Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі. Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS. Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo Юрыдычная служба: @zvarot96
✊ Падтрымайце «Вясну» на Patreon альбо аднаразовым данатам
На сёння за кратамі знаходзіцца пяцёра праваабаронцаў «Вясны» — іх асудзілі да пазбаўлення волі толькі за тое, што яны абаранялі правы беларусаў. Нягледзячы на гэта, дзясяткі праваабаронцаў і сотні валанцёраў «Вясны» працягваюць сваю працу па абароне і фіксацыі парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі.
Акрамя магчымасці падтрымаць «Вясну» падпіскай на Patreon, з'явілася магчымасць зрабіць аднаразовы данат праваабаронцам.
Усе сабраныя ахвяраванні будуць накіраваныя на падтрымку дзейнасці арганізацыі, а таксама палітзняволеных вясноўцаў.
❗️Калі ласка, рабіце пераводы толькі, калі для вас гэта бяспечна. Мы настойліва просім не рабіць пераводаў з картак беларускіх ці расійскіх банкаў
💵Падтрымаць «Вясну» аданаразовым данатам
💶Падтрымаць Вясну на Patreon
⁉️«Вясну» прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем»: як цяпер супрацоўнічаць з намі?
🏃♀️Amnesty Polska заклікае далучыцца да кампаніі #BiegamDobrze, каб падтрымаць беларускіх палітвязняў
Далучайцеся да кампаніі #BiegamDobrze і паўдзельнічайце 30 сакавіка ў адным з забегаў, якія ладзіць Maraton Warszawski: Варшаўскага паўмарафону ці New Balance Bieg na Piątkę.
Вам неабавязкова быць прафесійным бегуном — вы можаце прабегчы або прайсці па маршруце! Зарэгіструйцеся на сайце biegamdobrze.pl, абярыце каманду Amnesty International і далучайцеся да падтрымкі беларускіх палітвязняў!
Рэгістрацыя працягваецца да 16 сакавіка.
Чарговае папаўненне Спіса экстрэмісцкіх матэрыялаў
У яго трапілі:
📍Telegram-каналы і чаты «Rost Rudzık», «Беларуcкi Янкi», «Polk Kalinouskaha/Полк Калiноўскага», «Кунцевщина Минск TUT☮️», «Уручча», «ЧАТ Малиновка 5/6», «Беларуская диаспора в Черногории», «Беларусы Щецина», «Беларусы Торуня і Быдгашчы/Быдгощ», «Беларусь. Акции у посольства в Берлине», «Чат. Восточный округ №107 г.Минска. Работа с депутатами», «Калиновский избирательный округ N 108. Депутат Гайдукевич», «Беларусы Iрпень/Буча», «Cі4 Team (4мб ОПБр)», «hatory», «Хабза Береза»;
📍Instagram старонкі «podiia.infо», «volgazh»;
📍Старонкі ў «Х» «Horbac», «Dżmitry Hurniević»;
📍Старонкі ў TikTok «infobel», «Ник и майк», «Правильный Беларус», «Новости Беларуси - TUT BY», «Новости Беларуси».
🔗Хроніка палітычнага пераследу
⚖️Настаўніца, праграміст, нафтаперапрацоўшчык, фатографка: каго судзілі на гэтым тыдні
З 24 па 28 лютага ў беларускіх судах разглядалі 50 крымінальных палітычных справаў, у межах якіх судзілі 67 чалавек. Мінімум cем судовых працэсаў праходзіла ў закрытым рэжыме.
Найбольш распаўсюджаны палітычны крымінальны артыкул — «народны» артыкул 342 КК. Па ім судзілі 42 чалавекі. За «здраду дзяржаве» на мінулым тыдні судзілі мінімум тры чалавекі. Агулам паводле дыфамацыйных артыкулаў судзілі 34 людзей.
У палітычных судах у згаданы перыяд прымалі ўдзел мінімум 46 суддзяў. Найбольш рэпрэсіўная суддзя тыдня — Юлія Шут (суд Ленінскага раёна Мінска). Яна разглядала адразу тры палітычна матываваныя справы.
