаюзніка везлі ў СІЗА, ён стаяў у бусе на каленях з рукамі ў кайданках за спінаю.
«Казалі,што да допыта ў КДБ я не даеду. За кожны мой “няправільны” адказ на пытанне мяне білі па галаве. Дарэчы, самі амапаўцы мяне не краналі, сядзелі спакойна.
Калі мяне прывезлі ў КДБ, яны адкрываюць дзверы, і я адразу атрымліваю ў лоб. Пасля мяне пасадзілі ў крэсла і працягвалі біць па патыліцы. Гэта ўсё рабілі кдбшные апяра».
Жыхар Мастоўскага раёну чытаў «экстрэмісцкія» рэсурсы — яго звольнілі з працы і аштрафавалі
Пра гэта адсправаздачыліся гродзенскія прапагандысты. Паводле іх, у Беларусі працягваюць здзяйсняцца «злачынствы экстрэмісцкага і тэрарыстычнага характару».
Яны прывялі ў прыклад гісторыю з Мастоўскага раёну:
«Устаноўлены мужчына ў Мастоўскім раёне, які на працягу некалькіх гадоў з'яўляўся актыўным спажыўцом і карыстальнікам чатырох дэструктыўных інтэрнет-рэсурсаў.Читать полностью…
Нажаль, у яго апраўданне сказаць няма чаго. Казаць у 2025 годзе аб тым, што паддаўся на маніпуляцыі экстрэмісцкіх тэлеграм-каналаў, наіўна і недарэчна. Чалавек даўно выйшаў з узросту "яны ж дзеці", адукаваны, меў важкі сацыяльны статус. Ён добра разумеў, што робіць.
У выніку яго чакае страта добрай працы і буйны штраф».
🌿«Правы чалавека парушаюцца, пакуль мы застаемся бязмоўнымі». У Варшаве адкрылася арт-інсталяцыя, прысвечаная палітзняволеным вясноўцам
У цэнтры Варшавы 17 чэрвеня пачала дзейнічаць арт-інсталяцыя «Нязломныя», прысвечаная палітзняволеным праваабаронцам «Вясны» Валянціну Стэфановічу, Алесю Бяляцкаму, Уладзю Лабковічу. Упершыню інсталяцыя адбываецца без партрэту Андрэя Чапюка — 18 красавіка ён выйшаў на волю.
«Вясна» спытала ў актывісткі Amnesty International Poland Яанны Растоўскай пра салідарнасць з палітвязнямі Беларусі, крызіс правоў чалавека ў нашай краіне і запланаваныя акцыі ў падтрымку беларусаў. А праваабаронца «Вясны» Марына Кастылянчанка пракаментавала адкрыццё інсталяцыі і адзначыла, што важна, каб як мага больш людзей даведалася пра лёс нашых калегаў.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/118155
📍Наведаць інсталяцыю можна да 7 ліпеня ў Кракаўскім прадмесці каля помніка Мікалаю Каперніку (Krakowskie Przedmieście, Pomnik Mikołaja Kopernika).
«Не вытрымаў і ударыў чалавека». Як у СІЗА хутка псуецца псіхічнае здароўе
«Аднойчы я нават ударыў аднаго неахайнага зэка. Асобная "забава" у СІЗА – да палітычных у камеру падсажваюць "засранцаў" у прамым сэнсе, якія ўвесь час ходзяць пад сябе і не мыюцца. Нам якраз патрапіўся такі чалавек – алкаголік, які раней ужо сядзець за “цяжкія цялесныя”. Ён пырнуў нажом суседа па п’янцы. Спачатку я даў яму свой пральны парашок, ён неяк пачысціў сваё адзенне. Але хадзіць у баню і мыцца ён адмовіўся. Нібы баяўся там прастудзіцца. Пры гэтым ён вельмі агрэсіўна сябе паводзіў і моцна смярдзеў.
За паўгода я таксама стаў да чысціні ставіцца максімальна строга. А тут з’явіўся такі задрыпа, які зусім не рэагуе на нашыя ўгаворванні. У выніку я не вытрымаў і ўдарыў чалавека, даў яму па мордзе. Гэта паўплывала і той чалавек адразу памыўся. Праз дзень хтосьці, відаць, данёс пра гэты выпадак і мяне перакінулі ў іншую хату».
⁉️За подпіс пад петыцыяй пагражае крымінальная адказнасць? Petitions.bу прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем»
Рэжым Лукашэнкі працягвае наступ на грамадзянскую актыўнасць: чарговым «ворагам дзяржавы» стала платформа, якая доўгі час заставалася адным з нешматлікіх інструментаў калектыўнага выказвання. 18 чэрвеня Міністэрства ўнутраных справаў прызнала праект Petitions.bу «экстрэмісцкім фармаваннем». Паводле ведамства, дачыненне да праекту мае Уладзімір Кавалкін.
