Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі. Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS. Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo Юрыдычная служба: @zvarot96
Экс-палітвязень, які слаба бачыць, збірае грошы на кампутар для дыстацыйнай працы
Мужчыну арыштавалі ў верасні 2021 года і асудзілі на два з паловай гады зняволення па «справе Зельцэра». Цалкам адбыўшы тэрмін, ён выйшаў на волю ў сярэдзіне 2023 года, прайшоўшы праз катаванні, маральны і фізічны ціск з боку супрацоўнікаў калоніі. Акрамя таго, умовы ўтрымання падарвалі ягонае здароўе — ён часткова страціў зрок і цяпер займаецца яго аднаўленнем.
Нягледзячы на ўсе цяжкасці, мужчына не апускае рук і плануе зарабляць дыстацыйнай працай, каб аднавіць здароўе і забяспечыць сябе. Але для гэтага яму неабходны кампутар з якасным маніторам, які будзе бяспечны для зроку. Ён не просіць грошай на жыццё — яму патрэбен працоўны інструмент, які ён не можа дазволіць сабе без сталага даходу.
Падтрымаць мужчыну на BYSOL
📍Сёння разгледзяць апеляцыйную скаргу палітвязня Елісея Кузняцова
21-гадовага хлопца ўжо тройчы судзілі па палітычных матывах. У 2020 годзе яго асудзілі да 2,5 гадоў "хатняй хіміі" паводле двух артыкулаў Крымінальнага годэкса. Пазней за "парушэнні" яму замянілі пакаранне на пазбаўленне волі. 17 снежня 2022 года Елісей адбыў тэрмін і выйшаў на волю з наваполацкай калоніі № 1.
23 траўня 2023 года стала вядома, што Елісея зноў паказальна заключылі пад варту ў Высокаўскім аграрным каледжы. У жніўні 2023 года яго асудзілі да 2,5 годоў калоніі за тры сарваных дзяржаўных сцяга. Палітвязень адбываў тэрмін у барысаўскай калоніі № 14.
У снежні ў Барысаве адбыўся ўжо трэці суд. Тады Елісея абвінавачвацілі паводле ч. 1 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі). Справу вяла суддзя Людміла Зінкевіч, але вынік невядомы.
Сёння Мінскім абласны суд разгледзіць апеляцыйную скаргу Елісея. Рашэнне будзе прымаць судовая калегія пад старшынствам суддзі Алега Лапекі.
✊ Падтрымайце «Вясну» на Patreon альбо аднаразовым данатам
На сёння за кратамі знаходзіцца пяцёра праваабаронцаў «Вясны» — іх асудзілі да пазбаўлення волі толькі за тое, што яны абаранялі правы беларусаў. Нягледзячы на гэта, праваабаронцы і валанцёры «Вясны» працягваюць сваю працу па абароне і фіксацыі парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі.
Акрамя магчымасці падтрымаць «Вясну» падпіскай на Patreon, ёсць магчымасць зрабіць і аднаразовы данат праваабаронцам.
Усе сабраныя ахвяраванні будуць накіраваныя на падтрымку дзейнасці арганізацыі, а таксама палітзняволеных вясноўцаў.
❗️Калі ласка, рабіце пераводы толькі, калі для вас гэта бяспечна. Мы настойліва просім не рабіць пераводаў з картак беларускіх ці расійскіх банкаў
💵Падтрымаць «Вясну» аданаразовым данатам
💶Падтрымаць Вясну на Patreon
⁉️«Вясну» прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем»: як цяпер супрацоўнічаць з намі?
⚖️Каб абскардзіць адміністрацыйны прысуд, запрасіце ў суда матывіровачную частку, і звяртайцеся па дапамогу да юрыстаў «Вясны»
Вы можаце зрабіць гэта незалежна ад таго, быў у вас штраф ці арышт.
❓Навошта гэта патрэбна?
- Дае шанец на адмену пастановы;
- Дазволіць адцягнуць час, пакуль пастанова не ўвойдзе ў сілу;
- Дае магчымасць дакументальна пацвердзіць факт палітычнага пераследу.
📍Калі ласка, запрашвайце матывіровачную частку сваёй пастановы ў судзе — гэта вельмі важна!
