viasna96 | Unsorted

Telegram-канал viasna96 - Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

9792

Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі. Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS. Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo Юрыдычная служба: @zvarot96

Subscribe to a channel

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

📍Палітзняволенаму журналісту Анджэю Пачобуту яшчэ на паўгода працягнулі рэжым утрымання ў ПКТ

Гродзенскі журналіст знаходзіцца за кратамі ўжо роўна чатыры гады. 8 лютага 2023 года яму прысудзілі 8 гадоў пазбаўлення волі. Цяпер ён адбывае тэрмін у наваполацкай калоніі № 1, дзе на яго ўвесь час аказваецца ціск.

Пра тое, што Пачобута чарговы раз пакаралі ўтрыманнем у найбольш жорсткіх умовах зняволення ў памяшканні камернага тыпу, паведаміў  сёння тг-канал «Право имеют».

Журналісту неаднаразова прапаноўвалі напісаць прашэнне пра памілаванне, але ён не пагаджаўся. Пра гэта вядома ад былых зняволеных, якія адбывалі тэрмін прысуду разам з ім у калоніі.

💌Месца ўтрымання палітвязня: ПК № 1. 211440, Наваполацк, Тэхнічная, 8

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Жанчыну, якая пасля выступлення Луганскага тэатра ў Мінску выгукнула «Слава Украіне!», арыштавалі на 20 сутак

Пра гэта паведамляюць прапагандысты.

Ірыну Саланкову абвінавацілі паводле арт. 24.23 КаАП (несакнцыянаванае пікетаванне) і арт. 23.4 КаАП (непадпарадкаванне міліцыянтам). Прапагандысты сцвярджаюць, што жанчына выгукнула «Слава Украіне!», бо «падтрымлівае народ Украіны, а словы гэтыя, на яе думку, гэта "пажаданні росквіту Украіне"».

Таксама сцвярджаецца, што жанчына «непадпарадкавалася міліцыянтам» і яе заносілі ў машыну ажно чатыры супрацоўнікі.

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

💔Дапамога сям'і былога палітвязня Яўгена Харашкевіча

«За сваю грамадзянскую пазіцыю я быў арыштаваны, потым асуджаны і адпраўлены ў турму на 4 гады, пакінуўшы цяжарную жонку адну ў самых складаных абставінах. У жніўні 2024 года, пасля поўнага адбыцця тэрміна, я выйшаў на волю. Але пераслед нашай сям'і не спыніўся. Увосень 2024 года ў нашу кватэру зноў прыйшлі сілавікі з ператрусам.

Тры месяцы мы хаваліся ў Грузіі, жывучы ў пастаянным страху. А калі, нарэшце, змаглі пераехаць у Польшчу, нас чакаў яшчэ адзін удар: грошы, якія мае бацькі перадалі нам на першы час у эміграцыі, былі скрадзеныя.

Мы звярнуліся ў паліцыю Польшчы і рыхтуем заяву ў паліцыю Грузіі, але шанцы вярнуць скрадзенае малыя. Цяпер мы засталіся без сродкаў да існавання і без той фінансавай падушкі, якая дазволіла б нам пачаць новае жыццё».


Падтрымаць сям'ю на Pomagam

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Amnesty International збірае подпісы ў падтрымку Насты Лойка

Нагадаем, у чэрвені 2023-га году ў Мінскім гарадскім судзе палітзняволенай прызначылі 7 гадоў калоніі за падрыхтоўку даклада «Пераслед анархістаў, антыфашыстаў, левых і сацыяльных актывістаў у Беларусі» (2017-жнівень 2018 года). У ім нібыта даецца крытычная ацэнка дзейнасці супрацоўнікаў міліцыі.

Суд праходзіў у закрытым рэжыме, таму падрабязнасці і пазіцыя самой Насты невядомыя.

Amnesty International Polska збірае подпісы ў падтрымку Насты — іх хочуць перадаць кіраўніку МЗС Польшчы, каб ён узнімаў пытанне вызвалення беларускай палітзняволенай на міжнароднай арэне.

