viasna96 | Unsorted

Telegram-канал viasna96 - Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

9792

Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі. Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS. Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo Юрыдычная служба: @zvarot96

Subscribe to a channel

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

🌿У Празе адбудзецца вечар салідарнасці са зняволенымі праваабаронцамі «Вясны»

У гадавіну прысуду праваабаронцам Алесю Бяляцкаму, Валянціну Стэфановічу і Уладзіміру Лабковічу, 3 сакавіка, у Празе адбудзецца імпрэза салідарнасці: адкрыццё арт-інсталяцыі «Нязломныя» і дыскусія, прысвечаная «Вясне» і сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі.

Менавіта ў гэты дзень два гады таму віцэ-прэзідэнт FIDH Валянцін Стэфановіч, каардынатар кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» Уладзімір Лабковіч і заснавальнік «Вясны» Алесь Бяляцкі былі асуджаныя на працяглыя тэрміны зняволення за сваю мірную дзейнасць па дапамозе людзям.

Каб выказаць падтрымку тым, хто пацярпеў за абарону свабоды і справядлівасці ў Беларусі, «Вясна» разам з чэшскай арганізацыяй People in Need ладзіць у Празе імпрэзу салідарнасці. Далучайцеся!

🗓3 сакавіка, панядзелак, 18:00
📍Langhan Café, 37, Vodičkova 707/37, Nové Město, Praha
🗣На ангельскай мове
⁉️Падрабязнасці

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

✊Беларусы і беларускі Беластока працягваюць віншаваць палітвязняў з Днём народзінаў

Яны правялі акцыю, на якой ўзгадалі палітзняволеных, што святкавалі свой Дзень народзінаў у лютым.

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

💔Роўна два гады таму быў вынесены прысуд праваабаронцам «Вясны»

3 сакавіка 2023 году суддзя Марына Запаснік прысудзіла «вясноўцам» вялікія тэрміны: Уладзю Лабковічу — 7 гадоў калоніі, Валянціну Стэфановічу — 9 гадоў калоніі, Алесю Бяляцкаму — 10 гадоў калоніі. Праваабаронцы не прызналі віну ні па адным артыкуле, які ставіўся ім у віну.

Пазней Алеся этапавалі ў папраўчую калонію №9 у Горках, Валянціна — у папраўчую калонію №15 у Магілёве, а Уладзя — у папраўчую калонію №17 у Шклове.

💌Месца ўтрымання «вясноўцаў»:
- ПК № 9, 213410, Горкі, Дабралюбава, 16, Аляксандру Віктаравічу Бяляцкаму
- ПК № 15, 213105, Магілёў, п/а Вейна, Слаўгарадская шаша 183, Валянціну Канстанцінавічу Стэфановічу
- ПК № 17, 213004, Шклоў, 1-я Заводская, 8, Уладзіміру Мікалаевічу Лабковічу
💻Напісаць анлайн
💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon | Аднаразовым данатам

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

💔4 гады і 5 месяцаў за кратамі ўтрымліваюць палітзняволенага валанцёра «Вясны» Андрэя Чапюка

У верасні 2022 году Андрэю прысудзілі 6 гадоў калоніі. Чапюка абвінавацілі паводле ч. 1 арт. 13 ч. 2 арт. 293 (падрыхтоўка да ўдзелу ў масавых беспарадках), ч. 2 арт. 285 (удзел у злачыннай арганізацыі), ч. 1 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці), арт. 341 (апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці — за графіці супраць Еўрапейскіх гульняў у 2019 годзе).

Пазней Вярхоўны Суд скараціў тэрмін на тры месяцы — да 5 гадоў і 9 месяцаў зняволення. Пазней Чапюка этапавалі ў івацэвіцкую калонію, дзе ён і адбывае свой тэрмін.

