viasna96 | Unsorted

Telegram-канал viasna96 - Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

9792

Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі. Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS. Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo Юрыдычная служба: @zvarot96

Subscribe to a channel

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Беларусы Любліна правялі акцыю-перформанс — арганізавалі выбарчы ўчастак, на якім можна было прагаласаваць за свайго кандыдата: Лукашэнку альбо... ліхтарны слуп

Замест бюлетэняў — туалетная папера.

«Мы ўжо падлічылі вынікі. Слуп выйграе з 94 адсоткамі галасоў выбаршчыкаў, 2 бюлетэні сапсаваныя», — кажуць удзельнікі.

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Сакратарка ЦВК распавяла аб спробах «сацыяльнага шантажу» на выбарах*

«Калі людзі казалі: я на выбары не пайду, бо ўлада не выконвае нейкія мае патрабаванні. Але такія звароты тычыліся нейкай сацыяльна-бытавой праблематыкі, чым арганізацыі працэсу галасавання», — сказала Алена Балдоўская.

🔹Падкантрольныя выбары*2025: асноўныя падзеі дня (інфармацыя ўвесь час абнаўляецца)

✍️Паведаміць праваабаронцам аб парушэннях падчас выбараў* можна праз Google форму

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

🎪ЦВК сцвярджае, што на выбарах* прагаласавалі ўжо 81,50% выбаршчыкаў

• Магілёўская вобласць — 89,05%
• Гомельская вобласць — 86,69%
• Брэсцкая вобласць — 86,42%
• Гродзенская вобласць — 83,53%
• Мінская вобласць — 83,12%
• Віцебская вобласць — 80,94%
• Мінск — 66,83%

🔹Падкантрольныя выбары*2025: асноўныя падзеі дня (інфармацыя ўвесь час абнаўляецца)

✍️Паведаміць праваабаронцам аб парушэннях падчас выбараў* можна праз Google форму

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Жыхары Ваўкавыску правялі сваю акцыю з нагоды выбараў*

«2020 не скончыўся, барацьба працягваецца».

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Лукашэнка пагражае родным беларусаў, якія сёння выйшлі на вуліцы Варшавы з акцыямі з нагоды выбараў*

«Мы намякнулі, што іх сваякі, бацькі, родныя, блізкія жывуць тут. Вы проста падставіце сваіх людзей. А з вамі мы разбяромся. Яны [патэнцыйныя ўдзельнікі] на гэта адрэагавалі: "Калі вы дурні, ідзіце. А мы не пойдзем. Не жадаем, каб нашыя сваякі падставіліся (яны ў Беларусі жывуць), ды і самі жадаем вярнуцца калісьці краіну. Можа быць, пры гэтым прэзідэнце».

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

🎪Буфеты, канцэрты, галасаванне ў радзільным доме: атмасфера выбарчых участкаў у Беларусі

Прадзяржаўныя СМІ традыцыйна справаздачацца пра «атмасферу свята», якая нібыта адчуваецца на выбарчых участках у Беларусі. Каб падмацаваць такое ўражанне, непрапарцыйную ўвагу яны надзяляюць дадатковым актыўнасцям на выбарчых участках.

Распавядаем пра вайб выбарчых участках у фотарэпартажы.

Падрабязнасці 👉 elections2025.spring96.org/be/news/117292

✍️Паведаміць праваабаронцам аб парушэннях падчас выбараў* можна праз Google форму

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Федарацыя прафсаюзаў паведаміла пра экзітпол

Федэрацыя прафсаюзаў справаздачылася пра тое, што экзітпол праводзіцца на 320 участках па ўсёй краіне. Гэта даследванне, пры якім апытваюцца грамадзяне, якія выходзяць з выбарчых участкаў пасля галасавання.

У Беларусі на выбарах* у 2025 годзе гэтым займаюцца прадстаўнікі Беларускага камітэта моладзевых арганізацый.

🔹Падкантрольныя выбары*2025: асноўныя падзеі дня (інфармацыя ўвесь час абнаўляецца)

✍️Паведаміць праваабаронцам аб парушэннях падчас выбараў* можна праз Google форму

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

🇱🇹МЗС Літвы: «Лукашэнка не легітымны лідэр, ён не стане ім і пасля нядзельнага «мерапрыемства»

«Тое, што адбываецца 26 студзеня ў Беларусі, 00 гэта не выбары», — сказаў кіраўнік літоўскага МЗСа Кястуціс Будрыс.

Ён падкрэслівае, што Літва салідарная з народам Беларусі, які імкнецца да свабоднай і суверэннай Беларусі, піша @lrtlt.

