Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі. Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS. Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo Юрыдычная служба: @zvarot96
✊Amnesty International збірае подпісы ў падтрымку Насты Лойка
Нагадаем, у чэрвені 2023-га году ў Мінскім гарадскім судзе палітзняволенай прызначылі 7 гадоў калоніі за падрыхтоўку даклада «Пераслед анархістаў, антыфашыстаў, левых і сацыяльных актывістаў у Беларусі» (2017-жнівень 2018 года). У ім нібыта даецца крытычная ацэнка дзейнасці супрацоўнікаў міліцыі.
Суд праходзіў у закрытым рэжыме, таму падрабязнасці і пазіцыя самой Насты невядомыя.
Amnesty International Polska збірае подпісы ў падтрымку Насты — іх хочуць перадаць кіраўніку МЗС Польшчы, каб ён узнімаў пытанне вызвалення беларускай палітзняволенай на міжнароднай арэне.
Падпісаць петыцыю па спасылцы
Палітвязню Мікіце Емяльянаву, які мусіў выйсці на волю ў гэтым годзе, дадалі год зняволення
Актывіста анархічнага руху ўтрымліваюць у няволі з кастрычніка 2019 года — больш за пяць гадоў. У 2020-м яго асудзілі да сямі гадоў калоніі паводле трох крымінальных артыкулаў, але апеляцыйны суд зменшыў тэрмін да чатырох гадоў. Пазней яго двойчы пераводзілі на турэмны рэжым, а таксама дадалі яшчэ два гады зняволення за "злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі" (арт. 411 КК). Мікіту ў папраўчых установах месяцамі ўтрымлівалі ў ШІЗА, увесь час на яго аказваюць ціск.
Напачатку лютага ў Гродне яго зноў асудзілі паводле арт. 411 КК. Суддзя Кірыл Ефімовіч прызначыў хлопцу яшчэ год пазбаўлення волі. Агульны тэрмін зняволення Мікіты цяпер складае сем гадоў.
Падрабязнасці 👉 https://spring96.org/be/news/117671
✊Беларусы Уроцлава правялі акцыю з нагоды Дня Волі
«Колькі трэба часу, каб мы перасталі падтрымліваць сваю краіну і увесь беларускі народ? З беларусамі Уроцлава гэта немагчыма!Читать полностью…
Са святам, Родная Беларусь! Дзень Волі з любоўю і гонарам за нашу гісторыю. Кожны сёння быў з роднымі, сябрамі, калегамі, якія засталіся ў Беларусі».
🇧🇪Беларусы Бельгіі адзначылі Дзень Волі ў Брусэлі адукацыйнай віктарынай «Што ты ведаеш пра дзеячоў БНР?»
Таксама яны напісалі лісты палітвязням, якія нарадзіліся ў сакавіку.
📸Фотафакт: Затрыманне Алеся Бяляцкага і Валянціна Стэфановіча на Дзень Волі
Фотаздымак зроблены напачатку 2000-ых гадоў.
✊«Гэта ўсё ёсць у нашай гісторыі»: як палітвязні спрычыняліся да святкавання Дня Волі ў розныя часы
Дзень Волі — не толькі гістарычная дата для беларусаў. Угодкі абвяшчэння незалежнай вольнай Беларускай Народнай Рэспублікі заўсёды былі для ўладаў чарговай нагодай для рэпрэсій.
Шмат хто з цяперашніх палітвязняў так ці інакш спрычыняўся да святкавання 25 сакавіка: у гэты дзень яны сядзелі на «сутках» пасля затрыманняў на мірных сходах, арганізоўвалі святкаванні і чыталі на іх прамовы, назіралі за мірнымі сходамі.
Узгадваем наш архіўны тэкст пра ўдзел палітзняволеных у святкаванні Дня Волі ў розныя часы.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/111189
😔Рэпрэсаваны Дзень Волі. Хроніка пераследу 25 сакавіка за апошнія гады ў Беларусі
У Беларусі рэгулярна пераследуюць за святкаванне Дня Волі. Любыя масавыя святы, якія не адпавядаюць дзяржаўнай ідэалогіі, улады ўспрымаюць як патэнцыйную небяспеку. Грамадзянам не выдаюць дазвол на правядзенне дэманстрацыі ў бачным месцы. А ў выпадку дазволу, пасля свята сілавікі ладзяць хапун удзельнікаў.