Распавядаем пра палітычна матываваныя крымінальныя суды за мінулы тыдзень.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/117541
🔗Як мяняецца рэпрэсіўная практыка ўладаў Беларусі: разбіраемся разам з праваабаронцамі
Першая хваля адміністрацыйнага і крымінальнага пераследу і запалохвання грамадства, якая адбылася ў 2020-2022 гадах ужо не можа задаволіць беларускія улады. Таму яны пачалі актыўна прыбягаць да новых рэпрэсіўных практык, як у дачыненні да тых грамадзян, якія застаюцца ў краіне, так і да тых, хто вымушаны быў з'ехаць за мяжу.
Рост завочных судоў, пераслед сваякоў асуджаных і вобшукі ў іх, рэпрэсіі ў дачыненнні да ЛГБТК+ супольнасці — вось далёка не поўны спіс рэпрэсіўных практык, якія ўлады выкарыстоўваюць супраць свайго народу.
Разбіраем разам з праваабаронцамі некаторыя з іх.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/117535
💔«Нас вырашылі зусім звесці са свету»: прэзентацыя агляду парушэнняў правоў жанчын у месцах няволі
Праваабаронцы «Вясны» запрашаюць 8 сакавіка на анлайн-прэзентацыю агляду «Нас вырашылі зусім звесці са свету», прысвечанага парушэнням правоў жанчын у месцах несвабоды Беларусі.
У дакуменце сабраныя сведчанні жанчын, якія сутыкнуліся з катаваннямі, прыніжэннямі і гендарнай дыскрымінацыяй падчас затрымання, адміністрацыйнага арышту, утрымання ў следчых ізалятарах і калоніях.
Падчас сустрэчы ўдзельнікі і ўдзельніцы пазнаёмяцца з асноўнымі высновамі агляду, абмяркуюць актуальную сітуацыю са становішчам жанчын у месцах зняволення і разгледзяць магчымыя спосабы іх падтрымкі.
📍8 сакавіка ў 14:00 па Мінскім часе
✍️Патрэбна папярэдняя рэгістрацыя па спасылцы
⁉️Падрабязнасці мерапрыемства
Аналітыка Андрэя Паротнікава асудзілі да 10 гадоў калоніі
У Мінскім абласным судзе да дзесяці гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму асудзілі аналітыка і палітолага Андрэя Паротнікава. Палітвязня абвінавацілі паводле пяці артыкулаў Крымінальнага кодэкса, у тым ліку ў «здрадзе дзяржаве» (ч. 1 арт. 356 КК) і «змове з мэтай захопу ўлады» (ч. 1 арт. 357 КК).
Прысуд Вячаслаў Тулейка вынес яшчэ 31 кастрычніка 2024 года, але пра яго стала вядома толькі цяпер. Працэс адбываўся ў закрытым рэжыме, таму падрабязнасці абвінавачвання і пазіцыя Паротнікава невядомыя. На 14 сакавіка прызначаны разгляд апеляцыйнай скаргі на прысуд палітвязня.
Андрэй Паротнікаў — палітолаг, спецыяліст па праблемах бяспекі. Кіраўнік аналітычнага цэнтру Belarus Security Blog; член Рады арганізацыі «Правы альянс» (2010-2011).
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/117530
«Экстрэмісцкай» прызналі старонку журналісткі Алены Чарняўскай у Instagram
Адпаведнае рашэнне прынятае судом Цэнтральнага раёну Мінска 25 лютага.
Таксама «Спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў» папоўнілі старонкі ў Instagram «Асацыяцыя Палітвязняў Беларусі» і «Чаты 97%», старонкі ў «Аднакласніках» «Зьмiцер Кайтанаў», «ИННА БОРИСЕВИЧ», «Виталий Казимир», «Беларусь-Украина за мир!», «Беларусь-Польша-Украина-Литва», а таксама Telegram-канал «ГРИФОН501».