Шэф літоўскай дыпламатыі прызнае, што з-за рэпрэсій з боку рэжыму пасля сённяшняга «мерапрыемства» ў Беларусі, верагодна, ужо не будзе масавых пратэстаў.

«Жорсткія рэпрэсіі абмяжоўваюць магчымасці беларускага народа ўдзельнічаць у выбарах і арганізоўваць акцыі пратэсту», — падкрэслівае Будрыс.

🔹«Фікцыя». Як рэагуе міжнародная дэмакратычная супольнасць на выбары* ў Беларусі?

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

ЦВК сцвярджае, што зафіксаваны 2 вынасы бюлетэня за межы памяшкання для галасавання

Пра гэта расказала сакратарка Цэнтральнай выбарчай камісіі Беларусі Алена Балдоўская.

Акрамя таго, былі адзначаны 34 выпадкі фота ці відэаздымкі запоўненага бюлетэня.

🔹Падкантрольныя выбары*2025: асноўныя падзеі дня (інфармацыя ўвесь час абнаўляецца)

✍️Паведаміць праваабаронцам аб парушэннях падчас выбараў* можна праз Google форму

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

🎪ЦВК сцвярджае, што на выбарах* прагаласавалі ўжо 66,41% выбаршчыкаў

• Гомельская вобласць — 72,92%
• Брэсцкая вобласць — 72,86%
• Магілёўская вобласць — 71,89%
• Гродзенская вобласць — 65,60%
• Віцебская вобласць — 65,12%
• Мінская вобласць — 63,73%
• Мінск — 56,61%

🔹Падкантрольныя выбары*2025: асноўныя падзеі дня (інфармацыя ўвесь час абнаўляецца)

✍️Паведаміць праваабаронцам аб парушэннях падчас выбараў* можна праз Google форму

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

📝Выбары*2025. Аналітычная справаздача па выніках назірання за перадвыбарчай агітацыяй

• У межах этапу агітацыі мусіла б весціся палітычная барацьба паміж кандыдатамі ў прэзідэнты, аднак у сітуацыі імітацыі канкурэнтнасці, дзеянні ўсіх кандыдатаў, акрамя Лукашэнкі, які карыстаўся адміністрацыйным рэсурсам, былі практычна не заўважныя для шырокай аўдыторыі;

• Патрабаванні выбарчага заканадаўства паводле забеспячэння публікацыі перадвыбарных праграм і прадастаўлення эфірнага часу на дзяржаўным радыё і тэлебачанні былі выкананыя, аднак немагчыма казаць аб роўнасці кандыдатаў у выкарыстанні СМІ;

• Невыразная мяжа паміж выкананнем дзяржаўных абавязкаў і агітацыяй, што свядома падтрымліваліся, дазволілі Лукашэнку сумяшчаць афіцыйныя візіты, сустрэчы і паездкі з фактычнай агітацыяй, карыстаючыся прывілеямі шырокага інфармацыйнага абслугоўвання пасады прэзідэнта за дзяржаўны кошт.

Падрабязнасці 👉 elections2025.spring96.org/be/news/117286

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

На выбарах* таксама галасуюць і затрыманыя ў СІЗА

У 2022 годзе было знята абмежаванне для ўдзелу ў галасаванні для асоб, у дачыненні да якіх абраная мера стрымання – утрыманне пад вартай. Так, на прэзідэнцкіх выбарах* дадалося яшчэ 10 участкаў для галасавання па колькасці следчых ізалятараў і турмаў у Беларусі. Аднак ні афіцыйныя ведамствы, ні прапагандысты не паказваюць, як гэта выглядае на практыцы.

Былая палітзняволеная распавядала праваабаронцам, як галасавала ў жодзінскай турме на «адзіным дні галасаванні» год таму:

«За сталом у кабінеце сядзелі тры чалавекі — камісія. Зразумела, ніякіх назіральнікаў там не было. Іх ролю выконвалі канваіры. Кабінка для галасавання была ў калідоры і ўяўляла сабой жалезны каркас ["стакан"] з чырвонымі шторкамі. У мяне ўсё прайшло спакойна, а некаторых палітычных дзяўчатак прасілі паказаць запоўненую бюлетэнь на падставе праверкі, каб не сапсавалі».

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

🇵🇱Дзясяткі беларусаў Уроцлава выйшлі на акцыю з нагоды выбараў*

Яны выказаліся за сябе і родных беларусаў на Радзіме.

