Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі. Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS. Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo Юрыдычная служба: @zvarot96
❗️Праваабаронцы заклікаюць дакументаваць факты катаванняў і парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі
«Вясне» вядома, што ў Беларусі працягваюцца масавыя катаванні і збіванні, утрыманне ў нечалавечых умовах у ізалятарах. Мы разумеем, што праз страх і рызыкі пераследу людзі баяцца звяртацца да праваабаронцаў для дакументавання гэтых фактаў. Але мы заклікаем з дапамогай фота і відэа самім фіксаваць сляды катаванняў і збіванняў. Акрамя гэтага, звяртайцеся да лекараў, каб зафіксаваць траўмы і захаваць медыцынскія дакументы. Гэта дапаможа ў будучыні прыцягнуць да адказнасці ўсіх датычных да рэпрэсій.
✍️Вы можаце самастойна задакументаваць ваш выпадак, дзякуючы «Практычнаму дапаможніку для пацярпелых»
🔹Калі вы пацярпелі ад катаванняў з боку сілавікоў ці сутыкнуліся з бесчалавечным і жорсткім абыходжаннем у месцах зняволення, парушэннем правоў чалавека — калі ласка, пішыце @ViasnaDOC ці viasnadoc@spring96.org
Прарасійскую актывістку Вольгу Бондараву, імаверна, арыштавалі на 13 сутак
Пра арышт даносчыцы паведамілі яе расстроеныя сябры з канала «Праваслаўны Супраціў Вялікай, Малой і Белай Русі», піша @nashaniva.
Тэлеграм-канал Бондаравай не аднаўляецца ўжо два дні.
🔗«Пасля транспарціроўкі я пару месяцаў не адчуваў палец на руцэ»: як у Беларусі перавозяць зняволеных
Палітвязняў этапуюць у кайданках, якія не здымаюць цягам усяго шляху, уключна з часам на сон. Адзін са сведак распавёў, што яму давялося залазіць у кайданках на другі ярус у вагоне цягніка. Да прыкладу, асуджаныя за згвалтаванне не заўсёды мусілі ехаць у кайданках.
Былы палітвязень Віталь Жук падрабязна распавёў пра этапаванне ў кайданках і праблемы, якія ў сувязі з гэтым узнікаюць:
«У чарговы раз адкрываецца кармушка, зашчоўкваюцца на запясцях кайданкі, і ты са сваімі торбамі ідзеш на нагах, што заплятаюцца, праз падвал ІЧУ да аўтазака. Чаму на нагах, што заплятаюцца? Паспрабуйце звязаць сабе рукі спераду, узяць у іх дзве-тры торбы і паспрабаваць так ісці. Вы будзеце біцца каленамі аб свае ж торбы, а праз вагу не зможаце іх несці на выцягнутых руках. І вось так вы ідзяце, б'ецеся аб торбы каленкамі, спатыкаецеся, а ў спіну крычаць: "Хутчэй!"».
МУС: Беларус, які быў у вышуку за пратэсты, пры затрыманні зламаў руку міліцыянту
Паведамляецца, што мужчыну спынілі ў Гродне — дакументаў пры ім не было, таму яму прапанавалі прайсці ў пастарунак. Беларус аказаў супраціў міліцыянтам і, як сцвярджаецца, зламаў аднаму з іх руку.
Паведамляецца, што мужчына быў у вышуку за тое, што ў жніўні 20-га году нібыта распыліў у твар праваахоўнікам газавы балончык. За гэта супраць яго распачалі крымінальную справу. Ён з'ехаў з краіны, але потым нелегальна вярнуўся ў Беларусь.
📝«Голы» дагляд жанчын у месцах зняволення
Праваабарончы цэнтр «Вясна» выпусціў даклад «"Нас вырашылі зусім звесці са свету". Сведчанні жанчын пра гендарную дыскрымінацыю ў месцах несвабоды Беларусі». Яго прэзентацыя прайшла 8 сакавіка.
Яшчэ адзін з відаў прыніжэння для жанчын — «голы» дагляд, які ўключае ў сябе частковае або поўнае зняцце адзення для візуальнага агляду ўсіх частак цела, пры гэтым ад зняволеных могуць патрабаваць адкрыць рот, нахіліцца, папрысядаць і пакашляць. Такія дагляды нясуць у сабе высокую рызыку для ўзнікнення сітуацый гвалту, жорсткага абыходжання і нават катаванняў, а таксама могуць зрабіцца асновай для прымусаў, дамаганняў, дыскрымінацыі.