🔹Звярнуцца па дапамогу па юрыдычных пытаннях, а таксама абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў:
Telegram: @zvarot96 | Email: zvarot@spring96.org
Працягваецца суд па справе палітзняволенага японца Наканісі Масатосі
Наканісі — грамадзянін Японіі. Яго затрымалі яшчэ ў ліпені, але падрабязнасці яго пераследу распавялі ў сюжэце БТ толькі ў верасні. Сцвярджалася, што мужчына «ажыццяўляў збор і перадачу на адрас японскай спецслужбы разведвальнай інфармацыі вайсковага характару».
Судовы працэс у дачыненні да японца пачаўся 10 студзеня ў Мінскім гарадскім судзе. Наканісі інкрымінаваны арт. 358-1 КК (агентурная дзейнасць). Працэс у закрытым рэжыме прызначана весці суддзя Анжэла Касцюкевіч.
Грамадзяніну Японіі пагражае да 7 гадоў калоніі.
🔹Сфабрыкаваныя пераклады і ілжывыя абвінавачванні. Што пішуць японскія СМІ пра затрыманых грамадзян у Беларусі
Бізнэсмена з Гродзеншчыны пачынаюць судзіць за «паклёп на Лукашэнку» і «распальванне варожасці». Апошняе, што ён апублікаваў — відэа з адпачынку ў Грузіі
Віталю Пятрэнку 46 гадоў. Па звестках з сацсетак, ён родам з Гродзеншчыны, з вёскі Міратычы Карэліцкага раёна. У мужчыны ёсць жонка і дзіця. Віталь займаецца бізнэсам. Спачатку ён спецыялізаваўся на сэндвіч-панэлях для будаўніцтва дамоў. А з 2018 года ўзначальвае кампанію «Еўрапейскія будаўнічыя тэхналогіі».
Невядома, калі Віталя затрымалі, але сацсеткі перасталі абнаўляцца ў сярэдзіне верасня 2024 года. Апошні ягоны апдэйт — відэа з адпачынку ў Грузіі. З таго часу Пятрэнка нідзе не анлайн, пісала «Наша Ніва».
Віталя пачынаюць судзіць 10 сакавіка ў Гродзенскім абласным судзе. Яго вінавацяць па двух артыкулах — «паклёп на Лукашэнку» (ч. 2 арт. 367 КК) і «распальванне варожасці» (ч. 1 арт. 130 КК). Суддзя — Мікалай Рачынскі.
📝«Нас вырашылі зусім звесці са свету». Выйшаў даклад пра гендарную дыскрымінацыю ў месцах несвабоды
Праваабарончы цэнтр «Вясна» выпусціў даклад «Нас вырашылі зусім звесці са свету». Сведчанні жанчын пра гендарную дыскрымінацыю ў месцах несвабоды Беларусі». Яго прэзентацыя прайшла 8 сакавіка.
Даклад падзелены на некалькі раздзелаў. Сярод іх:
• Прыніжэнні, фізічныя і псіхалагічныя катаванні паводле гендарнай прыкметы, сэксуалізаваны гвалт
• Як «выпраўляюць» жанчын у калоніях
• Прыцягненне жанчын да цяжкай працы
• Жаночае здароўе за кратамі
• Псіхалагічныя праблемы
• Разлучэнне маці і дзіцяці ў выніку палітычна матываванага пераследу
👉Чытаць даклад па спасылцы
💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon | Аднаразовым данатам
💔Другая гадавіна ўтрымання Сяргея Ціханоўскага ў рэжыме інкамунікада
9 сакавіка — два гады з моманту, калі сваякі Сяргея атрымалі апошнія звесткі ад палітвязня, піша @tsikhanouskaya.
«Прайшло два гады з дня, калі я апошні раз чула навіны пра Сяргея. Два гады пастаяннай трывогі і страху. Кожны дзень мяне мучаць пытанні, на якія ніхто не можа адказаць. «Як ён сябе адчувае сёння?», «Ці дазваляюць яму выходзіць на вуліцу?», «Як яго здароўе?».Читать полностью…
Я ведаю, што я не адна ў сваім горы. Я ведаю, што сотні дзяцей чакаюць дня, калі зноў пачуюць голас таты, зноў адчуюць яго абдымкі. Сотні жонак пакутуюць ад расстання з мужамі і з цеплынёй узгадваюць сумесныя вячэры.
