Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі. Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS. Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo Юрыдычная служба: @zvarot96
🇲🇩Малдова далучаецца да заяваў ЕС аб выбарах* у Беларусі
Кішынёў раскрытыкаваў рашэнне беларускіх уладаў заблакаваць міжнароднае назіранне за выбарчым працэсам.
МЗС Малдовы зазначае, што краіна далучылася да заяваў, якія тычацца неабходнасці захавання правоў чалавека ў Беларусі, ініцыяваных групамі дзяржаў або Еўрасаюзам. Таксама міністэрства падкрэслівае, што краіна далучылася да заявы аб запуску Венскага механізма ў адносінах да парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі.
У Гомелі семярых падлеткаў будуць судзіць за ўдзел у «экстрэмісцкім фармаванні» «Дух Русі»
Тэлеграм-канал «Дух Русі» КДБ прызнаў экстрэмісцкім фарміраваннем 4 снежня. «Радыё Свабода» стала вядома, што меркаваныя стваральнікі і ўдзельнікі «фармавання» ўжо шэсць месяцаў знаходзяцца за кратамі.
Паводле крыніц, затрыманні адбыліся раней, чым КДБ прызнаў тэлеграм-канал «экстрэмісцкім фармаваннем». Усе затрыманыя — непаўналетнія.
Справа расследуецца паводле арт. 361-1 КК (стварэнне экстрэмісцкага фармавання ці ўдзел у ім). КДБ палічыў, што непаўналетнія стварылі тэлеграм-канал, «накіраваны на рэабілітацыю нацызму». У згаданым тэлеграм-канале былі размешчаныя здымкі з выявамі Гітлера, згадваўся расійскі нэанацыст Цясак, таксама былі выявы свастыкі, шавінісцкія і расісцкія выказванні.
Былы палітвязень Сяргей Гунь мае патрэбу ў падтрымцы: аднаўленне здароўя і новае жыццё
Сяргей — былы дырэктар івэнт-агенцтва KRONA. Яму інкрымінавалі арт. 342 КК (групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак), а таксама ч. 1 арт. 130 КК (распальванне варожасці) і ў выніку асудзілі на 2,5 гадоў калоніі агульнага рэжыму. Мужчына цалкам адбыў тэрмін і выйшаў на волю.
«Я спрабаваў знайсці іншую працу, але чалавеку, які мае тэрмін паводле палітычнага артыкула, у сучаснай Беларусі зрабіць гэта амаль немагчыма. Прыватнікі браць на працу баяцца, а дзяржаўныя прадпрыемствы адразу адмаўляюць. Таму ўзважыўшы ўсе рызыкі, я вырашыў з'ехаць.
За час, праведзены ў калоніі, я страціў шмат здароўя. Пастаянны стрэс, галадоўкі і ўмовы ўтрымання моцна аслабілі мой арганізм. Старыя праблемы абвастрыліся і з'явіліся новыя сімптомы, якія я не магу ігнараваць.
Мне трэба прайсці абследаванне і пачаць лячыцца. Таксама мне патрэбны сродкі, каб здымаць кватэру першыя 2-3 месяцы».
📍У Віцебску сёння пачалі судзіць палітвязня Міхаіла Лабаня
Міхаіл — гаспадар ювелірнай майстэрні "Самародак", які займаўся вырабам упрыгожанняў для ўдзельнікаў рэканструктарскіх суполак, вывучаў гісторыю Сярэднявечча. Яго абвінавацілі ў "паклёпе ў дачыненні да Лукашэнкі" (ч. 1 арт. 367 КК), абразе "Лукашэнкі" (ч. 1 арт. 368 КК) і "абразе прадстаўніка ўлады" (арт. 369 КК).
У траўні 2022 года суддзя Віталь Лапко асудзіў палітвязня да 4 гадоў калоніі і штрафу ў памеры 100 базавых велічынь. Тэрмін Міхаіл адбываў у івацэвіцкай калоніі № 22. Але ў траўні 2024 года яму ўзмацнілі пакаранне і перавялі на турэмны рэжым у Магілёў.
У Віцебскім абласным судзе 29 студзеня Міхаіла пачалі судзіць за данаты паводле арт. 361-2 КК (фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фармавання). Справу разглядае суддзя Аляксандр Абашын.
