Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі. Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS. Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo Юрыдычная служба: @zvarot96
✊ Падтрымайце «Вясну» на Patreon альбо аднаразовым данатам
На сёння за кратамі знаходзіцца пяцёра праваабаронцаў «Вясны» — іх асудзілі да пазбаўлення волі толькі за тое, што яны абаранялі правы беларусаў. Нягледзячы на гэта, праваабаронцы і валанцёры «Вясны» працягваюць сваю працу па абароне і фіксацыі парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі.
Акрамя магчымасці падтрымаць «Вясну» падпіскай на Patreon, ёсць магчымасць зрабіць і аднаразовы данат праваабаронцам.
Усе сабраныя ахвяраванні будуць накіраваныя на падтрымку дзейнасці арганізацыі, а таксама палітзняволеных вясноўцаў.
❗️Калі ласка, рабіце пераводы толькі, калі для вас гэта бяспечна. Мы настойліва просім не рабіць пераводаў з картак беларускіх ці расійскіх банкаў
💵Падтрымаць «Вясну» аданаразовым данатам
💶Падтрымаць Вясну на Patreon
⁉️«Вясну» прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем»: як цяпер супрацоўнічаць з намі?
📝«Лекары за праўду і справядлівасць» працягваюць даследванне праблем здароўя жанчын у беларускіх турмах
Пытанні цалкам ананімныя, не патрабуюць прадстаўлення аніякіх асабістых звестак, адказы будуць выкарыстоўвацца толькі ў абагуленым выглядзе.
«Мы просім былых зняволеных жанчын адказаць на пытанні трох невялікіх анкет. Адна з іх — пра здароўе падчас зняволення – агульная, дзве іншыя — пра псіхалагічны стан — асобныя для былых зняволеных, якія застаюцца ў Беларусі, і для тых, якія пакінулі краіну».
🎧«Важна падтрымліваць сваё асяроддзе». Дзіяна Пінчук — «Жанчыны ў праваабароне»
Праваабаронца «Вясны» Дзіяна Пінчук стала «Журналісткай года-2024» (прэмія ад беларускай праваабарончай супольнасці). Яна мастацкі пераасэнсоўвае праваабарончыя тэмы. Сярод творчасці Дзіяны — альтэрнатыўныя паштоўкі #FLOWERPOWER і фотапраект «Магшоты палітвязняў». Таксама яна спрычынілася да музычнага альбома «Пазначаныя жоўтым», да стварэння фільмаў пра былых палітзняволеных «Фіялетавыя слёзы» і «Цень радасці».
А яшчэ праваабаронца была сярод тых, хто прапанаваў грамадству 21 траўня як Дзень палітвязня ў Беларусі.
У новым выпуску падкаста «Вясна прыйдзе» Дзіяна распавядзе, як усё гэта спалучае і дзе бярэ натхненне.
Soundcloud | Spotify | Apple podcasts | Youtube | Castbox | Іншыя пляцоўкі
З 2020-га году як мінімум 1917 беларускіх грамадскіх аб'яднанняў, установаў, асацыяцый ці фондаў ліквідаваныя ці знаходзяцца ў стадыі ліквідацыі
На канец 2024 года было ліквідавана не менш за 1 891 НКА, усяго за мінулы год — мінімум 382 НКА.
Паводле інфармацыі Lawtrend, на канец сакавіка як мінімум 1188 арганізацый знаходзілася ў працэсе прымусовай ліквідацыі, 729 прынялі рашэнне аб самастойнай ліквідацыі.
Чарговае папаўненне Спіса экстрэмісцкіх матэрыялаў
У яго трапілі:
📍Telegram-чат «Натазон Chat»;
📍Старонкі ў Instagram «ihar_», «volnajabelarusinka», «lahvinea», «promogilev24», «ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ»;
📍YouTube-канал «MozgON»;
📍Старонка ва «Укантакце» «Анджей Корсак»;
📍Facebook-старонкі «Aliaksandr Petukhou», «Дмитрий Демидюк», «Анджей Корсак».
