Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі. Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS. Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo Юрыдычная служба: @zvarot96
Што цяпер адбываецца на мяжы Беларусі з краінамі ЕС?
Паводле даных «Вясны», з пачатку 2025 года на мяжы з Беларуссю былі затрыманыя як мінімум некалькі дзясяткаў чалавек. Кожны дзень у беларускіх пунктах пропуску працягваюцца праверкі тэлефонаў, допыты і затрыманні. Апроч гэтага, па-ранейшаму выводзяць з транспарту для размовы ўкраінцаў, якую едуць транзітам праз Беларусь.
Падставай для «зацікаўленасці» чалавекам могуць стаць яго легалізацыя ў іншай краіне, доўгая адсутнасць у Беларусі, «экстрэмісцкія» падпіскі ў тэлефоне, і нават асабістая перапіска, якая сілавікам можа падацца «падазронай».
Усіх затрыманых да суда змяшчаюць у ІЧУ ў бліжэйшым ад мытні горадзе, пасля чаго прызначаюць або штраф і вызваляюць, або даюць «суткі». Вядома, што некаторых затрымліваюць па крымінальных справах.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/118122
🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную кансультацыю праваабаронцаў
📝Абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
❗️«Сказалі, што прастрэляць калені». Гісторыя палітвязня, асуджанага за кінутую бляшанку з-пад энергетыка, калі яму было ўсяго 17
З 22-гадовым Іллём Боханам сустракаемся ў адной з варшаўскіх кавярняў. Ён адмаўляецца ад кавы, прызнаючыся, што за гады зняволення перапіў яе з лішкам. Ілля быў асуджаны да 3,5 гадоў паводле гучнай «пінскай справы».
«Масавымі беспарадкамі» на паслявыбарчай акцыі пратэсту, на той момант 17-гадовага пінчука, расцанілі кінутую ў бок міліцэйскага кардону пустую бляшанку з-пад энергетыка і спробу зламаць дрэва. У зняволенні ён паспеў ажаніцца і развесціся, адчуць сапраўдную падтрымку родных, і адначасова — поўнае бяссілле перад сістэмай. Яго прыніжалі, каралі за любую дробязь, кляймілі як «палітычнага» і трымалі ў карцарах ды ШІЗА ў сценах з цвіллю.
«Вясна» паразмаўляла з Іллём пра затрыманне ў ноч выбараў, баранавіцкае СІЗА, працу ў калоніі, ціск на палітвязняў і кантроль пасля вызвалення.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/118123
💵Падтрымаць Іллю фінансава
‼️Праз некалькі тыдняў пасля сутак у ІЧУ памерла 66-гадовая жанчына з анкалогіяй. Яе затрымалі па вяртанні ў Беларусь
Па інфармацыі «Вясны», напачатку года ў адным з пунктаў пропуску па вяртанні ў Беларусь за «падабайкі» ў сацсетках была затрыманая жанчына (яе даныя ёсць у праваабаронцаў), якая хварэла на анкалогію. Да суда яе змясцілі ў ІЧУ Брэста. Праз тры дні ёй прызначылі штраф і вызвалілі.
Вядома, што ў ізалятары жанчына захварэла на запаленне лёгкіх. Пасля вызвалення яна паехала дадому, дзе спачатку самастойна змагалася з хваробай. Праз тыдзень яе забралі ў лякарню. Амаль праз месяц жанчына памерла. Прычына — слабы імунітэт і запаленне лёгкіх.
Распавядаем, што вядома пра смерць жанчыны і што ўвогуле цяпер адбываецца на мяжы.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/118122
🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную кансультацыю праваабаронцаў
📝Абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
У Місіі за дэмакратычную Беларусь у Брусэлі напісалі лісты беларускім палітвязням
Таксама там прайшла прэзентацыя фотавыставы бельгійскага журналіста-фатографа Крыстофа дэ Мунка, які правёў пяць дзён у шэрагах Палка імя Кастуся Каліноўскага.
Пасля прэзентацыі ўдзельнікі мерапрыемства — прадстаўнікі беларускай апазіцыі, дыяспары і еўрапейскія сябры Беларусі — далучыліся да акцыі салідарнасці: яны напісалі лісты беларускім палітвязням, якія нарадзіліся ў чэрвені і цяпер знаходзяцца за кратамі.
