Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі. Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS. Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo Юрыдычная служба: @zvarot96
Ксяндза з Ліды затрымалі за падпіскі
Ксяндза Дзмітрыя Мальца, вікарыя парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Лідзе, затрымалі за падпіскі на «экстрэмісцкія» рэсурсы, піша @christianvision.
Раней святар служыў у Навагрудку і стаў вядомы тым, што ў 2023 годзе яго хацелі прызваць у беларускую армію. У касцёле нават прайшла развітальная імша, аднак пасля розгаласу ў СМІ прызыў адмянілі.
Сёння ў яго судовае пасяджэнне па ч. 2 арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў).
Маладога чыгуначніка з Брэста судзяць за «заклікі да прычынення шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі»
Максіму Солапу 36 гадоў. Ён родам з Брэста. У 2012 скончыў фізфак Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны. Працаваў інжынерам у Брэсцкім інфармацыйным вылічальным цэнтры па экспарта-імпартных перавозках Беларускай чыгункі.
Максім любіць падарожжы і актыўны адпачынак, а таксама займаецца рознымі відамі спорту і вядзе здаровы лад жыцця, піша «Наша Ніва».
Яго пачынаюць судзіць сёння ў Брэсцкім абласным судзе. Максіма абвінавачваюць у «закліках да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі» (ч. 3 арт. 361 КК). Суддзя — Кацярына Груда.
⁉️Што рабіць, калі ў дзіцяці адбіраюць тэлефон і правяраюць перапіскі або змесціва прылады?
• Высветліце ў класнага кіраўніка з якой мэтай правяраўся/канфіскоўваўся тэлефон і калі мэта была неправамерная, пакажыце на недапушчальнасць такіх праверак.
• Калі сітуацыя паўтараецца, у межах звароту грамадзяніна ў адпаведнасці з Законам аб звароце грамадзян пісьмова запытаеце ў адміністрацыі тлумачэнні, папрасіўшы спаслацца на канкрэтныя прававыя нормы Закона аб абароне персанальных дадзеных і/або падзаконных актаў.
• Калі гэта таксама не падзейнічала — падайце скаргу ва ўпраўленне адукацыі або пракуратуру, прыклаўшы пісьмовыя адказы адміністрацыі школы.
Адміністрацыйныя скаргі ў сітуацыях, якія тычацца ідэалагічных пытанняў і якія знаходзяцца на асаблівым кантролі ў дзяржавы могуць быць небяспечныя як для дзіцяці, так і для бацькоў. Перш чым здзяйсняць такія дзеянні важна асабліва ацаніць усе наяўныя або патэнцыйныя рызыкі для вас
🔹Суботнікі, зборы грошай, экскурсіі ў турму: як абараніць правы дзіцяці ў школе?
Беларускую пенсіянерку затрымалі ў Расіі за «абразу Лукашэнкі»
Ураджэнку Гомельскай вобласці затрымалі супрацоўнікі дарожнай паліцыі ў Санкт-Пецярбургу. Аказалася, што яна ў вышуку, піша «Фантанка».
Па дадзеных выдання, 62-гадовая жанчына цяпер знаходзіцца ў адным з аддзелаў паліцыі. Напярэдадні яе спынілі на Фінляндскім вакзале. Пры праверцы дакументаў высветлілася, што яна з сярэдзіны лютага ў вышуку за «негатыўныя выказванні» пра Лукашэнку. Каментары жанчына пакідала ў перыяд з лістапада 2021 па верасень 2022 гадоў.
Расійскія праваахоўнікі паведамілі аб затрыманні беларускім.
Экс-палітвязень, які слаба бачыць, збірае грошы на кампутар для дыстацыйнай працы
Мужчыну арыштавалі ў верасні 2021 года і асудзілі на два з паловай гады зняволення па «справе Зельцэра». Цалкам адбыўшы тэрмін, ён выйшаў на волю ў сярэдзіне 2023 года, прайшоўшы праз катаванні, маральны і фізічны ціск з боку супрацоўнікаў калоніі. Акрамя таго, умовы ўтрымання падарвалі ягонае здароўе — ён часткова страціў зрок і цяпер займаецца яго аднаўленнем.