🔗Хроніка палітычнага пераследу
📝Агляд сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі ў сакавіку
📍Нягледзячы на намаганні ўладаў па захаванні ў таямніцы маштабаў адміністрацыйных і крымінальных рэпрэсій, у «Вясну» працягваюць паступаць звесткі аб штодзённых затрыманнях, крымінальных і адміністрацыйных рэпрэсіях па палітычных матывах;
📍У сакавіку «Вясна» зафіксавала 209 выпадкаў палітычна матываваных рэпрэсій — у тым ліку затрыманні, ператрусы і гэтак далей;
📍Агулам, з 2020 года, як мінімум 8 147 чалавек сутыкнулася з крымінальным пераследам па палітычных матывах. У дачыненні да не менш за 6 800 чалавек былі вынесеныя палітычна матываваныя прысуды;
📍У сакавіку праваабаронцы падвялі вынік крымінальнага пераследу за люты: прынамсі 156 чалавек былі асуджаныя за месяц, з іх 114 — мужчыны, 42 — жанчыны;
📍Агулам ў беларускіх месцах няволі ўтрымліваюцца 36 палітвязняў замежных грамадзян, сярод іх — чатыры грамадзяніна Латвіі..
Справаздача цалкам 👉 https://spring96.org/be/news/117733
💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon | Аднаразовым данатам
✊Польская еўрадэпутатка выступіла з прамовай пра рызыку далейшых рэпрэсій у Беларусі
Малгажата Гасеўска звярнула ўвагу на тое, што палітвязні ў Беларусі ўтрымліваюцца ў «папраўчых калоніях, якія хутчэй нагадваюць канцлагеры, дзе палітвязні падвяргаюцца жорсткаму тэрору і строгаму рэжыму ізаляцыі». Больш за тое, жанчыны палітзняволеныя пазбаўленыя права на абарону, сувязь з сям'ёй і перадачы з ежай, адзеннем, грашыма і лекамі.
Іх стан здароўя імкліва пагаршаецца, і, нягледзячы на кепскі стан здароўя, іх па-ранейшаму пастаянна ўтрымліваюць у адзіночных карцэрах, распавяла еўрадэпутатка.
Таксама еўрадэпутатка ад Польшчы ў сваім выступе згадала Андрэя Пачобута, беларускага і польскага журналіста, які кінуты за краты рэжымам, у дачыненні да яго прымяняюцца псіхічныя і фізічныя катаванні, піша @byplradio.
🔹«Гэта не прыкмета адлігі», — праваабаронцы «Вясны» пра тое, як рэжым знішчае доказы сваіх злачынстваў
Дапамога Антаніне Канавалавай: рэабілітацыя пасля 4,5 гадоў зняволення
За кратамі ў жанчыны вельмі пагоршыўся зрок. Яна атрымала інваліднасць. Для аднаўлення Антаніне патрэбная тэрміновая дыягностыка і аперацыя.
Нагадаем, давераную асобу Святланы Ціханоўскай Антаніну Канавалаву асудзілі паводле арт. 293 КК (масавыя беспарадкі) на 5,5 гадоў калоніі. Жанчына правяла з няволі 4,5 гады і выйшла па памілаванні. Увесь гэты час на волі яе чакалі двое непаўнагадовых дзяцей.
Падтрымаць жанчыну на BYSOL
47-гадовую жыхарку Салігорску будуць судзіць за грашовыя пераводы палітвязням
Пра гэта паведаміў старшы пракурор аддзела пракуратуры Мінскай вобласці Валерый Мядзел.
Па версіі следства, жанчына «аказвала садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці экстрэмісцкіх фармаванняў Dissidentby, ПЦ "Вясна"» і "Лісты Салідарнасці Беларусь 2020"» — зрабіла не менш як 70 грашовых пераводаў на агульную суму каля 600 рублёў на адрас 54 чалавек, якія знаходзяцца ў зняволенні «за ўчыненне злачынстваў экстрэмісцкай накіраванасці».