«Такія лісты — гэта сімвал падтрымкі і маральнага падтрымання для тых, хто церпіць за свае перакананні».Читать полностью…
Ніна Багінская будзе абскарджваць пастанову суда
Пра гэта @belsat паведамілі ўласныя крыніцы.
30 красавіка ў судзе Першамайскага раёну Мінску ў закрытым паседжанні суддзя Максім Трусевіч разгледзеў крымінальную справу супраць актывісткі Ніны Багінскай паводле ч. 2 арт. 342-2 КК (неаднаразовае парушэнне закону аб правядзенні масавых мерапрыемстваў). Падставай для крымінальнага пераследу сталі неаднаразовыя адміністрацыйныя пастановы за 2024 год. Пенсіянерку прызналі вінаватай, але замест пакарання прызначылі «прафілактычнае назіранне».
Згодна з рашэннем суддзі, усё, што міліцыянеры забіралі пры затрыманні, павінна быць знішчана. Ніна Багінская ў сваёй заяве патрабуе вярнуць ёй значкі і сцяжкі, якія яна зрабіла сваімі рукамі. Тым больш, што міліцыянты забіралі іх у яе без афармлення. Яна неаднаразова падавала скаргі на іх дзеянні ў вышэйшыя інстанцыі, але ёй нічога не вярнулі.
🔹«Гэта не азначае спынення крымінальнага пераследу»: Актывістцы Ніне Багінскай прызначылі «прафілактычнае назіранне»
Дапамога былой палітзняволенай Ганне Пышнік, асуджанай за відэа расійскіх верталётаў
Ганна была затрымана 22 сакавіка 2022 года ў Мазыры. Паводле версіі абвінавачвання, яна «зняла відэа з перамяшчэннем верталётаў для ангажаванага дэструктыўнага рэсурсу». Пазней яе асудзілі да 3 гадоў калоніі.
Жанчына цалкам адбыла тэрмін і ў лістападзе 2024 году выйшла на волю.
Пасля вызвалення Ганна была вымушана пакінуць Беларусь пад пагрозай далейшага пераследу. Цяпер ёй з дачкой патрэбна дапамога, каб пачаць жыццё ў новай краіне.
Падтрымаць Ганну на pomagam
📍«Ні кроплі не аддаваць ім». Шчырае інтэрв'ю «Белсата» з былым палітвязнем Андрэем Чапюком
🔹«Як мінімум – трэба пісаць лісты. Трэба спрабаваць пісаць. Я так скажу: не ўсе лісты не даходзяць. Некаторыя ўсё ж прарываюцца. Нячаста, але здараецца. Проста ўсё адно трэба нешта рабіць, трэба неяк дапамагаць. Калі ёсць магчымасць штосьці зрабіць тут, гэта можа дапамагчы людзям там»;
🔹«Я не даваў сябе зламаць, не дазваляў, каб сістэма магла зрабіць гэта. Бо гэта маё жыццё, мой лёс – і нельга такое дарыць. Гэта няправільна. Сваё трэба пакідаць сабе, і ні кроплі не аддаваць ім»;
🔹«Метадаў, каб размазаць, у іх шмат, у тым ліку зусім нялюдскіх. Аператыўныя супрацоўнікі ГУБАЗ прыходзілі да Марфы Рабковай, калі не стала яе таты. Гэтым карысталіся, спрабавалі націснуць на яе, каб дала паказанні на сваіх падзельнікаў. Казалі, што бацька памёр з-за яе. Не атрымалася ў іх. Што такім чынам ціснулі, зафіксавана ў справе. Але суд з абыякавасцю да гэтага паставіўся, не палічыў ціскам. А гэта факт: яны шантажавалі смерцю».
На мінскай кватэры старшыні ліквідаванай уладамі БСДП (Грамада) Ігара Барысава адбыўся ператрус
Сілавікі патрапілі ў кватэру і ў прысутнасці панятых здзейснілі аператыўныя дзеянні, піша @BSDP_Hramada.
Прычынай візіту міліцыянтаў стала распачатая крымінальная справа ў дачыненні да Ігара Барысава.