Прэвентыўная зачыстка актывістаў і арганізатараў — традыцыйная практыка рэжыму. На Дзень Волі траплялі пад зачысткі тыя, хто цяпер прызнаныя палітзняволенымі і знаходзіцца за кратамі паводле ілжывых абвінавачванняў.
Узгадваем наш архіўны тэкст пра тое, як за апошнія гады сілавікі перашкаджалі адзначаць гадавіну абвяшчэння БНР і затрымлівалі ўдзельнікаў дэманстрацый.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/111200
💔«Мы ўсе стаялі ў белых цішотках». Як палітвязні адзначалі Дзень Волі ў няволі
Дзень Волі застаецца асаблівай датай для многіх беларусаў, нават у турэмных сценах і калоніях, дзе любое праяўленне салідарнасці можа стаць падставай для пакарання. Нягледзячы на рызыкі пераследу і ціск з боку адміністрацыі, некаторыя палітзняволеныя знаходзілі магчымасці выказаць сваю павагу да ідэалаў незалежнасці і свабоды.
Былыя палітзняволеныя распавялі «Вясне», як знаходзілі спосабы нават за кратамі адзначыць угодкі абвяшчэння незалежнай вольнай Беларускай Народнай Рэспублікі.
«На пытанні кантралёраў мы адказвалі, што адзначаем кагосьці Дзень народзінаў. У аднаго нават была бел-чырвона-белая пасціла. У той дзень усе па-беларуску размаўлялі, бо так размаўляць у калоніі на ёй небяспечна».
🌿Праваабарончы Дзень волі: як у гэтую дату абараняюць правы чалавека
Дзень Волі для праваабаронцаў заўжды быў і застаецца асаблівым днём. Але 25 сакавіка для праваабаронцаў — гэта не толькі гістарычная дата, але і чарговы дзень штодзённай абароны правоў чалавека.
За рэдкім выключэннем, 25 сакавіка заўсёды быў днём затрыманняў, арыштаў, брутальных разгонаў мірных грамадзян. У «Вясну» з розных гарадоў сцякалася інфармацыя пра парушэнні правоў чалавека, напружана працавалі юрысты, валанцёры, журналісты. Часта сярод затрыманых у гэты дзень былі і вясноўцы, якія займаліся маніторынгам мірных шэсцяў і мітынгаў.
Узгадваем наш архіўны матэрыял пра працу праваабаронцаў у гэтую дату ў розныя часы.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/114829
💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon | Аднаразовым данатам
У Дзень Волі ў Варшаве пройдзе акцыя пратэсту супраць фальсіцікацыі выбараў у Беларусі
Заўтра, 25 сакавіка, у гадавіну абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі, у Беларусі запланавана правядзенне інаугурацыі А. Лукашэнкі. З гэтай нагоды ў Варшаве адбудзецца акцыя пратэсту супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі.
Таксама арганізатары акцыі патрабуюць правядзення свабодных выбараў у Беларусі і вызвалення ўсіх палітвязняў.
Дзе: Варшава, Пляц Канстытуцыі 6 (правы бок).
Калі: 25 сакавіка, 18:00 па 19:30
"За кошт тэрору душаць іншадумства". Што казалі НДА на інтэрактыўным дыялогу па Беларусі
На інтэрактыўным дыялогу, падчас якога група незалежных экспертаў ААН прэзентавала даклад аб сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі, выступіў і шэраг НДА. "Вясна" распавядае, што яны казалі.
"Рэпрэсіі ў Беларусі носяць сістэмны характар і распаўсюджваюцца на ўсе аспекты правоў чалавека. У выніку законнага палітычнага выбару, зробленага беларусамі пяць гадоў таму, яны не толькі рызыкуюць апынуцца ў турме, але і па-ранейшаму спазнаюць звальненні ды адвольныя адмовы у прыёме на працу, неабгрунтаванае ўмяшанне ў прыватныя справы і карэспандэнцыю, яны не могуць вольна выязджаць за мяжу і жывуць у пастаянным страху, пазбаўленыя элементарнай бяспекі ды кантролю над уласным жыццём. Мы настойваем на безумоўным вызваленні ўсіх палітычных зняволеных і спыненні палітычных рэпрэсій, і прыцягнення да адказнасці вінаватых у злачынствах супраць чалавечнасці".
Чытаць цалкам👉https://spring96.org/be/news/117665
Адкрыты грашовы збор экс-палітзняволенай Антаніне Канавалавай
За кратамі ў жанчыны вельмі пагоршыўся зрок. Яна атрымала інваліднасць. Для аднаўлення Антаніне патрэбная тэрміновая дыягностыка і аперацыя.