Падпісаць петыцыю па спасылцы

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Палітвязню Мікіце Емяльянаву, які мусіў выйсці на волю ў гэтым годзе, дадалі год зняволення

Актывіста анархічнага руху ўтрымліваюць у няволі з кастрычніка 2019 года — больш за пяць гадоў. У 2020-м яго асудзілі да сямі гадоў калоніі паводле трох крымінальных артыкулаў, але апеляцыйны суд зменшыў тэрмін да чатырох гадоў. Пазней яго двойчы пераводзілі на турэмны рэжым, а таксама дадалі яшчэ два гады зняволення за "злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі" (арт. 411 КК). Мікіту ў папраўчых установах месяцамі ўтрымлівалі ў ШІЗА, увесь час на яго аказваюць ціск.

Напачатку лютага ў Гродне яго зноў асудзілі паводле арт. 411 КК. Суддзя Кірыл Ефімовіч прызначыў хлопцу яшчэ год пазбаўлення волі. Агульны тэрмін зняволення Мікіты цяпер складае сем гадоў. 

Падрабязнасці 👉 https://spring96.org/be/news/117671

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

✊Беларусы Уроцлава правялі акцыю з нагоды Дня Волі

«Колькі трэба часу, каб мы перасталі падтрымліваць сваю краіну і увесь беларускі народ? З беларусамі Уроцлава гэта немагчыма!
Са святам, Родная Беларусь! Дзень Волі з любоўю і гонарам за нашу гісторыю. Кожны сёння быў з роднымі, сябрамі, калегамі, якія засталіся ў Беларусі».

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

🇧🇪Беларусы Бельгіі адзначылі Дзень Волі ў Брусэлі адукацыйнай віктарынай «Што ты ведаеш пра дзеячоў БНР?»

Таксама яны напісалі лісты палітвязням, якія нарадзіліся ў сакавіку.

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

📸Фотафакт: Затрыманне Алеся Бяляцкага і Валянціна Стэфановіча на Дзень Волі

Фотаздымак зроблены напачатку 2000-ых гадоў.

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

✊«Гэта ўсё ёсць у нашай гісторыі»: як палітвязні спрычыняліся да святкавання Дня Волі ў розныя часы

Дзень Волі — не толькі гістарычная дата для беларусаў. Угодкі абвяшчэння незалежнай вольнай Беларускай Народнай Рэспублікі заўсёды былі для ўладаў чарговай нагодай для рэпрэсій.

Шмат хто з цяперашніх палітвязняў так ці інакш спрычыняўся да святкавання 25 сакавіка: у гэты дзень яны сядзелі на «сутках» пасля затрыманняў на мірных сходах, арганізоўвалі святкаванні і чыталі на іх прамовы, назіралі за мірнымі сходамі.

Узгадваем наш архіўны тэкст пра ўдзел палітзняволеных у святкаванні Дня Волі ў розныя часы.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/111189

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

😔Рэпрэсаваны Дзень Волі. Хроніка пераследу 25 сакавіка за апошнія гады ў Беларусі

У Беларусі рэгулярна пераследуюць за святкаванне Дня Волі. Любыя масавыя святы, якія не адпавядаюць дзяржаўнай ідэалогіі, улады ўспрымаюць як патэнцыйную небяспеку. Грамадзянам не выдаюць дазвол на правядзенне дэманстрацыі ў бачным месцы. А ў выпадку дазволу, пасля свята сілавікі ладзяць хапун удзельнікаў.

Прэвентыўная зачыстка актывістаў і арганізатараў — традыцыйная практыка рэжыму. На Дзень Волі траплялі пад зачысткі тыя, хто цяпер прызнаныя палітзняволенымі і знаходзіцца за кратамі паводле ілжывых абвінавачванняў.