«Ну што, шмара, распранайся. У стрынгах? А не замалыя?».
🗣Дапамажыце свету даведацца пра маштаб рэпрэсій у Беларусі — паведамляйце праваабаронцам пра палітычныя прысуды
Сёння агульная колькасць палітзняволеных у нашай краіне дасягнула лічбы амаль у 1200 чалавек. Правабаронцам вядома, што рэальная колькасць такіх людзей у Беларусі значна больш.
У СІЗА, калоніях і на «хіміях» знаходзіцца яшчэ шмат людзей, затрыманых ці асуджаных па палітычных матывах — аднак, па розных прычынах, праваабаронцам нічога невядома пра гэтых людзей. Калі вам вядомыя такія людзі, калі ласка, пішыце праваабаронцам.
Таксама звяртаемся да былых вязняў — многія з вас за кратамі перасякаліся ці доўга час знаходзіліся разам з фігурантамі палітычных спраў, пра якіх нічога невядома іншым. Калі ласка, распавядзіце пра іх праваабаронцам.
З мэтаў бяспекі, вы можаце перадаць важную інфармацыю праз вашых сяброў, што жывуць за мяжой.
❗️Не маўчыце пра рэпрэсіі — дапамажыце паказаць свету маштаб катастрофы з правамі чалавека ў Беларусі!
@ViasnaSOS | @SOSViasna | @Viasnainfo
«Экстрэмісцкай» прызналі старонку ў «Х» амерыканскага кінарэжысёра, які падтрымлівае беларускіх палітвязняў
Гаворка пра старонку Эрні Барбараша.
Эрні — амерыканскі кінарэжысёр, сцэнарыст і прадзюсер. Амаль кожны дзень у сваім «Х» і іншых сацсетках ён публікуе кароткую гісторыю аднаго з беларускіх палітвязняў і спосабы іх падтрымкі. Кінарэжысёр таксама далучыўся да Дня салідарнасці з палітзняволенымі Беларусі і зрабіў мазаіку з карціны «Узяцце Бастыліі», выкарыстаўшы фотаздымкі вязняў.
🔹«Матывуе смешная фантазія, што рэжым Лукашэнкі разваліцца раней, чым я скончу свой штодзённы падлік». Як амерыканец падтрымлівае палітвязняў
✍️Шукаем людзей, якія за апошнія паўгода адбывалі арышты ў беларускіх ізалятарах часовага ўтрымання
Распавядзіце праваабаронцам пра ўмовы ўтрымання.
Ананімнасць гарантуецца. Калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo
📍Палітзняволенаму журналісту Анджэю Пачобуту яшчэ на паўгода працягнулі рэжым утрымання ў ПКТ
Гродзенскі журналіст знаходзіцца за кратамі ўжо роўна чатыры гады. 8 лютага 2023 года яму прысудзілі 8 гадоў пазбаўлення волі. Цяпер ён адбывае тэрмін у наваполацкай калоніі № 1, дзе на яго ўвесь час аказваецца ціск.
Пра тое, што Пачобута чарговы раз пакаралі ўтрыманнем у найбольш жорсткіх умовах зняволення ў памяшканні камернага тыпу, паведаміў сёння тг-канал «Право имеют».
Журналісту неаднаразова прапаноўвалі напісаць прашэнне пра памілаванне, але ён не пагаджаўся. Пра гэта вядома ад былых зняволеных, якія адбывалі тэрмін прысуду разам з ім у калоніі.
💌Месца ўтрымання палітвязня: ПК № 1. 211440, Наваполацк, Тэхнічная, 8
Жанчыну, якая пасля выступлення Луганскага тэатра ў Мінску выгукнула «Слава Украіне!», арыштавалі на 20 сутак
Пра гэта паведамляюць прапагандысты.
Ірыну Саланкову абвінавацілі паводле арт. 24.23 КаАП (несакнцыянаванае пікетаванне) і арт. 23.4 КаАП (непадпарадкаванне міліцыянтам). Прапагандысты сцвярджаюць, што жанчына выгукнула «Слава Украіне!», бо «падтрымлівае народ Украіны, а словы гэтыя, на яе думку, гэта "пажаданні росквіту Украіне"».
Таксама сцвярджаецца, што жанчына «непадпарадкавалася міліцыянтам» і яе заносілі ў машыну ажно чатыры супрацоўнікі.