Беларуса-эмігранта ўключылі ў экстрэмісцкае фармаванне «Расія — гэта зло». А ён усё адно вярнуўся з Польшчы дадому
Руслану Зубкову 26 гадоў. Мяркуючы па сацсетках, ён у апошнія гады жыў і працаваў у Польшчы.
У снежні 2023 года Зубкова ўнеслі ў спіс удзельнікаў экстрэмісцкага фармавання «Расія — гэта зло». Гэта невялікі тэлеграм-чат на 135 чалавек, дзе актыўныя цяпер толькі тры чалавекі. У лютым 2024 года Руслана аб'яўлялі ў вышук на тэрыторыі Беларусі і Расіі — гэта значыць, што на той момант ён яшчэ быў на свабодзе.
Калі Руслан быў затрыманы — таксама невядома. У першы раз яго судзілі ў чэрвені 2024 года за «абразу Лукашэнкі» ў Камянецкім раённым судзе. Прысуд невядомы, піша «Наша Ніва».
Цяпер Зубкова пачынаюць судзіць зноў. Працэс пачнецца 10 лютага ў Брэсцкім абласным судзе. Хлопца абвінавачваюць па двух артыкулах — «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» (ч. 1 арт. 361-4 КК) і «абраза Лукашэнкі» (ч. 1 арт. 368 КК). Судовы працэс прызначана весці Сянько Руслана.
🌿Праваабарончая праграма «Вясна»
1:36 «Імітацыя выбарчых працэсаў». Павел Сапелка — пра выбары*
10:14 Спецдакладчык ААН па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі Нілс Муйжніекс выступіў на адмысловай прэс-канферэнцыі ў Вільні
23:59 Кампанія салідарнасці Тэма#1 і печыва з прадказаннямі ад палітвязняў
30:35 Вечар салідарнасці з палітвязнямі ў Вільні: лісты і прагляд фільма «Шлях да волі»
35:47 «Ці пайшоў бы Цімур на вайну, калі б не жнівень 2020?» — спецпраект Міжнароднага камітэта па расследаванні катаванняў у Беларусі
Чарговае папаўненне Спіса экстрэмісцкіх матэрыялаў
У яго трапілі:
📍Telegram-каналы і чаты «Берасце (не пайду на выбары) Бярозаўка разам з Беларусамi!», «ᛉСпільнота Езотериків», «spetsnazer»;
📍Instagram старонкі «fpixel.svabody», «cyber_resistenza», «plan.it.b2020» з лагатыпамі;
📍Старонка ва «Укантакце» «РБ головного мозга»;
📍Відэаролік «Почему игнорировать "выборы" 26 января - не выход?».
🔗Хроніка палітычнага пераследу
Намесніца дырэктаркі ляхавіцкай гімназіі Таццяна Крапіневіч эвакуіравана з Беларусі з дапамогай BYSOL
Пра гэта паведамляе @stryzhak
Настаўніца была вымушана пакінуць краіну з-за ціску, ініцыятаркай якога стала прарасійская прапагандыстка Бондарава. Жанчыну ўдалося вывезці з краіны за некалькі дзён да суда.
«Мой суд быў прызначаны на 28 студзеня, і, баючыся несправядлівага прысуду, я была вымушаная пакінуць родную краіну і разам з дачкой шукаць прытулку ў Польшчы. Цяпер мы знаходзімся ў Варшаве, дзе спрабуем пачаць жыццё нанова.
На жаль, нашыя ашчаджэнні абмежаваныя, і без вашай дапамогі нам будзе складана забяспечыць сабе годныя ўмовы для жыцця. Мы маем патрэбу ў сродках для аплаты арэнды жылля, набыцця неабходных рэчаў і пакрыцця штодзённых выдаткаў.
Звяртаюся да вас з просьбай падтрымаць нас у гэты няпросты перыяд. Любая, нават самая невялікая дапамога, будзе для нас неацэннай і дапаможа пераадолець цяжкасці на шляху да новага жыцця».