Узгадваем наш архіўны тэкст пра тое, як за апошнія гады сілавікі перашкаджалі адзначаць гадавіну абвяшчэння БНР і затрымлівалі ўдзельнікаў дэманстрацый.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/111200

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

💔«Мы ўсе стаялі ў белых цішотках». Як палітвязні адзначалі Дзень Волі ў няволі

Дзень Волі застаецца асаблівай датай для многіх беларусаў, нават у турэмных сценах і калоніях, дзе любое праяўленне салідарнасці можа стаць падставай для пакарання. Нягледзячы на рызыкі пераследу і ціск з боку адміністрацыі, некаторыя палітзняволеныя знаходзілі магчымасці выказаць сваю павагу да ідэалаў незалежнасці і свабоды.

Былыя палітзняволеныя распавялі «Вясне», як знаходзілі спосабы нават за кратамі адзначыць угодкі абвяшчэння незалежнай вольнай Беларускай Народнай Рэспублікі.

«На пытанні кантралёраў мы адказвалі, што адзначаем кагосьці Дзень народзінаў. У аднаго нават была бел-чырвона-белая пасціла. У той дзень усе па-беларуску размаўлялі, бо так размаўляць у калоніі на ёй небяспечна».


Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/117666

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

🌿Праваабарончы Дзень волі: як у гэтую дату абараняюць правы чалавека

Дзень Волі для праваабаронцаў заўжды быў і застаецца асаблівым днём. Але 25 сакавіка для праваабаронцаў — гэта не толькі гістарычная дата, але і чарговы дзень штодзённай абароны правоў чалавека.

За рэдкім выключэннем, 25 сакавіка заўсёды быў днём затрыманняў, арыштаў, брутальных разгонаў мірных грамадзян. У «Вясну» з розных гарадоў сцякалася інфармацыя пра парушэнні правоў чалавека, напружана працавалі юрысты, валанцёры, журналісты. Часта сярод затрыманых у гэты дзень былі і вясноўцы, якія займаліся маніторынгам мірных шэсцяў і мітынгаў.

Узгадваем наш архіўны матэрыял пра працу праваабаронцаў у гэтую дату ў розныя часы.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/114829

💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon | Аднаразовым данатам

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

У Дзень Волі ў Варшаве пройдзе акцыя пратэсту супраць фальсіцікацыі выбараў у Беларусі

Заўтра, 25 сакавіка, у гадавіну абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі, у Беларусі запланавана правядзенне інаугурацыі А. Лукашэнкі. З гэтай нагоды ў Варшаве адбудзецца акцыя пратэсту супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі.

Таксама арганізатары акцыі патрабуюць правядзення свабодных выбараў у Беларусі і вызвалення ўсіх палітвязняў.

Дзе: Варшава, Пляц Канстытуцыі 6 (правы бок).
Калі: 25 сакавіка, 18:00 па 19:30

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

"За кошт тэрору душаць іншадумства". Што казалі НДА на інтэрактыўным дыялогу па Беларусі

На інтэрактыўным дыялогу, падчас якога група незалежных экспертаў ААН прэзентавала даклад аб сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі, выступіў і шэраг НДА. "Вясна" распавядае, што яны казалі.

"Рэпрэсіі ў Беларусі носяць сістэмны характар і распаўсюджваюцца на ўсе аспекты правоў чалавека. У выніку законнага палітычнага выбару, зробленага беларусамі пяць гадоў таму, яны не толькі рызыкуюць апынуцца ў турме, але і па-ранейшаму спазнаюць звальненні ды адвольныя адмовы у прыёме на працу, неабгрунтаванае ўмяшанне ў прыватныя справы і карэспандэнцыю, яны не могуць вольна выязджаць за мяжу і жывуць у пастаянным страху, пазбаўленыя элементарнай бяспекі ды кантролю над уласным жыццём. Мы настойваем на безумоўным вызваленні ўсіх палітычных зняволеных і спыненні палітычных рэпрэсій, і прыцягнення да адказнасці вінаватых у злачынствах супраць чалавечнасці".