💔Дапамога сям'і былога палітвязня Яўгена Харашкевіча
«За сваю грамадзянскую пазіцыю я быў арыштаваны, потым асуджаны і адпраўлены ў турму на 4 гады, пакінуўшы цяжарную жонку адну ў самых складаных абставінах. У жніўні 2024 года, пасля поўнага адбыцця тэрміна, я выйшаў на волю. Але пераслед нашай сям'і не спыніўся. Увосень 2024 года ў нашу кватэру зноў прыйшлі сілавікі з ператрусам.
Тры месяцы мы хаваліся ў Грузіі, жывучы ў пастаянным страху. А калі, нарэшце, змаглі пераехаць у Польшчу, нас чакаў яшчэ адзін удар: грошы, якія мае бацькі перадалі нам на першы час у эміграцыі, былі скрадзеныя.
Мы звярнуліся ў паліцыю Польшчы і рыхтуем заяву ў паліцыю Грузіі, але шанцы вярнуць скрадзенае малыя. Цяпер мы засталіся без сродкаў да існавання і без той фінансавай падушкі, якая дазволіла б нам пачаць новае жыццё».
✊Amnesty International збірае подпісы ў падтрымку Насты Лойка
Нагадаем, у чэрвені 2023-га году ў Мінскім гарадскім судзе палітзняволенай прызначылі 7 гадоў калоніі за падрыхтоўку даклада «Пераслед анархістаў, антыфашыстаў, левых і сацыяльных актывістаў у Беларусі» (2017-жнівень 2018 года). У ім нібыта даецца крытычная ацэнка дзейнасці супрацоўнікаў міліцыі.
Суд праходзіў у закрытым рэжыме, таму падрабязнасці і пазіцыя самой Насты невядомыя.
Amnesty International Polska збірае подпісы ў падтрымку Насты — іх хочуць перадаць кіраўніку МЗС Польшчы, каб ён узнімаў пытанне вызвалення беларускай палітзняволенай на міжнароднай арэне.
Падпісаць петыцыю па спасылцы
Палітвязню Мікіце Емяльянаву, які мусіў выйсці на волю ў гэтым годзе, дадалі год зняволення
Актывіста анархічнага руху ўтрымліваюць у няволі з кастрычніка 2019 года — больш за пяць гадоў. У 2020-м яго асудзілі да сямі гадоў калоніі паводле трох крымінальных артыкулаў, але апеляцыйны суд зменшыў тэрмін да чатырох гадоў. Пазней яго двойчы пераводзілі на турэмны рэжым, а таксама дадалі яшчэ два гады зняволення за "злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі" (арт. 411 КК). Мікіту ў папраўчых установах месяцамі ўтрымлівалі ў ШІЗА, увесь час на яго аказваюць ціск.
Напачатку лютага ў Гродне яго зноў асудзілі паводле арт. 411 КК. Суддзя Кірыл Ефімовіч прызначыў хлопцу яшчэ год пазбаўлення волі. Агульны тэрмін зняволення Мікіты цяпер складае сем гадоў.
Падрабязнасці 👉 https://spring96.org/be/news/117671
✊Беларусы Уроцлава правялі акцыю з нагоды Дня Волі
«Колькі трэба часу, каб мы перасталі падтрымліваць сваю краіну і увесь беларускі народ? З беларусамі Уроцлава гэта немагчыма!Читать полностью…
Са святам, Родная Беларусь! Дзень Волі з любоўю і гонарам за нашу гісторыю. Кожны сёння быў з роднымі, сябрамі, калегамі, якія засталіся ў Беларусі».
🇧🇪Беларусы Бельгіі адзначылі Дзень Волі ў Брусэлі адукацыйнай віктарынай «Што ты ведаеш пра дзеячоў БНР?»
Таксама яны напісалі лісты палітвязням, якія нарадзіліся ў сакавіку.
Прапагандысты заявілі, што сілавікі ідэнтыфікавалі 260 удзельнікаў замежных акцый да Дня Волі
Паведамляецца, што ідэнтыфікавалі ўдзельнікаў акцый у Беластоку, Познані, Варшаве, Уроцлаве, Вільні, Берліне, Філадэльфіі, Чыкага, Альберце і Маямі.
Сцвярджаецца, што 98 удзельнікаў акцый раней не траплялі ў поле зроку сілавікоў.