Па якім артыкуле абвінавачваецца палітык не зразумела, але вядома, што 7 траўня БСДП (Грамада) была прызнаная «экстрэмісцкім фармаваннем».
🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную кансультацыю праваабаронцаў
📝Абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
❗️Вікторыю Кульшу ў чацвёрты раз асудзілі за «злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі»
Як паведамляе @nashaniva, жанчыне прысудзілі яшчэ адзін год зняволення.
Палітзняволеная Вікторыя Кульша мусіла выйсці на волю ў красавіку 2025 года па заканчэнні тэрміну. Але яе перавялі ў гомельскі СІЗА-3 у межах чацвёртай крымінальнай справы паводле ч. 1 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне законным патрабаванням адміністрацыі калоніі).
Раней ёй ужо тройчы прызначалі пазбаўленне волі па гэтым артыкуле.
Увесь час у зняволенні на жанчыну аказваецца ціск. Яе неаднаразова змяшчалі ў штрыфны ізалятар і ПКТ. Па інфармацыі праваабаронцаў, у зарэчанскай калоніі № 24 адзін з наглядчыкаў душыў Вікторыю локцем, стоячы ззаду, а таксама цягаў яе па камеры. Праз галадоўкі ў яе двойчы здараўся сардэчны прыступ.
🌐Праваабаронцы заклікаюць паклапаціцца пра сваю лічбавую бяспеку:
1) Пераглядзіце спіс сяброў у сацсетках — выдаліце невядомых або падазроных асоб;
2) Абмяжуйце бачнасць асабістай інфармацыі, асабліва той, якая можа прыцягнуць увагу да вас ці неяк нашкодзіць;
3) Выдаліце або схавайце старыя пасты і каментары, якія могуць змяшчаць уразлівую інфармацыю;
4) Будзьце пільнымі да новых кантактаў — не адказвайце на паведамленні ад невядомых асоб, асабліва калі яны задаюць палітычныя пытанні;
5) Уключыце двухфактарную аўтэнтыфікацыю на ўсіх акаўнтах, дзе гэта магчыма;
6) Захоўвайце ўзаемадзеянне з падобнымі паведамленнямі (як ад Maria Pulkovskay) — зрабіце скрыншоты, не адказвайце, паведаміце праваабаронцам на @ViasnaSOS
7) Выключыце функцыю «хто можа знайсці вас па нумары тэлефона» ў наладах Facebook і іншых платформаў.
8) Карыстайцеся VPN і шыфраванымі мэсэнджарамі (напрыклад, Signal).
🔹Спецслужбы выходзяць на кантакт з актывістамі праз Facebook: што вядома і як сябе абараніць
📝«Ён не павінен быў вымушана пакідаць свой дом». Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў пра Андрэя Чапюка
Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў, сумесная праграма Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH) і Сусветнай арганізацыі супраць катаванняў (OMCT), выступіла з заявай з нагоды вызвалення валанцёра «Вясны» Андрэя Чапюка, у якой выказала сваю глыбокую палёгку ў сувязі з тым, што ён шчасна пакінуў Беларусь праз месяц пасля свайго вызвалення з турмы і яму больш не пагражаюць далейшыя рэпрэсіі.
Пры гэтым, яны нагадалі, што некалькі іншых сябраў «Вясны», уключна з яе кіраўнікамі, застаюцца адвольна затрыманымі за сваю законную праваабарончую дзейнасць у Беларусі.
«Андрэй прыняў цяжкае рашэнне пакінуць краіну, знаходжанне ў якой азначала працяг пераследаў і пазбаўленне асноўных грамадзянскіх і палітычных правоў».
🌿12 чэрвеня ў Лейпцыгу адбудзецца сустрэча з Ксеніяй Луцкіной
Нагадаем, былую журналістку Белтэлерадыёкампаніі асудзілі да 8 гадоў калоніі. У зняволенні ў яе пачаліся моцныя праблемы са здароўем — у яе расла пухліна ў галаўным мозгу. Мінулым летам Ксенія выйшла на волю па памілаванні.
Падчас мерапрыемства таксама адбудзецца напісанне лістоў беларускім палітвязням.