Калі я знаходжуся сярод беларусаў і бачу, як нашыя боль і злосць штурхаюць нас да змены сітуацыі ў Беларусі, я адчуваю, як той летні вечар з сям’ёй становіцца крыху бліжэй. Мы не спынемся, пакуль усе нашы родныя не вернуцца дадому. І тады Беларусь стане краінай, дзе не трэба штодня баяцца за сваіх блізкіх».
📝«Нас вырашылі зусім звесці са свету». Выйшаў даклад пра гендарную дыскрымінацыю ў месцах несвабоды
Праваабарончы цэнтр «Вясна» выпусціў даклад «Нас вырашылі зусім звесці са свету». Сведчанні жанчын пра гендарную дыскрымінацыю ў месцах несвабоды Беларусі». Яго прэзентацыя прайшла 8 сакавіка.
Як падкрэсліла праваабаронца «Вясны» Марына Кастылянчанка, мэтай праваабаронцаў праз даклад было паказаць, як рэжым сістэматычна парушае правы жанчын па гендарных прыкметах. Былая палітзняволеная Ксенія Луцкіна падчас прэзентацыі даклада распавяла, што кожнае з сілавых ведамстваў паводзіць сябе па-рознаму.
«Быў выпадак: люты ці студзень 2021 года, на Валадарцы быў Міша. Ён стаў і глядзеў на мяне, калі я была на ўколе. Я прасіла выконваць інструкцыю МУС [каб ён на мяне не глядзеў], і я на маце выслухала пра сябе: “журналістачка ё*аная, гвалтаваць я цябе не збіраюся”. А я настойвала на тым, каб ён не глядзеў на той момант, калі я была без штаноў».
👩Сумесны дабрачынны збор у падтрымку палiтзняволеных беларусак
Паводле інфармацыі праваабаронцаў, на сёння ў Беларусі за кратамі знаходзяцца каля 150 палітзнвяоленых жанчын. Напярэдадні 8 сакавіка некалькі ініцыятыў аб'ядналіся і распачалі збор у падтрымку беларусак.
На кожную жанчыну плануецца выдаткаваць каля €150. Калі атрымаецца сабраць больш — падтрымка будзе больш шырокай, і яшчэ больш жанчын яе атрымаюць.
Падтрымаць збор
🔗Лічбы рэпрэсій — як у Беларусі судзяць за «заклікі да санкцый»
За «заклікі да санкцый» у Беларусі асудзілі мінімум 188 чалавек. Сярод іх — 46 чалавек. Калі да пачатку 2023 года паводле арт. 361 КК было вынесена 48 прысудаў, то да пачатку 2025 года — ужо 173.
157 чалавекам, якіх судзілі ў тым ліку за «заклікі да санкцый» было прызначана пазбаўленнне волі ў калоніі.
39 чалавек за «заклікі да санкцый» асудзілі завочна. Чатыры асуджаных — замежныя грамадзяне: латвійцы Міхайлаўс Дмітрыйс і Ганінс Юрыйс, Дуднікаў Ягор з Расіі, Зянковіч Юрый, які мае амерыканскае грамадзянства.
Ва ўразлівай групе палітвязняў з сур'ёзнымі праблемамі са здароўем знаходзяцца 15 палітвязняў. Пяць асуджаных, у тым ліку за «заклікі да санкцый», цалкам адбылі тэрміны і выйшлі на волю, яшчэ 10 былі памілаваны.
🔹«Улады дамагаюцца таго, каб само слова санкцыі выклікала страх»: у Беларусі асудзілі мінімум 188 чалавек за заклікі да іх
Чарговае папаўненне Спіса экстрэмісцкіх матэрыялаў
У яго трапілі:
📍Telegram-каналы і чаты «Диаспоры Беларуси против войны Дзечат:dze.chаt», «Напильники», «Crimethlnc. Ex-Workers
Collective», «Хранители», «Чат ПарламентБел», «Выведка "ТЭРОР"», «ГЦУ "ТЭРОР"», «Суполка Беларусы Уроцлава», «Оперативний ЗСУ»;
📍Instagram старонкі «belarusian», «zubr_in», «eurobelarus», «alieh_baradzin», «belaryski.patruyot.47», «storks_histoty»;
📍Інтэрнет-старонка «belpol.prо»;
📍Старонка ў Аднакласніках «Виталий Рымашевский»;
📍Старонкі ў TikTok «nexokeist», «kirillsarychevrlz», «Sapraudny Liwin», «Александр».
