viasna96 | Unsorted

Telegram-канал viasna96 - Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

9792

Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі. Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS. Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo Юрыдычная служба: @zvarot96

Subscribe to a channel

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

🇺🇦Больш за 220 чалавек у Беларусі асудзілі за салідарнасць з Украінай

З пачаткам поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну беларусы рознымі спосабамі пачалі выказваць салідарнасць з украінцамі: ладзіць маршы і пікеты, дапамагаць у інфармацыйнай вайне, прыводзіць у непрыдатнасць чыгуначнае абсталяванне, каб запаволіць рух расійскай вайсковай тэхнікі, ваяваць на баку Украіны.

За люты і сакавік 2022 года за антываенныя акцыі ў Беларусі затрымалі больш за 1 500 чалавек. Але ў краіне да гэтага часу працягваюцца затрыманні ў тым ліку за перадачу фота і відэа расійскай ваеннай тэхнікі, данаты «Палку Каліноўскага». Паводле даных «Вясны», за падтрымку Украіны пад крымінальны пераслед трапілі больш за 220 чалавек, 40 з якіх — жанчыны.

З нагоды Дня палітвязня Беларусі, тэмай якога ў 2025 годзе была абрана салідарнасць, «Вясна» распавядае гісторыі палітвязняў, якія трапілі за краты за дапамогу і падтрымку Украіны.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/118012

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Беларусаў, якія нанеслі свае бізнэсы на карту «Новай Беларусі» і вярнуліся ў краіну, прымушаюць каяцца

Ужо дзве беларускі, якія размяшчалі звесткі пра свой эміграцыйны бізнэс у базе «Новая Беларусь», апублікавалі ў сваіх інстаграм-акаўнтах «пакаяльныя відэа» з парадамі для сяброў. Выглядае, што ў сілавікоў новая методыка працы, піша «Наша Ніва».

Гаворка ідзе пра сэрвіс SVAE (раней — «Новая Беларусь»), на якім беларусы-эмігранты, якія займаюцца бізнэсам ці аказваюць паслугі, маглі пакінуць звесткі пра сябе — каб карыстальнікі платформы з дыяспары маглі іх знайсці.

У адным з відэа дзяўчына кажа, што калі жыла і вучылася ў Тбілісі, то «зарэгістравала свае паслугі на карце праграмы «Новая Беларусь». Яна думала, што «так можна і што яе звесткі абароненыя».

У выніку яна вярнулася ў Беларусь. А цяпер да яе маці прыйшлі з ператрусам. У апублікаванай гісторыі дзяўчына кажа, што «публікацыя ўзгодненая з праваахоўнікамі Беларусі». Дадае, што «спадзяецца, што ўсе скончыцца добра».

🔗Хроніка палітычнага пераследу

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Чарговае папаўненне «Спіса экстрэмісцкіх матэрыялаў»

У яго трапілі Telegram-чаты «ГРИФОН501 Chat», Instagram старонкі «dzia_k», «cabinetsocial», а таксама старонка ў TikTok «KiserVsejaRusi».

🔗Хроніка палітычнага пераследу

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

⚡️У Беларусі прызналі «экстрэмісцкай» кнігу «Забойства на вулiцы Макаёнка»

Адпаведнае рашэнне было прынятае судом Кастрычніцкага раёну Мінска 23 траўня.

Апісанне кнігі гучыць так:

«У задушлівым, прыціснутым рэпрэсіямі Менску ўзору 2022 года, з пустымі афішнымі тумбамі і поўнымі аўтазакамі, закрытую суполку — Гільдыю гарадскіх варʼятаў - абляцела жудасная навіна: за вакзалам дзіцячай чыгункі пякельным механізмам задушаная Жанна Танцэн, багемны матылёк і ўдзельніца масавых маніфестацый часоў рэвалюцыі 2020-га. Зламысная сіла невядомага паходжання падбіраецца таксама да іншай гарадской легенды — вулічнай спявачкі Камароўскай Прымадонны.