Нягледзячы на ўсе цяжкасці, мужчына не апускае рук і плануе зарабляць дыстацыйнай працай, каб аднавіць здароўе і забяспечыць сябе. Але для гэтага яму неабходны кампутар з якасным маніторам, які будзе бяспечны для зроку. Ён не просіць грошай на жыццё — яму патрэбен працоўны інструмент, які ён не можа дазволіць сабе без сталага даходу.
Падтрымаць мужчыну на BYSOL
⁉️Што рабіць бацькам, калі прымушаюць здаваць грошы ў школе?
1. Праверце, ці афіцыйна аформленыя зборы (наяўнасць разліковага рахунку апякунскага савета).
2. Любыя ахвяраванні павінны быць добраахвотнымі.
Калі ёсць ціск:
• Пісьмова звярніцеся ў адміністрацыю школы.
• Накіруйце скаргу ва ўпраўленне адукацыі або пракуратуру.
3. Запытайце справаздачу апякунскага савета аб расходаванні сродкаў (гэта права бацькоў).
Неабходна памятаць, што ў адпаведнасці з правіламі Міністэрства адукацыі забаронена збіраць наяўныя грошы на патрэбы класа або ўстановы адукацыі. Усе сродкі павінны збірацца толькі праз спецыяльны разліковы рахунак, які адкрывае апякунскі савет школы або класа.
🔹Суботнікі, зборы грошай, экскурсіі ў турму: як абараніць правы дзіцяці ў школе?
Чарговае папаўненне Спіса экстрэмісцкіх матэрыялаў
У яго трапілі:
📍Telegram-каналы і чаты «Біла Варта», «Нерусский кор∆бль»;
📍Instagram старонка «pavelliber», «belveterans»;
📍Сайт «Выборы – Национальный Совет Республики Беларусь — е-belarus.cоm/ru»;
📍Сайт «BELARUS ELECTIONS 2025 — sasha3procenta.bу»;
📍TikTok-старонка «Святы Байструк КОЛА-КОЛЯ».
Фотафакт: як выглядае памілаваны экс-палітвязень Арцём Баярскі, які правёў за кратамі амаль 4 гады
Кадры з ім паказалі прапагандысты.
Цяпер Арцём стажыруецца ў будаўнічай краме і плануе зноў вучыцца на хімфаку БДУ. Інтэрв'ю з ім запісалі пасля аднаго з мерапрыемстваў, на якія павінны хадзіць асуджаныя па «экстрэмісцкіх» артыкулах, піша @nashaniva.
На камеру хлопец сказаў, што зараз вядзе «законапаслухмяны лад жыцця».
Арцём Баярскі вызваліўся з калоніі 20 студзеня па памілаванні. У 2021 годзе яму прысудзілі 5 гадоў калоніі па артыкулах аб «грубым парушэнні парадку» (артыкул 342 КК) і «стварэнні «экстрэмісцкага фармавання альбо ўдзеле ў ім» (артыкул 361-1 КК).
Палітзняволеная Вольга Маёрава з-за кратаў пра беларускую мову
У Дзень роднай мовы ўзгадваем ліст асуджанай да 20 гадоў калоніі Вольгі Маёравай, які яна даслала на волю з гарадзенскай турмы ў 2021 годзе.
«Я разумею, як цяжка перайсці ад пісьма па-беларуску да размовы па-беларуску. Я таксама знаходжуся зараз у выключна рускамоўным атачэнні, бо сітуацыя моўная вельмі аптымістычна для мяне змянілася — мова стала сродкам зносін высокаадукаваных слаёў насельніцтва, а да гэтых тутэйшых сацыяльных нізоў яна яшчэ не дабралася. Думаю, што такога становішча не было на Беларусі з часоў Вялікага Княства Літоўскага, калі ўсё справаводства дзяржавы было на беларускай мове, а значыць, гэта была мова інтэлектуальнай эліты».