💌Месца ўтрымання Андрэя: ПК № 22. 225295, Брэсцкая вобласць, Івацэвічы, ст. Даманава, а/с 20, Андрэй Сяргеевіч Чапюк
💻
Напісаць анлайн

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Экс-палітвязень, які слаба бачыць, збірае грошы на кампутар для дыстацыйнай працы

Мужчыну арыштавалі ў верасні 2021 года і асудзілі на два з паловай гады зняволення па «справе Зельцэра». Цалкам адбыўшы тэрмін, ён выйшаў на волю ў сярэдзіне 2023 года, прайшоўшы праз катаванні, маральны і фізічны ціск з боку супрацоўнікаў калоніі. Акрамя таго, умовы ўтрымання падарвалі ягонае здароўе — ён часткова страціў зрок і цяпер займаецца яго аднаўленнем.

Нягледзячы на ​​ўсе цяжкасці, мужчына не апускае рук і плануе зарабляць дыстацыйнай працай, каб аднавіць здароўе і забяспечыць сябе. Але для гэтага яму неабходны кампутар з якасным маніторам, які будзе бяспечны для зроку. Ён не просіць грошай на жыццё — яму патрэбен працоўны інструмент, які ён не можа дазволіць сабе без сталага даходу.

Падтрымаць мужчыну на BYSOL

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

✊ Падтрымайце «Вясну» на Patreon альбо аднаразовым данатам

На сёння за кратамі знаходзіцца пяцёра праваабаронцаў «Вясны» — іх асудзілі да пазбаўлення волі толькі за тое, што яны абаранялі правы беларусаў. Нягледзячы на гэта, дзясяткі праваабаронцаў і сотні валанцёраў «Вясны» працягваюць сваю працу па абароне і фіксацыі парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі.

Акрамя магчымасці падтрымаць «Вясну» падпіскай на Patreon, з'явілася магчымасць зрабіць аднаразовы данат праваабаронцам.

Усе сабраныя ахвяраванні будуць накіраваныя на падтрымку дзейнасці арганізацыі, а таксама палітзняволеных вясноўцаў.

❗️Калі ласка, рабіце пераводы толькі, калі для вас гэта бяспечна. Мы настойліва просім не рабіць пераводаў з картак беларускіх ці расійскіх банкаў

💵Падтрымаць «Вясну» аданаразовым данатам
💶Падтрымаць Вясну на Patreon
⁉️«Вясну» прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем»: як цяпер супрацоўнічаць з намі?

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

🏃‍♀️Amnesty Polska заклікае далучыцца да кампаніі #BiegamDobrze, каб падтрымаць беларускіх палітвязняў

Далучайцеся да кампаніі #BiegamDobrze і паўдзельнічайце 30 сакавіка ў адным з забегаў, якія ладзіць Maraton Warszawski: Варшаўскага паўмарафону ці New Balance Bieg na Piątkę.

Вам неабавязкова быць прафесійным бегуном — вы можаце прабегчы або прайсці па маршруце! Зарэгіструйцеся на сайце biegamdobrze.pl, абярыце каманду Amnesty International і далучайцеся да падтрымкі беларускіх палітвязняў!

Рэгістрацыя працягваецца да 16 сакавіка.

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Чарговае папаўненне Спіса экстрэмісцкіх матэрыялаў

У яго трапілі:

📍Telegram-каналы і чаты «Rost Rudzık», «Беларуcкi Янкi», «Polk Kalinouskaha/Полк Калiноўскага», «Кунцевщина Минск TUT☮️», «Уручча», «ЧАТ Малиновка 5/6», «Беларуская диаспора в Черногории», «Беларусы Щецина», «Беларусы Торуня і Быдгашчы/Быдгощ», «Беларусь. Акции у посольства в Берлине», «Чат. Восточный округ №107 г.Минска. Работа с депутатами», «Калиновский избирательный округ N 108. Депутат Гайдукевич», «Беларусы Iрпень/Буча», «Cі4 Team (4мб ОПБр)», «hatory», «Хабза Береза»;
📍Instagram старонкі «podiia.infо», «volgazh»;
📍Старонкі ў «Х» «Horbac», «Dżmitry Hurniević»;
📍Старонкі ў TikTok «infobel», «Ник и майк», «Правильный Беларус», «Новости Беларуси - TUT BY», «Новости Беларуси».