🔗Хроніка палітычнага пераследу
⁉️«Экстрэмістаў» чакае пажыццёвая забарона на педагагічную дзейнасць? Каментар юрыста
Група Спецыяльных дакладчыкаў ААН звярнулася напрыканцы лютага да ўрада Беларусі з нагоды прынятага ў першым чытанні законапраекта «Аб папраўках у законы аб забеспячэнні правоў дзяцей».
Паводле гэтага законапраекта, асобам, якія былі асуджаныя за «злачынствы экстрэмісцкага характару», альбо асуджаных паводле артыкулаў Крымінальнага кодэкса, звязаных з незаконным абаротам наркотыкаў, будзе забаронена займацца педагагічнай дзейнасцю і займаць пасады, звязаныя з рэгулярнай працай з дзецьмі.
Сутнасць законапраекту, які пасля яго прыняцця зробіць больш жорсткім і без таго драконаўскія правілы перагагічнай працы для асобаў, якія былі асуджаныя за «злачынствы экстрэмісцкага характару» каментуе юрыст Праваабарончага цэнтра «Вясна» Павел Сапелка.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/117576
За ўдзел у пратэстах асудзілі 71-гадовую пенсіянерку
7 сакавіка МУС зрабіла традыцыйны пятнічны апдэйт «Пераліка грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».
Сярод іншых, у спіс дадалі 71-гадовую Ніну Барысевіч. Паведамляецца, што ў дачыненні да яе набыў моц прысуд суда Маскоўскага раёну Мінска паводле ч. 1 арт. 342 КК. У спісе МУС пазначана, што яе «судзімасць не пагашана».
💔«Нас вырашылі зусім звесці са свету»: прэзентацыя агляду парушэнняў правоў жанчын у месцах няволі
Праваабаронцы «Вясны» запрашаюць 8 сакавіка на анлайн-прэзентацыю агляду «Нас вырашылі зусім звесці са свету», прысвечанага парушэнням правоў жанчын у месцах несвабоды Беларусі.
У дакуменце сабраныя сведчанні жанчын, якія сутыкнуліся з катаваннямі, прыніжэннямі і гендарнай дыскрымінацыяй падчас затрымання, адміністрацыйнага арышту, утрымання ў следчых ізалятарах і калоніях.
Падчас сустрэчы ўдзельнікі і ўдзельніцы пазнаёмяцца з асноўнымі высновамі агляду, абмяркуюць актуальную сітуацыю са становішчам жанчын у месцах зняволення і разгледзяць магчымыя спосабы іх падтрымкі.
📍8 сакавіка ў 14:00 па Мінскім часе
✍️Патрэбна папярэдняя рэгістрацыя па спасылцы
⁉️Падрабязнасці мерапрыемства
💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon | Аднаразовым данатам
📝«Нас вырашылі зусім звесці са свету». Выйшаў даклад пра гендарную дыскрымінацыю ў месцах несвабоды
Праваабарончы цэнтр «Вясна» выпусціў даклад «"Нас вырашылі зусім звесці са свету". Сведчанні жанчын пра гендарную дыскрымінацыю ў месцах несвабоды Беларусі». Яго прэзентацыя прайшла 8 сакавіка.
Распавядаем пра сведчанні былых палітзняволеных жанчын з дакладу пра гендарную дыскрымінацыю ў месцах несвабоды.
«Чым ты лепшая ў калоніі — тым ты горшая. Чым больш ты магла на волі — тым менш можаш тут. Калі на волі цэніцца твая індывідуальнасць і твае адрозненні, то тут наадварот. Там трэба зраўняць сябе з травой, груба кажучы. Трэба стаць настолькі кругленькім, каб не было за што зачапіцца. Гэта рэальнасць той турмы, у якой я была».