Сяргея Чалага збіраюцца прымусова высяляць з мінскай арэнднай кватэры
У судзе Савецкага раёна Мінска 27 лютага разглядаўся грамадзянскі іск камунальнага прадпрыемства «Мінскія гарадскія інтэрнаты» да Сяргея Вячаславіча Чалага.
Як вынікае з прадмету спрэчкі, яго збіраюцца прымусова выселіць з займанай арэнднай кватэры, але ў нікуды ўсё ж не выганяць — узамен прапануюць нейкае іншае жыллё, піша «Наша Ніва».
Сяргей Чалы — вядомы эканаміст. З 2021 года знаходзіцца ў вымушанай эміграцыі, жыве ў Польшчы.
🕊Тры гады таму ў Беларусі адбыліся апошнія масавыя акцыі пратэсту
У нядзелю, 27 лютага 2022 года ў Беларусі праходзіла галасаванне на Рэспубліканскім рэферэндуме аб зменах у Канстытуцыі, а таксама масавыя мітынгі супраць расійскага ўварвання ў Украіну.
Па інфармацыі праваабарончага цэнтра «Вясна» ў першы дзень пратэстаў было затрымана больш за 900 чалавек, на другі дзень — каля 70 чалавек. Большая частка затрыманых атрымалі адміністрацыйныя арышты і штрафы.
🔹Білі дубінкамі, ставілі на расцяжку, цкавалі сабакамі: як катавалі за намер удзельнічаць у антываенным мітынгу
🌿Сёння адзначаецца міжнародны дзень НДА
Гэта міжнародны сімвал, які адлюстроўвае глабальнае каштоўнасці, памкненні і вынікі НДА, якія накіраваны на свабоду, грамадскі голас, клопат аб бяспецы людзей.
Сусветны дзень НДА быў ініцыяваны ў 2009 годзе. А ў 2010 годзе аб яго прызнанні афіцыйна заявілі 12 дзяржаў, у тым ліку Беларусь.
З 2020-га году як мінімум 1896 беларускіх грамадскіх аб'яднанняў, установаў, асацыяцый ці фондаў ліквідаваныя ці знаходзяцца ў стадыі ліквідацыі. Паводле інфармацыі Lawtrend, на канец студзеня як мінімум 1187 арганізацый знаходзілася ў працэсе прымусовай ліквідацыі, 709 прынялі рашэнне аб самастойнай ліквідацыі.
Палітзняволенага грамадзяніна Арменіі пачынаюць судзіць за «непадпарадкаванне адміністрацыі» ваўкавыскай калоніі
51-гадовага жыхара Віцебска і грамадзяніна Арменіі Ярванда Марцірасяна асудзілі летась да двух гадоў калоніі за «абразу Лукашэнкі».
Паводле версіі абвінавачвання, мужчына нападпітку ў службовым аўтамабілі пры супрацоўніках аддзела Дэпартамента аховы неаднаразова негатыўна выказаўся на адрас Лукашэнкі.
У кастрычніку мінулага году мужчыну адправілі адбываць тэрмін у калонію № 11 у Ваўкавыску.
27 лютага ў судзе Ваўкавыскага раёна адбудзецца разгляд справы Ярванда паводле ч. 1 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы). Справу будзе разглядаць Ганна Каралевіч.
Сацсеткі ўкраінскага журналіста Дзмітрыя Гардона ў Беларусі прызналі «экстрэмісцкімі»
Пра гэта паведамляюць праўладныя тэлеграм-каналы.
Адпаведнае рашэнне прынятае судом Цэнтральнага раёна Мінска.
За ўдзел у пратэстах будуць судзіць 74-гадовага мінчука
Вячаслаў Шчаўлік родам з горада Долінска, які знаходзіцца на востраве Сахалін за амаль 10 тысячаў кіламетраў ад Мінска. Па звестках Digital Intelligence Team, чалавек з такімі ініцыяламі ў Беларусі адзін.
У 90-я спрабаваў адкрыць ІП, але яно закрылася ў 1996-м. Працаваў ахоўнікам і вартаўніком у Мінску. У яго ёсць жонка і двое паўналетніх сыноў.