Беларускаму бізнэсмену пагражае да 12 гадоў калоніі па трох палітычных артыкулах
Алегу Самародскаму 61 год. Мужчына ўсё жыццё займаўся бізнэсам — быў кіраўніком фірмы «Уладкас», якая займалася вырошчваннем гародніны, насення і рассады, таксама дырэктарам фірмы «Белбаскітлід», якая вырабляе драўляную тару і іншыя рэчы з дрэва ў Іўі Гродзенскай вобласці.
Суд над ім пачнецца 6 лютага ў Мінскім гарадскім судзе, піша «Наша Ніва».
Вінавацяць бізнэсмена па трох артыкулах — «удзел у экстрэмісцкім фармаванні» (ч. 3 арт. 361-3), «заклікі да дзеянняў, якія наносяць шкоду Беларусі» (ч. 3 арт. 361 КК) і «распальванне варожасці» (ч. 1 арт. 130 КК). Абставіны справы невядомыя. Працэс прызначана весці суддзя Таццяна Фалькоўская.
У Беларусі новыя «экстрэмісцкія фармаванні — праекты «Лукашолкі» і «Простымі Словамі»
Адпаведнае рашэнне прынятае МУС 28 студзеня.
Паводле ведамства, дачыненне да праекту «Лукашолкі» маюць Ганна Федаронак і Ганна Канавалава, а да «Простымі Словамі» — Кірыл Данько і грамадзянка РФ Ганна Грабенчыкава.
Адзначым, што калі праект «Лукашолкі» вядзецца актыўна, то старонкі «Простымі Словамі» не абнаўляліся ўжо два гады.
🔗Хроніка палітычнага пераследу
Трэці месяц працягваецца суд па справе затрыманага на мяжы з Літвой беларуса
Напрыканцы траўня дзяржаўныя СМІ паведамілі пра затрыманне двух беларусаў на беларуска-літоўскай мяжы: адзін з іх быў абвешчаны ў міжнародны вышук і спрабаваў нелегальна трапіць у Літву, каб пазбегнуць крымінальнай адказнасці, а другі быў кіроўцам. Вядома, што Аляксандр доўгі час жыў у ЗША.
64-гадовы Аляксандр Судніковіч на «пакаяльным відэа» казаў, што ён у 2021 годзе пакідаў каментары з ухваленнем дзеянняў Андрэя Зельцэра, які загінуў падчас перастрэлкі супрацоўнікам КДБ Дзмітрыем Федасюком.
Аляксандра абвінавачваюць паводле арт. 361-1 КК (удзел у экстрэмісцкім фармаванні), ч. 1 арт. 130 КК (распальванне іншай сацыяльнай варожасці ці варажнечы), ч. 2 арт. 368 КК (абраза Лукашэнкі), арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады).
Суд над ім распачаўся 1 лістапада ў Мінскім гарадскім судзе. Працэс вядзе суддзя Яўген Хаткевіч.
Сёння пачынаюць судзіць стаматалагіню, якая нібыта мае дачыненне да тэлеграм-канала «ШапитоДичь»
У Мінскім гарадскім судзе 28 студзеня пачынаюць судзіць 33-гадовую Алену Елькіну. Яе абвінавачваюць у «стварэнні экстрэмісцкага фармавання» (ч. 1 арт. 361-1 КК) і «закліку да санкцый» (ч. 3 арт. 361 КК). Справу будзе разглядаць Алена Ананіч.
4 ліпеня 2024 года КДБ прызнаў тэлеграм-канал «ШапитоДичь» «экстрэмісцкім фармаваннем». Паводле ведамства, дачыненне да яго мае Алена Елькіна. Праз пошук гэтая суполка не вызначаецца.
Ініцыялы жанчыны цалкам супадаюць са стаматалагіняй з Віцебску — апошнія допісы ў яе сацыяльных сетках датаваныя траўнем 2024-га году.
🗣Калі вам вядомыя акалічнасці справы ці інфармацыя пра Алену — калі ласка, паведамляйце праваабаронцам на @Viasnainfo
Эдыкас Ягелавічус, які ў вышуку ў Літве, быў «незалежным назіральнікам» на выбарах* у Беларусі
Эдыкас Ягелавічус, які ў вышуку ў Літве па падазрэнні ў дзейнасці супраць дзяржавы, знайшоўся ў Беларусі — ён быў «незалежным назіральнікам» на выбарах*, якія прайшлі 26 студзеня. У каментары прапагандыстам Ягелавічус пахваліў беларускія выбары, бо яны праходзяць у «атмасферы свята».