📍12 чэрвеня, 18:00
🔹Helmut Space (Kohlgartenstraße 51, Leipzig)
💶Уваход вольны
⁉️Падрабязнасці
✍️Шукаем людзей, якія за апошнія паўгода адбывалі арышты ў беларускіх ізалятарах часовага ўтрымання
Распавядзіце праваабаронцам пра ўмовы ўтрымання.
Ананімнасць гарантуецца. Калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo
Намеснік генпракурора патлумачыў праваабаронцу Судаленку, за што той атрымаў завочны прысуд
Праваабаронцу «Вясны» Леаніду Судаленку ўдалося дакладна высветліць, за што ж яго засудзілі завочна праз год, як ён выйшаў з калоніі. Паводле ліста, падпісанага намеснікам генеральнага пракурора Аляксеем Стукам, рэчавымі доказамі віны Судаленкі сталі ягоныя інтэрв'ю, размешчаныя «на інтэрнэт-сайтах „Вясны“, Радыё Свабода, БЕЛСАТу, „Нашай Нівы“, каналах „Свабода Premium“ і „Charter97video“ відэахостынгу YouTube у перыяд з 6 жніўня па 31 кастрычніка 2023 году».
Намеснік генпракурора ўдакладніў, чаго канкрэтна тычыліся гэтыя інтэрвію — «умоваў адбыцця пакарання асуджанымі на пазбаўленне волі ў папраўчых калоніях ды іншых пытанняў».
Мэдыя, з якімі кантактаваў праваабаронца, як і праваабарончы цэнтр «Вясна», паводле Аляксея Стука, прызнаныя ў Беларусі «экстрэмісцкімі фармаваннямі», іх дзейнасць забароненая, бо яны «дыскрэдытуюць Рэспубліку Беларусь».
Крыніца: Свабода
❗️Беларускім актывістам за мяжой пачалі прыходзіць паведамленні з прапановамі аб супрацоўніцтве ад КДБ
Вядома, што людзям абяцаюць бяспеку іх родных у Беларусі ў абмен на супрацу з беларускімі спецслужбамі.
Калі вам ці вашым знаёмым пісалі з прапановамі аб супрацы — калі ласка, паведамляйце праваабаронцам на @Viasnainfo
У Осла адбылася цырымонія ўручэння міжнароднай прэміі імя Артура Свенсана
Сёлета прэмія прысуджана Аляксандру Ярашуку, старшыні Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў, сябру Адміністрацыйнай рады Міжнароднай арганізацыі працы. Сын Аляксандра, прымаючы ўзнагароду, сказаў, што ягоны бацька працаваў над тым, каб Беларусь стала краінай, дзе правы чалавека, годная праца і сацыяльная справядлівасць сталі не проста лозунгамі, а нормай.
«Калі ў Беларусі пачаліся рэпрэсіі, у тым ліку ў дачыненні да незалежных прафсаюзаў, бацька не шукаў бяспечнае месца. Застацца са сваімі таварышамі, паплечнікамі па прафсаюзнай дзейнасці было ўсвядомленым і прынцыповым рашэннем. Яго пасадзілі ў турму за прафсаюзную працу, за ягоную публічную пазіцыю і за смеласць казаць тое, што ён лічыў важным і справядлівым».
🔗Паведамляйце праваабаронцам пра затрыманні па «справе Гаюна»
Паводле звестак «Вясны», апошнія месяцы ў Беларусі працягваюцца затрыманні ў межах крымінальнай справы за перадачу інфармацыі «Беларускаму Гаюну». Як паведамлялі былыя вязні Акрэсціна, затрыманні адбываюцца ў межах арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Большасць затрыманых — мужчыны.
Паводле інфармацыі «Вясны», у бліжэйшы час ужо распачнуцца першыя судовыя працэсы па гэтай справе.
Праваабаронцам вядома пра як мінімум 20 пацверджаных(!) фігурантаў «справы Гаюна», якіх змясцілі пад варту. Агульная ж лічба затрыманых значна больш.