🔗Хроніка палітычнага пераследу

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

⚖️Настаўніца, праграміст, нафтаперапрацоўшчык, фатографка: каго судзілі на гэтым тыдні

З 24 па 28 лютага ў беларускіх судах разглядалі 50 крымінальных палітычных справаў, у межах якіх судзілі 67 чалавек. Мінімум cем судовых працэсаў праходзіла ў закрытым рэжыме.

Найбольш распаўсюджаны палітычны крымінальны артыкул — «народны» артыкул 342 КК. Па ім судзілі 42 чалавекі. За «здраду дзяржаве» на мінулым тыдні судзілі мінімум тры чалавекі. Агулам паводле дыфамацыйных артыкулаў судзілі 34 людзей.

У палітычных судах у згаданы перыяд прымалі ўдзел мінімум 46 суддзяў. Найбольш рэпрэсіўная суддзя тыдня — Юлія Шут (суд Ленінскага раёна Мінска). Яна разглядала адразу тры палітычна матываваныя справы.

Распавядаем пра палітычна матываваныя крымінальныя суды за мінулы тыдзень.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/117541

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

🔗Як мяняецца рэпрэсіўная практыка ўладаў Беларусі: разбіраемся разам з праваабаронцамі

Першая хваля адміністрацыйнага і крымінальнага пераследу і запалохвання грамадства, якая адбылася ў 2020-2022 гадах ужо не можа задаволіць беларускія улады. Таму яны пачалі актыўна прыбягаць да новых рэпрэсіўных практык, як у дачыненні да тых грамадзян, якія застаюцца ў краіне, так і да тых, хто вымушаны быў з'ехаць за мяжу.

Рост завочных судоў, пераслед сваякоў асуджаных і вобшукі ў іх, рэпрэсіі ў дачыненнні да ЛГБТК+ супольнасці — вось далёка не поўны спіс рэпрэсіўных практык, якія ўлады выкарыстоўваюць супраць свайго народу.

Разбіраем разам з праваабаронцамі некаторыя з іх.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/117535

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

💔«Нас вырашылі зусім звесці са свету»: прэзентацыя агляду парушэнняў правоў жанчын у месцах няволі

Праваабаронцы «Вясны» запрашаюць 8 сакавіка на анлайн-прэзентацыю агляду «Нас вырашылі зусім звесці са свету», прысвечанага парушэнням правоў жанчын у месцах несвабоды Беларусі.

У дакуменце сабраныя сведчанні жанчын, якія сутыкнуліся з катаваннямі, прыніжэннямі і гендарнай дыскрымінацыяй падчас затрымання, адміністрацыйнага арышту, утрымання ў следчых ізалятарах і калоніях.

Падчас сустрэчы ўдзельнікі і ўдзельніцы пазнаёмяцца з асноўнымі высновамі агляду, абмяркуюць актуальную сітуацыю са становішчам жанчын у месцах зняволення і разгледзяць магчымыя спосабы іх падтрымкі.

📍8 сакавіка ў 14:00 па Мінскім часе
✍️Патрэбна папярэдняя рэгістрацыя па спасылцы
⁉️Падрабязнасці мерапрыемства

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Аналітыка Андрэя Паротнікава асудзілі да 10 гадоў калоніі

У Мінскім абласным судзе да дзесяці гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму асудзілі аналітыка і палітолага Андрэя Паротнікава. Палітвязня абвінавацілі паводле пяці артыкулаў Крымінальнага кодэкса, у тым ліку ў «здрадзе дзяржаве» (ч. 1 арт. 356 КК) і «змове з мэтай захопу ўлады» (ч. 1 арт. 357 КК).

Прысуд Вячаслаў Тулейка вынес яшчэ 31 кастрычніка 2024 года, але пра яго стала вядома толькі цяпер. Працэс адбываўся ў закрытым рэжыме, таму падрабязнасці абвінавачвання і пазіцыя Паротнікава невядомыя. На 14 сакавіка прызначаны разгляд апеляцыйнай скаргі на прысуд палітвязня.

Андрэй Паротнікаў — палітолаг, спецыяліст па праблемах бяспекі. Кіраўнік аналітычнага цэнтру Belarus Security Blog; член Рады арганізацыі «Правы альянс» (2010-2011).