«Такога я нідзе не бачыў. У Літве ты проста прыходзіш і апускаеш бюлетэнь у урну. На ўчастку не грае музыка, ніякія артысты не танчаць і не спяваюць, буфеты не працуюць».
Ягелавічус раней быў «назіральнікам» на арганізаваным Расіяй «рэферэндуме» на акупаваных тэрыторыях Украіны. Ён таксама быў членам ліквідаванай у 2023 годзе арганізацыі «Міжнародны форум добрасуседства» і паплечнікам асуджанага за шпіянаж на карысць Расіі Альгірдаса Палецкіса, піша «Новая Газета».
Сярод тых, каго сёння будуць судзіць за «парушэнне на выбарах», — дызайнерка, якая ўдзельнічала ў рэканструкцыі на «Лініі Сталіна»
Як паведамлялася раней, у судзе Ленінскага раёну Мінска 28 студзеня будуць разглядаць ажно тры справы паводле арт. 10.9 КаАП (парушэнне заканадаўства аб выбарах, рэферэндуме, рэалізацыі права заканадаўчай ініцыятывы грамадзян).
Сярод іншых, сёння будуць разглядаць справу і Наталлі Захаравай-Прангішвілі.
Як піша @vitebsk_info, Наталля стварае і дапрацоўвае экспанаты для музеяў, дапамагае ствараць экспазіцыі для выставак. Яна трымае майстэрню і кансультуе па жаночай форме Першай і Другой сусветных войн, уніформе, касцюмах для тэатра, кіно і цырка. Жанчына ўдзельнічала ў рэканструкцыі на «Лініі Сталіна».
📝Выборы*2025. Предварительный аналитический отчет по результатам наблюдения за выборами Президента Республики Беларусь
Праведзены кампаніяй «Праваабаронцы за свабодныя выбары» маніторынг усіх этапаў выбарчай кампаніі дазваляе зрабіць выснову, што выбары* прэзідэнта не адпавядалі міжнародным стандартам правядзення дэмакратычных і свабодных выбараў, а таксама суправаджаліся шматлікімі парушэннямі выбарчага заканадаўства Рэспублікі Беларусь.
Усе этапы выбарчага працэсу не проста кантраляваліся ўладамі адміністрацыйна, а былі імі арганізаваны для ўтрымання Аляксандрам Лукашэнкам улады пры імітацыі ягонай шырокай народнай падтрымкі.
Падрабязнасці 👉 elections2025.spring96.org/ru/news/117307
🌿Справаздача на беларускай мове будзе дасяжная крыху пазней
❗️Ураджэнца Херсона Сяргея Белага будуць судзіць трэці раз
Сяргей родам з украінскага Херсона, але амаль усё жыццё пражыў у Беларусі. Мае двух непаўналетніх дзяцей. Мужчыну затрымалі ў лютым 2023 года. На "пакаяльным" відэа ён казаў, што пакідаў каментары ў тэлеграме і «прайшоў рэгістрацыю ў чат-боце план «Перамога». У першы раз яго асудзілі ў кастрычніку 2023 года за «распальванне іншай сацыяльнай варожасці» (ч. 1 арт. 130 КК).
Наступны суд над Сяргеем адбыўся 27 верасня 2024 года ў Мінгарсудзе. Яго абвінавацілі па 4 артыкулах — «удзел у экстрэмісцкім фарміраванні» (ч. 3 арт. 361-1 КК), «распальванне іншай сацыяльнай варожасці» (ч. 1 арт. 130 КК), «абраза прадстаўніка ўлады» (арт. 369 КК) і «абраза Лукашэнкі» (ч. 1 арт. 368 КК). Справу разглядаў суддзя Міхаіл Макарэвіч. Вынік суда невядомы.
Стала вядома, што 4 лютага ў судзе Заводскага раёна Мінска адбудзецца разгляд ужо трэцяй справы супраць Сяргея. Гэтым разам паводле арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады). Працэс будзе весці суддзя Жана Хвайніцкая.