Менская міліцыя, занятая паляваннем на палітычных, здае загадкавае забойства ў архіў. За справу бярэцца менскі клан Пісьменных — сумнеўны ранцье і безнадзейны халасцяк Якуб Пісьменны, яго пранырлівы кансільеры Аркадзь Табібулаеў, а таксама яго мёртвая бабка Ханя Пісьменная, якая пры жыцці была імпрэсарыа ці не ўсіх гарадскіх варʼятаў».


🔗Хроніка палітычнага пераследу

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

🌿У кракаўскай «Прасторы» 22 траўня прайшла імпрэза «Творчасць з-за кратаў», прымеркаваная да Дня палітвязняў

Праваабаронца «Вясны» Марына Кастылянчанка і былы палітзняволены Арцём Задруцкі адкрылі выставу «Пачуцці: малюнкі палітвязняў з Беларусі». Былы палітвязень Алесь Папковіч выканаў некалькі сваіх новых песен, адна з якіх прысвечаная яго брату Яну, які дагэтуль знаходзіцца за кратамі. Таксама Алесь сыграў і ранейшыя свае песні, у тым ліку «Забароненая вясна».

Кіраўніца Інстытута беларускай кнігі Лілія Ільюшына і літаратуразнаўца Марына Казлоўская абмяркавалі, як у сучаснай беларускай літаратуры для дзяцей і падлеткаў адлюстроўваюцца падзеі апошніх гадоў, якія падыходы былі выпрацаваны раней для перажывання траўмы ранейшымі пакаленнямі пісьменнікаў і як дапамагчы дзецям пераасэнсоўваць пераслед бацькоў і міграцыю.

Выставу «Пачуцці: малюнкі палітвязняў з Беларусі» можна наведаць да 13 чэрвеня ў кракаўскай «Прасторы» (ul. Mikołajska 4/6).

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

У «Спіс экстрэмістаў» дадалі яшчэ 17 прозвішчаў — цяпер у ім 5314 чалавек

23 траўня МУС зрабіла традыцыйны пятнічны апдэйт «Пераліка грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».

Сярод іншых, у спіс дадалі студэнта Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны Данілу Чыбісава, а таксама сямейную пару з Гродна Леаніда і Антаніну Церабей.

Да допіса далучаны апошні «Пералік грамадзян, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».

⁉️«Мама, я экстрэміст». Якія абмежаванні накладаюцца на асоб, уключаных у «Спіс экстрэмістаў»

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

У Рызе падпісвалі паштоўкі для беларускіх палітвязняў

У зале Музея акупацыі 21 траўня прайшло мерапрыемства, на якім прысутныя падпісалі паштоўкі для палітычных зняволеных Беларусі.

У акцыі прынялі ўдзел прадстаўнікі парламенцкай Групы падтрымкі Дэмакратычнай Беларусі на чале са старшынёй Лейлай Расіма. Удзел у мерапрыемстве таксама ўзяў былы амбасадар Латвійскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Эйнарс Семаніс.

Крыніца: bel.lsm.lv

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

🌿Дапамагаць, не зважаючы на статус і абставіны. Як палітвязні праяўлялі салідарнасць за кратамі

21 траўня ў Беларусі адзначаецца Дзень палітвязня. Сёлета праваабаронцы «Вясны» вызначылі тэмай Дня салідарнасць. З гэтай нагоды мы пагутарылі з чатырма былымі палітвязнямі пра ўзаемападтрымку за кратамі. Як яны дзяліліся паміж сабой рэчамі з пасылак, перадавалі важную інфармацыю з волі і дапамагалі маральна.

Журналістка, дэсантнік, актывістка і музыка распавялі пра свой досвед узаемадапамогі. Для адных галоўнай падтрымкай была маральная. Іншыя ж, наадварот, навык самадапамогі ў калоніі лічылі самым важным для псіхалагічнага захавання. Палітвязні ў краме СІЗА куплялі рэчы з запасам для новых зняволеных. А «звычайныя крымінальнікі» ўпотайкі перадавалі палітычным запіскі з просьбай пазычыць шампунь.