Юрыстка «Вясны» Вікторыя Рудзянкова каментуе сітуацыю і ацэньвае рызыку пераследу падпісантаў петыцый.
«Пры наяўнасці палітычнай волі, улады могуць палічыць, што подпіс з'яўляецца "формай удзелу" ў дзейнасці фармавання. Ужо хапае выпадкаў, калі людзей прыцягвалі да адказнасці за дзеянні, якія адбыліся да прызнання ініцыятывы экстрэмісцкай — напрыклад, за падпіску, каментар або лайк».
«Мы не скончылі. Усе павінны быць вызваленыя» — Святлана Ціханоўская пракаментавала вызваленне палітвязняў
Яна падзякавала Дональду Трампу і іншым амерыканскім чыноўнікам.
«Мой муж Сяргей на волі! Цяжка апісаць радасць у маім сэрцы. Мы не скончылі. 1150 палітычных зняволеных застаюцца за кратамі. Усе павінны быць вызваленыя», — напісала яна ў «Х».
🔹Сяргей Ціханоўскі і яшчэ 13 палітвязняў на волі
На дадзены момант вядома пра вызваленне Сяргея Ціханоўскага, былой дацэнткі МДЛУ Наталлі Дулінай, журналістаў «Радыё Свабода» Ігара Лосіка і Ігара Карнея, 69-гадовай беларускі Швецыі Галіны Краснянскай, актывіста анархічнага руху Акіхіры Гаеўскага-Ханады, фігуранта справы «Саюза Беларускага Нацыянальнага Шчыта» Кірыла Балахонава.
Вызваленых палітвязняў адразу вывезлі ў Літву.
🔹Сяргей Ціханоўскі, Ігар Лосік і яшчэ 13 палітвязняў на волі
⚡️⚡️⚡️Памілавалі Сяргея Ціханоўскага
Таксама на волю выйшаў Ігар Лосік.
За пігулку ад галавы — 10 сутак ШІЗА. Якія ўмовы для палітвязняў у аршанскай калоніі
Тэрмін Дзмітрыя Сушчыка адправілі адбываць у аршанскую калонію № 8. Там яго практычна адразу прызналі «злосным парушальнікам рэжыму».
«Па прыездзе мяне адправілі ў каранцін. Я адразу пацікавіўся, дзе спяць экстрэмісты і лёг канкрэтна на гэты ложак, каб мяне самі туды не адпраўлялі. На наступны дзень я падышоў да лекара, сказаў, што мне баліць галава і папрасіў пігулак. Адну выпіў, а другую паклаў у тумбачку. Я там пачаў спрачацца з гэтымі мужыкамі, якія падпісвалі нейкія паперы. Пытаўся, ці разумеюць яны, што такім чынам згаджаюцца з тутэйшым рэжымам.
І тут мяне завуць — у тумбачцы пігулку знайшлі. Я сказаў, што мне яе лекар даў. Яны: "Нельга ў тумбачцы захоўваць пігулкі. Папера будзе складзеная". Зразумела. Далі 10 сутак ШІЗА. Потым мне яшчэ дадавалі і атрымалася 30 сутак».
«Закрыем усе твае крыміналкі». Як КДБ прапануюць палітвязням супрацу
На першым допыце супрацоўнікі КДБ прапануюць усім супрацоўніцтва, кажа былы палітвязень.
«Яны казалі так. Маўляў, ёсць жа Раман Пратасевіч. Паглядзіце на яго, ён на волі. Я ім кажу, што ў мяне некалькі крымінальных артыкулаў. Тады яны кажуць: "Мы КДБ, мы ўсё можам. Як адкрылі ўсе твае крыміналкі, так і закрыем". Ён прамым тэкстам казаў: "Я магу закрыць твае справы, калі захачу.
Ён мне кажа: "Ну, атрымаеш не восем гадоў, а чатыры. Можа, з зусім іншымі ўмовамі. А можа і меней меньшага атрымаеш". Я сабе думаю, ніхера сабе, не восем, а чатыры. У іх жа ўвогуле нічога на мяне няма.
Я з сябе героя стараўся не корчыць, нібы пагандляваўся, затым сказаў, што сумняюся і што будзе пасля сорамна глядзець людзям у вочы. Пасля гэтага да мяне ўжо больш не чапляліся з такімі прапановамі».
🎧Праваабарончая праграма «Вясна». Выпуск прысвечаны Сусветнаму дню ўцекачоў
1:23 Праваабарончы слоўнік: Як фармаваліся правы бежанцаў?