🔹Затрыманыя пераведзены ў СІЗА за «садзейнічанне экстрэмізму»: што вядома пра «справу Гаюна»
🌿Калі вашых блізкіх затрымалі па гэтай справе, паведаміце, калі ласка, праваабаронцам праз тэлеграм @Viasnainfo
У Мінску трох чалавек асудзілі за салідарнасць з палітзняволенымі
У Мінскім гарадскім судзе 12 чэрвеня агучылі прысуд тром палітзняволеным — Любові Драгель, Аляксандру Якушкову і Яўгену Бойку. Як піша @dissidentBY, ім прызначылі ад двух да пяці гадоў калоніі.
За салідарнасць з палітвязнямі іх прызналі вінаватымі паводле арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса (удзел у экстрэмісцкім фармаванні) і арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). За кратамі палітзняволеныя ўтрымліваюцца з верасня 2024 года.
У студзені 2024 года ў Беларусі супрацоўнікі КДБ зладзілі масавыя ператрусы, допыты і затрыманні сваякоў і блізкіх палітвязняў, а таксама былых палітзняволеных, якія нядаўна выйшлі з месцаў зняволення і заставаліся жыць у краіне. Паводле «Вясны», тады пад пераслед трапілі больш за 300 чалавек, абсалютная большасць з якіх — жанчыны. Не менш за 34 чалавекі асудзілі паводле крымінальных справаў.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/118118
💔Былы палітзняволены святар Аляксандр Тарасенка паказаў, як дачка сустракала яго пасля двух гадоў зняволення
Аляксандр — былы іераманах гомельскага Свята-Нікольскага кляштару. Да затрымання мужчына працаваў кіроўцам-дальнабойнікам. Суддзя Ілля Свірыдаў асудзіў яго да 2 гадоў зняволення за «абразу Лукашэнкі».
Вядомы ў Гомелі былы праваслаўны манах-святар выйшаў на волю яшчэ ў пачатку года, але Аляксандр не паведамляў публічна пра сваё вызваленне, чакаючы, пакуль апынецца ў бяспецы. Цяпер гэты момант надыйшоў, піша @katolik_life.
У сацсетцы ён падзякаваў усім за падтрымку, спачуванне і цеплыню, адзначыўшы, што «ў такі люты час асабліва моцна кранае чалавечая дабрыня і прыстойнасць», пажадаў усім хутчэйшага наступлення міру.
⚖️У Беларусі кожны дзень працягваюцца суды па экстрэмісцкіх артыкулах. Паведамляйце праваабаронцам вынікі
Нагадаем, ужо больш за тры месяцы на сайце Вярхоўнага суда вядуцца «рэгламентныя работы». Праз адсутнасць афіцыйнай статыстыкі па крымінальных і адміністрацыйных асуджэннях складана ацэньваць рэальную сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі.
Але праваабаронцы нагадваюць, што сіла беларусаў — у салідарнасці. Таму заклікаем працягваць паведамляць праваабаронцам пра ўсе вядомыя факты палітычнага пераследу. Напрыклад, можна перадаваць інфармацыю праз сваіх блізкіх і сяброў, якія знаходзяцца за мяжой і якія могуць бяспечна камунікаваць з праваабаронцамі. Або проста папярэдзіць, што інфармацыя для статыстыкі, а не для распаўсюду.
Дапамажыце зафіксаваць усе факты рэпрэсій, каб паказаць свету маштаб катастрофы з правамі чалавека ў Беларусі!
@ViasnaSOS | @SOSViasna | @Viasnainfo
🔹Праваабаронцы «Вясны» пра тое, як рэжым знішчае доказы сваіх злачынстваў
🔗Пачынаюцца суды па «справе Гаюна»
Паводле звестак «Вясны», апошнія месяцы ў Беларусі працягваюцца затрыманні ў межах крымінальнай справы за перадачу інфармацыі «Беларускаму Гаюну». Як паведамлялі былыя вязні Акрэсціна, затрыманні адбываюцца ў межах арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Большасць затрыманых — мужчыны.
Паводле інфармацыі «Вясны», у бліжэйшы час ужо распачнуцца першыя судовыя працэсы па гэтай справе.
Праваабаронцам вядома пра як мінімум 20 фігурантаў «справы Гаюна», якіх змясцілі пад варту.