Нагадаем, Гродзенскі абласны суд у кастрычніку 2022 года асудзіў Вольгу да 20 гадоў калоніі. Пазней яе асудзілі паводле арт. 411 КК да аднаго год і шасці месяцаў калоніі.
Адрас утрымання: ПК № 24, 247526, вул. Вытворчая, 44, г. п. Зарэчча, Рэчыцкі раён, Гомельская вобласць
⁉️Суботнікі, зборы грошай, экскурсіі ў турму: як абараніць правы дзіцяці ў школе?
Прымус да суботнікаў і сельскагаспадарчых работ, удзелу ў палітычных акцыях і агітацыйных мерапрыемствах, зборы грошай для патрэб школы, экскурсіі ў турму, умяшанне ў асабістыя рэчы і перапіску — гэта адны з распаўсюджаных парушэнняў у беларускіх школах. Што рабіць у такіх сітуацыях бацькам і настаўнікам, каб абараніць правы дзіцяці ў сённяшніх рэаліях?
З эксперткамі «Беларускага Хельсінкскага Камітэта» расказваем, якія меры абароны можна распачаць пры парушэннях правоў дзіцяці ў школе.
«У выпадку палітычна матываваных дзеянняў рэкамендуецца пазбягаць прамога канфлікту, паколькі гэта можа быць звязана з рызыкамі для сям'і. У такіх выпадках прапануюцца рашэнні, якія дазволяць ухіляцца (напрыклад, медычныя даведкі) для абароны дзіцяці».
⁉️Механізм універсальнай юрысдыкцыі: «чалавек, які здзейсніў асабліва цяжкае злачынства, не застанецца беспакараным»
Калі ў краіне вычарпаныя альбо немагчымыя нацыянальныя механізмы абароны правоў чалавека, застаюцца магчымымі міжнародныя механізмы. Для Беларусі немагчымы ні Міжнародны крымінальны суд у Гаазе, бо дзяржава не падпісала Рымскі статут, ні Еўрапейскі суд па правах чалавека, бо краіна не ўваходзіць у Савет Еўропы.
У такіх умовах хіба не адзіная магчымасць прыцягнуць да адказнасці вінаватых у злачынствах супраць чалавечнасці ў Беларусі — гэта ўніверсальная юрысдыкцыя. Гэты механізм аказваецца асабліва важным ва ўмовах, калі нацыянальная судовая сістэма аказваецца пад палітычным ціскам і не можа забяспечыць незалежнае раследаванне.
Але таксама варта заўважыць, што ў 2024 годзе адбылася вельмі важная падзея, якая зможа адчыніць і дзверы МКС — Літва звярнулася да пракурора МКС з просьбай расследаваць злачынствы супраць беларусаў.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/117485
Еўрапейскія дыпламаты прыйшлі да будынка Мінскага гарадскога суда, каб падтрымаць палітзняволенага Ігара Ільяша
«Свабода слова павінна быць гарантаваная. Журналістыка — гэта не злачынства. Цяпер у Беларусі за кратамі 39 супрацоўнікаў медыя. Усе палітычныя зняволеныя павінны быць вызваленыя неадкладна і безумоўна», — напісала прадстаўніцтва ЕС у Беларусі.
Вядома, што да акцыі далучыліся прадстаўнікі дыпламатычных місій Аўстрыі, Чэхіі, ЕС, Фінляндыі, Бельгіі, Нідэрландаў, Швецыі, Славакіі, Вялікабрытаніі.
Нагадаем, Ігара Ільяна абвінавачваюць у «дыскрэдытацыі Беларусі» (арт. 369-1 КК) і «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці» (ч. 2 арт. 361-4 КК). Яго справу пачынаюць разглядаць у Мінскім гарадскім судзе. Працэс будзе весці суддзя Сяргей Кацэр.