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/117530

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

«Экстрэмісцкай» прызналі старонку журналісткі Алены Чарняўскай у Instagram

Адпаведнае рашэнне прынятае судом Цэнтральнага раёну Мінска 25 лютага.

Таксама «Спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў» папоўнілі старонкі ў Instagram «Асацыяцыя Палітвязняў Беларусі» і «Чаты 97%», старонкі ў «Аднакласніках» «Зьмiцер Кайтанаў», «ИННА БОРИСЕВИЧ», «Виталий Казимир», «Беларусь-Украина за мир!», «Беларусь-Польша-Украина-Литва», а таксама Telegram-канал «ГРИФОН501».

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Сяргея Чалага збіраюцца прымусова высяляць з мінскай арэнднай кватэры

У судзе Савецкага раёна Мінска 27 лютага разглядаўся грамадзянскі іск камунальнага прадпрыемства «Мінскія гарадскія інтэрнаты» да Сяргея Вячаславіча Чалага.

Як вынікае з прадмету спрэчкі, яго збіраюцца прымусова выселіць з займанай арэнднай кватэры, але ў нікуды ўсё ж не выганяць — узамен прапануюць нейкае іншае жыллё, піша «Наша Ніва».

Сяргей Чалы — вядомы эканаміст. З 2021 года знаходзіцца ў вымушанай эміграцыі, жыве ў Польшчы.

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

🕊Тры гады таму ў Беларусі адбыліся апошнія масавыя акцыі пратэсту

У нядзелю, 27 лютага 2022 года ў Беларусі праходзіла галасаванне на Рэспубліканскім рэферэндуме аб зменах у Канстытуцыі, а таксама масавыя мітынгі супраць расійскага ўварвання ў Украіну.

Па інфармацыі праваабарончага цэнтра «Вясна» ў першы дзень пратэстаў было затрымана больш за 900 чалавек, на другі дзень — каля 70 чалавек. Большая частка затрыманых атрымалі адміністрацыйныя арышты і штрафы.

🔹Білі дубінкамі, ставілі на расцяжку, цкавалі сабакамі: як катавалі за намер удзельнічаць у антываенным мітынгу

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

У Гродне пачынаецца чарговы суд за «здраду здяржаве»

3 сакавіка ў Гродзенскім абласным судзе пачынаецца судовы працэс у даыненні да Ягора Вітальевіча Сацішура. Яму інкрымінавана ч. 1 арт. 356 КК (здрада дзяржаве). Працэс прызначана весці суддзя Зінаіда Барцэвіч.

Ініцыялы фігуранта справы супадаюць з 22-гадовым Ягорам Сацішурам. Згодна з інфармацыяй з сацыяльных сетак, хлопец вучыўся на юрыдычным факультэце ў Брэсце, а пасля жыў у Польшчы.

У студзені прапагандыст Азаронак даў інтэрв'ю журналістцы Ксеніі Сабчак. Падчас размовы Сабчак узяла са стала Азаронка ліст з пастановай аб прызнанні яго пацярпелым па крымінальнай справе.

Сабчак зачытала на камеру дэталі пастановы. У лісце гаворыцца, што нейкі Сацішур сабраў і даў замежнай дзяржаве персанальныя дадзеныя Азаронка. Прапагандыст распавёў, што гэта ён падаў заяву на Сатышура за тое, што ён выклаў у інтэрнэт асабістыя дадзеныя журналіста, пісала «Люстэрка».

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Дзяўчыну з Баранавічаў, якую раней затрымалі ў Маскве, сёння пачынаюць судзіць у Беларусі за ўдзел у пратэстах

Ірыне Пазнякевіч (Шульга) 26 гадоў. Яна родам з Баранавічаў, таксама жыла ў Івацэвічах. Па звестках з сацсетак, дзяўчына працавала ў розных сферах — напрыклад, была санітаркай. А па стане на 2019 год у яе было малое дзіця.

У кастрычніку 2020 года Ірына знаходзілася ў ізалятары ў Жодзіне — дзяўчыну затрымалі нібыта за ўдзел у пратэстах, піша «Наша Ніва».