У Беларусі прызналі «экстрэмісцкімі» кнігі пра партызан
Гаворка пра кнігі «Кроў i попел Дражна: Гiсторыі Партызанскага злачынства», «Партизаны СССР: от мифов к реальности», «Советские партизаны: Мифы и реальность». Адпаведныя рашэнні прынятыя судом Цэнтральнага раёну Мінска 6 сакавіка.
Таксама ў «экстрэмісцкі» спіс трапілі Telegram-бот «Digital Intelligence Team [bot]», суполка ў «Аднакласніках» «✔️Светлана Тихановская™ ツ», а таксама інфармацыйная прадукцыя, размешчаная на інтэрнэт-рэсурсе ganc-chas.cоm.
🌿У Празе працягвае працу арт-інсталяцыя «Нязломныя», прысвечаная палітзняволеным праваабаронцам «Вясны»
Трэцяга сакавіка ў Празе, у гадавіну прысуду палітзняволеным праваабаронцам «Вясны» — Валянціну Стэфановічу, Алесю Бяляцкаму, Уладзю Лабковічу — адбылася імпрэза салідарнасці. У яе межах «Вясна» разам з арганізацыяй «People in Need» адкрылі арт-інсталяцыю «Нязломныя» і зладзілі дыскусію, прысвечаную сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі.
Арт-інсталяцыя створана ў межах кампаніі салідарнасці з палітзняволенымі праваабаронцамі «Вясны» #FreeViasna. Прага стала сёмым горадам, дзе быў прадстаўлены праект. Арт-інсталяцыя ўжо было паказана ў Брусэлі, Капенгагене, Берліне, Познані, Вільні і Рыгі.
Праваабаронца Канстанцін Старадубец падчас адкрыцця інсталяцыі зазначыў, што яна з'яўляецца сведчаннем мужнасці палітзняволеных праваабаронцаў і заклікам да дзеяння для кожнага з нас.
📍Наведаць інсталяцыю можна ў пражскім пасажы «Люцэрна» (Lucerna) да 31 сакавіка
💔Дапамога сям'і былога палітвязня Яўгена Харашкевіча
«За сваю грамадзянскую пазіцыю я быў арыштаваны, потым асуджаны і адпраўлены ў турму на 4 гады, пакінуўшы цяжарную жонку адну ў самых складаных абставінах. У жніўні 2024 года, пасля поўнага адбыцця тэрміна, я выйшаў на волю. Але пераслед нашай сям'і не спыніўся. Увосень 2024 года ў нашу кватэру зноў прыйшлі сілавікі з ператрусам.
Тры месяцы мы хаваліся ў Грузіі, жывучы ў пастаянным страху. А калі, нарэшце, змаглі пераехаць у Польшчу, нас чакаў яшчэ адзін удар: грошы, якія мае бацькі перадалі нам на першы час у эміграцыі, былі скрадзеныя.
Мы звярнуліся ў паліцыю Польшчы і рыхтуем заяву ў паліцыю Грузіі, але шанцы вярнуць скрадзенае малыя. Цяпер мы засталіся без сродкаў да існавання і без той фінансавай падушкі, якая дазволіла б нам пачаць новае жыццё».
«Машына мамы». Экс-палітзняволеная ўкраінка адрэагавала на спробу ўладаў Беларусі прадаць забраны ў яе аўтамабіль
У канцы лютага стала вядома, што ўлады Беларусі спрабуюць прадаць з аўкцыёна аўтамабіль, які яны адабралі ў грамадзянкі Украіны, былой палітзняволенай Наталлі Захаранкі. Раней жанчыну асудзілі да 9 гадоў калоніі, але пазней вызвалілі па абмене вызвалілі з беларускай турмы.
«Гомельская Вясна» папрасіла Наталлю пракаментаваць намер уладаў Беларусі распарадзіцца адабранай у яе маёмасцю.
«Самае цікавае, што гэтая машына не фігуравала ў крымінальнай справе, як прылада здзяйснення “злачынства”, у якім мяне абвінавацілі. Больш таго — гэта ўласнасць не мая, а маёй мамы, я гэтай машынай кіравала паводле даверанасці. Дакументы пра гэта так і засталіся ў міліцыянтаў і следчых у Беларусі. Тым не менш, яе забралі, нібыта дзеля пагашэння штрафу, які мне прысудзілі».Читать полностью…
🎧«Справядлівасць патрабуе часу». Вікторыя Фёдарава — сезон «Жанчыны ў праваабароне»
Гераіня новага выпуска падкаста «Вясна прыйдзе» — Вікторыя Фёдарава, дырэктарка Прававой ініцыятывы, спецпраектам якой з’яўляецца Міжнародны камітэт па расследаванню катаванняў у Беларусі.