Таксама героі распавялі, ці дапамагаюць палітычным у жаночай калоніі для «рэцыдывістаў» і чым сабе дапамагчы, калі ты знаходзішся ў адзіночнай камеры ШІЗА.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/118006

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

У Беларусі прызналі «экстрэмісцкай» песню «Беги, Лукашенко в Ростов!»

Яе поўная назва — «Беги, Лукашенко в Ростов! Судьба Чаушеску для Саши|Карамелька Cover/Remix (Алексин) под гитару», аўтарства С. Марозава. Адпаведнае рашэнне было прынятае судом Гомельскага раёну 20 траўня.

Таксама экстрэмісцкі спіс папоўнілі TikTok-старонкі «buslenok», «liabedzka», «KiserVsejaRusi», Instagram-старонкі «Анатоль Лебедзька», «kos.rar», Telegram-каналы і чаты «Беларусы в Литве 2.0», «Abwehr Chat», «Synthetic overdose».

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

💔Храналогія крыміналізацыі салідарнасці: як у Беларусі знікае права быць побач

Сёння ў Беларусі салідарнасць стала падставай для крымінальнага пераследу. Перадача ў турму, ліст з падтрымкай, грашовы перавод — за гэта можна атрымаць рэальны тэрмін. Штодзённыя чалавечыя жэсты разглядаюцца дзяржавай як пагроза. Яна ўсё часцей карае не толькі тых, хто адкрыта пратэставаў, але і тых, хто спрабаваў захаваць чалавечнасць.

Гэты матэрыял — храналогія крыміналізацыі ў Беларусі салідарнасці з палітзняволенымі пасля 2020 году, аповед пра тое, як у краіне знікае права быць побач.

«"Чым мы можам дапамагчы?" — гэта пытанне, якое не мае аднаго адказу. Галоўнае задаваць яго і шукаць максімальна бяспечныя формы падтрымкі. Не кінуць знаёмых сам-насам з бядой пасля арышту, дапамагчы іх сям'і, падвезці з перадачай, пасядзець з дзецьмі, нарэшце, проста паведаміць праваабаронцам пра факт рэпрэсій – гэта ўсё дапамога і салідарнасць, яе ў нас не адабраць».


Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/118003

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

✊Падорым дзецям палітвязняў летнія вакацыі!

Калі адзін з бацькоў апынаецца за кратамі, а другі вымушаны ратавацца за мяжой, пакутуюць у першую чаргу дзеці. Сёння сотні сем'яў палітвязняў жывуць у эміграцыі, сутыкаючыся з фінансавымі і побытавымі праблемамі. Іх дзеці пазбаўленыя свайго дому, сувязяў і часцяком самага неабходнага.

BYSOL адкрывае традыцыйны збор у падтрымку такіх дзяцей. Гэта не абстрактная дабрачыннасць, а канкрэтная дапамога дзецям, якія проста цяпер маюць патрэбу ў нашай салідарнасці.

На кожнае дзіця да 16 гадоў будзе выплачана па 100 еўра. Заяўкі на атрыманне дапамогі будуць прымацца да 18 траўня ўключна.

Падтрымаць збор па спасылцы

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

🌿«Салідарнасць перайшла на бязгучны рэжым, але не перастала існаваць». Праваабаронцы «Вясны» распавялі пра тое, што іх натхняе

Сёлета тэмай Дня палітвязняў праваабаронцы «Вясны» абралі салідарнасць, якую рэжым Лукашэнкі спрабуе знішчыць і адабраць у беларускага грамадства. Пры гэтым, амерыканскі рэжысёр, італьянскі мастак, сакратарка суддзі ў Мінску, сукамерніцы ў ІЧУ — розныя людзі з розных куткоў свету і жыцця аб’ядноўваюцца праз суперажыванне і салідарнасць з палітвязнямі Беларусі.

