Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі. Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS. Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo Юрыдычная служба: @zvarot96
Узровень рэпрэсій уражвае — толькі за адзін месяц у Гомельскай вобласці 50 крымінальных і больш за 120 адміністрацыйных палітычных спраў
Паводле міліцэйскіх звестак, у студзені 2025 года ў Гомельскай вобласці «зафіксавана 50 злачынстваў экстрэмісцкай накіраванасці», па якіх устаноўлены 34 падазроныя. Гэта значыць, што некаторым фігурантам ставяць у віну не адзін, а шэраг палітычна матываваных артыкулаў КК.
Часцей за ўсё гэта «абраза Лукашэнкі» ці прадстаўнікоў улады, «распальванне варожасці», «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці», піша @flagshtok.
Таксама паводле інфармацыі МУС за студзень было складзена 122 пратаколы за «экстрэмісцкія падпіскі».
Майстрыцу манікюра сёння будуць судзіць за ўдзел у пратэстах
Карыне Фасевіч 29 гадоў. Яна мінчанка, працуе майстрыцай па манікюры. У Карыны ёсць непаўналетні сын, пісала «Наша Ніва».
Дзяўчыну пачынаюць судзіць 17 сакавіка ў Фрунзенскім раённым судзе Мінска. Яе абвінавачваюць па «народным» арт. 342 КК (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).
🎧«Я веру ў выбары». Эніра Браніцкая — «Жанчыны ў праваабароне»
Праваабаронка Эніра Браніцкая — першая ў незалежнай Беларусі палітзняволеная жанчына. У 2006 годзе яна арганізоўвала назіранне за чарговымі выбарамі праз «Партнерства» — за што і была пакараная.
Эніра з’яўляецца кансультанткай Бюро АБСЕ па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека — іншымі словамі, яна спецыялістка ў назіранні за выбарамі. І таму наведала шмат краінаў, дзе праходзілі выбарчыя працэсы.
У новым выпуску падкаста «Вясна прыйдзе» Эніра Браніцкая распавядае пра свой шлях да праваабароны, падзеі 2006 і 2010 гадоў і пазней, а таксама пра тое, чым яна ганарыцца.
Soundcloud | Spotify | Apple podcasts | Youtube | Castbox | Іншыя пляцоўкі
⁉️Ператрус: што важна ведаць
Нагадваем, што трэба ведаць пра ператрус.
• Што рабіць, калі да вас прыйшлі з ператрусам?
• Што, калі нікога няма дома?
• Якія дакументы павінны прад'явіць да пачатку ператрусу?
• Як павінен праходзіць ператрус?
• Якія дакументы вы павінны мець пасля ператрусу?
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/113640
📝Звярнуцца па дапамогу па юрыдычных пытаннях, а таксама абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў: @zvarot96 | zvarot@spring96.org
📝Віды катаванняў у жаночай папраўчай калоніі №4
Праваабарончы цэнтр «Вясна» выпусціў даклад «"Нас вырашылі зусім звесці са свету". Сведчанні жанчын пра гендарную дыскрымінацыю ў месцах несвабоды Беларусі». Яго прэзентацыя прайшла 8 сакавіка.
Больш за ўсё жанчын пераследуюць за ўдзел у паслявыбарчых акцыях пратэсту ў 2020 годзе. Паводле розных «пратэсных» крымінальных артыкулах асудзілі не менш за 993 жанчыны.
За каментары ў інтэрнэце асудзілі мінімум 592 жанчыны.
👉Чытаць даклад па спасылцы
🇬🇧Англамоўная версія дакладу па спасылцы
💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon | Аднаразовым данатам
🇬🇧Нагадваем, што ў «Вясны» ёсць англамоўная версія сайту
На ёй аператыўна з'яўляюцца галоўныя навіны, звязаныя з правамі чалавека ў Беларусі. Вы можаце дасылаць спасылкі на тэксты вашым замежным сябрам, каб яны разумелі ўзровень рэпрэсій у Беларусі, ці дзяліцца імі самі ў сацсетках, калі для вас гэта бяспечна.