Невядома, калі яго затрымалі, але ў сацсетках і месенджарах Шчаўлік даўно не анлайн. Выглядае так, што ён за кратамі, піша «Наша Ніва».
Шчаўліка пачынаюць судзіць 6 сакавіка ў судзе Фрунзенскага раёна разам з Любоўю Голубевай і Ірынай Голубевай-Палуян. Іх вінавацяць па «народным» артыкуле за ўдзел у пратэстах (ч. 1 арт. 342 КК). Суддзя — Ала Скуратовіч.
🇺🇳«Сур'ёзныя рэпрэсіі ў дачыненні да абаронцаў правоў жанчын». Што сказаў КЛДЖ у сваіх рэкамендацыях Беларусі
Камітэт па ліквідацыі ўсіх формаў дыскрымінацыі ў адносінах да жанчын вынес заключныя заўвагі паводле перыядычнага дакладу Беларусі. Нагадаем, Камітэт разгледзеў дзявяты перыядычны даклад Беларусі як яе дзяржавы-ўдзельніцы.
У рэкамендацыях Камітэт закрануў пытанні адсутнасці ў Беларусі ўсёабдымнага закона аб гендарнай роўнасці, антыдыскрымінацыйнага заканадаўства і Нацыянальнага праваабарончага інстытута, выказаўся аб сур'ёзных рэпрэсіях у дачыненні да абаронцаў правоў жанчын, палітычных актывістак і журналістак і аб бесчалавечных умовах утрымання пад вартай жанчын, а таксама заклікаў перагледзець крымінальныя справы і вызваліць усіх жанчын, што знаходзяцца ў зняволенні, чыё заключэнне ўяўляе непасрэдную пагрозу іх здароўю або жыццю, з гуманітарных меркаванняў.
«Вясна» распавядае аб галінах заклапочанасці камітэта ды яго рэкамендацыях.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/117521
🌿У Празе адбудзецца вечар салідарнасці са зняволенымі праваабаронцамі «Вясны»
У гадавіну прысуду праваабаронцам Алесю Бяляцкаму, Валянціну Стэфановічу і Уладзіміру Лабковічу, 3 сакавіка, у Празе адбудзецца імпрэза салідарнасці: адкрыццё арт-інсталяцыі «Нязломныя» і дыскусія, прысвечаная «Вясне» і сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі.
Менавіта ў гэты дзень два гады таму віцэ-прэзідэнт FIDH Валянцін Стэфановіч, каардынатар кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» Уладзімір Лабковіч і заснавальнік «Вясны» Алесь Бяляцкі былі асуджаныя на працяглыя тэрміны зняволення за сваю мірную дзейнасць па дапамозе людзям.
Каб выказаць падтрымку тым, хто пацярпеў за абарону свабоды і справядлівасці ў Беларусі, «Вясна» разам з чэшскай арганізацыяй People in Need ладзіць у Празе імпрэзу салідарнасці. Далучайцеся!
🗓3 сакавіка, панядзелак, 18:00
📍Langhan Café, 37, Vodičkova 707/37, Nové Město, Praha
🗣На ангельскай мове
⁉️Падрабязнасці
🎧«Нармальна не ўпісвацца ў нормы». Наста Базар — новы сезон «Жанчыны ў праваабароне»
Падкаст «Вясна прыйдзе» вяртаецца з новым сезонам «Жанчыны ў праваабароне». Мы будзем запрашаць праваабаронак і гутарыць з імі пра іх дзейнасць, у тым ліку ў вымушанай эміграцыі.
І першая госця — Наста Базар, «Праваабаронца года 2024», якая працуе ў сферы правоў жанчын, правоў ЛГБТК і іншых уразлівых груп, фем- і квір-актывістка, стваральніца і PR-менеджэрка сацыяльных праектаў.
Пагутарылі з Настай пра яе стаўленне да прэміі «Праваабаронца года», нядаўняе наведванне ААН і харасмэнт.