Праваабаронцы дзеляцца гісторыямі, якія сведчаць: нават калі салідарнасць перайшла на «бязгучны рэжым», яна працягвае існаваць — і натхняе.

«Беларуская салідарнасць настолькі моцная і пераканаўчая, што часам людзі падчас судоў, ведаючы, што там толькі я, усё роўна падчас сваіх паказанняў вельмі акуратна перадавалі інфармацыю пра тое, што дома засталіся жывёлы і прыглядаць за ім няма каму, таму прасілі каб я звязалася неяк з пэўнымі людзьмі, якія ведаюць, што рабіць».


Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/118000

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

У Музеі Вольнай Беларусі ў Варшаве адкрылася выстава з рэчамі палітвязняў

Выстава «Нічога асабліва новага» прадстаўляе асабістыя рэчы палітвязняў, перададзеныя ў калекцыю музею: штодзённыя побытавыя прадметы — маўклівыя сведкі жыцця за кратамі. Жыцця людзей, кінутых у турмы за перакананні, годнасць і імкненне да свабоды. Поруч з імі таксама радкі з лістоў, вершы і гукавыя запісы, зробленыя палітвязнямі.

Выстава захоўвае іх словы і рэчы ў якасці дакументаў эпохі, а таксама як эмацыйнае сведчаньне супраціву, піша «Радыё Свабода».

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

✊У Беластоку прайшла акцыя да Дня Палітвязняў

«Мы сабраліся, бо памятаем. Памятаем Вітольда Ашурка. Памятаем тых, хто сёння за кратамі. Памятаем, што за праўду і сумленне ў Беларусі па-ранейшаму садзяць, катуюць, забіваюць.

Салідарнасць жыве. Памяць трывае. І воля абавязкова пераможа».

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

У Любліне прайшла акцыя да Дня Палітвязня

«Мы, актывісты і актывісткі горада Люблін, будзем казаць пра палітвязняў, каб іх голас гучаў нават за сценамі турмы»

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

❗️Праваабаронцы заклікаюць дакументаваць факты катаванняў і парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі

«Вясне» вядома, што ў Беларусі працягваюцца масавыя катаванні і збіванні, утрыманне ў нечалавечых умовах у ізалятарах. Мы разумеем, што праз страх і рызыкі пераследу людзі баяцца звяртацца да праваабаронцаў для дакументавання гэтых фактаў. Але мы заклікаем з дапамогай фота і відэа самім фіксаваць сляды катаванняў і збіванняў. Акрамя гэтага, звяртайцеся да лекараў, каб зафіксаваць траўмы і захаваць медыцынскія дакументы. Гэта дапаможа ў будучыні прыцягнуць да адказнасці ўсіх датычных да рэпрэсій.

✍️Вы можаце самастойна задакументаваць ваш выпадак, дзякуючы «Практычнаму дапаможніку для пацярпелых»

🔹Калі вы пацярпелі ад катаванняў з боку сілавікоў ці сутыкнуліся з бесчалавечным і жорсткім абыходжаннем у месцах зняволення, парушэннем правоў чалавека — калі ласка, пішыце @ViasnaDOC ці viasnadoc@spring96.org

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Ва Уроцлаве адзначылі Дзень палітвязняў шэрагам мерапрыемстваў

Адна з такіх акцый — Ланцуг Салідарнасці са здымкамі палітвязняў — прайшла 21 траўня ў цэнтры гораду на Сольнай плошчы.

Таксама 20 траўня адбыўся дабрачынны канцэрт да Дня беларускіх палітвязняў. На ім выступілі ADEL LINE, ZORNY KOŁ (Źmicier Ciarencjeu), Алесь Папковіч, Андрэй Хадановіч. Падчас імпрэзы слухачы падтрымалі Шэлтар для беларускіх палітвязняў ва Уроцлаве.

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

У Беларусі «экстрэмісцкай» прызналі калекцыйную манету з Камеруна

Гаворка пра манету «Snake Island Incident», прысвечаную вайне ва Украіне.