На гэтым тыдні дваіх жыхароў Фаніпаля судзілі за ўдзел у пратэстах
У судзе Дзяржынскага раёна 19 лютага разглядалі крымінальную справу паводле ч. 1 арт. 342 (актыўны ўдзел у дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак) супраць Ігара Булата і Таццяны Ломнік. Працэс вяла суддзя Таццяна Фядчук.
З дапамогай «Белпол» высветлілі, што 37-гадовы Ігар апошнім часам працаваў у Фаніпалі на прыватным прадпрыемстве «M1 oil production» па вытворчасці змазачных матэрыялаў.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/117482
У «Спіс экстрэмістаў» дадалі яшчэ 21 прозвішча — цяпер у ім 4969 чалавек
21 лютага МУС зрабіла традыцыйны пятнічны апдэйт «Пераліка грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».
Сярод іншых, у спіс дадалі 22-гадовую дзяўчыну з Баранавічаў Ганну Курыс, а таксама 17-гадовага навучэнца са Жлобіна Канстанціна Ціхамірава.
Да допіса далучаны апошні «Пералік грамадзян, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».
⁉️«Мама, я экстрэміст». Якія абмежаванні накладаюцца на асоб, уключаных у «Спіс экстрэмістаў»
🗣Блог Алега Мацкевіча: Некалькі слоў пра моўнае пытанне
Праваабаронца Алег Мацкевіч разважае пра стаўленне дзяржаўных чыноўнікаў да Дня беларускай мовы.
«Мне няцяжка ўявіць, як напярэдадні дня агульнага шанавання роднага слова гаспадарчыя работнікі ўстаноў на загад аддзелаў ідэалогіі лезуць у каморы, дзе захоўваецца арсенал рэдкапатрэбных, але неабходных на розныя жыццёвыя выпадкі прадметаў. Навагоднія гарнітуры казачных герояў, плакаты да майскіх святаў, дэкарацыі да патрыятычных мерапрыемстваў, сцэнічны інвертар і яшчэ процьма ўсяго. Дзесці сярод гэтага багацця ляжаць папярова-фанерныя візуалізацыі літары “Ў” – бадай, самага важнага артэфакту, які адным сваім існаваннем павінны сведчыць аб нашай вечнай любві да мовы.
Варта стрэсці пыл з зашмальцаванай рэліквіі, павесіць яе на сцяну ў бачным месцы і прачытаць на яе хвалу пару заклінанняў у вершаванай форме на “роднай” мове і тады… можна будзе з спакойнай душой паставіць галачку ў справаздачы».
Былы палітвязень не можа ўладкавацца на працу пасля вызвалення і просіць дапамогі
«Я выйшаў на волю больш за год таму. Вельмі моцна пахіснулася здароўе. Эмоцыі перапаўняюць дагэтуль, і я стаў яшчэ больш ненавідзець сілавыя структуры. За час на волі я так і не змог уладкавацца на стабільную працу – паўсюль адмаўляюць, спасылаючыся на палітычны артыкул. Маральна вельмі стаміўся.
Праз тое, што я не магу знайсці працу, мне патрэбна дапамога, каб аплочваць рахункі і ежу. У будучыні хачу паспрабаваць з'ехаць у Польшчу — спадзяюся ўладкаваць сваё жыццё там.
Сума збору — 650€. Гэтых грошай мне хопіць на паўтара-два месяцы эканомнага жыцця, пакуль я думаю, што рабіць далей».
24-гадовага экс-работніка EPAM пачынаюць судзіць за ўдзел у пратэстах
24 лютага ў судзе Партызанскага раёна Мінска пачынаецца працэс над Дзмітрыем Хамельянскім. Хлопца абвінавачваюць ва ўдзеле ў пратэстах (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса). Суддзёй па справе прызначаны Аляксандр Супічэнка.
Дзмітрыю Хамельянскаму 24 гады. Хлопец скончыў Мінскі радыётэхнічны каледж (2019) і Беларускі дзяржаўны універсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі (2022).