Чытаць цалкам👉https://spring96.org/be/news/117665

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Адкрыты грашовы збор экс-палітзняволенай Антаніне Канавалавай

За кратамі ў жанчыны вельмі пагоршыўся зрок. Яна атрымала інваліднасць. Для аднаўлення Антаніне патрэбная тэрміновая дыягностыка і аперацыя.

Нагадаем, давераную асобу Святланы Ціханоўскай Антаніну Канавалаву асудзілі паводле арт. 293 КК (масавыя беспарадкі) на 5,5 гадоў калоніі. Жанчына правяла з няволі 4,5 гады і выйшла па памілаванні. Увесь гэты час на волі яе чакалі двое непаўнагадовых дзяцей.

Падтрымаць Антаніну можна па спасылцы👉https://www.bysol.org/ru/private/antonina_konovalova/

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

❗️«Яны гублялі прытомнасць, калі ехалі ў аўтазаку»: як у Беларусі перавозяць зняволеных

«Этап» — адзін з самых невядомых эпізодаў у жыцці палітвязняў. Мы шмат расказваем пра іх утрыманне ў СІЗА і калоніях, але што адбываецца паміж гэтымі этапамі — падчас перавозкі з ізалятараў на суды або ў калоніі, дзе яны будуць адбываць тэрмін, — вядома па-ранейшаму не так шмат. Больш за тое — гэта адно з самых уразлівых месцаў для зняволеных.

Жудасныя ўмовы, схаваныя ад вачэй нават большасці супрацоўнікаў месцаў зняволення і саміх зняволеных, спрыяюць наймацнейшаму парушэнню правоў чалавека.

«Мы праходзім у аўтазак — а вакол брэшуць сабакі, людзі стаяць са зброяй. Мы прайшлі ў вагон, дзе нас замкнулі ў вальерах-клетках з кучай людзей».


Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/117678

💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon | Аднаразовым данатам

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

🇺🇳У ААН занепакоеныя жорсткім абыходжаннем з жанчынамі ў беларускіх турмах

Незалежныя эксперты па правах чалавека, сярод якіх Нільс Муйжніекс, Спецыяльны дакладчык па пытанні аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі ды працоўныя групы па адвольных затрыманнях і гвалтоўных знікненнях 26 сакавіка заклікалі беларускія ўлады зрабіць захады ў сувязі з паведамленнямі аб жорсткім абыходжанні з жанчынамі, што ўтрымліваюцца ў папраўчых калоніях.

Яны выказалі трывогу з нагоды небяспечнага для жыцця стану палітзняволенай Вікторыі Кульшы, былой адміністратаркі Telegram-канала «97%», затрыманай восенню 2020 года і пасля асуджанай на чатыры з паловай гады калоніі.

Эксперты таксама выказалі занепакоенасць з нагоды трох жанчын-зняволеных сталага веку — Алены Гнаук, Вольгі Маёравай ды Ірыны Такарчук, — асуджаных у межах рэпрэсій, што разгортваюцца з 2020 года.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/117676

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

📍У Дзень Волі ў Варшаве прайшла акцыя пратэсту супраць фальсіфікацыі выбараў у Беларусі

«Мы сабраліся, каб адсвяткаваць Дзень Волі. Але Дзень Волі нам стараюцца спаскудзіць — Лукашэнка прызначыў сабе інаўгурацыю. Але гэта не інаўгурацыя, а проста здзек з Беларусі, таму што ён ніякім прэзідэнтам даўно не з'яўляецца. Ён ім з'яўляўся да 1995 года, але як толькі ён прызначыў той рэферэндум, незаконны, антыканстытуцыйны, як толькі ён даў загад сваім спецслужбам збіць дэпутатаў Парламенту, я лічу, ён тады здзейсніў злачынства і з той хвіліны па сутнасці не з'яўляецца прэзідэнтам Беларусі», — адзначыў праваабаронца «Вясны» Зміцер Салаўёў.