Адпаведнае рашэнне было прынятае судом Кастрычніцкага раёну Мінска 23 траўня.

🔗Хроніка палітычнага пераследу

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

«Калі сядалі есці, абвяшчалі, што кожная есць сваю ежу». Палітычным вязням у калоніі забаронена дзяліцца любымі рэчамі

Калі адміністрацыя гэта заўважыць, зняволеным выпісваюць парушэнне і нават могуць адправіць у ШІЗА. Ксенія Луцкіна распавядае, што гэтыя правілы дзейнічалі не для ўсіх. Непалітычныя зняволеныя дзяліліся паміж сабою рэчамі, а супрацоўнікі калоніі заплюшчвалі на гэта вочы.

«Яны сочаць толькі за намі. Звычайныя крымінальнікі могуць спакойна есці з адной талеркі і ім за гэта нічога не будзе. А вось калі мы пачнем дзяліцца чым-небудзь паміж сабою, то рапарт будзе ў абедзвюх. Нават калі мы сядалі есці, то ўслых абвяшчалі, што кожная есць сваю ежу. Бо яны ж увесь час сочаць за намі. І чым цяжэйшы артыкул, тым больш пільна за табой прыглядаюць. Аператыўнікі не могуць увесь час прысутнічаць у атрадзе, таму заўсёды знойдуцца тыя стукачы, якія данясуць, хто з палітычных што рабіў ці сказаў».


🔹Дапамагаць, не зважаючы на статус і абставіны. Як палітвязні праяўлялі салідарнасць за кратамі

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

У Расіі летась затрымалі 964 чалавек, якіх шукаў МУС Беларусі

Пра гэта заявіў кіраўнік МУС Беларусі Іван Кубракоў на пасяджэнні Аб'яднанай калегіі міністэрстваў унутраных спраў Саюзнай дзяржавы ў Магілёве.

У Беларусі ж, па словах чыноўніка, былі затрыманыя 185 чалавек, якіх абвясцілі ў вышук у Расіі. Якая колькасць палітычных затрыманняў была з абодвух бакоў — не ўдакладняецца, піша «Еўрарадыё».

Таксама Кубракоў заявіў, быццам сумеснымі намаганнямі ў 2023-2024 гадах былі папярэджаныя чатыры тэракты. Яны былі скіраваныя супраць «службовых асоб і аб'ектаў крытычнай інфраструктуры Беларусі і Расіі», паведаміў міністр.

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

✊Беларусы і беларускі Беластока працягваюць віншаваць палітвязняў з Днём народзінаў

«Няхай добрыя справы вяртаюцца да вас у шматразовым памеры, а ўсе вашы пажаданні збудуцца як мага хутчэй. Хай вам грэе душу цёплае вясновае сонейка».

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

🐱Шукаем людзей, у якіх рэпрэсіі закранулі іх хатніх гадаванцаў

Ці давялося вам пакідаць свайго ўлюбёнца, калі вы вымушана з'язджалі з краіны? Ці траплялі жывёлы пад ціск разам з вамі падчас ператрусаў, затрыманняў, эміграцыі ці пераследу? Ці сутыкаліся яны з абыякавасцю, гвалтам або страцілі дом праз палітычную сітуацыю?

Калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo! Гэта ананімна

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Двух маладзёнаў з Чачэрска адправілі ў калонію за «здзек» з чырвона-зялёнага сцягу

У Чачэрску правялі паказальны выязны суд над двума юнакамі за «здзек з дзяржаўнай сімволікі». Месцам яго правядзення абралі мясцовы тэхнічны каледж, піша «Флагшток».

Паведамляецца, што ў адзін з вечароў абвінавачаныя ў стане алкагольнага ап’янення праходзілі каля адміністрацыйнага будынку дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы. Яны звярнулі сваю ўвагу на дзяржаўны сцяг на фасадзе будынку.