⁉️Што трэба для таго, каб чалавека ўнеслі ў спіс былых палітвязняў?
Для таго, каб інфармацыя пра чалавека трапіла ў спіс «былых палітвязняў», яму самому ці яго блізкім трэба звярнуцца ў «Вясну» (@ViasnaSOS, @Viasnainfo) і распавесці пра сваю справу.
Праваабаронцы падрабязней тлумачылі працэдуру ўнясення чалавека ў спіс былых палітвязняў:
«Трэба даслаць хоць нейкія дакументы, якія датычацца крымінальнай справы чалавека і ў якіх будзе зафіксавана, што ў пэўны перыяд дадзены чалавек знаходзіўся ў месцы несвабоды. Напрыклад, калі чалавек да суда ўтрымліваўся ў СІЗА, то гэта будзе пазначана ў тэксце прысуда. Бо калі ў праваабаронцаў да моманту звароту не было зусім ніякіх звестак пра чалавека, то ў сваім рашэнні далучыць яго ці яе да спісу былых палітвязняў мы мусім абапірацца не толькі на словы чалавека, але і на дакументы».
Стала вядома пра яшчэ два суды за «парушэнні на выбарах»
3 лютага ў судзе Першамайскага раёна Мінска плануецца разгляд адміністарцыйнай справы ў дачыненні да Багдана Літванава паводле арт. 10.9 КаАП (парушэнне заканадаўства аб выбарах, рэферэндуме, рэалізацыі права заканадаўчай ініцыятывы грамадзян). Ягоную справу будзе разглядаць Аляксандр Сяргей.
На наступны дзень, 4 лютага, справу па аналагічным артыкуле ў судзе Ленінскага раёну Мінска будуць разглядаць у дачыненні да Максіма Біткова. Судовы працэс прызначана весці суддзя Марына Клімчук.
Агулам правааабаронцам вядома пра як мінімум 6 судовых пасяджэнняў па артыкуле аб «парушэнні на выбарах».
Першы на Гомельшчыне вядомы суд за «парушэнні на выбарах» запланаваны на наступны тыдзень
На 3 лютага ў судзе Навабеліцкага раёна Гомеля запланаванае судовае пасяджэнне для разгляду адміністрацыйнай справы, складзенай паводле арт. 10.9 КаАП (парушэнне заканадаўства аб выбарах, рэферэндуме, рэалізацыі права заканадаўчай ініцыятывы грамадзян).
Жыхара Навабеліцкага раёна абласнога цэнтра Андрэя Цімашэнку з гэтай падставы будзе судзіць Генадзь Калацэй, піша «Гомельская Вясна».
Раней ЦВК паведамляў, што падчас выбараў* былі зафіксаваныя адміністрацыйныя правапарушэнні — фатаграфаванне запоўненых бюлетэняў, а таксама спробы вынесці іх з участку.
✍️Шукаем людзей, якія за апошнія паўгода адбывалі арышты ў беларускіх ізалятарах часовага ўтрымання
Распавядзіце праваабаронцам пра ўмовы ўтрымання.
Ананімнасць гарантуецца. Калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo
У беларускай кватэры былога палітвязня Вадзіма Ермашука адбыўся ператрус
Пра ператрус у экс-палітвязня паведамілі праўладныя Telegram-каналы. Яны сцвярджаюць, што ператрус звязаны з удзелам у акцыях у Варшаве, прымеркаваным да прэзідэнцкіх выбараў*. Вадзім у той дзень сапраўды публікаваў сторысы з маршу.
Інфармацыю аб ператрусе пацвердзіла і крыніца Hrodna.life.
⚖️Сарваная балаклава, драпіны, каментары: больш за 300 чалавек асудзілі за «гвалт» і «супраціў» міліцыянтам
Больш за 3270 чалавек асудзілі за ўдзел акцыях пратэсту супраць фальсіфікаваных выбараў у 2020 годзе. Гэта асуджаныя паводле арт. 342 КК (актыўны ўдзел у дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак), 342-2 КК (неаднаразовае парушэнне парадку правядзення масавых мерапрыемстваў), 293 КК (масавыя беспарадкі).