Апошнія цікавыя тэксты:
🔹Elections*2025. Final analytical report on the results of observation of the election of the President of the Republic of Belarus
🔹Members of the European Parliament have signed this week 846 postcards to Belarusian political prisoners
🔹Latvian man sentenced to 6 years in a penal colony for "discrediting Belarus" and "calling for sanctions"
🔹"I'm probably just going to die here": The situation of political prisoners from vulnerable groups
🔹 Censorship in Belarus is the main tool for maintaining power and fighting against "extremism"
https://spring96.org/en
У «экстрэмісцкі» спіс дадалі суполку ў «Аднакласніках» «БОРИСОВЧАНЕ»
Адпаведнае рашэнне было прынятае судом Баранавічаў і Баранавіцкага раёну 12 сакавіка.
У гэтай суполцы больш за 5600 удзельнікаў і яна аб'ядноўвае «асобаў, якія жылі і жывуць у Барысаве».
У Мінску сёння разглядалі апеляцыйную скаргу стаматалагіні Алены Елькінай. Яе асудзілі да пазбаўлення волі
У Мінскім гарадскім судзе напачатку лютага асудзілі 33-гадовую Алену Елькіну. Яе абвінавацілі ў «стварэнні экстрэмісцкага фармавання» (ч. 1 арт. 361-1 КК) і «закліку да санкцый» (ч. 3 арт. 361 КК). Справу разглядала суддзя Алена Ананіч. Палітзняволеную асудзілі да калоніі, але дакладны тэрмін зняволення пакуль невядомы.
Сёння Вярхоўны суд разглядаў апеляцыйную скаргу стаматалагіні. Рашэнне прымала судая калегія пад старшынствам суддзі Аляксея Хлышчанкова. Вынік невядомы.
Нагадаем, 4 ліпеня 2024 года КДБ прызнаў тэлеграм-канал «ШапитоДичь» «экстрэмісцкім фармаваннем». Паводле ведамства, дачыненне да яго мае Алена. Ініцыялы жанчыны цалкам супадаюць са стаматалагіняй з Віцебску — апошнія допісы ў яе сацыяльных сетках датаваныя траўнем 2024-га году.
🗣Калі вам вядомыя акалічнасці справы ці інфармацыя пра Алену — калі ласка, паведамляйце праваабаронцам на @Viasnainfo
💌Чальцы Еўрапейскага парламента падпісалі 846 паштовак беларускім палітвязням
У межах ініцыятывы #EPStandsBYyou еўрапейскія палітыкі з усіх камітэтаў і палітычных групаў у Страсбургу зладзілі акцыю салідарнасці з беларускімі палітвязнямі. Пачынаючы з панядзелка 10 сакавіка і да раніцы чацвярга 13 сакавіка яны пісалі ім лісты.
Агулам было падпісана 846 паштовак — гэта самы высокі паказчык за ўсю гісторыю праекта з 2022 года.
Падпісанне было ініцыяванае дэпутатамі і дэпутаткамі Еўрапарламента Пятрасам Аўштрэвічусам, Renew Europe; Анджэем Халіцкі, EPP; Хельмутам Брандштэтэрам, Renew Europe; Марціньшам Стакісам, Greens/EFA; Малгажатай Гасеўскай, ECR; Свенам Міксерам, S&D; Расай Юкневічэне, EPP; Сандрай Калніетэ, EPP; Міхалам Кабоскам, Renew Europe; Андржэем Коларжам, EPP.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/117608
💔3 гады і 8 месяцаў таму затрымалі Алеся Бяляцкага, Валянціна Стэфановіча і Уладзіміра Лабковіча
14 ліпеня 2021 года да іх і іншых «вясноўцаў» прыйшлі з ператрусамі. Праваабаронцаў абвінавачвалі ў «кантрабандзе» і «фінансаванні групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак».