🔹Затрыманыя пераведзены ў СІЗА за «садзейнічанне экстрэмізму»: што вядома пра «справу Гаюна»
🌿Калі вашых блізкіх затрымалі па гэтай справе, паведаміце, калі ласка, праваабаронцам праз тэлеграм @Viasnainfo
✍️Шукаем людзей, якія за апошнія паўгода адбывалі арышты ў беларускіх ізалятарах часовага ўтрымання
Распавядзіце праваабаронцам пра ўмовы ўтрымання.
Ананімнасць гарантуецца. Калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo
Чарговае папаўненне «спіса экстрэмісцкіх матэрыялаў»
У яго трапіла старонка ў Instagram «nadzeya_grodno», на якую падпісаныя 295 чалавек, а таксама старонка ў TikTok «Жыве Беларусь», якая мае 61 падпісанта.
🌿«У турмы не жаночае аблічча». Праваабаронцы запрашаюць на канферэнцыю ў Вільні
Праваабарончая ўстанова «Лекары за праўду і справядлівасць» запрашае на канферэнцыю «Жанчыны ў зняволенні: нябачны боль пенітэнцыярнай сістэмы Беларусі» для ўдзелу ў дыскусіі аб крызісным становішчы зняволеных жанчын у Беларусі. Канферэнцыя пройдзе 25 чэрвеня ў Вільні.
На канферэнцыі каманда «Лекараў за праўду і справядлівасць» прэзентуе вынікі комплекснага даследавання пра стан здароўя і правы жанчын у зняволенні; сведчанні тых, хто прайшоў праз турмы; экспертаў і экспертак з галіны медыцыны, права і псіхалогіі. Праграма канферэнцыі таксама прадугледжвае дыскусію на згаданыя тэмы.
Уваход на канферэнцыю вольны, але дзеля забяспячэння спрыяльных умоў ўдзельнікаў просяць прайсці папярэднюю рэгістрацыю па спасылцы.
📍25 чэрвеня, 10.00 – 16.30
🔹Канферэнц-зала Conti Hotel — Raugyklos g. 7
Падрабязнасці 👉 https://spring96.org/be/news/118110
❗️Спецслужбы выходзяць на кантакт з актывістамі праз Facebook: што вядома і як сябе абараніць
Праваабаронцам вядома не меней за пяць такіх выпадкаў. Усе паведамленні зафіксаваны з аднаго акаўнта — Maria Pulkovskay. У фэйсбуку Maria ў сябрах лічыцца 371 акаўнт, сярод якіх — былыя палітзняволеныя, журналісты і актывісты. Некаторым абяцаюць бяспеку іх родных у Беларусі ў абмен на супрацу з беларускімі спецслужбамі.
«Вясна» паразмаўляла з адной з актывістак, з якой звязваўся супрацоўнік КДБ. Заклікаем прыняць меры па лічбавай бяспецы.
«Калі ён піша, то адразу называе людзей па поўным імя і імя па бацьку, то бок гэта ўжо інфармацыя, якая не ва ўсіх змяшчаецца ў сацсетках. Ён сказаў, што яго мэта, даведацца меракаванне пра структуры і нейкім падзеям. Ён піша пра нейкі кампраміс, супрацоўніцтва, спрабуе наладзіць узаемнавыгодныя камунікацыі. Ён хоча даведацца больш інфармацыі пра нейкіх людзей з дэмакратычнай супольнасці».
На тэрыторыі Беларусі заблакавалі тыкток-каналы Святланы Ціханоўскай і Паўла Латушкі
Цяпер для карыстальнікаў у Беларусі піша, што акаўнты «не дасяжныя ў вашай краіне», піша @nashaniva.
⚖️У Беларусі кожны дзень працягваюцца суды па экстрэмісцкіх артыкулах. Паведамляйце праваабаронцам вынікі
Нагадаем, ужо больш за тры месяцы на сайце Вярхоўнага суда вядуцца «рэгламентныя работы». Праз адсутнасць афіцыйнай статыстыкі па крымінальных і адміністрацыйных асуджэннях складана ацэньваць рэальную сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі.