6:20 Каментар эксперта: Ці эфектыўны УВКБ і з чым сутыкаюцца бежанцы ў Беларусі? Размова з Энірай Браніцкай
17:06 Па-за межамі: Якія лёсы ўцекачоў з іншых краін і нават кантынентаў? Пра гэта распавядае падарожнік з Салігорска Аляксандр Гойшык
Чарговае папаўненне «Спіса экстрэмісцкіх матэрыялаў»
У яго трапілі:
📍Telegram-каналы і чаты «IZNU3», «Partyzan_VTB»;
📍Інтэрнет-старонка «belarusians nl»;
📍YouTube-канал «Дядя Лёша с ЦПП»;
📍Старонкі ў Facebook «MARA - Беларусы Нідэрландаў», «Беларусы Чэхii/ Belorusove v CR/ Belarusians in the Czech Republic»;
📍TikTok-публікацыя «Николай Лукашенко - поплатится за все».
🔗Хроніка палітычнага пераследу
«Ты цяпер тут і застанешся». Як былога палітвязня сілавікі дапытвалі ў лесе
«Мы выехалі з майго двара і паехалі ў процілеглы бок ад міліцыі. Я кажу: "Куды мы едзем?" Адзін з супрацоўнікаў, што сядзеў на пярэднім сядзенні, сказаў, што я зараз там і даведаюся. Я бачу, як мы збочваем у лес за пілараму. Я спытаў, чаго мы сюды прыехалі, а ён мне: "Ты цяпер тут і застанешся"».
«Я разумеў, што супраціўляцца нельга, таму што рэальна прастрэляць ногі — скажуць, што бег. І я стаю, быццам мяне толькі што памыямі аблілі. Разумею, што не магу даць здачы і кажу: "Гэта я дазваляю табе сябе біць". Тут з другога боку мне зноў прылятае са словам "не п*здзі". Потым яшчэ некалькі разоў далі, і па носе. Я нават не думаў, што ён будзе зламаны, цяпер толькі адна наздра дыхае. Нос тады быў падпухлым, невялікія ранкі».
Начальнік магілёўскай калоніі Аляксей Лазарэнка, які здзекваўся з палітвязняў, ідзе на пенсію
У кастрычніку 2024 года менавіта ў магілёўскай калоніі загінуў 22-гадовы палітвязень Дзмітрый Шлетгаўэр. Вось што пра Лазарэнку распавядалі вязні:
🔹«З шалёным начальнікам калоніі — гэта Лазарэнка, які лічыў сваім абавязкам здзекавацца і палохаць. Калі ён крычаў, у яго вачах была асалода. Маё прыбыццё адразу ж туды было такім: я, нават не патрапіўшы на каранцін, ужо трапіў у ШІЗА на 10 сутак»;
🔹«Начальнік турмы Лазарэнка адразу ўбачыў што ў справе ёсць фотка, дзе я стаю са сцягам “Народнай Грамады” і запытаўся што гэта за сцяг? Адказваю яму, што гэта партыя Статкевіча. Тады ён усхваляваўся, стаў казаць, што са Статкевічам у яго даўні рахунак, маўляў у 2010 годзе ён са сваёй “шалёнай” жонкай дастаў яго сваімі скаргамі так, што ледзьве не страціў працу»;
🔹«Начальнік калоніі казаў Уладзіславу, што той "пайшоў супраць бацькі і здрадзіў радзіме", і пазбавіў яго перадачы. А на трэція суткі адправіў хлопца ў ШІЗА».
У «Спіс экстрэмістаў» дадалі яшчэ 27 прозвішчаў — цяпер у ім 5434 чалавекі
20 чэрвеня МУС зрабіла традыцыйны пятнічны апдэйт «Пераліка грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».
Сярод іншых, у спіс дадалі затрыманага пасля вяртання з Польшчы Васіля Арэшку і былога палітвязня Ігара Неміровіча.
Да допіса далучаны апошні «Пералік грамадзян, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».
⁉️«Мама, я экстрэміст». Якія абмежаванні накладаюцца на асоб, уключаных у «Спіс экстрэмістаў»
Былога міліцыянера асудзілі за распальванне варожасці і назвалі «тэрарыстам»
Аляксандру Мазурыну 44 гады. Ён адвучыўся ў Акадэміі МУС і пайшоў працаваць у міліцыю. Даслужыўся да дзяжурнага інспектара ГУУС Мінгарвыканкама і звання капітана. У 2012-м быў звольнены з міліцыі.
У 2013-м Мазурын уладкаваўся начальнікам аддзела аховы ў дрэваапрацоўчае прадпрыемства «Інтэрдорс». На прадпрыемстве працуе больш за 150 чалавек. Таксама Аляксандр мае статус ІП, сфера дзейнасці якога — распрацоўка праграмнага забеспячэння і кансультаванне ў гэтай галіне, піша «Наша Ніва».