Мяркуючы па інфармацыі ў сацсетках Хамельянскага, яшчэ падчас вучобы ён пачаў працаваў у IT-кампаніях — ТКП-Софт (2018-2020), EPAM (2020-2022). З 2023 працуе ў групе кампаній Tinkoff, піша «Наша Ніва».
🎨«Старалася, як кажуць ў тых месцах, "бадзёрыць"». Былая палітзняволеная Яна Жураўлёва пра тое, як трымалася за кратамі
Яна распавядае, што сум у зняволенні «вельмі заразны», таму яна старалася падбадзёрваць людзей вакол сябе, жартаваць і рацыянальна думаць:
«У мяне па жыцці была роля чалавека, які сам падтрымлівае або спрабуе паўплываць на становішча. Таму я старалася, як гаворыцца ў тых месцах, бадзёрыць. Я ўвесь час прапаноўвала нейкія гульні, напрыклад, і наогул падтрымліваць больш здаровую атмасферу, таму што гэта ўплывае на ўвесь калектыў. Напэўна, таму што я таўстаскурая, таму так».
📄 Што пачытаць у нядзелю? Сабралі для вас галоўныя матэрыялы «Вясны» за тыдзень:
🔹Эвалюцыя Акрэсціна: як мяняліся парадкі і ўмовы ўтрымання ў ЦІП ад пачатку 2020 года
🔹Міжнародная платформа па прыцягненні вінаватых да адказнасці для Беларусі: для чаго яна створаная і як працуе?
🔹Сямейная пара, журналіст, фітнэс-трэнерка: каго судзілі на гэтым тыдні
🔹Блог Алега Мацкевіча: Некалькі слоў пра моўнае пытанне
🔹Суботнікі, зборы грошай, экскурсіі ў турму: як абараніць правы дзіцяці ў школе?
🔹Механізм універсальнай юрысдыкцыі: «чалавек, які здзейсніў асабліва цяжкае злачынства, не застанецца беспакараным»
🔹«Да ты што, звар’яцеў тут па-беларуску размаўляць?»: як дыскрымінуюць мову і пераследуюць за яе ўжыванне
💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon | Аднаразовым данатам
⁉️Што рабіць, калі вучняў прымушаюць удзельнічаць у патрыятычных акцыях і мерапрыемствах з удзелам сілавікоў?
1. Пераканайцеся, што ўдзел вашага дзіцяці ў такіх мерапрыемствах (не)добраахвотны.
2. Калі дзіця прымушаюць удзельнічаць:
• Выкажыце нязгоду пісьмова, накіраваўшы заяву ў школу.
• Выкарыстоўвайце метады, што дазваляюць ухіліцца, напрыклад, даведку аб хваробе.
3. Калі прымус працягваецца, фіксуйце факт (фота, аўдыёзапіс) і звярніцеся ва ўпраўленне адукацыі ці пракуратуру.
Бацькам варта выказаць нязгоду з удзелам дзіцяці, можна таксама выкарыстоўваць такія «партызанскія» метады, як пропуск мерапрыемствы паводле медычных ды іншых прычынаў.
Адміністрацыйныя скаргі ў сітуацыях, якія тычацца ідэалагічных пытанняў і якія знаходзяцца на асаблівым кантролі ў дзяржавы могуць быць небяспечныя як для дзіцяці, так і для бацькоў. Перш чым здзяйсняць такія дзеянні важна асабліва ацаніць усе наяўныя або патэнцыйныя рызыкі для вас.
🔹Суботнікі, зборы грошай, экскурсіі ў турму: як абараніць правы дзіцяці ў школе?
Маладога чыгуначніка з Брэста будуць судзіць за «заклікі да прычынення шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі»
Максіму Солапу 36 гадоў. Ён родам з Брэста. У 2012 скончыў фізфак Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны. Працаваў інжынерам у Брэсцкім інфармацыйным вылічальным цэнтры па экспарта-імпартных перавозках Беларускай чыгункі.