У пазамінулым сакавіку суддзя Марына Запаснік прысудзіла «вясноўцам» вялікія тэрміны: Уладзю — 7 гадоў калоніі, Валянціну — 9 гадоў калоніі, Алесю — 10 гадоў калоніі. Праваабаронцы не прызналі віну ні па адным артыкуле, які ставіўся ім у віну.
Пазней праваабаронцаў унеслі ў «спіс экстрэмістаў».
💌Месца ўтрымання «вясноўцаў»:
- ПК № 9, 213410, Горкі, Дабралюбава, 16, Аляксандру Віктаравічу Бяляцкаму
- ПК № 15, 213105, Магілёў, п/а Вейна, Слаўгарадская шаша 183, Валянціну Канстанцінавічу Стэфановічу
- ПК № 17, 213004, Шклоў, 1-я Заводская, 8, Уладзіміру Мікалаевічу Лабковічу
💻Напісаць анлайн
💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon | Аднаразовым данатам
У «Спіс экстрэмістаў» дадалі яшчэ 28 прозвішчаў — цяпер у ім 5051 чалавек
14 сакавіка МУС зрабіла традыцыйны пятнічны апдэйт «Пераліка грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».
Сярод іншых, у спіс дадалі віцебскага лекара Аляксандра Рандарэнку, а таксама індывідуальнага прадпрымальніка Андрэя Слізевіча.
Да допіса далучаны апошні «Пералік грамадзян, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».
⁉️«Мама, я экстрэміст». Якія абмежаванні накладаюцца на асоб, уключаных у «Спіс экстрэмістаў»
🌿«Апеляцыю вырашыў не падаваць, каб хутчэй адбыць пакаранне і вярнуцца на волю»
Былы палітзняволены Аляксей (прозвішча не называецца ў мэтах бяспекі сваякоў) пасля адбыцця пакарання за каментары і падпіскі на «экстрэмісцкія» каналы прыняў рашэнне з’ехаць з Беларусі. Галоўная прычына — верагоднасць новага затрымання і новага суда.
Ён пагадзіўся распавесці «Вясне» пра акалічнасці свайго пераследу і ўмовы ўтрымання ў папраўчай калоніі №15 Магілёва.
«Недзе праз тыдні два я вырашыў схадзіць у РУУС, каб забраць свае грошы, якія былі канфіскаваныя падчас ператрусу ў кватэры. І вось там мяне затрымалі ізноў і на трое сутак змясцілі ў Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў».
Улады абвясцілі намесніка старшыні БАЖ Алега Агеева ў міждзяржаўны вышук
На падставе якога артыкула беларускія і расійскія праваахоўнікі шукаюць намесніка старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў Алега Агеева, у вышуковай базе не пазначана. Раней у вышук быў абвешчаны намеснік старшыні БАЖ Барыс Гарэцкі.
У каментары службе маніторынгу @bajmedia Алег Агееў кажа, што, найверагодней, беларускія ўлады зрабілі запыт на вышук у Інтэрпал.
Паводле слоў юрыста, з’яўленне асабістых дадзеных у расійскай базе вышуку сведчыць пра тое, што ў Беларусі ў дачыненні да яго распачатая нейкая крымінальная справа. «Але ніякіх паведамленняў наконт гэтага я асабіста не атрымліваў. Наўрад ці мяне падавалі ў вышук як зніклага, гэта не мой выпадак», — іранізуе Агееў.
Галоўнага рэдактара «Reform» Фёдара Паўлючэнку абвясцілі ў вышук у Расіі
Даныя галоўнага рэдактара Reform.nеws Фёдара Паўлючэнкі з'явіліся ў расійскай базе «Вышук», якую вядзе МУС РФ. У якасці падставы для вышуку пазначана «шукаецца па артыкуле КК».
Верагодна, у расійскую базу Паўлючэнка трапіў на запыт беларускага боку. Паводле інфармацыі выдання, галоўрэд «Reform» праходзіць у Беларусі па некалькіх крымінальных справах, звязаных з палітыкай.