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Палітвязню Мікіту Емяльянаву, які мусіў выйсці на волю ў гэтым годзе, дадалі год зняволення

Актывіста анархічнага руху ўтрымліваюць у няволі з кастрычніка 2019 года — больш за пяць гадоў. У 2020-м яго асудзілі да сямі гадоў калоніі паводле трох крымінальных артыкулаў, але апеляцыйны суд зменшыў тэрмін да чатырох гадоў. Пазней яго двойчы пераводзілі на турэмны рэжым, а таксама дадалі яшчэ два гады зняволення за "злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі" (арт. 411 КК). Мікіту ў папраўчых установах месяцамі ўтрымлівалі ў ШІЗА, увесь час на яго аказваюць ціск.

Напачатку лютага ў Гродне яго зноў асудзілі паводле арт. 411 КК. Суддзя Кірыл Ефімовіч прызначыў хлопцу яшчэ год пазбаўлення волі. Агульны тэрмін зняволення Мікіты цяпер складае сем гадоў. 

Падрабязнасці 👉 https://spring96.org/be/news/117671

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Грамадзяніна Ізраіля затрымалі ў Беларусі за «экстрэмісцкія падпіскі» — яго марылі голадам і прымянялі катаванні

Як паведамляе ізраільскае выданне Ynet, грамадзянін Ізраіля, які прыехаў у Беларусь з жонкай і дзецьмі, быў затрыманы і прайшоў праз цяжкія фізічныя і псіхалагічныя катаванні. Цяпер ён вызвалены і вярнуўся ў Ізраіль.

Імя пацярпелага па просьбе ягонай сям'і не называецца. Затрымалі ж яго ў пачатку лютага за «падпіску на экстрэмісцкі кантэнт», то-бок на фэйсбук-суполку, дзе абмяркоўвалі жыццё ў Ізраілі і Беларусі.

Сваякі лічаць, што сапраўднай прычынай арышту мужчыны стаў удзел ягонага сына ў дэманстрацыі ў Ізраілі ў падтрымку беларускай апазіцыі.

Пасля арышту сувязь з мужчынам перапынілася, ён быў адпраўлены на 15 сутак у ізалятар, дзе яго марылі голадам і прымянялі іншыя метады катавання, піша @nashaniva.

Беларускія ўлады канфіскавалі дакументы ізраільцяніна, але пазней ён атрымаў часовы пашпарт у пасольстве Ізраіля і вярнуўся дадому.

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

💌Беларусы Масквы далучыліся да святкаваньня Дня Волі і падпісалі паштоўкі беларускім палітвязням

Гэтым разам лісты і паштоўкі з віншаваннямі з Днём Народзінаў, а таксама словы падтрымкі, павінны атрымаць беларускія палітвязні: Дземянчук Алена, Сташэўскі Антон, Кміт Ганна.

Паведамленні аб атрыманні лістоў прыйшлі ад Статкевіча Мікалая, Раманаўскене Алены, Касцюговай Валерыі, Лойка Анастасіі!

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

🌿Праваабарончая праграма «Вясна»

1:40 25 сакавіка Лукашэнка абвесціў сваю інаўгурацыю, а праваабаронцы выступілі з супольнай заявай

4:58 Інтэрактыўны дыялог па Беларусі ў ААН. Што казалі Група незалежных экспертаў, беларускі рэжым, розныя краіны і НДА?

23:58 Працоўная группа ААН па адвольных затрыманнях разглядзела зварот наконт Марфы Рабковай

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

🇪🇺Кіраўніца Еўрапарламента Раберта Метсола выказала падтрымку беларускаму народу ў Дзень Волі

«Барацьба за свабодную і дэмакратычную Беларусь жывая і застаецца моцнай»

Сёння я ганаруся тым, што далучаюся да Святланы Ціханоўскай, дэмакратычнай апазіцыі і народа Беларусі ў Дзень Волі, і заяўляю пра рашучую падтрымку Еўрапарламента».