Soundcloud | Spotify | Apple podcasts | Youtube | Castbox | Іншыя пляцоўкі
👩Сумесны дабрачынны збор у падтрымку палiтзняволеных беларусак
Паводле інфармацыі праваабаронцаў, на сёння ў Беларусі за кратамі знаходзяцца каля 150 палітзнвяоленых жанчын. Напярэдадні 8 сакавіка некалькі ініцыятыў аб'ядналіся і распачалі збор у падтрымку беларусак.
На кожную жанчыну плануецца выдаткаваць каля €150. Калі атрымаецца сабраць больш — падтрымка будзе больш шырокай, і яшчэ больш жанчын яе атрымаюць.
Падтрымаць збор
Футбольнага фаната з Оршы зноў асудзілі за «распаўсюд экстрэмізму»
27 лютага ў судзе Оршы і Аршанскага раёна судзілі 25-гадовага Аляксея Сукорскага. Адміністрацыйны пратакол за «распаўсюд экстрэмізму», складзены па ч. 2 арт. 19.11 КаАП, разбірала суддзя Юлія Вяршыніна, піша @vicspring. Вынік пасяджэння высвятляецца.
Менавіта яна 9 лютага ўжо асудзілі Аляксея па гэтым самым артыкуле — тады Сукорскаму прызначылі 7 сутак арышту.
Упершыню пад увагу сілавых структур хлопец трапіў яшчэ ў 2018 годзе. Тады падставай для судовага разбору стаўся інцыдэнт, які здарыўся на аршанскім стадыёне падчас матчу паміж футбольнымі камандамі Оршы і Ліды. Дзяжурныя міліцыянты заўважылі на шапцы Сукорскага нашыўку з надпісам «A.C.A.B.».
Аляксея тады затрымалі. У выніку хлопец двое сутак правёў пад вартай, а судовы разбор скончыўся штрафам за «непадпарадкаванне міліцыянтам».
📝У Крымінальны кодэкс уносяць змены: юрысты распавядаюць, што важна ведаць
Закон «Аб змяненні кодэксаў паводле пытанняў крымінальнай адказнасці» афіцыйна апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале pravo.bу. Ён уносіць змены ў Крымінальны кодэкс, Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях, Працэсуальна-выканаўчы кодэкс.
У дакуменце перагледзелі санкцыі 97 складаў злачынстваў, з іх 65 складаў дапоўненыя больш мяккімі відамі пакаранняў. Нягледзячы на шэраг пазітыўных зменаў, таксама з'яўляюцца новыя падставы для палітычна матываванага пераследу.
Юрыдычная служба «Вясны» распавядае пра некаторыя важныя змены.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/117536
У «Спіс экстрэмістаў» дадалі яшчэ 21 прозвішча — цяпер у ім 4990 чалавек
28 лютага МУС зрабіла традыцыйны пятнічны апдэйт «Пераліка грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».
Сярод іншых, у спіс дадалі былога старшыню Віцебскага падраздзялення БНФ Іосіфа Дулебу, былога інспектара Службы бяспекі аэрапорта «Мінск-2» Анатоля Крупіна, а таксама 71-гадовага Пятра Філіповіча.
Да допіса далучаны апошні «Пералік грамадзян, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».
⁉️«Мама, я экстрэміст». Якія абмежаванні накладаюцца на асоб, уключаных у «Спіс экстрэмістаў»
Яшчэ адну супрацоўніцу «Пеленга» будуць судзіць за «заклікі да прычынення шкоды Беларусі»
Ірына Суржык з Мінска. Яна вучылася ў Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце. Вядома, што больш за 15 гадоў Ірына працуе на ААТ «Пеленг» — найбуйнейшым праектна-канструктарскім прадпрыемстве аптычна-электроннай прамысловасці.
Апошнім часам Суржык была інжынерам-канструктарам 1 катэгорыі ў навукова-канструктарскім упраўленні СКС (яго яшчэ называюцца «дваццаткай») у сектары сістэмнага забеспячэння вытворчасці. Хутчэй за ўсё, жанчыну затрымалі падчас аблавы на «Пеленг», якая пачалася мінулым летам, піша «Наша Ніва».