Таксама пратэстоўцаў судзілі паводле арт. 363 КК (супраціў супрацоўніку органаў унутраных спраў) і 364 КК (гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да міліцыянта).
Паводле гэтых артыкулах агулам асудзілі мінімум 307 чалавек. Першыя палітзняволеныя Беларусі за ўдзел у акцыях пратэсту ў 2020 годзе былі асуджаныя менавіта за «супраціў» амапаўцам.
«Вясна» распавядае, колькі пратэстоўцаў асудзілі па «гвалтоўных» артыкулах, узгадвае гісторыі некаторых з іх, а праваабаронца Павел Сапелка тлумачыць, чаму яны прызнаныя палітзняволенымі.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/117322
Мінчука, які адказваў за бяспеку пасажыраў у аэрапорце «Мінск», сёння пачалі судзіць за «распальванне варожасці»
Анатолю Крупіну 65 гадоў. Паводле інфармацыі «Белпола», у 1993-2015 гадах мужчына працаваў у аэрапорце «Мінск-2» інспектарам службы бяспекі. У 2016 годзе ён згадваўся як начальнік змены авіяцыйнай бяспекі і рэжыму — тады ў аэрапорце затрымалі грамадзянку Расіі за няўдалы жарт пра траціл у багажы. Сітуацыю каментаваў менавіта Крупін.
У сацсетках апошні допіс мужчыны датуецца чэрвенем 2024 года, піша «Наша Ніва».
28 студзеня Анатоля пачалі судзіць у Мінскім гарадскім судзе за «распальванне варожасці» (ч. 1 арт. 130 КК). Працэс прызначаны весці суддзя Аляксандр Рудэнка.
У Глыбокім пачаліся першыя суды за пратэсты 2020-га
Суд Глыбокскага раёна цягам двух тыдняў разгледзіць крымінальныя справы паводле ч. 1 арт. 342 КК (актыўны ўдзел у дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак) у адносінах да чатырох чалавек. Раней па «народным» крымінальным артыкуле ў Глыбокім нікога не судзілі.
Сёння, 28 студзеня, за ўдзел у акцыях пратэсту судзяць братоў Івана і Дзмітрыя Піскуновічаў. 4 лютага пад крымінальны суд патрапіць Раман Васілевіч. А 7 лютага пачнуць судзіць прадпрымальніка Ігара Шкетава, якога сілавікі называюць адміністратарам Instagram-акаўнта «Падслухана Глыбокае».
Усе справы паводле арт. 342 КК разглядае суддзя Андрэй Тарасевіч.
Нагадаем, у верасні і кастрычніку 2024 года сілавікі зладзілі рэйд на жыхароў Глыбокага за ўдзел у паслявыбарчых акцыях пратэсту. Паведамлялася, пра затрыманне мінімум 12 чалавек. Некаторым інкрымінавалі арт. 342 КК.
💔«За пагрозу прымянення гвалту атрымаць чатыры гады калоніі — крыўдна»: споведзь былога палітвязня
Жыхар Мінска Яўген Бароўскі браў удзел у акцыях пратэсту ў Мінску восенню 2020 года. Аднойчы, падчас разгону «Маршу гонару» каля станцыі метро «Пушкінская», ён і яшчэ трое юнакоў перашкодзілі семярым амапаўцам затрымаць чалавека, і па матэрыялах следства, уступілі з імі ў бойку, нанеслі некалькі ўдараў па галовах і разбілі шкло ў службовым аўтамабілі.
Але, як устанавіў суд, дзеянні Яўгена кваліфікаваныя былі як «пагроза прымянення гвалту». Нібыта ён станавіўся ў стойку і выказваў пагрозы ў іхні бок. Цалкам адбыўшы чатырохгадовы тэрмін, Яўген выехаў з краіны і пагадзіўся распавесці «Вясне» пра свой пераслед.
«Праз некалькі дзён пасля вызвалення я напісаў аднаму добраму сябру. А той кажа, што нават у госці не прыходзь і забудзься на нас. Нам тваіх праблем не трэба, таму — прабач».