Чарговае папаўненне Спіса экстрэмісцкіх матэрыялаў
У яго трапілі:
📍Telegram-каналы і чаты «Wild Division», «РОНІНИ», «Беларусы Познані ׀ Poznan», «Беларускі інстытут публічнай гісторыі», «СЧТН», «BY_UA акции и события белорусов в Украине»;
📍Instagram старонка «Centrum obslugi cudzoziemcow Irina Vorochkova»;
📍YouTube-канал «Вячеслав Вячеславович Яковчик»;
📍Старонкі ва «Укантакце» «Федор Шмиголь», «Беларусь/Новости/NEXTA Live»;
📍Старонкі ў «Х» «JP», «Барыс Фішар», «БЕЛА(вешкін анд)РУСЬ», «Вестник бури», «Русофобия в Беларуси», «Вячаслау Сікора», «Артемий Троицкий», «АГ-Астрахвізык Глыбоччыны», «Petrenko Andryi (Ukraine)»;
📍Старонка ў Аднакласніках «Светлана Тихановская», «Мы в Пинске», «Ликбез па Беларуску».
Затрыманы ў Гродне хлопец — верагодна, Мікіта Самарын
Пра гэта паведамляе @nebovkletku.
У снежні 2020 года яго асудзілі да 4 гадоў «хіміі» за тое, што ён нібыта распыліў газ у твар амапаўцу 25 жніўня 2020 года.
Пасля затрымання 5 кастрычніка 2020 года Мікіту кінулі ў мікрааўтобус у кайданках, зацягнутых вышэй кісцяў на запясце — у яго засталіся шнары ад рэзаных ран. Прама ў аўтобусе Самарыну нажом абрэзалі доўгія валасы. У ГУБАЗіКу яму загадалі даць паказанні пад пагрозай вывезці ў лес і завядзеннем крымінальнай справы на затрыманага з ім сябра.
У сакавіку 2021-га году хлопцу замянілі прысуд на 2,5 года калоніі. Сам Мікіта ў суд не з’явіўся.
❗️«Рэакцыя на грамадскі супраціў». У Беларусі за «экстрэмісцкія фармаванні» асудзілі мінімум 258 чалавек
У апошнія гады рэжым Лукашэнкі маштабна выкарыстоўвае антыэкстрэмісцкае заканадаўства для пераследу іншадумцаў. На 27 сакавіка КДБ і МУС прызналі ў Беларусі 269 «экстрэмісцкіх фармаванняў». Паводле інфармацыі «Вясны», за «стварэнне або ўдзел у экстрэмісцкім фармаванні» ў Беларусі асудзілі мінімум 258 чалавек, 58 з іх — завочна.
Хто трапляе пад крымінальны пераслед, якія змены ў заканадаўстве яго ўзмацнілі, што рабіць у выпадку ўзбуджэння справы і арышту маёмасці — разбіраемся ў матэрыяле з юрысткай «Вясны» Святланай Галаўнёвай.
«Магу сказаць, што ў нейкім сэнсе мне пашанцавала, бо тэкст майго абвінавачвання падобны на сцэнар галівудскага блокбастара, у якім дробнымі літарамі ў канцы пазначана: "Заснавана на рэальных падзеях"».
🏴У шатландскім парламенце адбылася экспазіцыя, прысвечаная беларускім палітвязням
З 10 па 12 сакавіка праваабарончы цэнтр «Вясна», Libereco і Суполка беларусаў у Шатландыі зладзілі экспазіцыю ў будынку парламента ў Эдынбурзе, прысвечаную беларускім палітвязням. Імпрэзу арганізавалі, каб распавесці пра сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі.
Выстава дала магчымасць усім шатландскім парламентарыям даведацца больш пра палітычную сітуацыю і сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі.
Падчас экспазіцыі таксама больш за 20 дэпутатаў парламента выказалі зацікаўленасць далучыцца да кампаніі #WeStandBYyou на знак салідарнасці з беларусамі, асуджаных да доўгіх тэрмінаў турэмнага зняволення за іх барацьбу за дэмакратыю і свабоду, і стаць іх «хроснымі» бацькамі.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/117687
⚡️Праваабаронцы перадалі ў Міжнародны крымінальны суд доказы злачынстваў супраць чалавечнасці ў Беларусі
Шэсць беларускіх і міжнародных арганізацый грамадзянскай супольнасці — Цэнтр глабальнай справядлівасці і правоў чалавека «M.A.R.A.», Міжнародная федэрацыя правоў чалавека (FIDH), Праваабарончы цэнтр «Вясна», Міжнародны камітэт па расследаванні катаванняў у Беларусі, Беларускі Хельсінкскі Камітэт і Human Constanta — перадалі 20 сакавіка ў Офіс пракурора Міжнароднага крымінальнага суда доказы магчымых злачынстваў супраць чалавечнасці, здзейсненых прадстаўнікамі беларускай улады.