Пракуратура Мінскай вобласці накіравала ў Мінскі абласны суд справу па ч. 1 і 2 арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Жанчына знаходзіцца пад вартай.
На 58 сесіі Савета па правах чалавека ААН сёння была прынятая рэзалюцыя па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі
Яна, у тым ліку, падоўжыла мандат Спецыяльнага дакладчыка па Беларусі, а таксама мандат Групы незалежных экспертаў яшчэ на адзін год на тых жа ўмовах
За рэзалюцыю прагаласавалі 25 краін, 17 устрымаліся, а 5 — Балівія, Бурундзі, Кітай, Куба і В'етнам — прагаласавалі супраць.
🎧«Важна падтрымліваць сваё асяроддзе». Дзіяна Пінчук — «Жанчыны ў праваабароне»
Праваабаронца «Вясны» Дзіяна Пінчук стала «Журналісткай года-2024» (прэмія ад беларускай праваабарончай супольнасці). Яна мастацкі пераасэнсоўвае праваабарончыя тэмы. Сярод творчасці Дзіяны — альтэрнатыўныя паштоўкі #FLOWERPOWER і фотапраект «Магшоты палітвязняў». Таксама яна спрычынілася да музычнага альбома «Пазначаныя жоўтым», да стварэння фільмаў пра былых палітзняволеных «Фіялетавыя слёзы» і «Цень радасці».
А яшчэ праваабаронца была сярод тых, хто прапанаваў грамадству 21 траўня як Дзень палітвязня ў Беларусі.
У новым выпуску падкаста «Вясна прыйдзе» Дзіяна распавядзе, як усё гэта спалучае і дзе бярэ натхненне.
Soundcloud | Spotify | Apple podcasts | Youtube | Castbox | Іншыя пляцоўкі
💵За данаты ў Беларусі асудзілі мінімум 112 чалавек. Прапагандысты знялі чарговы сюжэт пра палітвязняў
На АНТ выйшаў чарговы прапагандысцкі сюжэт «Тени. Цена террора», дзе распавялі пра пераслед людзей за ахвяраванні і затрыманых за фінансаванне арганізацый, прызнаных уладамі «экстрэмісцкімі» ці «тэрарыстычнымі». У фільме паказалі некалькі асуджаных і тых, хто яшчэ чакае суда.
«Вясна» распавядае, пра што казалі ў фільме, а юрыстка каментуе яго.
«На відэа ёсць перабіўкі кадрамі выбухаў і стрэльбы са зброі, выкарыстоўваецца слова "тэрор", што ствараецца вобраз небяспечных тэрарыстаў, хаця гаворка ідзе толькі пра данаты ў арганізацыі грамадзянскай супольнасці. Таксама паказваюцца кадры жорсткіх затрыманняў, што можна разглядаць як пагрозу тым, хто робіць такія данаты».
✊Amnesty International збірае подпісы ў падтрымку Марфы Рабковай
Каардынатарка Валанцёрскай службы «Вясны» была затрымана 17 верасня 2020 года. Пазней праваабаронцу абвінавацілі па шэрагу артыкулаў Крымінальнага кодэкса за падзеі 2016-2020 гадоў і асудзілі да 15 гадоў зняволення і велізарнага штрафу.
Па выніках апеляцыі Марфе скарацілі тэрмін на тры месяцы. Прысуд уступіў у сілу і Рабкову этапавалі ў гомельскую калонію.
Amnesty International Polska збірае подпісы ў падтрымку Марфы — іх хочуць перадаць кіраўніку МЗС Польшчы, каб ён узнімаў пытанне вызвалення беларускай палітзняволенай на міжнароднай арэне.