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

✍️Паведамляйце пра парушэнні падчас выбараў* праваабаронцам

Ваша інфармацыя будзе выкарыстоўвацца экспертамі для ацэнкі выбарчай кампаніі на адпаведнасць міжнародным стандартам у сферы свабодных і дэмакратычных выбараў. З нашымі бягучымі справаздачамі па гэтых выбарах* можна азнаёміцца па спасылцы.

Мы будзем вам вельмі ўдзячныя за дапамогу ў зборы інфармацыі.

🔹Паведаміць пра парушэнні падчас выбараў*@ViasnaSOS
🔹Абскардзіць парушэнні —
@zvarot96
🔹Паведаміць пра парушэнні праз
Google форму

❗️На выпадак, калі Telegram зусім не будзе працаваць, то з праваабаронцамі можна звязацца праз WhatsApp па нумары +37062375568 або ў Signal пад нікам @viasnasos.96

🌐Праваабаронцы раяць падрыхтавацца да блакавання інтэрнэту ды распавядаюць, як звязацца з Гарачай лініяй «Вясны»

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

🤷‍♂️Сабака Лукашэнкі памеціў выбарчы ўчастак, дзе той галасаваў

Як адзначае @nashaniva, у Беларусі з 1 студзеня ўступіў у сілу закон пра адказнае абыходжанне з жывёламі. Згодна з ім, жывёл-кампаньёнаў, за выключэннем сабак-павадыроў, забаронена праводзіць у крамы, арганізацыі аховы здароўя і адукацыі, аб'екты культуры і спорту.

🔹Падкантрольныя выбары*2025: асноўныя падзеі дня (інфармацыя ўвесь час абнаўляецца)

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Акцыя з нагоды выбараў* адбылася каля беларускай амбасады ў Кіеве

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Вызваленай грамадзянцы ЗША Анастасіі Нюфер 48 гадоў

У снежні ў сваіх сацсетках яна размяшчала допісы — невядома, калі яе затрымалі і чаму.

Калі вам вядомыя падрабязнасці пра Анастасію — паведамляйце на @Viasnainfo

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

✍️Паведамляйце пра парушэнні падчас выбараў* праваабаронцам

Ваша інфармацыя будзе выкарыстоўвацца экспертамі для ацэнкі выбарчай кампаніі на адпаведнасць міжнародным стандартам у сферы свабодных і дэмакратычных выбараў.

Мы будзем вам вельмі ўдзячныя за дапамогу ў зборы інфармацыі.

🔹Паведаміць пра парушэнні падчас выбараў*@ViasnaSOS
🔹Абскардзіць парушэнні —
@zvarot96
🔹Паведаміць пра парушэнні праз
Google форму

❗️На выпадак, калі Telegram зусім не будзе працаваць, то з праваабаронцамі можна звязацца праз WhatsApp па нумары +37062375568 або ў Signal пад нікам @viasnasos.96

🌐Праваабаронцы раяць падрыхтавацца да блакавання інтэрнэту ды распавядаюць, як звязацца з Гарачай лініяй «Вясны»

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

🤷‍♂️У Лоеве адзін чалавек прагаласаваў на двух участках

Гэта заўважыла @radiosvaboda. У Лоеве адна і тая ж жанчына трапіла на здымкі, зробленыя ля скрыняў для галасавання на розных выбарчых участках.

Публікацыі разьмясціла выданне «Лоеўскі край».

Журналісты заўважаюць, што рэпартажы апублікаваныя з розніцай у паўтары гадзіны (у 10.04 і ў 12.20). Першы — з гарадскога цэнтру культуры, другі — з будынку сярэдняй школы № 2 імя Казлова. Паміж будынкамі каля 2 кіламэтраў, гэтую адлегласць можна пераадолець пешшу прыкладна за паўгадзіны.

🔹Падкантрольныя выбары*2025: асноўныя падзеі дня (інфармацыя ўвесь час абнаўляецца)

✍️Паведаміць праваабаронцам аб парушэннях падчас выбараў* можна праз Google форму

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

⚡️Беларусь вызваліла грамадзянку ЗША, якая была за кратамі ў нашай краіне

Пра гэта паведаміў дзяржсакратар Марка Рубіа.

«Дзякуючы Дональд Трампу Беларусь толькі што ў аднабаковым парадку вызваліла нявінную амерыканку Анастасію Нуфер».


Што за Анастасія Нуфер — невядома.