«Хлопцы вырвалі яго разам з металічным мацаваннем і, размахваючы, рушылі ў бок шматпавярхоўкі па вуліцы Гагарына. Падчас руху сарвалі мацаванне і абламалі драўлянае дрэўка, пасля чаго выкінулі паламаныя дэталі на прысядзібны ўчастак домаўладання, якое знаходзіцца побач», — піша мясцовая раёнка.

Хлопцаў асудзілі да года калоніі агульнага рэжыму. Навучэнцам жа каледжа прачыталі лекцыю пра «неабходнасць паважлівага стаўлення да дзяржаўных сімвалаў».

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

🌿У бліжэйшыя дні адбудзецца шэраг мерапрыемстваў з нагоды Дня Палітвязняў

🇵🇱Познань, 23 траўня, 19:00
Дзень палітвязня: лісты, кінаноч, піца і напоі. Rozbrat, Pułaskiego 21A. Падрабязнасці

🇵🇱Варшава, 23 траўня, 19:00
Вечар памяці героя Беларусі Вітольда Ашурка. Беларускі Дом у Варшаве, ul. Kryniczna 6. Падрабязнасці

🇵🇱Уроцлаў, 24 траўня, 17:00 - 18:30
Дыскусія-сустрэча з палітвязнямі. Instytut Historyczny UWr, ul. Szewska, 49. Падрабязнасці

🇳🇱Утрэхт, 24 траўня, 20:00
Вечар «Пяць гадоў барацьбы і рэпрэсій у Беларусі». Savannah Bay, Telingstraat 13. Падрабязнасці

🇬🇧Лондан, 26 траўня, 12:00 - 13:30
Акцыя салідарнасці з беларускімі палітвязнямі ў Лондане, 10 Downing Street. Падрабязнасці

❗️Памятайце пра правілы бяспекі. Далучайцеся да салідарных дзеянняў, толькі калі гэта бяспечна для вас.

✍️Калі ласка, паведамляйце пра мерапрыемстваў у вашых гарадах праваабаронцам на @Viasnainfo

👀Падрабязную інфармацыю пра ўсе мерапрыемствы можна паглядзець на prisonersday.info

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

💸Больш за 130 прысудаў за салідарнасць: як беларусаў караюць за данаты

Падтрымка перадачамі, грашовы перавод у СІЗА, данат у ініцыятывы — усё гэта можа стаць падставай для ўзбуджэння крымінальнай справы ў Беларусі. Падчас барацьбы з COVID-19 у адказ на бяздзейнасць уладаў беларусы аб'ядналіся і пачалі дапамагаць данатамі лекарам, з 2020 — рэпрэсаваным і пацярпелым падчас пратэстаў ад гвалту сілавікоў, а з 2022 — украінцам і беларускім добраахвотнікам, якія ваююць супраць расійскай агрэсіі.

Цяпер дзясяткі чалавек знаходзяцца за кратамі за «фінансаванне экстрэмісцкай і/ці тэрарыстычнай дзейнасці», а таксама за «фінансаванне ўдзелу на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным канфлікце».

Па даных «Вясны», за данаты асудзілі мінімум 135 чалавек, 85 з якіх утрымліваюцца цяпер у няволі. Распавядаем, хто гэтыя людзі і якія тэрміны ім прызначылі.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/118002

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Айцішніцу не выпусцілі з Беларусі. Яна рэгулярна прыязджала з Еўропы, але ў 2025 годзе знайшлося фота з пратэстаў

Гэтую гісторыю devby распавёў чытач.

Паводле яго слоў, каляжанка рэгулярна ездзіла да родных у Беларусь і паспяхова вярталася. Аднак сёлета на зваротным шляху яе развярнулі на мяжы з Польшчай: проста сказалі, што ёсць абмежаванне на выезд і прапанавалі па тлумачэнні звяртацца ў АГіМ.

«Яна так і зрабіла, і высветлілася, што абмежаванне накладзена па лініі сілавых органаў праз некалькі дзён пасля яе ўезду — усё таму, што выявілася фота з пратэстаў 2020 года, дзе яна ў натоўпе на праезнай частцы. Пры гэтым нішто, здаецца, не прадвяшчала: ніхто ёю не цікавіўся, не тэлефанаваў і не пісаў. У выніку дзяўчыну абвінавацілі па "народным артыкуле"».