Паведамленне ўключае ў сябе доказы дэпартацыі часткі цывільнага насельніцтва Беларусі, а таксама пераследу гэтых людзей, уключаючы беларусаў, якія пражываюць за мяжой.
Яно таксама гаворыць аб татальным пазбаўленні беларусаў у выгнанні доступа да дзяржаўных працэдур, уключаючы магчымаць атрымаць дакументы, якія ідэнтыфікуюць асобу, што вядзе да дэ-факта безграмадзянства.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/117683
Чарговае папаўненне Спіса экстрэмісцкіх матэрыялаў
У яго трапілі:
📍Instagram старонкі «businessladies_abroad», «oh_by»;
📍Старонка ў Facebook «Alliance of Belarusian Business Ladies – ABBL»;
📍Старонкі ў «Аднакласніках» «Нас 97 ПРОЦЕНТОВ!», «Ликбез па Беларуску»;
📍Старонка ў TikTok «volya.bу».
Супраць праваабаронцы Леаніда Судаленкі ўзбудзілі новую крымінальную справу
Следчы камітэт Беларусі ўзбудзіў чарговую крымінальную справу за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» супраць праваабаронцы і былога палітвязня, асуджанага да пяці гадоў калоніі, Леаніда Судаленкі, паведамляе @MAYDAYMog.
26 сакавіка па месцы рэгістрацыі ў Гомелі некалькі сілавікоў і пракурор, каб скласці акт аб яго адсутнасці дома. Гэта ўжо трэцяя крымінальная справа супраць праваабаронцы.
Праваабаронца лічыць, што ягоны пераслед — гэта прыклад таго, як рэжым спрабуе замоўкнуць тых, хто адстойвае свабоду і справядлівасць:
«Я буду працягваць працу на міжнароднай арэне і звяртацца да ўсяго свету ў змаганні з рэжымам, які парушае правы і свабоды беларусаў. Да тэрміна ў пяць гадоў мне хочуць дадаць яшчэ сем, а потым так і да 30 магчымых у Беларусі год пазбаўлення волі, але гэтым мяне ўжо не спыніць, бо мае перакананні ў праўдзе».
❗️«Яны гублялі прытомнасць, калі ехалі ў аўтазаку»: як у Беларусі перавозяць зняволеных
«Этап» — адзін з самых невядомых эпізодаў у жыцці палітвязняў. Мы шмат расказваем пра іх утрыманне ў СІЗА і калоніях, але што адбываецца паміж гэтымі этапамі — падчас перавозкі з ізалятараў на суды або ў калоніі, дзе яны будуць адбываць тэрмін, — вядома па-ранейшаму не так шмат. Больш за тое — гэта адно з самых уразлівых месцаў для зняволеных.
Жудасныя ўмовы, схаваныя ад вачэй нават большасці супрацоўнікаў месцаў зняволення і саміх зняволеных, спрыяюць наймацнейшаму парушэнню правоў чалавека.
«Мы праходзім у аўтазак — а вакол брэшуць сабакі, людзі стаяць са зброяй. Мы прайшлі ў вагон, дзе нас замкнулі ў вальерах-клетках з кучай людзей».
🇺🇳У ААН занепакоеныя жорсткім абыходжаннем з жанчынамі ў беларускіх турмах
Незалежныя эксперты па правах чалавека, сярод якіх Нільс Муйжніекс, Спецыяльны дакладчык па пытанні аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі ды працоўныя групы па адвольных затрыманнях і гвалтоўных знікненнях 26 сакавіка заклікалі беларускія ўлады зрабіць захады ў сувязі з паведамленнямі аб жорсткім абыходжанні з жанчынамі, што ўтрымліваюцца ў папраўчых калоніях.
Яны выказалі трывогу з нагоды небяспечнага для жыцця стану палітзняволенай Вікторыі Кульшы, былой адміністратаркі Telegram-канала «97%», затрыманай восенню 2020 года і пасля асуджанай на чатыры з паловай гады калоніі.