Падпісаць петыцыю па спасылцы
Мінчук патрапіў на «суткі» за відэа ў TikTok з машынай ДАІ — у камеры не было матрацаў, толькі нары з дошак
Па словах мужчыны, пад арышт яго адправілі за тое, што апублікаваў у TikTok відэа з машынай ДАІ і схаванай за шклом службовага аўтамабіля камерай. На яго думку, здымка вялася ў парушэнне заканадаўства — без папераджальных знакаў, піша @vitebsk_info.
Сядзець яму прыйшлося і ў ЦІП, і ў ІЧУ на Акрэсціна. Аб матрацах у камеры мужчына «не чуў і не бачыў», былі толькі нары з дошак.
Мінчук лічыць што, яго «паказальна спяцом пасадзілі на суткі, у пратаколе напісалі "Не адпускаць"».
❗️Праваабаронцам стала вядома пра маштабны рэйд КДБ напрыканцы сакавіка
Паводле інфармацыі праваабаронцаў, 20-21 сакавіка адбыўся масавы рэйд КДБ па розных гарадах Беларусі. Ягоныя падрабязнасці невядомыя — адзінае, што па яго выніках частка людзей была змешчаная ў СІЗА КДБ.
Вядома, што некаторым затрыманым інкрымінуюць «тэрарыстычныя» артыкулы.
🗣Калі вам вядомыя падрабязнасці затрыманняў, калі ласка, напішыце праваабаронцам @Viasnainfo. Па вашым жаданні, вашая інфармацыя застанецца непублічнай.
🌿У Берліне пройдзе вечар салідарнасці з беларускімі палітвязнямі
Мерапрыемства адбудзецца ў чацвер, 10 красавіка, у офісе Libereco (Brunnenstraße 9, Berlin). Пачатак а 17-ай гадзіне.
Гасцей чакае выступ былых палітзняволеных музыкаў гурта Irdorath Уладзіміра і Надзеі Калач, а таксама напісанне лістоў беларускім палітвязням.
Уваход вольны!
📄 Што пачытаць у нядзелю? Сабралі для вас галоўныя матэрыялы «Вясны» за тыдзень:
🔹«Гэта не прыкмета адлігі», — праваабаронцы «Вясны» пра тое, як рэжым знішчае доказы сваіх злачынстваў
🔹Што рабіць, калі арыштоўваюць маёмасць? Інструкцыя ад Юрыдычнай службы «Вясны»
🔹Мытнік, сцюардэса, бізнэсоўцы, лекарка: каго прызналі палітвязнямі ў сакавіку
🔹Вікторыю Кульшу чакае чацвёрты суд за «злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі»
🔹Заснаванне Упаўнаважанага па правах грамадзян Беларусі немэтазгоднае і неэфектыўнае. Пазіцыя кааліцыі беларускіх праваабаронцаў
🔹Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Сакавік 2025
🔹Тбіліскі Дом правоў чалавека пераследуюць за аплату штрафаў, у Расіі судзяць праваабаронцаў
🔹За данаты ў Беларусі асудзілі мінімум 112 чалавек. Прапагандысты знялі чарговы сюжэт пра палітвязняў
💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon | Аднаразовым данатам
💵Як беларусаў пераследуюць за данаты
Паводле інфармацыі «Вясны», за данаты ў Беларусі асудзілі мінімум 112 чалавек. Гэта асуджаныя паводле арт. 361-2 КК (фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фармавання), арт. 290-1 КК (фінансаванне тэрарыстычнай дзейнасці), арт. 361-3 КК (удзел ці падрыхтоўка грамадзяніна Рэспублікі Беларусь на тэрыторыі замежнай дзяржавы ў ваенных дзеяннях без упаўнаважання дзяржавы).
«Толькі за апошні год намі ва ўзаемадзеянні са Следчым камітэтам выяўлена каля 70 злачынстваў, звязаных з фінансаваннем рознага роду дэструктыўнай дзейнасці», — заявіў начальнік упраўлення Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю Уладзіслаў Ларыёнаў.