Суд над Ірынай пачынаецца 12 сакавіка ў Мінскім гарадскім судзе. Жанчыну абвінавачваюць у «закліках да прычынення шкоды Беларусі» (ч. 3 арт. 361 КК). Суддзя — Святлана Макарэвіч.
Нагадаем, нядаўна асудзілі яшчэ адну супрацоўніцу «Пеленга» — 29-гадовую Карыну Праташчык. Ёй па тым жа артыкуле прысудзілі два гады калоніі.
❗️У Беларусі +6 новых палітвязняў
Гэта Яўген Бойка, Аляксандр Краўчук, Паліна Піткевіч, Арцём Палякоў, Вадзім Сенчанка, Максім Бельчанка.
Хто гэтыя людзі і чаму праваабаронцы лічаць іх справы палітычна матываванымі 👉 spring96.org/be/news/117529
Спіс усіх палітвязняў Беларусі 👉 prisoners.spring96.org
У «спіс тэрарыстаў» дадалі трох чалавек
Камітэт дзяржаўнай бяспекі абнавіў спіс «асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці» — там з'явіліся прозвішчы 3 чалавек.
Сярод іх Павел Шорахаў, Аляксандр Судніковіч, Антон Ільін.
Цяпер у «тэрарыстычным спісе» 1250 чалавек, з іх больш за 550 — беларусы.
⁉️«І цяпер я бел-чырвона-белы тэрарыст». Адказваем на пытанні пра «спіс тэрарыстаў»
🇨🇿У Празе адбудзецца вечар салідарнасці са зняволенымі праваабаронцамі «Вясны»
У гадавіну прысуду праваабаронцам Алесю Бяляцкаму, Валянціну Стэфановічу і Уладзіміру Лабковічу, 3 сакавіка, у Празе адбудзецца імпрэза салідарнасці: адкрыццё арт-інсталяцыі «Нязломныя» і дыскусія, прысвечаная «Вясне» і сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі.
Менавіта ў гэты дзень два гады таму віцэ-прэзідэнт FIDH Валянцін Стэфановіч, каардынатар кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» Уладзімір Лабковіч і заснавальнік «Вясны» Алесь Бяляцкі былі асуджаныя на працяглыя тэрміны зняволення за сваю мірную дзейнасць па дапамозе людзям.
Каб выказаць падтрымку тым, хто пацярпеў за абарону свабоды і справядлівасці ў Беларусі, «Вясна» разам з чэшскай арганізацыяй People in Need ладзіць у Празе імпрэзу салідарнасці. Далучайцеся!
🗓3 сакавіка, панядзелак, 18:00
📍Langhan Café, 37, Vodičkova 707/37, Nové Město, Praha
🗣На ангельскай мове
⁉️Падрабязнасці
💔Мытнік, выкладчыца, прадпрымальнікі: каго прызналі палітвязнямі ў лютым
Сёння ў Беларусі налічваецца 1234 палітычных зняволеных. За другі месяц 2025 году выйшлі тры заявы па прызнанні палітвязнямі новых людзей — да спісу дадаліся яшчэ 33 чалавекі (яшчэ 16 былі прызнаныя «былымі палітвязнямі»).
14 чалавек былі абвінавачаныя ўладамі нібыта за «распальванне сацыяльнай варожасці і варажнечы» паводле арт. 130 Крымінальнага кодэксу і шэрагу іншых артыкулаў. Яшчэ 19 чалавек абвінавачаныя паводле рознага кшталту дыфамацыйных артыкулаў за каментары ў бок прадстаўнікоў улады.
«Вясна» распавядае пра некаторых з іх.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/117522
Бізнэсмена з Гродзеншчыны будуць судзіць за «паклёп на Лукашэнку» і «распальванне варожасці». Апошняе, што ён апублікаваў — відэа з адпачынку ў Грузіі
Віталю Пятрэнку 46 гадоў. Па звестках з сацсетак, ён родам з Гродзеншчыны, з вёскі Міратычы Карэліцкага раёна. У мужчыны ёсць жонка і дзіця. Віталь займаецца бізнэсам. Спачатку ён спецыялізаваўся на сэндвіч-панэлях для будаўніцтва дамоў. А з 2018 года ўзначальвае кампанію «Еўрапейскія будаўнічыя тэхналогіі».