Нагадаем, давераную асобу Святланы Ціханоўскай Антаніну Канавалаву асудзілі паводле арт. 293 КК (масавыя беспарадкі) на 5,5 гадоў калоніі. Жанчына правяла з няволі 4,5 гады і выйшла па памілаванні. Увесь гэты час на волі яе чакалі двое непаўнагадовых дзяцей.
Падтрымаць Антаніну можна па спасылцы👉https://www.bysol.org/ru/private/antonina_konovalova/
Блог Алега Мацкевіча: Як я з дачкой адзначыў 100-ую гадавіну Дня Волі
Юрыст і праваабаронца Алег Мацкевіч распавядае, як сутыкнуўся з пераследам з боку ўладаў падчас святкавання Дня Волі ў 2018 годзе.
"Літаральна на выездзе з гораду наперарэз аўто з іншага боку дарогі кінуўся даішнік з жэзлам у руцэ. Ягоны рывок у наш бок быў такім нечаканым і ненатуральным, што я тут жа спыніўся. Падбегшы да машыны супрацоўнік прадставіўся і папрасіў прад’явіць дакументы. Не адчуваючы ніякай пагрозы я працягнуў свае правы і стаў чакаць. Пасля прагляду папераў міліцыянт выдыхнуў: “Алег Георгіевіч, незалежна ад таго, у парадку вашы дакументы ці не, мне дадзены загад даставіць вас у Барысаўскі РУУС. Самі паедзеце ці як?”
Спробы растлумачыць сітуацыю ні да чаго не прывялі. Мне чамусьці ў галаву нават не прыходзіла, што мяне “фільтруюць”. Я шчыра верыў, што зараз у РУУСе з усім разбяруся і паспею яшчэ ў патрэбны час даехаць да сталічнага аўтавакзалу".
Чытаць калкам👉https://spring96.org/be/blogs/mackievicz/117657
✍️Шукаем людзей, якія за апошнія паўгода адбывалі арышты ў беларускіх ізалятарах часовага ўтрымання
Распавядзіце праваабаронцам пра ўмовы ўтрымання.
Ананімнасць гарантуецца. Калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo
У Гданьску на Дзень Волі пройдзе выстава малюнкаў палітвязняў
У Гданьскім Цэнтры салідарнасці 25 сакавіка будуць святкаваць Дзень абвяшчэння БНР, якое арганізуецца беларусамі замежжа сумесна з гарадскімі ўладамі, ПЦ "Вясна" і Amnesty International.
Паводле праграмы мерапрыемства, плануецца падпісанне лістоў і паштовак палітвязням. Таксама будзе арганізавана выстава, на якой можна будзе ўбачыць 103 малюнкі аўтарства 19 былых палітзняволеных творцаў.
Азнаёміцца з праграмай мерапрыемства можна тут👉https://ecs.gda.pl/wydarzenia/solidarni-z-bialorusia-2025/
Палітвязню Мікіту Емяльянаву, які мусіў выйсці на волю ў гэтым годзе, дадалі год зняволення
Актывіста анархічнага руху ўтрымліваюць у няволі з кастрычніка 2019 года — больш за пяць гадоў. У 2020-м яго асудзілі да сямі гадоў калоніі паводле трох крымінальных артыкулаў, але апеляцыйны суд зменшыў тэрмін да чатырох гадоў. Пазней яго двойчы пераводзілі на турэмны рэжым, а таксама дадалі яшчэ два гады зняволення за "злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі" (арт. 411 КК). Мікіту ў папраўчых установах месяцамі ўтрымлівалі ў ШІЗА, увесь час на яго аказваюць ціск.
Напачатку лютага ў Гродне яго зноў асудзілі паводле арт. 411 КК. Суддзя Кірыл Ефімовіч прызначыў хлопцу яшчэ год пазбаўлення волі. Агульны тэрмін зняволення Мікіты цяпер складае сем гадоў.
Падрабязнасці 👉 https://spring96.org/be/news/117671
Грамадзяніна Ізраіля затрымалі ў Беларусі за «экстрэмісцкія падпіскі» — яго марылі голадам і прымянялі катаванні
Як паведамляе ізраільскае выданне Ynet, грамадзянін Ізраіля, які прыехаў у Беларусь з жонкай і дзецьмі, быў затрыманы і прайшоў праз цяжкія фізічныя і псіхалагічныя катаванні. Цяпер ён вызвалены і вярнуўся ў Ізраіль.