Максім любіць падарожжы і актыўны адпачынак, а таксама займаецца рознымі відамі спорту і вядзе здаровы лад жыцця, піша «Наша Ніва».
Яго пачынаюць судзіць 24 лютага ў Брэсцкім абласным судзе. Максіма абвінавачваюць у «закліках да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі» (ч. 3 арт. 361 КК). Суддзя — Кацярына Груда.
Супраць пісьменніка Сашы Філіпенкі распачалі крымінальную справу за «распальванне варожасці»
Пра гэта ён распавёў «Радыё Свабода».
«Мы ведаем, што гэта артыкул 130, частка 3. Гаворка там пра тое, што я сродкамі літаратуры заклікаў да масавых пратэстаў у Беларусі... Калі будзе суд, я ня ведаю. Яны ж нічога не кажуць. Справа адкрытая, яна там, напэўна, дзесьці ляжыць і проста чакае свайго часу».Читать полностью…
⁉️Што рабіць аднаму з бацькоў, калі дзіця прыцягваецца да прац па ўборцы, зборы ўраджаю або добраўпарадкаванні?
Адназначна нельга прыцягваць да работ вучняў, якія не дасягнулі 14 гадоў!
Што датычыцца дзяцей, старэйшых за 14 гадоў, неабходна памятаць, што Кодэкс аб адукацыі прама забараняе прыцягненне навучэнцаў да выканання працы або аказання паслуг, якія не прадугледжаны вучэбным планам або планам выхаваўчай работы (ч. 2 арт. 89).
Вы заўсёды можаце звязацца з адміністрацыяй школы і папрасіць паказаць навучальны план або план выхаваўчай работы школы, дзе прадугледжаная магчымасць накіроўваць вучняў на сельгаспрацы. А калі "гнаць на бульбу" будуць па-за планам, можаце папярэдзіць адміністрацыю, што будзеце скардзіцца ва ўпраўленне адукацыі або пракуратуру. Калі праца праводзіцца сілком або без аплаты, гэта парушэнне правоў дзіцяці на абарону ад эканамічнай эксплуатацыі і на атрыманне адукацыі.
🔹Суботнікі, зборы грошай, экскурсіі ў турму: як абараніць правы дзіцяці ў школе?
Адну з найлепшых дзіцячых анкалагінь Беларусі асудзілі за пратэсты
У судзе Першамайскага раёна Мінска 30 студзеня асудзілі Алену Шарафановіч паводле ч. 1 арт. 342 (актыўны ўдзелу дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак) Крымінальнага кодэкса. Справу разглядала суддзя Наталля Дзядкова.
Як заўважыла @nashaniva, прозвішча лекаркі з’явілася ў «спісе экстрэмістаў» з пазнакай «судзімасць не пагашаная». Гэта значыць, што Алене прызначылі абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хатнюю хімію»). Дакладны тэрмін праваабаронцам невядомы.
Алена — адна з найлепшых дзіцячых анкалагіняў Беларусі, у медыцынскіх чатах і суполках немагчыма ніводнага негатыўнага водгуку пра яе ад пацыентаў.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/117492
⚖️Сямейная пара, журналіст, фітнэс-трэнерка: каго судзілі на гэтым тыдні
З 17 па 21 лютага ў беларускіх судах разглядалі як мінімум 58 крымінальных палітычных справаў, у межах якіх судзілі 72 чалавекі. Мінімум 11 судовых працэсаў праходзілі ў закрытым рэжыме. У палітычных судах у згаданы перыяд прымалі ўдзел мінімум 50 суддзяў.
Найбольш распаўсюджаным палітычным крымінальным артыкулам з'яўляецца «народны» 342 КК. Па ім судзілі 34 асобы. За «заклікі да санкцый» на гэтым тыдні судзілі мінімум восем чалавек. Агулам паводле дыфамацыйных артыкулаў судзілі 46 чалавек.