Невядома, калі Віталя затрымалі, але сацсеткі перасталі абнаўляцца ў сярэдзіне верасня 2024 года. Апошні ягоны апдэйт — відэа з адпачынку ў Грузіі. З таго часу Пятрэнка нідзе не анлайн, піша «Наша Ніва».
Віталя пачынаюць судзіць 10 сакавіка ў Гродзенскім абласным судзе. Яго вінавацяць па двух артыкулах — «паклёп на Лукашэнку» (ч. 2 арт. 367 КК) і «распальванне варожасці» (ч. 1 арт. 130 КК). Суддзя — Мікалай Рачынскі.
Аляксандра Францкевіча другі раз за год пачынаюць судзіць за «непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі»
У судзе Аршанскага раёна і г. Оршы 27 лютага над анархістам Аляксандрам Францкевічам адбудзецца другі запар суд паводле ч. 2 арт. 411 Крымінальнага кодэкса (злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі). Паўгода таму Аляксандра ўжо асудзілі да года пазбаўлення волі па гэтым артыкуле.
Цяпер яму зноў могуць дадаць тэрмін зняволення. Акрамя гэтага, палітвязня некалькі месяцаў утрымлівалі ў рэжыме інкамунікада.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/117434
У Беларусі прызналі «экстрэмісцкімі» сацсеткі армянскай блогеркі, якую на ўрадавым бізнес-джэце вывезлі ў Арменію
Гаворка пра сацсеткі блогеркі Бэлы (Розы Бабаханян). Адпаведнае рашэнне 24 лютага прыняў суд Чыгуначнага раёну Гомеля. Адзначым, што менавіта 24 лютага жанчыну адправілі на радзіму на беларускім урадавым самалёце.
Таксама спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў папоўнілі:
📍Telegram-каналы і чаты «by Zluki Bobry/Злюки Бобри», «Божа Справа», «Акультныя практыкi», «Zrobleny ū Miensku», «Беларусы Кипра», «Беларусы Анталии»;
📍Instagram старонкі «nesluchajno.bу», «vyboryvbelarusi2020», «rusdemsociety_serbia», «nexta_live_belarus»;
📍Фотаздымкі старонак у «Аднакласніках» «По Пиццот», «Галина Витковская»;
📍Старонка ў TikTok «Klim Zlobič 0.1», Lahvich», Osveta».
🔗Хроніка палітычнага пераследу
📸«Нашы продкі фатаграфаваліся на фоне дываноў, а мы — на фоне сцен у калоніях». Звяртаемся да палітвязняў з заклікам дасылаць свае магшоты
Фота пад арыштам — асобны накірунак фотаздымкі. Для міліцэйскай фотаздымкі існуе неафіцыйны тэрмін — магшот. З 2020 года праз такую «фотасесію» прайшлі сотні тысяч беларусаў і беларусак, затрыманых па палітычных прычынах: у РУУСах, СІЗА, калоніях.
Праваабаронца «Вясны» Дзіяна Пінчук сабрала каля 40 магшотаў ад былых палітвязняў і сведчанні пра працэс фотаздымкі, пачуцці і эмоцыі палітвязняў пра яе — mugshots.spring96.org/persons
«На гэтых фотаздымках я бачу годных людзей, якія пацерпелі за любоў да Беларусі. Нашы продкі фатаграфаваліся на фоне дываноў, а мы — на фоне белых прастынёў і сцен у калоніях. Такі цяпер наш нацыянальны код», — кажа аўтарка праекту.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/114595
🌿Былыя палітвязні таксама могуць прыняць удзел у праекце і такім чынам задакументаваць сваю гісторыю. Для гэтага трэба запоўніць адмысловую гугл-форму