Калі вам вядомыя падрабязнасці пра Анастасію — паведамляйце на @Viasnainfo

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

🎪ЦВК сцвярджае, што на выбарах* прагаласавалі ўжо 75,49% выбаршчыкаў

• Магілёўская вобласць — 83,12%
• Гомельская вобласць — 80,91%
• Брэсцкая вобласць — 80,88%
• Мінская вобласць — 76,50%
• Гродзенская вобласць — 75,18%
• Віцебская вобласць — 74,31%
• Мінск — 62,48%

🔹Падкантрольныя выбары*2025: асноўныя падзеі дня (інфармацыя ўвесь час абнаўляецца)

✍️Паведаміць праваабаронцам аб парушэннях падчас выбараў* можна праз Google форму

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа выказаўся пра выбары* ў Беларусі

«Аляксандр Лукашэнка ў чарговы раз выкарыстоўвае атрыбуты дэмакратыі, каб застацца ва ўладзе. Але ён не з'яўляецца – і пасля сённяшніх падзей не будзе — легітымным прэзідэнтам Беларусі», — напісаў у нядзелю ў сацсетцы «Х» прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа.

На думку прэзідэнта Літвы, беларусы маюць права жыць свабодна.

«Яны заслугоўваюць таго, каб абіраць сабе лідараў на свабодных і справядлівых выбарах. Быць свабоднымі ад масавага пераследу і запалохвання. Жыць у краіне, якая не падпарадкоўваецца Расеі палітычна, эканамічна і ў вайсковых адносінах».


🔹«Фікцыя». Як рэагуе міжнародная дэмакратычная супольнасць на выбары* ў Беларусі?

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

📄 Што пачытаць у нядзелю? Сабралі для вас галоўныя матэрыялы «Вясны» за тыдзень:

🔹У Беларусі па памілаванні вызвалены яшчэ 8 палітвязняў, агульная колькасць з лета — 258

🔹«Рэпарцёры без межаў» падалі пазоў на Лукашэнку ў Міжнародны крымінальны суд

🔹«Важна захоўваць бяспечныя магчымасці юрыдычнай дапамогі». 24 студзеня — Міжнародны дзень адваката ў небяспецы

🔹СНС і абноўленая пастанова Саўміна: фактычна без зменаў, але з новымі рызыкамі для сем'яў

🔹«Твая віна ў тым, што ты няправільна думаеш». Пра што кажуць сілавікі, распавядаюць затрыманыя

🔹Болей за 3270 чалавек асудзілі за ўдзел у пратэстах супраць фальсіфікаваных вынікаў выбараў у 2020 годзе

🔹Шматдзетную маці Юлію Лаптановіч будуць судзіць трэці раз

🔹«Я, напэўна, проста памру тут»: хто з палітвязняў знаходзіцца ў асаблівай рызыцы за кратамі

💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon | Аднаразовым данатам

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Лукашэнка пра палітзняволеную Марыю Калеснікаву: «Паводле закона, бацька не меў права з ёй сустракацца, маё рашэнне — пакажыце»

На пытанне карэспандэнта ВВС Стыва Розенберга пра палітвязняў, у тым ліку Калеснікаву, Лукашэнка заявіў, што цікавіўся яе здароўем у свайго прэс-сакратара Эйсмант, тая адказала, што ўсё ў парадку, піша @pozirkonline.

«Я кажу, пакажыце яе народу — паказалі нібыта. Ты за бацьку казаў: “Не пускаюць сваякоў”, — звярнуўся Лукашэнка да Розенберга. — Паводле закона, бацька не меў права з ёй сустракацца. Яна парушае рэжым. Але я кажу, слухайце, мая просьба, маё рашэнне — пакажыце, што яна здаровая, што яна нармальна выглядае» .


Лукашэнка сцвярджае, што ўлада Беларусі «нікому не закрывае рот» , а ў турму трапляе той, хто «занадта шырока адкрыў рот» .

«Хто парушыў закон будзе сядзець. Але нават там мы яму рот не закрываем» .

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

😄«Чаканне таго, хто будзе абвешчаны пераможцам, невыноснае» — кіраўнік МЗС Польшчы іранічна выказаўся пра інтрыгу беларускіх выбараў*

«Сёння ў Беларусі “выбары”. Чаканне таго, хто будзе абвешчаны пераможцам, невыноснае», — напісаў Міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі ў Х.

На гэта адрэагавала беларуская амбасада ў Варшаве:

«Вынікі выбараў прэзідэнта будуць абвешчаныя Цэнтральнай выбарчай камісіяй на працягу 10 дзён пасля выбараў — не пазней за 5 лютага 2025 года. Крыху цярпення…».

Еўрапейскі саюз, дзе ў першай палове 2025 года старшынюе Польшча, заявіў аб непрызнанні цяперашніх выбараў у Беларусі.