Імя пацярпелага па просьбе ягонай сям'і не называецца. Затрымалі ж яго ў пачатку лютага за «падпіску на экстрэмісцкі кантэнт», то-бок на фэйсбук-суполку, дзе абмяркоўвалі жыццё ў Ізраілі і Беларусі.
Сваякі лічаць, што сапраўднай прычынай арышту мужчыны стаў удзел ягонага сына ў дэманстрацыі ў Ізраілі ў падтрымку беларускай апазіцыі.
Пасля арышту сувязь з мужчынам перапынілася, ён быў адпраўлены на 15 сутак у ізалятар, дзе яго марылі голадам і прымянялі іншыя метады катавання, піша @nashaniva.
Беларускія ўлады канфіскавалі дакументы ізраільцяніна, але пазней ён атрымаў часовы пашпарт у пасольстве Ізраіля і вярнуўся дадому.
💌Беларусы Масквы далучыліся да святкаваньня Дня Волі і падпісалі паштоўкі беларускім палітвязням
Гэтым разам лісты і паштоўкі з віншаваннямі з Днём Народзінаў, а таксама словы падтрымкі, павінны атрымаць беларускія палітвязні: Дземянчук Алена, Сташэўскі Антон, Кміт Ганна.
Паведамленні аб атрыманні лістоў прыйшлі ад Статкевіча Мікалая, Раманаўскене Алены, Касцюговай Валерыі, Лойка Анастасіі!
🌿Праваабарончая праграма «Вясна»
1:40 25 сакавіка Лукашэнка абвесціў сваю інаўгурацыю, а праваабаронцы выступілі з супольнай заявай
4:58 Інтэрактыўны дыялог па Беларусі ў ААН. Што казалі Група незалежных экспертаў, беларускі рэжым, розныя краіны і НДА?
23:58 Працоўная группа ААН па адвольных затрыманнях разглядзела зварот наконт Марфы Рабковай
🇪🇺Кіраўніца Еўрапарламента Раберта Метсола выказала падтрымку беларускаму народу ў Дзень Волі
«Барацьба за свабодную і дэмакратычную Беларусь жывая і застаецца моцнай»
Сёння я ганаруся тым, што далучаюся да Святланы Ціханоўскай, дэмакратычнай апазіцыі і народа Беларусі ў Дзень Волі, і заяўляю пра рашучую падтрымку Еўрапарламента».
Сёння ў Беларусі адбылося некалькі затрыманняў у межах палітычных крымінальных спраў
Пра гэта стала вядома праваабаронцам.
Папярэдне паведамляецца, што затрыманні адбыліся па «справе Гаюна».
🗣Паведамляйце праваабаронцам пра затрыманні і ператрусы — @viasnainfo| @viasna_bot | @ViasnaSOS. У мэтах бяспекі, вы можаце папрасіць звязацца з намі вашых сяброў, што знаходзяцца за межамі Беларусі.
🔹Калі вам патрэбна дапамога з тэрміновай эвакуацыяй з Беларусі — звяртайцеся на @help_bysol.
❤️Еўрапейскі саюз павіншаваў беларусаў з Днём Волі
Адпаведны тэкст з'явіўся на старонцы European Union in Belarus у Facebook.
«Сёння беларусы адзначаюць Дзень Волі ў памяць пра абвяшчэнне незалежнасці Беларусі ў 1918 годзе. ЕС салідарны з народам Беларусі і будзе надалей падтрымліваць усіх, хто нястомна працуе для справядлівасці, свабоды і дэмакратыі ў сваёй краіне.Читать полностью…
У Беларусі несправядліва ўтрымліваюцца за кратамі больш як 1200 палітычных вязняў. Усе яны павінны быць вызваленыя, і вінаватыя павінны панесці адказнасць».
У Беларусі прызналі «экстрэмісцкай» кнігу пра Лукашэнку «Случайный президент»
Яе аўтары — Павел Шарамет і Святлана Калінкіна.
Адпаведнае рашэнне было прынятае судом Цэнтральнага раёну Мінска 18 сакавіка.
У Беларусі прызналі «экстрэмісцкімі» сацсеткі Славы Камісаранкі
Гаворка пра афіцыйны сайт стэндап-коміка, яго старонкі ў Instagram і YouTube. Адпаведнае рашэнне было прынятае судом Ленінскага раёну Магілёва 20 сакавіка.