У лютым 2021 года яна перабралася ў Расію. Тэрмін яе легалізацыі скончыўся 14 студзеня 2024 года, але яна не выехала з Масквы на радзіму, а засталася там. У кастрычніку 2024 года Ірыну судзілі ў Мікулінскім раённым судзе Масквы. Ёй прысудзілі 5000 расійскіх рублёў штрафу (каля 50 даляраў) і дэпартацыю з Расіі.

Працэс над Ірынай пачынаецца сёння ў судзе Кастрычніцкага раёна Мінска. Яе абвінавачваюць «у грубым парушэнні грамадскага парадку» па ч. 1 арт. 342 КК. Суддзя — Вольга Лаўрыновіч.

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

🎧«Нармальна не ўпісвацца ў нормы». Наста Базар — новы сезон «Жанчыны ў праваабароне»

Падкаст «Вясна прыйдзе» вяртаецца з новым сезонам «Жанчыны ў праваабароне». Мы будзем запрашаць праваабаронак і гутарыць з імі пра іх дзейнасць, у тым ліку ў вымушанай эміграцыі.

І першая госця — Наста Базар, «Праваабаронца года 2024», якая працуе ў сферы правоў жанчын, правоў ЛГБТК і іншых уразлівых груп, фем- і квір-актывістка, стваральніца і PR-менеджэрка сацыяльных праектаў.

Пагутарылі з Настай пра яе стаўленне да прэміі «Праваабаронца года», нядаўняе наведванне ААН і харасмэнт.

Soundcloud | Spotify | Apple podcasts | Youtube | Castbox | Іншыя пляцоўкі

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

📄 Што пачытаць у нядзелю? Сабралі для вас галоўныя матэрыялы «Вясны» за тыдзень:

🔹Тры гады вайны. Як у Беларусі пераследуюць за падтрымку Украіны

🔹Студзень: большасць выпадкаў палітычна матываванага пераследу паводле артыкула 342 КК

🔹Супрацоўніцу «Пеленга» асудзілі да калонііі

🔹«Сур'ёзныя рэпрэсіі ў дачыненні да абаронцаў правоў жанчын». Што сказаў КЛДЖ у сваіх рэкамендацыях Беларусі

🔹Мытнік, выкладчыца, прадпрымальнікі: каго прызналі палітвязнямі ў лютым

🔹«Першы раз накрыла, напэўна, праз тыдзень пасля вызвалення»: з якімі праблемамі сутыкаюцца беларускія палітвязні пасля вызвалення

🔹Як мяняецца рэпрэсіўная практыка ўладаў Беларусі: разбіраемся разам з праваабаронцамі

🔹Настаўніца, праграміст, нафтаперапрацоўшчык, фатографка: каго судзілі на гэтым тыдні

💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon | Аднаразовым данатам

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Сталічную настаўніцу фізкультуры будуць судзіць за ўдзел у пратэстах

У судзе Ленінскага раёна Мінска 5 сакавіка пачынаецца працэс над Янай Андрэеўнай Чобат. Дзяўчыне інкрымінаваны «народны» арт. 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх). Суддзя — Анастасія Ачалава.

Яне Чобат 28 гадоў. Яна мінчанка. Пасля школы дзяўчына скончыла ўніверсітэт і працуе настаўніцай фізкультуры ў адной з мінскіх школ.

Таксама яна фітнэс-трэнер. Захапляецца аматарскім трыятлонам і конным спортам, піша «Наша Ніва».

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

🌿У Празе адбудзецца вечар салідарнасці са зняволенымі праваабаронцамі «Вясны»

У гадавіну прысуду праваабаронцам Алесю Бяляцкаму, Валянціну Стэфановічу і Уладзіміру Лабковічу, 3 сакавіка, у Празе адбудзецца імпрэза салідарнасці: адкрыццё арт-інсталяцыі «Нязломныя» і дыскусія, прысвечаная «Вясне» і сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі.

Менавіта ў гэты дзень два гады таму віцэ-прэзідэнт FIDH Валянцін Стэфановіч, каардынатар кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» Уладзімір Лабковіч і заснавальнік «Вясны» Алесь Бяляцкі былі асуджаныя на працяглыя тэрміны зняволення за сваю мірную дзейнасць па дапамозе людзям.