Судовы працэс над палітзняволеным журналістам Ігарам Ільяшом перапынены — публікацыі праходзяць экспертызу
Мінскі гарадскі суд аб’явіў перапынак у разглядзе крымінальнай справы журналіста Ігара Ільяша. Суд пачаўся 21 лютага, з таго часу адбылося тры судовыя пасяджэнні.
Нагадаем, Ільяша абвінавачваюць у «дыскрэдытацыі Беларусі» (арт. 369–1 КК РБ) і ў «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці» (ч. 2 арт. 361–4 КК РБ). Паводле санкцый гэтых артыкулаў журналісту пагражае да 6 гадоў пазбаўлення волі.
Як стала вядома СМІ, аналітычныя публікацыі журналіста адпраўлены на экспертызу, якую будзе праводзіць доктар філалагічных навук, загадчык кафедры на філфаку БДУ Сяргей Лебядзінскі. Суд адхіліў хадайніцтва Ільяша наконт таго, каб экспертыза праводзілася ў Дзяржаўным цэнтры судовых экспертыз, піша @bajmedia.
У Мінску пачынаюць судзіць эстонца і вядомага баскетбольнага суддзю
Мінскі гарадскі суд 17 сакавіка пачынае разглядаць крымінальную справу супраць эстонца Алана Роя і баскетбольнага суддзі Аляксандра Сырыцы, якога затрымалі летась па вяртанні ў Беларусь. Палітвязняў больш за год утрымліваюць пад вартай. Іх справу будзе разглядаць суддзя Анжэла Касцюкевіч.
У залежнасці ад ролі кожнага іх абвінавачваюць паводле ч. 2 арт. 361-1 КК (стварэнне экстрэмісцкага фармавання альбо ўдзел у ім); ч. 1 арт. 367 КК (паклёп у дачыненні да Лукашэнкі); ч. 1 арт. 368 КК (абраза Лукашэнкі); ч. 3 арт. 130 КК (распальванне іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы); ч. 1 арт. 361-1 КК (стварэнне экстрэмісцкага фармавання альбо ўдзел у ім).
Вядома, што 16 студзеня 2024 года КДБ прыняў рашэнне аб прызнанні «экстрэмісцкім фармаваннем» фонду «Fund of Belarus Friend LTD». У рашэнні ведамства былі пазначаныя людзі, якія нібыта маюць дачыненне да фонду: Алег Стэфановіч і Аляксандр Сырыца, а таксама Алан Роя.
💔Былая палітзняволеная Антаніна Канавалава з'ехала з Беларусі — яна ўпершыню за 4 гады пабачыла сваіх дзяцей
Кранальным відэа ў Facebook падзялілася яе маці, Ганна Канавалава.
У траўні 2021 Антаніну разам з яе палітзняволеным мужам Сяргеем асудзілі да 5,5 гадоў калоніі па справе «Арміі з народам». Іх абвінавацілі ў «падрыхтоўцы да ўдзелу ў масавых беспарадках» і ў «падрыхтоўцы беспарадкаў». У Антаніны і Сяргея на волі засталіся двое маленькіх дзяцей: Ваня і Насця.
Вядома, што ў Антаніны за час зняволення моцна сапсаваўся зрок — ёй нават прызначылі трэцюю групу інваліднасці. 15 снежня яна выйшла на волю.
✊ Падтрымайце «Вясну» на Patreon альбо аднаразовым данатам
На сёння за кратамі знаходзіцца пяцёра праваабаронцаў «Вясны» — іх асудзілі да пазбаўлення волі толькі за тое, што яны абаранялі правы беларусаў. Нягледзячы на гэта, праваабаронцы і валанцёры «Вясны» працягваюць сваю працу па абароне і фіксацыі парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі.
Акрамя магчымасці падтрымаць «Вясну» падпіскай на Patreon, ёсць магчымасць зрабіць і аднаразовы данат праваабаронцам.
Усе сабраныя ахвяраванні будуць накіраваныя на падтрымку дзейнасці арганізацыі, а таксама палітзняволеных вясноўцаў.