Распавядаем пра палітычна матываваныя крымінальныя суды за мінулы тыдзень.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/117484
У Віцебску сёння пройдзе суд за «парушэнні на выбарах»
21 лютага ў судзе Першамайскага раёна Віцебска будуць судзіць Аляксандра Канстанцінава. Яму ставяць у віну арт. 10.9 КаАП РБ (парушэнне заканадаўства аб выбарах, рэферэндуме, рэалізацыі права заканадаўчай ініцыятывы грамадзян).
Агулам жа, як адзначае @vitebsk_info, кіраўнік Віцебскага аблвыбаркама паведамляў аб каля 10 парушэннях, якія былі заўважаныя ў Віцебскай вобласці падчас галасавання.
💔«Мова як пратэст». Як (не)жыве беларуская мова ў зняволенні
Нягледзячы на фармальна аднолькавы статус рускай і беларускай мовы — абедзве па Канстытуцыі з'яўляюцца дзяржаўнымі — першая дамінуе ва ўсіх сферах, а людзі, якія карыстаюцца беларускай мовай, штодзённа сутыкаюцца з дыскрымінацыяй. З ціскам праз ужыванне беларускай мовы сутыкаюцца і палітзняволеныя ў некаторых месцах няволі.
За выкарыстанне беларускай мовы некаторых палітвязняў змяшчалі ў ШІЗА, пазбаўлялі званкоў і перадач, выпісвалі «парушэнні» за даклад на роднай мове, абгрунтовываючы гэта тым, што зняволеныя выкарыстоўвывалі неіснуючыя словы накшалт «гадзіннік».
Да Дня роднай мовы ўзгадваем наш архіўны тэкст, у якім праваабаронцы сабралі сведчанні былых палітвязняў і арыштантаў пра ўжыванне беларускай мовы ў зняволенні і ўспрыняцце яе ў месцах няволі.
«Следчы параіў не размаўляць па-беларуску з "вяртухаямі" ды падчас суду, бо можна атрымаць большы тэрмін».
📝«Кабанчыку моташна на каруселі». Эксперты БХК прадставілі новы агляд трэндаў дзяржпалітыкі
Беларускі Хельсінкскі камітэт апублікаваў агляд «Правы чалавека ў Беларусі: асноўныя трэнды дзяржаўнай палітыкі: верасень-снежань' 24» і кароткую прэзентацыю трэндаў за ўвесь 2024 год.
БХК маніторыць і адсочвае не любыя парушэнні заканадаўства, а толькі тое, што вядзе да якаснай змены і пераходу на новы ўзровень палітыкі дзяржавы, якая парушае правы чалавека наўпрост або стварае ўмовы для іх парушэння. Якасныя змены адсочваюцца паводле трох напрамкаў: агульныя захады, праваўжывальная практыка і ключавыя рашэнні ды рэакцыі міжнародных структур. Перыядычнасць аналітык — тры разы на год, гэта значыць кожны трыместр, або кожныя чатыры месяцы.
Зараз БХК прадставіў рэпорт за трэці трыместр 2024 года.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/117479
З'явілася інфармацыя пра затрыманне галоўнага рэдактара «Народных навін Віцебска» Сяргея Серабры
Пра гэта паведамляе @vitebsk_info са спасылкай на @orshaeu.
Сайт ННВ цяпер выдалены, а сацсеткі Сяргея закрытыя. На дадзены момант невядома, у якім статусе знаходзіцца журналіст.
🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
📝Абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
Ініцыятыва «Вольная Беларусь» трапіла ў спіс «экстрэмісцкіх фармаванняў» — у спісе датычных да яе Зянон Пазняк
Адпаведнае рашэнне аб прызнанні ініцыятывы «экстрэмісцкім фармаваннем» было прынятае МУС 21 лютага.
Паводле ведамства, дачыненне да яе маюць Зянон Пазняк, Алена Самусева, Віктар Каралькоў.