🔹«Фікцыя». Як рэагуе міжнародная дэмакратычная супольнасць на выбары* ў Беларусі?

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Прапаганда і «міжнародныя назіральнікі»: як швейцарскі ўльтраправы палітык хваліць беларускія выбары*

26 студзеня СБ напісала пра чарговага міжнароднага назіральніка, які ўхваляе электаральны працэс у Беларусі. Прапагандысты паведамілі, што «незалежны назіральнік са Швейцарыі, чалец парламента» Эрык Вэбер пасля пачатку працы на ўчастку № 37 у Мінску заявіў, што «выбары ў Беларусі арганізаваныя нават лепш, чым у Швейцарыі».

«На выбарчых участках для галасавання на выбарах Прэзідэнта Беларусі ўсё арганізавана добра. Людзі натхнёныя сённяшняй падзеяй. Імпануе і тое, што на выбарчых участках гучыць музыка, галасуючыя прыходзяць у добрым настроі, з сем'ямі. Гэта яскравы прыклад таго, што беларусы — патрыёты сваёй Радзімы».


У 2014 годзе Вэбер быў аштрафаваны за спробу фальсіфікацыі выбараў у парламент. Суд устанавіў, што падчас адной з кампаній ён заклікаў выбаршчыкаў загрузіць другі камплект выбарчых бюлетэняў і прагаласаваць за яго.

Падрабязнасці 👉 elections2025.spring96.org/be/news/117287

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

‼️Беларусь пад ціскам рэпрэсій: у якіх умовах праходзяць выбары*2025

Прэзідэнцкія выбары* прызначаныя на 26 студзеня 2025 года адбываюцца на фоне глыбокага крызісу правоў чалавека, выкліканага рэпрэсіямі, што наступілі пасля мірных пратэстаў супраць фальсіфікацый на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года.

Гэтыя рэпрэсіі захоўваюцца і нават узмацняюцца да гэтага часу. Захоўваецца і ўзмацняецца дыскрымінацыйная рыторыка ўладаў, якія абвясцілі людзей, што не падзяляюць праўладныя наратывы «ворагамі».

«Вясна» ў картках распавядае пра сітуацыю з правамі чалавека, у якой адбываюцца выбары*2025.

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

🎪ЦВК сцвярджае, што на выбарах* прагаласавалі ўжо 56,64% выбаршчыкаў

• Гомельская вобласць — 62,84%
• Брэсцкая вобласць — 61,34%
• Магілёўская вобласць — 58,71%
• Гродзенская вобласць — 54,96%
• Віцебская вобласць — 54,40%
• Мінская вобласць — 54,27%
• Мінск — 51,29%

🔹Падкантрольныя выбары*2025: асноўныя падзеі дня (інфармацыя ўвесь час абнаўляецца)

✍️Паведаміць праваабаронцам аб парушэннях падчас выбараў* можна праз Google форму

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

🌐Праваабаронцы раяць падрыхтавацца да блакавання інтэрнэту ды распавядаюць, як звязацца з Гарачай лініяй «Вясны»

Прэзідэнцкія выбары 2020 года суправаджаліся маштабнымі абмежаваннямі доступу да інтэрнэту, што нанесла сур'ёзны ўдар па правах чалавека. У лістападзе мінулага года Аляксандр Лукашэнка прыгразіў поўным адключэннем інтэрнэту ў краіне. Ён заявіў, што калі падзеі 2020 года паўторацца, то інтэрнэт «адключым наогул».

Праваабаронцы Human Constanta выказалі асцярогі з нагоды абмежавання ўрадам інтэрнэту ў краіне напярэдадні выбараў 2025 года.

Гарачая лінія «Вясны» распавяла, як падрыхтавацца да блакавання і як звязацца з праваабаронцамі калі парушаюцца правы чалавека.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/117250

✍️Звяртайцеся на Гарачую Лінію «Вясны» па пытаннях парушэння правоў чалавека —
@ViasnaSOS

На выпадак, калі Telegram зусім не будзе працаваць, то з праваабаронцамі можна звязацца праз WhatsApp па нумары +37062375568 або ў Signal пад нікам @viasnasos.96.

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

🎪Лукашэнка прыйшоў на выбарчы ўчастак са сваім сабакам

На пытанне, за каго ён прагаласаваў, Лукашэнка адказаў, што «аддаў голас за ўсіх»

🔹Падкантрольныя выбары*2025: асноўныя падзеі дня (інфармацыя ўвесь час абнаўляецца)

Читать полностью…
Subscribe to a channel