❗️Калі ласка, рабіце пераводы толькі, калі для вас гэта бяспечна. Мы настойліва просім не рабіць пераводаў з картак беларускіх ці расійскіх банкаў
💵Падтрымаць «Вясну» аданаразовым данатам
💶Падтрымаць Вясну на Patreon
⁉️«Вясну» прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем»: як цяпер супрацоўнічаць з намі?
📄 Што пачытаць у нядзелю? Сабралі для вас галоўныя матэрыялы «Вясны» за тыдзень:
🔹Былы палітвязень Аляксандр Зялюткін: «Мне падалося, што ў суседняй камеры забілі чалавека»
🔹Цэнзура ў Беларусі – галоўны элемент утрымання ўлады і татальнай барацьбы з «экстрэмізмам»
🔹Латвійца асудзілі да 6 гадоў калоніі за «дыскрэдытацыю Беларусі» і «заклікі да санкцый»
🔹«Апеляцыю вырашыў не падаваць, каб хутчэй адбыць пакаранне і вярнуцца на волю»
🔹«Я веру ў выбары». Эніра Браніцкая — Жанчыны ў праваабароне
🔹Шасцёра суддзяў Гомельшчыны, якія судзяць палітвязняў амаль пяць гадоў
🔹«Я, напэўна, проста памру тут»: хто з палітвязняў знаходзіцца ў асаблівай рызыцы за кратамі
💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon | Аднаразовым данатам
💔Дапамога сям'і былога палітвязня Яўгена Харашкевіча
«За сваю грамадзянскую пазіцыю я быў арыштаваны, потым асуджаны і адпраўлены ў турму на 4 гады, пакінуўшы цяжарную жонку адну ў самых складаных абставінах. У жніўні 2024 года, пасля поўнага адбыцця тэрміна, я выйшаў на волю. Але пераслед нашай сям'і не спыніўся. Увосень 2024 года ў нашу кватэру зноў прыйшлі сілавікі з ператрусам.
Тры месяцы мы хаваліся ў Грузіі, жывучы ў пастаянным страху. А калі, нарэшце, змаглі пераехаць у Польшчу, нас чакаў яшчэ адзін удар: грошы, якія мае бацькі перадалі нам на першы час у эміграцыі, былі скрадзеныя.
Мы звярнуліся ў паліцыю Польшчы і рыхтуем заяву ў паліцыю Грузіі, але шанцы вярнуць скрадзенае малыя. Цяпер мы засталіся без сродкаў да існавання і без той фінансавай падушкі, якая дазволіла б нам пачаць новае жыццё».
🏃♀️Amnesty Polska заклікае далучыцца да кампаніі #BiegamDobrze, каб падтрымаць беларускіх палітвязняў
Далучайцеся да кампаніі #BiegamDobrze і паўдзельнічайце 30 сакавіка ў адным з забегаў, якія ладзіць Maraton Warszawski: Варшаўскага паўмарафону ці New Balance Bieg na Piątkę.
Вам неабавязкова быць прафесійным бегуном — вы можаце прабегчы або прайсці па маршруце! Зарэгіструйцеся на сайце biegamdobrze.pl, абярыце каманду Amnesty International і далучайцеся да падтрымкі беларускіх палітвязняў!
Рэгістрацыя працягваецца да 16 сакавіка.
💔«Выдзернулі з ШІЗА, паведамілі і вярнулі назад». Як палітвязню распавялі пра смерць маці
Напачатку жніўня стала вядома пра смерць маці палітзняволеных антыфашыстаў Цімура і Тамаза Піпія. Паведамлялася, што ў жанчыны выявілі анкалогію на глебе стрэсу праз паўгода пасля затрымання сыноў.
Малодшая сястра хлопцаў распавяла «Медыязоне» аб тым, як ім паведамілі аб смерці мамы.
«Цімура запрасілі ў кабінет разам з псіхолагам і паказалі мой тэкст. Далі заспакаяльнае і ў цэлым зрабілі ўсё магчымае для такой сітуацыі. Тамазу аб смерці мамы не казалі амаль тыдзень. Я тады тэлефанавала ў калонію і прасіла, каб яму далі нармальнага псіхолага. Здалося, што мне нават неяк паспачувалі».