Пасля некалькіх месяцаў следства яе асудзілі да двух гадоў «хатняй хіміі». Каб не абцяжарваць свой статус «дармаедствам», яна ўладкавалася на працу ў Беларусі.

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

🌿22 траўня — Дзень Палітвязняў у Кракаве

Запрашаем на вечар салідарнасці з беларускімі палітвязнямі. У праграме — мастацтва, музыка і адкрытая размова.

🖼 17:30 – 17:40 | Адкрыццё выставы «Пачуцці»
Малюнкі, створаныя палітвязнямі ва ўмовах зняволення. Пошук святла ў цемры, сведчанне чалавечай годнасці і трываласці.

🎵 17:40 – 18:10 | Акустычны выступ Алеся Папковіча
Жывая музыка — як голас свабоды.

🎤 18:20 – 19:20 | Дыскусія «Нельга забыць?»
Як перажыты досвед гвалту і выгнання адлюстроўваецца ў літаратуры для дзяцей і падлеткаў.

📍Прастора (ul. Mikołajska 4/6), Кракаў
🎟 Уваход вольны
⁉️Падрабязнасці па спасылцы
✍️Арганізатары: «Вясна», Інстытут беларускай кнігі, Towarzystwo Białoruskie

👀Падрабязную інфармацыю пра ўсе мерапрыемствы да Дня Палітвязняў можна паглядзець на prisonersday.info

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Святая Імша ў інтэнцыі беларускіх палітвязняў прайшла ў Рыме

Пра гэта піша @tsikhanouskaya.

Беларускае святарства прадстаўляў каталіцкі святар айцец Вячаслаў Барок. Падчас службы гучаў беларускі хор, які надаў малітве духоўную глыбіню і нацыянальнае гучанне. Пасля літургіі адбыўся прыём з удзелам дыпламатаў і чальцоў італьянскага парламента. Гэта стала важным жэстам міжнароднай салідарнасці з усімі, хто церпіць пераслед у Беларусі.

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

У Клайпедзе прайшла акцыя «Чарга» ў падтрымку палітвязняў

Каб візуалізаваць сённяшнюю колькасць афіцыйна прызнаных вязняў сумлення — 1189 — актывіст/кі Клайпеды «занялі чаргу» на паром для ўсіх палітзняволеных, расклаўшы іх імёны, паставіўшы боты або намяляваўшы крэйдай сляды на пешаходнай дарожцы

«Немагчыма зрабіць фота, на якое змясцілася б чарга, даўжэйшая за 400 метраў.

Мінакі звярталі ўвагу на гэты даўжэзны спіс на асфальце і цікавіліся зместам акцыі. Актывіст/кі расказвалі пра палітвязняў па-літоўску і па-ангельску. І часам па-руску — тут адбылася эмацыйная дыскусія

Мы помнім кожнага. Ганарымся іх мужнасцю. Жыве Беларусь!».

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

🌿Міжнародная супольнасць рэагуе на Дзень салідарнасці з палітвязнямі: «Маё сэрца — з палітвязнямі і іх сем'ямі»

Праваабарончы цэнтр «Вясна» вызначыў 21 траўня Днём салідарнасці з палітзняволенымі Беларусі. Сёлета — ужо чацвёртая гадавіна са дня смерці ў шклоўскай калоніі № 17 палітзняволенага актывіста Вітольда Ашурка.

У гэты дзень збіраем рэакцыі міжнароднай супольнасці на гэтую дату.

«Неабходна паважаць права беларускага народа самастойна вызначаць сваю будучыню. Наша агульная адказнасць — падтрымаць яго законнае імкненне жыць ва ўмовах свабоды, годнасці і поўнай павагі правоў чалавека».


Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/117996

Читать полностью…
Subscribe to a channel