🔹За данаты ў Беларусі асудзілі мінімум 112 чалавек. Прапагандысты знялі чарговы сюжэт пра палітвязняў
🗣Паведамляйце праваабаронцам пра палітычны пераслед
Дзякуючы неабыякавым беларусам і беларускам, «Вясна» рэгулярна атрымлівае інфармацыю пра палітычна матываваны пераслед. На сённяшні дзень праваабаронцы «Вясны» маюць інфармацыю пра дзясяткі людзей, якія знаходзяцца ў следчых ізалятарах Беларусі па палітычна матываваных крымінальных справах, узбуджаных за апошнія паўгода.
Заклікаем працягваць паведамляць праваабаронцам пра ўсе вядомыя факты палітычнага пераследу. Нават калі цяпер вы лічыце небяспечным яе апублічваць, гэтыя звесткі дапамогуць разумець рэальную сітуацыю па рэпрэсіях у краіне.
Напрыклад, можна перадаваць інфармацыю праз сваіх блізкіх і сяброў, якія знаходзяцца за мяжой і якія могуць бяспечна камунікаваць з праваабаронцамі і незалежнымі СМІ. Або проста папярэдзіць, што інфармацыя для статыстыкі, а не для распаўсюду. Мы клапоцімся пра вашу бяспеку, таму зробім усё магчымае, каб немагчыма было выкрыць крыніцу.
@ViasnaSOS | @SOSViasna | @Viasnainfo
Траім жыхарам сталіцы прад'яўлена абвінавачанне за «здраду дзяржаве» за сацыялагічныя даследаванні
Згодна з матэрыяламі справы, 42-гадовы мінчук за матэрыяльную ўзнагароду падрыхтаваў для адной з арганізацый даследаванне, якое змяшчае «заведама ілжывыя звесткі аб палітыцы ў галіне аховы здароўя, у частцы прымаемых мер па барацьбе з каранавіруснай інфекцыяй.
Аналагічным чынам дзейнічалі і дзве мінчанкі (37 і 43 гадоў), якія за ўзнагароджанне праводзілі сацыялагічнае даследаванне, якое датычылася наяўнасці пераваг сярод грамадзян у развіцці краіны праз інтэграцыю з краінамі Еўрапейскага саюза.
Следчымі ўстаноўлена, што шкода, прычыненая дзяржаве ў агульнай суме склала больш за 186 тысяч беларускіх рублёў. На дадзены момант ён кампенсаваны ў поўным памеры.
Дзеянні абвінавачаных кваліфікаваны па ч. 1 арт. 356 КК (здрада дзяржаве) і ч. 2 арт. 243-3 КК (ухіленне ад выплаты страхавых узносаў, якое прывяло да прычынення ўрону ў асабліва буйным памеры). Да іх прыменена мера стрымання ў выглядзе ўзяцця пад варту.
Жыхарку вёскі Браткова Лёзненскага раёна асудзілі на 10 сутак за «экстрэмісцкія» падпіскі
Пра гэта адсправаздачылася мясцовая раёнка.
22 сакавіка супрацоўнікі мясцовага РАУС устанавілі, што жанчына мае падпіскі на 10 «экстрэмісцкіх» інтэрнэт-рэсурсаў.
Як паведамляе «Віцебская Вясна», справу ў судзе Лёзненскага раёна разглядаў суддзя Аляксей Лапушынскі.
У «Спіс экстрэмістаў» дадалі яшчэ 27 прозвішчаў — цяпер у ім 5115 чалавек
4 красавіка МУС зрабіла традыцыйны пятнічны апдэйт «Пераліка грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».
Сярод іншых, у спіс дадалі Наталлю Васіленка, якая мае трэцюю групу інваліднасці, дантыстку Алену Елькіну, прадпрымальніка Аляксандра Яворскага.