Эксперты таксама выказалі занепакоенасць з нагоды трох жанчын-зняволеных сталага веку — Алены Гнаук, Вольгі Маёравай ды Ірыны Такарчук, — асуджаных у межах рэпрэсій, што разгортваюцца з 2020 года.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/117676
📍У Дзень Волі ў Варшаве прайшла акцыя пратэсту супраць фальсіфікацыі выбараў у Беларусі
«Мы сабраліся, каб адсвяткаваць Дзень Волі. Але Дзень Волі нам стараюцца спаскудзіць — Лукашэнка прызначыў сабе інаўгурацыю. Але гэта не інаўгурацыя, а проста здзек з Беларусі, таму што ён ніякім прэзідэнтам даўно не з'яўляецца. Ён ім з'яўляўся да 1995 года, але як толькі ён прызначыў той рэферэндум, незаконны, антыканстытуцыйны, як толькі ён даў загад сваім спецслужбам збіць дэпутатаў Парламенту, я лічу, ён тады здзейсніў злачынства і з той хвіліны па сутнасці не з'яўляецца прэзідэнтам Беларусі», — адзначыў праваабаронца «Вясны» Зміцер Салаўёў.
Палітвязню Мікіту Емяльянаву, які мусіў выйсці на волю ў гэтым годзе, дадалі год зняволення
Актывіста анархічнага руху ўтрымліваюць у няволі з кастрычніка 2019 года — больш за пяць гадоў. У 2020-м яго асудзілі да сямі гадоў калоніі паводле трох крымінальных артыкулаў, але апеляцыйны суд зменшыў тэрмін да чатырох гадоў. Пазней яго двойчы пераводзілі на турэмны рэжым, а таксама дадалі яшчэ два гады зняволення за "злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі" (арт. 411 КК). Мікіту ў папраўчых установах месяцамі ўтрымлівалі ў ШІЗА, увесь час на яго аказваюць ціск.
Напачатку лютага ў Гродне яго зноў асудзілі паводле арт. 411 КК. Суддзя Кірыл Ефімовіч прызначыў хлопцу яшчэ год пазбаўлення волі. Агульны тэрмін зняволення Мікіты цяпер складае сем гадоў.
Падрабязнасці 👉 https://spring96.org/be/news/117671
Грамадзяніна Ізраіля затрымалі ў Беларусі за «экстрэмісцкія падпіскі» — яго марылі голадам і прымянялі катаванні
Як паведамляе ізраільскае выданне Ynet, грамадзянін Ізраіля, які прыехаў у Беларусь з жонкай і дзецьмі, быў затрыманы і прайшоў праз цяжкія фізічныя і псіхалагічныя катаванні. Цяпер ён вызвалены і вярнуўся ў Ізраіль.
Імя пацярпелага па просьбе ягонай сям'і не называецца. Затрымалі ж яго ў пачатку лютага за «падпіску на экстрэмісцкі кантэнт», то-бок на фэйсбук-суполку, дзе абмяркоўвалі жыццё ў Ізраілі і Беларусі.
Сваякі лічаць, што сапраўднай прычынай арышту мужчыны стаў удзел ягонага сына ў дэманстрацыі ў Ізраілі ў падтрымку беларускай апазіцыі.
Пасля арышту сувязь з мужчынам перапынілася, ён быў адпраўлены на 15 сутак у ізалятар, дзе яго марылі голадам і прымянялі іншыя метады катавання, піша @nashaniva.
Беларускія ўлады канфіскавалі дакументы ізраільцяніна, але пазней ён атрымаў часовы пашпарт у пасольстве Ізраіля і вярнуўся дадому.
💌Беларусы Масквы далучыліся да святкаваньня Дня Волі і падпісалі паштоўкі беларускім палітвязням
Гэтым разам лісты і паштоўкі з віншаваннямі з Днём Народзінаў, а таксама словы падтрымкі, павінны атрымаць беларускія палітвязні: Дземянчук Алена, Сташэўскі Антон, Кміт Ганна.
Паведамленні аб атрыманні лістоў прыйшлі ад Статкевіча Мікалая, Раманаўскене Алены, Касцюговай Валерыі, Лойка Анастасіі!
🌿Праваабарончая праграма «Вясна»
1:40 25 сакавіка Лукашэнка абвесціў сваю інаўгурацыю, а праваабаронцы выступілі з супольнай заявай
4:58 Інтэрактыўны дыялог па Беларусі ў ААН. Што казалі Група незалежных экспертаў, беларускі рэжым, розныя краіны і НДА?
23:58 Працоўная группа ААН па адвольных затрыманнях разглядзела зварот наконт Марфы Рабковай