Крыніца: Roberta Metsola

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Сёння ў Беларусі адбылося некалькі затрыманняў у межах палітычных крымінальных спраў

Пра гэта стала вядома праваабаронцам.

Папярэдне паведамляецца, што затрыманні адбыліся па «справе Гаюна».

🗣Паведамляйце праваабаронцам пра затрыманні і ператрусы — @viasnainfo| @viasna_bot | @ViasnaSOS. У мэтах бяспекі, вы можаце папрасіць звязацца з намі вашых сяброў, што знаходзяцца за межамі Беларусі.

🔹Калі вам патрэбна дапамога з тэрміновай эвакуацыяй з Беларусі — звяртайцеся на
@help_bysol.

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

❤️Еўрапейскі саюз павіншаваў беларусаў з Днём Волі

Адпаведны тэкст з'явіўся на старонцы European Union in Belarus у Facebook.

«Сёння беларусы адзначаюць Дзень Волі ў памяць пра абвяшчэнне незалежнасці Беларусі ў 1918 годзе. ЕС салідарны з народам Беларусі і будзе надалей падтрымліваць усіх, хто нястомна працуе для справядлівасці, свабоды і дэмакратыі ў сваёй краіне.

У Беларусі несправядліва ўтрымліваюцца за кратамі больш як 1200 палітычных вязняў. Усе яны павінны быць вызваленыя, і вінаватыя павінны панесці адказнасць».

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

У Беларусі прызналі «экстрэмісцкай» кнігу пра Лукашэнку «Случайный президент»

Яе аўтары — Павел Шарамет і Святлана Калінкіна.

Адпаведнае рашэнне было прынятае судом Цэнтральнага раёну Мінска 18 сакавіка.

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

У Беларусі прызналі «экстрэмісцкімі» сацсеткі Славы Камісаранкі

Гаворка пра афіцыйны сайт стэндап-коміка, яго старонкі ў Instagram і YouTube. Адпаведнае рашэнне было прынятае судом Ленінскага раёну Магілёва 20 сакавіка.

Раней у Беларусі Славу Камісаранку завочна асудзілі да 6 гадоў калоніі, а пасля дадалі ў спіс «тэрарыстаў» і «экстрэмістаў».

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

На Дзень Волі ў Беларусі абмяжуюць інтэрнэт

Як паведаміў "Hoster.by", паводле распараджэння Аператыўна-аналітычнага цэнтра абмежаванні пачнуцца з 19:00 24 сакавіка па 23:59 25 сакавіка.

Большасць беларускіх старонак і сервісаў будуць недасяжныя з-за мяжы.

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Заява праваабарончай супольнасці ў сувязі з інаўгурацыяй А. Лукашэнкі

Чарговыя прэзідэнцкія выбары ў Беларусі, што адбыліся 26 студзеня 2025 года, не адпавядалі міжнародным стандартам правядзення дэмакратычных і свабодных выбараў. Яны праходзілі ва ўмовах глыбокага крызісу правоў чалавека, у атмасферы татальнага страху, выкліканага рэпрэсіямі супраць грамадзянскай супольнасці, незалежных медыя, апазіцыі ды ўсіх іншадумцаў.

У сувязі з гэтым, мы ў чарговы раз заклікаем беларускія ўлады вызваліць усіх палітычных зняволеных, правесці іх поўную рэабілітацыю з кампенсацыяй шкоды, прычыненай адвольным асуджэннем і пазбаўленнем волі, а таксама спыніць рэпрэсіі.

Фота: NATALIA KOLESNIKOVA, AFP, East News

Чытаць цалкам👉https://elections2025.spring96.org/be/news/117663

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Беларусы Беластока падтрымалі палітвязняў

Акцыя салідарнасці прайшла ў падтрымку тых палітзняволеных, якія нарадзіліся ў гэтым месяцы.

Цяпер у Беларусі за кратамі знаходзяцца 1203 палітвязня.

Читать полностью…
Subscribe to a channel