Да допіса далучаны апошні «Пералік грамадзян, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».
⁉️«Мама, я экстрэміст». Якія абмежаванні накладаюцца на асоб, уключаных у «Спіс экстрэмістаў»
❗️64-гадовую жанчыну, якую затрымалі пасля вяртання з Польшчы, асудзілі да «хатняй хіміі»
У судзе Заводскага раёна Мінска 2 красавіка асудзілі 64-гадовую Жанну Вайніловіч, якую затрымалі пасля вяртання з Польшчы. Яе абвінавацілі ва ўдзеле ў паслявыбарчых акцыях пратэсту ў Мінску ў 2020 годзе.
Жанчыне пасля двух месяцаў у СІЗА прызначылі два гады «хатняй хіміі».
Жанну Вайніловіч затрымалі 28 студзеня ў Бабруйску — праз некалькі дзён пасля вяртання з Польшчы.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/117730
📝Нагадваем кантакты Праваабарончага цэнтру «Вясна»
🔹Паведаміць пра затрыманне, даслаць інфармацыю з судовых пасяджэнняў: Telegram-бот @viasna_bot | @ViasnaSOS, @SOSViasna;
🔹Звярнуцца па дапамогу па юрыдычных пытаннях, абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў: @zvarot96 | zvarot@spring96.org;
🔹Калі вы пацярпелі ад катаванняў з боку сілавікоў ці сутыкнуліся з жорсткім абыходжаннем за кратамі: @ViasnaDOC | viasnadoc@spring96.org;
🔹Распавесці сваю гісторыю журналістам «Вясны»: @Viasnainfo | viasna@spring96.org.
📍Кантакты рэгіянальных прадстаўніцтваў «Вясны»: Бабруйск — @babrujskspring; Барысаў — @Spring_help_r; Брэст — @Nadbuzanski, @BrestSOS; Гомель — @homelspring; Магілёў — @maydayhelp, @mspring_help; Маладэчна — @Maladecza_help; Наваполацк — @impaynes; Віцебск — @Viciebsk_spring; Светлагорск — @svietlahorskspring
❗️Афіцыйныя кантакты ПЦ «Вясна» можна паглядзець у апісанні @viasna96 ці на старонцы «Кантакты» на spring96.org
⁉️«Вясну» прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем»: як цяпер супрацоўнічаць з намі?
Чарговае папаўненне Спіса экстрэмісцкіх матэрыялаў
У яго трапілі:
📍Telegram-каналы і чаты «Хартия 97%», «Беларусы ў Кракаве - Белорусы в Кракове», «Цыганкоў», «Глаза Минска – Восток», «Глаза Минска – Север», «Празрысты чат | Могилёв», «Глаза Минска – Юг», «Думать не больно Chat», «НАШ ДОМ. Комментарии», «СКАДОВСЬКИЙ ЗАХИСНИК», «Ескадрон»;
📍YouTube-канал «MozgON»;
📍Facebook-старонкі «Радыё Свабода», «Не запраўляй аўтазак», «Vadzim Vasilyev», «Viktar Klimus»;
📍Старонкі ў TikTok «Женя Егоров», «Усы Тихановской».
🇪🇺Еўрапарламент прыняў рэзалюцыю аб пераследзе беларусаў за мяжой
За рэзалюцыю прагаласавалі 535 дэпутатаў, 55 устрымаліся, 19 — выказаліся супраць.
У дакуменце разглядаецца «пераслед грамадзян Беларусі за іх мірную дэмакратычную дзейнасць за мяжой, як наўпроставае парушэнне тэрытарыяльнага суверэнітэту дзяржаў-чальцоў ЕС», а таксама «заклікае да агульнаеўрапейскай прававой падтрымкі і абароны беларусаў у выгнанні», у тым ліку тых, хто не мае магчымасці абнавіць дакументы, што сведчаць пра асобу, і супраць якіх ужываецца экстэрытарыяльны пераслед.