Мазурына асудзілі па абвінавачанні ў распальванні варожасці (артыкул 130 КК). 16 чэрвеня яго дадалі ў спіс «тэрарыстаў», які робіць КДБ. Сутнасць абвінавачання, як і прысуд невядомыя.
🔹Cупрацоўніца банка, шматдзетны бацька: хто трапіў у абноўлены «спіс тэрарыстаў»
📝Нобелеўскі камітэт з вялікай занепакоенасцю сочыць за сітуацыяй з Алесем Бяляцкім і палітвязнямі ў Беларусі
У сваім лісце Павел Латушка звярнуўся з просьбай разгледзець магчымасць больш шырокай і паслядоўнай публічнай падтрымкі вызвалення лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру і кіраўніка «Вясны» Алеся Бяляцкага, а таксама ўсіх палітычных зняволеных у Беларусі.
У сваім адказе Нарвежскі Нобелеўскі камітэт адзначыў, што просьба Латушкі «будзе перададзена для звароту ўвагі Камітэта падчас наступнага пасяджэння», піша @latushka.
І хаця Нобелеўскі камітэт адзначыў, што вельмі рэдка выказвае сваё меркаванне, але ў тых нешматлікіх выпадках, калі гэта адбываецца, увага засяроджана на сітуацыі лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру Алеся Бяляцкага.
Нобелеўскі камітэт падкрэсліў, што «старшыня, а таксама члены Камітэта з вялікай занепакоенасцю сочаць за сітуацыяй у Беларусі».
Віцебскі палітзняволены арт-менеджар Уладзімір Булаўскі з'ехаў з Беларусі і знаходзіцца ў бяспецы
Уладзіміру прызначылі 2 гады зняволення паводле арт. 342-2 КК (Неаднаразовае парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў). Ён іх цалкам адбыў і выйшаў на волю ў лістападзе 2024-га году.
Вядома, што падчас знаходжання ў СІЗА-2 у мужчыны памёр бацька, але адміністрацыя не адпусціла Уладзіміра на пахаванне.
Цяпер Уладзімір легалізуецца ў Польшчы. Ён збіраецца вучыцца па спецыяльнасці «Гісторыя і культурная спадчына», працягваючы свой віцебскі прафесійны кірунак, піша «Наша Ніва».
❗️«Будзеш дзёргацца — страляць будзем». Гісторыя Дзмітрыя Сушчыка, экстрадаванага з Расіі
Былы палітвязень Дзмітрый Сушчык ужо месяц знаходзіцца ў Варшаве. У Беларусі жыхар Навагрудка правёў у зняволенні амаль 2,5 года. За гэты час ён перажыў сыход жонкі і смерць мамы. Большую частку свайго тэрміну мужчына правёў у штрафных ізалятарах за адмову падпарадкоўвацца рэжыму ў турмах і калоніі. Пасля заканчэння першага тэрміну мужчыну не вызвалілі, а перавялі пад следства ў межах новай крымінальнай справы. Пра новы артыкул ён даведаўся праз два дні пасля навіны пра смерць маці.
Дзмітрый распавёў «Вясне» пра допыт у лесе, уцёкі з расійскай турмы і экстрадыцыю ў Беларусь, дзікі холад у ШІЗА, пра зносіны з Алесем Пушкіным і пра складанасці, з якімі мужчына сутыкнуўся пасля вызвалення.
«На мяне апранаюць кайданкі, садзяць у машыну і разбіваюць аб машыну брыво».
Палітзняволенага Максіма Урбановіча пачнуць судзіць на наступным тыдні
Справу супраць Максіма Урбановіча, малодшага брата беларускага добраахвотніка Дзяніса Урбановіча, пачнуць разглядаць 27 чэрвеня ў судзе Заводскага раёну Мінска.
Як паведамляе «Белсат», Максіма абвінавачваюць паводле «народнага» артыкулу 342 Крымінальнага кодэксу (арганізацыя або ўдзел у дзеяннях, якія парушаюць грамадскі парадак).
У справе яшчэ некалькі артыкулаў, але якія менавіта, пакуль не вядома. Сваякі не маюць канкрэтнай інфармацыі, а Максімаў брат больш за два гады не мае з ім стасункаў.
2 красавіка ў кватэру, што арандаваў Максім, уварваліся сілавікі. Пасля ператрусу яго адвезлі на допыт у КДБ. Спачатку хлопца трымалі ў СІЗА КДБ, а потым перавезлі ў СІЗА № 1, што ў Калядзічах.