Але праваабаронцы нагадваюць, што сіла беларусаў — у салідарнасці. Таму заклікаем працягваць паведамляць праваабаронцам пра ўсе вядомыя факты палітычнага пераследу. Напрыклад, можна перадаваць інфармацыю праз сваіх блізкіх і сяброў, якія знаходзяцца за мяжой і якія могуць бяспечна камунікаваць з праваабаронцамі. Або проста папярэдзіць, што інфармацыя для статыстыкі, а не для распаўсюду.
Дапамажыце зафіксаваць усе факты рэпрэсій, каб паказаць свету маштаб катастрофы з правамі чалавека ў Беларусі!
@ViasnaSOS | @SOSViasna | @Viasnainfo
🔹Праваабаронцы «Вясны» пра тое, як рэжым знішчае доказы сваіх злачынстваў
Былога ўчастковага з Ганцавічаў асудзілі па палітычнай крымінальнай справе
Уладзіміру Стрыжычу 38 гадоў. У 2010 годзе ён скончыў Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Шамякіна, а пасля пайшоў працаваць у міліцыю. Стрыжыч служыў участковым і ў інспекцыі па справах непаўналетніх.
Стрыжыч даслужыўся да старшага лейтэнанта і быў звольнены ў самым канцы 2014 года. Прычына — «у сувязі са здзяйсненнем кепскага ўчынку». Пасля гэтага Стрыжыч адкрыў ІП, сферай дзейнасці якога пазначаныя лесанарыхтоўкі. У тэлефонных кнігах іншых ён запісаны як «Уладзімір дрэва Нясвіж» і «апілкі Галынка». ІП нядаўна пачало працэс ліквідацыі.
Калі былога міліцыянера затрымалі, дакладна невядома, але не раней за верасень 2024, калі ён апошні раз быў анлайн у сацсетках. Стрыжыча асудзілі ў Брэсцкім абласным судзе па ч. 3 арт. 361-1 КК — «уваходжанне ў склад экстрэмісцкага фармавання». Уладзіміру пагражала да 6 гадоў калоніі.
Сутнасць абвінавачанняў невядомая, піша «Наша Ніва».
🥀Збор на рэпатрыяцыю цела і пахаванне былога палітвязня Аляксандра Класкоўскага
Аляксандра затрымалі ў ноч на 21 снежня 2010 года, збілі і абвінавацілі ў арганізацыі масавых закалотаў і ўдзеле ў іх. 26 траўня 2011 года яго асудзілі да 5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Пазней ён быў вызвалены па памілаванні.
Пасля ўзмацнення рэпрэсій у 2020 годзе Аляксандр разам з сям'ёй быў вымушаны хавацца ад пераследу ў замежжы. У 2024 годзе эміграваў у ЗША разам з жонкай і трыма дзецьмі.
4 чэрвеня 2025 года мужчына раптоўна памёр, як мяркуецца, з-за сардэчнага прыступа – суседзі знайшлі яго без прытомнасці; канчатковая прычына будзе ўстаноўлена экспертызай. Аляксандру было 46 гадоў.
Родныя мужчыны збіраюць грошы на рэпатрыяцыю цела ў Беларусь і іншыя выдаткі, звязаныя з пахаваннем.
Падтрымаць збор на BYSOL
YouTube-канал музыкі з Мядзела, якога затрымалі на мінулым тыдні, прызналі «экстрэмісцкім»
Гаворка пра YouTube-старонку Аляксандра Хіхеля — нагадаем, мужчыну затрымалі пасля даносу прарасійскай актывісткі Бондаравай. Сцвярджалася, што музыка «спяваў дурныя песенькі супраць СВА». Пасля затрымання YouTube-канал мужчыны быў выдалены.
Таксама Спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў папоўнілі Instagram-старонкі «ucsd4marfa і «ubc_sar, а таксама старонкі ў TikTok «Неделя цитат (Phoenix INFO)», «Glafira», «liabedzka», «nnvideotv», «belarus.freedom.fі», «Джеки-Чан», «Bel_freed», «Freedom», «Харисова| молодая политологию!», «☦️ Fɾҽҽ Bҽʅαɾυʂ ☦️», «buslenok», «Freedom Belarus», «Беларусь Будет Свободной», «Belarus», «Belarusian Battalion», «Витёк Battalion», «Не_Беглый», «littouwin», «Pulse of Freedom», «yar_vel».