Дэпутаты Еўрапарламента заклікаюць Міжнародны крымінальны суд «паскорыць разгляд злачынстваў супраць чалавечнасці, учыненых рэжымам Лукашэнкі».
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/117725
❗️Вікторыю Кульшу чакае чацвёрты суд за «злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі»
Палітзняволеная Вікторыя Кульша мусіла выйсці на волю ў красавіку 2025 года па заканчэнні тэрміну. Але днямі яе перавялі ў гомельскі СІЗА-3 у межах чацвёртай крымінальнай справы паводле ч. 1 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне законным патрабаванням адміністрацыі калоніі), піша @dissidentBY.
Раней ёй ужо тройчы прызначалі пазбаўленне волі па гэтым артыкуле. Агульны тэрмін Вікторыі цяпер складае пяць гадоў і шэсць месяцаў зняволення.
Увесь час у зняволенні на жанчыну аказваецца ціск. Яе неаднаразова змяшчалі ў штрыфны ізалятар і ПКТ. Па інфармацыі праваабаронцаў, у зарэчанскай калоніі № 24 адзін з наглядчыкаў душыў Вікторыю локцем, стоячы ззаду, а таксама цягаў яе па камеры. Праз галадоўкі ў яе двойчы здараўся сардэчны прыступ.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/117721
«Мы па-ранейшаму атрымліваем звесткі пра пераслед». Павел Сапелка пра тое, як рэжым хавае факты палітычнага пераследу
«Сваёй мэты рэжым дамагаецца гэтак жа "элегантна", як "перамагае" на псеўдавыбарах — праз чарговыя злоўжыванні, абмежаванні і забароны. Гэтыя працэсы суправаджаюцца чарговымі нападкамі на нязгодных як у краіне, так і за яе межамі, а таксама ўзбуджэннем сотняў чарговых "экстрэмісцкіх" спраў.
Развянчаць намаганні дзяржаўнай прапаганды можна: мы па-ранейшаму шукаем і атрымліваем звесткі пра пераслед. Унесці свой уклад у барацьбу з дзяржаўнай прапагандай можа кожны: паведаміце нам аб вядомым вам затрыманым або асуджаным па палітычных матывах. Мы збіраем, правяраем і захоўваем гэтыя дадзеныя, а калі яны патрапілі да нас пад умовай неразгалошвання — выкарыстоўваем іх толькі ў статыстычных мэтах, не раскрываючы вядомых нам імёнаў і абставінаў».
Саўладальніка Wargaming Мікалая Кацалапава хочуць судзіць завочна за данаты апазіцыйным структурам
Пра гэта паведамілі прапагандысты АНТ.
Сцвярджаецца, што ён зрабіў «дзясяткі пераводаў у крыптавалюце» на «сотні тысяч даляраў» у розныя «экстрэмісцкія» ініцыятывы. У студзені 2023 Кацапалава ўнеслі ў спіс «тэрарыстаў».
У бліжэйшы час у дачыненні да айцішніка будзе распачата спецвытворчасць па некалькіх артыкулах Крымінальнага кодэкса.
Чарговае папаўненне Спіса экстрэмісцкіх матэрыялаў
У яго трапілі:
📍Telegram-каналы і чаты «Дикі шершні 🐝🇺🇦 | Ударні дроникамікадзе 🧨�», «Витебские Вести»;
📍Instagram старонкі «marina.zelenaja», «bhb_ataman»;
📍YouTube-канал «Ямницкий Флот»;
📍Сайт і старонкі ў сацсетках ініцыятывы «Цэнтр новых ідэй»;
📍Старонкі ў «Аднакласніках» «Игорь Козлов», «Бандеровский Хохол», «Александр Моисеев»;
📍Старонкі ў TikTok «ПАЛIТВЯЗЕНЬ», «Kalinouski Polk».
🔗Хроніка палітычнага пераследу