Каб выказаць падтрымку тым, хто пацярпеў за абарону свабоды і справядлівасці ў Беларусі, «Вясна» разам з чэшскай арганізацыяй People in Need ладзіць у Празе імпрэзу салідарнасці. Далучайцеся!

🗓3 сакавіка, панядзелак, 18:00
📍Langhan Café, 37, Vodičkova 707/37, Nové Město, Praha
🗣На ангельскай мове
⁉️Падрабязнасці

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

🎧«Нармальна не ўпісвацца ў нормы». Наста Базар — новы сезон «Жанчыны ў праваабароне»

Падкаст «Вясна прыйдзе» вяртаецца з новым сезонам «Жанчыны ў праваабароне». Мы будзем запрашаць праваабаронак і гутарыць з імі пра іх дзейнасць, у тым ліку ў вымушанай эміграцыі.

І першая госця — Наста Базар, «Праваабаронца года 2024», якая працуе ў сферы правоў жанчын, правоў ЛГБТК і іншых уразлівых груп, фем- і квір-актывістка, стваральніца і PR-менеджэрка сацыяльных праектаў.

Пагутарылі з Настай пра яе стаўленне да прэміі «Праваабаронца года», нядаўняе наведванне ААН і харасмэнт.

Soundcloud | Spotify | Apple podcasts | Youtube | Castbox | Іншыя пляцоўкі

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

👩Сумесны дабрачынны збор у падтрымку палiтзняволеных беларусак

Паводле інфармацыі праваабаронцаў, на сёння ў Беларусі за кратамі знаходзяцца каля 150 палітзнвяоленых жанчын. Напярэдадні 8 сакавіка некалькі ініцыятыў аб'ядналіся і распачалі збор у падтрымку беларусак.

На кожную жанчыну плануецца выдаткаваць каля €150. Калі атрымаецца сабраць больш — падтрымка будзе больш шырокай, і яшчэ больш жанчын яе атрымаюць.

Падтрымаць збор

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Футбольнага фаната з Оршы зноў асудзілі за «распаўсюд экстрэмізму»

27 лютага ў судзе Оршы і Аршанскага раёна судзілі 25-гадовага Аляксея Сукорскага. Адміністрацыйны пратакол за «распаўсюд экстрэмізму», складзены па ч. 2 арт. 19.11 КаАП, разбірала суддзя Юлія Вяршыніна, піша @vicspring. Вынік пасяджэння высвятляецца.

Менавіта яна 9 лютага ўжо асудзілі Аляксея па гэтым самым артыкуле — тады Сукорскаму прызначылі 7 сутак арышту.

Упершыню пад увагу сілавых структур хлопец трапіў яшчэ ў 2018 годзе. Тады падставай для судовага разбору стаўся інцыдэнт, які здарыўся на аршанскім стадыёне падчас матчу паміж футбольнымі камандамі Оршы і Ліды. Дзяжурныя міліцыянты заўважылі на шапцы Сукорскага нашыўку з надпісам «A.C.A.B.».

Аляксея тады затрымалі. У выніку хлопец двое сутак правёў пад вартай, а судовы разбор скончыўся штрафам за «непадпарадкаванне міліцыянтам».

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

📝У Крымінальны кодэкс уносяць змены: юрысты распавядаюць, што важна ведаць

Закон «Аб змяненні кодэксаў паводле пытанняў крымінальнай адказнасці» афіцыйна апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале pravo.bу. Ён уносіць змены ў Крымінальны кодэкс, Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях, Працэсуальна-выканаўчы кодэкс.

У дакуменце перагледзелі санкцыі 97 складаў злачынстваў, з іх 65 складаў дапоўненыя больш мяккімі відамі пакаранняў. Нягледзячы на шэраг пазітыўных зменаў, таксама з'яўляюцца новыя падставы для палітычна матываванага пераследу.

Юрыдычная служба «Вясны» распавядае пра некаторыя важныя змены.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/117536

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

У «Спіс экстрэмістаў» дадалі яшчэ 21 прозвішча — цяпер у ім 4990 чалавек

28 лютага МУС зрабіла традыцыйны пятнічны апдэйт «Пераліка грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».