«Жорстка, калі шчыра. Але наколькі я ведаю, супрацоўнікі калоніі хадзілі па зняволеных і прасілі падтрымаць Тамаза. І мне ўжо пасля расказвалі, што калі ўсе выходзілі ў дворык, то крычалі: "Тамаз, трымайся"! Маральна не далі зламацца».Читать полностью…
⚖️Шасцёра суддзяў Гомельшчыны, якія судзяць палітвязняў амаль пяць гадоў
Па стане на 14 сакавіка 2025 года «Вясне» вядома не меней за 6787 асуджаных паводле крымінальных «пратэсных» артыкулах. Імёны некаторых суддзяў, якія датычныя да рэпрэсій, вядомыя з 2020 года, а некаторыя — яшчэ раней.
«Вясна» распавядае пра шасцёх самых рэпрэсіўных суддзяў Гомельшчыны, якія ўжо амаль пяць гадоў вядуць крымінальныя палітычныя справы.
• Яўген Ерафееў — мінімум 43 асуджаныя
• Наталля Качалава — мінімум 32 асуджаныя
• Аляксандр Піскуноў — мінімум 32 асуджаныя
• Мікалай Доля — мінімум 26 асуджаных
• Яўген Шаршнёў — мінімум 25 асуджаных
• Аляксей Хлышчанкоў — мінімум 25 асуджаных
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/117609
💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon | Аднаразовым данатам
❗️Праваабаронцы заклікаюць дакументаваць факты катаванняў і парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі
«Вясне» вядома, што ў Беларусі працягваюцца масавыя катаванні і збіванні, утрыманне ў нечалавечых умовах у ізалятарах. Мы разумеем, што праз страх і рызыкі пераследу людзі баяцца звяртацца да праваабаронцаў для дакументавання гэтых фактаў. Але мы заклікаем з дапамогай фота і відэа самім фіксаваць сляды катаванняў і збіванняў. Акрамя гэтага, звяртайцеся да лекараў, каб зафіксаваць траўмы і захаваць медыцынскія дакументы. Гэта дапаможа ў будучыні прыцягнуць да адказнасці ўсіх датычных да рэпрэсій.
✍️Вы можаце самастойна задакументаваць ваш выпадак, дзякуючы «Практычнаму дапаможніку для пацярпелых»
🔹Калі вы пацярпелі ад катаванняў з боку сілавікоў ці сутыкнуліся з бесчалавечным і жорсткім абыходжаннем у месцах зняволення, парушэннем правоў чалавека — калі ласка, пішыце @ViasnaDOC ці viasnadoc@spring96.org
🎧«Я веру ў выбары». Эніра Браніцкая — «Жанчыны ў праваабароне»
Праваабаронка Эніра Браніцкая — першая ў незалежнай Беларусі палітзняволеная жанчына. У 2006 годзе яна арганізоўвала назіранне за чарговымі выбарамі праз «Партнерства» — за што і была пакараная.
«Адносіны да нас былі іншыя. “Вы за палітыку сядзіце” — тады гэта займала некаторы час патлумачыць, што гэта такое», — успамінае Эніра.
Яна прайшла праз Акцрэсціна з тады яшчэ «сцэнай», амерыканку і Валадарку. А пасля вызвалення працягнула займацца праваабарончай дзейнасцю: працавала ў грамадскай прыёмнай камітэта «Салідарнасці», была дырэктаркай «Офіса па правах людзей з інваліднасцю», стаяла ля вытокаў ініцыятывы «Праваабаронцы супраць катаванняў», а цяпер з’яўляецца праваабаронцай «Human Constanta».
Soundcloud | Spotify | Apple podcasts | Youtube | Castbox | Іншыя пляцоўкі
У Чачэрску хлопца пачынаюць судзіць за «масавыя беспарадкі»
Жыхара Чачэрска Рамана Емяльянава збіраюцца судзіць сёння, 14 сакавіка, у мясцовым судзе. Яму інкрымінуюць ч. 3 арт. 293 КК (масавыя беспарадкі). Судовы працэс будзе ўзначальваць суддзя Мікалай Сергіевіч.