💔Блогерка, медсястра, эстонец, бізнесоўцы: каго прызналі палітвязнямі ў студзені
Сёння ў Беларусі налічваецца 1245 палітычных зняволеных. За першы месяц 2025 году выйшлі дзве заявы па прызнанні палітвязнямі новых людзей — да спісу дадаліся яшчэ 18 чалавек.
15 чалавек з іх былі абвінавачаныя ўладамі у «распальванні варожасці» ці «здрадзе дзяржаве». Тры чалавекі абвінавачаныя за рознага кшталту «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці».
«Вясна» распавядае пра некаторых з іх.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/117314
📝Выбары*2025. Папярэдняя аналітычная справаздача паводле вынікаў назірання за выбарамі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
• поўны ўціск права на свабоднае выказванне меркаванняў, свабоду мірных сходаў, свабоду асацыяцый ды іншых правоў чалавека, без [належнай рэалізацыі] якіх немагчыма казаць пра свабодныя і дэмакратычныя выбары;
• узгодненыя ўладамі кандыдаты, якія пабудавалі свае перадвыбарныя праграмы не на крытыцы палітыкі Лукашэнкі, а на яго поўнай падтрымцы (за выключэннем Канапацкай);
• працяг практыкі прымусу выбаршчыкаў да ўдзелу ў датэрміновым галасаванні;
• атмасфера запалохвання з забаронамі на фатаграфаванне і вынас бюлетэняў, дзяжурствам некалькіх супрацоўнікаў міліцыі на ўсіх участках для галасавання;
• непразрыстая працэдура падліку галасоў;
• поўная адсутнасць незалежных назіральнікаў.
Падрабязнасці 👉 elections2025.spring96.org/be/news/117308
📝«Выбары не могуць лічыцца свабоднымі, калі яны праводзяцца ў атмасферы рэпрэсій». ЕС, Велікабрытанія і яшчэ тры краіны выступілі з заявай
Еўрапейскі Саюз, Аўстралійскі Саюз, Канада, Новая Зеландыя і Злучаныя Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі выступілі з сумеснай заявай па выніках сфальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбараў* у Беларусі 26 студзеня 2025 года.
У заяве адзначаецца, што ўсе краіны асуджаюць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі 26 студзеня і працяглых парушэнняў правоў чалавека, якія здзяйсняюцца беларускім рэжымам.
«Ніякія выбары не могуць лічыцца свабоднымі, справядлівымі або адпавядаючымі міжнародным стандартам, калі яны праводзяцца ў атмасферы працяглых рэпрэсій, адзначаных прыгнётам грамадзянскай супольнасці, адвольнымі затрыманнямі і абмежаваннямі на сапраўдны ўдзел у палітыцы».
Працягваецца суд па справе палітзняволенага японца Наканісі Масатосі
Наканісі — грамадзянін Японіі. Яго затрымалі яшчэ ў ліпені, але падрабязнасці яго пераследу распавялі ў сюжэце БТ толькі ў верасні. Сцвярджалася, што мужчына «ажыццяўляў збор і перадачу на адрас японскай спецслужбы разведвальнай інфармацыі вайсковага характару».
Судовы працэс у дачыненні да японца пачаўся 10 студзеня ў Мінскім гарадскім судзе. Наканісі інкрымінаваны арт. 358-1 КК (агентурная дзейнасць). Працэс у закрытым рэжыме прызначана весці суддзя Анжэла Касцюкевіч. Грамадзяніну Японіі пагражае да 7 гадоў калоніі.
🔹Сфабрыкаваныя пераклады і ілжывыя абвінавачванні. Што пішуць японскія СМІ пра затрыманых грамадзян у Беларусі
Генпракуратура сцвярджае, што «ідэнтыфікавала 365 удзельнікаў акцый за мяжой»
Усіх іх збіраюцца прыцягнуць да крымінальнай адказнасці ў парадку спецыяльнай вытворчасці.
Большасць з ідэнтыфікаваных з Варшавы (203 чалавекі).
Таксама ведамства згадала, што ва ўдзельнікаў акцыяў будуць шукаць маёмасьць на тэрыторыі Беларусі, «у тым ліку зарэгістраваную на іншых асобаў».