Сярод іншых, у спіс дадалі былога старшыню Віцебскага падраздзялення БНФ Іосіфа Дулебу, былога інспектара Службы бяспекі аэрапорта «Мінск-2» Анатоля Крупіна, а таксама 71-гадовага Пятра Філіповіча.

Да допіса далучаны апошні «Пералік грамадзян, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».

⁉️«Мама, я экстрэміст». Якія абмежаванні накладаюцца на асоб, уключаных у «Спіс экстрэмістаў»

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Яшчэ адну супрацоўніцу «Пеленга» будуць судзіць за «заклікі да прычынення шкоды Беларусі»

Ірына Суржык з Мінска. Яна вучылася ў Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце. Вядома, што больш за 15 гадоў Ірына працуе на ААТ «Пеленг» — найбуйнейшым праектна-канструктарскім прадпрыемстве аптычна-электроннай прамысловасці.

Апошнім часам Суржык была інжынерам-канструктарам 1 катэгорыі ў навукова-канструктарскім упраўленні СКС (яго яшчэ называюцца «дваццаткай») у сектары сістэмнага забеспячэння вытворчасці. Хутчэй за ўсё, жанчыну затрымалі падчас аблавы на «Пеленг», якая пачалася мінулым летам, піша «Наша Ніва».

Суд над Ірынай пачынаецца 12 сакавіка ў Мінскім гарадскім судзе. Жанчыну абвінавачваюць у «закліках да прычынення шкоды Беларусі» (ч. 3 арт. 361 КК). Суддзя — Святлана Макарэвіч.

Нагадаем, нядаўна асудзілі яшчэ адну супрацоўніцу «Пеленга» — 29-гадовую Карыну Праташчык. Ёй па тым жа артыкуле прысудзілі два гады калоніі.

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

❗️У Беларусі +6 новых палітвязняў

Гэта Яўген Бойка, Аляксандр Краўчук, Паліна Піткевіч, Арцём Палякоў, Вадзім Сенчанка, Максім Бельчанка.

Хто гэтыя людзі і чаму праваабаронцы лічаць іх справы палітычна матываванымі 👉 spring96.org/be/news/117529

Спіс усіх палітвязняў Беларусі 👉 prisoners.spring96.org

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

У «спіс тэрарыстаў» дадалі трох чалавек

Камітэт дзяржаўнай бяспекі абнавіў спіс «асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці» — там з'явіліся прозвішчы 3 чалавек.

Сярод іх Павел Шорахаў, Аляксандр Судніковіч, Антон Ільін.

Цяпер у «тэрарыстычным спісе» 1250 чалавек, з іх больш за 550 — беларусы.

⁉️«І цяпер я бел-чырвона-белы тэрарыст». Адказваем на пытанні пра «спіс тэрарыстаў»

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

🇨🇿У Празе адбудзецца вечар салідарнасці са зняволенымі праваабаронцамі «Вясны»

У гадавіну прысуду праваабаронцам Алесю Бяляцкаму, Валянціну Стэфановічу і Уладзіміру Лабковічу, 3 сакавіка, у Празе адбудзецца імпрэза салідарнасці: адкрыццё арт-інсталяцыі «Нязломныя» і дыскусія, прысвечаная «Вясне» і сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі.

Менавіта ў гэты дзень два гады таму віцэ-прэзідэнт FIDH Валянцін Стэфановіч, каардынатар кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» Уладзімір Лабковіч і заснавальнік «Вясны» Алесь Бяляцкі былі асуджаныя на працяглыя тэрміны зняволення за сваю мірную дзейнасць па дапамозе людзям.

Каб выказаць падтрымку тым, хто пацярпеў за абарону свабоды і справядлівасці ў Беларусі, «Вясна» разам з чэшскай арганізацыяй People in Need ладзіць у Празе імпрэзу салідарнасці. Далучайцеся!

🗓3 сакавіка, панядзелак, 18:00
📍Langhan Café, 37, Vodičkova 707/37, Nové Město, Praha
🗣На ангельскай мове
⁉️Падрабязнасці

Читать полностью…
Subscribe to a channel