У чым менавіта абвінавачваюць Рамана — невядома, піша «Гомельская Вясна».
Паведамляецца, што ў мінулым годзе гэты самы Мікалай Сергіевіч судзіў хлопца паводле ч. 1 арт. 24.23 КаАП (несанкцыянавае пікетаванне).
21-гадовага хлопца арыштавалі за «заклікі» да пратэстаў у Telegram-чаце
Пракуратура Рэчыцкага раёна накіравала ў суд крымінальную справу па абвінавачванні 21-гадовага хлопца ў «арганізацыі групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак і спалучаных з відавочным непадпарадкаваннем законным патрабаванням прадстаўнікоў улады» (ч. 1 арт. 342 КК).
Паволе версіі абвінавачвання, хопец 12 жніўня 2020 года з дапамогай мабільнага тэлефона «Xiaomi» у публічным Telegram-чаце «Брест 97%» размясціў паведамленні, дзе «схіляў грамадзян да ўдзелу ў несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь».
Пра гэта паведамляе пракуратура Гомельскай вобласці. З гэтага вынікае, што падчас пратэстаў хлопцу было ўсяго 15 ці 16 гадоў, але затрымалі яго праз некалькі гадоў. Вядома, што хлопец змешачаны пад варту.
📝Віды катаванняў у жаночай папраўчай калоніі №4
Праваабарончы цэнтр «Вясна» выпусціў даклад «"Нас вырашылі зусім звесці са свету". Сведчанні жанчын пра гендарную дыскрымінацыю ў месцах несвабоды Беларусі». Яго прэзентацыя прайшла 8 сакавіка.
Распавядаем пра сведчанні былых палітзняволеных жанчын з дакладу пра гендарную дыскрымінацыю ў месцах несвабоды.
«Яшчэ я ўбачыла “сярэднявечную” клетку для пакаранняў каля брамы калоніі. Невялікая, метр на два. На меркаванне адміністрацыі, у залежнасці ад ступені віны — калі яшчэ не рапарт і цябе не адпраўляюць у ШІЗА — цябе можна “правучыць у навуку астатнім”. Становішся ў гэтую “сярэднявечную клетку ганьбы”, і, калі атрад ідзе на фабрыку, усе глядзяць на цябе».
❗️Латвійца асудзілі да 6 гадоў калоніі за «дыскрэдытацыю Беларусі» і «заклікі да санкцый»
У Мінскім абласным судзе грамадзяніна Латвіі Юрыйса Ганінса асудзілі да шасці гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэкса: «дыскрэдытацыя Беларусі» (арт. 369-1 КК), «паклёп на Лукашэнку» (ч. 2 арт. 367 КК) і «заклікі да санкцый» (ч. 2 арт. 361 КК).
Суддзя Аляксандр Рыбакоў вынес прысуд яшчэ 19 лютага, але пра яго стала вядома толькі цяпер. Сутнасць абвінавачвання невядомая, а працэс праходзіў у закрытым рэжыме.
Агулам у беларускіх месцах няволі ўтрымліваюцца 36 палітзняволеных замежных грамадзян, сярод іх — чатыры грамадзяніна Латвіі.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/117597
У Гродзенскай вобласці прадаюць машыну былога палітвязня
Праз пляцоўку «Белюрзабеспячэнне» у Гродзенскай вобласці прадаюць аўтамабіль. Гэта маёмасць былога палітвязня Дзяніса Кірэшчанкі, піша @nebovkletku.
Мужчыну затрымалі 8 жніўня 2020 года ў межах справы аб падрыхтоўцы масавых беспарадкаў у Навагрудку і Карэлічах (ч. 3 арт. 293 КК). Пазней яму прысудзілі 1,5 гады калоніі. 30 кастрычніка 2021 года ён выйшаў на волю, цалкам адбыўшы тэрмін.