Пагаварылі з ёй пра справядлівасць і пра магчымыя шляхі прыцягнення да адказнасці вінаватых у катаваннях. А таксама пра саму Вікторыю і яе шлях да праваабароны.
Soundcloud | Spotify | Apple podcasts | Youtube | Castbox | Іншыя пляцоўкі
⁉️Як юрысты расцэньваюць артыкул за «заклікі да санкцый» і масавы пераслед іншадумцаў па ім
Артыкул 361 КК прымяняецца для палітычнага пераследу самастойна толькі ў адзінкавых выпадках, што толькі пацвярджае яго інструментальнасць для мэтанакіраванага здушэння свабоды слова, запужванні і пакаранні актыўных, прыходзяць да высновы юрысты «Вясны».
«Іншымі словамі, такія дзеянні, як заклікі да санкцый — гэта спробы ўплыву на міжнародных актараў, якія маюць пэўныя адносіны з Рэспублікай Беларусь, дзе апошняй ёсць што губляць.
А санкцыі накіраваныя на тое, каб змяніць паводзіны або палітыку дзяржавы. Так ці інакш, любыя выказванні наконт санкцый – гэта палітычная думка — і падпадае пад ахову артыкула 19 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах — права на свабоднае выказванне свайго меркавання».
📄 Што пачытаць у нядзелю? Сабралі для вас галоўныя матэрыялы «Вясны» за тыдзень:
🔹У Празе адкрылі арт-інсталяцыю «Нязломныя», прысвечаную палітзняволеным праваабаронцам «Вясны»
🔹Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Люты 2025
🔹«Вызваленне палітвязняў мусіць быць прыярытэтам». У Лондане прайшла дыскусія з беларускімі і расійскімі праваабаронцамі
🔹Мінімум 13 чалавек у лютым выйшлі на волю па заканчэнні тэрмінаў, яшчэ трое — па памілаванні
🔹«Экстрэмістаў» чакае пажыццёвая забарона на педагагічную дзейнасць? Каментар юрыста
🔹«Улады дамагаюцца таго, каб само слова санкцыі выклікала страх»: у Беларусі асудзілі мінімум 188 чалавек за заклікі да іх
🔹Выбары*2025. Фінальная аналітычная справаздача паводле вынікаў назірання за выбарамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
🔹«Нас вырашылі зусім звесці са свету». Выйшаў даклад пра гендарную дыскрымінацыю ў месцах несвабоды
💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon | Аднаразовым данатам
Для былой палітзняволенай Ксеніі Луцкіной сабралі больш за 7000 еўра за некалькі дзён
У аўторак стала вядома, што былая палітзняволеная эвакуіравана з Беларусі — у той самы дзень быў абвешчаны збор у падтрымку Ксеніі. Для Луцкіной за гэтыя дні сабралі ўжо больш за 7000 еўра.
Нагадаем, былую журналістку Белтэлерадыёкампаніі асудзілі да 8 гадоў калоніі. У зняволенні ў яе пачаліся моцныя праблемы са здароўем — у яе расла пухліна ў галаўным мозгу. Мінулым летам Ксенія выйшла на волю па памілаванні.
Падтрымаць яе фінансава можна на BYSOL.
🏃♀️Amnesty Polska заклікае далучыцца да кампаніі #BiegamDobrze, каб падтрымаць беларускіх палітвязняў
Далучайцеся да кампаніі #BiegamDobrze і паўдзельнічайце 30 сакавіка ў адным з забегаў, якія ладзіць Maraton Warszawski: Варшаўскага паўмарафону ці New Balance Bieg na Piątkę.
Вам неабавязкова быць прафесійным бегуном — вы можаце прабегчы або прайсці па маршруце! Зарэгіструйцеся на сайце biegamdobrze.pl, абярыце каманду Amnesty International і далучайцеся да падтрымкі беларускіх палітвязняў!
Рэгістрацыя працягваецца да 16 сакавіка.