Раней у Беларусі Славу Камісаранку завочна асудзілі да 6 гадоў калоніі, а пасля дадалі ў спіс «тэрарыстаў» і «экстрэмістаў».
На Дзень Волі ў Беларусі абмяжуюць інтэрнэт
Як паведаміў "Hoster.by", паводле распараджэння Аператыўна-аналітычнага цэнтра абмежаванні пачнуцца з 19:00 24 сакавіка па 23:59 25 сакавіка.
Большасць беларускіх старонак і сервісаў будуць недасяжныя з-за мяжы.
Заява праваабарончай супольнасці ў сувязі з інаўгурацыяй А. Лукашэнкі
Чарговыя прэзідэнцкія выбары ў Беларусі, што адбыліся 26 студзеня 2025 года, не адпавядалі міжнародным стандартам правядзення дэмакратычных і свабодных выбараў. Яны праходзілі ва ўмовах глыбокага крызісу правоў чалавека, у атмасферы татальнага страху, выкліканага рэпрэсіямі супраць грамадзянскай супольнасці, незалежных медыя, апазіцыі ды ўсіх іншадумцаў.
У сувязі з гэтым, мы ў чарговы раз заклікаем беларускія ўлады вызваліць усіх палітычных зняволеных, правесці іх поўную рэабілітацыю з кампенсацыяй шкоды, прычыненай адвольным асуджэннем і пазбаўленнем волі, а таксама спыніць рэпрэсіі.
Фота: NATALIA KOLESNIKOVA, AFP, East News
Чытаць цалкам👉https://elections2025.spring96.org/be/news/117663
Беларусы Беластока падтрымалі палітвязняў
Акцыя салідарнасці прайшла ў падтрымку тых палітзняволеных, якія нарадзіліся ў гэтым месяцы.
Цяпер у Беларусі за кратамі знаходзяцца 1203 палітвязня.
Гродзенскага блогера Вадзіма Ермашука ў Беларусі абвясцілі ў вышук
Аб гэтым былы палітвязень паведаміў у сваіх сацсетках, заўважыў тг-канал "Суды, задержания. Гродно и область". Фотаздымак мужчыны з'явіўся на інфармацыйнай дошцы каля аднаго з аддзяленняў міліцыі.
Вадзіма абвінавачваюць паводле ч. 1,2 арт. 361-4 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці), арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады), арт. 391 (абраза суддзі) Крымінальнага кодэкса.
Нагадаем, зімою 2021 года Вадзіма Ермашука асудзілі за "абразу Лукашэнкі" (арт. 368 КК) і "здзек з дзяржаўных сімвалаў" (арт. 370 КК) на 3 гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Былы палітвязень выйшаў на волю летам 2024 года і з'ехаў з Беларусі.
"Сваімі рукамі мяняць рэчаіснасць". Таццяна Нядбай – Жанчыны ў праваабароне
Гераіняй новага выпуску падкаста "Вясна прыйдзе" (сезона "Жанчыны ў праваабароне") з'яўляецца Таццяна Нядбай.
Таццяна Нядбай — старшыня Беларускага ПЭНА (і першая жанчына на такой пасадзе), паэтка, праваабааронка, менеджэрка і выдаўчыня.
"Падтрымка культуры ў Беларусі азначае даць магчымасць Беларусі застацца часткай еўрапейскай культуры, а не быць аддадзенай культуры рускага міра з усімі яго складнікамі як прапаганда, як дэзінфармацыя, як фальсіфікацыя гісторыі, як апраўданне зрэшты вайны", — адзначае праваабаронка.
Soundcloud | Spotify | Apple podcasts | Youtube | Castbox | Іншыя пляцоўкі
У "Спіс экстрэмістаў" дадалі яшчэ 22 прозвішчы — цяпер у ім 5073 чалавекі
21 сакавіка МУС зрабіла традыцыйны пятнічны апдэйт "Пераліка грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці".
Сярод іншых, у спіс дадалі Паўла Данэйку, палітвязня Аляксандра Дарагакупца, былога кіраўніка ліквідаванай партыі "Зялёныя" Дзмітрыя Кучука.
Да допіса далучаны апошні "Пералік грамадзян, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці".
⁉️«Мама, я экстрэміст». Якія абмежаванні накладаюцца на асоб, уключаных у «Спіс экстрэмістаў»