✊Еўрапейскія амбасады ўзгадалі беларускіх палітзняволеных жанчын
Адпаведныя заявы былі апублікаваныя ў сацыяльных сетках еўрапейскіх амбасад у Мінску.
«У гэты Міжнародны жаночы дзень #IWD2025 мы ўзгадваем 150 жанчын-палітвязняў у Беларусі. Вікторыя Кульша і Алена Гнаўк — адны з тых, хто знаходзіцца ў зняволенні, маючы сур’ёзныя праблемы са здароўем, і не атрымлівае неабходнай медыцынскай дапамогі. Гэта бесчалавечна. Мы патрабуем неадкладнага аказання медыцынскай дапамогі і вызвалення ўсіх палітвязняў».Читать полностью…
❗️«Улады дамагаюцца таго, каб само слова санкцыі выклікала страх»: у Беларусі асудзілі мінімум 188 чалавек за заклікі да іх
У Беларусі за чатыры гады мінімум 188 чалавек асудзілі паводле арт. 361 КК за «заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый) , іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь». Гэтая крымінальная норма стала адным з інструментаў рэпрэсій пасля пратэстаў 2020 года, дазваляючы караць за выказванні ў сацыяльных сетках і медыя.
Пад пераслед трапляюць не толькі актывісты і палітыкі, але і прадстаўнікі розных прафесій — адвакаты, журналісты, праваабаронцы, лекары і прадпрымальнікі. Сам артыкул юрысты называюць інструментам палітычных рэпрэсій, які не адпавядае міжнародным стандартам правоў чалавека, а пераслед па ім — запужваннем людзей.
«Вясна» распавядае, каго і як у Беларусі пераследуюць за «заклікі да санкцый», а Юрыдычная служба каментуе гэтую заганную практыку.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/117578
🎧«Справядлівасць патрабуе часу». Вікторыя Фёдарава — сезон «Жанчыны ў праваабароне»
Гераіня новага выпуска падкаста «Вясна прыйдзе» — Вікторыя Фёдарава, дырэктарка Прававой ініцыятывы, спецпраектам якой з’яўляецца Міжнародны камітэт па расследаванню катаванняў у Беларусі.
Пагаварылі з ёй пра справядлівасць і пра магчымыя шляхі прыцягнення да адказнасці вінаватых у катаваннях. А таксама пра саму Вікторыю і яе шлях да праваабароны.
Soundcloud | Spotify | Apple podcasts | Youtube | Castbox | Іншыя пляцоўкі
У «Спіс экстрэмістаў» дадалі яшчэ 33 прозвішчы — цяпер у ім 5023 чалавекі
7 сакавіка МУС зрабіла традыцыйны пятнічны апдэйт «Пераліка грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».
Сярод іншых, у спіс дадалі грамадзяніна Украіны Вячаслава Бародзія, бізнесоўца Генадзя Саўрыцкага, журналістку Вольгу Радзівонаву.
Да допіса далучаны апошні «Пералік грамадзян, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».
⁉️«Мама, я экстрэміст». Якія абмежаванні накладаюцца на асоб, уключаных у «Спіс экстрэмістаў»
Пачынаюць судзіць журналістку Паліну Піткевіч
Паліна нарадзілася ў 1994 годзе. Скончыла факультэт журналістыкі БДУ (2016). Яна захаплялася тэатрам і нейкі час грала як актрыса ў Лабараторыі сацыяльнага тэатра ў Мінску. Як журналістка пісала на культурніцкія тэмы.
Таксама Паліна вядомая сваёй любоўю да жывёл — на яе старонках у сацсетках можна знайсці мноства аб’яў пра дапамогу бяздомным хвастатым. Па словах знаёмых, у Паліны ў самой дома жыў не адзін выратаваны кот, пісала «Наша Ніва».
7 сакавіка Паліну пачынаюць судзіць у Мінскім гарадскім судзе. Яе абвінавачваюць ва ўдзеле ў «экстрэмісцкім фарміраванні» (ч. 3 арт. 361-1 КК). Суддзя — Святлана Чарапанава.
Калі ў чэрвені 2024 года КДБ Беларусі абвясціў праект Media IQ экстрэмісцкім фармаваннем, то называў Піткевіч сярод яго ўдзельнікаў.